Фаналогія. Паняцце пра фанему. Фаналагічныя школы.Варыянты і варыяцыі фанем. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Фаналогія. Паняцце пра фанему. Фаналагічныя школы.Варыянты і варыяцыі фанем.



Дыферэнцыяльныя і інтэгральныя прыметы фанем і гукаў. Архіфанема. Гіперфанема. Сістэма фанем. Формула акання.

Фаналогія – раздзел мовазнаўства, які вывучае сістэму фанем.

Фанема – наіменшая непадзельная гукавая адзінка мовы, якая служыць для пабудовы і адрознення марфем, слоў і словаформ. Паняцце фанема ўвёў польскі вучоны Бадуэн де Куртэнэ. У 70-я гг. 19 ст абгрунтаваў адрознне паміж гукам і фанемай. Гук – адзінка маўлення. Фанема – адзінка мовы.Нятоеснасць фанемы і гука выяўляецца ў тым, што дзве фанемы могуць рэалізавацца ў адным гуку: фанемы <д>і<с>у слове гарадскі гучаць як адзін гук [ц]. Каб вызначыць фанемны склад слова, трэба кожны гук паставіць у моцнай пазіцыі. Бяро[з]а, бяро[с]ка, бярэ[з’]нік-фанемны рад з трох гукаў. Ядром гэтага рада выступае моцная фанема <з>. Варыянты і варыяцыі фанем выступаюць як разнавіднасці фанемы. Яны з’яўляюцца гукавымі адзінкамі, у якіх рэалізуецца кожная фанема, апынуўшыся ў розных фанетычных умовах. У бел мове 5 гал. фанем: а, о, у, э, і, 32- зыч.

Варыянт фанемы – супадзенне з інш. фанемай: бяроза [з] - [с] бярозка[з] - [з’]

Варыяцыя фанем – супадзенне невялікае. Гук якасць якога ў выніку змягчэнне змянілася нязначна: бяроза і бярознік

Фаналагічныя школы:

а) ленінградская (Шчэрба, Зіндэр, Бандарка),

б) Маскоўская (Рубін, Рэфармацкі, Паноў).

У бел мове – Я. Падлужны.

Гіперфанема – слабая фанема, якая не мае адрознівальнай моцнай пазіцыі. (Сеньёр, серпенцік – “е”)

 

Дыференцыяльныя прыкметы фанем:

1) вакальнасць-невакальнасць(гукі, якія з акустычнага пункту гледжання маюць выразную фарманту-гукі, якія з акустычнаго пункту гледжання маюць менш выразную фарманту, або галосныя і санорныя зычныя\шумныя зычныя);

2) кансанантнасць-некансанантнасць(колькасць энергіі, патрач. На вымацленне гука(моцныя гукі(усе галосныя)-слабыя гукі(усе зычныя))

3) высокая танальнасць-нізкая танальнасць (канцэнтрацыя энергіі у верхніх частотах(галосныя пярэдняга раду, зубныя і пярэдненёбныя, Й)- канц.энергіі у ніжніх частотах спектра(галосныя непярэдняга рада,заднеязычныя і губныя зычныя)).

4)дыфузнасць –кампактнасць(дыфузныя гукі характарыз. Меншай канцентрацыяй энергіі у цэнтральнай вобласці спектра і ахопліваюць голосныя верхняга пад'ёму, губныя і зубныя зычныя- кампактным гукам пры вымауленні адпавядае вялікая канцэнтрацыя энергіі у вузкай цэнтральнай вобласці спектра, да іх адносяцца галосныя верхняга пад'ёму, усе нёбныя зычныя);

5) бемольнасць-небімольнасць(яксць бемольных гукау вызнач. З артыкуляцыйнага пункту гледжання вузкай шчылінай утварэння і пашырэннем ротавага рэзанатара, усе губныя належаць да бемольных(галосныя і зычныя)- да небімольных адносяцца усе нелабіялізаваныя гукі)

