Лексічная, марфалагічная, сінтаксічная) 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Лексічная, марфалагічная, сінтаксічная)



Беларуская мова сваёй прыгажосцю, духоўнымі багаццямі, самім фактам свайго існавання і функцыянавання вызначае самабытнасць нашага краю і самасвядомасці беларусаў.

Але гістарычна склалася так, што ў якасці мовы нацыянальных і між-нацыянальных зносін у нашай краіне зараз выступае руская. Большасць гра-мадзян нашай рэспублікі на практыцы надае перавагу рускай мове, разгля-дае яе як мову адукацыі, паколькі большая частка навуковай літаратуры існуе менавіта на гэтай мове.

У сучаснай моўнай сітуацыі руская мова ў Беларусі з’яўляецца:

- сродкам зносін (выконвае камунікатыўную функцыю). У гэтай функцыі яна рэальна дамінуе фактычна ва ўсіх сферах зносін, у тым ліку і ў бытавой, дамашняй сферы. Выкарыстанне беларускай мовы ў гэтай функцыі абмежа-вана;

- часткай беларускай духоўнай культуры. Менавіта руская мова абслу-гоўвае інтэрнацыянальную (агульначалавечую) частку беларускай духоўнай культуры. Яе нацыянальны аспект традыцыйна застаецца ў сферы ўздзеяння і выкарыстання беларускай мовы.

Такім чынам, на Беларусі склалася двухмоўе.

Двухмоўе, або білігвізм – гэта валоданне дзвюма мовамі і папераменнае іх выкарыстанне ў залежнасці ад умоў моўных зносін; носьбіты двухмоўя – білінгвы, двухмоўныя індывіды.

Вылучаюць два тыпы суіснавання моў ў індывіду:

1) абедзве мовы ўтвараюць дзве асобныя сістэмы асацыяцый, якія не маюць паміж сабою кантакту. Абедзве мовы ўтвараюць у даным выпадку дзве аўтаномныя галіны ў мысленні асоб, што сталі двухмоўнымі. Пры гэтым двухмоўная асоба не можа аўтаматычна пераключацца з адной мовы на другую, таму пераклад уяўляе для яго цяжкасці;

2) дзве мовы ўяўляюць у мысленні толькі адну сістэму асацыяцый, дзе любы элемент мае свой непасрэдны эквівалент у іншай мове, так што пераклад не ўяўляе цяжкасці.

Другі варыянт уяўляе спрыяльную глебу для змешвання моў.

Лічыцца, што чым менш тыпалагічная адлегласць паміж роднай і выву-чаемай мовамі, г. зн. чым больш ступень іх падабенства і менш розніца, тым больш магчымасць узнікнення інтэрферэнцыі, якая амаль непазбежна пры-сутнічае ў мове білінгваў.

Інтэрферэнцыя – парушэнне білінгвам правіл суадносін кантактуючых моў, якое праяўляецца ў яго маўленні як адхіленне ад нормы.

З дзвюх моўных сістэм, якія ўзаемадзейнічаюць у маўленні чалавека, адна з'яўляецца першаснай у адносінах да другой, што вывучаецца пазней. Першасная сістэма разглядаецца як крыніца інтэрферэнцыі.

Глыбіня і аб'ём інтэрферэнцыі могуць быць рознымі. Яны залежаць ад суб'ектыўных і аб'ектыўных фактараў. Суб'ектыўныя фактары вызначаюцца індывідуальнымі моўнымі здольнасцямі гаворачага, яго моўнай кампетэн-цыяй. Да аб'ектыўных фактараў можна аднесці ступень генетычнага пада-бенства кантактуючых моў, індывідуальныя сістэмна-структурныя ўласціва-сці, спецыфічныя для "другой" мовы.

Лічыцца, што чым менш тыпалагічная адлегласць паміж роднай і "другой" мовамі, г. зн. чым большая ступень іх падабенства і меншая розні-ца, тым большая магчымасць з’яўлення інтэрферэнцыі.

Беларуская і руская мовы вельмі падобныя, але не ідэнтычныя. Несупадзенні ў родзе, ліку, склоне, а таксама ў словаўтварэнні і сінтаксісе прыводзяць да моўных памылак і няправільнага словаўжывання. Гэта адбы-ваецца з прычыны недасканалага ведання асаблівасцяў беларускай мовы.

Таму не выпадкова сёння ўзнікла праблема "экалогіі" мовы. У такой моўнай сітуацыі на пярэдні план выходзіць праблема павышэння ўзроўню беларускай моўнай культуры ва ўсіх сферах яе выкарыстання.

