Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Перакладзіце наступны тэкст на беларускую мову.

Поиск

По отношению каждого человека к своему языку можно совершенно точно судить не только о его культурном уровне, но и о его гражданской ценности.

Истинная любовь к своей стране немыслима без любви к своему языку. Человек, равнодушный к родному языку, – дикарь. Он вредоносен по самой своей сути потому, что его безразличие к языку объясняется полнейшим безразличием к прошлому, настоящему и будущему своего народа (К. Паустовский).

Словы для даведак: сапраўдны, стаўленне, меркаваць, абыякавасць, дзікун, шкодны, каштоўнасць.

8. Падрыхтуйце выказванне пра функцыі мовы па наступнай мадэлі:

У тэксце разглядаюцца наступныя функцыі мовы:…

Сярод пералічаных найбольш важнай, на мой погляд, з’яўляецца …

Яе сутнасць у тым, што …

На маю думку, менавіта гэта функцыя найважнейшая, таму што …

 

4. Як у мове адлюстроўваюцца асаблівасці жыцця,

светаўспрымання, псіхалогіі народа

 

У кожнай мове адбіваецца жыццёвы і духоўны вопыт народа – стваральніка і карыстальніка мовы. Некаторыя вучоныя нават лічаць, што кожны народ бачыць свет праз

 

Праверце сябе.

Аміяк, прапарцыянальны, метэарыты, гравітацыйны, біялогія, дыяпазон, біягеасфера, арыентацыя, патэнцыял, радыёантэна, дыяметр, ініцыятыва, радыяцыйны, рэакцыя, іерогліф, тэорыя, іанізацыя, раён, геніяльны, перыядычны, варыянт, гігіена, стадыён, экспаненцыяльны, пазіцыяніраванне, фае, матэрыяльны, стацыянарны.

прызму сваёй роднай мовы, бо, з’яўляючыся своеасаблівым кодам культуры, мова ў пэўнай ступені вызначае светапогляд і менталітэт народа, г.зн. яго псіхічную і нацыянальна-культурную адметнасць. Вядомы нямецкі вучоны В. Гумбальт сцвярджаў, што “ў кожнай мове закладзена самабытнае светаўспрыманне. Як асобны гук стаіць паміж прадметам і чалавекам, так і ўся мова ў цэлым выступае паміж чалавекам і прыродай”. Сапраўды, умовы жыцця народа (ландшафт, клімат, раслінны і жывёльны свет), прадвызначаючы характар заняткаў народа, адбіваюцца на яго светаўспрыманні і адлюстроўваюцца ў мове (у гукавым ладзе, лексіцы, фразеалогіі).

Прадметы і з’явы, якія адыгрываюць важную ролю ў жыцці пэўнага народа, маюць больш разнастайных назваў, чым аб’екты, якія не сустракаюцца або рэдка сустракаюцца ў жыцці.

Прыкметнай адзнакай ландшафту Беларусі з’яўляецца балота, і беларуская мова мае больш за 20 яго назваў: дрыгва, дрыгвянік (‘топкае балота, багністае месца’); багна (‘нізкае топкае месца, грузнае балота, дрыгва’); багнішча (‘вялікая багна’); алёс (‘забалочанае месца’); твань (‘дрыгва, балоцістае месца; ‘гразь’;); тхлань (‘балоцістае месца’; ‘гніль’; ‘цвіль’; ‘сырасць’); імшара, імшарына, бездань (‘бяздонная прорва’) і г.д.

Затое ў нашай мове зафіксавана толькі адна назва такой жывёліны, як вярблюд, у той час як у арабскай мове даследчыкамі адзначаецца каля 5000 (!) розных яго назваў.

Некалькі дзесяткаў назваў ільду (для характарыстыкі яго стану, асаблівасцей утварэння, прызначэння і да т.п.) захоўвае эскімоская мова, а ў мове спрадвечных мараходаў і рыбакоў ірландцаў – дзесяткі найменняў ветру.

