Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Сістэма кіравання акупіраванымі тэрыторыямі

Поиск

Непасрэдна пад час таго, як вермахт акупіраваў тэрыторыю Беларусі, уводзілася ваеннае праўленне. Праз некаторы час, пасля аддалення фронту, улада павінна была быць перададзена цывільным органам улады. Адміністрацыйныя задачы арміі – падтрыманне парадку і бяспекі дзеля гаспадарчага выкарыстання рэгіёну франтавымі і акупацыйнымі атрадамі. Кіраваў ваеннай адміністрацыяй камандуючы тылам групы армій «Цэнтр» генерал Макс фон Шэнкендорф. Пры яго штабе дзейнічаў галоўны камандзір СС і паліцыі Эрых фон Бах, які падпарадкоўваўся Гімлеру. Яму падначальваліся айнзацгрупы, галоўнай мэтай якіх былі вынішчэнне яўрэйскага насельніцтва, савецкіх і партыйных функцыянераў, а так сама ваеннапалонных.

Камандуючаму тылам Шэнкендорфу падпарадкоўвалася сетка тэрытарыяльных палявых камендатур, а ім – шматлікія мясцовыя камендатуры, якія ствараліся амаль ва ўсіх гарадах і райцэнтрах. Пры камендатурах дзейнічалі гаспадарчыя службы. Яны займаліся хаатычнымі рэквізіцыямі харчовых тавараў для вермахту, займаліся рабаўніцтвам культурных каштоўнасцяў Беларусі.

Але гэты ваенна-паліцыйскі нямецкі апарат не мог сам справіцца з усімі задачамі – таму пачынае стварацца дапаможны адміністрацыйна-паліцэйскі апарат з мясцовага насельніцтва. Так распачалася на Беларусі калабарацыя. Але найбольшую актыўнасць у стварэнні гэтых устаноў, асабліва на заходніх землях, праявілі польскія дзеячы, якія імкнуліся ўзяць рэванш за 1939 г.

17 ліпеня 1941 шэфам цывільнай нямецкай акупацыйнай улады на Беларусі быў Вільгельм Кубэ. Але рэальна ўлада цывільнаму апарату В.Кубэ была перададзена толькі 1 верасня 1941 г. і толькі на частцы тэрыторыі Беларусі.

АДМІНІСТРАЦЫЙНЫ ПАДЗЕЛ БЕЛАРУСІ

Нямецкія ўлады ўвялі свой адміністрацыйны падзел Беларусі. Беларусь была аб’яўлена Генеральнай акругай у складзе рэйхскамісарыята «Остланд», але па меркаванню А.Розенберга – гэта была часовая з’ява.

Беластоцкую вобласць Гітлер далучыў 12-22 ліпеня 1941 г. да Усходняй Прусіі. На гэтай тэрыторыі дзейнічалі нормы нямецкага права. Паўднёвыя раёны Брэсцкай, Гомельскай, Палескай і Пінскай абласцей былі далучаны да рэйхскамісарыята «Украіна». Туды ж адышлі гарады Брэст, Пінск, Мазыр. Усё справаводства на гэтых тэрыторыях вялося на ўкраінскай і нямецкай мовах. Частка Вілейскай вобласці далучалася да Генеральнай акругі «Літва». Але нават і гэтыя памеры Генеральнай акругі былі абмежаваныя – на тэрыторыі Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай абласцей і ўсходніх раёнаў Мінскай акупанты ўтварылі так званую вобласць армейскага тылу групы армій «Цэнтр», якая падпарадкоўвалася нямецкай ваеннай адміністрацыі.

Такім чынам, пад уладай генеральнага камісара В.Кубэ апынулася толькі Баранавіцкая, значная частка Вілейскай, заходнія і паўночныя раёны Мінскай вобласці, а таксама паўночныя раёны Пінскай вобласці (усяго 68 раёнаў з 192 ад БССР) – не больш трэці даваеннай тэрыторыі Беларусі. На снежань 1941 г. тут пражывала больш за 3 млн. чалавек.

