Людзi на балоце - 2012 «людзi на балоце» 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Людзi на балоце - 2012 «людзi на балоце»



Быў час, калi гурты КЗ ды КальЯн, у пэўным сэнсе папярэднiк ЛнБ, лiчылiся антаганiстамi. Новы віток гiсторыi размеркаваў калектывы iнакш - «праз коску». Па крайнасьцi, шмат хто з так званых абсэрвераў сцвярджае: песнi «людзей» - стылiзацыя - на падставе антыбальшавiцкага супрацiву 20-х гадоў мiнулага стагоддзя. А «зоркi» ўласна неаднойчы даводзiлi: перыяд «бальшавiцкага супрацiву» ў iх творчасьцi - таксама не што iншае, як стылiзацыя. То ж бо маем двох стылiзатараў, два паст-мадэрновыя калектывы. Дзе тут месца для антаганiзму?

 

Болей за тое, альбом люнаболаў часам даволi падобны на альбом кразаў. Яднаюць iх летуценныя летаўскiя iнтанацыi. I скразная тэма вайны. Вось толькi войны - цалкам розныя. У люнаболаўскiм выпадку - анiякай табе мэтафiзычнасцi цi мэтафарычнасцi. Проста ва ўсiх сэнсах: вайна, каб яе...

 

Адразу трэба зазначыць яшчэ адно адрозненне «рускага року» КЗ ад «беларускага шансону» ЛнБ. Лірычны герой «зорак» (даруем ім смешную сэнтэнцыю «наши автоматы разъяснят, кто за кем") - ваяка, ваяр. Па уласнай сутнасці. Герой люнаболаў - не, не ваяр. Па сутнасці. Ён ваяр па неабходнасці. Але аб гэтым крыху ніжэй.

 

Калі ў «зорак" вайна - памятаеце? - рэч вясёлая і ледзь не жыццярадасная, дык галоўная рыса вайны «людзей» - туга.

Як пачнуць страляць

Пачнем паміраць

 

У гэтым месцы прыйшла на ўспамін фраза аднаго з маскоўскіх «чырвонабагемшчыкаў», лідэра культавага панк-бард-гурта:

- Я умру только один раз и то в самом крайнем случае!

 

Агульны настрой ЛнБ падобны да настрою вядомага анекдота:

- Мікола, ты дзе?

- Ды тут жа, на печы!

- А што ты там робіш?

- Ды ябуся, каб яно згарэла!

 

Гэты настрой уласцівы не толькі канкрэтным гурту й ягоным песням. Гэта настрой балота ўвогуле ды тамтэйшых, тых, хто на ім мусіць жыць - нашчадкаў тых, хто з тэй ці іншай нагоды абраў «жыццё на каленях».

Але ж ёсць пэўная мяжа - «ўкленчанасці», «памяркоўнасці». Можаш назваць гэтую мяжу «мяжой пругкасці».

Калі нехта імкнецца перавесьці «укленчанага» ў становішча «на пузе», дык апошні часам уздымаецца ў поўны рост і дае гэтаму «нехта» доўбняй па вуху. Нават, калі гэтае - ваяваць ды паміраць - ня вельмі ўласцівае ягонаму характару. Нават, калі адзінае, на што ён здатны - трываць ды выжываць. Бо на пузе не толькі жыць, а й паміраць «няёмка».

 

І вось ужо туга сутыкаецца з «праўдай жыцця»

Ой, маці-маці, хто калі не я?!

Хто, калі не я ды не шабля мая?

ды пераўтвараецца ў адчай.

Няма надзеі

Як ніколі

А той адчай робіцца... цалкам падобны на стан героя «зорак», які можна пазначыць, як «весялосць шыбеніка».

Адзін раз не быць ахвярай

Адзін раз пазьбегнуць пакут

Са зброяй у руках

І што будзе потым - лухта.

 

Люнаболы, дарэчы, даводзяць, з чаго гэта «памяркоўны» мужык зрабіўся раптам ваяром. Маўляў, надыйшоў час «край свой бараніць», бо апроч яго «ворага лютага няма каму спыніць».

Тут аднекуль чуецца цікавы дыялог:

- Калі край, дык бараніць ужо няма чаго!

- Не, менавіта калі край, і трэба бараніць – тое апошняе, што засталося, каранёвае…

 

Безумоўна, кожны сам абірае, што для яго край, ды - край ужо ці яшчэ не. Вось толькі абставіны (трэба даць рады клясыку ленінізма) бываюць суб’ектыўныя ды аб’ектыўныя. І дамагчыся перамогі можна толькі тады, калі, так бы мовіць, край - не твой уласны, а «аб’ектыўны край». Калі ёсць аб’ектыўныя падставы для масавага, а не твайго ўласнага супраціву. Няма іх - атрымоўваецца як з Эрнэста Геварам у Балівіі. Тысячы жаўнераў супраць двох дзесяткаў паўстанцаў. І, сапраўды, няма надзеі...

