Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Як працаваць на семінарскіх занятках↑ Стр 1 из 4Следующая ⇒ Содержание книги
Поиск на нашем сайте
ПРАДМОВА Адукацыйны стандарт Рэспублікі Беларусь прадугледжвае разам з навучаннем па абранай спецыяльнасці далейшае паглыбленне гуманітарных і грамадазнаўчых ведаў. Асноўныя мэты сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў – фарміраванне і развіццё сацыяльна-асабістых кампетэнцый, заснаваных на гуманітарных ведах, эмацыянальна-каштоўным і сацыяльна-творчым вопыце, што забяспечвае вырашэнне і выкананне грамадзянскіх, сацыяльна-прафесійных, асабістых задач і функцый. Складовай часткай сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі з'яўляецца курс «Гісторыі Беларусі». Асноўнымі мэтамі яго вывучэння з’яўляюцца: - фарміраванне ў студэнтаў канцэптуальнага гістарычнага мыс-лення, заснаванага на катэгорыях, паняццях і канцэпцыях гістарычнай навукі; - засваенне айчыннага і сусветнага гістарычнага вопыта, які дапаможа арыентавацца ў часе і прасторы, вызначаць асноўныя тэндэнцыі гістарычнага развіцця; а таксама сродкі вырашэння сучасных праблем; - выяўленне складанасці працэсу развіцця ведаў аб гісторыі і выпрацоўка разумення таго, што гістарычныя з'явы і падзеі абумоўліваюцца канкрэтна-гістарычнымі абставінамі. У выніку вывучэння гісторыі Беларусі студэнты павінны: а) ведаць: - асноўныя тэорыі грамадскага развіцця ў адпаведнасці з фар-мацыйным і цывілізацыйным падыходамі; - асноўныя этапы фарміравання беларускага этнасу ў розныя гіста-рычныя перыяды; - сутнасныя характарыстыкі еўрапейскага, расійскага, савецкага і сучасных шляхоў мадэрнізацыі ў сацыяльна-эканамічнай, ідэйна-палітычнай, культурнай і духоўнай абласцях; - асноўныя этапы станаўлення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, беларускай дзяржаўнасці і дзяржаўнага суверэнітэта Рэспублікі Беларусь; - асноўныя дасягненні матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі, культурна-гістарычнай спадчыны беларускага грамадства; б) умець: - прымяняць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы пры ха-рактарыстыцы заканамернасцей і асаблівасцей гістарычнага развіцця беларускага соцыума;
- тлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на сацыяльна-эканамічнае, дзяржаўна-палітычнае, этнаканфесійнае і культурнае развіццё Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды; - ажыццяўляць параўнаўчы аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе мадэрнізацыі беларускага грамадства, вызначаць сутнасныя характарыстыкі сучаснай беларускай мадэлі грамадскага развіцця; - ацэньваць асноўныя дасягненні матэрыяльнай і духоўнай куль-туры Беларусі ў кантэксце гістарычнага развіцця і выкарыстоўваць (прымнажаць) культурна-гістарычную спадчыну Беларусі ў сваёй прафесійнай дзейнасці; - характарызаваць ролю і месца беларускіх зямель у рэгіянальным цывілізацыйным і геапалітычным развіцці ў розныя гістарычныя перыяды, месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучаснай геапалітычнай сітуацыі ва ўмовах інтэграцыі і глабалізацыі. Між тым абмежаваная колькасць аудыторных заняткаў і агульнадаступнасць шматлікіх друкаваных выданняў па гісторыі патрабуюць сёння ад студэнтаў самастойнага засваення значнай часткі вучэбнага матэрыялу. Пры гэтым адзначым, што пад самастойнай працай разумеюцца разнабаковыя віды індывідуальнай і калектыўнай вучэбнай дзейнасці пад час аудыторных і пазааудыторных заняткаў (у бібліятэцы, дамашніх умовах і г.д.) па выкананню розных заданняў пад непасрэдным або апасродкаваным кіраўніцтвам выкладчыка. Дадзенае метадычнае выданне прызначана для студэнтаў усіх факультэтаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі і прызвана дапамагчы ім лепш асэнсаваць тэарытычны матэрыял па найбольш важных і складаных тэмах курса. Рэкамендацыі па правільнай арганізацыі самастойнай працы, вылучэнне характэрных гістарычных паняццяў, асноўных падзей і знакамітых асоб накіраваны на тое, каб зрабіць падрыхтоўку да семінараў і залікова-экзаменацыйнай сесіі больш рацыянальнай і паспяховай.