На працягу верасня 1941 г. на гэтай тэрыторыі быў створаны апарат акупацыйнай цывільнай улады, які замяніў вайсковае кіраўніцтва. Цывільнае кіраўніцтва мела тры ступені – найвышэйшай інстанцыяй быў 1)генеральны камісарыят у Мінску, сярэдняя ступень – гэта 2)галоўныя камісарыяты ў Мінску і Баранавічах, але яны не мелі вялікай ролі і ў сакавіку 1943 г. былі ліквідаваныя. Ніжэйшую прыступку займалі 3)акруговыя камісарыяты (гебітскамісарыяты), усяго іх было 10(Баранавіцкі, Барысаўскі, Вілейскі, Лідскі, Мінскі і інш). Горад Мінск знаходзіўся ў час нямецкай акупацыі на палажэнні асобнага камісарыята і падпарадкоўваўся толькі генеральнаму камісарыяту Беларусі. Апарат генеральнага і акружных камісарыятаў камплектаваўся выключна нямецкімі служачымі.

Разам з органамі нямецкага кіравання ў акругах ствараліся ўправы, у якіх працавалі прадстаўнікі мясцовай калабарацыі.

Адміністрацыя ў раёнах стваралася з ліку мясцовых калабарацыяністаў. На чале ўсёй раённай адміністрацыі стаяў бургамістр(звычайна з ліку беларускіх эмігрантаў).

На тэрыторыі сельсаветаў акупанты стварылі воласці, якія ўзначальвалі прызначаныя імі бургамістры. У вёсках акупацыйную ўладу прадстаўлялі старасты. Уся вертыкаль створанай сістэмы ўлады кантралявалася нямецкімі чыноўнікамі.

Трэба адзначыць, што генеральны камісар Беларусі Вільгельм Кубэ не валодаў паўнатой улады ў сваім рэгіёне. І гэта значна ўскладніла яго становішча. Так, усе паліцэйскія органы і ўстановы СС знаходзіліся ў выключным падпарадкаванні рэйхсфюрэра Гімлера; усе інстанцыі (зондэрфюрэры, ландвіртшафтсфюрэры), адказныя за эксплуатацыю акупіраваных усходніх абшараў рэальна былі пад непасрэдным кіраўніцтвам ведамства Герынга; самастойна дзейнічалі прадстаўнікі прапагандысцкага ведамства Геббельса; не падпарадкоўваліся генеральнаму камісарыяту пошта і чыгункі, ваенныя камендатуры. Гэтая сістэма паралельных органаў улады дзейнічала нескаардынавана, неэфектыўна, варожасць паміж кіраўнікамі ведамстваў адбівалася на дзейнасці мясцовых устаноў, і найбольш цярпела ад гэтага мірнае беларускае насельніцтва. Германскае кіраўніцтва спадзявалася на хуткую перамогу – таму вырашаць праблемы ў сістэме кіравання не спяшаліся.

 

 

16. Палітыка Генацыду. Трагедыя Хатыні і іншых беларускіх населенных пунктаў

У адносінах да мясцовага насельніцтва нямецкія ўлады з першых дзён свайго гаспадарання распачалі палітыку генацыду. Праграма каланізацыі акупіраваных усходне-славянскіх тэрыторый прадугледжвала прымусовае высяленне, якое было заменена пасля паражэння пад Масквой і Сталінградам на знішчэнне 75% насельніцтва Беларусі і засяленне «вызваленых» зямель нямецкімі каланістамі.

Яшчэ ў маі 1940 г. Г.Гімлер паведамляў, што важнейшай справай усходняй палітыкі з’яўляецца ачышчэнне далучаных да Рэйху тэрыторый на Усходзе ад асоб «чужой расы». Ён жа патрабаваў не лічыцца з абставінамі, выкарыстоўваючы сілу, ісці напралом пры ажыццяўленні каланізацыі і вынішчэнні славянскіх народаў. А ў «Загадзе аб выкарыстанні ваеннай юрысдыкцыі ў раёне «Барбароса» і аб асобных мерапрыемствах у войсках ад 13 мая 1941 г.» паведамлялася: «За дзеянні, учыненыя супраць варожых грамадзянскіх асоб, не існуе ніякага прымусовага праследавання нават у тым выпадку, калі дзеянні з’яўляюцца адначасова ваенным злачынствам або правапарушэннем».

