Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Раздзел 1. Агульныя асновы педагогікі↑ Стр 1 из 4Следующая ⇒ Содержание книги
Поиск на нашем сайте
ЗАЦВЯРДЖАЮ Першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь __________________ А.І.Жук «___» ______________ 2012 г. Рэгістрацыйны № ТД ____ / тып.
ПЕДАГОГІКА Тыпавая вучэбная праграма для ўстаноў вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях 1-17 01 05 Рэжысура святаў (па напрамках) 1-17 03 01 Мастацтва эстрады (па напрамках) 1-18 01 01 Народная творчасць (па напрамках) 1-21 04 01 Культуралогія (па напрамках) 1-23 01 11 Бібліятэказнаўства і бібліяграфія (па напрамках) 1-23 01 14 Сацыяльна-культурная дзейнасць Па напрамках спецыяльнасцей 1-15 02 01-07 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (рэстаўрацыя вырабаў) 1-16 01 06-11 Духавыя інструменты (народныя) 1-16 01 10-02 Спевы (народныя) 1-17 02 01-04 Харэаграфічнае мастацтва (народны танец) 1-17 02 01-05 Харэаграфічнае мастацтва (бальны танец) 1-17 02 01-06 Харэаграфічнае мастацтва (эстрадны танец) 1-21 04 02-05 Мастацтвазнаўства (інтэграванае)
Мінск 2012 Складальнікі: І.А.Малахова, загадчык кафедры псіхалогіі і педагогікі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», кандыдат педагагічных навук, дацэнт; Я.Д.Грыгаровіч, прафесар кафедры псіхалогіі і педагогікі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», доктар педагагічнах навук, прафесар; В.А.Грачова, дацэнт кафедры псіхалогіі і педагогікі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», кандыдат мастацтвазнаўства Рэцэнзенты: кафедра педагогікі і філасофіі адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі»; В.Г.Ігнатовіч, загадчык кафедры педагогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка», кандыдат педагагічных навук, дацэнт Рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці тыпавой: кафедрай псіхалогіі і педагогікі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» (пратакол № 1 ад 31.08.2011 г.); прэзідыумам навукова-метадычнага савета ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» (пратакол № 1 ад 11.10.2011 г.); прэзідыумам Савета Вучэбна-метадычнага аб’яднання па адукацыі ў галіне культуры і мастацтваў (пратакол № 1 ад 31.10.2011 г.)
Адказны за рэдакцыю В.В.Каташвілі Адказны за выпуск І.А.Малахава
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА Тыпавая вучэбная праграма «Педагогіка» распрацавана для вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйных стандартаў па спецыяльнасцях: 1-15 02 01 «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (па напрамках)» (напрамак спецыяльнасці 1-15 02 01-07 «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (рэстаўрацыя вырабаў)»; 1-16 01 06 «Духавыя інструменты (па напрамках)» (напрамак спецыяльнасці 1-16 01 06-11 «Духавыя інструменты (народныя)»; 1-16 01 10 «Спевы (па напрамках)» (напрамак спецыяльнасці 1-16 01 10-02 «Спевы (народныя)»; 1-17 01 05 «Рэжысура свят (па напрамках)»; 1-17 02 01 «Харэаграфічнае мастацтва (па напрамках)» (напрамкі спецыяльнасці 1-17 02 01-04 «Харэаграфічнае мастацтва (народны танец)», 1-17 02 01-05 «Харэаграфічнае мастацтва (бальны танец)», 1-17 02 01-06 «Харэаграфічнае мастацтва (эстрадны танец)»); 1-17 03 01 «Мастацтва эстрады (па напрамках)»; 1-18 01 01 «Народная творчасць (па напрамках)». Дадзеная праграма таксама прызначана для вывучэння раздзела «Педагогіка» вучэбнай дысцыпліны «Педагогіка і псіхалогія» па спецыяльнасцях 1-21 04 01 «Культуралогія (па напрамках)»; 1-23 01 11 «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія (па напрамках)»; 1-23 01 14 «Сацыяльна-культурная дзейнасць» і напрамку спецыяльнасці 1-21 04 02-05 «Мастацтвазнаўства (інтэграванае)». Істотныя змены, якія адбываюцца ва ўсіх сферах жыцця, дынамізм і глыбіня перабудоў навакольнай рэчаіснасці, інфармацыйная прастора, якая бесперапынна пашыраецца і ўскладняецца, стымулююць павышэнне актыўнасці чалавека, адаптацыйныя і сацыялізіруючыя працэсы ў грамадстве. Прынцыпова новыя ўмовы выхавання падрастаючага пакалення вызначаюць стратэгію фарміравання творчай індывідуальнасці кожнага чалавека, які здольны рэалізаваць свой талент і крэатыўнасць, незалежна ад сацыяльнага статусу, узроўню адукацыі, прафесіі. У гэтай сувязі працэс рэфармавання сістэмы адукацыі, які працягваецца ў нашай краіне, непарыўна звязаны з глабалізацыяй сацыякультурнай прасторы, з пераходам на двухузроўневую мадэль вышэйшай адукацыі, з павышэннем канкурэнтаздольнасці спецыялістаў і канверсаванасці беларускіх дыпломаў за мяжой, са стварэннем новага пакалення адукацыйных стандартаў у розных адукацыйных сферах, у тым ліку ў галіне культуры і мастацтва. У адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі новага пакалення пасля завяршэння навучання ва ўстанове вышэйшай адукацыі спецыяліст сацыякультурнай сферы павінен быць падрыхтаваны да розных відаў дзейнасці, якія суадносяцца з акадэмічнымі, сацыяльна-асобаснымі і прафесійнымі кампетэнцыямі. Прафесійныя кампетэнцыі праяўляюцца ў такіх кірунках дзейнасці, як арганізацыйна-кіруючая, мастацка-творчая, навукова-даследчая і педагагічная. Прафесійная кампетэнтнасць выпускніка ўстановы вышэйшай адукацыі культуры і мастацтва грунтуецца на сукупнасці фундаментальных, агульнанаву-ковых, агульнапрафесійных і спецыяльных ведаў. Агульнапрафе-сійная падрыхтоўка такога спецыяліста, акрамя іншага, прадугледжвае авалодванне глыбокімі і трывалымі ведамі ў галіне педагогікі, якая разам з псіхалогіяй складаюць падмурак псіхолага-педагагічнай падрыхтоўкі студэнтаў да прафесійнай дзейнасці. Вывучэнне дысцыпліны «Педагогіка» грунтуецца на ведах такіх дысцыплін, як «Філасофія» і «Псіхалогія». Філасофскае вучэнне з’яўляецца метадалагічнай асновай педагогікі і дапамагае асэнсаванню мэтаў выхавання і адукацыі, а таксама вырашэнню праблем фарміравання светапогляду, узаемадзеяння калектыва і асобы, тэорыі вучнёўскага пазнання як адной з форм пазнання чалавекам навакольнага асяроддзя. Сувязь педагогікі з псіхалогіяй найбольш грунтоўная і яскравая: педагогіка выкарыстоўвае псіхалагічныя метады даследавання для выяўлення, апісання, тлумачэння і сістэматызацыі педагагічных фактаў і з’яў; любы раздзел педагогікі абапіраецца ў сваіх даследаваннях на адпаведны раздзел псіхалогіі; пабудова працэсаў адукацыі і выхавання суадносіцца с законамі псіхічнай дзейнасці і развіцця асобы, псіхалагічнымі ўласцівасцямі, патрэбнасцямі і магчымасцямі чалавека. На падставе ведаў дысцыпліны «Педагогіка» будуецца выкладанне іншых педагагічных дысцыплін, напрыклад такой дысцыпліны, як «Методыка