Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Метод . падр. і прав. тэатраліз. канц.Содержание книги Поиск на нашем сайте
24. “Муз. драм-гія св.” Перш за ўсё трэба ўявіць сутнасць, змест паняцця "музыкальная драматургія". Усякі сцэнічны твор змяшчае драматургію, г.зн. сутыкненне і ўзаемадзеянне розных характараў у іх развіцці. У масавым свяце ёсць дзве драматургіі. Першая гэта сцэнарная драматургія, закладзеная ў літаратурным тэксце. У ім пабудаваныпэўныя сітуацыі, у якіх развіваюцца характары персанажаў. Гэтыя дзеючыя асобы, з'явы, сітуацыі масавага свята надзяляюцца і музычнымі характарыстыкамі. Некаторыя з іх, найбольш яскравыя, становяцца лейтматывам свята. Музычная драматургія ствараееца як вынік сутыкнення розных музычных характарыстык у іх развіцці. Які не добры быў бы сцэнарый, калі ён не знойдзе яскравага адлюстравання ў музыцы, масавае свята не будзе пераканаўчым і цэлым. І, наадварот, часам звычайны сцэнарый, дзякуючы музыкі, атрымлівае незвычайную выразнасць. Давайце прасочым сутнасць музычнай драматургіі на прыкладзе класічнай музыкі. Прынцыпы опернай драматургіі і драматургіі масавага свята ў многім параўнальны. Опера Чайкоўскага "Пікавая дама", у якой каханню Лізы і Германа перашкаджаюць ракавыя абставіны, музыкай перадаюцца псіхалагічныя працэсы ў жыцці рускага грамадства канца мінулага века. У оперы прасочваецца кантраснае супрацьпастаўленне музычных тэм: з аднаго боку каханне, імкненне да шчасця, з другога варожыя, ракавыя тайны старой графіні. Іменна на развіцці і сутыкненні двух тэм кахання і року заснавана драматургія "Пікавай дамы". У масавым свяце, як і ў оперы, музыка ад песні да сімфоніі, павінна станавіцца галоўным сродкам адлюстравання канфлікта. З дапамогай музыкі выражаецца падтэкст, унутраны стан персанажаў, яна сродак псіхалагічнага абаснавання іх паводзін. Вось як выкарыстоўваецца музыка ў свяце тэатралізаваным прадстаўленні "Уступленне ў песню" (аўтар сцэнарыя Ю. Шыкаў), прысвечанаму гераічнаму подзвігу камсамола ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Аснова музычнай драматургіі кантрасныя суадносіны музыкі жыццярадаснай з музыкай драматычнай. ... Праводзіны ў армію... Гучыць вальс, а потым паступова чуецца песня: Ах, вайна, что ж ты сделала, подлая! Стали тихими наши дворы, Наши мальчики головы подняли, Повзрослели они до поры. 25.М. лейтматыў і м. вобр.
Музычны вобраз мае аб'ектыўныя і суб'ектыўныя бакі. Ён перадае сутнасць з'явы, яе тыповыя рысы. Музычны вобраз спецыфічная форма абагульненага адлюстравання жыцця сродкамі музычнага мастацтва. Асновай музычнага вобраза з'яўляецца музычная тэма. Музычны вобраз гэта адзінства аб'ектыўнага і суб'ектыўнага пачаткаў. Зместам мастацкага вобраза ў музыцы з'яўляецца жыццё чалавека. Музычны вобраз увасабляе найбольш істотныя, тыповыя рысы з'явы гэта аб'ектыўнасць. Другі бок вобраза суб'ектыўны, звязаны з эстэтычным аспектам. Вобраз перадае з'яву ў развіцці. Суб'ектыўны фактар мае ў музыцы вялікае значэнне як у творчым працэсе стварэння музычнага твору, так і ў працэсе яго ўспрыняцця. Аднак у абодвух выпадках перабольшванне суб'ектыўнага пачатку прыводзіць да суб'ектывізма ў разуменні музыкі. Гаворачы аб адлюстраванні ў музыцы суб'ектыўнага і эмацыянальнага боку, нельга не звярнуць увагу на тое, што і