Практычнаму ажыццяўленню злачынных задум нямецкага фашызму супраць славянскіх народаў спрыяла бесперапынная ідэалагічная апрацоўка салдат вермахта і войскаў СС. Магутны апарат нацысцкай прапаганды на працягу некалькіх гадоў метадычна атручваў свядомасць грамадзян Рэйху ідэямі ваеннай агрэсіі і расавай перавагі. За 1941 г. нямецкія акупанты знішчылі на беларускай зямлі каля 100 тыс. мірных жыхароў, спалілі 120 вёсак разам з 3945 іх жыхарамі. Для падтрымання парадку на тэрыторыі Беларусі былі размешчаны 5 ахоўных дывізій і створаны паліцэйскі апарат. Акрамя таго, дзейнічалі аператыўныя групы рэйхсфюрэра СС Гімлера, якія распачалі масавы тэрор супраць насельніцтва. Агульная колькасць ваенна-паліцэскіх сіл на Беларусі дасягала 160 тыс. чалавек. Летам-восенню 1941 года на Беларусь былі ўведзены ўкраінскія і літоўскія прафашысцкія ваенныя фарміраванні, якія адрозніваліся асаблівай жорсткасцю нават у параўнанні з нямецкімі вайскоўцамі. Літоўскі батальён толькі з 5 кастрычніка па 7 лістапада 1941 года знішчыў 43 тысячы мірных беларусаў.

У 1942 г. забойствы і катаванні мірнага насельніцтва Беларусі набылі сістэмны характар. За акрэслены перыяд акупанты спалілі 772 вёскі, разам з 46992 жыхарамі. Акупанты стварылі сістэму лагераў і турмаўдля розных катэгорый зняволеных. Ваеннапалонныя ўтрымліваліся ў дулагах, шталагах, афлагах, цывільныя асобы ў працоўных лагерах СД, перасыльных лагерах СС, штрафных лагерах, гета. На Беларусі было ўтворана каля 260 лагераў, буйнейшым быў Трасцянецкі пад Мінскам, дзе нацысты знішчылі 206500 чалавек. Для яўрэйскага насельніцтва былі створаны гета. Яны сталі месцам масавай бойні, дзе загінулі сотні тысяч яўрэяў.

З набліжэннем лініі фронту да Беларусі акупанты ўзмацнілі расправу над насельніцтвам, вывозілі ў Рэйх тэхналагічнае абсталяванне і сыравіну. 7 верасня 1943 г. нямецкая армія атрымала загад ператварыць тэрыторыю, якую яна пакідае, у «зону пустыні». У загадзе, у прыватнасці, гаварылася: «Усе без выключэння дамы неабходна паліць, печы ў дамах падрываць з дапамогай ручных гранат. Калодзежы прыводзіць у непрыгоднасць шляхам знішчэння пад’ёмных прыстасаванняў, а таксама кідаючы ў іх нечыстоты. Стагі саломы і сена, а заадно ўсялякага роду запасы паліць, сельскагаспадарчыя машыны і тэлеграфныя слупы падрываць, паромы, лодкі тапіць». Адступаючы, нямецкія войскі з педантычнасцю выконвалі гэты загад. I, як вынік, у 1943 г. акупанты спалілі 2653 вёскі разам з 84188 жыхарамі. Асабліва цярпелі ад ворага прыфрантавыя раёны. За перыяд нямецкага генацыду на Беларусі гарадское насельніцтва рэспублікі страціла звыш 1063 тыс. жыхароў, беларуская вёска – 445594 мірных жыхароў, 155594 з якіх згарэлі разам з 5454 вёскамі. На беларускай зямлі нямецкія акупанты закатавалі звыш 810 тыс. савецкіх ваеннапалонных.

