Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Кантрольныя пытанні да тэмы 10Содержание книги
Поиск на нашем сайте
1. Якія рэгіёны СССР становяцца пад час вайны галоўнымі пастаўшчыкамі ваеннай тэхнікі і зброі? 2. Якія галіны ваенна-прамысловага комплексу развіваліся найбольш паскоранымі тэмпамі? Якія прычыны вы можаце указаць? 3. Як адбывалася фінансаванне ваенных выдаткаў у Савецкім Саюзе? У чым была галоўная розніца ў гэтай практыцы між Германіяй і СССР? 4. Якія памеры мела дапамога СССР ад саюзнікаў? Пастаўкі якой прадукцыі былі найбольш карыснымі для СССР? 5. Якія вы ведаеце варыянты пачынаў працоўных? Каго з беларускіх рабочых вы можаце назваць, як ударнікаў працы? 6. Каго з выдатных савецкіх канструктараў вы можаце назваць? Што яны зрабілі дзеля агульнай Перамогі? 7. Якую ролю выконвалі беларускія культурныя дзеячы, якія працавалі ў тыле? 8. Чаму савецкае кіраўніцтва спрыяльна стала адносіцца да Рускай Праваслаўнай Царквы ў гады вайны? ТЭМА 11. ЗАКАНЧЭННЕ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ І ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВОЙНАЎ Лекцыя 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Перамога Асноўныя паняцці: дэсант у раёне горада Дз’еп; паўстанне ў Парыжы; наступленне ў Ардэнах; Львоўска-Сандамірская аперацыя; Яска-Кішынёўская аперацыя; Усходне-Пруская аперацыя; Вісла-Одэрская аперацыя; Заходне-Карпацкая аперацыя; Карпацска-Дуклінская аперацыя; вызваленне Прагі; Крымская канферэнцыя; зоны акупацыі; рэпатрыяцыя; Краёвая Рада Народавая; Польскі Камітэт нацыянальнага вызвалення; канферэнцыі Аб’яднаных Нацый у Сан-Францыска; Карлсхорст; Берлінская аперацыя; парад Перамогі; рэпарацыі; Савет міністраў замежных спраў; мірныя дагавары; атамная бомба; Хірасіма і Нагасакі; Квантунская армія; А.Васілеўскі; Акт аб безагаворачнай капітуляцыі; армія генерала У.Андэрса; Монтэ-Касіна; гарыбальдзійскія дывізіі; Цэнтральны камітэт былых савецкіх ваеннапалонных; Арганізацыя Аб’яднаных Нацый; міжнародны ваенны трыбунал; міжнароднае правасуддзе. Адкрыццё другога фронту Ашаламляльныя перамогі чырвонай Арміі прымусілі кіраўніцтва Англіі і ЗША паскорыць мерапрыемствы, накіраваныя на адкрыццё другога фронту ў Еўропе. Гэта так сама адпавядала інтарэсам СССР, бо па словах І.Сталіна на Цегеранскай канферэнцыі Чырвоная Армія ўжо стамілася адна змагацца супраць германскай ваеннай машыны. Гісторыя пытання аб другім фронце пачынаецца яшчэ ў пачатку 1942 г., калі пасля перамогі пад Масквой склаліся выдатныя магчымасці для высадкі саюзнікаў у Паўночнай Францыі. Але спроба высадзіць дэсант на ўзбярэжжы ў раёне горада Дз’еп скончылася сакрушальным паражэннем саюзнікаў. Аперацыя была дрэнна распрацавана, у ёй удзельнічала мала войскаў, таму нямецкім войскам у Францыі без вялікіх намаганняў удалася нейтралізаваць гэтую спробу. Савецкі Саюз працягваў несці адзін асноўны цяжар у барацьбе з фашысцкай Германіяй. Праблема другога фронту, як галоўная задача на 1944 г., абмяркоўвалася на Цегеранскай канферэнцыі «Вялікай тройкі». Менавіта ў Тэгеране Масква атрымала завярэнні аб правядзенні буйной дэсантнай аперацыяй на поўначы Францыі не пазней 1 мая 1944 г. Але толькі 6 чэрвеня аперацыя «Аверлорд», у якой удзельнічалі амерыканскія, англійскія і канадскія войскі, была ўдала праведзена. Гэта буйнейшая дэсантная аперацыя ў гісторыі чалавецтва. Саюзнікі мелі над немцамі перавагу ў колькасці асабовага саставу і танкаў у 3 разы, у самалётах – боль чым у 60 разоў, валодалі поўным панаваннем і на моры. 15 жніўня амерыканскія і французскія злучэнні высадзіліся і на поўдні Францыі. 