Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Тэма 1. Старажытныя цывілізацыі.

Поиск

“Вялікае перасяленне народаў” і Беларусь

1. Першыя цывілізацыі ў свеце. Вытокі еўрапейскай цывілізацыі.

2. Даіндаеўрапейскі і індаеўрапейскі перыяды этнічнай гісторыі Беларусі. Балты і славяне: вынікі іх узаемадзеяння.

 

Важнейшыя падзеі

10040 тыс. гадоў да н.э. – з’яўленне чалавека на тэрыторыі Беларусі.

10035 тыс. гадоў да н.э.1,8 тыс. гадоў да н. э. – каменны век на тэрыторыі Беларусі.

10035 тыс. гадоў да н.э.109 тыс. гадоў да н.э. – эпохапалеаліту (старажытнага каменнага веку).

95 тыс. гадоў да н.э. – эпоха мезаліту (сярэдняга каменнага веку).

43 тыс. гадоў да н.э – эпоха неаліту (новага каменнага веку).

2623 тыс. гадоў да н.э. – першыя стаянкі людзей на Беларусі каля в.Бердыж Чачэрскага раёну і в. Юравічы Калінкавіцкага раёну.

1,8 тыс гадоў. да н. э.VII cт. да н. э. – бронзавы век на тэрыторыі Беларусі.

VIIVІ стст. да н.э.VIII cт. н. э. – жалезны век на тэрыторыі Беларусі.

VІ – ІІІ тыс. да н. э. – зараджэнне першых у свеце дзяржаў.

VIIV стст. да н. э. – росквіт старажытнай Грэцыі.

753г. да н. э. – заснаванне Рыму.

І ст. н. э. – з яўленне ў Палесціне новай рэлігіі – хрысціянства.

VІ – VІІІ стст. н.э. – рассяленне славян сярод балтаў на тэрыторыі Усходняй Беларусі.

VІІІ – Х стст. – існаванне на тэрыторыі Беларусі ўсходнесла-вянскіх племянных аб'яднанняў – крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў.

Характэрныя тэрміны, паняцці

 

Балты – група індаеўрапейскіх плямён і народаў, якія гавораць ці гаварылі на балтыйскіх мовах або іх дыялектах, умоўная гістарычная

назва продкаў сучасных літоўцаў і латышоў. Да прыходу славян

пражывалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі – перыяд этнічнай гісторыі з 100 – 35 тыс. гадоў да н.э. па 3 – 2 тыс. гадоў да н.э. Характарызуецца панаваннем такіх форм гаспадаркі, як паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва. Храналагічна супадае з каменным векам, калі адбылося засяленне чалавекам тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Дрыгавічы – адно з племянных аб'яднанняў усходніх славян, якое лакалізавалася на тэрыторыі сучаснай паўднёвай Беларусі і пражывала там на працягу ІХ – ХІІ ст.На тэрыторыі, заселенай дрыгавічамі, ўзнікла Тураўскае княства. Характэрныя племяныя адзнакі: вялікія медныя або сярэбраныя пацеркі, аздобленыя зерню – напаяныя на паверхню пацерак дробныя сярэбраныя шарыкі; скроневыя кольцы-завушніцы з круглага дроту, на якіх замацаваны па тры металічныя пацеркі невялікіх памераў.

Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі – перыяд этнічнай гісторыі з ІІІ – ІІ тыс. гадоў да н.э. і да нашага часу. Пачаўся ў брон-завым веку, з часу рассялення на тэрыторыі Беларусі індаеўрапейскіх плямён. У рамках індаеўрапейскага перыяду вылучаюць балцкі (ІІІ – ІІ тыс. гадоў да н.э. – IV – Vстст. н.э.) і славянскі (V ст. н.э. – да нашага часу) этапы этнічнай гісторыі Беларусі.

Індаеўрапейцы – плямёны і народы, якія размаўляюць на падобных мовах (аднолькавае гучанне і значэнне слоў, блізкі грамтычны лад). Сярод іх вылучаюцца наступныя моўныя групы, сем'і: індыйская, іранская, славянская, германская, балцкая, раманская і інш. У 3000 – 1500 гг. да н.э. індаеўрапейскія плямёны жывёлаводаў-вандроўнікаў са сваёй «прарадзімы» (хутчэй за ўсё Малай Азіі) рассяліліся на тэрыторыі Іранскага нагор'я, у Індастане, Сярэдняй Азіі і Еўропе. Індаеўрапейцы, якія першымі прыйшлі на тэрыторыю Беларусі, адносіліся да балцкага адгалінавання.

