Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Літаратурная крытыка як з’ява, яе віды і жанры.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Слова “крытыка” паходзіць ад грэчаскага kritike – мастацтва разбіраць, меркаваць. Як нам вядома з курса “Уводзіны ў літаратуразнаўства”, літаратурная навука разбіваецца на тры асноўныя галіны, адной з якіх (побач з гісторыяй літаратуры і тэорыяй літаратуры) якраз і з’яўляецца крытыка. Такім чынам, яна – частка літаратуразнаўства, але пры гэтым частка даволі спецыфічная. Прызванне і асноўная задача крытыкі — ацэнка толькі што напісаных твораў, прычым з абавязковым абгрунтаваннем сваіх меркаванняў і высноў. Разам з тым у кампетэнцыю літаратурных крытыкаў уваходзіць і разгляд даўно напісаных твораў у свеце праблем сучаснасці. Звяртаючыся да тэматыкі і праблематыкі, закранутай раней, але актуальнай для бягучага часу, праводзячы пэўныя паралелі, прадстаўнікі крытычнага цэха дапамагаюць лепш зразумець сэнс і прызначэнне як класічнай спадчыны, так і лепшых твораў сучаснага прыгожага пісьменства. Паводле сцвярджэння вядомага філосафа Р. Барта, літаратурная крытыка займае прамежкавае становішча паміж навукай і чытаннем. Літаратурны крытык, які здольны выказаць індывідуальнае разуменне сэнсаў, змешчаных у тэксце мастацкага твора, выступае пасрэднікам на шляху літаратурнага твора ад аўтара да чытача. Такім чынам, літаратурная крытыка выконвае ролю творчага пасрэдніка паміж пісьменнікамі і чытачамі. Яна здольная стымуляваць і накіроўваць пісьменніцкую дзейнасць. Уздзейнічае крытыка і на чытача, часам даволі актыўна. І, урэшце, ёсць чацвёрты аспект у дзейнасці крытыкі, а таксама ў вызначэнні яе агульнай прыроды: літаратурная крытыка надзвычай блізкая да мастацтва ў цэлым і да літаратуры як аднаго з яго відаў. Перакананні, эстэтычны густ крытыка, яго асоба ў цэлым іншы раз не менш цікавыя, чым творчасць пісьменніка, што разглядаецца. Такім чынам, крытыка – гэта з’ява, што знаходзіцца на мяжы слоўнага мастацтва і літаратуразнаўства. Лічыцца, што ў сваім развіцці крытыка прайшла два асноўныя этапы. Крытыка мінулых часоў, аж да ХVІІІ ст. уключна, была пераважна нарматыўнай. Творы, што абмяркоўваліся ёю, настойліва суадносіліся з жанравымі ўзорамі, сфарміраванымі ў многім яшчэ ў антычнасці. Новая ж крытыка (ХІХ–ХХ стст.) «зыходзіць з правоў аўтара на творчасць па законах, ім самім над сабою прызнаных» [1]. Яна цікавіцца ў першую чаргу непаўторна-індывідуальным абліччам твора, высвятляе своеасаблівасць яго формы і зместу і ў гэтым сэнсе з’яўляецца інтэрпрэтуючай. Ацэньваючы і інтэрпрэтуючы асобныя творы, крытыка разам з тым разглядае і літаратурны працэс сучаснасці. Пацвярджэннем сказанаму з’яўляецца жанр крытычнага агляду бягучай літаратуры, які ўзнік у Заходняй Еўропе яшчэ ў ХVІІІ ст. і распаўсюдзіўся практычна на ўсе літаратуры кантынента, у тым ліку і на беларускую (прыгадаем выступленні С. Палуяна, М. Багдановіча, М. Гарэцкага і іншых беларускіх літаратараў і крытыкаў пачатку ХХ ст. на старонках тагачасных выданняў, і ў першую чаргу «Нашай нівы»). Літаратурная крытыка пэўным чынам фарміруе мастацка-эстэтычныя праграмы напрамкаў і плыней, накіроўваючы тым самым літаратурнае развіццё. Прыкладаў такой яе дзейнасці можна прывесці вельмі шмат, пачынаючы з часоў еўрапейскага Асветніцтва, а то і раней. Асабліва шмат зрабіла крытыка ў дадзеным накірунку ў часы ўсталявання ў еўрапейскіх літаратурах рамантызму, а затым выцяснення яго рэалізмам. Канец ХІХ — пачатак ХХ стст. таксама пазначаны актыўнасцю крытыкі ў абгрунтаванні мадэрнісцкіх канцэпцый і накірункаў мастацкай творчасці. Калі браць беларускую літаратуру, то ў ёй таксама крытыка адыграла вельмі важную ролю ў фарміраванні мастацка-эстэтычных праграм пісьменнікаў часоў «Нашай нівы», а таксама 1920-х гг. (маладнякоўская, палымянская і ўзвышэнская крытыка). Літаратурная крытыка суадносіцца з навукай аб літаратуры даволі няпроста і неадназначна. Абапіраючыся на аналіз твораў, яна аказваецца напрамую звязанай з навуковым пазнаннем. Разам з тым у апошнія часы ўсё большую папулярнасць набывае г. зв. эсэісцкая