Арганізацыя самастойнай працы студэнтаў
Як працаваць на лекцыях Лекцыя – адзін з важнейшых відаў вучэбных заняткаў у ВНУ, калі пэўныя веды перадаюцца студэнтам ад выкладчыкаў у вуснай форме. Лекцыя дае сістэматызаванае ўяўленне аб вывучаемым курсе. У ёй адлюстроўваецца ўсё тое каштоўнае і новае, што ёсць у дадзенай навуцы на сённяшні дзень, і ўсё тое, што не знайшло адлюстравання ў падручніках і дапаможніках. І хаця на лекцыі выкладаюцца веды не ва ўсёй паўнаце (вывучыць прадмет па аднаму лекцыйнаму курсу не магчыма), аднак толькі на лекцыях можна вызначыць правільны падыход да вывучэння выкладаемай дысцыпліны, зразумець самае асноўнае і важнае. Лекцыя – гэта творчы працэс, у якім удзельнічаюць лектар і слухачы. Лектар не толькі інфармуе, але і вучыць лагічна думаць, лаканічна і прыгожа выкладаць матэрыял. Да сустрэчы з ім трэба рыхтавацца. Падрыхтоўка студэнтаў да лекцыі можа ўключаць у сябе наступнае. 1. Прагляд перад лекцыяй зместу папярэдняй тэмы па канспекту або падручніку. 2. Азнаямленне з асноўнымі паняццямі, падзеямі, гістарычнымі асобамі, адпаведнай тэмы дадзенага метадычнага выдання і пытаннямі да самакантролю. 3. Выяўленне пытанняў, на якія неабходна звярнуць найбольшую ўвагу пры праслухоўванні наступнай лекцыі. Слуханне лекцыі – гэта творчая і даволі нялёгкая праца. Яна пачынаецца з мэтанакіраванай канцэнтрацыі ўвагі. Слухаць лекцыю трэба ўважліва, засяроджана, увесь час сачыць за ходам думкі лектара. Пры слуханні лекцыі ідзе інтэнсіўнае засваенне інфармацыі. Неабходна зразумець навуковую сутнасць тэмы, яе сувязь з жыццём, узаемасувязь дадзенай лекцыі з іншымі лекцыямі, магчыма, сумежнымі навукамі, асэнсаваць сфармуляваныя законы і паняцці навукі, прыведзеныя факты, доказы, аргументацыю выдзеленых палажэнняў. Слухачы павінны быць тактоўнымі ў дачыненні не толькі да выкладчыка, але і да сваіх таварышаў. Узнікшыя пытанні задаюцца лектару з яго дазволу, а абмяркоўваюцца паміж сабой пасля лекцыі. Канспектаванне зместу лекцыі істотна аблягчае разуменне і запамінанне матэрыялу. Весці запіс лекцыі не так проста. Тут таксама неабходны валявыя намаганні, праца над сабой (трэніроўка і вопыт дапамагаюць пераадолець цяжкасці). Лектар звычайна вымаўляе ад 80 да 100 слоў за мінуту. Студэнт можа весці дакладны запіс з хуткасцю каля 20 слоў за мінуту. Гэтага дастаткова, каб добра зразумець сэнс пачутага і запісаць галоўнае. Важна навучыцца вылучаць і запісваць галоўныя навуковыя палажэнні і факты, высновы і абагульненні. Найбольш мэтазгодным з’яўляецца тэзісна-аргументаваны характар канспекта, калі запіс-ваюцца толькі асноўныя палажэнні і шэраг падмацоўваючых іх фактаў. Для паскарэння запісу неабходна шырока выкаростоўваць скарачэнні слоў, умоўныя знакі, сімвалы. Карысна прадумаць індывідуальную сістэму скарачэнняў, запісаць і запомніць прынятыя абазначэнні, сімвалы і папаўняць іх па меры з’яўлення новых тэрмінаў і паняццяў. Навыкі канспектавання даюцца лягчэй, калі запіс сэнсу лекцыі вядзецца сваімі словамі, а не фразамі лектара. Цытаты запісваць даслоўна няма неабходнасці, дастаткова запісаць на палях спасылку на крыніцу (прозвішча і ініцыялы аўтара, назву кнігі, год выдання, том, старонку) і пачатковыя словы цытаты, пакінуўшы месца для яе зместу. Канспектаванне лекцый – працэс індывідуальны. Таму чужыя канспекты звычайна не забяспечваюць паспяховага авалодвання матэрыялам. Рэкамендацыі па афармленні канспекта: - пранумаруйце старонкі ў сшытках; - на першым (або апошнім) лісце сшытка прывядзіце змест назваў лекцый, па якіх вы склалі канспект, з указаннем адпаведных старонак; - канспект кожнай новай лекцыі пачынайце з новай старонкі: запішыце дату заняткаў, назву тэмы і план лекцыі; - пакідайце на старонках сшытка вялікія палі, на якіх у час хатняй работы можна б было запісваць свае заўвагі, дапаўненні, цытаты, кароткія вытрымкі з падручнікаў і кніг; - рабіце запісы змястоўна, дакладна, разборліва, выдзяляючы разделы і падразделы, тэмы і падтэмы. Пачынаць работу над канспектам не рэкамендуецца адразу ж пасля лекцыйных заняткаў, аднак і адкладваць яе надоўга таксама нельга. Работа над канспектам лекцыі вядзецца наступным чынам: 1) паўтараецца вывучаны матэрыял па канспекту і ўсё, што незразумела, пазначаецца на палях канспекта і ўдакладняецца; 2) незавершаныя фразы, прапушчаныя словы і іншыя недакладнасці ў запісах ліквідуюцца з выкарыстаннем падручніка або іншых крыніц; 3) завяршаецца тэхнічнае афармленне канспекта: падкрэсліваюцца важнейшыя палажэнні, вылучаецца галоўнае, абазначаюцца раздзелы, падраздзелы, пытанні. Важнейшыя падзеі 100 – 40 тыс. гадоў да н.э. – з’яўленне чалавека на тэрыторыі Беларусі. 100 – 35 тыс. гадоў да н.э. – 1,8 тыс. гадоў да н. э. – каменны век на тэрыторыі Беларусі. 100 – 35 тыс. гадоў да н.э. – 10 – 9 тыс. гадоў да н.э. – эпохапалеаліту (старажытнага каменнага веку). 9 – 5 тыс. гадоў да н.э. – эпоха мезаліту (сярэдняга каменнага веку). 4 – 3 тыс. гадоў да н.э – эпоха неаліту (новага каменнага веку). 26 – 23 тыс. гадоў да н.э. – першыя стаянкі людзей на Беларусі каля в.Бердыж Чачэрскага раёну і в. Юравічы Калінкавіцкага раёну. 1,8 тыс гадоў. да н. э. – VII cт. да н. э. – бронзавы век на тэрыторыі Беларусі. VII – VІ стст. да н.э. – VIII cт. н. э. – жалезны век на тэрыторыі Беларусі. VІ – ІІІ тыс. да н. э. – зараджэнне першых у свеце дзяржаў. VII – V стст. да н. э. – росквіт старажытнай Грэцыі. 753г. да н. э. – заснаванне Рыму. І ст. н. э. – з ’ яўленне ў Палесціне новай рэлігіі – хрысціянства. VІ – VІІІ стст. н.э. – рассяленне славян сярод балтаў на тэрыторыі Усходняй Беларусі. VІІІ – Х стст. – існаванне на тэрыторыі Беларусі ўсходнесла-вянскіх племянных аб'яднанняў – крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Пытанні для самакантролю 1. Вызначце асноўныя падыходы да праблемы паходжання чалавека. 2. Выдзеліце агульнае і адметнае ў развіцці чалавечага грамадства ў перыяды палеаліту, мезаліту і неаліту. 3. Якія фактары спрыялі ўзнікненню першых старажытных цывілізацый? У чым асаблівасць антычнай цывілізацыі? 4. Вызначце прычыны заняпаду старажытных цывілізацый. 5. Апішыце працэс рассялення індаеўрапейскіх плямён на тэрыторыі Еўропы і Беларусі? 6. Ахарактарызуйце этнічную прыналежнасць насельніцтва Беларусі да прыходу сюды індаеўрапейцаў? 7. Што вам вядома пра славянскія плямёны, якія засялілі тэрыторыю Беларусі ў VІ – VІІІ стст.
