Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Вопрос№53:развитие Бел искусства В послевоенное время.

Поиск

Духоўны стан грамадства ў значнай ступені знаходзіць адлюстраванне ў літаратуры.Прыкладна з 1953 г. у беларускай літаратуры, як і ва ўсесаюзнай, намеціліся новыя тэндэнцыі, звязаныя з актывізацыяй грамадскага жыцця.Вельмі плённымі для беларускай драматургіі былі канец 60-х – 70-я гады, калі быў створаны шэраг п’ес, якім было суджана стаць літаратурнай класікай.Велізарную ролю ў культурным жыцці рэспублікі іграў Вялікі тэатр оперы і балету.У музычнай культуры ў пасляваенныя гады інтэнсіўна развіваюцца жанры сімфоніі і інструментальнай музчыкі.Развівалася выяўленчае мастацтва. У першыя пасляваенныя гады мастакі знаходзіліся пад яркім уражаннем гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху.У манументальным мастацтве важнейшай тэмай сталі бяспрыкладны гераізм і ўздым народнага духу ў гады Вялікай Айчыннай вайны.Беларуская культура мінулых дзесяцігоддзяў духоўная, глыбокая і таму атрымала прызнанне за межамі рэспублікі.

Асаблiвае месца у вызначэннi новага напрамку куль-

турнага жыцця у БССР у 50-60-ыя гады належала лiтаратуры. Павялiчваецца пiсьменнiцкая арганiзацыя. Да 1966г. на Беларусi было 242 пiсьменнiкi i паэты.Была рэабiлiтавана i вернута чытачу творчасць Ц.Гартнаа, М.Чарота, А.Дудара, П.Галавача i iнш. Да гэтага часу адносiцца росквiт дзейнасцi П.Броукi, М.Танка,А.Куляшова,В.Быкава, Я.Брыля i iнш.Многiя творы беларускiх аутарау ("Апошняя сустрэча" Я.Брыля,"Нявестка" А.Кулакоускага) баранiлi высокае званне чалавека.У 60-ыя гады з'яуляюцца такiя значныя творы,як "Людзi на балоце" I.Мележа,"Сасна пры дарозе" I.Навуменкi,"Засценак Малiнаука" А.Чарнашэвiча i iнш.

Асаблiвай падзеяй гэтага часу стау раман У.Караткевiча "Каласы пад сярпом тва-

iм".Гэтыя творы рэальна характэрызуюць рэвалюцыйныя падзеi на Беларусi,паказваюць жыццё беларускай вёскi,гiстарычнае мiнулае беларускага народа. Значных

поспехау лiтаратура дасягнула у асвятленнi падзей Вялiкай Айчыннай вайны.Многа зрабiу,каб сказаць прауду пра вайну,В.Быкау у творах "Жураулiны крык","Сотнiкау","Здрада","Пастка".Новае асэнсаванне вайны знайшло месца у творах I.Навуменкi, I.Чыгрынава i iнш.Ва усiх творах пра вайну звычайны чалавек стау героем у вайне,змагауся з ворагам за Радзiму i за сваё жыццё. I гэта паказваюць творы I.Навуменкi "Сасна пры дарозе",I.Пташнiкава "Тартак", А.Адамовiча "Сыны iдуць у бой".

У перыяд 50-60 гадоу якасна абноулена загаварылi беларускiя паэты: П.Броука, М.Танк, А.Звонак, А.Лойка, Г.Бураукiн i iнш.

З'явiлiся глыбокiя па зместу творы у драматургii. Сярод iх "Брама неумiручасцi" К.Крапiвы, "Лявонiха на арбiце" А.Макаёнка i iнш.

Такiм чынам, беларуская лiтаратура зрабiла рашучы крк на шляху вызвалення ад унiтарызму.