выкладання спецдысцыплін», а таксама праходжанне педагагічнай практыкі. Мэта выкладання дысцыпліны– фарміраванне педагагічнай культуры будучых спецыялістаў сацыякультурнай сферы на падставе глыбокіх ведаў тэарэтычных асноў сучаснай педагагічнай навукі, уменняў і навыкаў эфектыўнага выкарыстання іх у прафесійнай дзейнасці, у кіраванні выхаваўчым працэсам ва ўстановах культуры. Асноўныя задачы выкладання дысцыпліны: – узбагачэнне студэнтаў ведамі метадалагічных асноў педагогікі, гісторыі зараджэння, станаўлення і развіцця педагагічнай навукі; – азнаямленне студэнтаў з тэорыяй і тэхналогіямі навучання і выхавання дзяцей і моладзі і магчымасцямі выкарыстання атрыманых ведаў у практычнай дзейнасці спецыяліста сацыякультурнай сферы; – фарміраванне ў студэнтаў уменняў і навыкаў вырашэння ўзнікаючых педагагічных праблем і прагназавання вынікаў уласнай педагагічнай дзейнасці; – фарміраванне прафесійнай педагагічнай кампетэнцыі студэнтаў ў розных відах прафесійнай дзейнасці. У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен ведаць: – асноўныя тэарэтычныя палажэнні педагогікі; – асноўныя катэгорыі педагогікі і сутнасць працэсаў адукацыі; – прынцыпы і тэхналогію выхавання як працэсу сацыялізацыі асобы; – метады і формы выхаваўчага ўздзеяння на ўдзельнікаў творчых калектываў у залежнасці ад узросту і індывідуальных якасцей; – асобасна арыентаваныя педагагічныя тэхналогіі выхавання ва ўстановах сацыякультурнай сферы; – асноўныя катэгорыі педагогікі і сутнасць працэсаў адукацыі, выхавання, фарміравання і развіцця асобы; – метады і формы выхаваўчага ўздзеяння на дзяцей рознага ўзросту; – асобасна арыентаваныя педагагічныя тэхналогіі выхавання ва ўстановах сацыякультурнай сферы; – асноўныя этапы гісторыі педагогікі і іх уплыў на фарміраванне ўяўленняў аб аксіялогіі дзяцінства; – педагагічныя аспекты эстэтычнага выхавання і мастацкай адукацыі асобы. Умець: – выкарыстоўваць методыку дыягностыкі і развіцця творчых якасцей асобы ва ўмовах навучальнага працэсу і ў сферы вольнага часу; – самастойна карыстацца педагагічнымі ведамі, уменнямі, навыкамі ў прафесійнай педагагічнай дзейнасці; – рэалізоўваць педагагічную дзейнасць ва ўстановах культуры; – арганізоўваць выхаваўчую работу з рознымі катэгорыямі ўдзельнікаў творчых калектываў; – аналізаваць педагагічныя з’явы і супастаўляць з палажэннямі педагагічнай тэорыі; – праектаваць мэтавызначэнне педагагічнага працэсу і шляхі яго ўвасаблення на практыцы; – планаваць змест і этапы рэалізацыі педагагічных праектаў; – ажыццяўляць эстэтычнае выхаванне і мастацкае развіццё вучняў у працэсе самастойнай педагагічнай дзейнасці. Логіка выкладання вучэбнага матэрыялу прадугледжвае структуру дысцыпліны, якая складаецца з чатырох раздзелаў, адпавядаючых патрабаванням сучаснай педагагічнай навукі і развіваючага навучання, і пабудаваных па прынцыпу ўскладнення задач і зместу заняткаў. У першым раздзеле курса разглядаюцца тэарэтыка-метадалагічныя асновы педагогікі як навукі, яе месца ў сістэме іншых чалавеказнаўчых навук, яе сацыяльнае прызначэнне ў сучасным свеце. Таксама раскрываюцца асноўныя катэгорыі педагогікі, прадмет і задачы курса, заканамернасці, фактары і ўмовы развіцця і выхавання асобы ў сучасным грамадстве. Даецца трактоўка праблемы мэт выхавання і паняцце цэласнага