Вопрос№60 культура беларусі на сучасным этапе. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Вопрос№60 культура беларусі на сучасным этапе.



Асноўныя тэндэнцыі развіцця культуры. Характэрнымі рысамі духоўнага жыцця грамадства 1990-х гг. сталі свабода творчасці. Але Неспрыяльны ўплыў на развіццё культуры аказала змяншэнне яе фінансавання. Рэзка скарацілася колькасць культурна-асветных устаноў: бібліятэк, клубаў, дамоў і палацаў культуры, музеяў і інш.
Імкненне ўрада, аказаць падтрымку айчыннай культуры прывяло да стварэння грунтоўнай заканадаўчай базы. З’явіліся законы «Аб мовах у Беларускай ССР» (1990), «Аб культуры ў Беларускай ССР» (1991), «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь» (1991), «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны» (1992) і інш.
Духоўнае адраджэнне немагчыма без захавання багатай спадчы­ны – шматлікіх помнікаў гісторыі і культуры. Многія гарады – Мінск, Гродна, Навагрудак, Нясвіж, Мір, Гомель, Полацк і інш. – маюць унікальныя архітэктурныя помнікі. Нягледзячы на цяжкасці, шмат што зроблена для іх рэстаўрацыі.
Новыя рэаліі ўвайшлі ў беларускую культуру шматлікімі выставамі, вернісажамі, на якіх шырока прадстаўляліся раней забароненыя творы.
Штогоду рэспубліцы праводзіцца больш за 30 міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных фестываляў. Гэта «Славянскі базар» у Віцебску, «Залаты шлягер» у Магілёве, «Беларуская музычная восень», Міжнародны фестываль арганнай музыкі ў Полацку, Рэспубліканскі фестываль камернай музыкі «Музы Нясвіжа», Міжнародны кінафестываль «Лістапад» і інш.
На нацыянальна-культурнае развіццё накіравана дзейнасць многіх творчых і грамадска-культурных аб'яднанняў: Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Францыска Скарыны, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, Беларускага краязнаўчага таварыства, Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны і інш.
Атрымалі далейшае развіццё фізкультура і спорт. У рэспубліцы захавалася матэрыяльная спартыўная база. У 2005 г. налічвалася больш за 24 тыс. спартыўных збудаванняў, і кожным абласным і многіх раённых цэнтрах ўзведзены лядовыя палацы.
За 2000 – 2005 гг. у рэспубліцы падрыхтавана 4540 майстроў спорту з іх 519 міжнароднага класа,. На чэмпіянатах, кубках, першынствах свету і Еўропы ў 2005 г. беларускімі спартсменамі заваявана 419 медалёў.
Літаратура і мастацтва. Пачатак 1990-х гг. азнаменаваўся перавыданнем забароненых раней твораў Гарэцкага, Луцкевіча, Ігнатоўскага, Доўнар-Запольскага і інш. Вялікую цікавасць выклікалі творы, прысвечаныя тэмам сталінскіх рэпрэсій, гістарычнага мінулага і сучаснасці. У літаратуры працягвалася абнаўленне стыляў, з’яўленне новых тэматычных і жанрава-стылістычных кірункаў, засваенне вопыту еўрапейскай і сусветнай літаратуры, лепшых традыцый 1920 – 1930-х гг.
Побач з пакаленнем ужо вядомых празаікаў працавалі над новымі творамі пісьменнікі Рубанаў, Лялько, Арлоў, Наварыч, Асташонак, Федарэнка, Бутрамееў і інш. Асноўная тэматычная накіраванасць прозы — праблема чалавечага, духоўнага ў чалавеку, захаванне культурна-гістарычнай памяці і спадчыны народа, маральна-этычныя праблемы, вясковае жыццё, Чарнобыль і інш. Такія праблемы раскрываюцца ў творах «Легенда Прыпяці» Г. Пашкова, «Мона Ліза» I. Жарнасек, «Смута» А. Федарэнкі, «Койданава» А. Глобуса, «Пераўвасабленне» і «Формула асобы» А. Асташонка і інш.