У рэпертуатры тэатрау з'яуляюцца творы сучаснай тэматыкi: "Калючая ружа" Ю.Семенякi,опера А.Туранкова "Яснае свiтанне",К.Малчанава "Брэсцкая крэпасць" i iнш.Вялiкую увагу удзялялi ваеннай тэматыцы.На сцэне iшлi спектаклi па п'е сах К.Крапiвы "Людзi i д'яблы", 10 год не зыходзiу з афiш Рускага тэатра iмя А.М.Горкага спектакль "Галоуная стаука" па п'есе К.Губарэвiча, у якiм паказаны шлях у рэвалюцыю салдат I сусветнай вайны.На сцэне беларускiх тэатрау iшлi спектаклi па п'есах А.Астроускага, А.Чэхава, У.Шэкспiра.У 1956г. быу адкрыты Беларускi тэатр юнага гледача.

Новым зместам папоунiлiся харавы i iнструментальны канцэрт. Кампазiтарау прываблiваюць тэматыка iдэйнага i сацыяльнага гучання. Былi напiсаны такiя творы як "Памяць сэрца" I.Лучанка, "Абелiск" Д.Смольскага, кантата А.Багатырова "Беларускiя песнi" i iнш.Эстэтычнаму выхаванню народа служылi Джяржауная харавая капэла БССР, Дзяржауны народны хор, Ансамбль песнi i пляскi, у 60-ыя гады да iх далучыуся ансамбль "Песняры".

Выяуленчае мастацтва праходзiць цяжкi шлях развiцця. Дамiнуючай з'яуляецца тэматычная карцiна. Вызначаюцца "У полi" М.Савiцкага, "Маё Палессе" Вашчанкi i iнш. Вядомы мастак М.Савiцкi напiсау цыкл карцiн "Лiчбы на сэрцы",прысвеча ных вайне.

Развiваецца манументальнае мастацтва. Дасягненнем беларускай культуры былi

работы З.Азгура, А.Глебава, В.Цыгаля, А.Селiханава i iнш.

 

 

ВОПРОС№55 Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у СССР. Абвяшчэнне суверэнітэту савецкіх рэспублік. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР 27 ліпеня 1990 г.

Другая палова 1980-х гг. увайшла ў гісторыю СССР спробай сур'ёзных рэформаў, усебаковага абнаўлення грамадства, якія атрымалі назву "палітыкі перабудовы". Да гэтага часу праявы застою ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны станавіліся ўсё больш відавочнымі і пагражалі перарасці ў агульнадзяржаўны крызіс. Жыццёвы ўзровень насельніцтва СССР быў непараўнальна ніжэйшы, чым у краінах Захаду. Да таго ж, савецкі рэжым рэзка крытыкаваўся за парушэнне правоў чалавека і адсутнасць дэмакратыі.
У канцы 1982г. памёр Л.І. Брэжнеў. Кіраўніком партыі і дзяржавы стаў Ю.У. Андропаў былы Старшыня КДБ. Ён бачыў пераадоленне застою ў навядзенні ў краіне дысцыпліны і парадку. Аднак ён цяжка захварэў і праз 14 месяцаў памёр. Пасля яго смерці кіраўніком партыі быў абраны прэстарэлы К.У. Чарненка, які прабыў на гэтым пасту з лютага 1984 па сакавік 1985г. Ён імкнуўся вярнуць краіну да брэжнеўскага застою. Пасля смерці К.У. Чарненкі Генеральным сакратаром ЦК КПСС быў абраны М.С. Гарбачоў. У красавіку 1985г. на Пленуме ЦК КПСС ён абвясціў перабудову. У аснове прапанаванай ім праграмы ў эканоміцы ляжала інтэнсіфікацыя вытворчасці на аснове НТР, павышэнне вытворчасці працы, істотнае павышэнне якасці прадукцыі і яе аб’ёмаў, укараненне ў планавую эканоміку элементаў рыначных адносін. Адначасова ён абвясціў дэмакратызацыю савецкага грамадства, галоснасць і плюралізм думак.
Ініцыятары перабудовы першапачаткова разлічвалі вывесці краіну з паласы застою пад лозунгам удасканальвання сацыялізму, не закранючы істотна асноў савецкай камандна-адмінстратыўнай сістэмы. Выйсце бачылася ў паскарэнні эканамічнага развіцця краіны. Менавіта эканамічныя праблемы найбольш адчувальна ўплывалі на настроі грамадства ў цэлым. М. Гарбачоў і яго калегі (М. Якаўлеў, Э. Шэварднадзе і інш.) адмовіліся ад шматлікіх дагматаў камунізму ў сацыяльна-эканамічнай сферы.
Канкрэтным праяўленнем новых падыходаў у эканоміцы стаў перавод з 1987 г. прадпрыемстваў і аб'яднанняў на гаспадарчы разлік і самафінансаванне. На гэтыя ўмовы ў Беларусі з 1988 г. перайшлі прамысловасць, аграпрамысловы комплекс, транспарт, большасць будаўнічых арганізацый. У 1989 – 1991 гг. былі прыняты законы СССР аб кааперацыі, аб уласнасці, аб індывідуальнай працоўнай дзейнасці, аб сялянскай гаспадарцы, аб арэндзе і арэндных адносінах, аб зямлі і інш. Узнікненне розных формаў уласнасці і гаспадарання сведчыла аб паступовым укараненні элементаў рыначнай эканомікі.
Аднак перабудова эканамічных і сацыяльных адносінаў не магла ісці ў адрыве ад рэфармавання грамадска-палітычнай сферы. Адміністрацыйна-камандная сістэма, якая склалася за гады савецкай улады, аказалася слабаўспрымальнай да пераменаў. Менавіта яна была ядром так званага "механізма тармажэння". Але нават на гэтым фоне ў параўнанні з суседнімі рэспублікамі БССР выглядала адной з самых кансерватыўных. Партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва Беларусі дэманстравала прыхільнасць да захавання старой сістэмы і ціхае супрацьдзеянне рэформам.

