Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Навучальна-прафесійная сфера

Поиск

Тэма 3

ЛЕКСІКАЛОГІЯ І ЛЕКСІКАГРАФІЯ

 

Лексікалогія і прадмет яе вывучэння.

Лексічнае значэнне слова

 

Лексіка (ад грэч. lexis – слова, lexikos – слоўнікавы) – гэта сукупнасць слоў пэўнай мовы, яе слоўнікавы склад.

Раздзел мовазнаўства, які вывучае слоўнікавы склад мовы (яе лексіку), называецца лексікалогіяй (ад грэч. lexis – слова і logos – вучэнне).

Аб’ектам вывучэння лексікалогіі выступае слова – асноўная адзінка мо-вы, пры дапамозе якой выражаецца абагульненае паняцце аб асобным прад-меце думкі. Слова абавязкова мае: фанетычную абалонку (гук або комп-лекс гукаў); лексічнае значэнне (семантыку); граматычнае значэнне (адносіцца да пэўнай часціны мовы).

Асноўная функцыя слова – намінатыўная, г. зн. называць канкрэтныя прадметы, абстрактныя паняцці, якасці, дзеянні, стан. У аснове назвы ляжыць нейкая характэрная прымета: якасць (вясёлка – вясёлы, снежань – снежны), дзеянне (знічка – знікаць, нядзеля – не дзелаць, не рабіць) і г. д. Калі прымета адчуваецца, бачыцца, слова называецца матываваным, гаваркім (баравік, сыраежка, падасінавік, рыжык). Калі характарыстыч-ная прымета не выяўляецца ў слове, яно нематываванае (сонца, дождж).

Самастойныя словы маюць лексічнае значэнне – гэта ўнутраны змест слова, суаднесенасць яго гукавой абалонкі з пэўным прадметам ці з'явай рэчаіснасці. Напрыклад: легенда – паданне пра пэўную асобу, гістарычную падзею; будынак – жылое, адміністрацыйнае ці гаспадарчае збудаванне.

Лексічнае значэнне выяўляецца таксама і ў тым, да якой часціны мовы слова адносіцца (граматычнае значэнне), бо кожная з часцін мовы вало-дае толькі ёй уласцівымі якасцямі: назоўніку ўласціва прадметнасць, пры-метніку – якасць, прымета, дзеяслову – дзеянне, стан і г. д.

У лексічнае значэнне слова можа ўключацца эмацыянальная афар-баванасць. Слова ў такім выпадку не толькі называе, але і выражае пачуц-ці гаворачага, яго адносіны, дае ацэнку аб'ектам рэчаіснасці. Афарбаванасць бывае станоўчай (велізарны, ласкавы, любіменькі), або адмоўнай (вала-цуга, задзіра, шашні). Тыя ж з слоў, якім не ўласціва ні станоўчая, ні адмоў-ная ацэначнасць, адносяцца да слоў з нулявой ацэначнасцю (дзень, праца). Эмацыянальнасць можа выражацца пры дапамозе розных словаўтваральных сродкаў, пераважна суфіксаў (лецечка, сонейка, гуляка), можа ўтрымлівацца ў самім лексічным значэнні слова (апостал, бюракрат, жлоб).

Лексічнае значэнне залежыць і ад функцыянавання слова ў пэўных сты-лях мовы, стылістычнай афарбаванасці, калі яна мае адценне або кніжнасці, або гутарковасці і г. д. Так, адценне паўсядзённасці ўжытку ма-юць словы размоўна-гутарковага стылю (віншавальнік, віхура, разамлець, рыззё, рубака, раўнівец); кніжнасці – многія словы, сферай функцыянавання якіх з'яўляецца пісьмовая літаратурная мова (дыскваліфікацыя, ідэнтыфіка-ваць, пратэжыраваць).

Лексічнае значэнне слова можа змяняцца ў адпаведнасці з унутранымі законамі развіцця мовы і пад уплывам экстралінгвістычных (нямоўных) фактараў. Так, слова госць у старажытнай беларускай мове мела значэнне 'купец'. Дзеяслоў гасціць абазначаў 'гандляваць', 'прыязджаць з гандлёвымі мэтамі'. У сучаснай беларускай мове госць – 'запрошаная асоба', а старое значэнне захавалася ў слове гасцінец, што значыць 'дарога' (даўней – 'гандлёвы шлях').