Асабліва ўзмацніліся рэпрэсіўныя мерапрыемствы супраць мірнага насельніцтва ў зоне кіравання ваенных і ў Генеральным камісарыяце восенню 1943 г. пасля забойства В.Кубэ. Адміністрацыю камісарыята ўзначаліў генерал СС Готберг, які перанёс метады дзейнасці сваёй установы ў сцены грамадзянскай адміністрацыі.

 

У планах акупантаў па ўсталяванні і ўвацаванні свайго рэжыму пэўны разлік ставіўся на ідэйную апрацоўку мясцовага насельніцтва. Яе дэалагічнай асновай з’яўляўся антыкамунізм і антысаветызм. Шырока абвясцiўшы мэтай свайго нападу на СССР знiшчэнне так званага «жыдабальшавiзму», фашысты адразу ж cкiравалi свае намаганнi на лiквiдацыі панаваўшай ідэалогіі, савецкай дзяржаўнасцi, іх сімволікі і г. д. Пры гэтым сваіх расісцкіх планаў акупанты не афішыравалі, а ў сваёй нацыянальнай палітыцы імкнуліся распаліць варожасць паміж беларусамі і прадстаўнікамі дыяспар. Па загаду В. фон Кубэ ад 10 верасня 1941 г. для ўсіх дзяцей, акрамя яўрэяў, ва ўзросце ад 7 да 14 год уводзiлася абавязковае школьнае навучанне на беларускай мове. З мэтай прыцягнення сімпатый хрысціянскага насельніцтва акупантамі быў дадзены дазвол на аднаўленне закрытых бальшавікамі храмаў.

Наогул, ва ўсіх сродках масавай інфармацыі (радыё, кінематограф, прэса) пастаянна праводзіліся думкі аб вызваліцельнай місіі германскай арміі і злачыннасці сталінскага рэжыму, ганаровай працы на карысць Германіі і неабходнасці барацьбы супраць партызанаў.

Для тых, хто не скарыўся акупантам, існаваў багаты арсенал гвалтоўных сродкаў, якія не саступалі сярэднявечнай інквізіцыі. У іх ліку – 260 канцэнтрацыйных лагераў. У буйнейшым з іх – «Трасцянцы», што размяшчаўся каля Мінска, загінула 205 600 чал. Лагер на станцыі «Бронная Гара», у Брэсцкай вобласці стаў месцам пагібелі каля 50 тыс. вязняў. Практычна не засталося жывых ад соцень тысяч савецкіх салдат, трапіўшых у палон летам 1941 г. Помнікам усім ім застаецца мемарыял у Масюкоўшчыне.

Характэрнай рысай фашысцкага акупацыйнага рэжыму ў СССР, асабліва на Беларусі, стала яго скіраванасць на поўнае эканамічнае абрабаванне, маральна-псіхалагічнае прыніжэнне і фізічнае знішчэнне яўрэяў. Ужо летам 1941 г. адбыліся іх масавыя растрэлы ў мястэчках і невялікіх гарадах. У абласных і некаторых раённых цэнтрах яўрэі зганяліся нацыстамі ў ізаляваныя ад іншага насельніцтва месцы пражывання – гета з мэтай іх паступовага знішчэння. Першыя масавыя забойствы ў Мінскім гета пачаліся 7 лістапада 1941 г. У 1943 г. усе гета на Беларусі былі знішчаны разам з жыхарамі.

Не пазбегла генацыду і славянскае насельніцтва. Ужо ў лiпенi-жнiўнi 1941 г. ахоўныя часцi здзейснiлi карныя экспедыцыi супраць партызан у раёне Белавежскай пушчы, на Лепельшчыне i у раёне Iвацэвiч. З лістапада 1942 па сакавік 1943 г. было праведзена 11 буйных экспедыцый як супраць партызан, так і мірнага насельніцтва. Асаблівай жорсткасцю вызначаўся карніцкі атрад на чале з маёрам О. Дырлевангерам, на сумленні якога спаленая 22 сакавіка 1943 г. разам з жыхарамі вёска Хатынь. Карнікі экспедыцыі «Котбус», здзейсненай у раёне Лепеля–Бягомля–Плешчаніц, забілі 3 616 партызан, членаў іх сем’яў і аднавяскоўцаў, а таксама захапілі ў палон для адпраўкі ў Германію 2 812 чал. У 1943–1944 гг. напярэдадні свайго адступлення з Беларусі акупанты праводзілі тактыку «выпаленай зямлі». Так, на Беларусі 628 вёсак былі знішчаны з жыхарамі. Былі вёскі, якія спальваліся па неалькі разоў. А за ўвесь час вайны на Беларусі было знішчана каля 1 400 тыс. мірных жыхароў.