Крывічы – адно з племянных аб'яднанняў усходніх славян, якое пражывала ў басейне Верхняга Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, на поўдні Чудскага возера. У канцы І тыс. да н.э. распаліся на тры групы: полацкую, смаленскую і пскоўскую. У канцы Х ст. на тэрыторыі рассялення полацкіх крывічоў склалася Полацкае княства. Характэрныя племяныя адзнакі: бранзалетападобныя драцяныя скроневыя кольцы з завязанымі канцамі і шкляныя залачоныя пацеркі, пярсцёнкі, шыйныя грыўні.

Неалітычная рэвалюцыя – тэрмін, якім англійскі гісторык Г.Чайлд назваў гаспадарчы ўздым, выкліканы пераходам чалавецтва ад прысвойваючай гаспадаркі да вытворчай, ад збіральніцтва і палявання

да земляробства і жывёлагадоўлі, а таксама сацыяльна-эканамічныя,

культурныя і дэмаграфічныя змены, якія гэты ўздым прынес.

Радзімічы – адно з племянных аб'яднанняў усходніх славян, якое пражывала ў міжрэччы Дняпра і Дзясны па цячэнні Сожа і яго прытоках. Характэрныя племяныя адзнакі: бронзавыя або сярэбраныя скроневыя кольцы (7-прамянёвыя і 7-лапчатыя), у жаночым касцюме выкарыстоўвалі дробны бісер, золаташкляныя пацеркі і падвескі, якія сімвалізавалі нябесныя свяцілы.

Славяне – індаеўрапейская група народаў, найбуйнейшая ў Еўропе. У сярэдзіне І тыс. да н.э. пачынаецца працэс рассялення славян са сваёй гістарычнай «прарадзімы» (хутчэй за ўсё басейна Одэра і Дняпра) на прасторах Еўропы, на якіх жыло рознае мясцовае насельніцтва. У выніку этнічная і моўная супольнасць славян паступова падзяляецца на тры групы: усходнія (беларусы, рускія, украінцы), заходнія (палякі, чэхі, славакі, лужычане) і паўднёвыя (балгары, сербы, харваты, македонцы чарнагорцы, баснійцы-мусульмане).Масавае славянскае засяленне Беларусі распачалося ў VІ ст. і доўжылася да X – XІ стст. Асноўны масіў славянства тут склалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы.

Цывілізацыя (лац. civilis – дзяржаўны, грамадзянскі) – адно з найважнейшых паняццяў міжнароднага інтэлектуальнага і публі-цыстычнага дыскурсу. Мае шмат значэнняў, адрозніваецца няпэўнасцю і размытасцю сэнсу. Абазначае сінонім культуры, узровень грамадскага развіцця на пэўнай стадыі, уладкаванасць чалавечага жыцця і інш. Сучасная гістарычная навука разумее пад цывілізацыяй вялікія самадастатковыя грамадствы (супольнасці людзей), якія маюць агульныя каштоўнасці, ментальнасць, ідэалы і якія выпрацавалі характэрныя і устойлівыя рысы сацыяльна-палітычнай арганізацыі, эканомікі, культуры і ў працэсе сваёй эвалюцыі праходзяць стадыі ўзнікнення, станаўлення, росквіту, надлому і гібелі.

Эллінізм – тэрмін, якім у 30-я гады ХІХ ст. нямецкі гісторык Г. Дройзен абазначыў новы тып грамадска-палітычных і культурных адносін, які склаўся ў Міжземнамор’і пасля распаду імперыі А.Македонскага. Характарызуецца сінтэзам эллінскай і старажытна-ўсходняй культур.

Этнагенез (грэч. ethnos – племя, народ + genesis – паходжанне ) – працэс фарміравання этнічнай супольнасці. У шырокім сэнсе слова этнагенез ахоплівае вялікі гістарычны перыяд складвання і існавання этнасу ў розных этнасацыяльных формах (племя, народнасць, нацыя).

Этнас (грэч. ethnos – племя, народ) – устойлівая супольнасть людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі і характарызуецца агульнасцю мовы, культуры, побыту, рыс псіхікі і самасвядомасці, адлюстраванай у адзінай назве (этноніме).

Язычніцтва (паганства, лац. paganus – язычнік) – агульны тэрмін

для абазначэння старажытных вераванняў і культаў. Для яго харак-

тэрна: вера ў шматлікіх багоў, абагаўленне розных прыродных сіл і стыхій, перакананне ў рэальным існаванні душы, добрых і злых духаў (анімізм), вера ў цудадзеную сілу асобных матэрыяльных прадметаў (фетышызм), уяўленні пра роднасць паміж людзьмі і пэўным відам жывёл, раслін (татэмізм) і магічныя дзеянні. Найбольш паважанымі язычніцкімі багамі славянскіх плямён былі Пярун (бог грому і маланкі), Вялес (бог жывёлагадоўлі), Сварог (бог неба) і яго сын Дажбог (бог сонца).

