Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Гаспадарчае рабаванне БеларусіСодержание книги
Поиск на нашем сайте
В.Кубэ атрымаў прызначэнне на Беларусь разам з наступнай дырэктывай: «прыстасаванне і выкарыстанне тэрыторыі для германскай ваеннай гаспадаркі», але дырэктыва не мела падрабязных інструкцый. Па сутнасці, прынцып быў адзін – усё, што будзе зроблена для Германіі – добра, астатняе – фальш. Каб паставіць на службу Рэйху эканоміку Беларусі, акупанты ўжо на працягу ліпеня 1941 г. правялі рэгістрацыю на біржах працы працаздольнага насельніцтва ў гарадах. Усе прадпрыемствы і ўстановы Беларусі былі ўзяты на ўлік, была праведзена іх дэталёвая інвентарызацыя. Напрыклад, у Мінску гэта акцыя была завершана да 20 ліпеня 1941 г. У выніку праведзеных акупантамі мерапрыемстваў ужо 1 снежня 1941 г. у Мінску працавала 73 прадпрыемствы, у снежні 1942 г. – 117, а ў красавіку 1943 г. – 150 прадпрыемстваў. Сярод іх было Трэба адзначыць, што разам з камандна-адміністрацыйнымі метадамі акупанты выкарыстоўвалі і эканамічныя метады кіравання гаспадаркай. На 1 ліпеня 1942 г. на тэрыторыі генеральнай акругі «Беларусь» працавала 33 банкі, а ў 1943 г. іх было ўжо каля 100. Абапіраючыся на завышаны курс маркі, банкі выкачвалі грошы з рэгіёну і такім чынам фінансавалі вайну. Акрамя збору грашовых лішкаў банкі праводзілі крэдытаванне гаспадаркі, узаемаразлікі паміж прадпрыемствамі розных рэгіёнаў Беларусі, праводзілі аперацыі з каштоўнымі паперамі. У аграрнай палітыцы акупантаў вылучаюць тры асноўныя этапы. Першы праводзіўся з лета 1941 г. да пачатку вясны 1942 г. У гэты перыяд захавалася калгасная сістэма пад відам «абшчынных гаспадарак» і «дзяржаўных маёнткаў» (саўгасы). Пакінуты пасады старшынь, брыгадзіраў, афіцыйна не распускаліся праўленні, рэвізійныя камісіі і г.д. Але інвентар і жывёла былі абвешчаны ўласнасцю германскай дзяржавы. У Заходняй Беларусі, дзе не паспелі правесці калектывізацыю, адбыўся зварот да індывідуальнай гаспадаркі. Вярталіся маёнткі былым уладарам – панам, асаднікам, заможным сялянам. Яны лічыліся адміністратарамі, кіраўнікамі былых сваіх маёнткаў, але права маёмасці на зямлю і інвентар не мелі. Там жа ствараліся дзяржаўныя маёнткі для будучых нямецкіх каланістаў. Другі этап (вясна 1942 г. па лета 1943 г.) пачаўся з прыняцця закону «Аб новым парадку землекарыстання» ў лютым 1942 г., які адмяняў калгасную сістэму і дэклараваў магчымасць трох пераходных формаў землекарыстання: абшчыннай гаспадаркі (замест калгасаў), земляробчых таварыстваў (кааператывы) і індывідуальнай сялянскай гаспадаркі. Гэта было вынікам правалу аграрнай палітыкі, заснаванай на захаванні калгасаў і неабходнасцю атрымаць падтрымку сялян – бо пачынаўся масавы партызанскі рух. Так сама неабходна было забяспечыць патрэбы Германіі ў прадуктах харчавання. У заходніх абласцях рэспублікі ўзаконьваліся аднаасобныя гаспадаркі, права маёмасці распаўсюджвалася толькі на прысядзібныя ўчасткі. На калгасных землях ствараліся аб- Трэці этап (лета 1943 г. па лета 1944 г.) пачаўся з прычыны паражэння пад Сталінградам, пагаршэнне становішча ў сельскай гаспадарцы і росту партызанскага руху. 3 чэрвеня 1943 г. была абвешчана «Дэкларацыя аб сялянскім праве ўласнасці», якая ўстанаўлівала для сялян замест «права ўладання» права прыватнай ўласнасці на зямлю. У першую чаргу зямлю атрымлівалі сяляне, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі. Але з верасня 1943 г. пачалося вызваленне Беларусі і палажэнні «Дэкларацыі» сталі неактуальныя. Значныя страты ў вайне супраць СССР патрабавалі ад Германіі вялікіх падмацаванняў для дзеючай арміі. Кіраўніцтва Рэйху выкарыстоўвала працоўныя рэсурсы акупіраваных тэрыторый, у тым ліку і Беларусі, у якасці рабочай сілы для прамысловасці і сельскай гаспадаркі Германіі. Працэс гэты пачаўся з канца 1941 г., але буйныя памеры набыў на пачатку 1943 г. Дастаткова адзначыць, што толькі гаспадарчая інспекцыя групы армій «Цэнтр» і генеральнай акругі «Беларусь» штодзённа накіроўвалі на працу ў Рэйх 500-1000 рабочых. Усяго за гады вайны нямецкія акупацыйныя ўлады накіравалі на работы ў Германію звыш 400 тыс. жыхароў Беларусі, з якіх прымусовым шляхам былі накіраваны каля 380 тыс. чалавек. У адносінах да мясцовага насельніцтва нямецкія ўлады з першых дзён свайго гаспадарання распачалі палітыку генацыду. Праграма каланізацыі акупіраваных усходне-славянскіх тэрыторый прадугледжвала прымусовае высяленне, якое было заменена пасля паражэння пад Масквой і Сталінградам на знішчэнне 75% насельніцтва Беларусі і засяленне «вызваленых» зямель нямецкімі каланістамі. Яшчэ ў маі 1940 г. Г.Гімлер паведамляў, што важнейшай справай усходняй палітыкі з’яўляецца ачышчэнне далучаных да Рэйху тэрыторый на Усходзе ад асоб «чужой расы». Ён жа патрабаваў не лічыцца з абставінамі, выкарыстоўваючы сілу, ісці напралом пры ажыццяўленні каланізацыі і вынішчэнні славянскіх народаў. А ў «Загадзе аб выкарыстанні ваеннай юрысдыкцыі ў раёне «Барбароса» і аб асобных мерапрыемствах у войсках ад Практычнаму ажыццяўленню злачынных задум нямецкага фашызму супраць славянскіх народаў спрыяла бесперапынная ідэалагічная апрацоўка салдат вермахта і войскаў СС. Магутны апарат нацысцкай прапаганды на працягу некалькіх гадоў метадычна атручваў свядомасць грамадзян Рэйху ідэямі ваеннай агрэсіі і расавай перавагі. За 1941 г. нямецкія акупанты знішчылі на беларускай зямлі каля 100 тыс. мірных жыхароў, спалілі 120 вёсак разам з 3945 іх жыхарамі. Для падтрымання парадку на тэрыторыі Беларусі былі размешчаны 5 ахоўных дывізій і створаны паліцэйскі апарат. Акрамя таго, дзейнічалі аператыўныя групы рэйхсфюрэра СС Гімлера, якія распачалі масавы тэрор супраць насельніцтва. Агульная колькасць ваенна-паліцэскіх сіл на Беларусі дасягала 160 тыс. чалавек. Летам-восенню 1941 года на Беларусь былі ўведзены ўкраінскія і літоўскія прафашысцкія ваенныя фарміраванні, якія адрозніваліся асаблівай жорсткасцю нават у параўнанні з нямецкімі вайскоўцамі. Літоўскі батальён толькі з 5 кастрычніка па У 1942 г. забойствы і катаванні мірнага насельніцтва Беларусі набылі сістэмны характар. За акрэслены перыяд акупанты спалілі 772 вёскі, разам з 46992 жыхарамі. Акупанты стварылі сістэму лагераў і турмаў для розных катэгорый зняволеных. Ваеннапалонныя ўтрымліваліся ў дулагах, шталагах, афлагах, цывільныя асобы ў працоўных лагерах СД, перасыльных лагерах СС, штрафных лагерах, гета. На Беларусі было ўтворана каля 260 лагераў, буйнейшым быў Трасцянецкі пад Мінскам, дзе нацысты знішчылі 206500 чалавек. Для яўрэйскага насельніцтва былі створаны гета. Яны сталі месцам масавай бойні, дзе загінулі сотні тысяч яўрэяў. З набліжэннем лініі фронту да Беларусі акупанты ўзмацнілі расправу над насельніцтвам, вывозілі ў Рэйх тэхналагічнае абсталяванне і сыравіну. 7 верасня 1943 г. нямецкая армія атрымала загад ператварыць тэрыторыю, якую яна пакідае, у «зону пустыні». У загадзе, у прыватнасці, гаварылася: «Усе без выключэння дамы неабходна паліць, печы ў дамах падрываць з дапамогай ручных гранат. Калодзежы прыводзіць у непрыгоднасць шляхам знішчэння пад’ёмных прыстасаванняў, а таксама кідаючы ў іх нечыстоты. Стагі саломы і сена, а заадно ўсялякага роду запасы паліць, сельскагаспадарчыя машыны і тэлеграфныя слупы падрываць, паромы, лодкі тапіць». Адступаючы, нямецкія войскі з педантычнасцю выконвалі гэты загад. I, як вынік, у 1943 г. акупанты спалілі 2653 вёскі разам з 84188 жыхарамі. Асабліва цярпелі ад ворага прыфрантавыя раёны. За перыяд нямецкага генацыду на Беларусі гарадское насельніцтва рэспублікі страціла звыш 1063 тыс. жыхароў, беларуская вёска – 445594 мірных жыхароў, 155594 з якіх згарэлі разам з 5454 вёскамі. На беларускай зямлі нямецкія акупанты закатавалі звыш 810 тыс. савецкіх ваеннапалонных. Асабліва ўзмацніліся рэпрэсіўныя мерапрыемствы супраць мірнага насельніцтва ў зоне кіравання ваенных і ў Генеральным камісарыяце восенню 1943 г. пасля забойства В.Кубэ. Адміністрацыю камісарыята ўзначаліў генерал СС Готберг, які перанёс метады дзейнасці сваёй установы ў сцены грамадзянскай адміністрацыі. Калабарацыя на Беларусі Калабарацыяністы (ад франц. соllaboration-супрацоўніцтва.) – асобы, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі. Нездарма гэта слова мае французскае паходжанне. Менавіта ўрад Францыі, які ўзначаліў маршал А.