Лексічнае значэнне слова канкрэтызуецца толькі ў кантэксце. Напрыклад: слова брат, якое з нулявой ацэначнасцю вядома як назва асо-бы мужчынскага полу ў адносінах да дзяцей адных бацькоў, у адпаведных кантэкстах рэалізуе такія свае значэнні, зафіксаваныя ў семантычнай сістэ-ме мовы, як "форма сяброўскага звароту да мужчыны" або "ўсякі чалавек, якога яднае з тым, хто гаворыць, агульнасць радзімы, класавых інтарэсаў, становішча, умоў" (браты па класу; брат па няшчасці; ну, брат, пачнём працаваць).

Такім чынам, пры выяўленні лексічных значэнняў слоў неабходна ўліч-ваць самыя розныя фактары – як моўныя, так і пазамоўныя, іх суаднесе-насць у мове.

Лексіка паводле значэння.

Асноўныя тыпы лексічных значэнняў слова

На працягу гістарычнага развіцця мовы за словамі замацоўваецца пэўнае значэнне. Яно можа залежыць ад характару адлюстравання сувязі з прадме-тамі, з'явамі рэчаіснасці і ад ступені кантэкстуальнай абумоўленасці.

I. У залежнасці ад характару адлюстравання сувязі з прадметамі, з'явамі рэчаіснасці выдзяляюцца:

намінатыўнае (прамое) значэнне, якое непасрэдна ўказвае на прад-мет (дуб), якасць (вясёлы), дзеянне (працаваць), лік (пяць). Гэта асноўнае, пастаяннае значэнне слова;

вытворнае значэнне, якое звязана з прадметам апасродкавана, узні-кае ў выніку пашырэння першапачатковага значэння пры пераносе якасці, уласцівасці аднаго прадмета на другі і ўсведамляецца толькі ў супастаў-ленні з прамым значэннем таго самага слова. Такое значэнне можа быць вытворна-намінатыўным, калі ў ім адчуваецца вытворнасць, другаснасць, але няма экспрэсіўна-эмацыянальнага адцення, і вытворна-пераносным, калі пераважае адценне экспрэсіўнасці і эмацыянальнасці.

У сувязі з гэтым намінатыўнае значэнне яшчэ называюць першасным прамым, а вытворна-намінатыўнае – другасным прамым значэннем (у супа-стаўленні з пераносным).

II. У залежнасці ад ступені кантэкстуальнай абумоўленасці выдзяля-юцца:

свабоднае значэнне, якое выражаецца адным асобным словам (луг, кветка, птушка);

фразеалагічна звязанае значэнне, якое выражаецца адначасова дву-ма або больш словамі, адно з іх – галоўнае, другое (або другія) – дапамож-нае (паветраны флот авіяцыя, аказаць дапамогу – дапамагчы);

канструктыўна (або сінтаксічна) абумоўленае значэнне, якое на-бываецца словам толькі пры выкарыстанні яго ў пэўнай сінтаксічнай функ-цыі (Трымайся за чорным кажушком.)

Канструктыўная абумоўленасць уласціва многім словам, як тады, калі яны выступаюць у прамым значэнні і маюць адносна свабодныя сувязі з іншымі словамі, так і тады, калі выкарыстоўваюцца ў пераносным значэнні і сувязі іх абмежаваныя. Яна дапамагае размежаваць адценні прамых або пераносных значэнняў слова, а таксама амонімы.

 

Мнагазначнасць слова

 

На працягу гістарычнага развіцця мовы за словамі замацоўваецца пэўнае лексічнае значэнне. Першапачаткова яно адно, зразумела, прамое.

Некаторыя словы з канкрэтным значэннем (аптэкар, баравік, вавёрка, елка, каністра, склеп, сшытак), а таксама навуковыя тэрміны (алгарытм, парабала, прагматызм) застаюцца адназначнымі, або монасемантычнымі (ад грэч. monos – адзін, semantikos – той, што абазначае), якія маюць адно лексічнае значэнне, называюць толькі адзін прадмет, з’яву, дзеянне. Аднак такіх слоў у лексіцы значна менш.

Мнагазначнасць – здольнасць слова ўжывацца з некалькімі значэннямі – развіваецца ў выніку дзеяння закона эканоміі моўных сродкаў, якіх недастаткова для таго, каб кожная з'ява рэчаіснасці атрымала асобнае слова-назву. І тады адбываецца перанос назвы аднаго прадмета на другі, слова набывае некалькі значэнняў.

