Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Асваенне нар.пес.у св.у розных тыпах фалькл-зму.

Поиск

Кожны тып фалькларызму на сцэне можа мець свае разнавіднасці, вызначаецца рознай манерай узнаўлення фальклору, вырашае пытанні рэпертуару, этнаграфічнага кантэксту, захавання элементаў сінкрэтызму фальклору, адэкватнасці свайго выканальніцкага стылю канкрэтнай мясцовасці і г.д.

Выкарыстанне фальклорных песень на самадзейнай сцэне мае свае асаблівасці. Змяняючыся пры выкананні, песня павінна задавальняць пры гэтым сучасныя эстэтычныя запатрабаванні аўдыторыі. У сувязі з гэтым неабходна адабраць рэпертуар, увесці ўмоўны сцэнічны касцюм, зрабіць пэўную апрацоўку твораў. У сцэнічных умовах жыццё песні, танца, абраду скарачаецца ў часе - такія законы канкрэтнага выканання.

На сцэне народная песня павінна адпавядаць духу часу, узроўню нашага мастацкага мыслення. аб расшырэнні паглыбленні фальклорных традыцый, аб творчай іх перапрацоўцы ў новых умовах. Самадзейны калектыў не павінен слепа капіраваць манеру выканання старых спевакоў, бо гэта прыводзіць да штучнасці выканання.узноўлены на сцэне з этнаграфічнай дакладнасцю, не заўсёды ўспрымаецца як мастацкая дасканаласць, ва ўмовах сцэны фальклорны твор не атрымаў свайго адэкватнага мастацкага ўвасаблення, многае ў ім знікае, губляецца. што народная песня на сцэне павінна быць пастаўлена.Народная манера спеваў мае свае асаблівасці, якія праяўляюцца ў мясцовых, спецыфічных творах.:асаблівасці дыялекту, музычнай мовы, выканальніцкай манеры адной мясцовасці. Міграцыя насельніцтва з адной мясцовасці ў другую, радыё, кіно, тэлебачанне прыводзяць да згладжвання мясцовых асаблівасцей. характэрна натуральная, адкрытая манера спеваў,без вібрацый,выкарыстоўвае грудны рэзанатар, спевакі пяюць проста, выразна, іх спевы падобны на гутарковую мову. Імправізацыйнасць, неўласціва крыклівасць, на поўную сілу гучыць голас толькі ў полі, на адкрытай прасторы, дзе такія спевы льюцца прыгожа і чутны далёка. Каб раскрыць мастацкі вобраз, неабходна ўяўляць тэму і ідэю твора. Як правіла, характар вызначаецца яе музыкайТолькі пасля высвятлення гэтых агульных пытанняў можна пачаць работу над песняй.

!!! найбольш блізкія да народнай выканальніцкай традыцыі фальклорна-этнаграфічныя калектывы (першы тып фалькларызму). нас цікавіць у першую чаргу традыцыйнае самабытнае мастацтва, што пададзена ў самадзейнасці фальклорнымі калектывамі, кожны з якіх характарызуецца сваім выканальніцкім стылем, своеасаблівай мясцовай манерай

4.Тыпы кір-коў фалкл.к-ваў

Аўтарытарны:ўладарнасць, сухасць у зносінах з людзьмі, адміністрацыйныя метады работы, непажаданы ў калектывах мастацкай самадзейнасці. ўдзельнікі адчуваюць сябе скаванымі, іх палохае яго празмерная патрабавальнасць і яны перастаюць наведваць заняткі.

ліберальны:не імкнецца да зносін з людзьмі, не валодае неабходнымі якасцямі выхавацеля. ў самадзейным калектыве не можа на належным узроўні выконваць свае функцыі.

дэмакратычнага:грамадскі характар, уздзейнічае на асобу, апіраючыся на калектыў. выкарыстоўвае разнастайныя формы і метады выхаваўчай работы: можа быць строгім і патрабавальным і ў той жа час па-чалавечы даступным, праяўляць прынцыповасць і цвёрдасць у дасягненні мэты. сумленнасць, добразычлівасць, простыя паводзіны, актыўным чынам фарміруюць спрыяльныя для работы ўмовы.

Прафесіянальная кампетэнтнасць кіраўніка выступае на першы план тады, калі ўдзельнікі пераканаліся на практыцы ў правільнасці тых задач, якія ставіліся ў ходзе рэпетыцый. Менавіта таму кіраўніку надзвычай важна валодаць методыкай работы з калектывам, улічваючы яго ўзроставыя і адукацыйныя асаблівасці.Кіраўнік павінен самакрытычна адносіцца да сваёй дзейнасці, быць здольным прызнаць дапушчаныя памылкі і пралікі.

У традыцыйным калектыве кіраўніку асабліва неабходна ўлічваць сацыяльны склад групы. неабходна заваяваць давер калектыву.вучыцца майстэрству знаўцаў песенных традыцый, увайсці ў "фальклорную сітуацыю". Акрамя вывучэння фальклорнага матэрыялу яму неабходна "Зжыцца" з калектывам, стаць "сваім" чалавекам.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-05; просмотров: 186; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.226.52.26 (0.007 с.)