Атрымоўваецца збройны чын, партызанка. Не вайна, а тыповая «мужыцкая вайна». Надыходзіць момант - няма чаго ды няма моцы ўжо чакаць - мужыкі, пазбаўленыя волі ўшчэнт, бяруцца за вілы ды косы, каб бараніць уласную хату ды наваколле.

З сякерамі ды вілами

Супраць кулямётаў

 

Што тут здабудзеш, акрамя паразы… Нават, славы не будзе.

 

Пад чорным сцягам

Ніхто не успомніць

Пад чорным сцягам

Ніхто не ўзнагародзіць

Пад чорным сцягам

Няма надзеі

акрамя адной:

Эх, дажыць бы да вясны

«А што далей? А далей..."

 

...на ўспамін ідзе яшчэ адзін анекдот.

- Доктар, ці можна мне есці сала?

- ЯКОЕ сала?!

- Не, ну не цяпер, у будучыні?

- У ЯКОЙ будучыні?!?!

Вось такі вось «ноў фьюча».

 

Тут - месца для разважанняў на тэму: «Што адрознівае «бандыта» ад «рэвалюцыянера», а апошняга - ад «контррэвалюцыянера». Мо, наяўнасць ці адсутнасць таго самага «аб’ектыўнага краю»?

Пакуль ты разважаеш, зазначу: вайна люнаболаў - «двойчы мужыцкая". І гэта таксама адрознівае іх ад «зорак». У тых - сваеасаблівы лейтматыў - ваяркі-жанчыны поплеч з мужчынамі. Я ўжо на тым крышачку засяроджваў увагу. «На балоце" інакш -

Маці, зьбірайся у лес

Баця, бяры ружжо

- ваяваць пойдуць хлопцы ды старэйшыя... хлопцы. Жанчынам застанецца чакаць ды потым ліць слёзы.

Правожу хлопца - атрымаю труну

 

Лібэральны дэмакрат разьюшыўся б, напэўна: «Чысты сэксізм!» Але хто яго будзе слухаць, дурня. Проста - несучасна. Бо з таго моманту, як спадар Маўзэр (не Ян, а Петэр Пауль!) вынайшаў сваю цацку, час кардынальна змяніўся.

- Кулямётчыца, - сказала Анна. - Калі вам заўгодна дакладней - льюісістка. Я аддаю перавагу дыскаваму «льюісу».

 

Во, ледзь не абмінулі песеньку -Партызан-.

Каб не было вошай, стрыглі валасы

Каб набыць волю, сыходзілі ў лясы

Дзеўки, даруйце, калі не вярнуся

Колькі нас загінула па усёй Беларусі

 

Дарэчы, яна табе нічога не нагадвае? Не? Мо, вось гэтае?

Спаса со стены под рубаху снял

Хату подпалил да обрез достал

При советах жить - торговать свой крест

Сколько нас таких уходило в лес

 

Ну? «Камісар», якога большасьць ведае па спевах Чыжа, меньшасць - па ранейшых, Свіна ды ягоных Аўтазадавальняльнікаў. А каму, мо, й дзед напеў:)

Беларускі антыбальшавіцкі супраціў паручкаўся з рускім. Не дзіва: люнаболы ў праграмнай песеньцы -Людзі на балоце- адным з «сваіх месцаў» абіраюць тачанкі Махно. Вось толькі з антыбальшавіцкім супрацівам махноўцаў не ўсё адназначна. Хутчэй, меў месца антымахноўскі супраціў з боку бальшавікоў...

 

Далей НЕ БУДЗЕ размовы пра тое, што:

- чамусці «укленчаным» заусёды трэба знайсці нейкага ворага - Польшчу, Маскву, бальшавікоў, габрэяў, піндосаў-мерыканцаў...

- чамусці «бальшавікі» перамаглі ўсе й усялякія супрацівы, нават уласны:)

- усе «чамусці" мімахадзь, але грунтоўна апісаў у сваіх апавяданнях Панцеляймон Раманаў...

- і гэтак далей:)

 

Калі казаць колькі словаў пра музыку альбома, дык гэта, натуральна, нейкае крышку дзіўнае спалучэнне таго самага «Камісара» ды... музыкі з кінастужак кшталту «Службовага раману» ды «Аляксандра Пархоменкі». «Аўтэнтычней» было б зусім адмовіцца ад гітар (а можа, й бубнаў). Ды засяродзіцца на баяне, скрыпачцы ды дудках. Ну, можа, яшчэ нешта дапасаваць, накшталт... «баявой валынкі»:)

Але ў апошнім выпадку таму-сяму не было б пад што спяваць тыя песні за пляшкай віна на кухні ці вакол вогнішча ў лесе. А творы ж ЛнБ, мэладзічныя ды гм зухаватыя, для калектыўных спеваў - самае то.