Тэма 2. Станаўленне хрысціянскай цывілізацыі ў Еўропе і Беларусі 1. Сярэднявечча і яго асноўныя рысы. Утварэнне хрысціянска-варварскіх дзяржаў у Заходняй Еўропе. 2. Дзяржаваўтваральныя працэсы на ўсходнеславянскіх землях. Пачатак Русі. Першыя княствы на тэрыторыі Беларусі (Полацкае, Тураўскае і іншыя). 3. Хрысціянства і яго распаўсюджванне на ўсходнеславянскіх зем-лях. Прычыны і значэнне яго прыняцця як афіцыйнай рэлігіі.
Важнейшыя падзеі 395 г. – канчатковы падзел Рымскай имперыі на Заходнюю і Усходнюю, або Візантыю. 476 г. – падзенне Заходняй Рымскай імперыі. Канец V ст. – 843 г. – раннефеадальная Франкская дзяржава ў Заходняй і часткова Цэнтральнай Еўропе. Канец IX ст. – утварэнне Кіеўскай Русі. 862 г. – першае летапіснае ўпамінанне пра Полацк у “Аповесці мінулых гадоў”. 960 – 976 гг. – княжанне ў Полацку першага гістарычна вядомага князя Рагвалода (магчыма прадстаўніка знатнага рода палабскіх славян). 980 г. – першае летапіснае ўпамінанне аб Тураве. 988 г. – пачатак распаўсюджвання хрысціянства вялікім князем Уладзімірам Святаславічам. 992 г. – заснаванне Полацкай епархіі. 1005 г. – заснаванне Тураўскай епархіі. 1044 – 1101 гг. – княжанне ў Полацку Усеслава Брачыслававіча (Чарадзея). 1054 г. – раскол хрысціянскай царквы на каталіцкую і праваслаўную. 1044 – 1066 гг. – у Полацку быў пабудаваны храм Святой Сафіі. 1067 г. – бітва на Нямізе. Першае летапіснае ўпамінанне пра Менск у “Аповесці мінулых гадоў”. 1097 г. – Любечскі з'езд князёў, які замацаваў спадчыннае ўладанне валасцямі і феадальную раздробленасць. 1161 г. – ювелір Лазар Богша стварыў крыж для Спаскай царквы (крыж Еўфрасінні Полацкай), выдатны твор мастацтва. XI ст. – стварэнне Тураўскага Евангелля. Самая ранняя (з тых, што захаваліся) кніга, створаная на беларускіх землях.
