Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Агульныя гістарычныя перыядызацыі

Поиск

Адна з першых дзейсных і абгрунтаваных перыядызацый была прапанавана амерыканцам Л.Г.Морганам. У аснову перыядызацыі быў пакладзены ўзровень развіцця вытворчых сіл у цеснай сувязі з асноўнымі вынаходніцтвамі. Л.Г. Морган прыняў ужо вядомы падыход да падзелу гісторыі на дзікасць, варварства і цывілізацыю і абгрунтавана выдзяліў па тры стадыі ў кожным перыядзе: ніжэйшы, сярэдні і вышэйшы.

Перыяд дзікасцi падзяляецца на:

- ніжэйшы – ад з’яўлення чалавека да рыбалоўства і карыстання агнём;

- сярэдні – да з’яўлення лука і стрэл;

- вышэйшы – да з’яўлення керамікі.

Перыяд варварства падзяляецца на:

- ніжэйшы – да адамашвання жывёл, арашэння і выкарыстання неабпаленай цэглы;

- сярэдні – да выкарыстання жалезнай руды, жывёлагадоўлі і земляробства;

- вышэйшы – да вынаходніцтва алфавіту і пісьменства.

Перыяд цывілізацыі цягнецца і сёння.

       Ф.Энгельс прапанаваў альтэрнатыўную перыядызацыю, зноў жа ўзяўшы за аснову спецыфіку гаспадарання, выдзеліўшы два перыяды: перыяд прысвойваючай гаспадаркі (якая адпавядае перыяду дзікасці Л.Г. Моргана) і вытворчай гаспадаркі (якая ахоплівае перыяд варварства па Л.Г. Моргану і цягнецца ў эпоху цывілізацыі).

       Існуе перыядызацыя дзе ўлічваецца развіццё форм уласнасці і спосабаў размеркавання, сацыяльных і сваяцкіх узаемасувязяў: праабшчына, першабытнарадавая абшчына, першабытнасуседская абшчына.

       У ЗША папулярна перыядызацыя на падобных прынцыпах: эгалітарнае (роўнае і аб’яднанае) грамадства; ранжыраванае (дзе замацавана сацыяльная няроўнасць); стратыфікавана


 

Асновы антрапагенезу

Развіццё палеаантрапалогiі

Палеаантрапалогія – гэта раздзел фізічнай антрапалогіі, які вывучае эвалюцыю чалавека на падставе выкапнёвых парэшткаў. Развіццю палеаантрапалогіі паклалі значныя дасягненні вучоных як у прыродазнаўчых, так і ў гуманітарных навуках. Да пачатку ХХ ст. быў назапашаны не толькі тэарэтычны базіс, але і практычныя напрацоўкі і рэальныя знаходкі выкапнёвых парэшткаў прыматаў, чалавекападобных малп і самога чалавека.

На пачатку ХХ ст. адной з самых актуальных праблем была навуковая інтэрпрэтацыя парэшткаў неандэртальца, асноўнай мэтай якой было ўключэнне гэтага віда ў склад старажытных людей. Менавіта ў гэты час распачаліся спрэчкі вакол праблемы радства неандэртальца і сучаснага чалавека, якія не заціхаюць і сёння.

У 1907 г. немцам Густавам Швальбэ была даказана марфалагічная своеасаблівасць неандэртальскага чалавека. У сувязі з гэтым ён быў вылучаны як асобны від пад назвай Homo primigenius. А ў 1927 г. амерыканскі антраполаг Алiш Грдлiчка абаснаваў гiпотэзу неандэртальскай фазы ў эвалюцыi сучаснага чалавека, сутнасць якой заключалася ў тым, што неандэрталец з’яўляецца непасрэдным продкам чалавека. Аднак сёння шэраг праціўнікаў гэтай думкі сталі на пазіцыі тэорыі прасапіенса (праразумнага чалавека). На іх думку сучасны чалавек мог суіснаваць з неандэртальцам і паходзіць ад іншага адгалінавання гамінінаў. У падтрымку іх пазіцый сведчыць факталагічны матэрыял у выглядзе выкапнёвых парэшткаў прымітыўных і пераходных форм чалавекападобных і ранніх відаў самога чалавека.

Сапраўдным выбухам у свеце палеаантрапалогіі стала ўвядзенне ў навуковы зварот у 1924 г. парэшткаў аўстралапітэка (Australopitecus Africanus) англічанінам Раймандам Дартам. Парэшткі былі знойдзены ў Паўднёвай Афрыцы і датаваныя 2 млн. год. У 1927 г. непадалёк ад Пекіна, у кітайскай пячоры Джоў-Коў-Дзянь, былі адкрыты парэшткі сінантрапа, якія апісаў англічанін Дэвiдсан Блэк.

З канца 50-х гг. ХХ ст. на тэрыторыі Афрыкі ў Эфіопіі, Танзаніі, Кеніі і інш. праводзяцца маштабныя працы па пошукў і вывучэнню выкапнёвых парэшткаў пераходных відаў гамінінаў. Значныя адкрыцці былі зроблены англічанамі Люiсам i Мэры Лiкiў Алдувайскай цясніне (Танзанія) ў 1959 – 1960 гг., калі былі знойдзены не толькі парэшткі зінджантрапа (масіўная форма аўстралапітэка) і чалавека ўмелага (Homo habilis), але і на падставе сабранага комплекса прымітыўных каменных прылад зроблены вывад аб існаванні адной з першых археалагічных культур – алдувайскай культуры.