Словы, што маюць больш за адно значэнне, называюць некалькі прадметаў, з’яў, дзеянняў, называюцца мнагазначнымі, або полісемічнымі (ад грэч. polysemos – шматзначны).

Напрыклад, “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” падае наступныя значэнні слова хлеб: 1) прадукт харчавання, выпечаны з мукі; 2) абмалоча-нае зерне; 3) зернавыя расліны (жыта, пшаніца, авёс, ячмень); 4) ежа наогул; 5) сродкі існавання, заробак.

У мнагазначнага слова могуць быць некалькі прамых і пераносных значэнняў (якія ў слоўніках абазначаюцца спецыяльнай паметай – перан.). Напрыклад:

кансультацыя – 1) парада спецыялістаў па якому-небудзь пытанню (кансультацыя ўрача); 2) установа, якая дае такія парады (юрыдычная кансультацыя); 3) дадатковыя заняткі выкладчыка з навучэнцамі для дапамогі ім у засваенні матэрыялу (кансультацыя перад экзаменам);

кантакт – 1) злучэнне двух электрычных праваднікоў; 2) перан. блізкія адносіны, цесная сувязь (падтрымліваць кантакты з супрацоўнікамі);

плынь – 1) рух вады ў рэчках, морах (рачная плынь); 2) перан. вялікая маса людзей, якая рухаецца ў адным напрамку (людская плынь); 3) перан. напрамак у якой-небудзь галіне дзейнасці(літаратурная плынь).

Некаторыя даўнія па часе ўжывання словы маюць вельмі шмат значэн-няў, напрыклад: ісці – 28, біць – 18, падаць – 15.

Новыя значэнні могуць з'яўляцца ў выніку пераносу назвы з аднаго прад-мета на другі па падабенстве ці сумежнасці.

Перанос найменняў па падабенстве, ці метафарычны (ад грэч. metaphora – перанос), адбываецца ў выніку ўзнікнення блізкіх асацыяцый, напрыклад, па падабенстве формы, знешняга выгляду, функцыі, колеру і інш. (бліскучы метал і метал у голасе; срэбра блішчыць і срэбра сівізны).

Перанос найменняў па сумежнасці, ці метанімічны (ад грэч. metonymia – перанайменаванне), адбываецца на асацыятыўнай сувязі ў часе, прасторы і інш. Напрыклад, слова крышталь называе 'асобы від свінцовага шкла' і 'посуд з гэтага шкла'; слова золата абазначае 'метал' і 'вырабы з гэтага металу'; слова жніво – 'уборка ўраджаю як дзеянне' і 'час уборкі ўраджаю' і інш.

Адны новыя значэнні становяцца звычнымі, зразумелымі без кантэксту, іншыя значэнні рэалізуюцца толькі ў кантэксце. Напрыклад, слова матор са значэннямі 'рухавік' і 'машына, якая ператварае розныя віды энергіі ў механічную', вядома і без кантэксту, а вось са значэннем 'таксі' толькі ў адпаведнай сітуацыі маўлення.

Няведанне дакладнага значэння слова прыводзіць да непаразумення, памылак. Канкрэтнае лексічнае значэнне выяўляецца толькі ў кантэксце.

 

 

Амонімы і паронімы

 

Мнагазначнасць як здольнасць аднаго слова набываць некалькі значэнняў трэба адрозніваць ад аманіміі – гукавога супадзення слоў, якія маюць розныя значэнні.

Амонімы (ад грэч. homos – аднолькавы і onoma, onyma імя) – гэта аднолькавыя па гучанні, вымаўленні і напісанні назвы розных прадметаў, з’яў і дзеянняў. Гэта зусім розныя словы, словы-двайняты, напрыклад:

ласка 1 'пяшчота' і ласка 2'невялікі звярок';

кампанія 1'група асоб, якія разам праводзяць час' і кампанія 2'ваенны паход'.

Лексічныя амонімы ўзнікаюць у выніку гукавога супадзення розных паводле паходжання слоў або ў выніку разыходжання значэнняў мнагазнач-нага слова.

Так, многія амонімы беларускай мовы ўтварыліся ў выніку гукавога супадзення этымалагічна розных слоў:

а) спрадвечна беларускіх і іншамоўных:

тур 1 'першабытны дзікі бык' і тур 2 'перыяд, этап';

бот 1'абутак' і бот 2 (ад гал. boot) 'невялікае вёсельнае, паруснае або маторнае судна';

б) толькі іншамоўных:

– з адной мовы: бокс 1(англ. box – удар) 'від спорту' і бокс 2(англ. box – скрынка) 'ізаляванае памяшканне';

– з розных моў: лама 1'паўднёваамерыканская бязгорбая ўючная жывё-ліна сямейства вярблюдаў' і лама 2 'будыйскі манах-свяшчэннік у Тыбеце і Манголіі'.

