Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Літаратурная крытыка як з’ява, яе віды і жанры.

Поиск

Т эма № 1

Літаратурная крытыка як з’ява, яе віды і жанры.

Вытокі беларускай крытыкі і літаратурнай навукі

 

Пытанні

1. Літаратурная крытыка як з’ява, яе віды і жанры.

2. Вытокі ўсходнеславянскай літаратурнай навукі і крытыкі. 

3. Літаратуразнаўства і крытыка на Беларусі ў эпоху Адраджэння.

4. Літаратуразнаўства і крытыка на Беларусі ў ХVII – XVIII стст.

5. Літаратуразнаўства і крытыка на Беларусі ў ХIX ст.

 

Літаратура

Дорошевич Э., Конон В. Очерк истории эстетической мысли Белоруссии.– М., 1972.

Запрудскі І. Ля вытокаў беларускага літаратуразнаўства: Адам Кіркор як гісторык беларускай літаратуры // Роднае слова. – 2000. – №4.

Кісялёў Г.В. Літаратуразнаўства і літаратурная крытыка Беларусі: ад вытокаў да пачатку ХХ ст. // Гісторыя беларускай літаратуры ХІ–ХІХ стагоддзяў. У 2 т. Т. 2. Новая літаратура: другая палова ХVІІІ-ХІХ стагоддзе. – Мн., 2007.

 

 

Палымянская” крытыка.

 

«Полымя» як аб'яднанне беларускіх савецкіх пісьменнікаў існавала ў Мінску з снежня 1927 г. да сярэдзіны мая 1932 г. Ініцыятары стварэння і члены — Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны, М. Грамыка, А. Гурло, У. Галубок, Я. Нёманскі, М. Піятуховіч, А. Сянкевіч, а таксама нядаўнія маладнякоўцы М. Чарот, М. Зарэцкі, А. Вольны, А. Дудар, А. Александровіч, В. Сташэўскі. Члены праўлення: Я. Колас, Ц. Гартны, М. Чарот; кандыдаты: М. Зарэцкі, Я. Нёманскі, В. Сташэўскі. Асноўныя задачы — "развіццё беларускай мастацкай літаратуры праз узмацненне творчай працы сваіх членаў з улікам патрабаванняў сацыялістычнага будаўніцтва, афармленне і замацаванне ў беларускай літаратуры пралетарскай ідэалогіі з адначасовым удасканаленнем нацыянальнай формы". Значная ўвага аддавалася развіццю крытыкі, павышэнню прафесійнага ўзроўню і агульнаадукацыйных ведаў членаў аб'яднання, беражліваму стаўленню да культурнай спадчыны. Наладжваліся літаратурныя вечары, сустрэчы з рабочымі прадпрыемстваў і новабудоўляў, арганізоўваліся паездкі пісьменніцкіх дэлегацый у Ленінград, Харкаў, Кіеў для ўстанаўлення творчых сувязей і кантактаў з пісьменнікамі братніх рэслублік.

«Полымя» выступала за памяркоўныя адносіны і творчае супрацоўніцтва з іншымі літаратурнымі аб'яднаннямі рэспублікі, імкнулася ўраўнаважыць крайнія тэндэнцыі ў літаратурным руху канца 1920 — пач. 1930-х гг. Аднак дамагчыся гэтага не заўсёды ўдавалася з-за неаднароднасці складу аб'яднання, розных поглядаў і густаў яго членаў. Нярэдка “палымянская” крытыка была непаслядоўнай, неаб'ектыўнай у ацэнках літаратурных з'яў, дапускала ідэйныя памылкі (напрыклад, у час спрэчак паміж прадстаўнікамі БелАПП і «Узвышша» ў пач. 30-х гг.). Аб’яднанне “Полымя” спыніла дзейнасць у сувязі з пастановай ЦК КП(б)Б «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый БССР».

“Палымянская” крытыка (З. Жылуновіч (Ц. Гартны), А. Лясны (А. Мардвілка), С. Баркоўскі і інш.) вялікую ўвагу надавала збіранню і выяўленню маладых літаратурных сіл, старалася з прынцыповых пазіцый і пэўнай доляй аб’ектыўнасці ацэньваць новыя творы, выступала ініцыятарам розных літаратурных дыскусій. Найбольш цікавай стала дыскусія 1928 г., у якой з пазіцый “палымянскай” крытыкі выступілі М. Зарэцкі («Два экзамены: Да пытання аб тэатральнай крытыцы» і «Чым пагражае нам Белдзяржкіно: Да крытыкі тэматычнага плана») і Ц. Гартны («Заўвагі к часу», «Беларуская самабытнасць і безухільны інтэрнацыяналізм»).   

 

Крытыка “Узвышша”.