Самымі старажытнымі помнікамі, якія даюць магчымасць пранікаць у глыбіню гісторыі, культуры, мовы народа, з’яўляюцца тапонімы. На карце Радзімы няма, напэўна, ніводнай выпадковай народнай назвы: яна заўсёды вынікае з асаблівасцей прыроднага асяроддзя, умоў вытворчай дзейнасці, звязана з гістарычным мінулым чалавека. Так, раней заліўныя лугі, нізкія часткі поймы называлі балонню, адсюль і назва вёсак Блонь Барысаўскага і Пухавіцкага раёнаў. Зразумела, што ў вёсцы Каўшары жылі майстры па вырабу каўшоў; Койданава – ад імя хана Койдана, а назвы Гуды, Гудзевічы, Гудзішкі нам “падарылі” суседзі-літоўцы, бо менавіта gutas яны калісьці называлі беларусаў…

Надзвычай ярка нацыянальная адметнасць праяўляецца ў фразеалогіі. Сквапны рускі за копейку удавится, а беларус за рубель жабу ў Вільню пагоніць; у беларусаў многа – гэта сабакі не ліжуць; у рускіх – куры не клюют; пра абсалютна аднолькавых, калі адзін не лепшы за другога, у нас скажуць абое рабое, у рускіх – два сапога пара; у інданезійцаў з недарэк смяюцца кракадзілы, у беларусаў – куры. Старажытныя рымляне пра непатрэбную працу казалі in silvam ligna ferre (насіць дровы ў лес). У беларусаў на гэты выпадак ёсць прыказка: “У крыніцу ваду не носяць”, у рускіх “Ехать в Тулу со своим самоваром”, у французаў – “Poter de l’eau a la mer” (Насіць ваду ў мора); у англічан – “To carry coals to Newcastle” (Цягаць вугаль у Ньюкасл), а ў немцаў – “Man braucht nicht Eulen nach Athem zu tragen” (Не трэба насіць соў у Афіны).

Як бачым, пры супастаўленні аналагічных паняццяў, сітуацый у розных культурах і мовах відавочна праяўляецца нацыянальна-культурная спецыфіка.

У любой мове ёсць словы, якія значаць больш, чым вызначаны аб’ём іх значэння ў слоўніку (гэтую дадатковую, нацыянальна абумоўленую інфармацыю называюць нацыянальна-культурным кампанентам значэння моўных адзінак), набылі дадатковае культуралагічнае значэнне, выступаюць сімвалам краіны. Вельмі часта гэта назвы расліннага і жывёльнага свету. Такімі словамі-сімваламі для беларусаў, напрыклад, з’яўляюцца бусел і зубр, васілёк і шыпшына, вярба і рабіна. Сакура асацыіруецца з Японіяй, бяроза – з Расіяй, а лаўр – сімвал Іспаніі.

Формы маўленчага этыкету таксама залежаць ад нацыянальна-культурных традыцый грамадства. Беларускі нацыянальны характар уключае такія якасці, як гасціннасць, добразычлівасць, душэўная шчодрасць, таму ў нашай мове вялікая колькасць выслоўяў для выражэння пажаданняў, зычанняў: Спажывайце на здароўе! Вялікі расці! Добра гадуйся! Будзь багаты, як зямля! Каб быў здаровы, як дуб скарбовы! Каб на тым і стала! На доўгі век, на добрае здароўе! Каб пілося, елася і яшчэ хацелася! Вам шчасце-долю і хлеба ўволю! Каб ты здаровы знасіў і на другое зарабіў! Гладкай дарогі! Будзь здаровы на ўвесь год, як калядны лёд! Каб у дамочку, у садочку, у хлявочку, у полечку ўсё радзіла і пладзіла! Бадай цябе ліха мінула! Каб вам смачна спалася, спрытна ўставалася, лёгка хадзілася! Каб нашыя дзяды не ведалі бяды, каб нашыя ўнукі не ведалі мукі! і інш.

А для індзейца Бразіліі агульныя “Бывайце!”, “Прывітанне!” будуць страшным парушэннем этыкету: пры развітанні ён павінен абавязкова падысці да гаспадара і кожнага з прысутных гасцей, паведаміць пра адыход і пачуць: “Ідзі”. Вярнуўшыся, ён зноў падыходзіць да кожнага і ў адказ на: “Вярнуўся?” – кажа: “Так”.