крытыка, якая не прэтэндуе на аналітычнасць і доказнасць, несучы ў сабе вопыт суб’ектыўнага, пераважна эмацыянальнага засваення твораў. Гэтым сваім бокам менавіта такая крытыка надзвычай блізкая да мастацтва, філасофіі і нават крыху да публіцыстыкі. Літаратурная крытыка мае сваю тэорыю і гісторыю. Тэорыя літаратурнай крытыкі вывучае прынцыпы крытычнага разгляду літаратурнага твора, жанры крытыкі, стылі крытычных выступленняў. Гісторыя літаратурнай крытыкі вывучае вынікі дзейнасці літаратурных крытыкаў. Даследчык гісторыі літаратурнай крытыкі засяроджвае ўвагу на ацэнках, меркаваннях і высновах крытыкаў пэўных эпох. У сучаснай філалогіі адрозніваюць тры асноўныя тыпы літаратурнай крытыкі: прафесійную, пісьменніцкую і чытацкую. Прафесійная крытыка – гэта літаратурна-крытычная дзейнасць, якая стала для аўтара дамінуючым родам заняткаў; менавіта з дадзенай галіны дзейнасці аўтар, як кажуць у народзе, “есць свой хлеб”, г. зн. зарабляе сабе на жыццё. Многія з творцаў выступаюць з ацэнкамі літаратурнай прадукцыі сваіх калег, і такая крытыка імянуецца пісьменніцкай. Выступаць з разборам і ацэнкай твораў могуць таксама і чытачы, таму такая крытыка імянуецца чытацкай. Асноўнымі жанрамі літаратурнай крытыкі з’яўляюцца рэцэнзія, літаратурны агляд, літаратурна-крытычны артыкул, літаратурны партрэт. У аснове рэцэнзіі ляжыць невялікі (малааб’ёмны) водзыў на літаратурны твор. Рэцэнзія дае агульнае ўяўленне пра асаблівасці зместу твора, яго стылю, а таксама як бы “скіроўвае” чытача на твор, на знаёмства з ім. Літаратурны агляд – жанр крытыкі, які змяшчае ў сабе матэрыял па разгляду літаратурных з’яў на працягу пэўнага перыяду (год, некалькі гадоў, дзесяцігоддзе). Агляд можа быць заснаваны не столькі на часавым перыядзе, колькі на нейкай абагульяючай ідэі (напрыклад, агляд сучаснай прозы). Літаратурна-крытычны артыкул вызначаецца, па-першае, большым аб’ёмам у параўнанні з рэцэнзіяй. Па-другое, ён мае, як правіла, пэўную скіраванасць і адпаведную афарбоўку, а менавіта тэарэтычную, юбілейную, палемічную, праблемную і інш. Літаратурны партрэт – гэта манаграфічная характарыстыка мастацкай дзейнасці пісьменніка. Ён вядомы таксама пад назвай “творчы партрэт”.
2. Вытокі ўсходнеславянскай літаратурнай навукі і крытыкі.
Вытокі літаратуразнаўства і крытыкі ўсходнеславянскіх народаў трэба шукаць у агульнай для іх скарбніцы старажытнарускай культуры. Багаты матэрыял з гэтага пункту гледжання даюць шматлікія творы старажытнарускай літаратуры, прасякнутыя піітэтам у адносінах да кнігі, да слоўнай творчасці. Напрыклад, у «Аповесці мінулых гадоў» ёсць радкі, прысвечаныя кнізе: «Се бо суть рекы, напаяюще вселеную, се суть исходяща мудрости; книгам бо есть неищетная глубина: сиим бо в печали утешаеми есмы; си суть узда вьздержанью». Згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» і пра пачатак славянскай кніжнасці, пра дзейнасць Кірылы і Мяфодзія. У «Ізборніку Святаслава» (1073) ёсць асобны артыкул «Об образех» – своеасаблівае настаўленне па паэтыцы, якое ў духу візантыйскіх эстэтычных традыцый трактавала тропы і фігуры. Наш зямляк, «залатавуст» старажытнай Русі Кірыла Тураўскі (каля 1110–1182), шырокаадукаваны пісьменнік і мысляр, выдатны прамоўца, бачыў у кнігах «скровища вечныя жизни», шукаў у літаратуры адказу, «чего ради создан бысть человек на земли», згадваў пра тое, «яко же историци и ветия, рекши летописци и песнотворци прикланяють своя слухи в бывшая межю цесари рати и въплъчения». Разам з тым як чалавек эпохі Сярэднявечча ён не прымаў твораў, якія выходзілі за межы хрысціянскага вучэння, адмаўляў «еллиньскыя басни», адмоўна ставіўся да народнай, язычніцкай, культуры. Неардынарнае знаёмства з літаратурай і фальклорам свайго часу (летапісы, вусныя паданні) выяўляе аўтар «Слова пра паход Ігара» (каля 1185). У запеве да «Слова» ставіцца праблема традыцыі і наватарства ў паэтычнай творчасці; аўтар вырашае пець «по былинамъ сего времени, а не по замышлению Бояню», у яскравай вобразнай форме характарызуе творчую манеру свайго папярэдніка.
3. Літаратуразнаўства і крытыка на Беларусі ў эпоху Адраджэння.