Літаратура:[10,12 – 23,37,41,60,67].

 

Пытанні для самакантролю

1. Вызначце асноўныя падыходы да праблемы паходжання чалавека.

2. Выдзеліце агульнае і адметнае ў развіцці чалавечага грамадства ў перыяды палеаліту, мезаліту і неаліту.

3. Якія фактары спрыялі ўзнікненню першых старажытных цывілізацый? У чым асаблівасць антычнай цывілізацыі?

4. Вызначце прычыны заняпаду старажытных цывілізацый.

5. Апішыце працэс рассялення індаеўрапейскіх плямён на тэрыторыі Еўропы і Беларусі?

6. Ахарактарызуйце этнічную прыналежнасць насельніцтва Беларусі да прыходу сюды індаеўрапейцаў?

7. Што вам вядома пра славянскія плямёны, якія засялілі тэрыторыю Беларусі ў VІ – VІІІ стст.

 

Тэма 2. Станаўленне хрысціянскай цывілізацыі

ў Еўропе і Беларусі

1. Сярэднявечча і яго асноўныя рысы. Утварэнне хрысціянска-варварскіх дзяржаў у Заходняй Еўропе.

2. Дзяржаваўтваральныя працэсы на ўсходнеславянскіх землях. Пачатак Русі. Першыя княствы на тэрыторыі Беларусі (Полацкае, Тураўскае і іншыя).

3. Хрысціянства і яго распаўсюджванне на ўсходнеславянскіх зем-лях. Прычыны і значэнне яго прыняцця як афіцыйнай рэлігіі.

 

Важнейшыя падзеі

395 г. – канчатковы падзел Рымскай имперыі на Заходнюю і Усходнюю, або Візантыю.

476 г. – падзенне Заходняй Рымскай імперыі.

Канец V ст. – 843 г. – раннефеадальная Франкская дзяржава ў Заходняй і часткова Цэнтральнай Еўропе.

Канец IX ст. – утварэнне Кіеўскай Русі.

862 г. – першае летапіснае ўпамінанне пра Полацк у “Аповесці

мінулых гадоў”.

960976 гг. – княжанне ў Полацку першага гістарычна вядомага князя Рагвалода (магчыма прадстаўніка знатнага рода палабскіх славян).

980 г. – першае летапіснае ўпамінанне аб Тураве.

988 г. – пачатак распаўсюджвання хрысціянства вялікім князем Уладзімірам Святаславічам.

992 г. – заснаванне Полацкай епархіі.

1005 г. – заснаванне Тураўскай епархіі.

10441101 гг. – княжанне ў Полацку Усеслава Брачыслававіча (Чарадзея).

1054 г. – раскол хрысціянскай царквы на каталіцкую і праваслаўную.

10441066 гг. – у Полацку быў пабудаваны храм Святой Сафіі.

1067 г. – бітва на Нямізе. Першае летапіснае ўпамінанне пра Менск у “Аповесці мінулых гадоў”.

1097 г. – Любечскі з'езд князёў, які замацаваў спадчыннае ўладанне валасцямі і феадальную раздробленасць.

1161 г. – ювелір Лазар Богша стварыў крыж для Спаскай царквы (крыж Еўфрасінні Полацкай), выдатны твор мастацтва.

XI ст. – стварэнне Тураўскага Евангелля. Самая ранняя (з тых, што захаваліся) кніга, створаная на беларускіх землях.

 

Гістарычныя асобы

Брачыслаў – полацкі князь з 1003 г. па 1044 г., сын Ізяслава Уладзіміравіча, унук Рагнеды і Уладзіміра Святаславіча. Першы князь адроджанай полацкай дынастыі Рагвалодавічаў. Пашырыў межы Полацкага княства, далучыў землі паміж Заходняй Дзвіной і Дзясной, дзе заснаваў горад Браслаў.

Еўфрасіння Полацкая (свецкае імя Прадслава) – полацкая князёў-на, унучка Усяслава Чарадзея, асветніца, ігумення манастыра св. Спаса ў Полацку, першая жанчына на Русі, якая была кананізавана ў святыя.

