Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Ідэалагічная работа напярэдадні Вялікай Айчыннай вайныСодержание книги
Поиск на нашем сайте
Ужо ў 1939 г. у ЦК, абкамах і райкамах партыі былі створаны ваенныя аддзелы, якія ажыццяўлялі кіраўніцтва ваенна-мабілізацыйнай работай і патрыятычным выхаваннем насельніцтва. Кожны камуніст, асабліва з кіруючага складу, абавязаны быў валодаць адной з вайсковых прафесій, актыўна ўдзельнічаць у рабоце абарончых арганізацый. Важную ролю ў абароназдольнасці краіны адыгрывалі грамадскія арганізацыі, саюзы. Іх дзейнасць праходзіла пры цесным супрацоўніцтве і пад кантролем партыйных органаў. Толькі ў беларускім Асаавіяхіме ў 1940 г. налічвалася звыш Значная частка падлеткаў і юнацкай моладзі была аб’яднана ў дзіцячыя і маладзёжныя арганізацыі, якія мелі важную ролю ў ідэйна-палітычным і ваенна-патрыятычным выхаванні дзяцей. Так, піянерская арганізацыя Беларусі ў 1940 г. налічвала 18478 піянерскіх атрадаў, якія аб’ядноўвалі каля 400 тыс. дзяцей. Вядучую ролю ў ідэалагічным выхаванні моладзі адыгрываў камсамол Беларусі. Калі ў чэрвені 1938 г. ЛКСМБ аб’ядноўваў каля 118 тыс. чалавек, то вясной 1941 г. у яго шэрагах знаходзілася 264621 чалавек, якія стаялі на ўліку ў 15791 «пярвічке». Камсамольскія арганізацыі займаліся наладжваннем палітычнай работы і ў асяроддзі «несаюзнай моладзі». Была створана сістэма палітнавучання моладзі. У 1939 г. у рэспубліцы працавала 8115 палітшкол і кружкоў, у якіх займалася звыш 155 тыс. камсамольцаў і несаюзнай моладзі. Пры ЦК ЛКСМБ і ў абкомах камсамола былі створаны лектарскія групы, якія прапагандавалі марксісцка-ленінскую тэорыю сярод моладзі. У 1940 г. у рэспубліцы налічвалася 3919 клубаў i Дамоў культуры, 1387 хатаў-чытальняў i 4172 масавых бібліятэк. Больш чым у два разы (з 1930 г.) узрасла колькасць выдаваемых у рэспубліцы перыядычных выданняў. У 1940 г. выходзілі 252 газеты, 27 часопісаў, гадавы тыраж якіх перавышаў 194851 тыс. экземпляраў. Дзейнасць беларускіх літаратараў, мастакоў, дзеячаў тэатру і іншых мастацкіх накірункаў была прасякнутая ідэямі класавай барацьбы, супрацьстаяння ідэйным і рэальным ворагам савецкай дзяржавы. Пільны нагляд над культурай ажыццяўляла камуністычная партыя. 1938-1940 гады выйшлі ў свет зборнікі вершаў Я.Купалы «Ад сэрца», П.Броўкі «Шляхамі баравымі», драматычная паэма П.Глебкі «Над Бярозай-ракой», М.Клімковіча «Кацярына Жарнасек», А.Куляшова «Юнацкае святло» i «Мы жывём на граніцы». Культура выконвала такім чынам важную функцыю выхавання ў насельніцтва пачуцця адказнасці за будучыню савецкай улады. Ваенная рэформа ў СССР Рэформа ўключала вырашэнне пытання камплектавання і кадравага забеспячэння; пашырэння ідэалагічнай працы ў арміі; пераўзбраенне войскаў новай зброяй. Да 1939 г. быў завершаны пераход ад тэрытарыяльнага камплектавання і арганізацыі арміі да кадравай сістэмы, якую замацаваў Закон аб усеагульнай вайсковай павіннасці ад Да 1941 г. афіцэраў рыхтавалі 19 акадэмій, 10 ваенных факультэтаў пры грамадзянскіх ВНУ, 7 вышэйшых ваенна-марскіх вучылішчаў, 203 ваенных вучылішчаў, 68 курсаў удасканалення. Але дзейнасць гэтых устаноў не вырашала праблем недахопу кваліфікаваных кадраў, асабліва пасля масавых рэпрэсій у Чырвонай Арміі. За 1937-1939 гг. з арміі было звольнена 36892 чалавек (без уліку паветраных сіл). Большасць з іх былі расстраляныя. У маі 1940 г. праверка Наркамата абароны, праведзеная сакратаром ЦК УКП(б) А.