![]() Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву ![]() Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Х-ка “Анталогія бел.нар. пес.” ЦітовічаСодержание книги Поиск на нашем сайте
сабраў каля пяці тысяч народных песень і танцаў збіральніцкую і навуковую дзейнасць"Анталогіі беларускай народнай песні" (1968 г.). улічваў ступень іх папулярнасці ў музычным бытаванні вёскі і горада, а таксама мастацкую якасць напеву. У "Анталогію..." уключаны каляндарна-абрадавыя песні (калядныя, шчадроўкі, вяснянкі, валачобныя, юраўскія, купальскія, талочныя, жніўныя, дажынкавыя, восеньскія, піліпаўскія), затым сямейна-абрадавыя (вясельныя, радзінныя, хрэсьбінныя). Потым змешчаны пазаабрадавыя песні: дзіцячыя, любоўныя, сямейна-бытавыя, баладныя, рэкруцкія, салдацкія, казацкія, песні пра прыгнёт, нядолю і барацьбу супраць эксплуататараў, бяседныя і жартоўныя, прыпеўкі да танцаў, карагодныя і гульнёвыя, частушкі. Прадстаўлены ў "Анталогіі..." і песні савецкага часу, якія сістэматызаваны паводле гістарычнага прынцыпу. У 1975 г. было надрукавана другое, значна дапоўненае выданне "Анталогіі беларускай народнай песні". У кнігу ўключаны 430 тэкстаў Песні беларускага земляробчага календара надрукаваны ў 6 тамах акадэмічнага выдання. Ахарактарызуем коратка кожны з тамоў. "Зімовыя песні. Калядкі і шчадроўкі" (1975 г.). ўзоры піліпаўскіх, калядных і шчадроўскіх песень па функцыянальна-тэматычнаму прынцыпу. Многія з напевамі. У грунтоўных уступных артыкулах разглядаюцца ідэйна-тэматычны змест, мастацкія асаблівасці беларускіх зімовых песень, іх мелодыі. Музычная частка складаецца з 250 мелодый. "Веснавыя песні" (1979 г.). У томе вельмі поўна прадстаўлены песні веснавога цыкла, многія тэксты даюцца з напевамі, характарызуюцца змест, паэтыка, музычныя асаблівасці беларускіх веснавых песень. "Валачобныя песні" (1980 г.). Гэтыя песні ў Беларусі лепш захаваліся, чым у іншых славянскіх народаў, яны выконваліся ў час абходу групай валачобнікаў сялянскіх двароў, але ўжо не зімой, а вясной. Іх структура і паэтыка вельмі блізкія да калядных. "Купальскія і пятроўскія песні" (1985 г.). У томе сабраны лепшыя ўзоры купальскіх і пятроўскіх песень, многія з іх пададзены з мелодыямі. Ва ўступных артыкулах разглядаюцца сувязь гэтых песень з купалаўскімі абрадамі і звычаямі, музычныя асаблівасці. "Жніўныя песні" (1974 г.). Падкрэсліваецца антыпрыгонніцкая тэматыка і стабільнасць музычнай структуры песень, што выклікана перш за ўсё канкрэтнай функцыянальнай накіраванасцю жніўных песень. Разам з асаблівасцямі інтанавання, якія вынікаюць з працоўных абставін, пэўную ролю ў захаванні стабільнасці структуры жніўных песень мае абрад. Усяго ў томе 1055 тэкстаў і 301 мелодыя.
"Восеньскія і талочныя песні" (1981 г.). Гэтыя песні раскрываюць працу, быт і духоўны свет чалавека. У томе разглядаюцца ідэйна-тэматычны змест, мелодыка восеньскіх і талочных песень. Сямейна-абрадавая паэзія надрукавана ў 10 тамах. "Радзінная паэзія" (1971 г.). У томе змешчаны творы, звязаныя з нараджэннем дзіцяці. Тут дадзены хрэсьбінныя песні, прыпеўкі, прыгаворкі, бабкі, кумы і кума, застольныя тосты, прыказкі і прымаўкі. Хрэсьбінныя песні належаць да спецыфікі беларускага фальклору, яны адсутнічаюць у рускім і украінскім фальклору. "Вяселле. Абрад" (1978 г.). У томе дадзены найбольш тыпавыя апісанні традыцыйных вясельных абрадаў, зробленых этнографамі і фалькларыстамі ў ХІХ – ХХ стст. "Вяселле. Песні" кн. 1 – 5 (1980 – 1986 гг.). Песні класіфікаваны па адпаведных этапах вяселля. У першую кнігу ўключаны песні заручын і ад'езду маладога да маладой. У другой кнізе змешчаны каравайныя песні, а таксама песні зборнай суботы і пасада. У трэцяй кнізе прадстаўлены сірочыя і вянчальныя песні, а таксама песні, якія выконваюцца ў доме маладой перад прыездам маладога. У чацвёртай кнізе апублікаваны вясельныя песні, якія спяваюцца ў час прыезду жаніха па нявесту і злучэнне маладых. У пятым томе змешчаны песні, якія спяваюцца ў час прыезду маладога забіраць нявесту і яе развітання з бацькамі, сяброўкамі, домам, гаспадаркай. гэта лірычныя песні. Яны меньш звязаны з канкрэтным абрадам. Беларуская пазаабрадавая лірыка выпушчана ў пяці тамах: "Песні пра каханне" (1978 г.). У томе апублікаваны лепшыя ўзоры беларускіх лібоўных песень. "Жартоўныя песні" (1974 г.). Складальнікі тома І.К. Цішчанка і С.Г. Нісневіч абагульняюць унутрыжанравую класіфікацыю песень, разглядаюць мастацкія прыёмы і сродкі абмалёўкі вобразаў, іх музычную структуру, рытмічную пабудову. "Сямейна-бытавыя песні" (1984 г.). У томе надрукаваны поўны збор лепшых беларускіх пазаабрадавых песень, у якіх раскрываюцца ўзаемаадносіны ў сям'і, доля жанчыны, яе высакародства, крытыкуюцца негатыўныя сямейна-бытавыя з'явы.
"Сацыяльна-бытавыя песні" (1987 г.). У томе змяшчаюцца беларускія казацкія, рэкруцкія, салдацкія, чумацкія, батрацкія і іншыя сацыяльна-бытавыя песні. "Песні савецкага часу" (1970 г.). Як і кожны том песень, гэты том мае два ўступныя артыкулы, адзін з якіх прысвечаны разгляду ідэйна-мастацкія асаблівасцей песень савецкага часу, другі – музычных. У томе надрукаваны многія аўтарскія песні, якія атрымалі шырокае распаўсюджанне ў массах і фалькларызаваліся. Большую частку тома займаюць песні і ў зборніку "Дзіцячы фальклор" (1972 г.). У ім сабраны калыханкі, забаўлянкі, дзіцячыя песенькі, лічылкі, гульні і інш. Музычную спецыфіку дзіцячай народнай песні разглядзеў у асобным артыкуле В.І. Ялатаў.
|
||||||
Последнее изменение этой страницы: 2017-02-05; просмотров: 309; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.19.255.50 (0.01 с.) |