Петэн, абвясціў калабарацыю галоўным прынцыпам адносін з германскім нацысцкім урадам пасля параджэння ў 1940 г. У заходнееўрапейскіх краінах дзейнасць калабарацыяністаў трактуецца як палітычнае, ідэалагічнае і ваеннае супрацоўніцтва з акупантамі. Да апошняга часу ў нас калабарацыя ацэньвалася як здрада радзіме. Да калабарацыяністаў адносяць супрацоўнікаў інстытутаў мясцовага самакіравання і паліцыі, у іх ліку Беларускай народнай самапомачы (БНС), Беларускага корпуса самааховы (БКС), Саюза беларускай моладзі (СБМ), Беларускай цэнтральнай рады (БЦР) і Беларускай краёвай абароны (БКА). Па розных звестках, калабарацыянісцкі рух на Беларусі налічваў каля 100 тыс. чалавек, значная колькасць з якіх была вымушана далучыцца да яго акупантамі і іх памагатымі шляхам прымусу. Калабарацыя на Беларусі была вынікам пэўных патрэб з боку акупацыйных уладаў – як ваенных, так і цывільных, у стварэнні дадатковых апаратаў кіравання. Гэты дапаможны апарат пачаў стварацца яшчэ летам 1941 г. Вялікія надзей на пераўтварэнне гэтага апарату ў самастойныя нацыянальныя ўрады мелі як польскія нацыянальныя дзеячы, так і нешматлікія беларускія нацыяналісты, якія актыўна пайшлі на супрацоўніцтва з нацыстамі яшчэ да лета 1941 г. Акрамя ўтылітарных патрэб ад калабарантаў, акупацыйныя ўлады мелі яшчэ і пэўныя ідэалагічныя мэты. Галоўная сярод Трэба адзначыць, што нават ідэйныя беларускія калабаранты, якія паставілі на «германскую карту», не былі адзіным лагерам. Яны падзяляліся на некалькі груповак, варожа адна да другой настроеных, якія да таго абапіраліся на розныя германскія ведамствы. Так, можна вылучыць групоўкі Р.Астроўскага, ксяндза В.Гадлеўскага, І.Ермачэнкі, Ф.Акінчыца, В.Іваноўскага і ішн. Спачатку найбольш актыўна развярнулася супрацоўніцтва паміж Кубэ і Астроўскім, якому было даручана кіраванне неафіцыйным Паралельным Бюро (Нэбэнбюро), якое дубліравала дзейнасць галоўнага камісарыяту. Але хутка гэта супрацоўніцтва прыпынілася з прычыны прыезду ў Мінск Ермачэнкі, які прэтэндаваў на ролю адзінага лідэра беларусаў. Ён абвінаваціў Астроўскага ў супрацоўніцтве з камуністамі, і той павінен быў выехаць у Смаленск, дзе знайшоў падтрымку ваенных уладаў. Беларуская народная самапомач была створана Кіруючым органам Беларускай народнай самапомачы з’яўлялася Цэнтральная рада (Цэнтраль), якой падпарадкоўваліся акруговыя, раённыя і валасныя аддзелы. Склад Цэнтральнай рады БНС зацвярджаў В.Кубэ. Акруговыя і раённыя праўленні, а таксама старшыні валасных аддзелаў прызначаліся адпаведнымі кіраўнікамі мясцовай нямецкай адміністрацыі. Практычна БНС займалася вырашэннем толькі сацыяльных пытанняў: зборам грашовых і матэрыяльных каштоўнасцяў, прадуктаў харчавання і вопраткі, аказвала матэрыяльную дапамогу пацярпелым ад вайны. Напачатку такая дзейнасць БНС у пэўнай ступені адпавядала інтарэсам германскіх акупацыйных уладаў. Але паступова Беларуская народная самапомач ператварылася ў палітычны рух і пачала злучацца з органамі адміністрацыі. У сакавіку 1943 г. на з’ездзе Цэнтральнай рады і акруговых кіраўнікоў БНС быў выпрацаваны мемарандум, які патрабаваў ад нямецкіх уладаў аўтаноміі Беларусі і стварэння беларускага ўрада і беларускага войска. Падкрэслівалася, што «урад абвесціць аддзяленне Беларусі ад СССР і аб’явіць яму вайну, як ворагу беларускага народа». Падобныя дзеянні кіраўніцтва БНС не спадабаліся перш за ўсё кіраўніцтву СС на Беларусі. У выніку кіраўнік БНС I.Ермачэнка быў зняты з пасады і высланы з Беларусі. Яго месца заняў В.Іваноўскі. Паводле распараджэння германскіх уладаў ад 18 сакавіка 1943 г., дзейнасць БНС у далейшым абмяжоўвалася толькі аховай здароўя і матэрыяльнай дапамогай насельніцтву. У чэрвені 1943 г. Беларуская народная самапомач была рэарганізавана ў Беларускую самапомач, дзейнасць якой была абмежавана зборам ахвяраванняў, вярбоўкай новых членаў. Асаблівая ўвага з боку вермахта і кіруючых колаў калабарацыі надавалася стварэнню Беларускага корпуса самааховы (БКС), які пачаў фарміравацца па ініцыятыве генеральнага камісара Беларусі В.