Гістарычныя асобы Брачыслаў – полацкі князь з 1003 г. па 1044 г., сын Ізяслава Уладзіміравіча, унук Рагнеды і Уладзіміра Святаславіча. Першы князь адроджанай полацкай дынастыі Рагвалодавічаў. Пашырыў межы Полацкага княства, далучыў землі паміж Заходняй Дзвіной і Дзясной, дзе заснаваў горад Браслаў. Еўфрасіння Полацкая (свецкае імя Прадслава) – полацкая князёў-на, унучка Усяслава Чарадзея, асветніца, ігумення манастыра св. Спаса ў Полацку, першая жанчына на Русі, якая была кананізавана ў святыя. Ізяслаў Уладзіміравіч – полацкі князь з 988 г., сын кіеўскага князя Уладзіміра і полацкай князёўны Рагнеды. Узнавіў полацкую дынастыю. Паводле летапіснай легенды, за заступніцтва за маці хлопчык Ізяслаў быў разам з ёю адасланы бацькам на Полаччыну ў пабудаваны для іх г. Ізяслаў (цяпер г. Заслаўе пад Мінскам). Даследчыкі мяркуюць, што пры ім адбылося прыняцце хрысціянства на Полацкай зямлі, створана адно з першых епіскапстваў (991 – 992 гг.), уведзена пісьменства. Кірыла і Мяфодзій – славянскія асветнікі, стваральнікі славянскай азбукі, прапаведнікі хрысціянства. Кананізаваны праваслаўнай і ката-ліцкай царквамі. Свята 11 мая старога стылю ў Балгарыі, а з 1986 г. у славянскіх рэспубліках былога СССР, у тым ліку ў Беларусі, адзна-чаецца як дзень славянскага пісьменства і культуры (у 1990 г. агульнасаюзныя ўрачыстасці адбываліся на Беларусі). У Мінскай Святадухаўскай царкве ёсць прытвор Кірылы і Мяфодзія, дзейнічае Кірыла-Мяфодзіеўскае брацтва. Кірыла Тураўскі – епіскап, славуты пісьменнік, прапаведнік, цар-коўны дзеяч, майстар аратарскай прозы. Захавалася каля 70 твораў К. Тураўскага розных жанраў: малітвы, павучанні, прытчы, каноны. Ужо ў пачатку ХІІІ ст. шанаваўся як святы (пра афіцыйную яго кананізацыю звестак няма). Лазар Богша – полацкі майстар ювелір ХІІ ст., вольны рамеснік. У 1161 г. стварыў па заказу полацкай князёўны Еўфрасінні – шэдэўр дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі – крыж Еўфрасінні Полацкай. Крыж шасціканцовы (даўжыня 51 см.), аснова яго драў-ляная. На пярэдняй і адваротнай плоскасці прымацавана па 11 залатых пласцін, аздобленых перагародчатымі каляровымі эмалямі з выявамі святых, каштоўнымі камянямі. Бакі крыжа абкладзены сярэбранымі пазалочанымі пласцінамі. На іх прасечаны надпіс, у якім паве-дамляецца гісторыя стварэння рэліквіі, дата, імя майстра. Да 1941 г. зберагаўся ў Магілёўскім краязнаўчым музеі, адкуль вывезены нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Рагвалод – першы гістарычна вядомы полацкі князь. Паводле летапісаў, прыйшоў «з-за мора». Заваяваў наўгародскія воласці, за што ў 980 г. быў забіты разам з жонкаю і 2 сынамі наўгародскім князем Уладзімірам Святаславічам. Рагнеда – полацкая князёўна, дачка князя Рагвалода. Пасля захопу Полацка вымушана была стаць жонкай князя Уладзіміра. Маці князёў Ізяслава і Яраслава Мудрага. Пасля высылкі з Кіева на радзіму пастрыглася ў манахіні пад імем Анастасіі. Рурыкавічы – назва прадстаўнікоў правячай дынастыі ў княствах Кіеўскай Русі ў Х – ХІІІ стст. і княжацкіх родах, што паходзілі ад Рурыка. Мяркуецца, што родапачынальнік, варажскі князь Рурык, быў прызваны на княжанне наўгародцамі ў 862 г. Уладзімір Святаславіч – князь наўгародскі з 969 г., потым кіеўс-кі, брат Яраполка. Каля 980 г. захапіў Полацк і Кіеў. У 988 – 989 гг. увёў на Русі хрысціянства як дзяржаўную рэлігію. У гады яго княжання Кіеўская Русь дасягнула высокага палітычнага, эканамічнага і культур-нага ўзроўню, былі наладжаны цесныя сувязі княства з Візантыяй, Бал-гарыяй, Польшчай, заходнееўрапейскімі краінамі. У канцы княжання пачалі з’яўляцца прыкметы раздробленасці Кіеўскай Русі. Канані-заваны праваслаўнай царквой. У народнай памяці застаўся шчодрым князем, якога ўслаўляюць быліны і называюць «Красное солнышко». Усяслаў Брачыслававіч – князь полацкі з 1044 г. Змагаўся з кіеўскімі князямі за самастойнасць і незалежнасць Полацкага княства, у час Кіеўскага паўстання 1068 – 1069 гг. 7 месяцаў быў вялікім князем кіеўскім. У гады яго княжання Полацкае зямля дасягнула найвышэйшай магутнасці. Пабудаваў Полацкі Сафійскі сабор. За рашучасць, розум і энергію празваны Чарадзеем.
Пытанні для самакантролю 1. Якія прычыны абумовілі заняпад Рымскай імперыі? 2. Назавіце найбольш характэрныя рысы Сярэднявечча. Ахарак-тарызуйце яго этапы. 3. Які ўплыў аказала Візантыйская імперыя на развіццё ўсходніх славян? 4. Назавіце асноўныя канцэпцыі паходжання Кіеўскай Русі. 5. Ахарактарызуйце паняцце “феадальнае грамадства”. 6. Што ўяўляла сабой палітычная сістэма Полацкага княства? 7. У сувязі з якой падзеяй упершыню ў летапісах згадваецца Менск? 8. Назавіце асаблівасці палітычнага ладу Тураўскага княства. 9. Як паўплывала распаўсюджанне хрысціянскай рэлігіі на духоўнае жыццё ўсходніх славян?
Тэма 3. Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае (другая палова ХІІІ – першая палова ХVІ стст.) 1. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання Вялікага княства Літоўскага і яго тэрытарыяльны рост. Цэнтраліза-тарская палітыка вялікіх князёў літоўскіх. 2. Барацьба Вялікага княства Літоўскага за незалежнасць. Збліжэн-не ВКЛ з Польшчай. Крэўская унія і яе вынікі. 3. Органы дзяржаўнай улады Вялікага княства Літоўскага, іх эвалюцыя і функцыі. Статуты ВКЛ 1529 г. і 1566 г. 4. Узаемадносіны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскім княствам. Абвастрэнне барацьбы за гегемонію ва Усходняй Еўропе (канец ХV – ХVІ стст.).
