Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Аляксандр Вайтовіч (Мінск, Беларусь)Содержание книги
Поиск на нашем сайте
ДУХОЎНЫЯ БАГАЦЦІ НАРОДАЎ I ЎСТОЙЛІВЫ ПОСТУП ЦЫВІЛІЗАЦЫІ Ужо не першае дзесяцігоддзе аналітыкі канстатуюць, што сучасная цывілізацыя знаходзіцца на пераломным этапе свайго развіцця. Сёння мы сведкі таго, як фарміруюцца контуры новага свету. Гэта праходзіць на фоне супярэчнасцей, напружанага пошуку рашэнняў існуючых праблем. Бурныя змены ў тэхнічнай сферы, тэхналогіях радыкальна абнаўляюць прадметнае асяроддзе, у якім непасрэдна працякае жыццядзейнасць чалавека. Узнікаюць новыя тыпы камунікацый, спосабы захавання і перадачы інфармацыі, новыя формы ўзаемадзеяння культурных традыцый. Для ўсёй гісторыі чалавецтва характэрна інтэграцыя эканомік спачатку розных супольнасцей людзей, а затым розных краін. Развіццё сродкаў зносін, магчымасцей транспарту, камунікацый спрыяюць росту міжнароднага гандлю і інтэграцыі, стварэнню адзінай інфармацыйнай сусветнай прасторы. Сёння гэтыя працэсы ахопліваюць усю планету. Зараз свет становіцца падобны на адну, няхай сабе і вялікую, але адну вёску, дзе на адным канцы амаль імгненна становіцца вядома аб тым, што здарылася на другім. Гэтыя з'явы атрымалі назву «глабалізацыя». У інтарэсах чалавецтва, каб працэсы інтэграцыі праходзілі на карысць усіх суб'ектаў міжнароднай дзейнасці. Аднак даводзіцца адзначыць, што ім спадарожнічаюць прымус, сілавыя, ваенныя, тэрарыстычныя дзеянні. У глабальных планах аптымізацыі сусветнай эканомікі амаль адсутнічаюць сацыяльныя праграмы, там пануе рафініраваны падыход з максімальным выжываннем даходу, максімалізацыяй спажывецтва. Такі падыход небяспечны для будучыні чалавецтва. Пошук сіл і ініцыятыў, якія здольны ўдыхнуць у ідэю глабалізацыі гуманістычны змест, становіцца адным з важнейшых прыярытэтаў XXI стагоддзя. Гісторыя чалавецтва на нашых вачах становіцца глабальнай. Раней яна была гісторыяй асобных народаў, рэгіёнаў, гісторыяй аўтаномных сфер культуры, тэхнікі, навукі, рэлігіі. Сёння яна выразна ператвараеццца ў глабальную і адзіную гісторыю: усё, што адбываецца ў жыцці асобных краін і народаў, рэзаніруе на ўвесь свет. Голас розуму заклікае адмовіцца ў гэтых абставінах ад сілы як сродка вырашэння спрэчак, шукаць і знаходзіць паразуменне, бо лакальныя канфлікты ў сучасных умовах могуць хутка перарастаць у глабальны канфлікт. Маштаб зменаў, глабальныя зрухі прывялі да сутыкнення традыцыйнай культуры з культурай заходняй тэхнагеннай цывілізацыі. Тэхнагенная цывілізацыя па самой сваёй сутнасці вызначаецца як супольнае грамадства, якое пастаянна змяняе свае асновы. Таму ў яе культуры актыўна падтрымліваецца пастаянная генерацыя новых ідэй, канцэпцый. 3 іх некаторыя рэалізуюцца ў сённяшняй рэчаіснасці, астатнія ўяўляюцца магчымымі праграмамі будучай жыццядзейнасці, адрасаваныя наступным пакаленням. Ідэя пераўтварэння свету і падначалення чалавекам прыроды была дамінантай у культуры тэхнагеннай цывілізацыі на ўсіх этапах яе гісторыі. Пры гэтым меркавалася, што прырода — невычэрпная крыніца рэсурсаў, з якіх чалавек можа браць бясконца. На працягу ўсёй свёй гісторыі ўсё неабходнае для свайго забеспячэння, усё зыходнае, з чаго стваралася яго магутнасць, чалавецтва бярэ ў прыроды. Яно карыстаецца рэсурсамі планеты, большасць з якіх не ўзнаўляецца. На самым пачатку сваёй гісторыі чалавецтва, падключаючыся да натуральных працэсаў у прыродзе, актыўна не ўмешвалася ў іх. Сёння сітуацыя зусім іншая. Чалавек не толькі змяняе прыродныя біяхімічныя цыклы, ён стварае новыя, уключае ў зварот новыя рэчывы. Прыродныя сістэмы не ў стане адаптавацца за кароткі час да гэтых новых штучных цыклаў і рэчываў. Многія рэсурсы планеты – энергетычныя, сыравінныя, у многіх рэгіёнах водныя і іншыя – вычэрпваюцца; змяншаецца разнастайнасць жывёльнага і расліннага свету; прырода забруджваецца шкоднымі для біясферы рэчывамі. Усё гэта можна абазначыць як адну глабальную экалагічную праблему, якая, калі яе не вырашаць, прывядзе да глабальнага экалагічнага крызісу і да катастрофы. Рашэння няма ні на шляху стварэння цывілізацыі, якая не залежыць ад прыроды, уключаючы біясферу, ні ў руху назад, «у пячоры», гэта значыць у вяртанні да жыцця, калі чалавецтва не ўздзейнічае істотным чынам на прыроду, бо апошняе непазбежна прывядзе да дэградацыі. Выйсце ў стварэнні новай мадэлі, новай стратэгіі развіцця грамадства і экалагічнай культуры, якая прадугледжвае згоду, эвалюцыю прыроды і грамадства. Беларусь, як ніхто іншы, спазнала на сабе вынікі бяздумнага эксплуатавання прыродных рэсурсаў. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС стала для нас нацыянальнай катастрофай. Поруч з экалагічнай праблемай стаіць яшчэ адна глабальная праблема, якая датычыцца сферы культуры, – гэта міфалагізацыя грамадскай свядомасці з дапамогай магутных сродкаў масавай інфармацыі і навейшых тэхналогій, уздзеянне на чалавечую псіхіку і інтэлект з мэтай стварыць «аднамернага» індывідуума. Дзеля гэтага выкарыстоўваюць дэзінфармацыю, навязванне гатовых думак і меркаванняў. Гэта духоўны Чарнобыль. У выніку міфалагізацыі вялікая колькасць людзей траціць магчымасць рэальна ўспрымаць і ўсведамляць сітуацыю, адэкватна аналізаваць і асэнсоўваць падзеі і працэсы, рабіць правільныя высновы, выпрацоўваць адэкватныя паводзіны. Гэтыя прыёмы шырока выкарыстоўваюцца для «ідэалагічнага» забеспячэння карыслівых дзеянняў. Міфалагізацыя падрывае, змяншае сукупны інтэлект чалавецтва, так неабходны для пераадолення пагроз, з якімі яно сутыкаецца ў працэсе свайго развіцця. Яна таксама дэфармуе свядомасць, мараль саміх міфалагізатараў, уключаючы і задзейнічаных у гэтым працэсе работнікаў сродкаў масавай інфармацыі. Такім чынам, сутнасць гэтай глабальнай праблемы ў дэфармацыі асобы як у масе міфалагізуемых, так і міфалагізатараў. Такія дзеянні, якія абапіраюцца на велізарныя магчымасці сучасных інфармацыйных тэхналогій, уплываюць на масавую свядомасць, прымушаюць сур'ёзна задумацца над небяспекай устанаўлення «інфармацыйнага таталітарызму». Таму адной з асноўных праблем сёння з'яўляецца праблема захавання чалавека як асобы. Зменлівы свет абрывае многія карані, прымушае чалавека жыць у розных традыцыях, у розных культурах, прыстасоўвацца да новых абставін. Сучасная тэхніка дазваляе хутка кантактаваць людзям, якія жывуць на розных кантынентах. Пры гэтым можна атрымаць уяўленне пра тое, што робіцца за тысячы кіламетраў, і не ведаць суседзяў па лесвічнай пляцоўцы. Гэта цікавы феномен адзіноцтва чалавека пры адначасовай глабалізацыі свету. Нягледзячы на поспехі ў дакладных і тэхнічных навуках і ў стварэнні цудоўных тэхналогій – пранікненне ў тайны светабудовы і структуры рэчыва, пазнанне фундаментальных законаў узаемадзеяння, адкрыццё механізмаў спадчыннасці, распрацоўку найноўшых хірургічных тэхналогій і г.д., – чалавецтва зусім недастаткова праявіла сябе ў карэктным прымяненні ведаў і мудрасці. Гуманітарныя веды не перайшлі ў належнай ступені ў свядомасць грамадства, паводзінныя ўстаноўкі, нормы, каштоўнасці індывідуума, яго сацыяльную сутнасць (падобна да таго, як прырода сфарміравала яго біялагічную сутнасць). Светапоглядныя і маральныя ўстаноўкі ўладных структур дазваляюць некаторым з іх на пачатку трэцяга тысячагоддзя кіравацца не мудрасцю, не сілай закона, а законам сілы дзеля сваіх карыслівых інтарэсаў. Разрыў паміж сённяшняй магутнасцю чалавека і набытымі ім у працэсе цяжкай эвалюцыі адмоўнымі ўласцівасцямі, якія ўвайшлі ў яго біялагічную сутнасць, – гэта самая складаная і цяжкая супярэчнасць, якую чалавецтву неабходна пераадолець дзеля сваёй будучыні. Хуткіх шляхоў вырашэння гэтай супярэчнасці сёння не праглядваецца. Выкарыстанне для змянення біялагічнай сутнасці чалавека метадаў геннай інжынерыі тоіць у сабе новую небяспеку і непрадказальныя вынікі. Сёння і пісьменнікамі-фантастамі, і некаторымі вучонымі абмяркоўваюцца магчымасці генетычнага «паляпшэння» чалавека. Пры іх рэалізацыі вынікі пагражаюць ператварыцца, вобразна кажучы, у супербаявік, але без «hарру еnd'а». Пры сучасным узроўні маралі ў грамадстве