Кубэ летам 1942 г., як вайсковая структура беларускіх калабарацыяністаў. Практычная работа па арганізацыі БКС даручалася вайсковай камісіі, якая была ўтворана загадам I.Ермачэнкі. Адпаведныя камісіі былі арганізаваны і ў акругах генеральнага камісарыята «Беларусь». Планавалася стварыць у кожным раёне адзінкі БКС ад роты да батальёна, усяго 3 дывізіі. I.Ермачэнка, які быў прызначаны камандуючым БКС, і яго паплечнікі разгарнулі актыўную дзейнасць. Былі арганізаваны курсы па падрыхтоўцы афіцэраў-беларусаў, праводзілася шырокая прапагандысцкая кампанія. Але германскія акупацыйныя ўлады так і не ўбачылі ў БКС нейкай баяздольнай узброенай сілы для барацьбы супраць партызан і Чырвонай Арміі. Створаныя фарміраванні самааховы не былі ўзброены немцамі належным чынам. Усяго з чэрвеня 1942 па красавік 1943 гг. было створана 20 батальёнаў самааховы. Але з прычыны слабага ўзбраення і актыўнай прапагандысцкай дзейнасці партызан атрады БКС былі небаяздольнымі і лёгка разганяліся партызанамі. Восенню 1942 г. цікавасць немцаў да БКС пачала слабець. Замест гэтага яны вырашылі стварыць беларускія паліцэйскія батальёны на чале са сваім, нямецкім, камандным складам. Вясной 1943 г. германскія ўлады расфарміравалі атрады БКС. Актыўную пазіцыю займалі кіруючыя колы калабарацыі ў справе ажыццяўлення прагерманскай маладзёжнай палітыкі. Актыўную працу сярод моладзі праводзіў Ф.Акінчыц, які стварыў у Берліне Беларускую нацыянал-сацыялістычную партыю. Ён працаваў у аддзеле прапаганды міністэрства Розэнберга і наездамі бываў на Беларусі. Але яго спроба стварыць аддзелы партыі на Беларусі сутыкнулася з цвёрдай забаронай акупантаў на ўсялякую дзейнасць палітычных арганізацый. Таму Акінчыц узяў накірунак на стварэнне маладзёжнай арганізацыі. 22 чэрвеня 1943 г. у Мінскім гарадскім тэатры адбылося ўрачыстае пасяджэнне, на якім было аб’яўлена аб стварэнні Саюза беларускай моладзі. На ім прысутнічалі В.Кубэ і іншыя вышэйшыя кіраўнікі нямецкай акупацыйнай адміністрацыі. На гэтым пасяджэнні былі прыняты статут і праграма СБМ, зацверджаныя пасля генеральным камісарам Беларусі. Вышэйшым кіруючым органам СБМ з’яўляўся Цэнтральны штаб на чале з М.Ганько і Н.Абрамавай, які знаходзіўся да ліпеня 1944 г. у Мінску, а потым перабраўся ў Берлін. Пры штабе было Дзейнасць гэтай маладзёжнай арганізацыі вызначалі нямецкія акупацыйныя ўлады: выхаванне праваднікоў германскай палітыкі, падрыхтоўка беларускай моладзі для працы на ваенных заводах Германіі, служба ў ваенна-дапаможных часцях вермахта. Члены арганізацыі насілі спецыяльную форму, мелі свой друкаваны часопіс «Жыве Беларусь» і інш. Саюз беларускай моладзі знаходзіўся пад кантролем аддзела моладзі Генеральнага камісарыята «Беларусь». СБМ налічваў у 1944 г. 12635 чалавек, з якіх, па розных звестках, ад 3,5 да 5 тыс. былі накіраваны на работу і вучобу ў Германію. 27 ліпеня 1943 г. В.Кубэ са згоды міністра Розэнберга дае дазвол на стварэнне Камітэту ці Рады Даверу. У склад яе ўвайшлі па аднаму з назначаных акруговымі камісарамі прадстаўнікоў акруг, а таксама шэсць чалавек ад цэнтра: В.Іваноўскі – мінскі бургамістр, Ю.Сабалеўскі – ад «Беларускай самапомачы», К.Рабушка – ад «прафсаюзаў», М.Ганько, Н.Абрамава – ад «Саюза беларускай моладзі». Рада не мела самастойнага статусу, з’яўлялася састаўной часткай генеральнага камісарыяту. Адначасова быў дадзены дазвол на дзейнасць некаторых грамадскіх арганізацый – Беларускага навуковага таварыства. Але 22 верасня 1943 г. В.