6) дыезнасць-недыезнасць(усе дыезныя фанемы з'яуляюцца мяккімі, зарактарыз.зрухам фармант да верхняй часткі спектра(акустычны пункт), з артыкуляц.пункту характарыз. Паталізацыяй, дадатковым пад'ёмам сярэдзіны спінкі языка да цвёрдага паднябення- усе цвёрдыя гукі –недыезныя фанемы);

7) рэзкасць-нярэзкасць(резкасць: з акустычнага пункту-большая інтэнсіунасць шуму,з артыкуляцыйнага пункту-дадатковая перашкода на шляху гукавай хвалі. Да рэзкіх гукау адносяцца афрыкаты і дрыжачы «Р». Усе астатнія гукінярэзкія)

8) звонкасць-глухасць(звонкія: гарманічныя ваганні у ніжніх частотах спектру; глухія: згаданыя ваганні адсутнічают).

9) насавыя-ротавыя(насавыя: пры вымауленні апрача ротавай поласці бярэ удзел насавая поласць. М,н,л, м', н', л', р. Усе астатнія-ротавыя).

10)перарыунасць-неперарыунасць(перарыуныя гукі утвараюцца шляхам іх рэзкга вымаулення,гукавая хваля разрывае змычку, характарыз. Шырокімі палосамі частотда іх належаць змычныя, да неперарыуных- галосныя, шчылінныя і насавыя).

 

 

16. Склад як фанетычная адзінка. Тэорыі складу. Характарыстыка складоў. Структура беларускага націску.

Наша мова складаецца з гукаў,але гукі не вымаўляюцца асобна.Найменшым артыкуляцыйнымі адрэзкамі,на якія можна расчляніць паўзамі моўную плынь,з’яўляюцца склады.

Склад- мінімальная вымаўленчая адзінка.У склад можа ўваходзіць адзін або некалькі гукаў. Абавязковым элементам склада з’яўляецца адзін складаўтваральны гук,да якога прымыкаюць нескладовыя. Склад не з’яўляецца сэнсавай,фаналалагічнай адзінкай.

У лінгвістычнай літаратуры існуе некалькі тэорый склада:

· Экспіраторная-вызначае склад як спалучэнне гукаў,што вымаўляюцца адным штуршком выдыхаемага паветра.Мяжой складоў з’яўляецца момант самага слабага выдыху

· Мускульнага напружання-вызначае склад як гукавы адрэзак,які вымаўляецца адным імпульсам мускульнага напружання моўнага апарата.Кожны імпульс складаецца з трох фаз:узрастання напружання,яго максімуму і спаду.Разам з узмацненнем або спадам напружнасці ўзмацняецца або аслабляецца гучнасць.Межы паміж складамі адпавядаюць найменшаму ўзроўню мускульнага напружання і гучнасці.Складападзел можа адбывацца па-рознаму

· Санорная-заснавана на акустычных крытэрыях.Згодна ей склад-хваля санорнасці.Склад утвараюць гукі рознай ступені гучнасці.Найбольш гучны гук,які з’яўляецца вяршыняй санорнасці-складовы,астатнія гукі-нескладовыя.Галосныя як найбольш гучныя гукі звычайна бываюць складовымі.Зычныя з’яўляюцца нескладовымі гукамі.Паводле ступені гучнасці гукі можна абазначыць лічбамі:галосныя-4,санорныя зычныя-3,звонкія шумныя-2, глухія шумныя-1. Колькі ў хвалі пікаў,столькі і вяршынь санорнасці

Тыпы складоў:

Адкрыты-склад,які канчаецца складовым галосным

Прыкрыты-склад,які пачынаецца зычным гукам

Зыкрыты-склад,які канчаецца зычным гукам

Непрыкрыты-склад,які пачынаецца галосным гукам

У беларускай мове пераважае складовы тып “зычны+галосны”.Складападзел звычайна праходзіць паміж максімальна гучным галосным і наступным зычным.Беларуская мова адносіцца да моў з тэндэнцыяй да адкрытых складоў.

Націск – больш гучнае і працяжнае вымаўленне аднаго са складоў.