заўсёды знойдуцца ўплывовыя людзі, палітыкі, уладныя структуры, якія захочуць генную інжынерыю чалавека прымяніць як сродак барацьбы, як сродак рэалізацыі рознага кшталту амбіцый. I нават калі б гэта не адбылося, то перабудова біялагічнай сутнасці чалавека азначае таксама змену яго эмацыянальнага свету, змяненне яго культурных традыцый. Генетычнае ўмяшанне ў біялагічную сутнасць чалавека павінна быць заканадаўча забаронена ва ўсім свеце. Зараз на нашай планеце ідзе напружаны пошук новых шляхоў развіцця, новых арыенціраў. Прычым паміж сабой сутыкаюцца і ўступаюць у дыялог розныя культурныя традыцыі. I чалавецтва ўсведамляе, што патрэбна вучыцца весці гэты дыялог. Трэба вучыцца разумець адзін аднаго. Чалавека патрэбна выхоўваць у духу павагі да дасягненняў самых розных культур. Гэта ўніверсальнае патрабаванне, якое датычыцца любой асобнай культуры, любога народа. Працэсы глабалізацыі ўяўляюць пагрозу культурнай разнастайнасці. Неабходна знайсці ўмовы, якія б забяспечылі захаванне культурнай поліфанічнасці свету, які падобны на луг з мноствам кветак, а не на гладкую аднастайную пляцоўку пасля асфальтаўкладчыка. Побач з вялікімі сусветнымі мовамі павінны захоўвацца і развівацца мовы невялікіх па колькасці народаў. Сусветныя мовы будуць забяспечваць інтэграцыю эканомік краін, абмен навукова-тэхнічнымі дасягненнямі. А ў паўсядзённым жыцці асобных нацыянальных супольнасцей застануцца нацыянальныя мовы, іх захаванне і ўзбагачэнне – гэта пытанне адказнасці вучоных, палітыкаў, высокапастаўленых кіраўнікоў вытворчасці і эканомікі. Беражыце і шануйце родную мову – гэта не толькі наш нацыянальны скарб, гэта і скарб сусветнай культуры. Навука таксама актыўна павінна выступаць за захаванне культурнай разнастайнасці ў свеце, уключаючы і моўную. У новых умовах спатрэбяцца інтэграваныя намаганні гуманітарных і дакладных навук. Для гэтага навучэнец у вышэйшай школе павінен атрымліваць не толькі адукацыю, але і навык даследчай работы, гэта значыць, неабходна інтэграцыя навукі і адукацыі. Ён павінен атрымліваць і гуманітарныя і дакладныя веды, для чаго неабходна чытаць лекцыі не толькі па гуманітарных навуках на прыродазнаўчых і тэхнічных факультэтах, але і лекцыі па асновах прыродазнаўства на ўсіх факультэтах, гэта значыць неабходна стварыць новы спосаб бачання свету, які сінтэзуе гуманітарныя і прыродазнаўчыя падыходы. Урэшце, з вышэйшай школы павінна выходзіць асоба, здольная самастойна асэнсоўваць свет і грамадства, здольная супрацьстаяць міфалагізацыі. Новыя гістарычныя рэаліі, патрабаванні часу, зрухі сусветнага размаху высвецілі для нас самае неабходнае: паважай чужое, але ведай і паважай свае. Ведаць сваю мову, гісторыю, культуру – гэта неабходныя складнікі цывілізаванага дыялогу, дыялогу суб'ектаў культурнай супольнасці. Пра гэта клапоціцца і законатворчасць нашай краіны. У прыватнасці, удасканальваецца Закон «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь», бо ёсць неабходнасць паўнавартасна замацаваць, што культура Рэспублікі Беларусь з'яўляецца унікальным комплексам стваральнай дзейнасці складаючых беларускі народ этнічных супольнасцей, важным кампанентам сусветнай цывілізацыі. Узровень нацыянальнай культуры ўплывае на прадстаўнічасць Беларусі ў міжнароднай супольнасці, на супрацоўніцтва з іншымі краінамі свету. Сёння наспела неабходнасць вырашэння пытання аб культурнай прысутнасці беларусаў у Еўропе, ва ўсім свеце. Час дыктуе патрэбу збірання інтэлектуальных сіл нацыі. Няпросты шлях гісторыі раскідаў беларусаў па ўсім свеце. Ідэалогія ў пэўны перыяд паставіла заслоны да іх супрацоўніцтва. Сённяшні дзень ставіць пытанне аб узаемадзеянні з беларускай дыяспарай, задачы: уважліва вывучаць жыццё беларусаў за мяжой, бачыць беларускае ў кантэксце славянскага, знаёмства з інтэлектуальным жыццём постсавецкіх рэспублік, з гісторыяй еўрапейскіх і іншых народаў.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2017-02-21; просмотров: 255; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.220.194.29 (0.01 с.) |