11 верасня дзве групоўкі саюзнікаў злучыліся і ўтварылі адзіны стратэгічны фронт у Заходняй Еўропе. Як беларускія партызаны аказвалі дапамогу Чырвонай Арміі пад час вызвалення Беларусі, так і французскі рух Супраціўлення, які налічваў у сваіх радах 500 тыс. чалавек, дапамагаў саюзным войскам. Так, 18 жніўня пачалося ўсеагульнае паўстанне ў Парыжы, і праз 4 дні горад быў у руках паўстанцаў. Да канца года Францыя і большая частка Бельгіі былі вызвалены. Саюзныя арміі падыйшлі да граніц Германіі. Гэтыя поспехі саюзнікаў шмат у чым залежалі ад дапамогі Чырвонай Арміі. Так, у другой палове снежня 1944 г. немцы пачалі наступленне ў Ардэнах, арміі саюзнікаў стаялі на мяжы разгрому. У выніку Чырвонай Арміі прыйшлося распачаць раней запланаванага Вісла-Одэрскую аперацыю, што азначала дадатковыя страты сярод савецкіх салдат. У лютым 1945 г. саюзныя арміі пачалі агульнае наступленне на Захадзе. Фарсіраваўшы ў сакавіку Рэйн, яны акружылі ў Руры 325-тысячную групоўку нямецкіх войск, якая капітулявала ў красавіку. З гэтага часу саюзныя арміі прасоўваліся на ўсход, практычна не сустракаючы арганізаванага супраціўлення немцаў. Вызваленчы паход у Еўропу Пасля завяршэння аперацыі «Баграціён» было праведзена 20 буйных наступальных аперацый, якія вызначылі канчатковую перамогу краін антыгітлераўскай кааліцыі над нямецка-фашысцкім блокам і мілітарысцкай Японіяй. У ходзе летне-асенняга наступлення 1944 г. толькі ў трох ваенных аперацыях – Беларускай, Львоўска-Сандамірскай і Яска-Кішынёўскай на фронце працягласцю 2200 кіламетраў – ад Заходняй Дзвіны да Чорнага мора было разгромлена звыш 170 дывізій праціўніка. Амаль поўнасцю была вызвалена тэрыторыя СССР. Выведзены з вайны саюзнікі Германіі – Румынія, Балгарыя, Фінляндыя і Венгрыя. Вельмі напружанымі былі баі на подступах да Усходняй Прусіі ў Прыбалтыцы. Германскае кіраўніцтва, як у свой час савецкае, прымае надзвычайныя меры па ўмацаванню баявога духу салдат. Са снежня 1944 г. дэзерціры прыгаворваліся да смяротнага пакарання, а іх сем’і да канфіскацыі маёмасці і пазбаўлення свабоды. У сакавіку 1945 г. у вермахце былі ўведзены ваенна-палявыя суды. Блізілася расплата за развязаную вайну і гэта стала асновай упартага супраціўлення наступленню савецкай арміі. 12 студзеня 1945 г. войскі шасці франтоў, у тым ліку трох Беларускіх, пачалі Усходне-Прускую, Вісла-Одэрскую і Заходне-Карпацкую наступальныя аперацыі. Савецкае камандаванне змагло забяспечыць значную перавагу над праціўнікам у жывой сіле, а таксама ў тэхніцы. У выніку гэтых аперацый было знішчана і разгромлена больш за 100 дывізій, вызвалена амаль уся Польшча і частка Чэхаславакіі. Савецкія войскі прасунуліся на захад больш чым на 500 кіламетраў, выйшлі на р. Одру за 60 кіламетраў ад Берліна. Пры вызваленні польскай сталіцы Варшавы вылучыліся салдаты і афіцэры 47-й арміі, якой камандаваў ураджэнец Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці, генерал-лейтэнант Ф.І.Перхаровіч, які быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Гераічна змагаліся на польскай зямлі тысячы салдат і малодшых камандзіраў, выхадцаў з Беларусі. Радавы П.