Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Праца над навуковай і вучэбнай літаратурай

Поиск

Пры рабоце над навуковай і вучэбнай літаратурай трэба выбраць з яе істотнае і неабходнае, апусціўшы другаснае і ўжо вядомае. Існуе шэраг агульных прыёмаў работы з кнігай. Вось некаторыя з іх.

1. Пры першым чытанні кнігі мэтазгодна пачынаць з папярэдняга азнаямлення з ёй – прачытаць тытульны ліст, звярнуць увагу на прозвішча аўтара, дакладную назву кнігі, месца выдання, выдавецтва і год выдання.

2. Затым карысна азнаёміцца з анатацыяй выдавецтва на першым лісце кнігі, прагледзець загалоўкі, якія даюць агульнае ўяўленне аб структуры, змесце выдання і прынятай аўтарам сістэматызацыі матэрыяла.

3. Потым пажадана прачытаць уводзіны, дзе фармулююцца задачы і метады выкладання.

4. Перад чытаннем падручніка карысна прагледзець канспект адпаведнай лекцыі, што дазваляе вызначыць галоўнае і найбольш цікавае для вас у гэтым падручніку.

Пры чытанні навуковай і вучэбнай літаратуры варта прытрымлівацца наступных правілаў.

· Чытаць іх заўсёды з алоўкам і паперай для запісаў. Аднак падкрэсліваць алоўкам можна толькі ва ўласнай кнізе.

· Мець пад рукой неабходныя слоўнікі і даведнікі.

· Чытанне павінна быць актыўным, гэта значыць чытаннем-

мысленнем, што дазваляе глыбока зразумець змест выдання і хутка

засвоіць яго.

· Прачытаўшы кнігу, карысна падумаць, чаму новаму яна навучыла.

· Важна звязваць новае з раней вывучаным, а для гэтага трэба знайсці яму адпаведнае месца ў агульнай сістэме сваіх ведаў, уменняў і навыкаў.

· Успрымаць змест з пазіцый асабістага жыццёвага вопыту, падмацоўваючы яго ўжо вядомымі прыкладамі.

· Старацца самастойна разабрацца ў праблемах, якія могуць узнікнуць пры чытанні.

Каб атрыманыя пры чытанні веды былі глыбокімі і трывалымі, рэкамендуецца прытрымлівацца двух правілаў: дасканалае разуменне і трывалае засваенне прачытанага.

Рэалізацыя першага правіла можа ажыццяўляцца наступным чынам.

1. Глыбокае разуменне зместу кнігі заўсёды пачынаецца з вылучэння ў ім галоўнага, істотнага. А гэта тое, што найбольш поўна характэрызуе матэрыял з пункту гледжання яго тэарэтычнай і практычнай значнасці для вывучаемай дысцыпліны і спецыяльнасці.

2. Наступным крокам на шляху да глыбокага разумення прачытанага з’яўляецца выяўленне лагічных сувязяў паміж галоўнымі палажэннямі, якія ўтрымліваюцца ў тым або іншым раздзеле выдання. Да іх адносяцца, напрыклад, прычынна-выніковыя сувязі.

3. Аднак неабходна выяўляць і іншыя лагічныя сувязі – па пада-бенстве і адрозненнях, па супрацьлегласцях і ўзаемазалежнасцях і г.д. Параўноўваючы розныя з’явы, выяўляючы ў іх агульныя і спецыфічныя рысы і заканамернасці, можна глыбей унікнуць у сутнасць вывучаемага матэрыялу. Трэба разумець, што паміж тым матэрыялам, што вывучаецца сёння, і тым, што вывучаўся ўчора, могуць і павінны існаваць нейкія сувязі. Выяўленне гэтых сувязяў якраз і дазваляе ўключаць новыя веды ў лагічную сістэму ўжо існуючых і тым самым забяспечваць трывалае і надзейнае разуменне новага матэрыялу.

Рэалізацыя другога правіла – запамінання, як і разумення, – вельмі працаёмкі працэс, таму важна навучыцца карыстацца прыёмамі прадукцыйнага запамінання. Вось некаторыя з іх.

1. Важнае значэнне для больш трывалага запамінання тэксту мае так званая паўната ўспрыняцця. Калі чытаеш тэкст пра сябе, паўната ўспрыняцця будзе адной, калі чытаеш яго ўслых, ды яшчэ робіш вы-піскі найбольш важных навуковых палажэнняў, паўната ўспрыняцця будзе іншай, большай.

2. Адным з важнейшых прыёмаў запамінання з’яўляецца паўтор

вучэбнага матэрыялу. Існуюць тры спосабы паўтарэння: а) канцэнт-

раваны (не размеркаваны па часе), б) размеркаваны па часе і в) камбі-наваны.