Кубэ быў забіты паводле ўдалага замаху, здзейсненага Аленай Мазанік і Марыяй Восіпавай. Яго пераемнік на пасадзе генеральнага камісара кіраўнік СС на Беларусі генерал фон Готберг распачаў шырокую рэпрэсіўную палітыку. Да таго, акрамя антыпартызанскага характару яна мела рабаўніцкі накірунак. У 1943 г. ваеннае становішча Германіі рэзка пагоршылася. Яна страціла значную частку акупіраваных тэрыторый, асабліва балючымі былі страты сельскагаспадарчых раёнаў поўдня СССР. Патрабавалася тэрмінова кампенсаваць гэтыя страты за кошт павелічэння эксплуатацыі Украіны і Беларусі. Але адначасова з рэпрэсіямі супраць мірнага насельніцтва ўлады пайшлі на далейшыя ўступкі нацыяналістам. У снежні 1943 г., калі быў вызвалены ад нямецкіх акупантаў шэраг раёнаў Усходняй Беларусі, акупацыйныя ўлады аб’явілі аб стварэнні дапаможнага дарадчага органа нямецкага кіравання на Беларусі – Беларускай Цэнтральнай Рады. У БЦР акупанты бачылі сродак мабілізацыі сіл беларускага народа для барацьбы з партызанамі і Чырвонай Арміяй і больш эфектыўнага выкарыстання беларускай эканомікі ў сваіх інтарэсах. Пэўныя колы беларускай калабарацыі, з свайго боку, спадзяваліся стварыць беларускую дзяржаўнасць пад пратэктаратам Германіі. У склад БЦР уваходзіла 14 чалавек. Яе кіруючым органам быў прэзідыум, у які ўваходзілі Р.Астроўскі (прэзідэнт), С.Кандыбовіч, Ф.Кушаль, У.Родзька, Ю.Сабалеўскі, М.Шкялёнак. Структурна БЦР складалася з 12 аддзелаў. Фармальна германскія акупацыйныя ўлады перадалі ў сферу падпарадкавання БЦР справы сацыяльнага забеспячэння, культуры, адукацыі і Беларускай краёвай абароны, хаця на месцах усе гэтыя накірункі па-ранейшаму знаходзіліся ў руках германскай акупацыйнай адміністрацыі. Адным з найбольш значных мерапрыемстваў БЦР быў З’яўленне Беларускай краёвай абароны (БКА) звязана з загадам генеральнага камісара фон Готберга ад 23 лютага 1944 г., у якім гаварылася: «На прапанову Прэзідэнта Беларускай Цэнтральнай Рады ад 18.02.44 г. загадваю аб утварэнні Беларускай краёвай абароны для барацьбы супраць бальшавізму». Аналагічны загад БЦР, якая называла сябе беларускім урадам, аб стварэнні БКА быў выдадзены 6 сакавіка 1944 г. Аснову БКА складала прымусова мабілізаванае мужчынскае насельніцтва 1908-1924 гг. нараджэння. За няяўку ў вызначаны тэрмін прадугледжвалася смяротная кара. У выніку праведзенай мабілізацыі Беларуская краёвая абарона на канец красавіка-май 1944 г. складала 45 батальёнаў (39 стралковых і 6 сапёрных), якія налічвалі прыкладна каля 30 тыс. чалавек. Але, як сведчыць хроніка Беларускай Цэнтральнай Рады, пераважная большасць структур БКА ў гэты час знаходзілася толькі ў стадыі арганізацыі. Шэфам галоўнага камандавання БКА быў прызначаны маёр Ф.Кушаль, а яго намеснікам – лейтэнант В.Мікула. Галоўная мэта БКА – барацьба разам з паліцыяй супраць партызан. Але створаныя батальёны не апраўдалі надзей немцаў. Большасць беларускага насельніцтва адмоўна ставілася да ідэй стварэння БКА. Многія з тых, каму пагражала мабілізацыя, уцякалі ў лясы да партызан. Пад уплывам агітацыі партызан і падпольшчыкаў адбылося масавае дэзерцірства вайскоўцаў з пераходам іх са зброяй да партызан. Відаць, таму немцы перасталі забяспечваць створаныя батальёны зброяй і ваеннай амуніцыяй. Фарміраванні БКА выкарыстоўваліся ў асноўным для аховы складоў і іншых гаспадарчых мэт. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў частка фарміраванняў БКА апынулася ў Германіі. Калі ў 1945 г. у Германіі кіраўнікі БЦР пачалі ствараць брыгаду СС «Беларусь», у яе ўступіла 1094 чалавекі. Палову з іх склалі былыя вайскоўцы з БКА. Вынікі: Крах палітыкі беларускіх калабарантаў вынікаў з таго, што акупацыйныя ўлады не ставіліся да яго сур’ёзна. Яны толькі выкарыстоўвалі беларускіх нацыяналістаў у сваіх мэтах, адначасова праводзілі палітыку рабавання і знішчэння мірнага насельніцтва. Ці мог беларускі народ у такіх абставінах падтрымаць калабарантаў? Вядома, што не! Перамогі Чырвонай Арміі на франтах вайны, актыўная дзейнасць беларускіх партызан і падпольшчыкаў, патрыятызм і разважлівасць насельніцтва рэспублікі не дазволілі нямецкім акупантам і мясцовай калабарацыі ажыццявіць у поўнай меры свае мэты на беларускай зямлі. Кантрольныя пытанні да тэмы №6: 1. Якія планы мела германскае кіраўніцтва ў адносінах да выкарыстоўвання акупіраваных усходніх абшараў? 2. Якія органы ўлады былі створаны адразу пасля акупацыі Беларусі? Як доўга яны існавалі на беларускай зямлі? 3. Калі былі створаны органы цывільнай нямецкай акупацыйнай улады? Хто ўзначальваў сістэму цывільнай улады на Беларусі? 4. Якая тэрыторыя павінна была ўвайсці ў склад Генеральнай акругі «Беларусь» і якая тэрыторыя ў выніку была пад кіраўніцтвам генеральнага камісарыяту? 