Унутранні палітычны крызіс СССР праявіўся ў так званым "парадзе суверэнітэтаў": 16 лістапада 1988 г аб дзяржаўным суверэнітэце аб'явіла Эстонія, 28 чэрвеня 1989 г. аналагічнае рашэнне прыняў Вярхоўны Савет Літвы, 26 мая 1990 г. – Грузіі, 12 чэрвеня 1990 г. – Расійскай Федэрацыі, ў ліпені 1990 г. – Украіны. 27 ліпеня 1990 г. (самая апошняя з усіх рэспублік) БССР таксама прыняла Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Згодна з ёй у Беларусі ўстанаўлівалася вяршэнства законаў БССР, дэкларыравалася перадача ва ўласнасць рэспублікі ўсіх матэрыяльных каштоўнасцей, якія меліся на яе тэрыторыі і так далей і таму падобнае. Трэба адзначыць, што на некаторы час ў Беларусі, Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце, паклалі пад сукно (іншымі словамі яе прынялі але сілы закону не надалі). Так зрабілі таму, што вырашылі пачакаць што адбудзецца ў іншых рэспубліках і ў першую чаргу ў Расіі. Падобным чынам паступілі яшчэ 8 саюзных рэспублік

 

ВОПРОС№57-58 Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверынітэту Рэспублікі Беларусь у першай палове 90-х гг. XX ст. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Першыя прэзідэнцкія выбары. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.