 

«Узвышша» (Беларускае літаратурна-мастацкае згуртаванне «Узвышша») як аб'яднанне беларускіх савецкіх пісьменнікаў існавала з 26 мая 1926 г. да снежня 1931 г. Створана было па ініцыятыве былых членаў «Маладняка» А. Бабарэкі, У. Дубоўкі, К. Крапівы, Я. Пушчы, К. Чорнага. Члены: К. Чорны (старшыня), К. Крапіва (нам. старшыні), Бабарэка (сакратар), З. Бядуля, П. Глебка, С. Дарожны, У. Дубоўка, М. Лужанін, Я. Пушча, В. Шашалевіч, Т. Кляшторны, Ф. Купцэвіч, Л. Калюга, А. Мрый (А. Шашалевіч) і інш. Аб’яднанне выдавала часопіс «Узвышша» (1927—30), зборнікі сваіх членаў. На ідэйна-мастацкую платформу «Узвышша» зрабіла станоўчае ўздзеянне літаратурная група «Перавал» (існавала ў Маскве, выставіла лозунг барацьбы за высокую эстэтычную культуру творчасці).

У дзейнасці аб'яднання вылучаюцца 3 этапы.

На 1-м этапе (май 1926 — снеж. 1929) аформілася ідэйна-эстэтычнае аблічча «Узвышша». Заснавальнікі аб'яднання не пагаджаліся з пралеткультаўскімі тэндэнцыямі, якія выявіліся ў недаацэнцы мастацкай спадчыны, тэорыі «калектыўнай творчасці», што вяла да занядбання літаратурнага майстэрства і прафесійнай падрыхтоўкі. У праграмна-палемічным дакуменце «Камунікат беларускага літаратурна-мастацкага аб'яднання «Узвышша» (1926) яны абвяргалі спробы сваіх літаратурных праціўнікаў дыскрэдытаваць новую літаратурную арганізацыю, беспадстаўна абвінавачваць яе ў ідэалізме, эстэцтве, «ліквідатарстве» і дробна-буржуазнай ідэалогіі. Ідэйна-эстэтычная платформа «Узвышша» абвешчана ў праграмнай заяве (тэзісах) «Ад беларускага літаратурна-мастацкага згуртавання «Узвышша»» (1927). Яна ўключала крытычны аналіз становішча тагачаснай беларускай літаратуры (спадчына яе заснавальнікаў Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча і інш., творчасць маладых пісьменнікаў, якія недаацэньвалі або зусім не прызнавалі літаратурную традыцыю і не ўзнялі літаратуру на новую мастацкую ступень), крытыку «маладнякізму» як літаратурна-асветніцкага кірунку, што ва ўмовах пераходу ад ваенннага камунізма да нэпа ўступіў у паласу ідэйна-творчага крызісу (перавага абстрактна-агітацыйнай лірыкі, застой у эпічным і драматычным жанрах, узнікненне ў ім розных плыней — «бурапеннай» творчасці, з аднаго боку; пратакольна-дыдактычнага апісальніцтва, з другога, і, нарэшце, станаўленне ў рамках «Маладняка» канструктыўнай плыні «ўзвышэнства», прадстаўнікі якой імкнуліся да стварэння культурна-мастацкіх каштоўнасцей шляхам творчага засваення здабыткаў мастацкай спадчыны і паглыбленага вывучэння сучаснага жыцця). Дасягнуць вяршыні нацыянальнай літаратуры, на думку членаў «Узвышша», магчыма было шляхам вучобы і выхавання талентаў, пераадолення эпігонскіх тэндэнцый і стварэння арыгінальнай школы літаратуры і мастацтва праз развіццё высокай культуры мовы, арганічнае спалучэнне рэалістычных традыцый са смелым наватарствам (шырокае выкарыстанне мастацкай сімволікі, «канцэнтраваная вобразнасць», нацыянальна-спецыфічная тэматыка і жанравасць, цэласнасць і канцэптуальнасць творча-мастацкага мыслення, разнастайнасць форм і стыляў). Актыўна-пераўтваральная пазіцыя літаратуры да жыцця абазначалася паняццем "аквітызм". Аднак пад агнём нядобразычлівай і тэндэнцыйнай крытыкі, асабліва з боку аб'яднанняў «Маладняк» і БелАПП, праграма была рэалізавана толькі часткова, яна паўплывала пераважна на крытыку і публіцыстыку (пераадоленне сацыялагічных спрашчэнняў), прозу (наватарскія пошукі К. Чорнага, З. Бядулі і інш.), сатыру (К. Крапіва) і эпічную паэзію (паэмы У. Дубоўкі), у меншай ступені на лірыку і драматургію.