5. Якія мэты былі ў стварэнні паралельных органаў улады з ліку мясцовых асоб? Як такіх асоб называюць у еўрапейскай традыцыі? 6. Якія асаблівасці меў беларускі калабарацыянісцкі рух? Якія арганізацыі беларускіх калабарантаў вы ведаеце? 7. Чаму асабліва ўзмацнілася палітыка генацыду восенню 1943 г. і якія вынікі гэта мела? 8. Чаму акупацыйная палітыка і калабарацыя пацярпелі поўны крах на Беларусі? ТЭМА 7. ПАРТЫЗАНСКАЯ І ПАДПОЛЬНАЯ БАРАЦЬБА СУПРАЦЬ ГЕРМАНСКІХ АГРЭСАРАЎ НА ЗАХОПЛЕНАЙ ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ Лекцыя 8. Партызанская і падпольная барацьба на акупіраванай тэрыторыі Асноўныя паняцці: Partisan; этапы партызанкі; тэрытарыяльныя партызанскія атрады; дырэктыва «Аб разгортванні партызанскай вайны ў тыле ворага»; мэты партызанкі; Пінскі партызанскі атрад; Ц.П.Бумажкоў і Ф.I.Паўлоўскі; Бацька Мінай; кароткатэрміновыя курсы і падрыхтоўчыя цэнтры; аперацыя «Прыпяцкія балоты»; «Віцебскія вароты»; Паўночна-Заходняя аператыўная група; ЦШПР; БШПР; атрады; брыгады; занальныя і абласныя партызанскія злучэнні; «гарнізон Ф.I.Паўлоўскага»; партызанскія зоны; Асобы беларускі збор; вываз астрабайтэраў; партызанскі рэзерв; баявы рэйд партызанаў; карныя экспедыцыі; калабаранты; «зямельнае пытанне»; Саюз узброенай барацьбы; Арміі Краёвай; закрытае пісьмо «Аб ваенна-палітычных задачах работы ў заходніх абласцях БССР»; план «Бура»; «Рэйкавая вайна»; «Канцэрт»; падполле; падпольны гаркамы партыі; Мінскае падполле; газета «Звязда»; «Юныя мсціўцы»; «Акруговы беларускі антыфашысцкі камітэт Баранавіцкай вобласці»; «Камітэту барацьбы з нямецкімі акупантамі»; «Камітэт садзейнічання Чырвонай Арміі». Станаўленне народнага супраціўлення Партызанскі рух на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны – адна з найбольш даследаваных старонак з падзей ваеннага часу. Але і ў гэтай справе ёсць шмат асаблівасцяў і рыс, аб якіх мала гаварылася раней. Партызанскі рух на Беларусі меў пэўную перыядызацыю і да таго, ярка акрэсленыя рэгіянальныя асаблівасці. Слова «партызан» (ад франц. partisan – член атрада, арганізаванага з прадстаўнікоў народных мас для барацьбы з ворагам на акупіраванай тэрыторыі) шырока вядома з часоў сярэднявечча ў Еўропе. Пазней партызанамі пачалі называць удзельнікаў узброенай барацьбы супраць іншаземных захопнікаў у варожым тыле. Такім чынам, партызанскі рух не з’яўляецца нацыянальнай беларускай з’явай, але справа ў тым, што дзейнасць партызанскіх атрадаў на Беларусі ў гады апошняй вайны набыла асабліва значныя памеры. Супраць акупантаў на барацьбу з цягам часу падняўся народ. У радах антыфашысцкага руху на тэрыторыі рэспублікі налічвалася каля 440 тыс. партызан і падпольшчыкаў. 374 тыс. чалавек з’яўляліся байцамі 1255 партызанскіх атрадаў (каля ў 213 брыгад). Партызанка на Беларусі мае некалькі перыядаў свайго развіцця, кожны з іх мае свае адметнасці. Першы этап – арганізацыйны, калі толькі шукаліся формы барацьбы ў тылу ворага. Гэта чэрвень – снежань 1941 г. Яшчэ адна прыкмета гэтага перыяду – гэта крызіс партызанкі, які праявіўся ў паражэннях на фронце і ў пазіцыі чакання, якую заняло мірнае насельніцтва. Другі этап беларускай партызанкі пачаўся ў снежні 1941 г. і цягнуўся да канца лета 1942 г. Гэта перыяд пераадолення крызісу і рэзкага росту колькасна партызанскага руху. У гэты перыяд адбываецца супрацьстаянне ў цэнтры Беларусі паміж цывільнай нямецкай адміністрацыяй Генеральнай акругі Беларусь і партызанамі ў барацьбе за падтрымку ад мірнага насельніцтва. У гэты перыяд вызначаецца арганізацыйная структура партызанкі, рух атрымлівае шырокую падтрымку ад «Вялікай зямлі». Трэці перыяд цягнуўся з восені 1942 па восень 1943 г. Менавіта ў гэты час колькасць памылак нямецкіх акупацыйных улад дасягнула крытычнай масы, і насельніцтва перайшло на пазіцыі падтрымкі партызанаў. Ствараюцца велізарныя партызанскія зоны, якія ахопліваюць значныя тэрыторыі. Праводзяцца буйныя вайсковыя і дыверсійныя аперацыі. Чацьвёрты перыяд беларускай партызанкі цягнуўся з восені 1943 г. па лета 1944 г. Гэты перыяд адзначаны пачаткам вызвалення Беларусі і ўдзелам у