Вынікі гэтых даследаванняў падштурхнулі большасць спецыялістаў да прыняцця пастулатаў тэорыі аб афрыканскай прарадзіме чалавека разумнага (Homo sapiens).

Месца чалавека ў жывёльным свеце

Чалавек з’яўляецца неад’емнай часткай жывёльнага свету. Нават “не ўзброеным” вокам адразу фіксуецца знешняе падабенства некаторых відаў малп і чалавека: пяціпалыя канечнасці, адсутнасць хваста, вушныя ракавіны, пазногці, будова ўнутранных органаў, міміка, эмоцыі і г.д. Акрамя таго, найважнейшым элементам падабенства, які фіксуецца ў выніку апошніх даследаванняў, з’яўляецца высокая здольнасць да навучання. Гэта здаўна прымушала чалавека задумацца аб пэўным радстве з прыматамі. Яшчэ ў сярэдзіне XVІІІ ст. швед Карл Лінэй разглядаў чалавека як неад’емную частку жывёльнага свету, аб’яднаўшы яго з малпамі ў складзе атрада прыматаў.

Сучасныя чалавекападобныя малпы (антрапоіды) шымпанзэ, гарыла і арангутанг з’яўляюцца бліжэйшымі сваякамі чалавека. Роднасць чалавека і чалавекападобных малп даказваў Томас Гекслі ў сваёй працы «Месца чалавека ў прыродзе» (1863). Аднак Чарлз Дарвін не разглядаў ні адзін з відаў чалавекападобных малп як прамога продка чалавека. Сёння навука падцвярджае гэты тэзіс.

Сучасны чалавек і яго бліжэйшыя продкі адносяцца да сям’і гамінід. Для чалавека характэрны набор прыкмет, якія адрозніваюць іх ад іншых прыматаў і менавіта ад чалавекападобных малп. Гэты набор называюць гамініднай трыядай: прамахаджэнне і біпедалізм (хаджэнне на двух нагах); развітая кісць, што дазваляе павялічыць маніторыку рук для вырабу прылад; развіты мозг, які дазваляе ўдасканаліць мазгавую дзейнасць і працэссы мыслення.

Сёння выдзяляюцца тры паслядоўныя стадыі фарміравання чалавека: архантрапы (старажытнейшыя людзі), палеаантрапы (старажытныя людзі), неаантрапы (новыя, ці сучасныя людзі). Чалавек сучаснага выгляду адносіцца да віду Homo sapіens sapіens у складзе сям’і гамінід атраду прыматаў.

Тэорыі антрапагенезу

Антрапагенез – вучэнне пра паходжанне чалавека і станаўленне яго як біялагічнага віду. Як лічыць сучасная навука, чалавек з’явіўся ў выніку эвалюцыі жывой матэрыі і паходзіць ад малпы. Існуе дзве групы доказаў жывёльнага паходжання чалавека: прамыя і ўскосныя. Прамымі доказамі можна лічыць выкапнёвыя парэшткі чалавека, яго бліжэйшых продкаў і роднасных форм. Ускосныя доказы дае параўнальная анатомія (раздзел біялогіі пра будову арганізму), параўнальная эмбрыялогія (навука пра развіццё эмбрыёна), генэтыка (навука пра спадчыннасць і зменлівасць).

У адпаведнасці з тымі рухаючымі сіламі і фактарамі, якія прызнаюцца дамінуючымі, вучоныя прапанавалі шэраг тэорый антрапагенезу.

Тэорыя палавога адбору (заснавальнік Ч. Дарвін). Сутнасць тэорыі заключаецца ў тым, што жанчыны абіралі сабе найбольш моцных мужчын, што прыводзіла да рэпрадукцыі больш здаровага і жыццяздольнага

патомства. З часам “якасныя” рысы замацоўваліся і перадаваліся з пакалення ў пакаленне.

Працоўная тэорыя антрапагенезу (заснавальнік Ф. Энгельс). Сутнасць тэорыі заключаецца ў тым, што гаспадарчая дзейнасць людзей, скіраваная на задавальненне жыццёвых патрэб, стала выжнейшым фактарам у эвалюцыі сацыяльных працэсаў і нават фізіялагічных зменах саміх людзей.

Экалагічныя тэорыі (прадстаўнікі А.А.Велічка, Р.Фоулі, В.П.Аляксееў). Сутнасць тэорыі заключаецца ў тым, што экасістэма ў якой пражывае чалавек непасрэдна ўплывае на ўсе этапы і асаблівасці яго развіцця.

Тэорыя мутацый (заснавальнік Н.Г.Мацюшын). Сутнасць тэорыі заключаецца ў тым, што павышаны радыяктыўны фон натуральнага паходжання стаў прычынай мутацый сярод чалавекападобных малпаў у выніку чаго і адбыліся эвалюцыйныя змены.

«Водныя» гіпотэзы (прадстаўнікі Э.Хардзі, Я.Ліндблад). Сутнасць іх заключаецца ў тым, што канцэнрацыя і пражыванне прыматаў у непасрэднай блізасці да вады прывяла да змены іх фізічнага вобліку з далейшымі эвалюцыйнымі наступствамі, якія прывялі да з’яўлення і развіцця чалавечага віда.