У беларускай драматургіі выдзяляюцца тры асноўныя тэмы – ча­лавек, жыццё, гісторыя. Навізной і арыгінальнасцю характарызуюцца многія творы, сярод іх – «Вірус» Г. Каржанеўскай, «Песня Цэзара» Л. Рублеўскай, «Прыватны сектар» М. Казачонка, «Жаніх па перапісцы» А. Федарэнкі, «Сабака з залатым зубам» У. Сауліча і інш. Па-ранейшаму плённа працавалі ў гэтым жанры А. Дудараў, А. Аста­шонак, У. Клімовіч, I. Сідарук i інш.
У паэтычных кнігах, публікацыях у значнай ступені знайшлі мастац-кае адлюстраванне тэмы, вобразы, настроі, якімі паэзія жыла з пачатку дэмакратычнай перабудовы грамадства. Пачынаючы з 1986 г. скразной у паэзіі застаецца чарнобыльская тэма. Гора народа, пакуты і боль чалавека на знявечанай зямлі – лейтматыў твораў Я. Сіпакова, М. Танка, А. Лойкі, В. Зуёнка, М. Мятліцкага, А. Хатэнкі і інш.
У сучаснай дра­матургіі пераважаюць творы, прысвечаныя гістарычнаму мінуламу Беларусі. Шмат вобразаў гістарычных дзеячаў увасобіў у сваёй творчасці А. Петрашкевіч. У Магілёўскім абласным тэатры пастаўлена п’еса I. Чыгрынава «Следчая справа Вашчылы». Цэнтральнае месца займае драматургія А. Дударава. Сцэнічнай маляўнічасцю адзначаецца спектакль «Князь Вітаўт», пастаўлены Нацыянальным тэатрам імя Я. Купалы. П'еса А. Дударава «Палачанка» ўвасоблена Беларускім рэспубліканскім тэатрам юнага гледача, «Чорная панна Нясвіжа» — Нацыянальным тэатрам імя Я. Купалы. Створаны спектаклі, прысвечаныя сучаснаму жыццю: «Дагарэла свечачка...» А. Петрашкевіча, «Смак яблыка» А. Дзялендзіка, «Ку-ку» М. Арахоўскага, «Зона X» А. Карэліна. Найбуйнейшыя тэатральныя калектывы ў Беларусі атрымалі статус нацыянальных — Беларускі тэатр імя Я. Купалы, Рускі драматычны тэатр імя М. Горкага, Беларускі тэатр імя Я. Коласа. У Беларусі стабільна працуюць 28 дзяржаўных тэатраў. Падрыхтоўку тэатральных кадраў ажыццяўляюць Беларуская акадэмія мастацтваў, Беларускі універсітэт культуры.
Перыяд на мяжы XX—XXI стст. Створаны мастацкія фільмы, прысвечаныя сучасным праблемам: «Гладыятар па найме», «Паміжжыццём і смерцю» Дз. Зайцава. Зняты эпічны тэлесерыял «Плач перапёлкі» паводле твораў I. Чыгрынава (рэжысёр I. Дабралюбаў), дакументальны фільм «Пасля Перамогі» (рэжысёры В. Жыгалка і С. Шчаглоў). У мастацкім фільме «У жніўні 44-га...» (рэжысёр М. Пташук) паказаны складаныя абставіны ў заходніх абласцях Беларусі пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гледачоў узрасла цікавасць да гісторыі Беларусі. Створаны дакументальна-мастацкі цыкл В. Шавялевіча: «Да вас, сучаснікі мае...», «Пастка для зубра», «Беларусь на крыжы стагоддзяў». У жанры легенды вырашаны гісторыка-прыгодніцкі фільм «Анаста-сія Слуцкая» (рэжысёр Ю. Ялхоў) пра абарону Слуцка ад татарскага набегу ў пачатку XVI ст. Рэлігійным дзеячам, асветнікам прысвечаны фільмы «Запавет Ефрасінні», «Сімяон Полацкі» С. Гайдука.
Дасягненні і праблемы беларускай навукі. У цяжкіх умовах апы-нулася беларуская навука. Пачынаючы з 1991 г. затраты на навуку і навуковыя даследаванні пастаянна скарачаліся і ў 1996 г. склалі менш за 1 % дзяржаўнага бюджэту. У пачатку 1990-х гг., у параўнанні з 1988 г., фінансаванне навуковых даследаванняў зменшылася ў 7 разоў. Рэзка скарацілася колькасць работнікаў,