Жданавым паказала, што Наркамат не меў аператыўнага плана вайны, не ведаў сапраўднага становішча ў арміі, не забяспечыў належнага прыкрыцця межаў, не забяспечыў палявой вывучкі войскаў. У выніку, да лета 1940 г. частка рэпрэсіраваных афіцэраў – каля 11 тыс. чалавек былі адноўлены ў арміі. Рэпрэсіі пазбавіла Сталіна ад ваенных загавараў нават пад час самых цяжкіх часоў для краіны і яго асабіста ў 1941 г. Узмацніць ідэйнасць арміі меркавалася праз узмацненне дзейнасці палітычных органаў арміі і флоту. У студзені 1939 г. Прэзідыўм Вярхоўнага Савета СССР зацвердзіў новы тэкст прысягі. Рост колькаснага саставу Чырвонай Арміі запатрабаваў ад ваеннай прамысловасці СССР адпаведнай колькасці зброі, да таго, пачалася праводзіцца праграма пераўзбраення арміі новымі відамі тэхнікі, якая адпавядала самым апошнім патрабаванням. Ваенныя поспехі вермахта, які пераняў шмат у савецкіх інструктараў пад час супрацоўніцтва ў 1920-я гг. паказалі перавагі буйных танкавых злучэнняў. Тым не менш, у лістападзе 1939 г. у СССР танкавыя карпусы расфарміроўваюць, узамен ствараюць матарызаваныя дывізіі. Летам 1940 г. зноў ствараюць танкавыя карпусы. Да гэтага часу канструктары М.Кошкін, Н.Кучарэнка і А.Марозаў ствараюць сярэдні танк Т-34, а Ж.Коцін стварае цяжкі танк КВ. Танкі прымаюць на ўзбраенне ў канцы 1939 г., але іх серыйная вытворчасць пачалася толькі ў другой палове 1940 г. Да чэрвеня 1941 г. у армію накіравана 1861 танкаў Т-34 і КВ. Перад вайной былі створаны А.Косцікавым рэактыўныя мінамётныя ўстаноўкі – знакамітыя «Кацюшы», новы станкавы кулямёт В.Дзегцярова, самазарадная вінтоўка Ф.Токарава, пісталет-кулямёт Г.Шпагіна. З 1939 г. на пачатак вайны прамысловасць вырабіла 105 тыс. розных кулямётаў і каля Аднак быў узяты курс на паскораную падрыхтоўку ўсіх родаў войск да вайны. У снежні 1940 г. адбылася нарада вышэйшага каманднага складу Чырвонай Арміі і аператыўна-стратэгічныя вучэнні на картах. Было выказана шмат заўваг на адрас Генштаба, кіраўніцтва акруг, Наркамата абароны, якія ўлічваліся ў далейшай дзейнасці. На мяжы з Германіяй Вясной 1941 г. Генштаб Чырвонай Арміі распрацаваў «План абароны дзяржаўнай мяжы 1941 г.», згодна якому войскі памежных акруг павінны былі не дапусціць ворага на тэрыторыю СССР, скаваўшы яго пад час абароны ў абарончых умацаваных раёнах, што дазволіць правесці мабілізацыю і развёртванне галоўных сіл Чырвонай Арміі, стварыць тым самым умовы для галоўнага наступлення. Гэтыя задачы ўскладваліся на 60 дывізій першага стратэгічнага эшалону, размеркаваныя паміж 5 заходнімі памежнымі акругамі. Негледзячы на заяву ТАСС ад 14 чэрвеня 1941 г., якая адмаўляла магчымасці вайны з Германіяй, 15 чэрвеня прымаюцца меры па тэрміноваму ўзмацненню баяздольнасці арміі. Гэтыя меры адпавядалі раней прынятым дакументам – «Плану абароны... 1941 г.» і ваеннай дактрыне «прэвентыўнага ўдару». У красавіку-маі дзеля папаўнення войска заходніх акруг было прызвана з рэзерву (нібыта на ваенныя зборы) 800 тыс. чалавек. У маі пачалася перадыслакацыя бліжэй да мяжы 66 дывізій з унутраных акруг. 