Усе гэтыя тэорыі маюць свае моцныя і слабыя бакі. Хучэй за ўсё, з’яўленне і развіццё чалавека залежыла адразу ад сукупнасці прыродных, біялагічных і сацыльных прычын і фактараў. Акрамя таго, не варта катэгарычна адмаўляць існаванне незразумелых і невядомых пакуль дла нас прычын у з’яўленні і эвалюцыі чалавека.

Аўстралапітэкі і чалавек умелы (Homo habіlіs)

Навуцы сёння вядомы агульныя продкі чалавека і сучасных афрыканскіх антрапоідаў – гарылы і шымпанзэ. Найбольш блізкімі да чалавека па марфалагічным асаблівасцям з’яўляюцца дрыяпітэкі, якія жылі ў Заходняй Еўропе, Афрыцы, Азіі у перыяд 14–20 млн. год таму. Дрыяпітэкі маюць шэраг прагрэсіўных марфалагічных асаблівасцяў, асабліва ў будове зубоў, што набліжае іх да чалавека. Аднак непасрэднымі продкамі сям’і гамінід лічацца аўстралапітэкі. Розныя віды аўстралапітэкавыях малп з’явіліся ў Афрыцы каля 6–7 млн. год таму і вымерлі каля 900 тыс. год таму. Яны характэрызаваліся прамахаджэннем, што адрознівала іх ад чалавекападобных і набліжала да чалавека.

Некаторыя вучоныя адносяць аўстралапітэкаў да асобнай сям’і ў складзе атраду прыматаў, некаторыя – да падсям’і ў складзе сям’і гамінід. Сёння аўстралапітэкаў падзяляюць на тры асноўныя групы: раннія, грацыльныя, масіўныя.

Аўстралапітэкі рассяляліся па адкрытых прасторах афрыканскай саванны і лясным ускрайкам. Жылі яны невялікімі групамі і пастаянна вандравалі ўздоўж рэк і азёр. Для бяспекі начавалі на дрэвах. Змена жыццёвай прасторы, пераход з лесу ў саванну прывялі іх да змены рацыёну харчавання і форм яго здабычы, пры гэтым пачалося выкарыстоўванне палак, костак,

каменняў. Астралапітэкі ад расліннай ежы перайшлі да ўсяяднасці. Магчыма грацыльныя аўстралапітэкі маглі паляваць на дробных жывёл.

Самым старажытным прадстаўніком падсям’і гамінін, у якую ўваходзіць і сучасны чалавек, з’яўляецца так званы «чалавек умелы» (Homo habіlіs, прэзінджантрап). Уласна каля яго выкапнёвых парэштак былі знойдзены грубыя каменныя прылады працы, дзякуючы чаму, яго і празвалі “умелым”. “Чалавека ўмелага” лічаць сёння самым першым відам рода Homo. Ён з’явіўся ў Афрыцы каля 2,6 млн г.т. і існаваў да 1,5 млн г.т. Найбольш верагодна, што ён паходзіць ад аўстралапітэка афрыканскага (грацыльнага).

Характэрнымі рысамі чалавека ўмелага былі: адносна вялікі і развіты мозг (550–800 см³), які развіўся ў выніку змены рацыёну харчавання і спажывання жывёльных бялкоў; кісць, прыстасаваная для больш дробных маніпуляцый, а менавіта для вырабу прылад працы. Рост “чалавека ўмелага” вагаўся каля 1,2 м. Разам з тым, Homo habіlіs захоўваў у сваёй марфалогіі шмат прымітыўных рысаў, што дае падставы некаторым даследчыкам адносіць яго да позняй, больш развітай, разнавіднасці грацыльных аўстралапітэкаў.

У адрозненні ад аўстралапітэкаў, “чалавек умелы” навучыўся вырабляць каменныя прылады, якія, магчыма, ужывае ў калектыўным паляванні. Гэта ў сваю чаргу дазваляе яму рэгулярна здабываць і ўжываць мяса.

У 1965 г. каля возера Рудольф у Кеніі, былі знойдзены самыя старажытныя прылады, якія вырабляў з галькі “чалавек умелы”. Датуюцца яны 2,6 млн год таму. Сёння гэтыя прымітыўныя прылады адносяць да самага старажытнага этапу палеалітычнай індустрыі – алдувайскай культуры.

Такім чынам, каля 6–7 млн. год таму ў Афрыцы з’явіліся прамаходзячыя чалавекападобныя малпы, якія паступова эвалюцыянавалі ў аўстралапітэкаў. Адзін з гэтых тыпаў працягваў развівацца, у выніку чаго набыў больш развіты мозг і стварыў прымітыўную матэрыяльную культуру, атрымаўшы назву “чалавек умелы”.