педагагічнага працэсу. У другім раздзеле прадстаўлена гісторыя развіцця педагогікі, працэсы зараджэння, станаўлення і развіцця педагагічных ведаў увогуле і педагагічнай думкі на беларускіх землях у прыватнасці. Разглядаюцца асноўныя этапы і напрамкі развіцця педагагічнай навукі, дзейнасць мысліцеляў і педагогаў, іх уплыў на працэс станаўлення педагагічнай навукі, характарызуюцца педагагічныя тэорыі і асноўныя працы вучоных і асветнікаў, у тым ліку і на беларускіх землях. Трэці раздзел прысвечаны тэорыі і тэхналогіям навучання дзяцей і дарослых. У гэтым раздзеле разглядаецца сутнасць, заканамернасці і прынцыпы працэсу навучання: асноўныя катэгорыі дыдактыкі і дыдактычных сістэм; мэты, задачы, змест, метады, формы арганізацыі вучэбнага працэсу і сродкі навучання ва ўстановах агульнай і мастацкай адукацыі. Аналізуюцца найноўшыя тэхналогіі адукацыі дзяцей і дарослых ў сучасным свеце. Чацвёрты раздзел курса прадугледжвае вывучэнне тэарэтычных асноў і метадычных аспектаў выхавання падрастаючага пакалення, сутнасці, прынцыпаў, заканамернасцей, мэтаў, задач, зместу, метадаў і форм арганізацыі выхаваўчага працэсу ва ўстановах сацыякультурнай сферы. Суадносна з канцэпцыяй асобасна арыентаванай парадыгмы сучаснай педагогікі ў гэтым раздзеле разглядаюцца сучасныя тэхналогіі выхавання ў кантэксце дзейнаснага і сістэмнага падыходу да вырашэння выхаваўчых задач, стварэння ўмоў для развіцця крэатыўнасці асобы, фарміравання светапогляду, маральна-эстэтычных якасцей чалавека ў мікра- і макрасоцыуме (сям’я, калектыў, грамадства). У працэсе вывучэння педагогікі выконваецца курсавая работа студэнтамі тых спецыяльнасцей, для якіх прадугледжана прысваенне дадатковай педагагічнай кваліфікацыі. У працэсе выкладання дысцыпліны «Педагогіка» выкарыстоўваюцца інтэрактыўныя метады навучання, якія дазваляюць актывізаваць пазнавальную дзейнасць студэнтаў. Сярод гэтых метадаў – стварэнне і рашэнне праблемных сітуацый, мікравыкладанне, дзелавая гульня, саматэсціраванне і самааналіз педагагічных якасцей, аналіз педагагічных з’яў, стварэнне педагагічных эсэ і рэцэнзій. Самастойная работа студэнтаў арганізуецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб самастойнай рабоце студэнтаў, распрацаваным ва ўстанове вышэйшай адукацыі. Асноўныя віды заданняў для самастойнай работы – удзел у конкурсах студэнцкіх работ, падрыхтоўка эсэ, тэрміналагічнага слоўніка, напісанне рэфератаў, падрыхтоўка тэматычных паведамленняў, анатацый, аналіз праблемных сітуацый, удзел у рабоце “круглага стала”. У адпаведнасці з тыпавымі вучэбнымі планамі на вывучэнне дысцыпліны «Педагогіка» максімальна адводзіцца 130 гадзін, з якіх
ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ Уводзіны Мэты і задачы дысцыпліны. Роля і месца дысцыпліны ў падрыхтоўцы спецыялістаў сацыяльна-культурнай сферы. Вучэбна-метадычнае забеспячэнне. ПЕДАГАГІЧНАЙ НАВУКІ Тэма 5. Выхаванне і адукацыя на ранніх этапах развіцця чалавецтва і ў эпоху Сярэднявечча Узнікненне выхавання ў першабытным грамадстве як формы калектыўнага нагляду за дзецьмі. Мэта выхавання ва ўмовах супрацьстаяння сілам прыроды. Грамадскія формы выхавання ў старажытнасці і іх адлюстраванне ў фальклоры. Узнікненне сям’і і пераход да яе асноўных функцый выхавання дзяцей. Выхаванне і адукацыя ў перыяд