Структура:

· Разнамесны

· Рухомы ці нерухомы

· Складаныя словы могуць мець 2 націскі

 

17. Прынцыпы складападзелу. Перанос слова паводле новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.

 

Правілы складападзелу:

· Й і ў адыходзяць да наступнага складу

· “шумны+санорны”, “шумны+шумны”, “санорны+санорны” адносяцца да наступнага склада

· “санорны+шумны”складападзел паміж

Такія заканамернасці складападзелу дзейнічаюць толькі ў межах фанітычнага слова.На стыку самастойных слоў складападзел праходзіць паміж гэтых слоў.

З падзелам на склады звязаны правілы пераносу слоў на пісьме.Не на стыку марфем фанетычны падзел на склады і падзел слова для пераносу звычайна супадаюць.Пры складападзеле на стыку марфем з мэтай пераносу ўлічваецца яшчэ марфемная структура слова.

Складанападзел вызначаецца з улікам ўзрастаючай гучнасці: найбольш гучныя – галосныя, пасля іх санорныя. за імі – звонкія зычныя, затым – глухія зычныя.

Склад – найкарацейшая адзінка моўнай плыні, якая утвараецца галоснымігукамі або спалучэннямі галосных з зычнымі гукамі.

Склады: 1) адкрытыя (склад закончаны галоснай) 2) закрытыя (зычныя) – прыкрыты (склад пачынаецца з зычнай) – непрыкрыты (з галоснай)

Складападзел – вызначэнне межаў паміж складамі ў мове і на стыках слоў.

Для вызначэння складоў выкарыстоўваецца закон узрастаючай гучнасці.Гэта тэорыя ўлічвае ступень гучнасці гукаў у складзе, дзе спалучаюцца больш гучныя з менш гучнымі. Паводле тэрыі, склад вызначаецца як частка маўленчай плыні, якая мае адну вяршыню гучнасці; у слове столькі складоў, колькі вяршынь гучнасці. Найбольш гучныя – галосныя, пасля іх санорныя. за імі – звонкія зычныя, затым – глухія зычныя.

 

18. Прасодыка. Тыпы націску. Месца націску ў слове. Нерухомы і рухомы формаўтваральны націск. Клітыкі.

Прасодыка- (ад грэч. προσωδία «прыпеў») - сістэма фанетычных сродкаў (акцэнты, мелизы, тэмбр, мелодыка, перарывістасць, рытміка, інтанацыя, гучнасць, паузация, танальнасць, сілавое націск, працягласць), фіксуюцца на пісьме сістэмай дапаможных знакаў або диакритикой. Характэрная ў асноўным для вершаванай мовы.

Націск-выдзяленне аднаго СА складоу слова з дапамогай гукавых сродкау-вышыні, працягласці. У выніку слова набывае адметнае фанетычнае аблічча(мАрыць-марЫць). Адыгрывае важную ролю у стварэнні агульнага рытмічнага малюнка маулення. Беларускі націск разнамесны(ці свабодны). У адных словах можа быць нерухомы(лета-летам-летні), а удругіх-рухомы(двОр- на дварЫ). Няправільны націск разбурае слова. Толькі некаторыя словы(акцэнтныя дублеты) могуць ужывацца з двума націскамі(навОкал- навакОл, вЕрасавы-верасОвы).Сустракаюцца і нелітаратурныя варыянты. Чесцей за усё яны з'яуляюцца пад уплывам дыялекту(гОлуб-галУб,вУгал-вугОл). Для беларускай мовы нехарактэрны вялікія міжнаціскавыя інтэрвалы. Таму у шматскладовых словах ёсць пабочны націск(Ультрафі ялЕтавы). Пабочны націск дапамагае слову прыстасавацца да рытмічнай структуры фразы.