Перыяд 1991 – 1994 гг. быў характэрны аслабленнем палітычнага і эканамічнага кіраўніцтва рэспублікай, вострай барацьбой за ўладу ў Вярхоўным Савеце. У гэты час ствараюцца рад палітычных партый, да 1995 г. іх было зарэгістравана ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь 34. Але яны былі адносна нешматлікімі і не аказвалі істотнага ўплыву на ход падзей за. Выключэнне складалі партыя БНФ, ПКБ, КПБ, Партыя народнай згоды і Аб’яднаная грамадзянская партыя. Пры Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь была створана камісія па распрацоўцы новага праекта Канстытуцыі Рэспублікі, але з-за ўнутрыпарламенцкай барацьбы, змен старшынь Канстытуцыйнай камісіі канстытуцыя прыняты толькі 15 сакавіка 1994 г. Галоўнай яе асаблівасцю было ўвядзенне інстытута прэзідэнцтва. У выніку выбараў 10 ліпеня 1994 г. першым прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь стаў А.Р. Лукашэнка. У маі 1995 г. адбыліся новыя выбары ў парламент. Адначасова Прэзідэнт ініцыіраваў правядзенне рэферэндума па пытаннях надання рускай мове статуса дзяржаўнай як і беларускай, аб змене сімволікі, эканамічнай інтэграцыі з Расіяй і аб праве прэзідэнта распускаць парламент. Па ўсіх гэтых пытаннях прэзідэнт атрымаў падтрымку насельніцтва.
У 1996 г. абвастрыліся адносіны паміж заканадаўчай і выканаўчай уладамі. З мэтай пераадольвання палітычнага крызіса прэзідэнт ініцыіраваў правядзенне другога рэферэндума, згодна з якім, былі ўнесены некаторыя змены ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Вярхоўны Савет стаў двухпалатным у складзе Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў. Былі таксама пашыраны правы Прэзідэнта. У 2000 г.г. былі праведзены выбары новага двухпалатнага парламента, а ў 2001 г. на новы пяцігадовы тэрмін прэзідэнтам зноў быў выбраны А. Р. Лукашэнка. Згодна з вынікамі трэцяга ініцыіраванага прэзідэнтам рэферэндума, які адбыўся 14 кастрычніка 2004 г., А. Р. Лукашэнка атрымаў права зноў балаціравацца на пасаду прэзідэнта ў час выбараў 2006 г., у выніку якіх ён атрымаў у сваю падтрымку падаўляючую большасць галасоў выбаршчыкаў. У час парламенцкіх выбараў 28 верасня 2008 г. ні адзін з прадстаўнікоў апазіцыі не быў выбраны дэпутатам палаты прадстаўнікоў.
У знешняй палітыцы Рэспубліка Беларусь з самага пачатку свайго самастойнага развіцця ўзяла курс на шматвектарнасць знешнепалітычнага курса. Яе прызналі 160 дзяржаў свету, Беларусь стала членам некалькі дзесяткаў міжнародных арганізацый. Але прыярытэтным напрамкам ў знешнепалітычнай дзейнасці Беларусі былі і застаюцца ўзаемаадносіны з Расіяй. Пастаянна ўмацоўваецца эканамічнае супрацоўніцтва гэтых краін, прыняты рад палітычных рашэнняў, накіраваных на ўмацаванне інтэграцыйных працэсаў.
У эканамічнай сферы пасля распада СССР і стварэння сувярэнных дзяржаў адбыўся пераход да ліберальнай рыначнай эканомікі. Пачалася прыватызацыя прадпрыемстваў і пераход на свабоднае цэнаўтварэнне.
За 1991 – 1995 гг. валавы нацыянальны прадукт скараціўся на 35%, рэальная зарплата зменшылася на 50%. 60% насельніцтва аказалася за рысай беднасці. Палажэнне яшчэ больш ускладнялася ў сувязі з узрастаючай інфляцыяй, ростам беспрацоўя, нарастаннем іншых сацыяльных праблем.
У 1996 г. быў узяты курс на эканоміку з моцным дзяржаўным рэгуляваннем. Былі зацверджаны асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996 – 2000 гг., прыпынена прыватызацыя, спыніўся дэмантаж буйнай калгасна-саўгаснай вытворчасці і зроблены ўпор на аднаўленне калгасаў.
У выніку прынятых мер па стабілізацыі эканомікі з 1996 г. спыніўся спад вытворчасці і з 1997 г. пачаўся невялікі ўздым. У 2001 г. Беларусь першай на постсавецкай прасторы аднавіла ўзровень вытворчасці 1990 г. У 2001 – 2005 гг. прырост валавага ўнутранага прадукту ў Рэспубліцы Беларусь штогод складаў у сярэднім 7,5%. Паступова пачалася выпрацоўвацца «беларуская мадэль» сацыяльна-эканамічнаяга развіцця, дзе ўсталявана моцная дзяржаўная ўлада.
У 2006 г. былі абмеркаваны і зацвержаны асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006 – 2010 гг, дзе у якасці асноўнай задачы пастаўлена павышэнне якасці жыцця людзей.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-21; просмотров: 272; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.149.242.223 (0.008 с.)