старажытных цывілізацый. Назапашванне ведаў і замацаванне іх у пісьмовай форме як падстава для ўзнікнення адукацыі. Тыпы пісьма, матэрыялы для пісьма і іх уплыў на характар навучання дзяцей. Разнастайнасць сацыяльных роляў настаўніка ў розных цывілізацыях: высокапастаўлены чыноўнік у Егіпце, духоўны павадыр у Палесціне і Індыі, рамеснік у Месапатаміі. Спалучэнне кіравання духоўным самаўдасканаленнем вучня з выхаваннем адказнасці перад грамадствам у філасофіі Старажытнага Кітая. Першапачатковыя формы выхавання ў эпоху Антычнасці. Перыядызацыя дзяцінства. Спартанская сістэма выхавання як увасабленне мэты выхавання воіна-захопніка. Афінская сістэма адукацыі як найбольш старажытны прыклад імкнення да выхавання гарманічна развітай асобы. Уклад старажытнагрэчаскіх і старажытнарымскіх філосафаў у станаўленне педагагічнай думкі (Сакрат, Платон, Арыстоцель, Дэмакрыт, Квінціліян і інш.) Тыпы навучальных устаноў у Старажытным Рыме, змест адукацыі. Характарыстыка адметных сацыякультурных працэсаў у сярэдневяковай Еўропе (міграцыя і дыфузія народаў і культур, хрысціянізацыя, дуалізм светапоглядных пазіцый) і іх уплыву на выхаванне і адукацыю. Тэацэнтрызм сярэдневяковай культуры і яго ўвасабленне ў рэлігійнай сістэме адукацыі. Хрысціянская скіраванасць зместу комплексу «Сем вольных мастацтваў». «Сем дабрадзейнасцей рыцара» як ідэал арыстакратычнага выхавання.
Тэма 6. Народная педагогіка як крыніца развіцця педагагічнай навукі. Узнікненне пісьменнасці на беларускіх землях Асаблівасці выхававання дзяцей на ўсходнеславянскіх землях у перыяд першабытнаабшчыннага ладу і яго распаду. Табу як сродак рэгулявання міжасобасных, калектыўных і асабістых адносін палоў і стварэння маральных норм і метадаў выхавання. Матрыярхат, патрыярхат, функцыі «дамоў моладзі». Ініцыяцыі, дзядзькаванне ў беларускіх сем’ях. Пераход ад радавой сям’і да «малой» і суседскай абшчыны. Зараджэнне маральна-этычных норм: дабра і зла, справядлівасці, раўнапраўнасці і г.д. Паступовая замена татэмічных і магічных абрадаў новымі поглядамі на чалавека і яго маральныя каштоўнасці ў сувязі з пераходам да класавага грамадства і новых грамадскіх адносін. Віды выхавання дзяцей. Народная педагогіка як вынік калектыўнай творчасці многіх пакаленняў людзей у галіне выхавання і адукацыі падрастаючага пакалення. Роля і месца звычаяў, абрадаў, фальклору ў захаванні і перадачы дасягненняў народнай педагогікі. Формы замацавання і захавання ідэй народнай педагогікі: традыцыі, абрады, фальклор, з’явы матэрыяльнай культуры. Змест, метады і сродкі народнай дыдактыкі. Назапашванне і захоўванне працоўных, бытавых, агратэхнічных, прафесійных і іншых ведаў і навыкаў у народных звычаях і спосабы іх перадачы сродкамі народнай педагогікі. Сучаснае асэнсаванне псіхафізіялагічных і педагагічных асноў народнай педагогікі. Народная педагогіка як аб’ект вывучэння і крыніца развіцця сучаснай педагогікі. Асвета і выхаванне ў Полацкай і Тураўскай землях. «Прытчы» і «Словы» К.Тураўскага. Храмы і манастыры як цэнтры адукацыі, збірання, стварэння і захоўвання кніг. Асветніцкая і педагагічная дзейнасць Е.