занятых асноўнай навукова-тэхнічнай дзейнасцю: са 107 тыс. у 1990 г. да 51 тыс. у 1994 г. Многія таленавітыя вучоныя выехалі за мяжу або перайшлі працаваць у іншыя сферы дзейнасці.

Сітуацыя пачала мяняцца ў другой палове 1990-х гг. У 1997 г. Ука­зам Прэзідэнта Акадэмія навук атрымала статус Нацыянальнай. Ство­раны інстытуты праблем энергетыкі, радыеэкалагічных праблем, малекулярнай і атамнай фізікі, тэхналогіі металаў у Магілёве, хіміі новых матэрыялаў, Інстытут леса. Расце прыём у аспірантуру. Створаны спецыяльны Фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Да канца 1990-х гг. у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі працавала больш за 4300 навуковых супрацоўнікаў. Вучоныя HAH Беларусі выконвалі 747 заданняў па 38 найважнейшых дзяржаўных праграмах у галіне прыродазнаўчых, тэхнічных і грамадскіх навук. У вырашэнні' дзяржаўных эканамічных і сацыяльных праблем, праектаў і праграм яны супрацоўнічаюць з 52 краінамі свету. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ажыццяўляе Міждзяржаўную праграму «Лазерныя тэхналогіі XXI стагоддзя». У Беларусі асвоены выпуск лазераў на неадыме, якія купляюць Японія, Германія і іншыя краіны.

У 2004 г. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі адзначыла сваё 75-годдзе. Юбілей не толькі стаў аглядам дасягненняў, але і паставіў перад вучонымі новыя задачы. Увага навукоўцаў сканцэнтравана на неабходнасці глыбокага аналізу працэсаў, якія адбываюцца ў грамадскім жыцці, распрацоўцы прапаноў па кіраўніцтве дзяржавай і развіцці грамадства, вызначэнні кірункаў навукова-тэхнічнай палітыкі. Важным кірункам застаецца рэфармаванне навукі, узаемадзеянне яе з вытворчасцю ў тых галінах, якія абяцаюць удасканаленне тэхналогій і на гэтай аснове — прарыў на сусветныя рынкі, у тым ліку нарынкі развітых краін, у галіне лазернай тэхналогіі, радыёэлектронікі, інфармацыйных тэхналогій, механаоптыкі і інш.

У сусветны рэйтынг высокапрадукцыйных камп'ютэрных сістэм уключаны суперкамп'ютэр «СКІФ», створаны ў выніку беларуска-расійскага партнёрства ў галіне высокіх тэхналогій. У рэспубліцы рас-працаваны беларускі касмічны апарат «БелКА» — малы спадарожнік, у стварэнні якога ўдзельнічалі сотні прадпрыемстваў Беларусі і Расіі.

Развіццё адукацыі. Адбываюцца змены ў галіне адукацыі. Першачарговая задача — гуманізацыя народнай асветы, стварэнне такіх падыходаў да выхавання дзяцей і моладзі, якія заснаваны на менталітэце нацыі, яе гістарычнай самасвядомасці і культуры. Такія прынцыпы закладзены ў законах «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь» (1991), «Аб агульнай сярэдняй адукацыі» (2006) і інш.

3 другой паловы 1990-хгг. праводзіцца рэформа агульнаадукацыйнай школы. Мяняюцца структура і змест адукацыі, адбываецца прывядзенне іх у адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі. Распачалася рэформа адукацыі, звязаная з пераходам агульнаадукацыйнай школы на 12-гадовы тэрмін навучання. З'явіліся новыя тыпы ўстаноў: гімназіі, ліцэі, каледжы. Узніклі камерцыйныя навучальныя ўстановы.

У прафесійна-тэхнічнай адукацыі назіраецца паглыбленне інтэграцыі сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. 15 тыс. навучэнцаў прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў (ПТНУ) атрымліваюць агульнаадукацыйную падрыхтоўку па профільных прадметах на павышаным узроўні.

3 1990-х гг. узрос попыт на вышэйшую адукацыю. Гэта прывяло да пашырэння платных формаў навучання ў дзяржаўных ВНУ і стварэння камерцыйных (недзяржаўных) навучальных устаноў. У 2001 г. іх было 14. У 2005/06 навучальным годзе ў сістэме ВНУ функцыянавала 54 установы, у якіх навучалася 385 тыс. студэнтаў. Падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй вядзецца больш як па 300 спецыяльнасцях. Сістэма вышэйшай адукацыі перабудоўваецца ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі

У 2006 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якая ўяўляе сабой найбуйнейшы інфармацыйны і культур­ны цэнтр. Яна з'яўляецца часткай інтэлектуальнага скарбу нашай планеты і своеасаблівым сімвалам сучаснай Беларусі.

 

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-21; просмотров: 470; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 13.58.247.31 (0.007 с.)