Такім чынам, у назвах прадметаў, з’яў рэчаіснасці адлюстроўваюцца адметнасці жыцця, характару, мыслення, светапогляду народа. У моўных адзінках, у словах-сімвалах мова зберагае гістарычную памяць народа, захоўвае яго культуру і духоўныя здабыткі.

 

ГЭТА ЦІКАВА

Які тэмп маўлення ў розных народаў? Доўгія даследаванні лінгвістаў і псіхолагаў ЗША і Заходняй Еўропы далі такую карціну тэмпу спакойнага маўлення.

Вельмі хуткі тэмп маўлення ў немцаў – у сярэднім 20 – 30 слоў у хвіліну, у жанчын нават 35 - 40. Англамоўныя народы вымаўляюць 15 - 30 слоў у хвіліну. Надзвычай хутка гавораць прадстаўнікі паўднёвых народаў: італьянцы – 35 - 40 (італьянкі – 40 - 50), мужчыны Бразіліі – 35 - 40, жанчыны 50 - 58 слоў у хвіліну. Павольна і плаўна цячэ маўленне ў арабаў – 18 - 20 слоў у хвіліну, у эскімосаў Грэнландыі і Аляскі – 12 - 20, у фінаў – 10 - 12 слоў у хвіліну.

(З газет)

 

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ

1. Пракаменціруйце прычыны ўзнікнення наступных беларускіх тапонімаў:

Белае Балота, Балотнікі, Балотавічы, Балотчыцы, Балоча; Азярэцк, Азярышча, Азярок, Азершчына, Чырвонае Возера; Рэчыца, Рэчкі, Рачэнь; Белы Бор, Зялёны Бор, Боркі, Бараўляны, Баравое, Падбор’е; Лесань, Лясец, Лясок, Лясная, Лясное, Леснікова; Ліпень, Ліпна, Ліпніца, Ліпнягі, Ліпаўка; Дубечна, Дубна, Дубкі, Дубянец, Дуброўка, Мокрая Дуброва; Буда, Пясочная Буда, Старая Гута, Гутка, Рудня, Рудзенск, Рудаўляны, Агароднікі, Бондары, Ганчары, Дзегцяроўка, Дайліды, Жалезнікі, Кавалі, Міснікі, Пекары, Чырвоны Пільшчык; Біскупцы, Ваяводкі, Дзесятнікі, Казакоўшчына, Княжыца, Уладычына, Халопенічы, Слабада, Слабодкі; Грамніцы, Знахары, Пагост, Курган, Дзякі, Ігумен, Папоўка, Манастырок, Царкоўе, Крыжоўка, Іконкі, Святазер’е, Ксянзоўшчына; Ліцвінка, Літоўка, Літоўшчына, Дайнава, Жамойцішкі, Латыголава, Кашубінцы, Ляхавічы, Ляхаўшчына, Мазуршчына, Маскалёўка, Русакі, Русінавічы, Татарынавічы, Татар’я, Арда, Турэц, Баева, Цыганоўка, Чэхаўцы, Славенец, Славацічы, Ятвязь, Швабаўка, Крывічы.

2. У першай палове 30-х гадоў ХХ ст. з геаграфічнай карты Беларусі зніклі 5 назваў населеных пунктаў, у 1938 - 1939 – 67, а ў 1964 “па просьбе працоўных” змянілі назвы больш за 300(!) населеных пунктаў. На змену такім тапонімам, як Гаруны, Дзягцянка, Курсашчына, Старына, Ігумен, Ракаедаўшчына, Мужычок і мн. інш., прыйшлі назвы іншага характару: Краснапольцы, Ураджайная, Савецкая, Перадавая, Дружба, Майская, Камунарка, Прагрэс, Першае Мая і да т.п.

У беларускай тапаніміцы з’явілася шмат слоў з рускай лексікі, што часта параджае дваістасць у разуменні, цяжкасці ў перадачы на пісьме таго ці іншага наймення.

