Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Тэма 8. Падзеі на франтах вайны. Крушэнне наступальнай стратэгіі германскага вермахта
Лекцыя 9. Падзеі на франтах вайны. Крушэнне наступальнай стратэгіі германскага вермахта Асноўныя паняцці: бітва каля вострава Мідуэй; бітва ў Каралавым моры; Эль-Аламейн; загад №227; аперацыя «Эдельвейс»; этапы Сталінградскай бітвы; аперацыя «Кальцо»; ударная групоўка Гота; «паветраны мост»; сепаратны мір; аперацыя «Цытадэль»; Курскі выступ; этапы Курскай бітвы; аперацыя «Кутузаў»; аперацыя «Румянцаў»; група армій «Поўдзень»; «Блакітная дывізія»; «Усходні вал»; «Рэйкавая вайна»; канферэнцыя ў Касабланцы; канферэнцыя ў Квэбэке; Цегеранская канферэнцыя; «усеагульная бяспека»; аперацыя «Аверлорд»; «польскае пытанне»; «Вялікая тройка». Пашырэнне маштабаў Другой сусветнай вайны. Перамогі саюзных войск у Афрыцы, Міжземнамор’і і на Ціхім акіяне Паражэнне нямецка-фашысцкай арміі пад Масквой мела важныя палітычныя і стратэгічныя вынікі. Досыць хутка арганізацыйна аформілася антыгітлераўская кааліцыя, якая атрымала назву «Аб’яднаныя нацыі». Гэтыя дзяржавы абавязаліся супрацоўнічаць у вайне да поўнай перамогі. Такім чынам, тэатр ваенных дзеянняў пашыраліся на новыя часткі планеты. Актыўныя баявыя дзеянні ў пачатку 1942 г. разгарнуліся на Ціхім акіяне. Японія акупіравала Малазію, Інданэзію, Філіпіны, Бірму, нанесла буйнае паражэнне англійскаму флоту ў Сіамскім заліве і англа-амерыканскаму флоту ў Яванскай аперацыі, захапіўшы панаванне на моры. Аднак ужо ў маі-чэрвені амерыканцы нанеслі паражэнне японскаму флоту ў Каралавым моры і каля вострава Мідуэй. Пры гэтым яны скарысталіся японскай тактыкай выкарыстання моцных авіянясучых груповак. Менавіта з гэтага часу галоўнай сілай на моры з’яўляецца авіяносец. У Міжземным моры італа-германскаму флоту ўдалося ўстанавіць кантроль на шляхах, якія вялі ў Афрыку. У студзені-лютым 1942 г. італа-германскія войскі разграмілі брытанскія часці ў Лівіі і занялі Бенгазі. У Атлантычным акеане вельмі актыўна дзейнічалі германскія «ваўкі» – падводныя лодкі, якія тапілі англійскія і амерыканскія транспартныя судны, пагражалі зрывам марскіх камунікацый саюзнікаў. Германскі надводны флот і авіяцыя перабазіраваліся ў Нарвегію, перашкаджаючы руху паўночных канвояў у Савецкі Саюз, якія дастаўлялі грузы па праграме ленд-лізу ў СССР.
Аднак з вясны 1942 г. суадносіны сіл пачалі змяняцца на карысць антыгітлераўскай кааліцыі. У Афрыцы італа-германскія войскі, у складзе 8 італьянскіх і 4 нямецкіх дывізій (з іх 8 лістапада 1942 г. амерыканска-англійскія войскі высадзіліся ў Паўночнай Афрыцы ў Марока. 13 мая 1943 г. італа-германскія войскі ў Тунісе капітуліравалі. Іх агульныя страты склалі больш за 300 тыс. салдат і афіцэраў, з іх 30 тыс. забітымі. Ваенныя дзеянні ў Паўночнай Афрыцы закончыліся. У ліпені-жніўні 1943 г., калі ішла буйнейшая бітва на Курскай дузе, англа-амерыканскія войскі высадзіліся на востраве Сіцылія і авалодалі ім. 25 ліпеня 1943 г. фашысцкі рэжым у Італіі паў. З верасня яна заключыла перамір’е з саюзнікамі, а
|
|||||
Последнее изменение этой страницы: 2017-01-26; просмотров: 178; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.135.209.249 (0.004 с.) |