Гэтая задача вырашаецца па-рознаму. Сёння можна яшчэ ўпэўнена сказаць, што пры засваенні беларускай мовы многія карыстаюцца навыкамі, якія выпрацаваліся пераважна на базе рускай мовы. У гэтым выпадку задума выказвання афармляецца па-руску, а потым перакладаецца на беларускую мову. Наколькі такое выказванне будзе пазітыўным з пункту гледжання моўнай культуры беларускай мовы, залежыць не толькі ад ведання правіл граматыкі, арфаэпічных навыкаў і слоўнага запасу, але і ад правільных суадносін элементаў сістэмы паняццяў беларускай і рускай моў. Калі сістэмы паняццяў беларускай і рускай моў атаясамліваць, тады ў выказванні ўзнікнуць непазбежныя памылкі.

Напрыклад, нярэдка можна назіраць выкарыстанне нетыповых для беларусаў рускамоўных канструкцый: даўжынёю ў два метры, жыццё ў радасць, у двух кроках ад дома (усё гэта па-за нормамі беларускай мовы).

Развіццё культуры мовы адбываецца ў цеснай сувязі з моўнай практы-кай, удасканаленнем тыпу двухмоўя ў нашай краіне і залежыць ад ведання заканамернасцяў узаемаадносін беларускай і рускай моў ва ўмовах гэтага двухмоўя і ад разумення псіхалагічных асноў фарміравання беларуска-рус-кага білінгвізму.

Прычыны з'яў інтэрферэнцыі можна ў большасці выпадкаў выявіць лінгвістычнымі метадамі: параўнаць фанетычныя і граматычныя сістэмы дзвюх моў і вылучыць іх адрозненні, што дасць магчымасць атрымаць спіс патэнцыяльных форм інтэрферэнцыі, магчымых у дадзенай кантактнай сітуацыі суіснавання беларускай і рускай моў.

Разгледзім асноўныя адрозненні рускай і беларускай моўных сістэм, такім чынам вылучым віды моўнай інтэрферэнцыі.

Фанетычная інтэрферэнцыя

Асаблівасці беларускай мовы Адпаведнасці рускай мовы
  працяжны, фрыкатыўны [г] (Застаецца ён выбухным толькі ў некаторых запазычаннях: ганак, гузік) выбухны [г]
  [ў] (праўда, жоўты, была ў брата)   [в], [л], [у] (правда, жёлтый, была у брата)
  зычны [в]чаргуецца з [ў]: [в]вымаўляецца перад галоснымі, [ў]–перад зычным і на канцы слова (карова – кароўка, здаровы – здароўе) такога чаргавання не адбываецца (корова – коровка, здоровый – здоровье)
  5 афрыкат: [дж] (дождж), [дз′] (дзень), [ц′] (цесна), [ц] (цана), [ч] (чужы) 2 афрыкаты: [ц] (цена), [ч] (чужой)
  мяккія свісцячыя афрыкаты [дз′], [ц′] (дзіця, цёмна) мяккія зычныя [д′], [т′] (дитя, темно)
  [р], [ч]– заўсёды цвёрдыя (парадак, чэрці) [р]бывае і мяккім (порядок), [ч]– заўсёды мяккі (черти)
  губныя зычныя ([б], [п], [м]) перад зычнымі і на канцы слова толькі цвёрдыя: голуб, насып, сем адпаведныя гукі – мяккія (голубь, насыпь, семь)
    прыстаўныя зычныя [в](зрэдку[г]) – перад пачатковымі о, у (вока, вожык, вуліца) – і галосныя [і], [а] –перад групай зычных (ільняны, іржавы, аржаны) адсутнасць прыстаўных   (око, ёжик, улица; льняной, ржавый, ржаной)
  злучнік і і часціца іпасля слова, якое канчаецца на галосны, вымаўляюцца як [й]: бацька [й]сын, спрытна [й] лоўка не адбываецца скарачэння гука (папа и сын, быстро и ловко)

Акцэнтная інтэрферэнцыя

Сутнасць з’явы Беларускія прыклады Рускія адпаведнікі
несупадзенне націску ў беларускіх і рускіх словах-эквівалентах хόраша хорошό
пазаўчόра позавчерá
вярбá вéрба
вéзці везтú