Цікава ў гэтых адносінах разгледзець такі прыклад амонімаў:

грыф 1 (грэч. gryps) – 1) драпежная птушка; 2) міфалагічная істота з тула-вам ільва і галавой арла або льва;

грыф 2(ням. Griff) – 1) доўгая вузкая пласцінка ў музычным струнным інструменце; 2) стрыжань атлетычнай штангі;

грыф 3 (фр. griffe) – 1) штэмпель з узорам чыйго-небудзь подпісу, а так-сама адбітак гэтага штэмпеля; 2) афіцыйны надпіс на дакуменце або выдан-ні, які вызначае парадак карыстання імі.

Значная частка беларускіх амонімаў з'явілася ў выніку распаду полісеміі, г. зн. у выніку разыходжання значэнняў спрадвечна беларускага мнагазначнага слова з-за страты ўнутранай сувязі паміж гэтымі значэннямі.

Напрыклад, слова гасцінец абазначае 'падарунак' і'дарога, шлях'. Зараз гэта амонімы, а ў старажытнай беларускай мове абодва гэтыя значэнні звяз-валіся агульным значэннем слова госць – 'купец, які вёз тавары (гасцінцы) па гандлёвых шляхах (гасцінцах)', дзеяслоў гасціць абазначаў 'гандляваць', 'прыязджаць з гандлёвымі мэтамі'.

Працэс разыходжання (разрыву) значэнняў мнагазначнага слова працяг-лы, і не заўсёды лёгка вызначыць, існуе сувязь паміж значэннямі ці страці-лася. Практычна адсутнасць (або наяўнасць) сувязі паміж значэннямі слова выяўляецца:

– шляхам падбору сінонімаў да кожнага са значэнняў гэтага слова: вытрымка – якасць характару і цытата; лябёдка – птушка і машына; бык – жывёла і апора моста;

– шляхам падбору аднакарэнных слоў: бор – баравы і борны; кулак – кулачны і кулацкі;

– шляхам складання словазлучэнняў: далажыць камандзіру і далажыць варэння. Усе пададзеныя прыклады – амонімы.

З улікам лексічных значэнняў, паходжання, будовы, марфалагічных, фанетычных і графічных асаблівасцей амонімы падзяляюцца на лексічныя, марфалагічныя, фанетычныя і графічныя.

Лексічныя амонімы – гэта словы, якія адносяцца да адной часціны мовы, супадаюць напісаннем і гучаннем ва ўсіх формах поўнасцю (поўныя) або часткова (частковыя, няпоўныя). Напрыклад:

метрыка 1– вучэнне пра вершаскладанне і памер верша ў літаратуразнаў-стве; метрыка 2 выпіска з метрычнай кнігі аб даце нараджэння; пасвед-чанне аб нараджэнні (поўныя);

кар'ер 1, – самыхуткі бег каня з пачарговай перастаноўкай разам пярэд-ніх і задніх ног; кар'ер 2, – месца здабычы карысных выкапняў адкрытым спосабам (няпоўныя, бо ў родным склоне маюць розныя канчаткі).

Марфалагічныя(граматычныя) амонімы, або амаформы (ад грэч. homos – аднолькавы і morphe – форма), – гэта словы, якія звычайна адносяцца да розных часцін мовы, супадаюць напісаннем і гучаннем у адной ці некалькіх граматычных формах. Напрыклад: вусны 1 (назоўнік) і вусны 2 (прыметнік); соты 1 (назоўнік) і соты 2 (лічэбнік); дамоў 1 (назоўнік роднага склону множнага ліку) і дамоў 2 (прыслоўе); пакрывала 1 (назоўнік) і пакрывала 2 (дзеяслоў прошлага часу); паўтары 1 (лічэбнік) і паўтары 2 (дзеяслоў загаднага ладу); расці 1 (неазначальная форма дзеяслова) і расці 2 (дзеяслоў загаднага ладу).

Фанетычныя амонімы, або амафоны (ад грэч. homos – аднолькавы і phone – гук), – гэта словы з аднолькавым гучаннем, але розныя па напісанні і значэнні. Яны выступаюць як амонімы толькі ў вусным маўленні: грыб – грып, мог – мох, плод – плот, вера – Вера, раман – Раман, везці – весці, да зор – дазор, на права – направа.