12 чэрвеня да мяжы па начах падцягваліся 63 дывізіі рэзерваў заходніх акруг. Войскі прыгранічных акруг складалі каля больш паловы ўсёй Чырвонай Арміі. Часці Заходняй Асобай ваеннай акругі складаліся з 44 дывізій агульнай колькасцю 671,9 тыс. чалавек. У войсках было 10087 гармат і мінамётаў, 2201 танкаў і 1685 самалётаў (у асноўным устарэлых узораў). Гэта былі буйныя сілы, дастатковыя да паспяховай абароны. Але асабовы склад большасці дывізій, асабліва танкавых фарміраванняў, быў укамплектаваны па штатах мірнага часу. Большасць мабілізацыйных запасаў знаходзілася каля дзяржаўнай мяжы. Чырвоная Армія рыхтавалася да апераджальнага ўдару, таму войскі прыкрыцця для другога і трэцяга стратэгічных эшалонаў не развёртваліся, савецкае ваеннае кіраўніцтва неадэкватна ацэньвала свае магчымасці. Так, асабовы састаў Заходняй асобай ваеннай акругі пад камандаваннем генерала арміі Д.Паўлава налічваў ад 37% да 71% штатаў ваеннага часу ў залежнасці ад канкрэтнай часткі. Забяспечанасць тылавых органаў транспартам складала 40-45%. Новая граніца пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР заставалася неабсталяванай, будаўніцтва новых 4-ох умацаваных раёнаў – Гродзенскага, Асавецкага, Замброўскага, Брэсцкага толькі адставала ад плану. Да чэрвеня 1941 г. было пабудавана толькі 505, а абсталявана толькі 193 доўгатэрміновых агнявых збудаванняў з запланаваных 1174. Для сістэмы абароны заходніх межаў Беларусі гэта было нішто. Умацаванні старой дзяржаўнай савецка-польскай мяжы паскоранымі тэмпамі разбураліся. Вынік: Напрыканцы 1930-х гг. пачалася паскораная падрыхтоўка Савецкага Саюза да непазбежнай вайны з Германіяй. У гэтай дзейнасці ўрад СССР абапіраўся на моцную прамысловую базу, партыйна-ідэалагічны апарат і ваенныя сілы Чырвонай Арміі. У 1941 г. праводзіліся канкрэтныя мерапрыемствы па недапушчэнню германскай арміі на тэрыторыю СССР, але з-за неадэкватных ацэнак баяздольнасці арміі і памылковай стратэгіі гэтыя мерапрыемствы не дасягнуць тых мэтаў, якія ставіліся. Падзеі Вялікай Айчыннай вайны паказалі, што ваенна-эканамічны патэнцыял краіны не быў выкарыстаны ў поўнай меры для ўмацавання абараназдольнасці.
10. Напад Германіі на СССР. Подзвіг савецкіх воінаў у пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны. 22 чэрвеня ў 3 гадзіны 30 хвілін нямецкая армія ўварвалася на працягу ўсёй мяжы ад Балтыйскага да Чорнага мора на тэрыторыю СССР. Непасрэдная падрыхтоўка да нападу на Савецкі Саюз была распачатая адразу пасля захопу еўрапейскіх краін. Галоўным дакументам з’яўлялася дырэктыва №21, вядомая як план «Барабароса», падпісаная А.Гітлерам 18 снежня 1940 г. Прадугледжвалася «маланкавая вайна». Галоўны ўдар вермахт нанасіў на Беларусі, дзе дзейнічала група армій «Цэнтр». Група армій «Поўнач» павінна была ліквідаваць часці Чырвонай Арміі ў Прыбалтыцы і захапіць Ленінград. Група армій «Поўдзень» павінна была акружыць і ліквідаваць савецкія войскі на правым беразе Дняпра каля Кіева. У першыя дні вайны планавалася разграміць галоўныя сілы Чырвонай Арміі. У далейшым, да 15 жніўня трэбы было дасягнуць Масквы, а на поўдні авалодаць Данецкім басейнам і да 1 кастрычніка завяршыць аперацыю супраць СССР. Напад на СССР, у тым ліку на Беларусь, гітлераўцы пачалі моцным артылерыйскім абстрэлам прыгранічных раёнаў, пасля чаго ў наступленне перайшлі сухапутныя войскі. Адначасова фашысцкая авіяцыя бамбіла месцы размяшчэння савецкіх войск, аэрадромы, казармы, чыгуначныя вузлы, гарады і інш. Нехапала боепрыпасаў, і таран выкарыстоўваўся савецкімі лётчыкамі ў якасці апошняга сродку бою.У першыя гадзіны вайны таранілі варожыя самалёты лётчыкі П.С.Рабцаў, А.С.Данілаў, С.М.Гудзімаў, Д.В.