Лексічная інтэрферэнцыя

Моўныя з’явы Беларускія прыклады Рускія адпаведнікі
Адной рускамоўнай лексеме адпавядае некалькі беларускіх, якія адлюстроўваюць уласцівую гэтай мове класіфікацыю рэалій удвух (толькі пра мужчын), удзвюх (толькі пра жанчын), удваіх (аб асобах рознага полу і аб істотах ніякага роду) вдвоём
Міжмоўныя амонімы бараніць (рус. "защищать") боронить (разрыхляць бараной)
грэбля (гаць, плаціна) гребля (рухі рукамі пры плаванні)
дыван (рус. "ковёр") диван (прадмет мэблі)
Міжмоўныя паронімы адказаць (даць адказ) отказать (адмовіць)
блага (дрэнна) благо (рус. “добро”)
боўтаць (перамешваць) болтать (размаўляць)
намер (рус. намерение") номер (бел. "нумар")

Марфалагічная інтэрферэнцыя

Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы Рускія адпаведнікі
Назоўнік
  Род некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах можа не супадаць таполя, гусь – ж. р. тополь, гусь – м.р.
сцябло – н. р. стебель – м. р.
капыт – м. р. копыто – ср. р.
сабака – м. р. собака – ж. р.
боль, жаль, шынель, медаль, насып, накіп, стэп, пыл, палын, цень – м. р. усе – ж. р.
  З-за адрозненняў у родзе не супадае і скланенне палын, пыл скланяюцца як стол, лес (II скл.) полынь, пыль – як сеть, соль (III скл.)
  Некаторыя назоўнікі адрозніваюцца лікам чарніла (сіняе), бяліла (добрае) – адз. л.; дзверы (новыя), крупы (аўсяныя) – мн. л. чернила (синие), белила (хорошие) – мн. ч.; дверь (новая), крупа (овсяная) – ед. ч.
  Канчаткі назоўнікаў -а (-я), -у (-ю) ў родным склоне Залежаць ад роду, адушаўлёнасці і канкрэтнага лексічнага значэння Толькі -а (-я)
Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы Рускія адпаведнікі
  Асабовыя назоўнікі мужчынскага роду I скланення могуць мець формы II скланення бацька, ваявода – бацьку, ваяводу – бацькам, ваяводам батька, воевода – батьке, воеводе – батькой, воеводой
  Гістарычнае чаргаванне канцавых зычных асновы г//з, к//ц, х//с у давальным і месным склонах дуга – на дузе, страха – на страсе Адсутнасць чаргавання
  Варыянтныя формы назоўнікаў у творным склоне множнага ліку вачыма, дзвярыма Адсутнасць такіх форм
  Ужыванне клічнай формы браце, дружа, чалавеча Адсутнасць такіх форм
Прыметнік
  Выразна звужанае, абмежаванае ўжыванне кароткіх прыметнікаў, выцесненых поўнымі формамі разумны, добры умный – умён, добрый – добр
  Прыналежныя прыметнікі ва ўскосных склонах маюць канчаткі поўных прыметнікаў жаночага, жаночаму; бацькавага Ужываюцца кароткія формы: отцова, отцову
  Прыметнікі вышэйшай ступені параўнання маюць суфіксы -эйш- (-ейш-), -ш- разумнейшы, даражэйшы, лепшы умнее, дороже, лучше
Прыметнікі найвышэйшай ступені параўнання ўтвараюцца толькі аналітычна разумнейшы за ўсіх, самы дарагі Такіяпрыметнікімаюць суфіксы -эйш- (-ейш-), -ш-: умнейший, лучший
  Прыметнікі мужчынскага і ніякага роду, а таксама дзеепрыметнікі і парадкавыя лічэбнікі ў творным і месным склонах адзіночнага ліку маюць канчаткі -ім (-ым) з летнім, у летнім; з добрым, у добрым с летним, на летнем; с добрым, на добром
Лічэбнік
  Лічэбнік два, дзве захоўвае родавае адрозненне ва ўсіх склонах два - дзве, двух - дзвюх, двум - дзвюм, два - дзве, двума - дзвюма, аб двух - аб дзвюх (Толькі ў назоўным і вінавальным склонах) два - две, двух, двум, два - две, двумя, о двух
Займеннік
  Займеннікі я, ты, зваротны сябе ў родным склоне маюць канчатак мяне, цябе, сябе меня, тебя, себя
           
Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы Рускія адпаведнікі
Дзеяслоў і яго формы
  Несупадзенне асноў дзеяслова (інфінітыўны суфікс -чы) бегчы бежа-ть
  Дзеясловы I спражэння ў 3-й асобе адзіночнага ліку абвеснага ладу не маюць канчатка -ць, дзеясловы II спражэння маюць яго піша, нясе; сядзіць, косіць, носіць пишет, несёт, сидит, косит, носит
  Ужыванне формы 1-й асобы множнага ліку загаднага ладу кіньма, сядзьма Адсутнасць такой формы
  Выразна звужанае, абмежаванае ўжыванне дзеепрыметнікаў цяперашняга часу на -емы, -імы, -учы (-ючы), -ачы (-ячы) (толькі ў спалучэннях устойлівага характару) даследуемая праблема; цякучы стан, азаціруючая атмасфера; кіруючая роля, рухаючая сіла, гаворачая асоба, вісячы замок і інш. исследуемая проблема, текучее состояние, озотирующая атмосфера; руководящая роль, движущая сила, говорящее лицо, висячий замок
  Дзеепрыметнікі прошлага часу з суфіксамі -л-, -н-, -ен-, -ан-, -т- найбольш ужывальныя ў беларускай мове пажаўцелы, памаладзелы; чытаны, пасеяны; прынесены, запомнены, разгледжаны; пашыты, апрануты Адсутнасць суфікса -л-:пожелтевший, помолодевший; посеянный; принесенный, рассмотренный, сшитый, одетый
  Абмежаванае ўжыванне дзеепрыметнікаў прошлага часу з суфіксамі -ўш-,-ш-, бо яны выступаюць у якасці амонімаў да дзеепрыслоўяў з суфіксамі - ўшы, -шы загінуўшы падросшы Аманімія не назіраецца, бо дзеепрыслоўі маюць іншыя афіксы
  Дзеепрыслоўі незакончанага трывання маюць суфіксы -учы (-ючы) (1 спр.), -ачы (-ячы) (2 спр.) кажучы, ідучы, малюючы, любуючыся; гаворачы, седзячы, носячы говоря, идя, рисуя, любуясь,сидя (адсутнічае “нося”)
  Дзеепрыслоўі закончанага трывання маюць суфіксы -ўшы, -шы даказаўшы, напісаўшы, згубіўшы; залезшы, адвёзшы, дапамогшы доказав, написав, потеряв (астатнія не ўтвараюцца)