Графічныя амонімы, або амографы (ад грэч. homos – аднолькавы і grapho – пішу), – гэта словы, якія пішуцца аднолькава, але адрозніваюцца ў вымаўленні месцам націску: áктавы – актáвы, кáра – карá, рáса – расá, накапáць – накáпаць. Яны, наадварот, могуць разглядацца як амонімы толькі ў пісьмовым маўленні.

Акрамя таго, існуе паняцце міжмоўных амонімаў – слоў, якія гучаць аднолькава, але маюць рознае значэнне ў розных, блізкіх па паходжанні мовах. За знаёмай формай скрыты незнаёмы сэнс, што выклікае памылкі пры перакладзе.

 

Параўнайце
бел. качка – птушка руск. качка – хваляванне на моры
мех – мяшок мех – футра
краска – кветка краска – фарба
спор – удача, поспех спор – спрэчка
заплата – плата заплата – латка
бел. шмат – многа польск. szmat – кавалак
пілка – маленькая піла pilka – мяч
руск. урод – непрыгожы польск. uroda – прыгажосць
уважать – шанаваць uważać – быць уважлівым
бел. і руск. кроп, укроп – расліна польск. ukrop – вар
бел. і польск. смутны, smutny – сумны руск. смутный – трывожны
строй, stroj – уборы строй – шарэнга

Ад амонімаў трэба адрозніваць паронімы (грэч. para – каля, побач і onyma імя) – аднакаранёвыя словы адной часціны мовы, блізкія, але не тоесныя па марфалагічнай будове і гучанні і розныя па лексічным значэн-ні: адрасат – адрасант, дыктат – дыктант, значэнне – значымасць, павін-насць – правіннасць, нявеста – нявестка, эканомія – эканоміка, аб'ектыў-ны – аб'ектны, аператыўны – аперацыйны, балотны – балоцісты, ганаро-вы – ганарысты, жартаўлівы – жартоўны, ласкавы – ласкальны, малаваж-ны – малаважкі, надзвычайны – незвычайны, сыты – сытны; рухавы (рус. подвижный) – рухомы (рус. подвижнóй – рухомы састаў).

Гукавое і марфалагічнае падабенства паронімаў выклікае іх змешванне ў маўленні і з'яўляецца прычынай лексічных памылак, якія парушаюць сэнс выказвання.

Сінонімы

У працэсе развіцця мовы ўзнікаюць розныя словы для абазначэння аднаго і таго ж паняцця. Гэта сінонімы (ад грэч. synōnymos – аднайменны) блізказначныя словы і выразы, якія аб'ядноўваюцца агульнасцю асноўнага значэння і адрозніваюцца адценнямі лексічнага значэння ці стылістычнай афарбоўкай, а таксама спалучальнасцю з іншымі словамі.

 

Напрыклад:

дагавор, дамова, умова, пагадненне, кантракт, пакт;

асілак, сілач, волат, атлет, здаравяк, здаравіла, бугай;

відны, выдатны, вялікі, вядомы, знакаміты, легендарны, папулярны, слаўны, славуты, слынны;

ісці, рухацца, прасоўвацца, прабірацца, прадзірацца.

Паводле спосабаў узнікнення і ўжывання ў мове адрозніваюць семан-тычныя, стылістычныя і кантэкстуальныя сінонімы.

Семантычныя (або сэнсавыя) сінонімы адрозніваюцца адценнямі лек-січнага значэння. Яны – агульнаўжывальныя, нейтральныя, г. зн. могуць ужывацца без абмежаванняў у любым стылі мовы: часопіс, альманах; ста-ры, даўнейшы, даўні, старадаўні; гаварыць, размаўляць, пераказваць.

Стылістычныя сінонімы адрозніваюцца экспрэсіўна-стылістычнай афарбоўкай і сферай выкарыстання: гаварыць (нейтральнае), дыскутаваць (кніжнае), баяць (размоўнае), вярзці, балабоніць, балбатаць, малоць языком, званіць ва ўсе званы (размоўныя, неадабральныя), чаўпці, плявузгаць (прас-тамоўныя, грубыя), дзейкаць (дыялектнае).

Найбольш ужывальныя – семантыка-стылістычныя сінонімы, што адрозніваюцца і сэнсам, і стылістычнай афарбоўкай: тлумачыць, растлу-мачваць, паясняць (нейтральныя), інтэрпрэтаваць (кніжнае), асвятляць, разжоўваць (пераносныя).

