Вопрос№40:нэп и его особенности проведения В Б. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Вопрос№40:нэп и его особенности проведения В Б.



Разбурэнні, беспрацоўе, неабдуманае ўсеагульнае адзяржаўленне сродкаў вытворчасці, харчразвёрстка выклікалі незадаволенасць народа, асабліва сялянства.Прычынай цяжкага эканамічнага і палітычнага крызісу на рубяжы 1920–1921 гг. было разбалансаванне палітычных і эканамічных інтарэсаў.З’явілася новая эканамічная палітыка, распрацаваная У. Леніным і прынятая Х з’ездам РКП(б) у сакавіку 1921 г. Сродкамi яе рэалiзацыi вызначалiся: х а р ч п а д а т а к, к а а п е р а ц ы я, с в а б о д н а е п р а д п р ы й м а л ь н i ц т в а i с в а б о д н ы р ы н а к.

Сутнасць нэпа зводзілася да максімальнага пад’ёму вытворчых сіл і паляпшэння становішча рабочых і сялян дзеля захавання савецкай улады.Галоўнай мэтай нэпа стала замена харчразвёрсткі харчовым падаткам.Дазвалялася здаваць зямлю ў арэнду і выкарыстоўваць наёмную працу пры ўмове, што члены сям’і наймальніка таксама працуюць.У гады нэпа ажыццяўляліся тры віды гандлю: прыватны, кааператыўны і дзяржаўны. Дзяржбанк ў канцы 1922 г. выпусціў новыя грашовыя знакі – чырвонцы.Былі адменены ўсе абмежаванні на сумы ўкладаў, якія маглі захоўваць грамадзяне і арганізацыі ў ашчадных банках.Дзяржава стала падтрымліваць дробныя і сярэднія прыватныя і кааператыўныя прадпрыемствы.Дазвалялася арэнда прамысловых прадпрыемстваў іншаземнымі фірмамі ў форме канцэсій.Радыкальныя змены адбыліся ў кіраванні дзяржаўнай прамысловасцю.Узнаўлялася грашовая аплата працы.Заняпаўшая ў гады вайны і рэвалюцыйных пераўтварэнняў эканоміка Беларусі з пераходам да нэпа пачала адраджацца.Аднак поспехі першых гадоў нэпа прынеслі і вялікія эканамічныя праблемы. Яны былі выкліканы крызісам збыту, які ўзнік у выніку няправільнай цэнавай палітыкі дзяржавы, вялікай розніцы паміж коштам прамысловых і сельскагаспадарчых тавараў.Разыходжанне ў цэнах прывяло да таго, што селянін за прададзеную прадукцыю мог набыць прамтавараў у параўнанні з даваенным часам у 7 разоў менш.Крызіс збыту абвастрыў фінансавую праблему.У ходзе пераадолення крызісу прымаліся меры па зніжэнні сабекошту прамысловай прадукцыі, цэн на тавары, скарачэнні накладных расходаў, удасканальвалася дзейнасць кіруючага апарату і інш.У выніку павысілася рэнтабельнасць прадпрыемстваў, узніклі ўмовы для зніжэння цэн на прамысловыя тавары.Хуткаму аднаўленню прамысловай вытворчасці садзейнічала не толькі новая эканамічная палітыка, але і творчая ініцыятыва рабочых, укараненне прагрэсіўных метадаў працы.Правядзенне ў жыццё новай эканамічнай палітыкі дазволіла ў кароткі тэрмін аднавіць прамысловасць, стабілізаваць эканоміку.Доля прыватніка ў валавой прамысловай прадукцыі зменшылася.У тых умовах выцясненне прыватніка было адной з памылак у справе кіраўніцтва эканомікай краіны. У 1927г. аб'ём валавай прадукцыi iндустрыi БССР перавысiу даваенны уз-

ровень. На долю дзяржаунай прамысловасцi прыходзiлася амаль 3/4 усёй прамысловай прадукцыi. Палепшылiся у параунаннi з даваеннымi, умовы працы i быту, павысiуся жыццёвы узровень. Паднялася вытворчая i грамадска-палiтычная актыунасць рабочых.

ВОПРОС№41 Удзел БССР ў стварэнні СССР. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларускай ССР у 20-х гг. XX ст.

Дзяржаўна-тэрытарыяльнае ўладкаванне БССР у гады НЭПа было звязана з далейшым вырашэннем нацыянальнага пытання. Заключанае ў гады грамадзянскай вайны саюзнае пагадненне - дагавор аб ваенна-nалiтычным саюзе савецкiх рэсnублiк ад 1 чэрвеня 1919 г. - ужо не адпавядала iснуючаму становiшчу. Таму з лета 1922 г. пачалiся пошук i выпрацоўка канкрэтных формаў аб'яднання савецкiх рэспублiк у адну дзяржаву. І. Сталiн выступiў з iдэяй аўтанамiзацыi, паводле якой усе савецкiя рэспублiкi павiнны былi абвясцiць сябе cacтaўнымi часткамi РСФСР i ўвайсцi ў яе склад. Але гэты план не быў падтрыманы кipaўнiкaмi кампартый рэспублiк, у тым лiку i Беларусi. У. Ленiн прапанаваў iншую форму адзiнства - федэрацыю, у якую на раўнапраўнай аснове аб'ядноўвалiся ўсе савецкiя рэспублiкi. 30 снежня 1922 года на І Усесаюзным з'ездзе Саветаў у Маскве дэлегацыя БССР на чале з А. Чарвяковым падпiсала Дэкларацыю i Дагавор аб стварэннi Саюза Савецкіх Сацыялiстычных Рэсnублiк – СССР. Taкiм чынам, БССР аб'ядналася на раўнапраўных асновах з iншымi рэспублiкамi. СССР стаў адзiнай дзяржавай, якая склалася з некалькiх кpaiн, мела моцнае цэнтральнае кiраўнiцтва, адзiныя грошы, войска, праводзiла адзiную знешнюю палiтыку.

З улiкам нацыянальнага i эканамiчнага фактараў развiцця ў 1924 i 1926 гг. адбылося ўзбуйненне тэрыторыi БССР за кошт перадачы ёй шэрагу раёнаў Вiцебскай, Гомельскай, Смаленскай губерняў. У вынiку тэрыторыя БССР павялiчылася больш чым у два разы, а колькасць насельніцтва – амаль у тры разы і дасягнула 4,2 млн. чалавек. Узбуйненне БССР выклікала змяненні ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле рэспублікі, што было замацавана ў Канстытуцыі БССР 1927 г.

14 – 18 снежня 1922г. – IV Усебеларускі з’езд Саветаў - Прыняцце Дэкларацыі аб добраахвотным уваходжанні БССР на аднолькавых правах з РСФСР, УССР і ЗСФСР у склад Саюза ССР.

Асноўная супярэчлівасць працэсу нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва БССР у 20-я гг:

- Фарміраваліся ас-ноўныя дзяржаў-ныя структуры

- Усе большую выразнасць набывалі рысы падпарадкавання дзяржаўных інстытутаў БССР цэнтральным (саюзным) органам улады =>

Да кампетэнцыі саюзнага ўрада згодна з Канстытуцыяй ССР 1924г. адносіліся пытанні:

õ Гандлю õ Узброеных сіл õ Сувязі

õ Знешняй палітыкі õФінансаў õ Шляхоў зносін

 

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-21; просмотров: 257; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.219.14.63 (0.006 с.)