абстрактна-абагульненае падуладна музыцы. Музыка звернута перш за ўсё да чалавечых эмоцый, адлюстроўвае яго ўнутраны суб'ектыўны свет "мова душы" так вызначаў музыку вядомы рускі кампазітар і музычны крытык Сяроў. Музычны вобраз гэта заўсёды прапушчанае праз мастака адлюстраванне жыцця. Кожны музычны вобраз можна назваць жыццём, якое адлюстравана ў музыцы кампазітарам. Пры вызначэнні музычнага вобраза трэба мець на ўвазе не толькі сродкі, пры дапамозе якіх ён створаны кампазітарам, але і што хацеў ён увасобіць у ім. Пры гэтым важна, што нават самыя сціплыя па зместу і мастацкай форме музычныя вобразы абавязкова ўтрымліваюць хоць бы нязначнае развіццё. Сюж. м. у св. Гэта музыка, якая адпавядае сітуацыі масавага свята, гэта музыка дзеючых асоб. Сюжэтная муызка з'яўляецца арганічнай прыналежнасцю быта, сацыяльнага асяроддзя. Напрыклад, у фільме "Юнацтва Максіма" герой спявае песню "Крутится, вертится шар голубой", якая малюе вобраз піцерскага рабочага. Яго весялосць, адкрытасць характару перадаецца праз песню. Псіхалагічны стан Чапаева напярэдадні бою перадае песня "Черный ворон" болей чым пластыка, мізансцэна і г.д. У масавым свяце сюжэтная музыка, напрыклад, лірычная песня перадае атмасферу сардэчнасці, ваенная песня або жартоўная, парадзійная музыка адпаведны настрой і адносіны да таго, што дабываецца. Сюжэтная музыка можа расказаць у масавым свяце пра тую з'яву або дзеянне, якія падразумяваюцца за межамі, за "кадрам", сцэнічнай пляцоўкі. Гэта важна, таму што ў большасці выпадкаў сцэнарыі масавых свят адрозніваюцца кароткасцю. Музыка дапамагае перадолець пракрустава ложа часу. Расказваючы па-свойму пра дзеянне, якое адбываецца за межамі сцэны, музыка свята становіцца вонкавай прыкметай з'явы (паходны марш, калыханка, танцавальная музыка, якая даносіцца з рэстарана і г.д.). Сюжэтная музыка адлюстроўвае ход часу, гісторыю. Напрыклад, у літаратурна-музычнай кампазіцыі "Наш паровоз, вперед лети", менавіта гэта песня становіцца вобразным адлюстраваннем важнейшых этапаў гераічнай гісторыі камсамолу. Песні "Сямёра адважных", "Песня о встречном", "Лейся, песня, на просторе" і іншыя перадаюць вобразна гісторыю станаўлення і развіцця нашай краіны. 27. умоўная м. У адрозненне ад сюжэтнай музыкі, умоўная музыка не матывіравана, таму і называецца ўмоўнай. У свяце яна быццам не чутна. Дзеючыя асобы не звяртаюць на яе ўвагі. Разам з тым, яна актыўна ўдзельнічае на ўспрыняцце гледачоў. Калі сюжэтную музыку можна параўнаць з павярхоўным цячэннем, то ўмоўную з глыбінным. Умоўная музыка не звязана з дзеяннямі персанажаў. Палітра яе музычных уздзеянняў шырокая. Паколькі ўмоўная музыка не звязана з сюжэтам, яе выкарыстанне павінна быць пераканаўчым і апраўданым. Асабліва шмат зрабіла рэфарматарская дзейнасць Станіслаўскага ў выкарыстанні музыкі як тэатральнага выразнага сродка. Прыкладам удалага выкарыстання ўмоўнай музыкі можа быць спектакль "Аптымістычная трагедыя" ў пастаноўцы Ленінградскага тэатра імя А.С. Пушкіна рэжысёр Таўстаногаў. "Тэма партыі" і "тэма палка" супрацьпастаўляюцца з тэмай "ворага" ў музычным развіцці, развіццё дзеяння становіцца больш дынамічным.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2017-02-05; просмотров: 175; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.149.242.223 (0.007 с.) |