Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Выпішыце з тэксту назвы функцый мовы і азначэнні іх сутнасці.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
3. Растлумачце, чаму камунікатыўная і пазнавальная функцыі з’яўляюцца самымі галоўнымі. 4. Сярод наступных слоў выберыце тыя, што маюць празрыстую матывацыю. Серада, ноч, жнівень, дэталь, сакавік, вада, лістапад, вясёлка, стан, неруш, парэчкі, зямля, чарніла, гаўкаць, яканне, розум, рух. 5. Прывядзіце прыклады з вашага жыцця, калі словы, мова, мастацкі твор, пачутыя ці прачытаныя, напоўнілі вас радасцю ці смуткам, вызвалі асалоду, смех або слёзы, перажыванні, паўздзейнічалі на думкі і пачуцці. 6. Прачытайце наступныя выказванні знакамітых беларускіх літаратараў пра мову. Абапіраючыся на іх, адзначце асноўныя функцыі роднай мовы, якія яна
Запішыце па-беларуску. Аммиак, пропорциональный, метеориты, гравитационный, биология, диапазон, биогеосфера, ориентация, потенциал, радиоантенна, диаметр, инициатива, радиационный, реакция, иероглиф, теория, ионизация, район, гениальный, периодический, вариант, гигиена, стадион, экспоненциальный, позиционирование, фойе, материальный, стационарный. выконвае ў грамадстве. Якая з іх, на вашу думку, з’яўляецца вельмі важнай для беларусаў? 1. Понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; птици, летающие по возъдуху, ведають гнезда своя; рибы, плавающие по морю и в реках, чують виры своя, пчелы и тым подобная боронять ульев своих, – також и люди, и где зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають... Прото ж я, Францишек, Скоринин сын с Полоцка, в лекарских науках доктор, знаюче сее, иже ест найвышшая мудрость, розмышление смерти, и познание самого себе, и въспоминание наприидущие речи, казал есми тиснути книгу святого Иова рускым языком богу ко чти и людем посполитым к научению (Ф.Скарына). 2. Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы сваёй, каб не ўмёрлі… Пазнаюць людзей ці па гаворцы, ці па адзежы, хто якую нясе; ото ж гаворка, язык і ёсць адзежа душы (Ф.Багушэвіч). 3. Без мовы не можа быць народа. Калі памірае мова, памірае народ, сыходзіць з гістарычнай сцэны. Добра ведаючы гэта, ад бязроднага нігілізму перасцерагаў Францішак Багушэвіч. «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!» – пісаў ён у прадмове да сваёй кнігі. Яшчэ больш энергічна такую самую думку выказваў ірландскі вучоны Дэві. «Кожны народ павінен зберагаць сваю мову больш, чым граніцы, бо мова – галоўная яго абарона, куды больш моцная, чымся ўсе яго цытадэлі,» – сказаў ён (Я.Скрыган). 4. Кажуць, мова мая аджывае Век свой ціхі: ёй знікнуць пара. Для мяне ж яна вечна жывая, Як раса, як сляза, як зара. Гэта ластавак шчабятанне, Звон світальны палескіх крыніц, Сінь чабору, і барвы зарніц, І буслінае клекатанне. Калі ж хто загадае: «Не трэба!» -- Адрачэцца ад мовы народ, -- Папрашу я і сонца, і неба: Мне не трэба ні славы, ні хлеба, Асудзіце на безліч нягод. Толькі месяцаў назвы пакіньце, Назвы родныя роднай зямлі, Пра якія з маленства ў блакіце Бор шуміць і пяюць жураўлі... Ці плачу я, ці пяю, Ці размаўляю з матуляю – Песню сваю, мову сваю Я да грудзей прытульваю (П.Панчанка, «Родная мова»)
5. Мова Скарыны і Буднага, мова Багдановіча і Купалы, Багушэвіча і Коласа, мова соцень геніяў, што яшчэ прыйдуць. Мова інтэлігентаў беларускіх, імя якіх – легіён. Мова настаўнікаў і паэтаў, вучоных і кампазітараў, але перш за ўсё мова дзесяці мільёнаў людзей па ўсім свеце – ад Уругвая да Далёкага Усходу і, галоўнае, на нашай беларускай зямлі. Мова першай матчынай калыханкі і апошняга «бывай», мова старадаўніх архіваў і новых школ на Палессі, мова пажаўцелых статутаў і мова кахання. Мова плытагонаў, сялян, акадэмікаў і шахцёраў на саляных капальнях. Мова, якая можа ўсё, можа сказаць словы невыказнай пяшчоты і можа ўдарыць так, што не ўстанеш. Гнуткі, пявучы, адвечна новы інструмент, без якога нельга ўявіць сабе сваё жыццё, як без хлеба, без якога радасць не ў радасць, каханне не ў каханне, бяседа не ў бяседу, сяброўства не ў сяброўства і нянавісць не ў нянавісць. (У.Караткевіч).
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2017-02-21; просмотров: 383; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.22.242.169 (0.008 с.) |