Вопрос№36:проблема белоРусской гос-венности В общ- полит движении Б. Первый всебелорусский съезд. Объявление бнр. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Вопрос№36:проблема белоРусской гос-венности В общ- полит движении Б. Первый всебелорусский съезд. Объявление бнр.



Першы Усебеларускi з'езд адбыуся 5-7 снежня 1917 г. у Мiнску. На iм1

прысутнiчала 1872 дэлегаты, якiя былi абраны ад усiх 5-цi губерняу Бела-

русi. Па прадстаунiцтву i складу гэта быу у поунай меры паунамоцны з'езд

якi меу права вырашаць пытаннi аб стварэннi краевай улады.На з'ездзе была абрана Рада i фактычна аб'яулены па-за законам Аблвыканкомзах. Бальшавiкi з дапамогай зброi разагналi з'езд (17 снежня).Трэцi Усерасiйскi з'езд Саветау адобрыу дзеяннi Беларускiх бальшавiкоу. 18 снежня 1917 года тайна у дэпо Лiбава - Роменскай чыгункi адбылося паседжанне Прызiдыума Усебеларускага з'езда. Быу абраны выканаучы камiтэт (17 чалавек) начале з Тамашом Грыбам.Ва умовах развалу фронта бальшавiкi не здолелi арганiзаваць абаро ну Беларусi.У ноч на 19 лютага 1918 года бальшавiкi уцяклi з Мiнска.Уладу у свае рукi узяу Выканкам Усебеларускага з'езду.21 лютага 1918 года Выканкам звярнууся да народа Беларусi з першай Устауной граматай у якой абвяс цiу сябе часовай уладай на тэрыторыi Беларусi i абявязауся склiкаць Усебеларускi Устаноучы з'езд. 9 сакавіка 1918 г. адбылося пашыранае пасяджэнне выканкома Савета Усебеларускага з’езда. На пасяджэнні была прынята 2-я Устаўная грамата да народа Беларусі. У гэтым дакуменце Беларусь абвяшчалася Народнай Рэспублікай.Аднак ў граматах не былі дастаткова выразна акрэслены сацыяльна-палітычныя задачы.Таму выпрацоўваецца агульная тактыка ў нацыянальным пытанні.25 сакавіка 1918 г. на сесіі Рады была прынята Устаўная грамата. Грамата павінна была завяршыць працэс самавызначэння і канчаткова канстытуіраваць утварэнне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Галоўным у грамаце было абвяшчэнне незалежнасці Беларусі.Найбольшую самастойнасць Рада БНР атрымала ў галіне культуры і адукацыі.Народны сакратарыят БНР атрымаў ад нямецкага камандавання некаторыя правы і ў галіне міжнароднай палітыкі.Вось у такіх складаных умовах Рада БНР на закрытым пасяджэнні прыняла тэкст тэлеграмы германіі, у якой выказвалася падзяка за вызваленне Беларусі ад бальшавіцкага прыгнёту і анархіі.Пасылка Радай тэлеграмы выклікала востры палітычны кразіс у самой Радзе, яе пакінулі эсэры, меншавікі, яўрэйскія сацыялісты.Крызіс прывёў да расколу БСГ.Пасля вайны на вызваленай тэрыторыі Беларусі была адноўлена савецкая ўлада. Ствараліся яе органы: ваенныя саветы, рэвалюцыйныя камітэты, выканкомы Саветаў.Такім чынам, абвяшчэнне БНР з’явілася першай спробай рэалізацыі на практыцы беларускай ідэі, што ўзнікла яшчэ на пачатку ХІХ ст., сукупнасці ўсіх трох яе асноватворных элементаў – нацыянальнай свядомасці, нацыянальна-культурнага адраджэння і нацыянальнай дзяржаўнасці.Аднак гэта быў першы крок барацьбы за беларускую дзяржаўнасць. Незалежнасць і свабода, аб’яўленыя 25 сакавіка 1918 г., так і засталіся жаданнем і надзеяй.Рада БНР даволi паспяхова

займалася культурна-асветнiцкай дзейнасцю.Бый атрыманы дазвол на выданне14 беларуса-моуных газет i часопiсау.Адкрыта было больш за 160 беларускiх Быу адкрыты педiнстытут,створана бюро па напiсанню падручнiкау, а для iх выдання - таварыства "Асвета".У эканамiчнай вобласцi была арганiзавана Беларуская гандлевая палата i распрацавана праграма ажыццяулення фiнансаваграшолвай сiстэмы.Пасля лiстападаускай 1918 года рэвалюцыi у Германii Савецкi урад дэнансавау Брэсцкi мiрны дагавор i рушыу Чырвоную Армiю на Захад. Не маючы уласных войск,Рада БНР не змагла аказаць супрацiуленне.Многiя члены Рады БНР вумушаны былi пакiнуць Мiнск.Такiм чынам,у вынiку не спрыяльных знешне-палiтычных i унутраных умоу няудала завяршылася першая спроба арганiзацыi беларускай дзяржаунасцi.Але дзейнасць Рада БНР зрабiла значны уплыу на рост нацыянальнай самасвядомасцi беларусау.Гэта прымусiлабальшавiцкi урад пайсцi на стварэнне Беларускай Савецкай Рэспублiкi.

ВОПРОС№37 Абвяшчэнне і дзейнасць Беларускай Народнай Рэспублікі ва ўмовах нямецкай акупацыі (сакавік-снежань 1918 г.).