Прывядзіце беларускае напісанне і ацаніце наступныя назвы ў якасці беларускіх тапонімаў: Октябрьск, Зерновая, Ключегорская, Восход, Знаменская, Роща, Ковровая, Сиреневка, Красноармейская, Черемушки, Отрадное, Родники, Звездная.

3. Падрыхтуйце рэфераты (выступленні) на наступныя тэмы:

1) Пра назвы беларускіх гарадоў. 2) Пра што расказваюць гідронімы. 3) Гісторыя і сучаснасць краю ў тапонімах.

4. Растлумачце, чаму значэнне “пабіць” па-руску перадаецца фразеалагізмам дать березовой каши, а па-беларуску – даць лазы.

 

Спішыце, устаўляючы замест кропак Ы, І, Й.

Ад…грываць ролю, па…сці па слядах, раз…сціся ў поглядах, пад…сці да рашэння, пры…сці да высновы, за…нелае бервяно, мед…нстытут, паліт…нфармацыя, пра…снаваць, дэз…нфармаваць, звыш…мклівы, пера…начыць, гука…заляцыя, без…ніцыятыўны, борт…нжынер, аўта…нспекцыя, дэ…трон, магнітна-…мпульсны.

 

5. Растлумачце, чаму ў Індыі жанчына ўспрымае як камплімент эпітэт валавокая, слова гаджагаміні (якая ідзе паходкаю слана)? Параўнанне з якімі прадстаўнікамі жывёльнага свету будуць лічыць кампліментам беларускія жанчыны (мужчыны)? Чаму?

6. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Сфармулюйце і запішыце яго галоўную думку.

Солнце по-русски – это совсем не то, что куёш по-узбекски, и уж совсем не то, что офтоб по-таджикски. В какие отношения – дружелюбные или тягостные – человек вступил с небесным светилом, так их и выразил язык и произнес. Ведь узбек, живущий большую часть года под его палящими лучами, никогда не скажет ласково-уменьшительно солнышко, так же, как и у русского нет ощущения того, что солнце может быть не только плодонесущим и землеобновляющим, но и враждебным. Зато к луне, этому ночному светилу, несущему прохладу и умиротворение, у узбека совсем иное отношение: всё красивое и желанное он называет луноликим, луноподобным, да с такой интонацией, что для руского слуха это может показаться по меньшей мере вычурным.

(Т. Пулатов)

 

Для даведкі: па-таджыкску, зносіны, выказаць і вымавіць, пякучыя промні, пладоносны, землеўзнаўляльны, супакаенне, стаўленне, вычварны.

7. Напішыце кароткі канспект тэмы, выбіраючы найбольш цікавыя, на ваш погляд, прыклады з тэксту і заданняў.

 

5. Як грамадства ўплывае на мову

Вышэй ужо адзначалася, што па-за грамадствам мовы няма, як няма і грамадства без мовы. Згуртоўваючы ўсіх членаў пэўнага грамадства ў сацыяльна цэлае адзінства, мова служыць падмуркам гэтага адзінства. Але і грамадства ўплывае на мову, прычым ажыццяўляецца гэта двума спосабамі – стыхійным і свядомым.

Мова, як люстэрка, мімаволі адлюстроўвае ў сабе разнастайныя сацыяльныя працэсы. Так, тэрытарыяльнае рассяленне людзей адлюстроўваецца ў наяўнасці дыялектаў, дыферэнцыяцыя грамадства на сукупнасці людзей па інтарэсах, прафесіях, родах заняткаў прыводзіць да выпрацоўкі адпаведных стыляў, а існаванне дэкласаваных элементаў, пэўных сацыяльных груп – да ўзнікнення жаргонаў і слэнгаў. Стыхійнае ўздзеянне грамадства на мову і ў тым, што вынікам разнастайных кантактаў народаў (войн, перасяленняў, гандлю) з'яўляюцца шматлікія лексічныя запазычанні з адной мовы ў другую, адбываецца змяшэнне элементаў розных моў у адной мове. Так, калі беларуская мова была дзяржаўнай у час існавання Вялікага княства Літоўскага, яна актыўна ўздзейнічала на літоўскую мову, у якой адзначаюцца запазычанні з нашай. А ў складзе Рэчы Паспалітай беларуская мова апынулася пад моцным уплывам польскай.