гэтым і партызан. Найбольшага ўздыму дасягае «рэйкавая вайна». Менавіта да гэтага перыяду адносіцца значнае ўзмацненне савецкай партызанкі на захадзе Беларусі. Да таго, пасля забойства Вільгельма Кубэ масавыя рэпрэсіі і карныя экспедыцыі спрыялі разгортванню ўсенароднага характару антынямецкай барацьбы і ў цэнтры Беларусі. Падрыхтоўка да партызанскай вайны на Беларусі на выпадак вайны з нацысцкай Германіяй ці Польшчай пачалася яшчэ ў 1930-я гг. Згодна з загадамі савецкага Генштаба стваралася заканспіраваная сетка дыверсійных груп і адзіночак у гарадах і на чыгунках, арганізаваліся манеўраныя партызанскія атрады, ствараліся базы забеспячэння ўсім неабходным. Так, у схронах былі закладзены боепрыпасы, амуніцыя, шмат харчавання, каля 50 тыс. вінтовак, 150 кулямётаў, узрыўчатка. Кіравалі гэтай работай партыйныя органы і камандуючы войскамі Беларускай ваеннай акругі І.П.Убарэвіч. Усяго было створана Аднак, у 1937-1938 гг. гэтыя работы былі звернутыя – большасць «тайных» партызан было рэпрэсіравана, атрады ліквідаваны, схроны перададзены арміі. Гэта было вынікам рэпрэсій супраць генералітэту і афіцэрства Чырвонай Арміі, а так сама вынікам прыняцця новай ваеннай дактрыны – прэвентыўнага ўдару Чырвонай Арміі, якая не прадугледжвала акупацыі тэрыторыі СССР, а баявыя дзеянні планаваліся «на чужой тэрыторыі і малой крывёй». У выніку гэтага, у 1941 г. партыйнаму і ваеннаму кіраўніцтву ўсю работу па стварэнню падпольнай і партызанскай сеткі прыйшлося весці з нуля. Асноўныя задачы і метады, а так сама характар разгортвання партызанскага руху былі зададзены шэрагам распараджэнняў партыйных і савецкіх органаў агульнасавецкага і рэспубліканскага маштабу. 29 чэрвеня 1941 г. была выдадзена Дырэктыва СНК СССР і ЦК УКП(б), якая патрабавала стварэння ў захопленых раёнах партызанскіх атрадаў і дыверсійных груп, падрыву мастоў, парушэння ліній сувязі, падпальвання складоў, стварэння невыносных умоваў для акупантаў. 30 чэрвеня 1941 г. у дадатак да дырэктывы ЦК КП(б)Б прымае дырэктыву «Аб пераходзе на падпольную работу партыйных арганізацый раёнаў, занятых ворагам», а 1 ліпеня – «Аб разгортванні партызанскай вайны ў тыле ворага», у якой больш канкрэтызаваліся мэты і задачы партызанскай барацьбы, вызначаліся сродкі сувязі і метады канспірацыі і г.д. Як вынік – 16 ліпеня 1941 г. Гітлер зняў з вермахту і акупацыйных уладаў усялякія абмежаванні на выкарыстанне самых жорсткіх мераў у адносінах да мясцовага насельніцтва. «Мы можам знішчаць усё, што накіравана супраць нас...» Такая пазіцыя акупантаў цалкам адпавядала інтарэсам маскоўскага кіраўніцтва – бо яна была залогам пашырэння незадаволенасці насельніцтвам акупаваных раёнаў новай адміністрацыяй. Таму партыйнымі органамі, знішчальнымі атрадамі і іншымі ўстановамі рабілася ўсё, каб забяспечыць адразу супрацьстаянне паміж мірным насельніцтвам і акупантамі. З гэтай мэтай знішчалася ўсё, што магло нармалізаваць жыццё пад акупацыяй – асабліва бытавое жыццё. Знішчаліся прадпрыемствы, склады, палі з няўбраным зернем, вывозілася жывёла, прыпасы, тавары. Найбольш паспяхова і паслядоўна гэтыя мерапрыемствы прайшлі на ўсходзе, і менавіта там найбольш шырока і праявіў сябе партызанскі рух. Такім чынам, разгортванне партызанскага руху мела дзве галоўныя мэты – якія можна прасачыць ў дакументах партыі і ўрада. Найбольш відавочная – гэта мэта ваенная. Яе сутнасць у тым, каб зрабіць як мага больш цяжкімі ўмовы існавання нямецкіх войскаў на захопленай тэрыторыі, а так сама парушаць сродкі камунікацыі, асабліва чыгунку, што значна ўскладніць пастаўкі на фронт і манёўранасць вермахту. Другая мэта – больш глабальная, палітычная. Сутнасць яе ў тым, каб надаць партызанскаму руху ўсенародны характар. Гэтага патрабавалі ўмовы ідэалагічнай вайны. Неабходна было недапусціць аніякага паразумення паміж нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй і мірным насельніцтвам, якое апынулася пад акупацыяй. І дзеля гэтага рабілася ўсё, нават знішчаліся матэрыяльныя фонды, запасы харчавання, з мэтай – прымусіць акупантаў адразу перайсці да канфіскацыі дзеля забеспячэння вермахту і