У бел.мове большасць службовых слоу не мае націску. Такія словы называюць клітыкамі (утвараюць разам з пауназначнымі словамі адзінае фанетычнае слова). Ненаціскныя словы, каторыя прымыкаюць да націскных спераду наз. Праклітыкамі(пад акнОм, на сталЕ), а тыя,што стаяць пасля націскных,- энкл тыкам і(сказау бы). бел. Мове больш уласцвы праклітыкі. Шматскладовыя службовыя словы часта маюць свой уласны націск. Самастойны націск маюць інфармацыйна моцныя у бел.мове сцвярджальныя і адмоуныя часціцы але, так і інш.

Ад месца націску залежацьтаксама правілы напісання галосных.

У беларускай мове націскны склад можа займаць у слове любое становішча. Такі націск называецца СВАБОДНЫМ, або РОЗНАМЯСЦОВЫМ.

Паводле акцэнталагічных суадносін форм у межах слова беларускі націск характарызуецца як РУХОМЫ і НЕРУХОМЫ, г. зн. пры формаўтварэнні месца націску можа змяняцца або заставацца нязменным. Напрыклад: твортворатворутворы, але: луглугамлугі.

Некаторыя службовыя словы маюць свой націск, аднак ён больш слабы, чым націск у самастойных словах. Такі націск называецца СЛАБЫМ, або ПАБОЧНЫМ. Ён абазначаецца знакам гравіса (\), у адрозннне ад асноўнага, які абазначаецца знакам акута (/): вакол школы; перад ад'ездам.

 

 

  1. Фразавы, сінтагменны, лагічны націск. Суперсегментныя адзінкі беларускай мовы. Націск і інтанацыя ў беларускай мове.

Націск і інтанацыя належаць да прасадычных з’яў.

Націск – больш гучнае і працяжнае вымаўленне аднаго са складоў.

НАЦІСК – гэта вылучэнне фанетычным спосабам той ці іншай гукавой адзінкі ў межах адзінкі больш высокага ўзроўню.

Характарыстыкі націска ў бел.м.:

· Дынамічны(сілавы)-пры вымаўленні нац. складоў апарат знаходзіцца ў большым муск. напруджанні, чым пры вымаўленні ненаціскных сладоў. Націскны склад больш працяглы.

· Разнамесны(свабодны)-нац не фіксуецца, можа падаць на любы склад.

· Рухомы-мяняе свае месца пры ўтварэнні форм слова

· Нерухомы-не змяняе свайго месца ў розных словаформах

Нац дапамагае адрозніваць значэнні слоў (кара -кара) і грам формы (братам - братам)

Лагічны націск – інтанацыйна выдзяляецца ў сказе кожнага слова.

Праклітыкі – ненаціскныя словы, якія прымыкаўць да наступнага слова: у школу.

Энклітыкі – ненаціскныя словы, якія прамыкаюць да наступнага слова: хацеў бы.

Складаныя словы маюць некалькі націскаў:аснойны і пабочны.

Інтанацыя – сукупнасць фонавых сродкаў, якія служаць для афармлення фразы і яе частак як цэлага, забыспечваюць рытм – меладычнасць маўлення. Інтанацыя-гэта ўзаемазвязанасць такіх кампанентаў, як:

1) мелодыка – змяненне тону голасу. 2) інтэнсіўнасць – гучнасць гал 3) тэмбр –эмацыянальна экспрэсіўная афарбоўка 4) рытм – чаргаванне націскного і не націскного. 5) паўзы.

 

НАЦІСК – гэта вылучэнне фанетычным спосабам той ці іншай гукавой адзінкі ў межах адзінкі больш высокага ўзроўню.

СЛОЎНЫ, – выдзяленне фанетычным спосабам аднаго са складоў у слове;

ТАКТАВЫ, або СІНТАГМАТЫЧНЫ, націск – выдзяленне слова ў складзе маўленчага такта (сінтагмы)

ФРАЗАВЫ націск – выдзяленне такта ў складзе фразы.

Даследаванне ўсіх аспектаў праяўлення і функцый націску складае прадмет вывучэння асобнага раздзела фанетыкі – АКЦЭНТАЛОГІІ. Да ліку асноўных пытанняў акцэнталогіі адносіцца вызначэнне фанетычнай прыроды націску, яго месца ў слове і ролі ў мове.