На акупіраванай немцамі тэрыторыі Беларусі панавала ваенная адміністрацыя. Яна забараніла бальшавіцкую партыю і грамадскія арганізацыі, якія падтрымлівалі яе, але дазволіла дзейнасць нацыянальна-дэмакратычных арганізацый. Былі адноўлены органы мясцовага самакіравання - гарадскія думы і земствы. Фабрыкі і заводы акупанты перадалі былым уладальнікам. У вёсцы была адноўлена прыватная ўласнасць на зямлю, памешчыкам вярталі іх былыя ўладанні. Сяляне абкладаліся харчовым падаткам, праводзіліся рэквізіцыі хлеба, мяса, фуражу на патрэбы нямецкай арміі. На мірных жыхароў наладжваліся аблавы, карныя аперацыі, людзей вывозілі ў Германію, саджалі у канцэнтрацыйныя лагеры.

Палітыка акупантаў сутыкнулася з супраціўленнем насельніцтва. Найбольшую актыўнасць праяўлялі сяляне. Успыхвалі сялянскія паўстанні, ствараліся партызанскія атрады. Сялянскім рухам кіравалі эсэры, бальшавікі, прадстаўнікі іншых партый. Эсэры выступілі супраць палітыкі супрацоўніцтва з акупантамі.

9 снежня 1917 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй пачаліся мірныя перагаворы. Занепакоены тым, што ўзнікла рэальная небяспека падзелу роднага краю, Выканкам Усебеларускага з'езда накіраваў у Брэст-Літоўск сваіх прадстаўнікоў. Дэлегацыя, нягледзечы на шматлікія перашкоды і адсутнасць афіцыйнага статуса, здолела данесці да ўдзельнікаў канферэнцыі, што яна выступае ад імя беларускага народа і адстойвае цэласнасць яго тэрыторыі. Але мірныя перагаворы па віне Л. Троцкага былі сарваны. Германскае камандаванне аддало сваім войскам загад пачаць 18 лютага 1918 г. наступленне, што рэзка абвастрыла сітуацыю на Заходнім фронце. Германскія войскі хутка набліжаліся да Гомеля і Мінска. У такіх умовах кіраўніцтва Аблвыканкамзаха і СНК Заходняй вобласці вымушана было спешна эвакуіравацца ў Смаленск.

Пасля ўцёку бальшавікоў Выканкам Усебеларускага з'езда вырашыў узяць уладу ў свае рукі. 21 лютага 1918 г. ён звярнуўся да народа Беларусі з Устаўной граматай, у якой абвясціў сябе часовай уладай на тэрыторыі Беларусі. Да адкрыцця Усебеларускага Устаноўчага з'езда функцыі новай улады ўскладаліся на створаны Выканкамам Народны Сакратарыят, старшынёй якога стаў адзін з лідэраў БСГ I. Варонка.

9 сакавіка 1918 г. Выканкам прыняў другую Устаўную грамату, у якой абвясціў Беларусь Народнай Рэспублікай - БНР. Выканкам быў перайменаваны ў Раду БНР, прэзідыум якой узначаліў прадстаўнік БСГ Я. Серада. Яна аб'яўлялася заканадаўчым органам да склікання Устаноўчага з'езда.

Граматы паказвалі, што Рада БНР бярэ курс на ўсталяванне на Беларусі дэмакратычных асноў грамадскага ладу. З іх асноўнымі палажэннямі згадзіліся меншавікі і эсэры. Прадстаўнікі меншавікоў, эсэраў, Бунда ўвайшлі ў Раду БНР. 3 сакавіка 1918 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй быў заключаны Брэсцкі мірны дагавор, па якім землі, што ляжалі на захад ад лініі Дзвінск - Свянцяны - Пружаны і належалі раней Расіі, перадаваліся Германіі і Аўстра-Венгрыі, якія павінны былі вырашыць будучыню дадзеных зямель. Гэта яшчэ больш нараджала незалежніцкія ад бальшавіцкай Расіі тэндэнцыі ў радах беларускага нацыянальнага руху. Расла надзея на дапамогу Германіі ў будаўніцтве дзяржаўнасці Беларусі.

25 сакавіка пасля доўгіх спрэчак паміж прыхільнікамі незалежнасці і прыхільнікамі аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі большасцю галасоў была прынята трэцяя Устаўная грамата, якая абвяшчала незалежнасць БНР.

Акт аб незалежнасці БНР прызналі Украіна, Літва, Турцыя, Фінляндыя. Бальшавікі заяўлялі, што стварэнне БНР - гэта спроба буржуазна-памешчыцкіх колаў адарваць Беларусь ад Расіі, далучыць яе да Германіі. Не прызнала БНР і Германія, бо гэта супярэчыла ўмовам Брэсцкага міру. Аднак нямецкая адміністрацыя не перашкаджала Радзе самастойна вырашаць шэраг пытанняў. Рада БНР звярнулася да германскага імператара з тэлеграмай, у якой дзякавала за вызваленне Беларусі, прасіла дапамагчы ў стварэнні яе дзяржаўнай незалежнасці ў саюзе з Германскай імперыяй. Пасылка тэлеграмы імператару Германіі выклікала ў БНР востры палітычны крызіс. Са складу Рады выйшлі прадстаўнікі Бунда, БСГ раскалолася. Утварыліся новыя партыі.

Пасля лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі (1918 г.) Савецкі ўрад дэнансаваў Брэсцкі мірны дагавор і рушыў Чырвоную Армію на Захад. Рада БНР пакінула Мінск. Акт аб незалежнасці Беларусі прымусіў бальшавіцкі ўрад перагледзець сваю палітыку ў адносінах да яе і пазней пайсці на стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-21; просмотров: 251; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 13.58.77.98 (0.004 с.)