Важнейшыя падзеі Каля 1240 – 1263 гг. – княжанне ў Навагародку (Навагрудку) Мін-доўга. 1264 – 1267 гг. – княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Войшалка. 1267 – 1270 гг. – княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Шварна Данілавіча. 1270 – 1282 гг. – княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Трайдэна (Трайдзеня). 1293 – 1316 гг. – княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Віценя. 1307 г. – далучэнне да ВКЛ Полацкай зямлі на правах аўтаноміі. 1316 – 1341 гг. – княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Гедыміна. 1323 г. – перанос сталіцы ВКЛ у Вільню. 1345 – 1377 гг. – княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Альгерда. 1362 – 1363 гг. – бітва з мангола-татарамі на р. Сінія Воды, далучэнне да ВКЛ Кіеўскай, Чарнігава-Северскай, Падольскай і Валынскай зямлі. 1377 – 1392 гг. – княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Ягайлы. 1385 г., 14 жніўня – падпісанне Крэўскай уніі паміж ВКЛ і Польшчай, згодна з якой Ягайла прыняў каталіцтва і абавязваўся аб'яднаць Польшчу з Літвою, ахрысціць язычнікаў Жамойціі і Аўкштайціі, даць правы на валоданне і поўнае распараджэнне зямлёй феадалам -католікам, узяўшы шлюб з польскай каралевай Ядзвігай. 1392 г. – падпісанне Востраўскага пагаднення паміж польскім каралём Ягайлам і Вітаўтам аб падзеле ўлады. З 1392 г. па 1430 г. вялікім князем літоўскім з'яўляўся Вітаўт. Паміж Польшчай і ВКЛ захавалася дынастычная унія і ваенны саюз супраць крыжакоў. 1409 – 1411 гг. – Вялікая вайна паміж ВКЛ і Польшчай, з аднаго боку, і Тэўтонскім ордэнам, з другога. 1410 г., 15 ліпеня – Грунвальдская бітва – разгром Тэўтонскага ордэна аб'яднанымі арміямі ВКЛ і Польскага каралеўства. 1413 г. – Гарадзельская унія (Гарадельскі прывілей), па якой было дэкларавана выключнае права феадалаў-католікаў займаць дзяржаўныя пасады ў ВКЛ. 1430 – 1432 гг. – княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Свідры-гайлы. 1432 – 1436 гг. – грамадзянская вайна ў ВКЛ. 1432 – 1440 гг. – княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Жыгімон-та Кейстутавіча. 1440 – 1492 гг. – княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Жыгімон-та Казіміра. 1468 г., 29 лютага – выдадзены Судзебнік Казіміра – першы збор законаў Вялікага княства Літоўскага. 1492 – 1506 гг. – княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Аляк-сандра. 1506 – 1548 гг. – княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Жыгімон- та І Старога. 1514 г., 8 верасня – паражэнне маскоўскіх войскаў пад г. Орша. Беларуска-літоўскае войска ўзначальваў К. Астрожскі. 1548 – 1572 гг. – княжанне ў Вялікім княстве Літоўскім Жыгімон-та ІІ Аўгуста.
Гістарычныя асобы Альгерд – вялікі князь ВКЛ. Кіраваў cумесна з братам Кейстутам. Павялічыў тэрыторыю дзяржавы ў 2,5 разы. Вёў войны з татарамі і Масквою. Вітаўт – вялікі князь ВКЛ. Праводзіў цэнтралізатарскую паліты-ку. Пры кіраванні Вітаўта ВКЛ дасягнула найбольшай магутнасці. Віцень – вялікі князь ВКЛ. У 1293 г. сеў на вялікакняжацкі трон. Веў барацьбу з крыжакамі. Праводзіў цэнтралізатарскую палітыку. Пачаў выкарыстоўваць “пагоню” як дзяржаўны герб ВКЛ. Войшалк – старэйшы сын Міндоўга, князь Новагародка. Выдае сястру замуж за валынскага князя Шварна, а сам прымае праваслаўе і становіцца манахам. Пасля забойства Міндоўга пачаў барацьбу супраць змоўшчыкаў. Разам з новагародцамі і саюзнымі пінянамі заваяваў удзелы сваіх ворагаў і пачаў княжыць у Вялікім княстве Літоўскім. У 1267 г. годзе быў забіты галіцка-валынскімі князямі. Гедымін – вялікі князь ВКЛ. У 1323 г. перанёс сталіцу ВКЛ у горад Вільню. Пачаў будаўніцтва каменных замкаў, абараняўшых землі ВКЛ ад крыжакоў. Пры Гедыміне ў склад ВКЛ увайшла большая частка зямель сучаснай Беларусі. Іван ІІІ – вялікі князь маскоўскі. Аб’яднаў землі Паўночна-Усходняй Русі ў адзіную дзяржаву. Пачаў серыю войн з ВКЛ за гегемонію ва Усходняй Еўропе. Канстанцін Астрожскі – вялікі гетман ВКЛ, удзельнік войн ВКЛ з Масквою. Перамог войскі вялікага князя маскоўскага Васіля ІІІ пад г. Орша ў 1514 г. З’яўляўся мецэнатам і падтрымліваў праваслаўную царкву ў ВКЛ. Міндоўг – першы вялікі князь ВКЛ, з’яўляўся адначасова і князем Новагародка, які ён зрабіў сваёй сталіцай. У 1253 г. прыняў каталіцтва і каранаваўся каралеўскай каронай. Вёў барацьбу з галіцка-валынскімі князямі і крыжакамі. Быў забіты ў выніку змовы. Ягайла – вялікі князь ВКЛ, кароль Польшчы. У 1385 г. заключыў з Польшчай Крэўскую ўнію. Па выніках Востраўскага пагаднення 1392 г. вымушаны быў саступіць вялікакняжацкі стол Вітаўту. Галоўна- камандуючы аб’яднанай арміі Польшчы і ВКЛ пад час Вялікай вай- ны з Тэўтонскім ордэнам (1409 – 1411). Пытанні для самакантролю 1. Назавіце сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фар-міравання Вялікага княства Літоўскага? 2. Ахарактарызуйце асноўныя канцэпцыі ўтварэння ВКЛ. 3. Які князь лічыцца пачынальнікам «збірання зямель ВКЛ»? Што Вы ведаеце пра першую сталіцу дзяржавы? 4. Якія князі ўнеслі найбольшы ўклад у пашырэнне і ўмацаванне ВКЛ і калі гэта было? 5. Якая поўная назва Вялікага княства Літоўскага? 6. Што Вы ведаеце аб дынастычнай і рэлігійнай барацьбе ў дзяр-жаве? 7. Дзе і калі была прыпынена агрэсія Тэўтонскага ордэна на славянскія землі? 8. Ахарактарызуйце прыкладную структуру дзяржаўных органаў улады ў ВКЛ. 9. Якую ролю адыгравалі статуты ВКЛ у прававой сістэме дзяр-жавы? 10.Як складваліся адносіны Вялікага княства Літоўскага і Мас-коўскай дзяржавы? Чым абгрунтоўвалі вялікія князі маскоўскія свае прэтэнзіі на землі ВКЛ? Важнейшыя падзеі 1558 – 1583 гг. – Лівонская (Інфлянцкая) вайна паміж ВКЛ, Лівоніяй, Польшчай і Швецыяй, з аднаго боку, і Рускай дзяржавай, з другога, за Прыбалтыку, Беларусь і выхад да Балтыйскага мора. 1569 г., 1 ліпеня – падпісанне Люблінскай уніі – пагаднення аб дзяржаўна-палітычным саюзе ВКЛ з Польшчай, паводле якога ўтварылася федэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая. 1588 г. – ІІІ Статут ВКЛ. 1596 г. – Берасцейская царкоўная ўнія, стварэнне ўніяцкай царквы на тэрыторыі Беларусі і Украіны. 1632 – 1634 гг. – вайна паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай. 1648 – 1651 гг. – антыфеадальная вайна на Беларусі, якая разгарнулася ў сувязі з пачаткам паўстання Б. Хмяльніцкага на Украіне. 1654 – 1667 гг. – вайна паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай за Беларусь і Украіну (Невядомая вайна). 1655 г., 31 ліпеня – захоплена маскоўскімі войскамі сталіца ВКЛ Вільня. 1667 г. – Андрусаўскае перамір’е, якім скончылася вайна 1654 – 1667 гг., тэрмінам на 13,5 год. Руская дзяржава пакідала за сабой захопленае Смаленскае ваяводства, Северскія землі з Чарнігавам і Старадубам. Рэч Паспалітая пагаджалася з адыходам да Расіі Левабярэжнай Украіны і перадавала на два гады Кіеў. 1696 г. – пастанова ўсеагульнай канферэнцыі саслоўяў Рэчы Паспалітай аб забароне пісаць дзяржаўныя дакументы на беларускай мове ў ВКЛ. 1700 – 1721 гг. – Паўночная вайна. 1768 г. – пастанова сейма Рэчы Паспалітай аб ўраўнаванні ў правах пратэстантаў з католікамі і праваслаўнымі. 1772, 1793, 1795 гг. – падзелы Рэчы Паспалітай. Уключэнне тэры- торый Беларусі ў склад Расійскай імперыі. 1788 – 1792 гг. – чатырохгадовы сейм, прыняцце рашэнняў аб правядзенні рэформаў у Рэчы Паспалітай. 1791 г., 3 мая – прыняцце Канстытуцыі Рэчы Паспалітай. 1794 г., сакавік – верасень – паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Кас-цюшкі.