Вялікае значэнне для станаўлення літаратуразнаўчых і кнігазнаўчых ведаў на Беларусі рэнесансавага перыяду мела дзейнасць першадрукара і асветніка Францыска Скарыны (каля 1490–1551). Заснавальнік кнігадрукавання на ўсходнеславянскіх землях, гуманіст, перакладчык і каментатар Бібліі, якая лічылася ў той час галоўнай крыніцай мудрасці, ведаў і эстэтычнага выхавання, Скарына ўвесь свой талент, велізарную энергію аддаў справе асветы роднага народа, «посполитого люда рускаго языка». Свае шматлікія выданні ён забяспечыў прадмовамі, якія, на думку даследчыкаў, сумяшчаюць у сабе рысы навукова-папулярнага літаратуразнаўчага артыкула, гістарычна-філасофскага каментарыя і пашыранай анатацыі да твора. Яскрава выяўлены асобасны пачатак, рэнесансавая раскаванасць стылю, якая нясе на сабе адбітак унікальнай індывідуальнасці аўтара, дазваляюць лічыць некаторыя з іх своеасаблівымі літаратурна-крытычнымі эсэ. У прадмовах Скарына паведамляў мноства звестак пра літаратуру і навуку, характарызаваў «седм наук вызволеных» і сярод іх «три науки словесные» (граматыка, логіка і рыторыка), даваў рознабаковую характарыстыку выдаваемых кніг, кампетэнтна гаварыў пра гісторыю іх стварэння, аўтараў і перакладчыкаў. Тлумачэнне назвы кнігі Скарынай часам перарастала ў характарыстыку цэлага жанру. Напрыклад, прытчы, паводле слоў Скарыны, «иными словы всегда иную мудрость и науку знаменують а иначей ся разумеють, нежели молвены бывають, и болши в собе сокритых таин замыкають, нежелн ся словами пишуть». Сутнасць жанру перададзена надзвычай ёміста і дакладна. 3 кнігавыдавецкай дзейнасцю Скарыны звязаны пачатак рэферавання і анатавання кніг. Ад уласна прадмовы («предъсловие», «предословие» або «предъмолва») ён адрозніваў «сказанне», галоўнае месца ў якім займаў папулярны выклад зместу кнігі. Кароткія пасляслоўі (калафоны) мелі найперш характар выдавецкіх паметаў (кім, дзе, калі выдадзена), але ў іх выказваўся таксама і патрыятызм першадрукара, гонар за сваю радзіму, за «славный град Полоцк». Скарына прапагандаваў кнігу з вялікім майстэрствам і натхненнем. Вельмі цаніў ён, напрыклад, псалмы як чыстую крыніцу сапраўднай паэзіі, што на працягу стагоддзяў натхняла многіх паэтаў. «И что ест, чего в псалмох не найдешь?.. – пытаўся Скарына і адказваў: Там ест справедливость. Там ест чистота душевная и телесная. Там ест наука всякое правды. Там мудрость и разум досконалый. Там ест милость и друголюбство без льсти; и вси иншии добрые нравы, яко бы со источника, оттоле походять». Змест біблейскіх кніг Скарына імкнуўся паўней суадносіць з жыццём, па магчымасці актуалізаваць. Так, у «Кнізе прытчаў Саламонавых», на думку Скарыны, ідзе размова «о мудрости, о науце, о добрых обычаех, о заповедех, яко ся имамы справовати и жити на сем свете». «Яко жита на сем свете» – галоўнае пытанне літаратуры ва ўсе часы. Адказу на гэта пытанне шукаў вялікі асветнік у кніжнай мудрасці і ў розных праявах самога жыцця. Сучаснік Скарыны выдатны паэт-лацініст Мікола Гусоўскі (каля 1470–1533) свае погляды на літаратуру выказаў у паэтычных творах, найперш у высокамастацкай ліра-эпічнай паэме «Песня пра зубра» (1522). Напісаўшы паэму на лацінскай мове, мове культуры і навукі еўрапейскіх народаў таго часу, ён нібы ўвёў Беларусь у кантэкст духоўнага жыцця Еўропы. 3 іншага боку, ён з'явіўся адным з першых папулярызатараў «рускай» культуры на Захадзе. Новым для паэзіі ўсходніх славян быў прынцып аўтабіяграфізму, дзякуючы якому паэма данесла да нас неацэнныя, хоць і скупыя звесткі пра асобу і жыццёвы шлях паэта. Наватарская па сваёй мастацкай структуры паэма закранала шмат якія эстэтычныя праблемы: спецыфіка мастацкай творчасці, праўда і ўмоўнасць у мастацтве, адрасат твора, эстэтычная, пазнаваўчая і выхаваўчая функцыі мастацтва і інш. Аб'яднаўшы ў сваёй творчасці найболып перадавыя нацыянальныя і інтэрнацыянальныя літаратурна-культурныя традыцыі, Гусоўскі спецыяльна падкрэсліў важнасць для яго айчыннай традыцыі, вытокі якой хаваюцца ў самабытнай культуры старажытнай Русі: «Свет старажытных вывучаў я па кнігах рускіх, алфавіт якіх адзначаны літарай грэчаскай, што народ наш калісьці ўзяў для ўласнай карысці і з гукамі гаворкі айчыннай злучыў». Вырашаючы ў сваёй паэме праблему ўзаемадачыненняў літаратуры і фальклору, паэт выступаў за ашчаднае стаўленне да звычаяў і славеснай творчасці свайго народа, задумваўся над магіяй народнага слова. Філалагічную і літаратуразнаўчую думку Беларусі ў эпоху Рэфармацыі найболып яскрава прадстаўляў выдатны гуманіст і асветнік, прадаўжальнік традыцый Скарыны Сымон Будны (каля 1530–1593). Чалавек адважнага розуму, ён быў буйнейшым у Еўропе знаўцам і каментатарам Бібліі, пачынальнікам яе філалагічнай крытыкі і яе віртуозным перакладчыкам, таленавітым літаратарам, які выдатна ведаў антычную і сучасную яму літаратуру. Грунтоўныя думкі па тэксталогіі