Акрамя таго, ёсць сінонімы, якія не адрозніваюцца ні семантыкай, ні экспрэсіўна-стылістычнай афарбоўкай. Гэта абсалютныя сінонімы або лексічныя дублеты. Звычайна імі з'яўляюцца навуковыя тэрміны, якія ўжываюцца паралельна: арфаграфія – правапіс, лінгвістыка – мовазнаў-ства, прэфікс – прыстаўка, назыўны – намінатыўны.

Кантэкстуальныя (аўтарскія, аказіянальныя) сінонімы, або сінонімы маўлення, набываюць новае пераносна-вобразнае значэнне толькі ў кантэк-сце (асобным творы пісьменніка): З чорнага неба цадзіўся [ішоў] нудны дождж, і ад гэтага спаць хацелася яшчэ мацней. (І. Мележ)

Група блізказначных слоў утварае парадыгму сінонімаў або сінанімічны рад, дзе галоўнае слова (што выражае асноўнае значэнне) называецца асноўным словам або дамінантай (ад лац. dominantis – які пануе). Напрыклад: узор – прыклад, мерка, лад, манер, мадэль, форма, тып, норма, стандарт, шаблон, штамп, трафарэт, схема.

Адны і тыя словы, калі яны з'яўляюцца мнагазначнымі, могуць уваходзіць у розныя сінанімічныя рады. Напрыклад:

лёгкі – няцяжкі (груз, камень);

слабы (удар, штуршок);

нескладаны (заданне, выйсце);

нязначны (спалох, эфект);

дасціпны (сэнс, тэкст).

Выкарыстанне канкрэтнага слова ў пэўнай маўленчай сітуацыі патрабуе ведання лексічнага значэння, стылёвай афарбоўкі слова, законаў спалучаль-насці слоў, а ў выніку гэта дазволіць перадаць найтанчэйшыя адценні думкі, дакладна выразіць яе, выказаць адносіны да таго, пра што гаворыцца, паз-бегнуць паўтораў аднаго і таго ж слова, выказаць сваю думку прыстойна і прыгожа. Пры выбары патрэбнага сіноніма вялікую дапамогу аказваюць тлума-чальныя слоўнікі і слоўнікі сінонімаў ("Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў" М. Клышкі, 1993 г.).

 

Антонімы

Антонімы (грэч. anti – супраць і onyma імя) – гэтапарыслоў адной часціны мовы з процілеглымі значэннямі: назоўнікі радасць – смутак, святло – цемра; прыметнікі гарачы – халодны, дзікі – свойскі; дзеясловы гарэць – гаснуць, уцякаць – даганяць; прыслоўі позна – рана, там – тут; прыназоўнікі над – пад. Супрацьпастаўленыя ў значэннях, такія лексічныя адзінкі складаюць антанімічную пару.

Антанімічнасць слоў заўсёды ўстанаўліваецца ў кантэксце, у канкрэт-ным выпадку ўжывання. Бо:

– да аднаго слова можна падабраць некалькі антонімаў, сінанімічных паміж сабою: радасны – сумны, журботны, тужлівы, нярадасны;

– мнагазначныя словы могуць утвараць некалькі антанімічных пар: кароткі – доўгі (сук), кароткі – высокі (чалавек), кароткі – шматслоўны (выклад думак), кароткі – поўны (прыметнік);

– антонімы могуць быць кантэкстуальнымі (аўтарскімі): І ў сэрцах заўважаю лёд. А ў добрых зрэнках бляск гарачы, і нават душы навылёт часамі вострым зрокам бачу. (С. Грахоўскі)

Супрацьлеглыя значэнні могуць развіцца і ў адным мнагазначным слове: пэўны – 'акрэслены' і 'неакрэслены', напэўна – 'мабыць' і 'абавязкова', прагледзець – 'бегла пазнаёміцца' і 'не звярнуць увагі'.

Не маюць антонімаў словы з канкрэтным прадметным значэннем (сшы-так, дзверы, рука, галава, шафа, стол), уласныя імёны, лічэбнікі, часціцы, злучнікі і выклічнікі, акрамя таго – вузкаспецыяльныя тэрміны (галаграфія, генезіс, семіётыка, марфема, лазер).

Лексіка паводле паходжання.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-12-30; просмотров: 2082; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.191.171.136 (0.011 с.)