У беларускай мове націскны склад можа займаць у слове любое становішча. Такі націск называецца СВАБОДНЫМ, або РОЗНАМЯСЦОВЫМ.

Паводле акцэнталагічных суадносін форм у межах слова беларускі націск характарызуецца як РУХОМЫ і НЕРУХОМЫ, г. зн. пры формаўтварэнні месца націску можа змяняцца або заставацца нязменным. Напрыклад: твортворатворутворы, але: луглугамлугі.

Некаторыя службовыя словы маюць свой націск, аднак ён больш слабы, чым націск у самастойных словах. Такі націск называецца СЛАБЫМ, або ПАБОЧНЫМ. Ён абазначаецца знакам гравіса (\), у адрозннне ад асноўнага, які абазначаецца знакам акута (/): вакол школы; перад ад'ездам.

20. Інтанацыя. Фанетычнае чляненне маўлення. Функцыя інтанацыі. Асноўныя тыпы інтанацыйных канструкцый у беларускай мове.

21. Стылі літаратурнага вымаўлення. Арфаэпічная норма. Беларускае вымаўленне ў гістарычным развіцці. Прычыны адхіленняў ад літаратурнага вымаўлення.

Арфаэпія вывучае вымаўленчыя нормы мовы. Яна абапіраецца на фанетычныя заканамернасці мовы і ўстанаўлівае нормы, абавясковыя для ўсіх носьбітаў мовы. Сучасныя арфаэпічныя нормы бел.літ.м складваліся паступова. Выпрацоўка адбывалася ў цеснай сувязі са станаўленнем беларускай арфаграфіі. Стабілізацыя арфаэпічных норм спрыяла ўсталяванню цвердых норм правапісу, нармалізацыі граматычнага ладу, што было ўпершыню зроблена Тарашкевічам у “Бел. Граматыцы для школ”(1918). Арф.нормы ў асноным склаліся к 30-м гадам. З таго часу змяніліся толькі некаторыя асаблівасці літ.вымаўлення: Лёндан-Лондан. Агульнаму правілу “акання” падпарадкаваліся “інтэрнацыянальныя рэвалюцыйныя словы”:совет-савет. Аднак асноўныя рысы літ.вымаўлення, якія вызначаюць арфаэпічную сутнасць бел.літ.м, захаваліся нязменнымі да нашых дзен. Засваенне арф.норм спрыяе аднастайнаму разуменню вуснага маўлення ўсімі носьбітамі мовы, павушае агульную культуру чалавека.Сукупнасць сродкаў, прызначаных для маўлення ў пэўнай сферы зносін, утварае стылі вымаўлення.

Стылі:

1)поўны(афіцыйны)-кожны гук вымаўляецца дакладна і выразна. Афіцыйныя абставіны вымушаюць больш уважліва захоўваць арфаэпічныя нормы 2)няпоўны(гутарковы)-хуткі тэмп маўлення і ступень увагі з якой гаворачы адносіцца да свайго вымаўлення. Менш выразная артыкуляцыя гукаў

Прычыны адхілення ад норм:

1) уплыў дыялектаў: мяккі або паўмяккі р: ріба

Невымаўленне падоўжаных зыч.:насене

Памякчэнне з,с перад заднеязыч.:с’к’інуць

Парушэнне правіл аглушэння: горад

2) русская мова: вымаўленне г выбухнога на месцы фрыкатыўнага: гарачы

Вымаўленне мягкага ч:ч’асы

Вымаўленне л,в,ф на месцы ў:волк

Вымаўленне двух асобных гукаў на месцы афрыкат: дзевяты

Вымаўленне спалучэння гукаў шш замест шч:шшаасця

3) уплыў арфаграфіі: вымаўленне і без й у пачатку слова: іх змест

Вымаўленне е у часціцах не, без, калі яны стаяць перад словам з нац.на 1-ы склад: не буду

Цвердае вымаўленне з,с перад мягкімі:смех

Вымаўленне гал.:

1)залежыць ад нац. і суседніх гукаў

2)аканне,яканне. Але не заўсёды адбываецца-іншамоўныя словы.