выказаны ім, у прыватнасці, у прадмове да перакладу Новага запавету (Лоск, 1574). Шматлікія разыходжанні ў кнігах Свяшчэннага пісання ён тлумачыў нізкім узроўнем перапісчыкаў, свядомымі скажэннямі («хітрасць ерэтыкоў») і памылкамі перакладчыкаў. Будны лічыў, што для паспяховай працы перакладчыку неабходны як эрудыцыя, так і тонкае філалагічнае чуццё. Ён гаварыў пра сувязь літаратуры з рэчаіснасцю, выказваў думкі аб маральна-выхаваўчым і пазнаваўчым значэнні літаратуры і мастацтва, аб свабодзе творчасці. Разам з тым, будучы рацыяналістам, Будны з недаверам ставіўся да пачуццёвага пачатку і творчай фантазіі, недаацэньваў умоўную прыроду мастацтва. Будны высока цаніў культурна-філасофскую спадчыну антычнага свету, сцвярджаў нацыянальную годнасць славян, у тым ліку і беларусаў, адзначаў іх багатыя і разнастайныя духоўныя традыцыі, неабходнасць развіцця беларускай культуры на роднай мове. Характэрную для беларускай літаратуры і літаратуразнаўства ўсіх эпох ідэю высакароднага служэння свайму народу бліскуча выказаў у прадмове да перакладу «Евангелля» (каля 1580) гуманіст і асветнік Васіль Цяпінскі (памёр каля 1603 г.). Жанр прадмовы ён узбагаціў новым зместам, зрабіў яе важным культурна-палітычным дакументам сваёй эпохі. Цяпінскі чуйна заўважыў небяспечныя тэндэнцыі ў культуры свайго народа – гібельны адыход ад айчынных традыцый, безагляднае перайманне чужыншчыны. Яго прадмова – страсны патрыятычны зварот да суайчыннікаў, узор прамоўніцкай прозы. «Сваей Руси услугуючи», Цяпінскі заклікаў развіваць айчыннае кнігадрукаванне і асвету. Літаратура і асвета, паводле Цяпінскага, – гэта сродкі патрыятычнага служэння народу, Бацькаўшчыне. Цікавым гістарычна-літаратурным дакументам эпохі была прадмова перакладчыка Андрэя Захарэўскага да прыгодніцкага рамана старажытнагрэчаскага класіка Геліядора «Эфіопіка», выдадзенага ў Вільні каля 1589 г. Некаторыя даследчыкі называюць гэтую прадмову, напісаную ў Наваградку 3 кастрычніка 1588 г., «адным з першых у Літве [Літве-Беларусі] арыгінальных літаратурна-крытычных твораў» (Анушкин А. На заре книгопечатания в Литве. Вильнюс, 1970). Аўтар прадмовы разважаў пра карыснасць чытання “хронік і гісторый”, абгрунтоўваў права на жыццё літаратуры “по замышлению” (уласна мастацкая літаратура), сцвярджаў, што некаторыя байкі Эзопа «раўняюцца Саламонавай мудрасці». У прадмове аналізаваліся таксама кампазіцыя і стыль перакладзенага А. Захарэўскім рамана (“Эфіопіка” Геліадора).
4. Літаратуразнаўства і крытыка на Беларусі ў Х VII – XVIII стст.
Рознабаковым філолагам еўрапейскага ўзроўню, фалькларыстам і літаратуразнаўцам быў Саламон Рысінскі (памёр у 1625 г.), які ганарыўся сваім беларускім паходжаннем, свядома называў сябе беларусам. Некалькі дзесяцігоддзяў збіраў ён беларускія і польскія прымаўкі і прыказкі, якія выдаў у 1618 г. у Любчы з адпаведнікамі на лацінскай і іншых мовах. У гэтых афарыстычных выразах ён бачыў «ядро і сок» мовы, гістарычны вопыт народа. Паэзію (літаратуру) С. Рысінскі лічыў найвышэйшай праявай чалавечага духу, папулярызаваў і перакладаў на лацінскую мову творы свайго сучасніка А. Рымшы. 3 поспехам займаўся С. Рысінскі класічнай філалогіяй, выказваў цікавыя думкі пра літаратурную спадчыну Авідзія і Плаўта, скрупулёзна прааналізаваў тэксталогію твораў Сенекі, разам з нямецкім юрыстам і паэтам К. Рытэрсгузіусам падрыхтаваў каментарыі да творчасці рымскага паэта IV ст. н. э. Аўзонія. Першыя на ўсходнеславянскіх землях тэарэтычныя звесткі па вершаскладанні былі пададзены беларускім і ўкраінскім педагогам і перакладчыкам Лаўрэнціем Зізаніем (памёр каля 1634 г.) у яго знакамітай «Грамматике словенской», выдадзенай у 1596 г. у Вільні. Ужо ва ўводных матэрыялах да «Грамматики» змешчана нататка «О метре и о рифме. Пересторога хотячим верше складати». У канцы кнігі, пасля чатырох асноўных раздзелаў тагачаснай граматыкі («орфография», «прасодия», «етимология» і «синтаксис»), Зізаннй змясціў невялікі дадатковы раздзел «О метре поетском», дзе пазнаёміў чытачоў з паняццем аб «ноге» (стапе) і даў уяўленне аб пяці стопах, якія ўжываліся паэтамі антычнасці: дактылі, спандэі, трахеі (харэі), пірыхіі і ямбе. Да разумення асноў тэорыі вершаскладання чытач падводзіўся ў раздзеле «Прасодия», якую аўтар «Грамматики словенской» разумеў як вучэнне аб націску, даўжыні гукаў і складзе (а таксама аб знаках прыпынку). Зізаніем вызначаліся тры асноўныя вершаваныя «метры»: «ироическое метро», «елегическое» і «намвическое». Для ілюстрацыі прыводзіліся прыклады асобных «метров» на царкоўнаславянскай мове. Цікава, што ў саміх назвах «метров» заключалася плённая думка пра залежнасць формы твора ад яго зместу. Вершазнаўчыя матэрыялы ў «Грамматике» Зінанія гістарычна важныя як першая, пакуль яшчэ тэарэтычная, спроба дастасаваць сістэму «класічных» вершаваных памераў да версіфікацыі на «рускай» (царкоўнаславянскай) мове. Звесткі аб асновах вершаскладання пашыралі філалагічны, літаратуразнаўчы кругагляд чытача, даючы яму ўяўленне пра тое, што існуе асаблівае і няпростае мастацтва паэзіі, што форма твора непарыўна звязана з яго зместам. Наступным этапам на шляху развіцця вершазнаўства ў Беларусі, як і на ўсіх усходнеславянскіх землях, была «Грамматика» Мялеція Сматрыцкага, якая выйшла ў 1619 г. у Еўі. Падручнік Сматрыцкага, які з'явіўся праз няпоўныя чвэрць стагоддзя пасля «Грамматикн словенской» Зізанія, сведчыў аб далейшым ўдасканаленні сістэмы філалагічных ведаў за гэты параўнальна непрацяглы час. Падручнік быў складзены так удала, што заставаўся папулярным у Беларусі, Украіне і Расіі да самай сярэдзіны XVIII ст. «Вратами учености» называў, як вядома, «Грамматнку» Сматрыцкага М.В. Ламаносаў. Сматрыцкі ўпершыню ўвёў у сваёй «Грамматике» паняцце пра вобразную пісьменніцкую мову (ён імянаваў яе «синтаксисам» і ўжываў у жаночым родзе). Наогул “сінтаксіс” М. Сматрыцкага – гэта вучэнне пра тропы і фігуры, нарыс стылістыкі, першае на ўсходнеславянскіх землях тэарэтычнае паняцце пра мастацкую спецыфіку паэтычнага слова. Уласна вершазнаўству Сматрыцкі прысвяціў цэлы разгорнуты раздзел «О просодии стихотворной», якую вызначыў як вучэнне «метром или мерою количества стихи слагати». Сматрыцкі падрабязна, з прыкладамі і ілюстрацыямі, характарызаваў двухскладовыя і трохскладовыя вершаваныя стопы, якія ён называў «ногами» або «степенями». У надзвычай цікавым параграфе «О страстех в речении» гаварылася пра інверсію як мастацка-паэтычны прыём і сродак. «Прасодия стихотворная» Мялеція Сматрыцкага, нягледзячы на свой часткова адцягнены характар, надоўга заставалася адзіным разгорнутым вучэннем аб вершы і мастацкасці. У гэтым сэнсе яна адыграла выдатную ролю ў гісторыі ўзнікнення навукі пра літаратуру не толькі ў Беларусі, але і ва Украіне і Расіі. Вялікае распаўсюджанне ў Беларусі XVII-XVIII cтст. атрымалі вучэбныя рыторыкі і паэтыкі на лацінскай мове, рукапісныя і друкаваныя, арыгінальныя і кампілятыўныя, а то і проста эпігонскія. Падсумоўваючы дасягненні еўрапейскай тэарэтычна-літаратуразнаўчай думкі, яны на тым або іншым узроўні давалі цэлую сістэму паняццяў аб літаратуры (паэзіі) і літаратурным працэсе. 3 Беларуссю цесна звязаны жыццё і творчасць буйнейшага новалацінскага паэта («сармацкі Гарацый») і тэарэтыка літаратуры Мацея Казіміра Сарбеўскага (1595–1640), які сумяшчаў у сваёй паэтыцы элементы Рэнесансу і барока. Ён чытаў курс паэтыкі і рыторыкі ў Полацкім калегіуме, затым быў прафесарам акадэміі ў Вільні, прапаведнікам пры двары караля Уладзіслава IV у Варшаве. Полацкія і віленскія курсы лекцый леглі ў аснову яго літаратуразнаўчых і эстэтычных трактатаў на лацінскай мове: «Пра дасканалую паэзію, або Вергілій і Гамер», «Пра трагедыю і камедыю, або Сенека і Тэрэнцый», «Своеасаблівасць лірыкі, або Гарацый і Піндар», «Пра вартасці і недахопы элегіі, або Авідзій», «Пра фігуры думкі», «Пра жарт і дасціпнасць, або Сенека і Марцыял» і інш. Нават самі назвы трактатаў выразна характарызуюць арыентацыю Сарбеўскага на класічныя ўзоры антычнай літаратуры. Сарбеўскі развіваў у іх прагрэсіўныя тэндэнцыі антычнасці і Адраджэння, выступаў за свабоду мастацкай творчасці. Паводле Сарбеўскага, паэзія не толькі пераймае тварэнні прыроды, але і паляпшае іх (прынцып ідэалізацыі). Асновай зместу паэтычнага твора ён лічыў фабулу. А паколькі фабула найбольш поўна раскрываецца ў эпічным жанры, то эпас уяўляўся яму вянцом паэзіі. Эпас, на думку Сарбеўскага, сумясціў у сабе ўсе навукі і мастацтвы, а эпічная паэма здавалася яму цэлым сусветам, народжаным фантазіяй паэта. Да недасканалых відаў паэзіі Сарбеўскі адносіў элегію і часткова лірыку, а эпіграму зусім выключаў з паэзіі. Гэта не перашкодзіла яму прысвяціць лірыцы вялікі трактат, у якім даследавалася своеасаблівасць лірычнай выяўленчасці і лірычны стыль. Падрабязна спыніўся ён таксама і на элегічнай паэзіі. Драматычную паэзію Сарбеўскі змясціў недзе пасярэдзіне паміж эпасам і лірыкай. Яго трактат «Пра трагедыю і камедыю, або Сенека і Тэрэнцый» прызначаўся для практычнага кіраўніцтва ў школьным тэатры Беларусі, Літвы і Польшчы таго часу. Ён ахарактарызаваў «недасканалыя віды» паэзіі: сатыру і букалічную паэзію, байку, ідылію, панегірык, гімн і інш. У спецыяльным трактаце Сарбеўскі выклаў тэорыю досціпу, вызначаючы яго як «адзінства згоднага і нязгоднага», сумяшчэнне гармоніі з дысгармоніяй (барочная канцэпцыя). Арыентуючыся на антычнае мастацтва, Сарбеўскі ў той жа час высока ставіў творчасць Дантэ і асабліва Каханоўскага. Такі падыход быў наватарскі і аб'ектыўна мог стымуляваць развіццё беларускай нацыянальнай літаратуры. Паэтыка Сарбеўскага зрабіла значны ўплыў на фарміраванне мастацкай культуры барока на землях Беларусі і суседніх краін. Яна захоўвала папулярнасць