Архантрапы (Homo erectus). Палеаантрапы (Homo sapіens neanderthalensіs). Неаантрапы (Homo sapіens sapіens)

Архантрапамі (Homo erectus – чалавек прамаходзячы) называюцьлюдзей першых пераходных ад папярэднікаў тыпаў. Архантрапы, магчыма, паходзяць ад “чалавека ўмелага”. З’явіўшыся ў Афрыцы, яны распаўсюдзіліся па Еўропе, Усходняй Азіі (сінантрап) і Паўднёва-Усходняй Азіі (яванскі пітэкантрап). Сёння існуе пытанне адносна відавой класіфікацыі архантрапаў. Некаторыя даследчыкі адносяць архантрапаў да роду пітэкантрапаў у складзе падсям’і гамінін, іншыя – да віду Homo erectus у складзе роду Homo. Архантрапы існавалі ў перыяд 1,6 млн.г.т. – 300 тыс г.т., які адпавядае эпосе ніжняга палеаліту. Вядома некалькі разнавіднасцяў архантрапаў.

Усе вядомыя сёння тыпы архантрапаў знаходзяцца на розным узроўні развіцця. Большасць даследчыкаў мяркуюць, што Homo habіlіs адносіцца да

ранняй стадыі архантрапаў, яваўскі пітэкантрап з’яўляецца прадстаўніком больш позняга этапу развіцця, а сінантрап і гейдэльбергскі чалавек прадстаўляе яго найвышэйшую стадыю.

Архантрапы мелі своеасаблівыя марфалагічныя характарыстыкі. Яны мелі масіўны целасклад, а іх сярэдні рост складаў каля 165 см. Галоўнае адрозненне архантрапаў ад сучаснага чалавека заключаецца ў форме чэрапа і структуры мозга. Архантрапы мелі нізкі лоб, развіты надброўны валік, масіўную ніжнюю сківіцу, нізкую чарапную каробку. Але наяўнасць разрастання ў задняй частцы скроневай долі мозга можа сведчыць пра зараджэнне мовы. Аб’ём мозга архантрапаў складаў 700–1200 см³.

Паступова пашыраецца геаграфія рассялення архантрапаў. Засвоіўшы зону субтропікаў, яны распаўсюдзіліся па ўмераннаму поясу, што пацягнула за сабой неабходнасць пашырэння здабычы харчавання. Гэта прывяло да ўдасканалення прыёмаў палявання у прыватнасці на буйных жывёл. Узмацніўся калектывізм, узнікла неабходнасць большай каардынацыі падчас палявання і як вынік – з’яўленне прымітыўнай мовы.

Вядомыя першыя прылады алдувайскага тыпу трансфармаваліся і ўдасканальваліся. У выніку, каля 1–1,5 млн год таму з’яўляюцца прылады новых форм з канкрэтна акрэсленай функцыяй (напрыклад ручное рубіла). Гэта дазволіла археолагам выдзяліць новую археалагічнаую культуру – ашэльскую (новы этап ніжняга палеаліту).

Археалагічныя матэрыялы са стаянак Таральба і Амброна ў Іспаніі, Тэрра Амата ў Францыі, дазваляюць сцвярджаць аб будоўлі архантрапамі прымітыўных наземных жытлаў і актыўным выкарыстанні пячор і гротаў для пражывання (пячора Араго ў Францыі, пячора Джоў-Коў-Дзянь у Кітаі).Акрамя таго, археалагічны матэрыял дазваляе сцвярджаць аб выкарыстанні агню архантрапамі, але доказаў таго, што яны яго здабывалі, пакуль няма.

Палеаантрапы (неандэртальскі чалавек, Homo sapіens neanderthalensіs) – гэтановы тып людзей, які з’яўляецца каля 300 тыс год таму і знікае прыкладна 35–30 тыс г.т. Сёння большасць вучоных лічыць, што людзі сучаснага тыпу і неандэртальцы з’яўляюцца падвідамі аднаго віда. Палеаантрапаў адносяць да архаічнай формы Homo sapіens (падвід Homo sapіens neanderthalensіs).

Неандэртальцы мелі свае марфалагічныя асаблівасці. Целасклад іх быў магутным, сярэдні рост складаў 165–170 см. Аб’ём мозга дасягнуў 1000–1700 см³, але лобныя долі, якія адказваюць за абстрактнае мысленне і сацыяльныя паводзіны былі слаба развіты. У выніку рэканструкцыі моўнага апарату, здзейсненнага амерыканскімі вучонымі мяркуецца, што неандэрталец мог гаварыць павольна са слабай артыкуляцыяй.

Знаходкі выкапнёвых парэштак, зробленыя ў Еўраазіі, гавораць пра існаванне некалькіх лакальных груп неандртальца, якія адрозніваюцца прагрэсіўнымі і рэгрэсіўнымі характарыстыкамі. У Еўропе вядома ранняя больш прагрэсіўная група Эрынгсдорфі поздняя

рэгрэсіўнаяШапэль. З’яўленне рэгрэсіўнай групы звязана з пагаршэннем кліматычных умоў, што прывяло да замацавання дамінуючых фізічных якасцяў, а інтэлектуальныя засталіся ў ценю. Прадстаўнікоў групы Шапель сённяшняя навука называе «класічнымі неандэртальцамі».

Жыццё і дзейнасць неандэртальца ахоплівае тысячагоддзі, адпаведна мяняецца і ўдасканальваецца яго матэрыяльная культура. Знаходкі ранніх неандэртальцаў суправаджаюцца артэфактамі тыповай ашэльскай каменнай індустрыі. Аднак каля 200 тыс. год таму з’яўляецца больш дасканалая і эканомнаятэхніка мусцье. Пашыраецца функцыянальная і марфалагічная разнастайнасць прылад. З’яўляюцца скрэблы (каменная прылада для апрацоўкі скур), востраканечнікі (каменныя прылады для разразання і праколвання скур і інш.), праколкі і шылы з костак (для пашыву скураной вопраткі).