В.Касцючык, баец 218-га стралковага палка, ураджэнец Пухавіцкага раёна 15 студзеня 1945 г. у крытычны момант бою закрыў сабой амбразуру дзота, за што яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. А ўсяго 61 беларус за свае гераічныя ўчынкі, здзейсненыя пры вызваленні Польшчы быў удастоены зоркі Героя. У выніку паспяховага ажыццяўлення Карпацска-Дуклінскай аперацыі савецкія войскі сумесна з 1-м чэхаславацкім армейскім корпусам, які быў сфарміраваны на тэрыторыі Савецкага Саюза, уступілі на тэрыторыю Чэхаславакіі. 5 мая ў Празе пачалося паўстанне, паўстаўшыя звярнуліся да савецкага камандавання з просьбай аб дапамозе. 9 мая 1945 г. пры актыўнай падтрымцы насельніцтва вызвалілі Прагу. Чырвоная Армія выканала сваю вызваленчую місію, вызваліўшы адзінаццаць краін Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы з насельніцтвам 113 млн. чалавек. Крымская канферэнцыя З 4 па 11 лютага 1945 г. у вызваленым Крыму, у Лівадзійскім палацы імператара Мікалая II, прайшла другая канферэнцыя «Вялікай тройкі». На гэтай сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні пасляваеннага ўпарадкавання ў Еўропе. На канферэнцыі было падпісана сакрэтнае пагадненне аб уступленні СССР у вайну супраць Японіі праз два-тры месяцы пасля капітуляцыі Германіі. Саюзнікі згадзіліся з умовамі, на якіх Сталін разрываў нейтралітэт у адносінах з Токіа, гэта вяртанне Сахаліна і Курылаў, а так сама эканамічная экспансія СССР у Кітаі і Карэі. На канферэнцыі абмеркавалі ўмовы безагаворачнай капітуляцыі Германіі і прынцыпы абыходжання з ёй, як з прайграўшай краінай. Вызначаліся зоны акупацыі трох краін, а «Вялікі Берлін» так сама падзяляўся на тры часткі. Была вызначана сума рэпарацыяў з Германіі – усяго 20 млрд. долараў, з якіх на 10 млрд. прэтэндаваў СССР. У Ялце было падпісана сакрэтнае пагадненне, якое датычылася абмену ваеннапалоннымі і рэпатрыяцыі ў краіны пражывання вывезеных насільна ці выехаўшых дабравольна грамадзян. У СССР ваеннапалонныя і острабайтэры часта разглядаліся як здраднікі Радзіме і дабравольна выехаўшыя на працу ў варожую краіну. Шмат пакут і здзекаў чакала гэтых людзей на радзіме. На канферэнцыі зноў паўстала «польскае пытанне». ЗША і асабліва Англія настойвалі на вяртанне ў Варшаву эмігранцкага ўрада, а СССР ужо прызнаў створаныя органы Краёвай Рады Народавай і Польскага Камітэту нацыянальнага вызвалення, дзе большасць мелі камуністы. Тым не менш, Сталін згадзіўся на павялічэнне тэрыторыі Польшчы за кошт тэрыторыі Усходняй Германіі, але мяжа з СССР была вызначана па «лініі Керзана». Кіраўнікі трох краін прынялі рашэнне аб скліканні Па ацэнках удзельнікаў канферэнцыі і аналітыкаў, савецкая дэлегацыя пайшла пад час канферэнцыі на большыя ўступкі саюзнікам, чым тыя ўступалі Сталіну. Тым не менш, канферэнцыя прадэманстравала адзінства мэт трох дзяржаў у прадбачанні хуткай перамогі над Германіяй, разам з тым калі прыйшоў час рыхтавацца да міру, усё цяжэй станавілася пераадолець глыбокае адрозненне інтарэсаў і поглядаў паміж партнёрамі па кааліцыі ваеннага часу. Берлінская аперацыя У выніку цяжкіх баёў у лютым-сакавіку 1945 г. на тэрыторыях Усходняй Памераніі, Сілезіі, Аўстрыі, Польшчы, Венгрыі і Чэхаславакіі савецкімі войскамі былі вырашаны буйныя стратэгічныя задачы, і створаны ўмовы для штурму Берліна. Савецкае камандаванне з гэтай мэтай падрыхтавала