нават у XVIII ст. Яе водгалас знаходзім у шматлікіх рыторыках і паэтыках, якія ўжываліся ў школах Беларусі, Літвы, Украіны, Расіі, Польшчы. Знаходзіліся ў яго паслядоўнікі (і нават плагіятары) у Італіі, Іспаніі, Англіі, Галандыі. З Беларуссю быў звязаны (вучыўся ў Нясвіжы, выкладаў у Полацку) вялікі знаўца рытарычнага мастацтва, рэктар Віленскай акадэміі Казімір Каяловіч (памёр у 1674 г.), аўтар папулярнай кнігі на лацінскай мове «Настаўленне ў рыторыцы», выдадзенай у 1654 г. у Вільні. Прадстаўніком беларускага лацінамоўнага літаратуразнаўства эпохі барока быў таксама Сігізмунд Лауксмін (1597–1670), прафесар рыторыкі ў Віленскай акадэміі, у Полацкім і Нясвіжскім калегіумах. У Нясвіжы ў 1631–1635 гг. Лауксмін напісаў кнігу «Практычнае красамоўства або правілы мастацтва рыторыкі». Выдадзеная ў Брунсбергу ў 1648 г., яна доўгі час служыла падручнікам рыторыкі для студэнтаў. Гэта праца была настолькі папулярнай, што яна двойчы выдавалася ў Вялікім княстве Літоўскім і адзінаццаць разоў за мяжой (у Мюнхене, Франкфурце, Кёльне, Празе, Вене і інш.). Сярод іншых аўтараў паэтык і рыторык можна назваць А. Вардацкага (161–1687), А. Вырвіча (1636–1698), Б. Данкварта (1629–1699), М. Карвоўскага (1650–1706), П. Пузыну (1662–1717), М. Суфчынскага (1670–1714), А. Шырму (1660–1734). Лацінскамоўныя рыторыкі і паэтыкі, несумненна, актыўна ўдзельнічалі ў фарміраванні эстэтычных густаў свайго часу, у пашырэнні і паглыбленні гістарычна-тэарэтычных ведаў пра літаратуру. Найбольш яркім прадстаўніком эстэтыкі барока «ўсходнеславянскай разнавіднасці» (У. Конан) быў Сімяон Полацкі (1629–1680), які абапіраўся на дасягненні беларускай і еўрапейскай культур свайго часу. Ужо ў маладыя гады Сімяон раздумваў пра прыроду мастацтва. Імкненнем спасцігнуць таямніцы творчасці прасякнуты яго ранні верш на польскай мове «Наследаванне». На думку Сімяона, мастак-творца вучыцца прыгажосці ў прыроды, належным чынам перастварае гэтую прыгажосць, атрымліваючы ў выніку новую якасць. У яго трактаце аб іканапісным мастацтве, напісаным у сааўтарстве з мастаком С. Ушаковым, знайшла адлюстраванне канцэпцыя магутнасці і высокага прызначэння мастацтва. Універсальны характар у дачыненні да ўсяго мастацтва і літаратуры мела таксама палажэнне аб плюралізме і ўнутраным адзінстве мастацкіх стыляў, выказанае Сімяонам дапасавальна да музыкі ў палемічным трактаце «Жезл правления» (1667). С. Полацкі быў бліскучым знаўцам антычнай і сучаснай яму літаратуры. У яго творах называецца мноства імён антычных аўтараў і міфалагічных герояў. Згадваў ён і класічны прыклад легендарнага крытыка Заіла, які праследаваў злоснымі нападкамі вялікага старца Гамера. Сімяон марыў пра зычлівую і разумную крытыку, яму бачыўся ў ідэале «правый писаний читатель, не слов ловитель, но ума искатель». Сапраўдны падзвіжнік-руплівец на ніве культуры, С. Полацкі ў духу старажытных традыцый высока ставіў кніжную мудрасць, літаратуру, асвету, з пашанай схіляўся перад словам. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова прывесці тыповыя загалоўкі яго вершаў: «Академия», «Философия», «Розум», «Мысль», «Учитися и учити», «Чтение», «Учение», «Учитель» і г. д. Як і Скарына, вялікае значэнне Сімяон надаваў распаўсюджванню кнігі, кнігадрукаванню. Ён быў буйным арганізатарам свецкага кнігадрукавання ў Маскве і заклікаў цара ўсяляк развіваць кніжную справу. Сімяон Полацкі зрабіў буйны ўклад у развіццё ўсходнеславянскага верша. Яго паэтычнай практыкай і творчым роздумам вершаскладанне ўсходніх славян было замацавана на сілабічнай аснове, галоўным прынцыпам якой быў строгі падлік складоў. «Стихи краесогласныя» Сімяона на многія дзесяцігоддзі сталі ўзорам і школай сілабічнай версіфікацыі. Далейшае развіццё (пасля Ф. Скарыны) атрымаў у Сімяона такі літаратуразнаўчы жанр, як прадмова. У адрозненне ад прадмоў Скарыны прадмовы С. Полацкага сталі больш шматслоўнымі, па-барочнаму квяцістымі. Як буйны паэт Сімяон Полацкі пісаў прадмовы не толькі ў прозе, але і вершам. Барочная пышнасць уплывала і на афармленне кніг, спрыяла з'яўленню вялікай колькасці прадмоў, па некалькі на кожную кнігу. Падлічана, што ў сямі кнігах Сімяона 1660–1670-х гадоў змяшчаецца трыццаць тры прадмовы і пасляслоўі. У адной толькі «Псалтыри рифмотворной» восем прадмоў і два пасляслоўі да асобных раздзелаў. Хоць у «смиренного рифмотворца» Сімяона Полацкага, які жыў у іншую эпоху і іншых умовах, не было такога развітага пачуцця ўласнай годнасці, як у Скарыны, тым не менш ён узмацніў у шэрагу прадмоў аўтабіяграфічны пачатак. Важным літаратуразнаўчым дакументам эпохі С. Полацкага з'яўляецца яго ўласная прадмова да «Вертограда многоцветного» (1678). Радуючыся таму, што «рифмотворное писание распространяется в нашем славенскем книжном языце», Сімяон параўноўваў паэзію з квітнеючым садам, а паэта – з умелым садоўнікам, гаварыў пра