Неандэрталец актыўна рассяляецца па прасторах Еўразіі ўдасканальваючы прыёмы калектыўнага загоннага палявання на буйных жывёл, бізонаў, пячорных мядзведзяў, коней, паўночных аленяў, дзікіх быкоў, мамантаў і шарсцістых насарогаў.

Ускладняюцца сацыяльныя ўзаемадносіны, праяўленне якіх можна назіраць на прыкладзе археалагічна зафіксаваных слядоў пахавальнай абраднасці, канібалізму, сімвалічнай дзейнасці, рытуальнай і магічнай практыкі, эмацыйнай прывязаннасці і г.д.

Сёння навука не дае адназначнага адказу пра гістарычны лёс неандэртальца. Вучоныя працягваюць спрачацца аб ролі і ўдзеле неандэртальца ў фармаванні сучаснага чалавека. Шэраг даследчыкаў лічаць неандэртальца непасрэдным продкам сучаснага чалавека (тэорыя неандэртальскай фазы), іншыя мяркуюць, што станаўленне чалавека разумнага адбывалася адначасова і паралельна эвалюцыі неандэртальца (тэорыя прэсапіенса).

Неаантрапы(Homosapіenssapіens) людзі сучаснага выгляду, якіх сёння прынята называць “краманьёнцамі”, з’явіліся ў верхнім палеаліце каля 40 тыс. гадоў таму. Яны адрозніваюцца ад сваіх папярэднікаў: больш развітай структурай мозга, аб’ём якога складае ў сярэднім каля 1400 см³; формай чэрапа з развітымі лобнымі і скроневымі долямі і дэградаванымі надброўнымі валікамі; наяўнасцю падбародкавага выступу; целаскладам.

Раней лічылася, што неаантрапы з’явіліся каля 35–40 тыс. год таму. Але адкрыцці, зробленыя ў 80-я гады ХХ ст. на Блізкім Усходзе, у Паўднёвай і Паўночна-Усходняй Афрыцы дазваляюць меркаваць, што час іх з’яўлення каля 100 тысяч год таму.

У Еўропе ў прамежку 40 – 30 тыс. г.да н.э. неандэртальцы і краманьёнцы суіснавалі. Апошнія верагодна трапілі ў Еўропу з Блізкага Ўсходу. Аналіз палеаантрапалагічнага і археалагічнага матэрыялу дае падставу сцвярджаць, што ў Еўропе і на большай частцы Азіі неаантрапы з’яўляюцца не раней за 40 тыс год таму, а ў Афрыцы і на Бліжнім Усходзе іх узрост у 2–3 разы большы.

Існуюць розныя падыходы да праблемы прарадзімы Homo sapіens sapіens. Першыя лічаць, што неаантрапы ўзніклі ў адным вузкім рэгіёне і будучы прадстаўнікамі адной расы выцяснілі аўтахтонныя папуляцыі (гіпотэзавузкагамонацэнтрызму). Другія прытрымліваюцца пазіцыі, што неаантрапы ўзніклі незалежна ў розных рэгіёнах і паходзяць яны ад розных рас неандэртальцаў (гіпотэзаполіцэнтрызму). Трэція сцвярджаюць, што непасрэднымі продкамі сучасных людзей з’яўляюцца пярэднеазіяцкія неандэртальцы, а пазней, ў выніку трансфармацыі, змешвання і генетычнага абмену ў розных рэгіёнах сфармаліся групы Homo sapіens sapіens.

Аднак канчатковыя адказы на пытанні аб прарадзіме і працэсе ўзнікнення сучаснага чалавека пакуль не знойдзены. Тыя матэрыялы якімі распалагае і апелюе сучасная навука апавядаюць пра пачатак гісторыі чалавека сучаснага выгляду ў Афрыцы і прылегых да яе рэгіёнах Азіі.

У ходзе сваёй відавой экспансіі, сучасны чалавек у верхнім палеаліце ўжо засяляе ўсе кантыненты (акрамя Антарктыды). У выніку адаптацыі да новых кліматычных умоў пачынаюць фармавацца расавыя адрозненні.

Негроідная раса сфармавалася ў Афрыцы і Аўстраліі ва ўмовах высокіх тэмператур. У сувязі з гэтым прадстаўнікі негроіднай расы маюць цёмную скуру, шырокі нос, кучаравыя валасы, тоўстыя вусны, якія рэгулююць цеплааддачу.

Мангалоідная раса сфармавалася ў Азіі ва ўмовах сухога кантынентальнага клімату паўпустынь і стэпаў. У выніку, твар прадстаўнікоў мангалоіднай расы пакрыты слоем тлушчу, які ахоўве ад рэзкіх перападаў тэмператур і сухасці паветра. Яны маюць характэрны вузкі разрэз вачэй і спецыфічную складку ва ўнутраным кутку вока (эпікантус), які абараняе ад пыльных бур.