 

Вось мы лагодна й дайшлі да коды.

Загад: дажыць да вясны!

Надзея (адзіная): прыйдзе вясна!

Цікава: вырашаецца апошняе праз... ленанаўскі «Імэджын"! Які, цалкам у духе альбома, змяніў колер: з, так бы мовіць, «зялёнага» хіпізма - на тыповы «чорны» анархізм.

 

Гэткая вось атрымалася ў гарадзенцаў «свабода 2012«. Дакладней, «воля 2012». Неблага было б гэтак альбом і назваць. Хіба што воля другога дзесяцігоддзя 21-га стагоддзя ў люнаболаў мала чым адрозніваецца ад волі другога дзесяцігоддзя стагоддзя 20-га. Што й зразумела?

 

Падвядзем жырную рысу.

Амаль кожны, хто памінаў альбом ЛнБ, рабіў гэта праз коску з «Народным альбомам». Мяркую, рабіць гэта цалкам недарэчна.

 

Апошнім часам зьявілася зашмат «культурных» людзей. То ж бо тых, для якіх песні - культурная зьява. І нішто іншае.

Толькі адны рупяцца аб рускай культуры, другія - аб беларускай, трэція балеюць душой за ўсю цывілізацыю. Часцяком забываеш пра гэткі падыход і кідаешся ў спрэчкі. Пакуль не знойдзеш прытомнасць: авохці, ніякага ж агульнага падмурка, агульнага поля для спрэчак! Бо «гэны любіць танга, гэны любіць джаз, гэны вось за дыска душу д’яблу прадасць...»

Аднаму патрэбна, каб музыка была, як у ягоных улюбёнцаў.

Другому, каб была ў асобным стылі.

Трэцяму - каб уносіла нешта ў скарбонку міравой культуры.

Чацвертаму - каб на беларускай (рускай, ангельскай, суахілі) мове!

І нікому з іх не патрэбны песні, якія пераварочваюць (твой) свет, якія землятрусам праходзяцца па сэрцы ці то мазгах...

А калі раптам нехта - напрыклад, Міхалок - абтрасе з галавы гэты культур-мультур, смачна плюне на «культурныя зьявы» й, пакінуўшы пачынаючы смярдзець трупік у канцэртнай залі, вынясе жывое на вуліцу, ў скверы ды кухні, дык шмат хто пачынае падціскаць ніжнюю губу ды заціскаць нос. Чуецца процьма галасоў кшталту: «Вось, была ж (з прыдыханнем) твор-часць. А зараз - што? Кань-юнк-ту-рааа».

 

Я спадзяюся, што для люнаболаў іх песні – не культурная зьява, а эээ “кіраўніцтва да дзеяння”. Што аніякая гэта не творчасць, а тое, што баліць ды распірае знутры. Бо калі гэта творчасць, дык гэта тое ж самае лайно, што й ува Ярмоленкі ды Білана. А лайна й так даволі.

 

Ты скажаш: «кляты беларускі рамантызм»? Так, татальны таталітарны рамантызм:) А навошта - інакш?

 

 

ЧАСТЬ 78.

РНО (Роскошь Нечеловеческого Общения

 

Фж)

Обо мне говорили, что я революционер, но если так, то произошло это помимо моей воли. Я не восстаю против установлений мира. О себе я мог бы сказать словами Блеза Сандрара: "Я революционизирую". А это не то же самое, что быть революционером.

Считаю, что необходимо стоять вне сферы искусства и вне его воздействия. Искусство - только один из способов жизни, а жизнь щедрее. Оно лишь указывает путь, а этого часто не понимают не только зрители, но и сам художник. Становясь целью, оно себя предает. А художники чаще всего предают жизнь своими усилиями взять над ней верх. Я совершенно убежден, что когда-нибудь все искусство исчезнет. Но художник останется, а жизнь будет не "областью искусства", но самим искусством, решительно и навсегда заместив собой то, что к искусству относится.

Мы еще не начинали жить. Мы уже не животные, но еще не люди. С той поры как возникло искусство, об этом твердил нам каждый великий художник, но сколь мало тех, кто это понял. Как только искусство обретет истинное признание, оно исчезнет. Ведь оно только подмена, язык символов, посредством которого воссоздается то, что мы не в состоянии выразить непосредственно. Но чтобы такое свершилось, нужно, чтобы человек стал по-настоящему религиозным: не прихожанином, а действительно носителем веры, истинным богом - без всяких метафор. И он им в конце концов неизбежно станет.

А из всех троп, которые выводят к этой главной дороге, искусство самая важная, проложенная в самом надежном направлении и более всех других вознаграждающая путника.

Генри МИЛЛЕР dixit.

Ну, об искусстве и ЖИЗНИ?

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2021-05-12; просмотров: 165; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 52.14.126.74 (0.038 с.)