Ізяслаў Уладзіміравіч – полацкі князь з 988 г., сын кіеўскага князя Уладзіміра і полацкай князёўны Рагнеды. Узнавіў полацкую дынастыю. Паводле летапіснай легенды, за заступніцтва за маці хлопчык Ізяслаў быў разам з ёю адасланы бацькам на Полаччыну ў пабудаваны для іх г. Ізяслаў (цяпер г. Заслаўе пад Мінскам). Даследчыкі мяркуюць, што пры ім адбылося прыняцце хрысціянства на Полацкай зямлі, створана адно з першых епіскапстваў (991 – 992 гг.), уведзена пісьменства.

Кірыла і Мяфодзій – славянскія асветнікі, стваральнікі славянскай азбукі, прапаведнікі хрысціянства. Кананізаваны праваслаўнай і ката-ліцкай царквамі. Свята 11 мая старога стылю ў Балгарыі, а з 1986 г. у славянскіх рэспубліках былога СССР, у тым ліку ў Беларусі, адзна-чаецца як дзень славянскага пісьменства і культуры (у 1990 г. агульнасаюзныя ўрачыстасці адбываліся на Беларусі). У Мінскай Святадухаўскай царкве ёсць прытвор Кірылы і Мяфодзія, дзейнічае Кірыла-Мяфодзіеўскае брацтва.

Кірыла Тураўскі – епіскап, славуты пісьменнік, прапаведнік, цар-коўны дзеяч, майстар аратарскай прозы. Захавалася каля 70 твораў К. Тураўскага розных жанраў: малітвы, павучанні, прытчы, каноны. Ужо ў пачатку ХІІІ ст. шанаваўся як святы (пра афіцыйную яго кананізацыю звестак няма).

Лазар Богша – полацкі майстар ювелір ХІІ ст., вольны рамеснік. У 1161 г. стварыў па заказу полацкай князёўны Еўфрасінні – шэдэўр дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі – крыж Еўфрасінні Полацкай. Крыж шасціканцовы (даўжыня 51 см.), аснова яго драў-ляная. На пярэдняй і адваротнай плоскасці прымацавана па 11 залатых пласцін, аздобленых перагародчатымі каляровымі эмалямі з выявамі святых, каштоўнымі камянямі. Бакі крыжа абкладзены сярэбранымі пазалочанымі пласцінамі. На іх прасечаны надпіс, у якім паве-дамляецца гісторыя стварэння рэліквіі, дата, імя майстра. Да 1941 г. зберагаўся ў Магілёўскім краязнаўчым музеі, адкуль вывезены нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Рагвалод – першы гістарычна вядомы полацкі князь. Паводле летапісаў, прыйшоў «з-за мора». Заваяваў наўгародскія воласці, за што ў 980 г. быў забіты разам з жонкаю і 2 сынамі наўгародскім князем Уладзімірам Святаславічам.

Рагнеда – полацкая князёўна, дачка князя Рагвалода. Пасля захопу Полацка вымушана была стаць жонкай князя Уладзіміра. Маці князёў Ізяслава і Яраслава Мудрага. Пасля высылкі з Кіева на радзіму пастрыглася ў манахіні пад імем Анастасіі.

Рурыкавічы – назва прадстаўнікоў правячай дынастыі ў княствах Кіеўскай Русі ў Х – ХІІІ стст. і княжацкіх родах, што паходзілі ад Рурыка. Мяркуецца, што родапачынальнік, варажскі князь Рурык, быў прызваны на княжанне наўгародцамі ў 862 г.

Уладзімір Святаславіч – князь наўгародскі з 969 г., потым кіеўс-кі, брат Яраполка. Каля 980 г. захапіў Полацк і Кіеў. У 988 – 989 гг. увёў на Русі хрысціянства як дзяржаўную рэлігію. У гады яго княжання Кіеўская Русь дасягнула высокага палітычнага, эканамічнага і культур-нага ўзроўню, былі наладжаны цесныя сувязі княства з Візантыяй, Бал-гарыяй, Польшчай, заходнееўрапейскімі краінамі. У канцы княжання пачалі з’яўляцца прыкметы раздробленасці Кіеўскай Русі. Канані-заваны праваслаўнай царквой. У народнай памяці застаўся шчодрым князем, якога ўслаўляюць быліны і называюць «Красное солнышко».

Усяслаў Брачыслававіч – князь полацкі з 1044 г. Змагаўся з кіеўскімі князямі за самастойнасць і незалежнасць Полацкага княства, у час Кіеўскага паўстання 1068 – 1069 гг. 7 месяцаў быў вялікім князем кіеўскім. У гады яго княжання Полацкае зямля дасягнула найвышэйшай магутнасці. Пабудаваў Полацкі Сафійскі сабор. За рашучасць, розум і энергію празваны Чарадзеем.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-23; просмотров: 594; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.226.187.210 (0.007 с.)