Еўрапеоідная раса сфармавалася ў Еўропе ва ўмовах прыледавіковага клімату і характарызуецца выцягнутасцю насавых костак, светлай скурай, прамымі і светлымі валасамі, якія засцерагаюць арганізм ад пераахалоджвання. Выступанне насавых костак падаўжае шлях паветра да дыхальных шляхоў, спрыяе яго саграванню.

Такім чынам, на ранніх этапах расагенезу (эвалюцыя рас) асноўнымі фактарамі расаўтварэння сталі: адаптацыя да навакольнага асяроддзя і ізаляцыя асобных чалавечых супольнасцяў на асобных мацерыках. Пазней рост дэмаграфіі і культурных кантактаў прывёў да заканамернага зліцця прадстаўнікоў розных рас.


 

Эвалюцыя шлюбных адносин

Кроўнарадавая, пунулуальная, парная і патрыярхальная сямья. Віды і ступені сваяцтва. Паняцці матрыярхату і патрыярхату. Асноўныя паняцці, звязаныя са шлюбам.

Калі праводзіць паралелі з малпавым светам, дзе форма арганізацыі групы заснавана на жорсткай канкурэнцыі паміж самцамі, то мы бачым, што гэта прыводзіць да з’яўлення гарэмных (адзін самец і некалькі самак) семьяў, альбо мае месца праміскуітэт (беспарадкавыя палавыя сувязі).

З пункту гледжання эвалюцыйнай тэорыі можна дапускаць ідэнтычнасць палавых зносін чалавекападобных малп і першабытнага чалавека. Для апошняга важным было паставіць пад кантроль палавы інстынкт, які быў прычынай сур’ёзных канфліктаў у группе і ставіў пад пагрозу само відавое выжыванне. Гэта прывяло да з’яўлення феномена табу (забарона пэўнай дзейнасці пад пагрозай пакарання або смерці). Менавіта палавое табу стала рэгулюючым і стрымліваючым фактарам палавога бязволля і распусты.

У выніку развіцця грамадскіх адносін палавое табу размежавалася на віды: гаспадарчае (забарона палавых сувязяў у перыяд пасяўной, збору ўраджаю і т.п.), паляўнічае (забарона палавых сувязяў у перыяд падрыхтоўкі і правядзення палявання), медычнае (забарона палавых сувязяў у перыяд цяжарнасці, хваробы і менструальнага цыклу).

З’яўленне феномена табу прывяло да трансфармацыі палавых узаемаадносін як у сярэдзіне групы, так і па-за яе межамі.

Эндагамія (палавыя сувязі ў групе) былі абмежаваны агаміяй (забарона на палавыя сувязі ўнутры групы) і дала штуршок для развіцця экзагаміі (полный запрет браков в пределах определенной группы и дазвол на палавыя сувязі з прадстаўнікамі іншых груп).

1. Промискуитет характерен для низшей ступени дикости. Половые отношения между членами праобщины не регулировались никакими нормами. Существовали неограниченные половые отношения между всеми членами общества. Это такая форма совместной жизни, когда отсутствовали отдельные, обособленные семейные группы и семейная жизнь была идентична общественной.

Многие социологи оспаривали существование промискуитета как предварительного этапа в развитии семейной жизни; тем не менее можно с уверенностью сказать, что первобытный человек мог существовать лишь в некоторой обширной общности и был с ней теснейшим образом связан. Однако, согласно Моргану, весьма скоро происходит ограничение полового общения, и начинают выделяться отдельные группы, между которыми такое общение разрешено. Этот процесс, несомненно, длился весьма долго и привел к возникновению особой формы семьи — кровнородственной.

2. Кровнородственная семья характеризуется групповым браком, а половое общение в ней разрешено лишь между теми, кто принадлежит к одному поколению. Все те, кто принадлежит к одному поколению, т. е. братья и сестры независимо от степени их родства образуют одну семью. Такая семья является эндогамной общностью, ибо включает людей одного поколения, принадлежащих лишь к одному роду или племени. Сужение круга половых партнеров привело к возникновению более развитой формы семьи — пуналуальной.

3. В пуналуальной семье из полового общения исключаются сперва ближайшие кровные родственники по женской линии, а позже этот запрет распространяется и на остальных, более дальних родственников того же поколения. Этому типу семьи все еще присущ групповой брак, однако принцип эндогамии заменяется экзогамией, так что можно сказать, что это брак между людьми, принадлежащими к одному поколению, но к разным родам. Пуналуальная семья, таким образом, представляет собой такую форму брачных отношений, когда брачными партнерами являются группа сестер из одного рода и группа братьев из другого рода. В рамках такого типа семейной жизни все более частыми оказываются устойчивые и продолжительные связи между одним мужчиной и одной женщиной. Это — первый шаг к появлению парного брака.

Переходным историческим типом выступает синдиасмическая семья, которая появляется на рубеже дикости и варварства и в которой один мужчина живет с одной женщиной, а полигамия остается исключительным правом мужчины. Брачные узы легко расторгаются, и тогда дети остаются с матерью. Регулируя половые отношения определенного мужчины и определенной женщины, синдиасмическая семья делала известным действительного биологического отца и создавала условия для создания моногамной семьи, возникающей во времена разложения родового строя, появления частной собственности и классов.