Стыхійныя і свядомыя фактары ўплыву грамадства на мову характарызуюць такую пашыраную ў свеце, у тым ліку і на Беларусі, з’яву, як білінгвізм, або двухмоўе – выкарыстоўванне людзьмі ў якасці сродку зносін і інфармацыі, акрамя сваёй роднай мовы, яшчэ адной мовы, iншы раз і некалькіх іншых моў (тады з’ява мае назву полілінгвізм, або шматмоўе). На тэрыторыі нашай рэспублікі даследчыкі адзначаюць некалькі відаў двухмоўя:

а) абмежаваны білінгвізм (назіраецца ў сельскай мясцовасці, дзе дыялект беларусай мовы выступае сродкам зносін, а руская мова -- сродкам атрымання пісьмовай (друкаваныя СМІ, кнігі, падручнікі) і вуснай (тэлебачанне, радыё і г.д.) інфармацыі);

б) змешаная форма білінгвізму (у буйных гарадах, калі жыхары ў вусным маўленні выкарыстоўваюць беларускую мову з элементамі і асаблівасцямі рускай мовы ці наадварот);

в) абсалютны білінгвізм (найбольш высокая форма двухмоўя пераважна беларускай інтэлігенцыі, у першую чаргу гуманітарыяў, якія свабодна валодаюць і карыстаюцца абедзвюма мовамі паводле агульнапрынятых норм у адпаведных моўных сітуацыях).[4]

Асаблівасць моўнай сітуацыі ў РБ ярка праяўляецца ў такіх з’явах, як трасянка і моўная інтэрферэнцыя (гл. аб іх далей).

Свядомыя акцыі дзяржаўнага маштабу ў адносінах да мовы – гэта моўная палітыка. Выдатнай акцыяй моўнай палітыкі ў гісторыі цывілізацыі з’явілася стварэнне пісьменнасці. Калі такі працэс датычыць многіх моў і праходзіць адначасова ў вялікіх маштабах, то ён называецца моўным будаўніцтвам. У гісторыі такая сітуацыя ўзнікла толькі аднойчы: у паслякастрычніцкі перыяд на тэрыторыі былога СССР за кароткі адрэзак часу на аснове кірыліцы была створана пісьменнасць для 50 нацый і народнасцяў.

Свядомы ўплыў грамадства на мову праяўляецца і ў рэформах графікі і арфаграфіі. Свядома распрацоўваюцца шматлікія тэрмінасістэмы, мэтанакіравана ствараецца людзьмі вялікая колькасць онімаў (назваў зорак, населеных пунктаў і вуліц, жывёл, імёнаў людзей і да т.п.). Нормы літаратурнай мовы кадыфікуюцца ў падручніках, даведніках і з’яўляюцца

 

 

Праверце сябе.

Адыгрываць ролю, пайсці па слядах, разысціся ў поглядах, падысці да рашэння, прыйсці да высновы, заінелае бервяно, медінстытут, палітінфармацыя, праіснаваць, дэзінфармаваць, звышімклівы, перайначыць, гукаізаляцыя, безыніцыятыўны, бортінжынер, аўтаінспекцыя, дэйтрон, магнітна-імпульсны.

 

абавязковымі для іх выкарыстоўвання пры стварэнні пісьмовых тэкстаў і ў публічных прамовах. Увогуле, грамадства аказвае свядомы ўплыў на мову тады, калі мэтанакіравана кантралюе пэўныя моўныя працэсы, упарадкоўвае правілы ўжывання, змагаецца за чысціню, культуру мовы і г.д. Моўная палітыка патрабуе з боку дзяржавы пастаяннай увагі, асцярожнасці і далікатнасці, асабліва пры вырашэнні моўных праблем у шматнацыянальнай краіне (гл. ніжэй «Дзяржаўная мова»).

 

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-21; просмотров: 422; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 13.58.221.124 (0.008 с.)