літаратуру як сродак зносін паміж людзьмі, «понеже человек несть зверь дивый, но содружный». Надзвычай важная думка – плённасць культурнага абмену паміж народамі, паколькі багацці і мастацтвы нераўнамерна размеркаваны ў свеце. У прадмове называліся шматлікія літаратурныя жанры. Вельмі красамоўнае паэтычнае напаўненне атрымала традыцыйнае параўнанне паэзіі з лекавымі травамі, якія вылечваюць маральныя хворасці і немачы. Аўтар супрацьстаўляў сваю сілабічную паэзію сухой рыторыцы, хоць, па сутнасці, у яго вершах таксама было нямала рытарычнага. У прадмове да «Псалтыри рифмотворной» (1678) расказвалася гісторыя стварэння гэтай кнігі, адзначалася, што вершаваныя псалтыры існавалі яшчэ ў старажытнасці, з прафесійнай тонкасцю характарызавалася сілабічная сістэма вершаскладання. У XVIII ст. завяршаецца працэс станаўлення класіцызму як мастацкага метаду (яго істотныя элементы даследчыкі адзначаюць ужо ў эстэтыцы Сарбеўскага і Сімяона Полацкага). Класіцызм стымуляваў распрацоўку тэорыі літаратуры. Аднак патрабуючы для «высокіх» жанраў «высокай» мовы (польскай, лацінскай, стараславянскай) і дапускаючы ўжыванне беларускага прастамоўя толькі ў «нізкіх» жанрах, нарматыўная эстэтыка класіцызму стрымлівала развіццё ўласна беларускай літаратуры. Беларускае літаратуразнаўства ў гэты перыяд было па-ранейшаму багата прадстаўлена традыцыйнымі школьнымі рукапіснымі паэтыкамі і рыторыкамі. Доўгі час захоўваў папулярнасць курс паэтыкі, прачытаны на пачатку XVIII ст. у Кіева-Магілянскай акадэміі вядомым дзеячам культуры ўсходнеславянскіх народаў Феафанам Пракоповічам (1681–1736), які з пазіцый класіцызму і позняга барока дзяліў паэзію па ступені важнасці на сем родаў: паэзія эпічная, драматычная, букалічная, сатырычная, элегічная, лірычная, эпіграматычная. Працы Пракаповіча прапагандаваў яго вучань украінскі і беларускі пісьменнік, царкоўны і культурны дзеяч Георгій Каніскі (1717–1795). У 1786 г. ён выдаў у Магілёве паэтыку («De arte Poetica») Пракаповіча, якая выкарыстоўвалася ў якасці падручніка ў заснаванай Каніскім Магілёўскай семінарыі. Г. Каніскі і сам быў аўтарам курса паэтыкі («Правілы паэтычнага мастацтва»), блізкага да вучэння Пракаповіча, папулярызаваў творы Ламаносава, Кантэміра. Тыповым для таго часу быў таксама смаленскі курс паэтыкі, прачытаны ў 1752–1753 гг. беларусам Мануілам Базілевічам, аўтарам драмы «Дэкламацыя», пастаноўка якой у Смаленску суправаджалася беларускімі інтэрмедыямі. М. Базілевіч высока ацэньваў у сваім курсе творчасць Я. Каханоўскага і М. Сарбеўскага. У канцы XVIII ст. у літаратуразнаўчых трактатах усё выразней адчуваліся ўплывы асветніцкіх ідэй як водгук на радыкальныя змены, што адбываліся ў грамадстве. У 1781 г. з артыкулам «Паэзія» выступіў вядомы асветнік-рэфарматар Літвы-Беларусі I. Храптовіч. Адступаючы ад афіцыйнай дактрыны класіцызму, ён наблізіўся да поглядаў, характэрных для ракако і сентыменталізму. У трактаце «Пра красамоўства і паэзію» (1788) прафесар Віленскага універсітэта Піліп Галянскі (1753–1824), прытрымліваючыся ў асноўным класіцысцкіх поглядаў (ён лічыцца першым кадыфікатарам літаратурнай дактрыны класіцызму на землях Рэчы Паспалітай), звязваў у той жа час развіццё літаратуры і прамоўніцкага мастацтва з грамадскай свабодай, сцвярджаў, што толькі ў свабодных народаў могуць з'явіцца Дэмасфены і Цыцэроны. Ён лічыў, што мастацкай прозе папярэднічала паэзія, якая была школай прыгожай мовы. Услед за М. Сарбеўскім найбольш высокім жанрам паэзіі лічыў ён эпапею, спасылаўся на творчасць Гамера, Вергілія, Арыёста, Камоэнса, Мільтана, Вальтэра. Класіцысцкімі ў сваёй аснове былі літаратуразнаўчыя працы Якуба Фалькоўскага (1778–1837), які да 1818 г. выкладаў літаратуру ў Наваградку і Гродне. Яго лекцыйны курс дайшоў да нас у рукапісе (бібліятэка Віленскага ўніверсітэта). У разуменні літаратуры ён ішоў шмат у чым за традыцыямі старых рыторык, аднак спасылаўся не толькі на антычных аўтараў, але і на выдатных пісьменнікаў і вучоных новага часу (Дэкарт, Мантэск'ё, Дзідро, Д'Аламбер, Кандыльяк і інш.). У раздзеле «Пра паэзію» Фалькоўскі характарызаваў розныя жанры мастацкай літаратуры. Пытанне аб драматычнай паэзіі ён разбіраў найбольш грунтоўна, паколькі па паняццях класіцызму драматургія была вяршыняй мастацтва. Тут жа прыводзіліся вядомыя «тры адзінствы», ставілася пытанне аб мастацкай праўдзе. У адпаведнасці з эстэтыкай класіцызму Фалькоўскі сцвярджаў, што лепшыя ўзоры трагедыі стварылі старажытныя грэкі, але арыгінальна тлумачыў гэта свабодалюбствам грэкаў. Вельмі высока цаніў ён творчасць Шэкспіра, які, паводле слоў Фалькоўскага, «стварыў правілы тэатральнага мастацтва, што дзейнічаюць і дагэтуль». Даследчыкі лічаць, што такая ацэнка Шэкспіра, далёка не характэрная для прыхільнікаў класіцызму, была выклікана ўплывам на Фалькоўскага новых эстэтычных плыняў: рамантызму і рэалізму.