моцную армейскую групоўку ў складзе 1-га і 2-га Беларускага, 1-га Украінскага франтоў, Дняпроўскай ваеннай флатыліі, а таксама 1-й і 2-й армій Войска Польскага. Гэта групоўка мела ў сваім складзе каля 2,5 млн. чалавек, больш за 41000 гармат і мінамётаў, больш за 6250 танкаў і 7500 самалётаў. Суадносіны ў сілах у параўнанні з немцамі складалі: у людзях 2,5:1, у артылерыі 4:1, у танках і САУ 4,1: 1, у авіяцыі 2,3:1. Штурм Берліна пачаўся 16 красавіка 1945 г. Дзесяць дзён спатрэбілася савецкім войскам, каб пераадолець абарону немцаў на подступах да горада. Больш за тыдзень доўжыліся баі ў самім Берліне. 30 красавіка Гітлер застрэліўся, а 2 мая гарнізон Берліна капітуляваў. 7 мая ў Рэймсе немцы падпісалі акт аб безагаворачнай капітуляцыі з заходнімі краінамі. Гэта вызвала незадаволенасць Сталіна, і па яго патрабаванню 9 мая 1945 г. у Тысячы нашых землякоў удзельнічалі ў баях на тэрыторыі Германіі. 70-ці з іх было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У іх ліку вызначылася 7 генералаў і адміралаў, 50 афіцэраў і 12 салдат і малодшых камандзіраў. 26 лётчыкаў-беларусаў за праяўленую мужнасць у небе Германіі атрымалі зоркі Герояў Савецкага Саюза. У час баёў над Усходняй Прусіяй атрымаў другую Залатую Зорку героя П.Я.Галавачоў. За гады вайны П.Я.Галавачоў зрабіў 457 баявых вылетаў, удзельнічаў у 127 паветраных баях, асабіста знішчыў 31 нямецкі самалёт. У ноч на 9 мая 1945 г. усе радыёстанцыі Савецкага Саюза перадалі доўгачаканую вестку аб вялікай Перамозе. Вайна ў Еўропе закончылася. 24 чэрвеня 1945 г. на Краснай Плошчы ў Маскве адбыўся парад Перамогі. Патсдамская канферэнцыя З 17 ліпеня па 2 жніўня 1945 г. прайшла новая сустрэча кіраўнікоў краін пераможцаў. Праходзіла яна ў новым складзе. Амерыканскі бок прадстаўляў Г.Трумэн, Англію – спачатку У.Чэрчыль, а з 28 ліпеня К.Этлі, партыя якога перамагла ў парламенцкіх выбарах. Галоўным было «германскае пытанне». Яно вырашалася наступным чынам – раззбраенне, дэмілітарызацыя, ліквідацыя ваеннай прамысловасці, знішчэнне і судовае праследаванне нацыянал-сацыялізму, пакаранне ваенных злачынцаў, аднаўленне дэмакратычнай структуры палітычнага жыцця. Дэталізаванае было пытанне аб спагнанні рэпарацый з Германіі. У Патсдаме саюзнікі згадзіліся перадаць СССР Кёнігсберг, і значную частку Усходняй Германіі Польшчы. СССР пацвердзіла свой намер выступіць вайной супраць Японіі. У Патсдаме быў зацверджаны Савета міністраў замежных спраў, галоўнай задачай якога была падрыхтоўка праектаў мірных дамоваў з Італіяй, Румыніяй, Балгарыяй, Венгрыяй і Фінляндыяй. Аднак, трэба заўважыць, што шырокаму кругу пытанняў вылучалася шмат разыходжанняў. Амерыканская і англійская дэлегацыі разглядалі савецкую палітыку ў Балгарыі і Румыніі, як парушэнне ялцінскай Дэкларацыі аб вызваленай Еўропе. Галоўныя разнагалоссі праявіліся ў пытаннях аб будучым Германіі і аб Польшчы. І па гэтых пытаннях прэзідэнт ЗША Г.Трумэн займаў вельмі жорсткую пазіцыю, бо за плячыма ён меў атамную бомбу. Такім чынам, Патсдам знаменаваў сабой пачатак канца паразумення паміж саюзнікамі па антыфашысцкай кааліцыі, і ўсё ж канферэнцыя мела вялікае міжнароднае значэнне, бо сваю ролю ў захаванні міру яна адыграла.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2017-01-26; просмотров: 151; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.22.217.176 (0.007 с.) |