Методыка навучання граматыцы і правапісу (3-5кл.). 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Методыка навучання граматыцы і правапісу (3-5кл.).



Асобным раздзелам у праграме III—V класаў з’яўляюцца практыкаванні лексічнага, фанетычнага, граматычнага і права- піснага характару, у працэсе якіх у вучняў фарміруецца ўяўлен- не аб элементах моўнай рэчаіснасці: тэксце, сказе, слове, гуках і літарах.

Практычны матэрыял гэтага раздзела, як і іншых раздзелаў праграмы, накіраваны на ажыццяўленне маўленчай дзейнасці на роднай мове, г. зн. на развіццё навыкаў слухання і разумення пачутага, чытання, гаварэння і пісьма, а таксама элементарных уменняў і навыкаў у галіне лексічнага і фанетычнага, марфала- гічнага і сінтаксічнага аналізу.

22.Методыка азнаямлення з тэкстам як асноўнай моўнай адзінкай з пазіцыі камунікатыўнай тэхналогіі (1-5кл, 6-10 кл)

Методыка работы па старонках буквара залежыць ад прызначэння старонкі: 1) выдзяленне гука і знаёмства з літарай; 2) спалучэнне новага гука са знаёмымі; 3) утварэнне слоў і сказаў; 4) дыферэнцыяцыя гукаў, падобных па гучанні; 5) абагульняючыя старонкі.

Пры вывучэнні новых гукаў і літар работу лепш весці ў наступнай паслядоўнасці:

1. Разглядванне малюнка. Гутарка па змесце малюнка. Увядзенне ў размову слоў, з якіх будзе выдзяляцца гук (з надрукаваных на старонцы буквара).

2. Гукавы аналіз слова. Выдзяленне новага гука. Вымаўленне яго дзецьмі, пошук новых слоў з гэтым гукам. Удакладненне артыкуляцыі гука.

3. Паказ новых літар. Складанне з літар слоў па слядах аналізу. Чытанне складзеных слоў.

4. Чытанне па старонцы буквара. Спачатку трэба прапанаваць вучням прачытаць самім склады, словы ў слупках. Не трэба падказваць ім, як правіль-на чытаць. Няхай вучні паспрабуюць прачытаць самі, а потым можна выкарыстаць чытанне ўголас разам з настаўнікам, чытанне па ланцужку, па радах і г.д. Трэба дабівацца свядомага чытання слоў, выкарыстоўваючы малюнкі буквара, навакольныя прадметы, вопыт дзяцей.

Перад тым, як пачаць чытаць сказы і тэксты, трэба ўважліва разгледзець малюнкі, правесці дэталёвую гутарку, выкарыстоўваючы словы з тэксту. Патрэбна вельмі ўважліва сачыць за правільнымі прыёмамі чытання, не нервавацца, калі вучань не адразу зразумее і засвоіць правільнае чытанне, не чытаць за яго, не падказваць яму, а цярпліва, ласкава, настойліва практыкаваць яго ў гукавым аналізе і сінтэзе (дзяленне слова на склады, складоў на гукі, складанне складоў і слоў з разразной азбукі).

 

23.Методыка азнаямлення са сказам. Адрозненне ад тэкста. Віды інтанацыйнай афарбоўкі.

Сказ. Практычнае знаёмства са сказам. Фіксацыя сказа ўмоў- на-графічным абазначэннем. Выдзяленне слоў у сказе. Складанне схем сказаў. Раскадзіраванне ўмоўна-графічнай схемы сказа, які адносіцца да пэўнай карцінкі. «Чытанне» сказаў па схеме.

Падлік колькасці слоў (2—3 словы). Складанне сказаў па кар- цінках. Выдзяленне сказаў з маўлення.

 

24.Методыка знаёмтсва са словам. Лексічнае значэнне. Буква. Асноўныя группы.

Склад. Плаўнае і паскладовае прагаворванне слоў. Практыч- нае знаёмства са складам як часткай слова. Адстукванне, ад- пляскванне складовага саставу слова. Дзяленне слоў на склады з фіксацыяй умоўна-графічнай схемы. «Чытанне» слоў па скла­дах з апорай на схемы да прадметных карцінак.

Гук. Адпрацоўка дакладнага, правільнага гукавымаўлення ў складах, словах, вершах, забаўлянках. Адрозненне гукаў у навакольнай рэчаіснасці. Развіццё слыхавога ўспрымання на матэрыяле гульнёвых практыкаванняў. Выдзяленне гука і яго кадзіраванне ўмоўным значком.

Падбор слоў, якія пачынаюцца з пэўнага гука з апорай на нагляднасць.

Распазнаванне зададзенага гука ў словах. Вызначэнне месца гука ў слове: у пачатку, у канцы.

Кадзіраванне гукаў у слове і раскадзіраванне слова пад прад- метнай карцінкай па графічнай схеме.

Марфалогія – адзін з самых складаных раздзелаў для вучняў з цяжкімі парушэннямі маўлення, паколькі вывучэнне прадугледжвае сфарміраванасць пэўных разумовых аперацый, здольнасцей да абагульнення і абстрагавання. Марфалогія павінна вывучацца не дзеля марфалогіі, а як мродак развіцця пазнавальнай дзейнасці вучняў з парушэннямі маўлення, павышэння іх арфаграфічнай пісьменнасці, пашырэння лексічнага запасу, развіцця маўленчакамунікатыўных здольнасцей.

Вучні з цяжкімі парушэннямі маўлення ў старэйшых класах сустракаюць складанасці пры выкарыстанні дзеяслоўнай лексікі, якая нясе асноўную сэнсавую нагрузку пры перадачы тэксту. Найбольшыя цяжкасці назіраюцца пры ўтварэнні прыставачных дзеясловаў.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-01-25; просмотров: 505; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.147.80.39 (0.006 с.)