Пытанне 17. Эканамічная палітыка Германіі на акупіраванай тэрыторыі.

Асноўнай часткай планаў Германіі ў адносінах да СССР з’яўлялася гаспадарчае выкарыстанне СССР у інтарэсах эканомікі Германіі. За выкананне гэтых задач адказвала спецыяльная арганізацыя пад кодавай назвай «Ольдэнбург», якая з пачаткам вайны дзейнічала як эканамічны штаб «Ост». Галоўныя мэты і задачы германскай эканамічнай палітыкі ў СССР былі адлюстраваны ў спецыяльных дырэктывах ці ў так званай «Зялёнай папцы». За тыдзень да пачатку вайны з СССР у ваенна-эканамічным ведамстве рэйхсмаршала Г.Герынга былі выдадзены «Дырэктывы па вядзенні гаспадаркі на новазанятых усходніх тэрыторыях». З іх вынікала, што выключнае значэнне для далейшага вядзення вайны будзе мець неадкладная і поўная эксплуатацыя захопленых абласцей у інтарэсах ваеннай эканомікі Германіі, у асаблівасці ў вобласці харчавання і нафтавай галіны.

В.Кубэ атрымаў прызначэнне на Беларусь разам з наступнай дырэктывай: «прыстасаванне і выкарыстанне тэрыторыі для германскай ваеннай гаспадаркі», але дырэктыва не мела падрабязных інструкцый. Па сутнасці, прынцып быў адзін – усё, што будзе зроблена для Германіі – добра, астатняе – фальш.

Каб паставіць на службу Рэйху эканоміку Беларусі, акупанты ўжо на працягу ліпеня 1941 г. правялі рэгістрацыю на біржах працы працаздольнага насельніцтва ў гарадах. Усе прадпрыемствы і ўстановы Беларусі былі ўзяты на ўлік, была праведзена іх дэталёвая інвентарызацыя. Напрыклад, у Мінску гэта акцыя была завершана да 20 ліпеня 1941 г. У выніку праведзеных акупантамі мерапрыемстваў ужо 1 снежня 1941 г. у Мінску працавала 73 прадпрыемствы, у снежні 1942 г. – 117, а ў красавіку 1943 г. – 150 прадпрыемстваў. Сярод іх было 20 прадпрыемстваў металургічнага профілю, 14 тэкстыльных, 21 транспартнае, 7 хімічнай і будаўнічай вытворчасці, 6 дрэваапрацоўчых, 3 электрастанцыі і г.д. Рабочыя і служачыя падвяргаліся жорсткай эксплуатацыі. Працоўны дзень у сярэднім складаў 12 гадзін у суткі.

Трэба адзначыць, што разам з камандна-адміністрацыйнымі метадамі акупанты выкарыстоўвалі і эканамічныя метады кіравання гаспадаркай. На 1 ліпеня 1942 г. на тэрыторыі генеральнай акругі «Беларусь» працавала 33 банкі, а ў 1943 г. іх было ўжо каля 100. Абапіраючыся на завышаны курс маркі, банкі выкачвалі грошы з рэгіёну і такім чынам фінансавалі вайну. Акрамя збору грашовых лішкаў банкі праводзілі крэдытаванне гаспадаркі, узаемаразлікі паміж прадпрыемствамі розных рэгіёнаў Беларусі, праводзілі аперацыі з каштоўнымі паперамі.

