Методыка навучання правапісу. Змест 1-5кл, 6-10 кл. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Методыка навучання правапісу. Змест 1-5кл, 6-10 кл.



Навучанне пісьму

Змест, паслядоўнасць, тэмп работы залежаць ад развітасці дробнай маторыкі пальцаў рук вучня.

Развіццё каардынацыі рухаў кісці і пальцаў рукі. Выразанне карцінак, правядзенне гарызантальных, вертыкальных і нахіле- ных прамых ліній.

Пісьмо друкаваных літар (па трафарэтах і адвольна). Выка- нанне «бардзюраў», якія складаюцца з прамых палачак, з пала­чак з закругленнем уверсе і ўнізе. Напісанне авалаў, паўавалаў, палачак з пяцелькай.

Напісанне літар па ўзоры, дамалёўка літар, напісанне карот- кіх слоў. Вялікая літара ў пачатку сказа. Кропка ў канцы сказа (практычнае знаёмства).

 

27.Методыка пазакласнага чытання ў малодшых класах дапаможнай школы.

Зыходзячы з чытацкіх інтарэсаў кожнага класнага калектыву, настаўнік распрацоўвае спіс твораў для пазакласнага чытання, у аснове якога ляжаць рэкамендацыі школьнай праграмы. Неабходна, каб спіс твораў для пазакласнага чытання быў рэальным: школьная і мясцовая бібліятэкі павінны быць забяспечаны тымі кнігамі, якія рэкамендуюцца дзецям.

 

28.Методыка пазакласнага чытання ў 6-10 класах дапаможнай школы.

Зыходзячы з чытацкіх інтарэсаў кожнага класнага калектыву, настаўнік распрацоўвае спіс твораў для пазакласнага чытання, у аснове якога ляжаць рэкамендацыі школьнай праграмы. Неабходна, каб спіс твораў для пазакласнага чытання быў рэальным: школьная і мясцовая бібліятэкі павінны быць забяспечаны тымі кнігамі, якія рэкамендуюцца дзецям. Тыпы і віды ўрокаў пазакласнага чытання:

І. У залежнасці ад асноўнай адукацыйнай і выхаваўчай накіраванасці: 1. Уводнага тыпу:

• праводзяцца, каб выклікаць у вучняў цікавасць да тых твораў, якія трэба прачытаць;

• прысвячаюцца пэўнай эпосе, тэме, жанру або творчасці аднаго пісьменніка;

Паколькі спіс твораў для пазакласнага чытання даецца на летнія канікулы, то некаторыя настаўнікі практыкуюць правядзенне на пачатку верасня своеасаблівых справаздачных урокаў. Вучні самі выбіраюць форму ўдзелу: вусныя паведамленні, сачыненні, анатацыі, водгукі.

2. Урокі навучальна-падрыхтоўчага тыпу:

• праводзяцца, каб фарміраваць першаснае чытацкае ўспрыманне твора вучнямі;

• скіроўваюць увагу вучняў на стылёвыя асаблівасці, творчую манеру пісьменніка, адметнасць жанру.

3. Урокі паглыблена-аналітычнага тыпу:

• найбольш набліжаныя да звычайных урокаў літаратуры;

• праводзяцца па папярэдне распрацаванай сістэме пытанняў і заданняў, вылучанай праблеме, якую вучням неабходна асэнсаваць, самастойна чытаючы твор.

4. Урокі падагульняльнага тыпу:

• праводзяцца, каб выпрацаваць у вучняў уменне самастойна сістэматызаваць і падагульняць матэрыял па пэўнай тэме ці праблеме, параўноўваць творчасць розных аўтараў, творы;

• прадугледжваюць уключэнне выступленняў вучняў з рэфератамі, вуснымі паведамленнямі.

ІІ. Урокі азнаямленчага, ці інфармацыйнага, тыпу праводзяцца, калі з'яўляецца некалькі цікавых выданняў: водгук на гістарычную падзею з кардынальна новай ацэнкай, невядомы раней твор знакамітага аўтара, мастацкі твор пра вядомых людзей, пераклады.

У рамках аднаго тыпу ўрока пазакласнага чытання настаўнік можа выкарыстаць розныя метады і прыёмы. працы. Найбольш распаўсюджаныя:

• вольная гутарка, гутарка па загадзя прапанаваных пытаннях, дыскусія;

• семінар, канферэнцыя, лекцыя настаўніка, даклады і паведамленні вучняў;

• віктарыны, гульні, конкурсы, вусныя часопісы, літаратурна-музычныя кампазіцыі і інш.