5. Літаратуразнаўства і крытыка на Беларусі ў Х IX ст.
У літаратуразнаўства і крытыку Беларусі ХІХ ст., акрамя сваіх уласных вучоных і пісьменнікаў – выхадцаў з нашага краю, стаяўшых на пазіцыях “краёвага патрыятызму”, значны ўклад зрабілі польскія і рускія навукоўцы і творцы. Сімптаматычнымі для першых дзесяцігоддзяў XIX ст. былі погляды на літаратуру прафесара Віленскага універсітэта Леана Бароўскага (1784—1846). У 1820 г. ён надрукаваў у Вільні працу «Назіранні над паэзіяй і рыторыкай з пункту погляду іх падобнасці і рознасці», у якой рашуча адпрэчваў каноны класіцызму. Л. Бароўскі паспрабаваў зірнуць на развіццё літаратуры гістарычна. На першапачатковых этапах развіцця чалавецтва, на яго думку, пераважала абсалютная паэзія, што было звязана з паэтычным успрыняццем свету ў першыя эпохі развіцця грамадства. 3 прагрэсам цывілізацыі паэты пачынаюць працаваць як вытанчаныя майстры мастацтва, паступова адыходзячы ад стыхійнай паэтычнай гармоніі. Л. Бароўскі заклікаў паэтаў звярнуцца да народных песень і паданняў, што знайшло водгук у творчасці А. Міцкевіча, Я. Чачота, Т. Зана і іншых прадстаўнікоў «віленскай рамантычнай школы». Паводле прызнання А. Міцкевіча, менавіта Л.Бароўскі навучыў яго цаніць скарбы роднай славеснасці. Паэтычная практыка філаматаў, найперш А. Міцкевіча, увачавідкі паказала вялікія магчымасці рамантычнага метаду. Зборам, вывучэннем і публікацыяй пісьмовых крыніц па гісторыі Беларусі паспяхова займаўся прафесар Віленскага універсітэта Ігнат Даніловіч. Ім упершыню апісаны ўсе рукапісныя і друкаваныя экземпляры статута ВКЛ 1529 г. У 1822 г. разам з М. Баброўскім ён адшукаў і неўзабаве апублікаваў т. зв. Супрасльскі летапіс. Працы Даніловіча «Пра літоўскія летапісы» (1840) і «Паведамленне пра сапраўдных літоўскіх летапісцаў» (1841) у перспектыве далі пачатак навуковым даследаванням беларуска-літоўскага летапісання. Раздзел пра старабеларускае пісьменства ўключыў у сваю «Гісторыю польскай літаратуры» (Кракаў, 1851, т. 8) польскі літаратуразнавец і філосаф М. Вішнеўскі. Асабліва каштоўнымі былі змешчаныя там матэрыялы пра Ф. Скарыну і яго перакладчыцкую дзейнасць. Калі весці гаворку пра рускіх вучоных, дык тут найперш неабходна ўспомніць К.Ф. Калайдовіча, які належаў да вядомага гуртка М.П. Румянцава і вывучаў мову і побыт беларусаў. Ён першы адшукаў творы Кірылы Тураўскага, выявіў і апісаў многія першадрукі Ф. Скарыны, I. Фёдарава, П. Мсціслаўца, што садзейнічала развіццю славяназнаўства. У артыкуле «Пра беларускую гаворку» (1822) Калайдовіч разглядаў Скарыну як выдатнага прадстаўніка культуры беларускага народа, гаварыў пра гістарычныя заслугі С. Буднага, Л. Зізанія, М. Сматрыцкага. Дагэтуль прыцягвае да сябе ўвагу багатым фактычным матэрыялам манаграфія прафесара Казанскага ўніверсітэта А.С. Архангельскага (1854—1926) «Нарысы з гісторыі заходнерускай літаратуры XVI—XVII стст.» (1888). Гэта характэрная для таго часу праца. Гісторыя літаратуры разглядалася Архангельскім галоўным чынам у плане ідэйнай барацьбы за ўмацаванне праваслаўя ў Беларусі і Украіне, шырока паказвалася дзейнасць брацтваў у шматлікіх гарадах Беларусі і Літвы, разам з тым раскрываліся этапы ўсходнеславянскага кнігадрукавання, пачынаючы ад першых спроб кірылаўскага друку Ш. Фіёля і маштабнай перакладчыцкай і выдавецкай дзейнасці Ф. Скарыны. На шырокім фоне грамадска-палітычнай і рэлігійнай барацьбы Архангельскі даследаваў творы палемічнай літаратуры,
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2021-07-19; просмотров: 359; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.15.223.129 (0.014 с.) |