Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Бяжы, каб цябе злав I л I («нотны аркуш» №16, 07. 10. 1991)

Поиск

Рабочы дзень у рэдакцыі быў у разгары, калі мне раптам здалося, што (н*?) ператварыўся ў тэлеэкран. Ну не ў дзвярным жа праёме беларускай рэдакцыі было чакаць чарговую маскоўскую зорку, што выступае пад псеўданімам “Санбой”. Ягонымі відэакліпамі ды проста канцэртнымі тэлезапісамі поўняцца зараз “Праграма А”, “Гінес-шоу”, “Вакол смеху” і… нават спартыўныя выпускі. Што ж зробіш, ягоны стыль можна назваць веларокам.

Я выглянуў у акно – ці не стаіць ля пад’езда знаёмы стракаты ровар, на якім “Санбой” выязджаў нават на сцэну маскоўскага Палаца моладзі. Ровара не было.

- Ты што, Генадзь (Генадзь Чарняцоў – ягонае сапраўднае імя), у Мінску не на рокколах?

- Усё было, як звычайна – ровар, гітара

- ..з якім ты трапту у кнігу ракордау Гінеса, калі праехаў ад Масквы да Загорска, трымаючыся замест руля гітару…

- …дый болей праехаў бы, как у машыны, што сачыла за мной, бензін не скончыўся. Дык вось усё гэта, сапраўды, было і цяпер са мною пакуль не спыніўся ў Барысаве ля адной крамы, как перакусіць. Ровар угналі. Далей дабіраўся на перакладных.

- А прычына твайго прыезду?

- Іду на чарговы рэкорд. Гэткі вела-рок-марафон па краінах Еўропы і Азіі да Афрыкі ажно. Фінал у Марока. Падтрымала мяне Усесаюзная федэрацыя па веласпорту, ды вось Мінскі велазавод згадзіўся быць спонсарам. Залагоджваў тут апошнія справы, усе дакументы падпісаныя ўжо, спонсар бярэцца нават аплачваць мае дарожныя выдаткі ў рублях, аднак самае дзіўнае, адмовіўся выдзеліць ровар. За рэкламу свайго ровара ў гэтулькіх краінах плацяць мне, а ровара не даюць.

- А ты б таксама па-савецку зрабіў: узяў грошы з мінскага завода, сеў на ровар харкаўскага і пакаціў…

- Ды ну ўжо, досыць. Тут жа сур’ёзная справа. Дый блізкая мне чымсьці Беларусь – я родам з Ярцава на Смаленшчыне. – гаварыў ён, а я пачаў заўважаць глухое афрыкатыўнае “г” у ягоным вымаўленні. – Вось нават раней калі я толькі пачынаў свій вела-рок, дык нават газета “Советская Аджария” пісала пра першыя мае рэкорды: “Бусел” дапамог”. А “Бусел” жа – гэта і ёсць марка мінскага ровара, ён мне прынёс шчасце, а я яму ўжо тады зрабіў рекламу.

- Стоп, нейкія ў нас гандлёва-вытворчыя праблемы пайшлі. Гэта не надта пасуе нашаму “Нотнаму аркушу”. Давай, каб не было залішніх загадак для чытачоў, спачатку разбяромся ў тваёй біяграфіі. Твае рок-н-роллы, блюзы, дыска-песні мы ўжо чулі і па тэлебачанні, і ў кінафільмах “Пад сонцам Аджарыі”, “Ластаўкі і вераб’і”, “Гангстэры ў акіяне” ды іншых. А як жа ўсё пачалося і як узлезла песня на ровар?

- З ровара і пачалося. Каб не ровар, я наўрад ці стаў бы спеваком. Гэта было гадоў дзевяць таму. Калі я вучыўся яшчэ ў школе, у мяне быў зусім іншы лад жыцця. Галоўным чынам таму, што гэта быў школьнік вагою 128 кілаграмаў – з-пад такой вагі ніхто не вяртаецца. Дык вось як. Маці неяк кажа мне: “Тут твой ровар без патрэбы валяецца. Я або выкіну яго, або продам”. А ровар той мне падарылі, калі было трынацнаць гадоў. Шкада стала. І я вырашыў сам наладзіць яго, а як наладзіў уласнымі рукамі, дык і паехаць захацелася. І гэтак захапіўся тым, што праз пэўны час былое захапленіе – буфет ды смачная ежа-палкам адышлі ў мінулае. Не адразу, зднак, перайшоў у сваю пяперашнюю існасць – існасць вела-рок-музыканта. У школе добра вучыўся, англійская мова добра давалася. Паступіў я ў інстытут міжнародных адноснаў. Але бачу – не маё; гэтая ўсюдыісная подпарадкаванасць, дысцыпліна… І я в <…> ровара. Ды ён сам у мяне быў … высокі джентельменскі… <…> кудысьці прыехаць, а каб ехаць і чыць здзіўляцца, атрымліваць уражанні. А тых уражанняў патроху пачалі нараджацца інтанацыі, рытмічныя адчуванні. Тут треба дадаць, што ў дзяцінстве я займаўся ў музычнай школе, і, натуральна, адно наклалася на другое.

- Пра што цікава былі першыя песні?