Гістарычныя асобы Агінскі М. К. – дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, ваявода Віленскі з 1764 г., гетман Вялікі Літоўскі, з 1768 г. – адзін з кандыдатаў Кацярыны ІІ на польскі пасад. Жыў у Слоніме, дзе пабудаваў некалькі прадпрыемстваў, друкарню, стварыў оперны тэатр і капэлу. Пісаў музыку (найбольш папулярны яго паланез «Развітанне з Радзімай») і літаратурныя творы. Па яго ініцыятыве і на яго сродкі будаваўся Агінскі канал. Валовіч Я. Б. – дзяржаўны і грамадскі дзеяч ВКЛ. Адзін з лідэраў апазіцыі Люблінскай уніі 1569 г. Яго падтрымкай як мецэната ка-рысталіся вядомыя гуманісты-рэфарматары С. Будны, В. Цяпінскі. Пад яго і Л. Сапегі кіраўніцтвам быў падрыхтаваны Статут ВКЛ 1588 г. Вашчыла В. М. – кіраўнік антыфеадальнага паўстання сялян Крычаўскага староства ў 1740 – 1744 гг., войт в. Селішча. Пасля падаў-лення паўстання ўцёк у Расію, дзе быў арыштаваны і памёр у турме. Касцюшка А.Т.Б. – палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, удзельнік змагання паўночна-амерыканскіх штатаў за незалежнасць у 1776 г., кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. у Польшчы, Беларусі, Літве. Паходзіў з беларускай шляхты. За ўдзел у паўстанні 1794 г. быў зняволены, у 1796 г. амністыраваны Паўлам І. Выехаў спачатку у ЗША, потым жыў у Францыі, Швейцарыі. Пахава-ны ў Кракаве. Яго імем названа самая высокая гара ў Аўстраліі, адна з акруг штата Індыяна, горад у штаце Місісіпі, астравы на Алясцы (ЗША). Кунцевіч І. – уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Насаджаў уніяцтва на Беларусі гвалтоўнымі метадамі, за што быў забіты гараджанамі пад час Віцебскага паўстання 1623 г. За забойства архі-епіскапа 19 чалавек было прыгаворана да пакарання смерцю, а Віцебск пазбаўлены магдэбургскага права. Кунцевіч быў кананізаваны ката-ліцкай царквой. Панятоўскі С.А. – апошні польскі кароль і вялікі князь Літоўскі, паходзіў з Беларусі (маёнтак Волчын Брэсцкага павета), да 1764 г. – стольнік Вялікага княства Літоўскага. Сапега Л.І. – палітычны і грамадскі дзеяч ВКЛ, канцлер (1589 – 1623), гетман (1623 – 1633), адзін з арганізатараў трыбунала ВКЛ 1581 г. і складальнікаў Статута ВКЛ 1588 г. У сваёй палітыцы адстой-ваў суверэнітэт ВКЛ у складзе федэратыўнай Рэчы Паспалітай, выступаў супраць права польскай шляхты набываць у княстве маёнткі і пасады. Скарга (Павенскі) П. – царкоўна-рэлігійны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, у 1579 – 1584 гг. – першы рэктар Віленскай езуіцкай акадэміі, ініцыятар і прапагандыст Берасцейскай уніі. Прыхільнік моцнай цэнтралізаванай дзяржавы. Палітычным ідэалам лічыў тэакратыю, пад якой разумеў кіраванне царкоўнай улады пры дапамозе караля. Хмяльніцкі Б. – гетман Украіны. Бацькі – выхадцы з Беларусі. У 1648 г. узначаліў казацкі рух супраць Польшчы. Атрымаў шэраг перамог. Пасылаў казацкія загоны на Беларусь. У 1654 г. падпісаў пагадненне з Рускай дзяржавай (Пераяслаўская Рада).
Пытанні для самакантролю 1. Растлумачце прычыны, якія спрыялі ўтварэнню Рэчы Паспалітай. 2. На якіх умовах ВКЛ увайшло ў склад Рэчы Паспалітай? 3. У чым выяўляўся федэратыўны характар Рэчы Паспалітай як дзяржавы? 4. Якая асноўная мэта Берасцейскай уніі? Як яна паўплывала на рэлігійнае і сацыяльнае жыццё беларусаў? 5. Акрэсліце асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай у другой палове ХVІ – ХVІІ стст. 6. Якія страты насельніцтва панесла Беларусь у гады вайны 1654 – 1667 гг.? 7. Якую бітву на тэрыторыі Беларусі Пётр І назваў «Маці Палтаўскай бітвы»? 8. Чаму падзеі войнаў XVII ст. называюць “крывавым патопам”? 9. Назавіце прычыны эканамічнага і сацыяльнага крызісу, што прывялі да падзелаў Рэчы Паспалітай? 10.Якія існавалі напрамкі рэфармавання палітычнага ладу Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст. і якія прычыны прывялі да няўдач падобных спроб? 11.У выніку якіх падзей тэрыторыя Беларусі была ўключана ў склад Расійскай імперыі? 12.Якія былі галоўныя мэты паўстання 1794 г. у Польшчы, Беларусі і Літве? 13.Якія падзеі нагадваюць вам імёны: В.Вашчыла, Т. Касцюшка, М. Агінскі? 14.Наколькі абгрунтаванымі, з пункту гледжання еўрапейскай гісторыі і міжнароднага права, выглядалі прычыны, па якіх Прусія, Аўстра-Венгрыя і Расія прымалі лёсавызначальныя рашэнні ў дачыненні да Рэчы Паспалітай? Заняткі 1. 1. Станаўленне “індустрыяльнага грамадства” і палітычная мадэрнізацыя ў краінах Заходняй Еўропы. Рэваюцыйныя падзеі 1848 – 1849 гг. 2. Сацыяльная, нацыянальная і канфесійная палітыка расійскага самаўладдзя на Беларусі (канец XVIII – пачатак XIX стст.). 3. Буржуазныя рэформы 60 – 70-х гадоў XIX ст. у Расійскай імперыі і асаблівасці іх првядзення на Беларусі. Заняткі 2. 1. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў другой палове XIX ст. 2. Асаблівасці фарміравання беларускай нацыі (другая палова XIX – пачатак XX стст.). Развіццё беларускай літаратурнай мовы і нацыянальна-культурны рух. Роля газеты “Наша ніва” у беларускім нацыянальным адраджэнні. 3. Лютаўская рэвалюцыя 1917 года ў Расіі і на Беларусі. Беларускі нацыянальна-дэмакратычны рух і яго праграма.