4. Моногамная семья отличается тесной связью между одним мужчиной и одной женщиной. Непосредственной причиной возникновения моногамной семьи было стремление обеспечить бесспорность отцовства и право потомства на владение семейным имуществом. Одновременно с укреплением моногамной семьи шел и процесс разложения старого родового строя и возникновения новых форм человеческих общностей. Исторически развитие семьи шло от нерегулируемых половых отношений к их ограничению в рамках моногамной семьи.

Шлюб i сям’я эпохі раннепершабытнай абшчыны

Шлюб – гэта iнстытут, якi рэгулюе адносiны памiж паламi. Сям’я – гэта iнстытут, якi рэгулюе адносiны як памiж мужам і жонкай, так i памiж бацькамi i дзецьмi. Функцыі шлюбу: 1) кааперацыя палоў для вядзення

сумеснай гаспадаркі, рэпрадукцыі і выхавання дзяцей; 2) усталяванне і падтрымка сацыльнай сеткі.

Існуе два падыходы ў рэканструкцыі пачатковай формы шлюбу. Першы сцвярджае, што зыходнай формай быў групавы шлюб, які пазней развіваецца ў розныя формы iндывiдуальнага шлюбу i iндывiдуальнай сям’i. Другі сцвярджае, што індывiдуальны шлюб iснаваў з самога пачатку, а ў выніку развіцця набыў іншыя формы.

Важным з’яўляецца пытанне лакалiзацыі шлюбу. У ніжэйшых паляўнічых, збіральнікаў і рыбаловаў сустракаецца як матрылакальны (пражыванне ў родзе жонкі), так і патрылакальны (пражыванне ў родзе мужа) шлюб. Лічыцца, што пераважала патрылакальнасць у сувязі з павышэннем ролі мужа-паляўнічага. У некаторых выпадках сустракаецца амбілакальнасць (пасяленне мужа і жонкі па выбару, ці ў групе мужа, ці ў групе жонкі) ці дуалакальнасць (пасяленне пачаргова як у групе мужа, так і ў групе жонкі).

Парны шлюб раннепершабытнай эпохі характэрызуецца аморфнасцю i нетрываласцю. Прычына гэтага заключалася ў слабых эканамічных сувязях мужа і жонкі, бо іх сям’я не з’яўлялася эканамічнай адзінкай супольнасці. Важнейшымі ў гэты перыяд для вядзення гаспадаркі і адпаведна выжывання былі радавыя сувязі. Дзеці гадаваліся і выхоўваліся ўсім родам і заставаліся ў ім назаўсёды. У атмасферы першабытнай сацыяльнай і маёмаснай роўнасці было не абавязкова адсочваць вузкія генетычныя сувязі, бо ад іх не залежылі “дывідэнты” статусу ўнутры групы.

Парны шлюб у гэты перыяд не прадугледжвае захаванне вернасці аднаму партнёру. З’яўляеца палiгiнiя (шматжонства), палiандрыя (шматмужжа), якія могуць мець спецыфіку ў форме сарарату (шлюб з некалькімі сёстрамi) і левірату (шлюб з некалькімі братамі). Зачастую дапускаюцца, а месцамі вітаюцца, дашлюбныя і пазашлюбныя палавыя сувязі. Яны могуць насіць апроч прымітыўнага задавальнення інстынкту і рытуальны характар. Аднак уступленне ў шлюб магло не прадугледжваць ніякіх абрадаў, а сам шлюб мог быць скасаваны лёгка і хутка.

Тым не менш радавая арганізацыя заўсёды імкнулася рэгуляваць і кантраляваць працэс заключэнне шлюбу. Гэта адбывалася ўпершую чаргу па прынцыпах радавой, дуальна-радавой, дуальна-фратрыальнай экзагаміі. У выніку з’яўляецца феномен кроскузэннага шлюбу (мужчыны ўступалі ў шлюб з дачкой брата мацi, альбо з дачкой сястры бацькi).

Шлюб i сям’я ў эпоху позненепершабытнай абшчыны

Парны шлюб з рысамi групавых адносiн працягвае панаваць у перыяд познепершабытнай абшчыны. Плямёны з ранняй вытворчай гаспадаркай, як лічаць даследчыкі, практыкавалі палігінію, у прыватнасці, сараратную. Гэта меркаванне абапіраецца на фактар павелічэння ролі жанчыны ў земляробчай гаспадарцы. Для паспяховага вядзення такой гаспадаркі выгадна было мець некалькі жонак. Наадварот сітуацыя складвалася ў плямён вышэйшых

паляўнічых, рыбаловаў і збіральнікаў. У іх большае распаўсюджанне мела паліандрыя, у прыватнасці, левіратная. У рэгіёнах дзе суіснавалі абедзве формы гаспадаркі, палігінія і паліандрыя маглі спалучацца.

Да ўступлення ў шлюб у накаторых народаў дзяўчына павінна была даказаць сваю здольнасць да дзетанараджэння, што тлумачыла свабоду дашлюбных палавых адносiн.

У разглядаемы перыяд захоўваецца прынцып радавой экзагамii. Дамінуюць кроскузэнныя шлюбы. У сітуацыі, калі жанчына пераходзіць у род мужчыны, сваякі, за страту рабочай адзінкі, пачынаюць патрабаваць выкуп. З цягам часу шлюб становіцца не толькі справай індывідуальнай. Уся абшчына адсочвае працэс адбору і прыёму новых суб’ектаў. У выніку гэты працэс пачынае суправаджацца абмеркаваннем, вабарам, перамовамі і прыёмам кагосці з супругаў у абшчыну. Так узнікае, развіваецца і ўскладняецца вясельная абраднасць. З’яўляюцца такія абрадавыя элементы, як дараабмен памiж сваякамi, рытуальнае скраданне нявесты і г.д.