- Тут цэла гісторыя. З роварам я адкрыў для сябе цудочнае месца натхення. Ёсць у нас у Ярцава легендарнае возера, з якім звязана многае ў гісторыі горада. Да рэвоюцыі гэта быў райскі куток, куды прыязджалі нават госці з-за мяжы, а потым там стварылі нашыя нядбайныя начыльнікі нейкую багадзельню, пасля чаго месца запусцела. Пра гэта я і пісаў песні, і нават статкі ў мясцовую газету. Як ні дзіўна, але как праблему звярнулі ўвагу і цяпер ёсць спадзяванне на адраджэнне гэтай спадчыны

- Так. песні – вялікая сіла. Галоўнае, каб публіцыстычнасць песні не ператваралася ў газетнасць, каб надзённасць не падмянялася аднадзённасцю…

- Мой першый альбом на фірме “Мелодыя” меў назву <…>..і паходіць песня “Сонечны хлопчык”. Тады я яшчэ выступаў проста як Генадзь Чарняцоў, але на канцэртах публіка нярэдкі выклікала мяне “Санбой! Санбой!” Асаблів пасля аднайменнага супер-гіта. Відаць, гэта туральна для рока: гэта і зразумела ўсім і аканічна. І хоць за дзевяць гадоў творчасці напісаў 158 песень, псеўданім замацаваўся навіта ад гэтай. Мо ў ёй была нейкая абагуляючая рыса. Ну і наконт мовы. Я спяваю і па-ангельску, і па-расейску, таму хацелася б, аб імя адпавядала б і таму, і другому.

- У размовпра песні, мы неяк адышлі ад ровара…

- Падыдзекалі прыгадаю, як я іх пішу. Песня падчас прыходзіць нават уначы, а першчым запісаць трэба ж хоць трохі жывы гук пачаставаць беру гітару і… чую, суседзі да пачаставаць стукаюць. Тады і ратуюся роварам, селзячы якім можна і ехаць, і пісаць, і спяваць…

- Так ты трапіў і ў кнігу рекордаў Гінеса?

- Ага. Только спачатку было велападарожа з песнямі Кабулеці, пасля якога мяне запрасілі знацца ў “Клубе кінападарожжаў” вось потым, ў жніўні 1990 года, адзін журналіст кажа мне: “А слабо праехаць на роваре без рук іграючы на гітары. <…>...я трапіў у “Гінес-шоу”. Ды не толь спяваў у дарозе, але здолеў і пагаліцца, і таўся з людзьмі за руку на хаду, нават спартыўныя шорты паспеў змяніц.

- Цяпер я менші здзіўляюся, чаму на рок-музыканта звярнуў нават увагу “Советский спорт”.

- Так, было. І калі я даваў ім інтэрв’ю, да і выказаў сваё жаданне здзейсяіць гэткае вела-рок-турнэ да Міжнемнага мора. Знайц разуменне, потым – падтрымку Усесаюзнай федэрацыі па веласпорту, спонсара, расправаў маршрут да Марока і… Вось такая ніўдача тут, у Мінску: грошы завод дае, а ровара не. Маўляў, едзь на чым хочаш. Уяўляеш себе: даюць не адну тысячу грошай, а самае то што складае сэнс падарожжа, не далі. Во, глядзі, усе накладныя падпісаныя сур’ёзны людзі разумеюць мяне, аддзел збыту на ММЗ не супраць, а бухгалтар Л.Г. Касцянка паставіла на ўсім крыж.

- Ну што ж, яна, мабыць, палічыла, што больш танна будзе наставіц фанерных шчытоў па краіне…

- …на якія ніхто ўжо не звяртае ўвагі. Да на ўсю Еўропу фанеры не напасешся. Шка што ў нас яшчэ выпраўляюць у шлях гаворіць чы: “Скатертью дорожка”.

- Шкада, што нават беларусы не па-нашаму гавораць у Беларусі. Але, Санбой спадзяю, што ровар ты атрымаешь. Не той, дык гэты, <…> рока з гэтым Марока…

Вінцук ГУНЕНКА

Я хочу остаться таким… (Вестник завода)

Геннадия Чернецова – Санбоя – местную знаменитость – мы пригласили в редакцию нашей газеты. И с некоторым нетерпением ожидали его прихода.

Через несколько дней двери редакции распахнулись и, улыбаясь, вошел Санбой.

«Здравствуйте. Этот кусочек от солнца – вам!» и неожиданно у него в руках появился ярко-желтый цветок.

О Санбое уже много переговорено и написано. Как же рассказать о нем, чтоб не повториться и раскрыть какие-то новые его черты?

Посидели, поразмышляли и решили с любезного позволения Санбоя это сделать так.

«…Здравствуйте, Гена!

Что побудило меня написать Вам! Во-первых, мысль о том, что Вы, видимо, интересный человек…

…Я у себя над кроватью повесила цитату Спинозы «Если вы хотите, чтобы жизнь улыбалась вам, подарите ей сначала свое хорошее настроение». Так вот с хорошим настроением – проблемы. Не подскажите ли Вы мне, как Вы себя выводили из черных тупиков, если, таковые, конечно, имелись в Вашей жизни?»

СВЕТЛАНА Б., студентка филиала БГУ.

Первая половина дня, когда мы беседовали с Санбоем была пасмурной. Вдруг сквозь тучи пробились лучи солнца, и их свет озарил помещение.

Санбой захлопал в ладоши и громко, весело рассмеялся:

«Смотрите, смотрите! Я к вам за собой и солнце привел!»

Вот уж действительно, - Санбой – солнечный мальчик. И судя по всему, с хорошим настроением у него – никаких проблем.

«Ты самый настоящий парень. В тебе есть сила воли, крепкий дух, смелость, но главное – веселость, доброта души, дружелюбие. Все самые красивые и счастливые черты человека».

НАТАЛЬЯ, г. Минск

«Когда я увидела в газете твой снимок, то подумала, что это – статья о каком-нибудь зарубежном певце. Прочитала и меня охватил какой-то интерес, что ли…

Ты молодец конечно, что всеми своими усилиями стараешься сбросить лишний вес и добился этого. Сейчас смотришь на тебя: такой симпатичный, стройный парень…»



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2021-04-12; просмотров: 104; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.118.126.69 (0.007 с.)