У аграрнай палітыцы акупантаў вылучаюць тры асноўныя этапы. Першы праводзіўся з лета 1941 г. да пачатку вясны 1942 г. У гэты перыяд захавалася калгасная сістэма пад відам «абшчынных гаспадарак» і «дзяржаўных маёнткаў» (саўгасы). Пакінуты пасады старшынь, брыгадзіраў, афіцыйна не распускаліся праўленні, рэвізійныя камісіі і г.д. Але інвентар і жывёла былі абвешчаны ўласнасцю германскай дзяржавы. У Заходняй Беларусі, дзе не паспелі правесці калектывізацыю, адбыўся зварот да індывідуальнай гаспадаркі. Вярталіся маёнткі былым уладарам – панам, асаднікам, заможным сялянам. Яны лічыліся адміністратарамі, кіраўнікамі былых сваіх маёнткаў, але права маёмасці на зямлю і інвентар не мелі. Там жа ствараліся дзяржаўныя маёнткі для будучых нямецкіх каланістаў.

Другіэтап (вясна 1942 г. па лета 1943 г.) пачаўся з прыняцця закону «Аб новым парадку землекарыстання» ў лютым 1942 г., які адмяняў калгасную сістэму і дэклараваў магчымасць трох пераходных формаў землекарыстання: абшчыннай гаспадаркі (замест калгасаў), земляробчых таварыстваў (кааператывы) і індывідуальнай сялянскай гаспадаркі. Гэта было вынікам правалу аграрнай палітыкі, заснаванай на захаванні калгасаў і неабходнасцю атрымаць падтрымку сялян – бо пачынаўся масавы партызанскі рух. Так сама неабходна было забяспечыць патрэбы Германіі ў прадуктах харчавання.

У заходніх абласцях рэспублікі ўзаконьваліся аднаасобныя гаспадаркі, права маёмасці распаўсюджвалася толькі на прысядзібныя ўчасткі. На калгасных землях ствараліся абшчынныя гаспадаркі. Сельскагаспадарчыя работы там вяліся супольна, а ўборка ўраджаю асобна кожным дваром на надзеле (6-7 га на двор). Устанаўлівалася калектыўная адказнасць за здачу натуральнага падатку, выкананне распараджэнняў акупантаў. Абавязковыя пастаўкі, якія дасягалі памераў паловы ўраджаю дапаўняліся аперацыямі па канфіскацыі сельскагаспадарчай прадукцыі. Таму для сялян палёгкі гэтае «рэфармаванне» не прынесла.

Трэці этап (лета 1943 г. па лета 1944 г.) пачаўся з прычыны паражэння пад Сталінградам, пагаршэнне становішча ў сельскай гаспадарцы і росту партызанскага руху.

3 чэрвеня 1943 г. была абвешчана «Дэкларацыя аб сялянскім праве ўласнасці», якая ўстанаўлівала для сялян замест «права ўладання» права прыватнай ўласнасці на зямлю. У першую чаргу зямлю атрымлівалі сяляне, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі. Але з верасня 1943 г. пачалося вызваленне Беларусі і палажэнні «Дэкларацыі» сталі неактуальныя.

Значныя страты ў вайне супраць СССР патрабавалі ад Германіі вялікіх падмацаванняў для дзеючай арміі. Кіраўніцтва Рэйху выкарыстоўвала працоўныя рэсурсы акупіраваных тэрыторый, у тым ліку і Беларусі, у якасці рабочай сілы для прамысловасці і сельскай гаспадаркі Германіі. Працэс гэты пачаўся з канца 1941 г., але буйныя памеры набыў на пачатку 1943 г. Дастаткова адзначыць, што толькі гаспадарчая інспекцыя групы армій «Цэнтр» і генеральнай акругі «Беларусь» штодзённа накіроўвалі на працу ў Рэйх 500-1000 рабочых. Усяго за гады вайны нямецкія акупацыйныя ўлады накіравалі на работы ў Германію звыш 400 тыс. жыхароў Беларусі, з якіх прымусовым шляхам былі накіраваны каля 380 тыс. чалавек.