На 2-м этапе (студзень — кастр. 1930) у выніку нападак вульгарна-сацыялагічнай крытыкі прынята «Пастанова беларускага літаратурна-мастацкага згуртавання «Узвышша» пра палітычныя памылкі ў літаратурна-публіцыстычнай творчасці» (1930). У ёй адзначаюцца недакладныя фармулёўкі ў асобных артыкулах Дубоўкі, Купцэвіча, К. Чорнага і інш., перабольшанне нацыянальнага моманту ў літаратуры, недаацэнка грамадскай працы; прызнаюцца «ідэйныя памылкі» ў паэмах «I пурпуровых ветразей узвівы» У. Дубоўкі, «Калі асядае муць» Т. Кляшторнага, «Случчына» М. Лужаніна, у цыкле вершаў «Лісты да сабакі» Я. Пушчы. У артыкуле «Пралетарскім шляхам» кіраўнікі «Узвышша» вымушаны былі адмовіцца ад «нашаніўскіх традыцый старэйшага пакалення пісьменнікаў», абяцалі разгарнуць самакрытыку, глыбей засвоіць асноўныя палажэнні марксізма-ленінізма, пераадолець у сваёй свядомасці «дробнабуржуазную сялянскую хістную псіхалогію», уключыцца ў барацьбу за калектывізацыю вёскі і ўзгадняць літаратурную дзейнасць з працай грамадскіх арганізацый.

На 3-м этапе агульны сход аб'яднання (снеж. 1931) прыняў рашэнне аб яго ліквідацыі.

У дзейнасці «Узвышша» сустракаліся асобныя неаб'ектыўныя стаўленні да маладнякоўцаў, недаацэнка зробленага імі. Не былі паслядоўнымі адносіны да фальклору: народную творчасць асобныя пісьменнікі разглядалі як паўфабрыкат, будаўнічы матэрыял, не заўсёды ўлічвалі яе самастойную эстэтэтычную вартасць.

Крытыка “Узвышша” змагалася за павышэнне мастацка-эстэтычнага ўзроўню твораў, за высокую культуру творчасці. Найбольш значныя яе прадстаўнікі – А. Бабарэка (на другім этапе сваёй дзейнасці), У. Дубоўка (“Пра нашу літаратурную мову”, “Рыфма ў беларускай народнай творчасці”), К. Чорны (“Небеларуская мова ў беларускай літаратуры”, “Перад другім дзесяцігоддзем”), Я. Пушча (таксама на другім этапе сваёй дзейнасці), Ф. Купцэвіч.

 

5. Вульгарна-сацыялагічная крытыка ў літаратурным працэсе 1920-1930-х і 1940-х – першай паловы 1950-х гг.

 

Вульгарны сацыялагізм у эстэтыцы і літаратуразнаўстве – гэта сістэма поглядаў, якая грунтуецца на аднабаковым, спрошчаным тлумачэнні сувязі мастацтва з эканамічным базісам.

Вульгарна-сацыялагічная (яе часта называюць яшчэ «аглабельнай») крытыка на Беларусі найперш звязана з дзейнасцю Л. Бэндэ, А. Кучара, В. Вольскага, Я. Бранштэйна, М. Клімковіча і некат. інш. Разносныя рэцэнзіі адзначаных “крытыкаў” часта служылі адпраўным момантам для арышту органамі бяспекі пісьменнікаў, творы якіх разглядаліся. Гэтыя “крытыкі” сваю першасную задачу бачылі ў тым, каб “выкрываць” перадавыя, таленавітыя і нацыянальна свядомыя пісьменніцкія сілы (напрыклад, Купалу, Коласа, Багдановіча, “узвышэнцаў”) як “служкаў” нацыянальнай буржуазіі і кулацтва.

Можна весці гаворку аб двух двух пікавых момантах у дзейнасці вульгарна-сацыялагічнай крытыкі на Беларусі: першы – гэта мяжа (рубеж) 1920—1930-х гг., калі ішла барацьба з “нацыянал-дэмакратызмам”; другі — таксама мяжа (рубеж), але ўжо 1940—1950-х гг., калі ва ўсесаюзным маштабе ішла “барацьба з касмапалітызмам”, на гэтым этапе да акрамя адзначаных вышэй і, калі так можна сказаць, вельмі “жывучых” Л. Бэндэ, А. Кучара, М. Клімковіча, С. Васілёнка далучыліся Я. Герцовіч, В. Гальперын, Т. Хадкевіч, Д. Палітыка і некаторыя іншыя крытыкі-вульгарызатары.    

 

 

Тэма № 5

(для студэнтаў спецыялізацыі “Літаратуразнаўства)

Тэма № 5

(для студэнтаў спецыялізацыі “Мовазнаўства)

Т эма № 1

Літаратурная крытыка як з’ява, яе віды і жанры.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2021-07-19; просмотров: 166; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.224.38.170 (0.007 с.)