Важнейшыя падзеі 1828 г. – стварэнне уніяцкай семінарыі ў Жыровічах. 1831 г., 1 студзеня – скасаванне Статута Вялікага княства Літоўс-кага ў Віцебскай і Магілёўскай губерніях. 1832 г. – стварэнне “Асабовага камітэта па справах Заходніх губер-няў”. 1832 г. – закрыццё Віленскага універсітэта. 1839 г., 12 лютага – скасаванне Полацкім царкоўным саборам Берасцейскай царкоўнай уніі і далучэнне уніятаў да Рускай праваслаўнай царквы. 1840 г., 18 чэрвеня – указ аб выкарыстанні ў афіцыйных дакумен-тах назвы “Северо-Западный край”. 1840 г. – адкрыццё Горыгорацкай земляробчай школы (з 1848 г. – земляробчы інстытут; дзейнічаў да 1864 г.). 1840 г., 25 чэрвеня – адмена дзейнасці Статута ВКЛ на тэрыторыях Мінскай, Віленскай, Гродзенскай губерняў і Беластоцкай вобласці. 1857 г., студзень – стварэнне Сакрэтнага камітэта “для абмер-кавання мер па ўладкаванню быту памешчыцкіх сялян”. 1861 г., 19 лютага – адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі. 1862 г. – на тэрыторыі Беларусі пракладзена першая чыгунка – Пецярбургска-Варшаўская. 1862 г. – пачатак ваеннай рэформы ў Расійскай імперыі. 1864 г. – земская рэформа. На Беларусі рэформа пачалася ў 1911 г. 1864 г. – судовая рэформа. На Беларусі пачалася ў 1872 г. 1864 г. – пачатак школьнай рэформы ў Расійскай імперыі. 1865 г. – пачатак цэнзурнай рэформы ў Расійскай імперыі. 1870 г. – пачалася рэформа гарадскога самакіравання. На Беларусі праведзена ў 1876 г. 1893 г. – 1899 г. – прамысловы ўздым у Расіі. 1897 г. – Усерасійскі перапіс насельніцтва. 1898 г. – увядзенне ў эксплуатацыю першага трамвая ў Віцебску. 1917 г., 27 лютага – перамога Лютаўскай буржуазна-дэмакра-тычнай рэвалюцыі ў Расіі.
Гістарычныя асобы Аляксандр II – расійскі імператар (1855 – 1881). З яго імем звязаны шматлікія рэформы, якія стварылі ўмовы для капіталіс- тычнага развіцця краіны. Палітычны курс характарызуецца непаслядоўнасцю. Багушэвіч Ф. – беларускі паэт, празаік, публіцыст і перакладчык. Пісаў пад псеўданімамі Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава, Huszicz, A.D., Demos, Ten. Удзельнік паўстання 1863 – 1864 гг. Пачынальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры. Аўтар двух паэтычных зборнікаў «Дудка беларуская» і «Смык беларускі». Пры жыцці творы Ф. Багушэвіча былі забаронены ў царскай Расіі. Каліноўскі К.В. – беларускі рэвалюцыянер-дэмакрат, мысліцель, публіцыст. Кіраўнік паўстання 1863 – 1864 гг. на Беларусі і ў Літве. Аўтар твора рэвалюцыйнай публіцыстыкі “Пісьмо з-пад шыбеніцы”, адзін з выдаўцоў газеты “Мужыцкая праўда”. Карскі Я.Ф. – заснавальнік беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, палеограф і фалькларыст. Яго трох- томная праца «Беларусы» названа энцыклапедыяй беларусазнаўства. У ёй упершыню была навукова абгрунтавана нацыянальная самабытнасць беларусаў як асобнага славянскага народа. Кауфман К., Баранаў Э., Патапаў А., Альбедзінскі П., Тотле- бен Э., Каханаў І. – віленскія генерал-губернатары ў 1865 – 1893 гг., паслухмяныя праваднікі ўрадавай палітыкі. Вядома іранічная характарыстыка іх дзейнасці. Кауфман – шмат гаварыў і шмат рабіў. Баранаў – мала гаварыў і мала рабіў. Альбедзінскі – нічога не гаварыў нічога не рабіў. Патапаў – адно гаварыў, а другое рабіў. Тотлебен – ведаў, што нічога не гаварыў і нічога не рабіў. Каханаў – не ведаў, што гаварыў і што рабіў. Каяловіч М. В. – гіcторык, этнограф, прафесар Пецярбурскай духоўнай акадэміі. Адзін з ідэолагаў «заходнерусізма». Аўтар работ па палітычнай і царкоўнай гісторыі Беларусі. Ластоўскі В.Ю. – гісторык, публіцыст, літаратуразнавец, грамадскі і палітычны дзеяч. Супрацоўнік рэдакцыі газета «Наша ніва», рэдактар газеты «Гоман», член БСГ. Аўтар «Кароткай гісторыі Беларусі». Актыўны ўдзельнік беларускага культурнага адраджэння і нацыя-нальна-вызваленчага руху. Луцкевіч А.І. – палітычны і грамадскі дзеяч, гіторык, педагог, літаратурны крытык, вядучы беларускі публіцыст. Працаваў пад псеў-данімам А. Иванов, Антон Белорус, Антон Навіна, Генрык Букавецкі, І. Мялешка. Разам са сваім братам Іванам быў сярод заснавальнікаў Беларускай Сацыялістычнай Грамады, ініцыятарам стварэння газеты «Наша ніва». Яго намаганнямі ў 1921 г. адкрыты Беларускі музей імя І. Луцкевіча. У 1918 – 1920 гг. з’яўляўся Старшыней Рады Народных Міністраў БНР. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да Польшчы жыў і працаваў у Вільні. Паводле афіцыйнай версіі памёр у Сяміпалацінскай вобласці (Казахстан) у 1946 г. Луцкевіч І. І. – беларускі грамадскі дзеяч, археолаг, этнограф, публіцыст. Брат А. Луцкевіча. Збіральнік і даследчык беларускіх старажытнасцей. Яго асабістая калекцыя стала асновай Беларускага музея ў Вільні. Стаяў ля вытокаў фарміравання беларускай нацыянальнай ідэі. Аўтар навуковых прац па гісторыі, мастацтве, кні
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-23; просмотров: 492; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 52.15.68.97 (0.016 с.) |