 

Адной з найважнейшыхмэтусталяванняакупацыйнайадміністрацыіз’яўляласямаксімальнаевыкарыстаннелюдскіх і матэрыяльныхрэсурсаўзахопленыхкраінінтарэсамрэйха. Згэтайнагодыяшчэ да вайныбыліраспрацаваны «Дырэктывы па кiраваннiэканомiкаў у акупiраваныхусходнiхабласцях» і план «Ольдэнбург» і інш. Згэтайнагодыўсеэканамічныя (прадпрыемствы, рэсурсы, сыравіна) і культурныя (музеі, галерэі, бібліятэкі), каштоўнасціабвяшчалісядзяржаўнайуласнасцю і падлягаліадпраўцы ў Германію.

Паслязагаду А. Розенберга ад 5 лістапада 1941 г. абрэгістрацыіпрацаздольнаганасельніцтваваўзросце ад 14 да 65 года на адмысловыхбіржах стала на ўлік каля 650 тыс. жыхароўБеларусі.

Падлягаліаднаўленнютыяпрадпрыемствы, якіяспрыяліўмацаваннюваенна-эканамічнагапатэнцыялуГерманіі. Такімчынам, у гаражах СНК БССР быўналаджанырамонтнямецкіхгармат і зенітак. На бабруйскіммеханічнымзаводзе – вырабпечак і калёсныхвосяў. На бырысаўскайфабрыцыпіяніна – калёсы для падвод. На мінскайшвейнайфабрыцы – выпуск парашутаў і г. д. Тыя, хтопрацаваў, мог разлічваць на прадуктовуюкартку і заработную плату ў акупацыйных марках. Спробаўхілення ад працыабосабатажупагражалазняволеннем у турмуабоконцлагер.

У раёне ваенных дзеянняў акупанты зганялі мясцовае насельніцтва для будаўніцтва камунікацый, размініравання мясцовасць, высечкі лесу ўздоўж чыгунак. Жорсткай працоўнай эксплуатацыі падверглася яўрэйскае насельніцтва Беларусі да поўнага яго знішчэння ў гета і концлагерах. З цягам часу пачаліся аблавы з мэтай вывазу людзей на працу ў Германію. Усяго за час вайны было вывезена каля 380 000 чал., так званых «остарбайтэраў».

Каб наладзіць сялянскія сельскагаспадарчыя пастаўкі рэйху, акупанты спрабавалі здзейсніць «Новы парадак землекарыстання» і іншыя рэформы, але яны не прынеслі плёну. Таму асноўным сродкам атрымання прадуктаў харчавання, сыравіны і фуражу з’яўляўся збор падаткаў, рэквізіцыі і звычайнае рабаўніцтва.

У выніку акупанты разрабавалi 10 тыс. калгасаў, 92 саўгасы, 316 МТС, сотні прадпрыемстваў, вывезлi 90% cтанкоў, 96% энергетычных магутнасцей, больш 9 тыс трактароў i цягнікоў, 18, 5 тыс. аўтамабіляў, 1 100 камбайнаў, 2, 8 млн галоў буйнарагатай і 5, 7 млн – дробнай жывёлы, 1, 6 млн т збожжа, 3 млн т бульбы i гародніны. Імі было высечана 104 тыс. га лесу, вывезена 7 млн куб. м драўнiны, 500 тыс. куб. м пiламатэрыялаў.

 

18. Паўсядзённае жыццё мірнага насельніцтва на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.

Фашысты прынеслі з сабой так званы “новы парадак”, які праявіўся жахлівым рабаваннем, бязлітаснай эксплуатацыяй, стварэннем гетта и гэтак далей. Меснае насельніцтва было абавязана выконваць розныя працоўныя павіннасці. Рабочыя и службоўцы жорстка эксплуатоваліся, працоўны дзень складаўся ў сярэдним 12 гадзін у суткі.Да канца 1941 была праведзена дэталевая інвентарызацыя ўсих прамысловых прадпрыемстваў, у першую чаргу аладжваліся тыя, якія працавалі на патрэбы германіі. Сельскае насельніцтва выконвала “гадавыя гаспадарчыя заданні” па абавязковых пастаўках збожжа, мяса, ільну і г.д. 1942 была праведзена зямельная рэформа, намерам якой з’яўлялася надзейнае забеспячэнне харчовых патрэб фронту. Праводзілася масавае знішчэнне асобных груп насельніцтва па расавых, нацыянальных, рэлігійных прыметах. Акупанты стварылі на тэррыторыі Бел. Сістэму турмаў, гета и канцэнтрацыйных лагераў.