3)падпарадкаванне яканню часціц без\не

 

22. Асноўныя нормы сучаснага беларускага вымаўлення. Вымаўленне галосных.

Норма – выпрацаваны грамадствам прынцып і замацаваныя правілы вымаўлення і напіс, ужав., грам. форм, пабудова словазлучэнняў і складаў. Стабільнасць літ.м.забяспечваецца сістэмай моўных нормаў:

1) арфаэпічная – прав вымаўлення гукаў і паст націску.

2) арфаграфічная – перадача вусн мовы на пісьме па правілах.

3) лексічныя – ужыванне слоў ва ўласным значэнні і прав спалучэнняў слоў.

4) граматычнае – прав. ужыв. форм слоў і пабудова сказа.

5) стылістычны – выкарыстанне моўнага сродка ў адпаведнасці са стылем.

6) пунктынацый – прав пост знакаў прыпынку.

7)акцэнталагічная – правілы пастаноўкі націску ў словах.

8)сінтаксічныя – правілы граматычнай сувязі ў словазлучэннях, правілы пабудовы сказаў.

9)этычныя – правілы маўленчых паводзін, вызначаныя маральна-этычнымі традыцыямі нацыі

23.Вымаўленне зычных і спалучэнняў зычных у сучаснай беларускай літаратурнай мове.

Вымаўленне зыч. залежыць ад таго, у суседстве з якімі зыч. ен знаходзіцца, ад пазіцыі ў слова.

1) цвёрдыя р,ж, ш, дж, ч

2) фрыкатыўны г:

3)г’ у швагер, гузік, гергетаць, вакзал, экзотыка

4)афрыкаты дж, дз, дзэ разам

5) дзеканне, цеканне: бландзінка.Выкл. зап, словы з суфі. –ір-, -ік-, -ёр-, -ейск-, -еец- каранцін, манцёр,дэкан

6)вельмі мяккія з’, с’: зёлкі, свет, снег. Толькі ў словах у назве, аб прызме, пры феадалізме яны застаюцца цв. Не змякчаюцца перад г,к,х

7)цвёрдыя губна-губныя: сем, голуб, н

8)звонкія на канцы і перад глухімі вымаўляюцца як глухія, а глухія перад звонкімі-як звонкія: ліджба

9)н,л вымаўляюцца мякка перад дз’,ц’,н’,й:на фрон’ц’е

10)л мякка перад ск

11)у словах з трохгукавым спалучэннем н не змякчаецца:дранцвець

12)перд с’,з’,л’ гук н змякчаецца: гартэн’з’ія. Выкл. Бензін, транзіт,рамансе

13)у сложбовых словах канчавыя з,с змякчаюцца:без’ мяне. Выкл.:праз,цераз

14)свісцячыя перад шып.,як шып:шшытак

15)шып.перад свіс.,як свіс:на рэццы

16)д,т перад ч,ц, як ч,ц

17)зск,дск як ск,цк

18)у звязнай мове зв.аглуш.на канцы,перад сан.,гал: сат у квецені

19)прыназ.на зв.аглуш.перад глух:ат печы

 

24. Вымаўленне на тэлебачанні і на радыё. Інтэрферэнтныя з’явы ў вымаўленні і шляхі іх пераадолення.

На двары 21 стагоддзе, але людзі працягваюць дапускаць памылкі пры вымаўленнях слоў.

Кожную гадзіну, дзень,а можа хвіліну нашы сябры, вопытныя журналісты на тэлебачэнні і ралыё памыляюцца.Ад гэтага ніхто не застрахаваны.

Вось самыя распаўсюджаныя памылкі:

[Іншы] замест [jіншы]

о рнабровы] замест [ч а рнабровы]

[Пады й шоў] замест [падышоў]

д чувае] замест [ачувае]

[Купаjэшся] замест [купаjэс’а]

[Ан’экдот] замест [ан’эгдот]

[Сшытак] замест [ш(доўгае)ытак]

[Б’елавежс’каjя] замест [б’елав’эскаjа]

[Зм’эна] замест [з’м’эна]

 

25-26.Графіка. Фарміраванне беларускай графікі.