Кокараў. Галоўны ўдар па савецкіх войсках у Беларусі германская армія нанесла ў раёнах Брэста і Гродна ў паласе абароны 3-й і 4-й савецкіх армій. Усяму свету вядома гераічная абарона Брэсцкай крэпасці. Мужнасць і гераізм праявілі афіцэры П.М.Гаўрылаў, I.М.Зубачоў, Я.М.Фамін, У.В.Шаблоўскі, М.В.Несцярчук, А.I.Махнач, сяржанты Р.К.Семянюк, А.Д.Раманаў, Т.Г.Грабянюк і інш. За бессмяротны подзвіг Брэсцкай крэпасці прысвоена ганаровае званне «Крэпасць-герой». Гераічна змагаліся воіны 100-й стралковай дывізіі генерал-маёра І.М.Русіянава, якія выкарыстоўвалі для барацьбы з варожымі танкамі звязкі гранат, а таксама бутэлькі з гаручай сумессю – знакаміты «кактэйль Молатава» і знішчылі больш як 100 танкаў і бронемашын праціўніка. Народнае апалчэнне так сама было формай масавага патрыятычнага руху. Яно выканала ролю часовага заслону на шляху ірваўшыхся на ўсход войск вермахта. У кароткі час у яго запісалася да 1 млн.чалавек. Было створана каля 60 дывізій народнага апалчэння. З 3 па 26 ліпеня савецкія войскі гераічна абаранялі Магілёў. Праціўнік сканцэнтраваў тут 4 пяхотныя і 1 танкавую дывізіі, матарызаваны полк СС «Вялікая Германія» і іншыя вайсковыя фарміраванні. Ім супрацьстаялі часці 61-га стралковага корпуса генерал-маёра Ф.А.Бакуніна і байцы народнага апалчэння. Толькі воінамі 172-й дывізіі генерал-маёра М.Ц.Раманава. Адначасова з абарончымі баямі камандаванне Чырвонай Арміі летам 1941 г. правяло шэраг наступальных аперацый. Другой наступальнай аперацыяй савецкіх войскаў на Беларусі летам 1941 г. з’яўляецца Рагачоўска-Жлобінская аперацыя, праведзеная войскамі 21-й арміі генерал-палкоўніка Ф.І.Кузняцова. 13 ліпеня 63-ці стралковы корпус генерал-лейтэнанта Л.Р.Пятроўскага правёў контрудар, вызваліў гарады Рагачоў і Жлобін. У баях за Маскву і Тулу вызначыліся стралковыя дывізіі, якімі камандавалі нашы землякі генералы У.Р.Вашкевіч і М.М.Макаўчук, а таксама падпалкоўнікі камандзіры злучэнняў А.А.Барэйка, Е.У.Дабравольскі, М.М.Мультан, І.Л.Рагуля, А.Д.Церашкоў, П.М.Чарнышоў. 11.Прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам-восенню 1941 г. Перш за ўсё, у краіне складваўся культ асобы І.Сталіна, састаўной часткай якога было сталінскае «прадбачанне»палітычнай сітуацыі ў свеце. Згодна з яго шапказакідальніцкімі заявамі, накшталт «...калі вайна і пачнецца, то яна будзе весціся на тэрыторыі агрэсара і малою крывёю, а на варожы ўдар Чырвоная Армія здольная адказаць сакрушальным трайным ударам». Сур’ёзна дэзарыентавала камандаванне Чырвонай Арміі, асабліва штабы заходніх ваенных акруг, заява ТАСС ад 14 чэрвеня 1941 г., абвяргаючая як беспадстаўныя чуткі аб намеры Германіі ў хуткім часе напасці на СССР. Гэтая ўпэўненасць Сталіна мацавалася на тых падставах, што Германія яшчэ ваявала з Англіяй. Да таго, па ацэнках савецкага Генштаба суадносіны сіл паміж Германіяй і СССР былі на карысць СССР. Данясенні савецкіх разведчыкаў, а так сама інфармацыя, якая паступала ад англійскага кіраўніцтва і па дыпламатычным каналам, дзе ўказваліся дні і нават гадзіны пачатку вайны, эфектыўна нейтралізавалася нямецкай дэзінфармацыяй. Планы вядзення вайны, распрацаваныя ў савецкім Генштабе перад вайной не адпавядалі сітуацыі, якая складвалася на франтах. Замест выкарыстання падзвіжнай абароны, якая прадугледжвала адыход пад націскам ворага ад аднаго падрыхтаванага рубяжа да другога, пры гэтым затрымліваючы яго пранікненне, выкарыстоўвалася