- Сутнасць канцэнтраванага спосабу ў тым, што паўторы ідуць адзін за другім, пакуль вучэбны матэрыял не запомніцца. Гэты спосаб прымяняецца тады, калі матэрыял невялікі.

- Паўтор з размеркаваннем па часе прымяняецца ў тым выпадку, калі трэба запомніць дастаткова вялікі матэрыял. Сутнасць яго ў тым, што спачатку чытаецца поўны тэкст. Пасля змест яго разбіваецца на лагічныя часткі. Вядзецца запамінанне кожнай з гэтых частак. Калі ўсе часткі замацоўваюцца ў памяці, тэкст пераказваецца цалкам.

- Камбінаваны спосаб запамінання сумяшчае ў сабе першыя два спосабы. Ен прымяняецца тады, калі тэкст кнігі вялікі і складаны па змесце.

Трэба ўзяць за правіла весці запісы пры чытанні любой навуковай і спецыяльнай літаратуры. Гэта садзейнічае лепшаму засваенню прачытанага, дае магчымасць захоўваць неабходныя матэрыялы ў зручным для карыстання выглядзе, скарачае час на пошук дадзенай крыніцы пры паўторным звароце да яе.

Аднак запісы могуць быць рацыянальнымі толькі ў тым выпадку, калі выконваюцца агульнапрынятыя патрабаванні па іх вядзенні. Існуе шэраг практычных прыемаў, накіраваных на тое, каб запісы ў працэсе чытання займалі як мага менш часу, і на тое, каб імі ў далейшым можна было легка карыстацца. Для гэтага трэба імкнуцца, па-першае, да лаканічнасці, па-другое, да выкарыстання розных скарачэнняў і, па-трэцяе, да нагляднасці запісаў. Яны павінны быць размешчаны так, каб з іх дапамогай выяўляліся лагічныя сувязі і іерархія паняццяў. Рабіць гэта можна з дапамогай сістэмы загалоўкаў, падзагалоўкаў, а таксама шляхам падзелу тэксту на абзацы, падкрэсліванняў, нумарацыі і г.д. І нарэшце, практычная рэкамендацыя – запісы звычайна вядуцца на адной старонцы ліста. Пры гэтым паскараецца пошук і сістэматызацыя матэрыялаў, захоўваецца магчымасць рабіць устаўкі ў тэкст.

Наколькі існуюць розныя мэты і ўмовы чытання навуковай, вучэбнай і спецыяльнай літаратуры, настолькі могуць быць рознымі і віды тых запісаў, якімі гэта чытанне суправаджаецца. Асноўныя з іх – гэта план, канспект, тэзісы, рабочыя запісы.

План – самы кароткі від запісаў. У ім толькі пералічваюцца пытанні, адлюстраваныя ў кнізе. Складанне плана – важны этап самастойнай працы над кнігай, які дапамагае чытачу выявіць кола пытанняў, закранутых у ёй, устанавіць сувязь паміж часткамі, прывесці ў стройную сістэму прачытанае і трывала засвоіць яго. Складанню плана, як правіла, папярэднічае аналіз тэксту, вылучэнне ў ім складаных частак. У практыцы самастойнай работы з кнігай выкарыстоўваюцца розныя тыпы планаў. Прасцейшы – гэта структурны план. Ён адпавядае структуры вывучаемага твора. За аснову такога плана бярэцца пералік асноўных раздзелаў і параграфаў. Найбольш складаны – гэта план-канспект, які ўключае ў сябе акрамя плана тэмы пісьмовы пераказ прачытанага з доказамі і асабістымі рэмаркамі. Карыстаючыся планамі, можна лёгка аднаўляць у памяці змест любога твора.

Самай разгорнутай формай запісаў з’яўляецца канспект. У ім у скарочаным выглядзе адлюстроўваецца сутнасць твора. Канспек-таванне дапаможнікаў, навуковых кніг і артыкулаў – неабходная ўмова правільнай арганізацыі самастойнай вучэбнай працы. Яно дапамагае выпрацоўваць навыкі стройнага, лагічнага выкладання думак у пісьмовай форме, вучыць аналізаваць змест вывучаемай кнігі, вылучаць галоўнае. Без навыкаў канспектавання немагчыма перайсці да стварэння ўласных навуковых тэкстаў.

Канспект павінен быць добра аформлены. Запісы ў ім пажадана рабіць чарніламі і разборліва. У тэксце канспекта абавязкова павінны быць спасылкі на крыніцы. Гэта неабходна для таго, каб у любы час можна было праверыць адпаведнасць тэксту першакрыніцам. Трэба падкрэсліваць найбольш важныя палажэнні, вылучаць розныя па змесце раздзелы. Для падкрэслівання выкарыстоўваюцца каляровыя алоўкі, фламастары, маркёры. Мэтазгодна рабіць абзацы і запісы так званымі ўступамі, калі важныя меркаванні запісваюцца з вызваленнем больш шырокага поля злева або справа.