Рэйху. Гэтая палітыка з поспехам была рэалізаваная на ўсходзе, але на захадзе Беларусі і ў цэнтральных раёнах былі свае асаблівасці разгортвання партызанкі – як усеагульнага руху. Менавіта ўсеагульнасць, усенароднасць партызанскага руху дазволіць гаварыць аб народнай падтрымкі камуністычнай палітыкі даваеннага часу і з’явіцца мацнейшым прапагандысцкім інструментам у камуністычнай ідэалогіі. Для арганізацыі партызанкі і падполля кампартыя спецыяльна пакінула на Беларусі 1215 камуністаў дзеля арганізацыі кіравання падполлем і партызанкай, а ўсяго за 1941 г. на акупіраваную тэрыторыю Беларусі было накіравана больш за 8000 камуністаў і каля 5000 камсамольцаў. Але ствараліся атрады і самастойна, без «загаду звыш». У ліку такіх быў Пінскі партызанскі атрад пад камандаваннем В.З.Каржа, які налічваў каля 60 чалавек. На тэрыторыі Кастрычніцкага раёна Палескай вобласці актыўна дзейнічаў атрад «Чырвоны Кастрычнік». Яго кіраўнікі Ц.П.Бумажкоў і Ф.I.Паўлоўскі 6 жніўня 1941 г. сталі першымі партызанамі – Героямі Савецкага Саюза. У Чашніцкім раёне ўзброеную барацьбу супраць акупантаў узначаліў Ц.Я.Ермаковіч, у Суражскім раёне быў створаны атрад, на чале якога стаў М.П.Шмыроў, якога называлі ў народзе «Бацькам Мінаем». На аснове знішчальных батальёнаў узнікаюць партызанскія атрады ў Парыцкім, Лельчыцкім, Ельскім, Лоеўскім, Рагачоўскім, Мехаўскім і іншых раёнах Беларусі. Усяго самастойна ўзнікла каля 60 атрадаў і груп. Тым не менш, большую частку партызанскіх фарміраванняў склалі арганізаваныя партыйна-савецкімі органамі. Яшчэ да акупацыі ўсходняй Беларусі ў Магілёве, Лёзне, Віцебску, Гомелі, Мазыры, Полацку, іншых населеных пунктах ствараліся кароткатэрміновыя курсы і падрыхтоўчыя цэнтры дыверсанцкай працы. У выніку, за ліпень-верасень у цэнтралізаваным парадку было сфарміравана звыш 430 партызанскіх атрадаў і арганізацыйных груп, у якіх налічвалася больш 8300 чалавек. Менавіта яны сталі арганізацыйным ядром для многіх баяздольных партызанскіх фарміраванняў. Дзейнасць партызан выклікала ў захопнікаў пэўную заклапочанасць, але маштабы партызанкі яшчэ былі нязначныя. Толькі на ўсходзе Беларусі немцы сутыкнуліся з цяжкасцямі ў забеспячэнні групы армій «Цэнтр» усім неабходным «з выпадку разбурэння партызанамі чыгуначных шляхоў». Каб пакончыць з дзейнасцю «лясных бандытаў», а так сама ліквідаваць, адлавіць салдат-акружэнцаў, у ліпені-жніўні 1941 г. была здзейснена першая буйнамаштабная карная аперацыя пад назвай «Прыпяцкія балоты». Але пад час яе правядзення партызан карнікі не сустрэлі, таму знішчалі мірных жыхароў і акружэн- Тым не менш, восень 1941 г. вызначаецца як крызіс партызанкі. Цэнтральнае маскоўскае кіраўніцтва больш цікавілася падзеямі на франтах. Да того, ні з Масквой, ні з Чырвонай Арміяй не існавала сувязі. Партызаны не ведалі, што адбывалася на франтах, а нямецкая прапаганда выкарыстала гэта для дэзінфармацыі як мірных жыхароў, так і партызан. Аб’яўлялася аб заняцці Масквы і Уралу, што вызвала маральны крызіс. Вялікая няўпэўненасць была і з тым, як доўга працягнецца вайна. Да таго, у атрадах не было зброі і боепрыпасаў, харчавання і цёплай вопраткі. У выніку жорсткіх карных мер акупантаў частка атрадаў была разгромлена, а іншыя, не атрымаўшы падтрымкі ад насельніцтва, распаліся ці перайшлі на паўлегальнае становішча. Але і ў зімовых умовах каля 200 партызанскіх атрадаў і груп працягвалі ўзброеную барацьбу. Шырокае распаўсюджанне партызанкі на Беларусі Вызначальны ўплыў на развіццё партызанскай барацьбы аказала Маскоўская бітва. І не толькі з прычыны таго, што разгром немцаў сведчыў аб тым, што вайна будзе працяглай і агрэсар будзе разгромлены. Але яшчэ адзін факт – пад час контрнаступлення Чырвоная Армія адкінула нямецкія войскі да ўсходняй мяжы Беларусі і нават утварыла вялікі разрыў у фронце – так званыя «Суражскія...» ці «Віцебскія вароты», праз якія беларускія партызаны паўгода атрымлівалі ўсё неабходнае. Да таго, усходняя
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2017-01-26; просмотров: 284; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.141.25.125 (0.013 с.) |