тактыка контрудараў, у якіх гінулі дзесяткі тысяч салдат і яшчэ больш пападалі ў акружэнні, пры нязначных аператыўных выніках. Вермахт меў дэталёва распрацаваны план «Барбароса» і двухгадовы вопыт вядзення буйнамаштабных баявых аперацый, загадзя правёў мабілізацыю і канцэнтрацыю высокамабільных ўдарных груповак на заходніх савецкіх граніцах. Якасная перавага нямецкіх узброеных сіл была відавочнай. Баяздольнасць Чырвонай Арміі была нізкай з прычын раскіданасці частак на вялікай тэрыторыі, незавершанасці будаўніцтва абарончых аб’ектаў на новай мяжы, недахопу падрыхтаваных камандных кадраў, незавершанасці ваеннай рэформы. На баяздольнасці Чырвонай Арміі вельмі адмоўна сказаліся масавыя рэпрэсіісупраць ваенных кадраў. Асабліва гэтае датычылася вышэйшага каманднага саставу. Вельмі адмоўна сказалася на развіцці ваенных падзей выключна дрэнная сувязь у арміі, якая базіравалася на правадных тэлефонах. Перад нападам нямецкія дыверсанты паралізавалі амаль усю сістэму сувязі. Недастатковая ўвага да выкарыстання авіяцыі пры правядзенні вайсковых аперацый, забарона адступаць нават пад пагрозай акружэння. Але галоўнае, трагедыя паражэнняў праявілася не ў першыя дні памежных баёў, а пад час контрбаёў 23-30 чэрвеня. Яны паказалі, што нашы войскі на ўсіх узроўнях – ад Стаўкі да малодшых камандзіраў не былі падрыхтаваныя ў сваёй масе не толькі да першых, нечаканых баёў, а да вайны наогул. 12.Пачатак стварэння антыгітлераўскай кааліцыі Першыя прапановы з боку Англіі і ЗША аб ваенна-эканамічнай падтрымцы СССР прагучалі 22 і 23 чэрвеня 1941 г. Але памеры дапамогі залежалі ад таго, «які час пратрымаецца Расія». 12 ліпеня была падпісана савецка-англіяская дэкларацыя аб аказанні ўзаемадапамогі і аб немагчымасці заключаць сепаратныя мірныя дагаворы з Германіяй без узаемных кансультацый. 30 ліпеня ў Маскву прыляцеў саветнік прэзідэнта ЗША Г.Гопкінс, які быў уражаны абарончымі магчымасцямі краіны. Тым не менш, закон аб ленд-лізе не адразу быў пашыраны на Савецкі Саюз. Аснова для ўтварэння антыгітлераўскай кааліцыі была закладзена 14 жніўня 1941 г., калі прэзідэнт ЗША Ф.Рузвельт і брытанскі прэм’ер-міністр У.Чэрчыль на ваенна-марской базе Арджэнція (востраў Ньюфаўндлен) падпісалі дэкларацыю, вядомую як «Атлантычная хартыя». 24 верасня да яе далучылася 10 краін, у тым ліку СССР. А з 29 верасня па 1 кастрычніка 1941 г. у Маскве адбылася канферэнцыя трох краін – СССР, ЗША, Англіі на якой былі абмеркаваны пытанні ваенна-тэхнічнай дапамогі СССР. Саюзнікі абавязваліся пачынаючы з 1 кастрычніка штомесяц пастаўляць у СССР 400 самалётаў, 500 танкаў і інш. зброю. СССР узамен пастаўляў стратэгічную сыравіну. Такім чынам, на СССР распаўсюджваўся закон аб ленд-лізе – праграма перадачы ўрадам ЗША у форме заёму ці арэнды ваеннай тэхнікі, зброі, амуніцыі, стратэгічнай сыравіны, харчавання, розных тавараў і паслуг краінам-саюзнікам па антыгітлераўскай кааліцыі. Значнай падзеяй, якая вымусіла ЗША ўступіць у вайну супраць фашысцкага блока з’явілася нападзенне 7 снежня 1 студзеня 1942 г. прадстаўнікі 26 дзяржаў, у тым ліку ЗША, СССР, Англіі, Кітая, падпісалі ў Вашынгтоне дэкларацыю аб сумеснай барацьбе супраць агрэсара. Гэтыя краіны сталі называцца «Аб’яднанымі нацыямі».
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-07-16; просмотров: 361; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.119.248.48 (0.011 с.) |