Найбольш распаўсюджанымі прыёмамі канспектавання лічацца наступныя:

- тэкстуальнае – скарочаны даслоўны запіс усіх галоўных пала-жэнняў, высноў і абагульненняў з мінімумам доказаў, выкладзеных у творы;

- свабоднае – сціслы запіс найбольш істотных палажэнняў твора, выкладзеных сваімі словамі;

- комплекснае – больш шырокая форма запісу, у якой выка-рыстоўваецца некалькі відаў запісаў (план, тэзісы, ілюстрацыі, прыклады, доказы, цытаты і інш.), а таксама даецца аналіз прачытанага матэрыялу з улікам выкарыстання асноўнай і дадатковай літаратуры.

Пры канспектаванні пажадана прытрымлівацца наступнай методыкі запісаў.

1. Уважліва прачытаць тэкст, нічога не прапускаючы, засвоіць яго і пасля зрабіць запіс. Калі вы не можаце выкласці матэрыял сваімі словамі, значыць, матэрыял яшчэ не засвоены.

2. Весці запісы дакладна, сцісла і зразумела.

3. Размяшчаць запісы ў строгай паслядоўнасці, адпаведна логіцы

кнігі ў цэлым, а таксама асобных яе раздзелаў і параграфаў.

4. З мэтай удакладнення запісаў пакідаць палі, а іншы раз і цэлыя старонкі (на іх запісваюцца і асабістыя меркаванні).

5. Кожную новую думку запісваць з чырвонага радка.

Тэзісы каротка перадаюць асноўны змест кнігі. Гэта – яе асноўныя палажэнні. Для таго каб скласці тэзісы, патрабуецца дастаткова поўнае засваенне зместу твора, дакладнае ўяўленне аб яго асноўнай ідэі і галоўных палажэннях.

Тэзісы складаюцца наступным чынам. Пасля папярэдняга азнаямлення тэкст чытаецца яшчэ раз. Пры гэтым ён падзяляецца на шэраг урыўкаў, якія адрозніваюцца нейкай адной галоўнай думкай. Далей, добра асэнсаваўшы вылучаныя ўрыўкі, фармулююць іх змест (асобныя палажэнні). Гэта і будуць тэзісы. Складанню тэзісаў можа папярэднічаць складанне плана як прасцейшага віду запісаў.

У саміх тэзісах не павінна утрымлівацца іх абгрунтаванне, аднак іншы раз бывае карысна пасля кожнага тэзіса ўнізе даць кароткі пералік тых фактаў, якія прыводзяцца аўтарам у пацвярджэнне сваіх палажэнняў.

Тэзісы бываюць наступных відаў: простыя, пабудаваныя без прыцягнення фактычнага матэрыялу; складаныя або разгорнутыя, з тлумачэннямі, аргументацыяй, доказамі; камбінаваныя, у якіх адны палажэнні аргументуюцца, іншыя ж даюцца без тлумачэнняў.

Пад рабочымі запісамі разумеюць розныя дапаможныя занатоўкі, якія робяцца непасрэдна пры чытанні кнігі і выкарыстоўваюцца потым пры складанні планаў, канспектаў, тэзісаў. Даслоўныя выпіскі з тэксту называюцца цытатамі. Цытаты павінны заключаць у сабе закончаную думку і ў дакладнасці паўтараць аўтарскі тэкст. Асноўныя правілы цытавання заключаюцца ў наступным.

1. Спачатку трэба асэнсаваць асноўныя палажэнні тэмы і толькі пасля цытаваць вытрымку.

2. Цытата павінна адлюстроўваць закончаную думку аўтара.

3. Не дапускаюцца ніякія скажэнні ў словах і сказах, прынятых у тэксце.

4. Калі ў сярэдзіне цытаты прапускаюцца некаторыя ўводныя сказы або асобныя словы, то замест іх ставіцца шматкроп’е; калі дапускаюцца пропускі не ў сярэдзіне сказа, а ў пачатку ці ў канцы, то шматкроп’е ставіцца адпаведна пасля ўводных ці перад заключнымі двухкоссямі.

5. Цытаты павінны дакументавацца, гэта значыць утрымліваць спасылкі на крыніцу з указаннем аўтара твора, загалоўка, месца і года выдання, старонкі.

Такім чынам, вы даведаліся аб асноўных прынцыпах арганізацыі

самастойнай працы студэнтаў. Гэта – творчы працэс і кожны ўносіць

у яго нешта сваё, індывідуальнае. Але ва ўсіх выпадках самастойная навучальная праца павінна насіць сістэмны і рэгулярны характар. Толькі тады яна прынясе плённыя вынікі.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-23; просмотров: 425; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.117.192.64 (0.012 с.)