 

29.Гісторыя развіцця методыкі навучання беларускай мове дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю ў РБ.

Методыка навучання беларускай мове дзяцей з интэлектуальнай недастатковасцю – нвука маладая.

30.Формы арганізацыі маўленчай дзейнасці на ўроку беларускай мовы.

Пераадоленне ў вучня адчужанасці, боязі і няўмення ўсту- паць у зносіны з дарослымі і аднагодкамі. Стварэнне матывацыі зносін і практычнага ўзаемадзеяння. Выказванне згоды або ня- згоды кіўком галавы, жэстамі. Выказванне словамі і жэстамі просьбы: дай пщъ, дай ручку, дай кніжку і г. д.

Выкананне простых даручэнняў па слоўным заданні настаў- ніка і вучняў: падай, прыінясі, вазъмі, пакажыі, схадзі і г. д. У час выканання даручэнняў звяртаецца ўвага на маторнае раз- віццё вучня: што ўмее рабіць, як рухаецца. Заняткі па меры магчымасці носяць дынамічны характар, прадугледжваюць пера- мяшчэнні вучняў.

Авалоданне вучнямі дыялогамі этыкетнага характару: прыві- танне, развітанне, падзяка, прабачэнне.

У рабоце адносна кожнага вучня вызначаюцца аб’ём разу- мення маўлення і ўзровень развіцця асабістага актыўнага маў- лення. Разуменне маўлення выяўляецца пры выкарыстанні ці паказе вучнямі добра знаёмых прадметаў, якія шырока ўжыва- юцца ў паўсядзённым жыцці. Правяраецца таксама, ці пазнае вучань такія прадметы на малюнках. Паказ прадметаў і дзеян- няў імітаваннем: ідзе дождж, расцвітае кветачка, каток мыіец- ца, сабака гаўкае, піла піліць, птушка ляціць; сякуць дровы, забіваюць цвік, шыіюць адзенне, мыіюць бялізну, выіціраюць пыіл, наліваюць малако, вешаюць адзенне, надзяваюць абутак іг. д.

Вучню даюцца рэальныя прадметы ці іх выявы, набліжаныя да натуральных прадметаў або з элементарнай стылізацыяй. Сло­ва і прадмет спачатку даюцца адначасова. Затым вучань паказ- вае прадмет (малюнак) па яго назве.

Вучні вывучаюць прадметы і выконваюць пальчыкавую гім- настыку.

Устанаўленне ўзроўню разумення маўлення кожным вучнем. Узровень можа быць нулявы, калі вучань добра чуе, але не ўспрымае маўлення тых, хто побач. Сітуатыўны ўзровень развіц- ця разумення маўлення адносіцца да тых выпадкаў, калі вучань разумее маўленне, просьбы, звязаныя з прадметамі паўсядзён- нага ўжытку, з пэўнай, добра знаёмай сітуацыяй.

Намінатыўны ўзровень характарызуецца тым, што вучань добра арыентуецца ў назвах прадметаў, але з цяжкасцю арыен- туецца ў назвах дзеянняў. Прэдыкатыўны ўзровень развіцця маўлення адлюстроўвае веданне назваў дзеянняў. Нарэшце, рас- члянёны ўзровень характарызуе тое, што вучань адрознівае змя- ненні ў значэнні слова, якія ўносяцца прыстаўкамі, суфіксамі, канчаткамі.

Удакладняюцца распазнаванне і называнне прадметаў, аб’ём зрокава-прасторавых успрыманняў (злева направа, зверху ўніз) і часавых уяўленняў (спачатку, затыім, нарэшце). Правяраецца разуменне значэння слоў-назваў прадуктаў, адзення, посуду. Па- знаванне гэтых і іншых прадметаў, прад’яўленых у незнаёмым ракурсе.

Распазнаванне агародніны і садавіны ва ўмовах візуальнай зашумленасці, пры накладванні адной выявы на іншую.

Класіфікацыя прадметаў па колеры, форме, велічыні, матэ- рыяле, прызначэнні.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-01-25; просмотров: 358; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.145.108.9 (0.008 с.)