Сінтаксічная інтэрферэнцыя

Асаблівасці беларускай мовы Рускія адпаведнікі
  Лічэбнікі два, дзве, абодва, абедзве, тры, чатыры звязваюцца з назоўнікам шляхам дапасавання; назоўнік мае форму назоўнага склону множнага ліку: два стал ы, тры брат ы, чатыры рубл і Кампаненты звязваюцца шляхам кіравання; назоўнік мае форму роднага склону адзіночнага ліку: два стола, три брата, четыре рубля
Заўвага.У дробавых слова “палавіна” зліваецца з лічэбнікам у адно сінтаксічнае цэлае, таму два з палавінай, чатыры з паловай ставяць назоўніку такую ж форму: два з палавінай дзесяцігоддзі
  У колькасна-іменных словазлучэннях са значэннем прыблізнай ці дакладнай адлегласці выкарыстоўваюцца назоўнікі ў родным склоне з прыназоўнікам за: метраў за сто ад лесу, за два крокі ад дому У такіх словазлучэннях выкарыстоўваецца назоўнік у форме меснага склону і прыназоўнік в: метрах в ста от леса, в двух шагах от дома
Калі такія словазлучэнні абазначаюць няпэўны час, тады ўжываецца прыназоўнік са, а назоўнік стаіць у форме назоўнага склону множнага ліку: хвіліны са тры Адпаведныя словазлучэнні не маюць прыназоўніка: минуты три; больше двух тысячелетий
Калі ў колькасна-іменных словазлучэннях існуюць словы больш, менш, тады з імі выкарыстоўваецца злучнік як: больш як два тысячагоддзі
  Характэрна ўжыванне параўнальных словазлучэнняў, у якіх галоўнае слова (прыметнік ці прыслоўе) ужываецца ў простай форме вышэйшай ступені параўнання, а залежнае – у вінавальным склоне з прыназоўнікам за: разумнейшы за брата, мацнейшы за сталь, старэйшы за яе У такіх словазлучэннях залежнае слова ўжываецца ў форме роднага склону без прыназоўніка: умнее брата, прочнее стали, старше её
  Вельмі пашыраны дзеяслоўныя словазлучэнні з прыназоўнікам да, дзе залежны назоўнік (займеннік) заўсёды стаіць у форме роднага склону: прыйшлі да Івана, забег да нас; гаварыць не да месца У такіх словазлучэннях выкарыстоўваюцца прыназоўнік к і назоўнік ў давальным склоне: пришли к Ивану, забежал к нам; говорить не к месту
  Пры дзеясловах цешыцца, насміхацца, жартаваць, здзеквацца, дзівіцца ўжываецца назоўнік (займеннік) у родным склоне з прыназоўнікам з: цешыўся з дачкі, жартаваў з яго Такія дзеясловы кіруюць назоўнікам у творным склоне з прыназоўнікам над: смеялся над дочкой, шутил над ним
Асаблівасці беларускай мовы Рускія адпаведнікі
  Дзеясловы ажаніць, ажаніцца патрабуюць ад назоўніка (займенніка) формы творнага склону з прыназоўнікам з: ажаніўся з Насцяй, ажаніць з кім-небудзь Пры такіх дзеясловах назоўнік стаіць у месным склоне з прыназоўнікам на: женился на Насте, женить на ком-нибудь
  Дзеясловы дзякаваць, аддзячыць, выбачаць, дараваць кіруюць залежнымі назоўнікам ці займеннікам і патрабуюць ад іх формы давальнага склону: дзякаваць сястры, дараваць яму Пры гэтых дзеясловах залежныя словы ставяцца ў форму вінавальнага склону: благодарить сестру, простить его
  У дзеяслоўных словазлучэннях з прыназоўнікам праз залежны назоўнік (займеннік) заўсёды прымае форму вінавальнага склону: спазніўся праз сястру, прайшоў праз вароты, смяяўся праз слёзы Пераклад залежыць ад таго, якія адносіны выражаюцца: опоздал из-за сестры (прычынныя); прошёл через ворота (прасторавыя); смеялся сквозь слёзы (адносіны супярэчнасці)
  Пры дзеясловах са значэннем руху, перамяшчэння (ісці, бегчы, ехаць, ляцець), калі яны маюць адценні мэты ці прызначэння, ужываецца назоўнік (займеннік) у вінавальным склоне з прыназоўнікам па: пайсці па ваду, ехаць па дзяцей     Пры дзеясловах руху, якія маюць мэтавае значэнне, ужываецца назоўнік у творным склоне з прыназоўнікам за: пойти за солью
Калі з дзясловамі руху (ісці, ехаць) і волевыяўлення (паслаць, накіраваць, выправіць, адправіць) ужываюцца назвы ягад і грыбоў ці словы ягады, грыбы, рыба, шчаўе, морква, буракі, малачай, то назоўнік выкарыстоўваецца з прыназоўнікам у: ехаць у суніцы, пайсці ў грыбы; паехалі ў рыбу, пайшлі ў буракі
У складзе такіх словазлучэнняў можа ўжывацца і прыназоўнік па: ехаць па суніцы, пайсці па апенькі
  Прыназоўнік па можа ўжывацца з назоўнікам (займеннікам) у месным склоне множнага ліку. Паміж кампанентамі такіх словазлучэнняў выражаюцца розныя віды сінтаксічных адносінаў: прасторавыя, часавыя, аб’ектныя і інш.: ісці па палях і лясах, займаліся па вечарах У такіх словазлучэннях прыназоўнік по ўжываецца з назоўнікам (займеннікам) у давальным склоне множнага ліку: идти по полям и лесам, занимались по вечерам
Асаблівасці беларускай мовы Рускія адпаведнікі
  Пры словах хварэць, хворы залежны назоўнік ужываецца часцей у вінавальным склоне і мае прыназоўнік на: хворы на раматус, хварэць на грып Назоўнік ужываецца без прыназоўніка і мае форму творнага склону: больной ревматизмом, болеть гриппом
  Акрамя таго, існуе шмат устойлівых моўных зваротаў, якія характарызуюцца своеасаблівымі граматычнымі сувязямі паміж словамі: дом на пяць паверхаў, некалькі разоў на тыдзень, працаваць на карысць сабе, спатыкнуцца на пень, падобны да (на) яго, бачыць на свае вочы; стаяць ля стала; жыць пры бацьках; паліць у печы; спазнацца збядою; пазбыцца былога; глядзець сябе, чытаць (думаць, разважаць) сам сабе; ён сніў сон; без жартаў; дзякую вам; Добрай раніцы! Бывайце здаровы! і інш.   Перакладаюцца такія словазлучэнні наступным чынам: дом в пять этажей, несколько раз в неделю, работать в свою пользу, споткнуться о пень, похожий на него ці подобный ему, видеть своими глазами; стоять у (около)стола; жить с родителями; топить печь; познать беду; избавиться от прошлого; следить за собой, читать (думать) про себя; ему снился сон; кроме шуток; спасибо; Доброе утро! До свидания!  
       

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-12-30; просмотров: 1390; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.141.202.54 (0.012 с.)