Графіка – раздзел мовазнаўства, які вывучае абрысы пісьмовых знакаў і замацаваныя за імі гукавыя значэнні.

Да графічнай сістэмы адносяцца:

· Літары

· Знакі прыпынку

· Ідэаграмы(у фізіцы,матэматыцы)

· Піктаграмы

· нелітаратурныя знакі: апостраф, злучок, знакі абзаца, націску, параграфа

Задача графікі: устанаўленне суадносін паміж літарамі і гукамі, адлюстраванне малюнкаў літарамі.

Алфавіт-сукупнасць літар змешчаных у пэўным парадку.

У сучасным свеце найбольшае пашырэнне маюць 3 алфавіты:

· лацінскі: народы Амерыкі,Аўстраліі, частка Еўропы

· арабскі:арабскія краіны

· славянска-кірылаўскі

Сучасны бел алфавіт – 32 літары (+ 2 дыграфы) 6 галосных гукаў, 39- зычных. Беларускі алфавіт – эканомны. Беларускае пісьмо – літарна-гукавое. Кожная літара мае асноўнае і другарнае значэнне. Асноўнае – у моцных пазіцыях. Другарнае – у слабай. Усе літары падзяляюцца на адназначныя і двухзначныя. Двухзначныя – маюць два асноўных гукавых значэння.

Адназначныя літары Двузначныя літары
А,о,э,ы,у Парныя і цвердыя мяккія,е,ё,ю,я,б,в,г,дз,з,к,л,м,н,л,с,ф,ц

Аснова бел графікі – кірыліца

Старабеларуская графіка прайшла 3 этапы:

1)устаў-строгая геаметрычная форма літар, якія пісаліся выразна, асобна адна ад адной, перпендікулярна 14 ст.

2)паўстаў-узнік з-за неабходнасці паскарэння пісьма. Літары нахіляліся ў левы бок, словы скарачаліся. Рэлігійная літаратура 14-18 стст.

3) скорапіс -у прыватнай перапісцы і афіцыйна-дзелавой літаратуры. Нахіл у правы бок, 16-17 стст.

Асноўныя даты ў гісторыі бел.графікі:

16-17 стст – дзейнасць Скарыны (увёў вялікую літару, абзац, пасля такі шрыфт выкарыстоўвалі Мсціславец, Будны, Цяпінскі)

16-17 стс - арабскі алфавіт (татары) кітабы – кнігі, напіс на бел. мове арабскім алфавітам.

1708- Петр1 правеў рэформу кірылічнага пісьма ў Расіі.Рэфармаваная кірыліца атрымала назву грамадзянскай азбукі(грамадзянка)Узоры літар прапанаваў Петр1 і Ілья Капіевіч. Вынікі рэформы:

· Выкінуты ўсе юсы,амега,ксі,псі

· Спрошчаны знешні выгляд літар

· Замест кірылаўскіх назваў былі ўведзены лацінскія назвы літар

У рускую арфаграфію былі ўведзены:

o Э(узаконена Пятром1)

o Й(зацверджана ў 1735 Расійскай Акадэміяй навук)

o Ё(у 1797увеў Карамзін замест іо)

У беларускім варыянце кірыліцы замацаваліся:

§ Ў,і,апостраф

§ Дж,дз

1926- Якаўлеў увеў “Формулу пабудовы найбольш эканамічнага алфавіта”

А=(З+Г)-(З’-Г’)+1

А-агульная колькасць знакаў алфавіта

З-колькасць зычных фанем

Г-колькасць галосных фанем

З’-колькасць парнаадрознівальных зычных гукаў(фанем і варыянтаў)

Г’-колькасць парнаадолзнівальных галосных гукаў(варыянтаў і фанем)



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-17; просмотров: 1137; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.191.223.123 (0.088 с.)