Як і раней, у эпоху познерадавой абшчыны сустракаецца і матрылакальнае, і патрылакальнае шлюбнае пасяленне. У параўнанні з папярэдняй эпохай, матрылакальнасць пачынае сустракацца часцей, у сувязі з узрастаннем ролі жанчыны ў гаспадарчай дзейнасці, у праватнасці – земляробстве. Аднак развіццё “прэстыжнай эканомікі”, наадварот, спрыяе пераходу да патрылакальнасці.

Такім чынам, узнікненне працоўнага размеркавання па палавой прыналежнасці спрыяла ўмацаванню парнай сям’i.

Шлюб i сям’я ў эпоху класаўтварэння

Змены спосабаў вытворчасці правялі да таго, што калектыўная гаспадарка і калектыўная ўласнасць абшчыны паступова саступілі месца прыватнай гаспадарцы і прыватнай ўласнасці асобных сем’яў. Гэта зрабіла сям’ю цэласным, устойлiвым эканамiчным i сацыяльным элементам.

У выніку ўзрастання гаспадарчай ролі мужчыны, нестабільны парны шлюб саступае месца патрыярхальнаму у форме манагаміі (адна жонка і адзін муж) ці палігініі (адзін муж і некалькі жонак). Жанчына ў гэтых умовах становіцца аб’ектам «куплi-продажу», што усталёўвае традыцыю выкупа нявесты і дамінавання патрылакальнаці. Аднак у некаторых выпадках мог прымацца кампраміс у выглядзе часовага пражывання па асобку (да выкупу, падчас цяжарнасці і т.п.).

Пераход ад мацярынскага лiку сваяцтва да бацькоўскага адбываўся праз кампрамісныя формы. Распаўсюджваецца такая з’ява як авункулат, калі дзеці ў пэўным узросце, вярталіся ў род сваёй маці, дзе іх апекуном станавіўся брат маці. Так з’яўляюцца тыпы сваяцтва кроў (калі брат маці бярэ апеку над яе дзецьмі) і амаха (калі сястра бацькі бярэ апеку над яго дзецьмі).

У эпоху вытворчай гаспадаркі, калі мужчына становіцца дамінантам у сацыяльнай і эканамічнай сферах і пераходзіць у разрад уласніка, паўстае лагічнае пытанне перадачы маёмасці ў спадчыну. Гэта канчаткова ліквідавала мацярынскі лік сваяцтва, бо мужчына павінен быў дакладна ведаць хто

з’яўляецца яго нашчадкамі. У выніку нормы і мараль сямейных адносін кардынальна змяніліся. Пажаданай, а пазней неабходнай умовай заключэнне шлюбу была цнатлівасць нявесты. Акрамя таго, падчас шлюбу катэгарычна прысякаліся па-за шлюбныя кантакты жонкі. Мужчына, у сваю чаргу, мог працягваць палавыя кантакты з іншымі жанчынамі, жонкамі, рабынямі. У выніку складалася вялікая сям’я (дамавая абшчына), якая пераняла некаторыя функцыі радавой абшчыны. Сям’я стала ўласнікам зямлі, хатняй жывёлы, прылад працы. Сумесна вялася гаспадарка, дзяліліся прадукты, прымаліся рашэнні. Безумоўна ролю лідэра ў вялікай сям’і адыгрываў старэйшы мужчына-гаспадар.

Такім чынам, вялікая сям’я стала гарантам захаванасці першабытнага калектывізму і дэмакратыі.

Са з'яўленнем вялiкiх сем’яў, якія заканамерна пачынаюць дзяліцца, але падтрымліваць сацыяльныя і эканамічныя сувязі, пачынаецца пераўтварэнне радавой абшчыны ў першабытную суседскую. Такая форма пражывання і вядзенне гаспадаркі дазваляла адначасова дасягаць пастаўленых мэт у калектыўных работах і, у той жа час, назапашваць прыватныя (сямейныя) багацці.

Такім чынам, у працэсе класаўтварэння эканамічныя функцыі роду паступова пераходзілі да вялікіх сем’яў і першабытных суседскіх абшчын, а грамадскія і ідэалагічныя – да патранімій (шанаванне заснавацеля патрыярхальнай сям’і) альбо матранімій (шанаванне мацеры, якая стаяла ў вытокаў сям’і).

У выніку дэлакалізацыі родаў, разгалінавання вялікіх сем’яў, утварэння суседскай абшчыны, змешвання ўнутрыродавых груп адбылося ўмацаванне племянной арганізацыі. Аднак фактар знешняй небяспекі і неабходнасць кантролю за тэрыторыяй прывялі да стварэння рознага роду аб’яднанняў роднасных і няроднасных паміж сабой плямёнаў. Гэта ў сваю чаргу пацягне за сабой з’яўленне протадзяржаўных утварэнняў.


 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2021-07-18; просмотров: 357; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.17.154.144 (0.026 с.)