За гады акупацыі Бел страціла палову свайго нацыянальнага багацця. Велізарнымі былі страты ў сацгаліне. Такім чынам на Бел. акупанты страміліся стварыць умовы для найбольш эффектыунага рабавання рэсурсаўдля акупантаў. Паражэнне германскіх войскпад Масквой, Сталінградам, Арлом и Курскам вымушалі нацыскіх лідзераў шукацьшляхі супрацоўніцтва з мясцовым насельніцтвам. Акупанты рабилі стаўку на моладзь, якую імкнуліся выхавацьз нацысцкага духу. З гэтай нагоды яны адкрывалі школы, засноўвалі маладзежныя саюзы, якія павінны былі стаць праваднікам нацысцкай ідэалогіі. Але палитыка захопнікау не знаходзілападтрымкі з боку большасці насельніцтва, боне адпавядалі ні нацыянальным, ні дзяржаўным, ні эканамічным ітарэсам беларусаў.

20.

Баявая і дыверсійная дзейнасць партызан асабліва актывізавалася напярэдадні і ў час контрнаступлення Чырвонай Арміі пад Курскам. 24 чэрвеня 1943 г. было прынята рашэнне ЦК КП(б)Б аб пачатку “рэйкавай вайны” – аперацыі па адначасовым масавым разбурэнні чыгуначных камунікацый ворага.

На Беларусі ў 1943-1944 гг. аперацыя «Рэйкавая вайна» ажыццяўлялася ў тры этапы. Яна ставіла мэтайзрыў ваенных перавозак праціўніка і максімальнае садзейнічанне наступленню Чырвонай Арміі. Першы этап пачаўся ў ноч з 3 на 4 жніўня 1943 г. і працягваўся да сярэдзіны верасня 1943 г., другі – з 19 верасня 1943 г. да пачатку лістапада 1943 г. (ён атрымаў назву «Канцэрт»).

Вынікі 1-га і 2-га этапаў:партызаны пашкодзілі 211 тыс. км чыгуначных рэек, узарвалі 2171 цягнік, 6 бронепаяздоў, 32 вадакачкі, 295 чыгуначных мастоў. У большасці партызанскіх фарміраванняў ствараліся камсамольска-маладёжныя групы, дыверсантаў-падрыўнікоў. Былі разбураны чыгуначныя лініі Цімкавічы-Асіповічы, Бабруйск-Старушкі, Жлобін-Калінкавічы. На многіх чыгуначных магістралях рух быў перапынены ад 4 да 15 сутак, а ўчасткі Магілёў-Крычаў, Полацк-Дзвінск, Магілёў-Жлобін, Баранавічы-Лунінец былі выведзены са строю на яшчэ большы тэрмін. Адначасова партызаны пускалі пад адхон эшалоны, узрывалі масты, вадакачкі, чыгуначныя станцыі.

Трэці этап «рэйкавай вайны» быў распачаты ў ноч на
20 чэрвеня 1944 г., незадоўга да правядзення савецкімі войскамі аперацыі «Баграціён». На гэтым этапе партызаны Беларусі непасрэдна ўзаемадзейнічалі з наступаючымі войскамі Чырвонай Арміі.

Вынікі 3-га этапа:У ходзе аперацыі партызаны падарвалі 61 тыс. рэек (у першы дзень 40775), знішчылі 8 чыгуначных мастоў. Былі поўнасцю выведзены са строю асноўныя чыгуначныя лініі, часткова паралізаваны варожыя перавозкі амаль па ўсіх дарогах Беларусі.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-07-16; просмотров: 319; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.144.37.178 (0.015 с.)