Полацкай. Роля знакамітых святароў у фарміраванні беларускай нацыянальнай культуры і адукацыі. Падставы і парадак узнікнення розных форм адукацыі ў Сярэднявеччы. Аўтаномія ў адносінах да царквы, феадалаў, гарадскіх магістратаў на беларускіх землях. Тэма 7. Развіццё педагогікі і школы ў эпоху Адраджэння, Рэфармацыі і Асветніцтва Гуманістычныя ідэі Адраджэння і іх адбітак на духоўнай культуры Еўропы. Крытыка схаластычнай сістэмы адукацыі і сцвярджэнне ідэй грамадскага выхавання дзяцей, усеагульнага навучання на роднай мове, роўнасці адукацыі мужчын і жанчын, яднання навучання з працай у творах Т.Мора, Т.Кампанэлы, Ф.Рабле. Гуманізм педагагічнага эксперымента В.дэ Фельтрэ. Сацыяльныя, эканамічныя і светапоглядныя падставы ўзнікнення класна-урочнай сістэмы арганізацыі вучэбнага працэсу. Педагагічная дзейнасць Я.А.Каменскага як заснавальніка новага часу ў педагогіцы. «Вялікая дыдактыка», «Матчына школа», «Свет пачуццёвых рэчаў у карцінках» Я.А.Каменскага як першыя навукова-педагагічныя работы. Развіццё педагагічнай думкі і вылучэнне педагогікі ў самастойную галіну ведаў. Новыя ідэалы чалавека і грамадства як крыніца пошуку новых мэт і метадаў выхавання ў эпоху Асветніцтва. Распрацоўка сістэмы разумовага, фізічнага і маральнага выхавання дзяцей буржуазіі (Джон Лок «Думкі аб выхаванні», Ж-Ж.Русо «Эміль, ці аб выхаванні», Д.Дзідро «План універсітэта ці школы публічнага выхавання ўсякіх навук для расійскага ўрада» і інш.). Распрацоўка асноўных праблем навучання і выхавання: І.Г.Песталоцці «Лінгард і Гертруда», «Лебядзіная песня». Стварэнне народнай школы, распрацоўка дыдактычных прынцыпаў і метадаў навучання. Пачатак педагагічнай адукацыі ў Еўропе. Педагагічная творчасць І.Ф.Гербардта, Ф.В.А.Дыстэрверга, Р.Оуэна («Першыя лекцыі па педагогіцы «, стварэнне першага падручніка «Агульная педагогіка»). Развіццё адукацыі і выхавання ў Расіі ў XIX – пачатку ХХ ст. Асветніцкая дзейнасць заснавальніка педагагічнай навукі Расіі К.Д.Ушынскага («Чалавек як прадмет выхавання», «Дзіцячы свет» і інш.). Дэмакратызацыя і гуманізацыя адукацыі ў Расійскай імперыі (М.Г.Чарнышэўскі, М.І.Пірагоў, У.І.Вадавозаў, П.С.Лесгафт і інш.). Тэма 8. Асвета і педагагічная думка ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай Кнігадрукаванне і асвета на беларускіх землях. Асветніцкая дзейнасць М.Гусоўскага,Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага і інш. Поліканфесіянальны характар адукацыі. Асаблівасці выхавання і навучання ў пратэстанскіх, каталіцкіх (іезуіцскіх, дамініканскіх, піярскіх), праваслаўных (брацкіх), уніяцкіх школах звычайнага і павышанага ўзроўню. Уплыў падручнікаў братоў Тустанаўскіх, Лаўрэнція і Стэфана Зізанія «Азбука», «Лексус», «Катэхізіс», М.Сматрыцкага «Граматыка славенская» на адукацыю ўсходнеславянскіх зямель. Асветніцкая і мастацка-адукацыйная дзейнасць Сімяона Полацкага, «запрошанага настаўніка расійскіх царскіх дзяцей». Педагагічныя творы С.Полацкага «Алфавітар», «Книжице вопросом и ответом», «Букварь языка словенская» і г.д. Развіццё асветніцкай справы ў другой палове XVII–XVIII стст. Іезуіцкія, уніяцкія, піярскія школы. Антыклерыкальная асветніцкая дзейнасць Казіміра Лышчынскага. Стварэнне першай у XVII ст. свецкай школы, дзейнасць Эдукацыйнай камісіі. Педагагічная думка на беларускіх землях у канцы XVIII – пачатку XIX ст. Агульная характарыстыка школьных рэформ. Перавод адукацыі, культуры, кіравання на рускую мову. Закрыццё Віленскага ўніверсітэта. Ліквідацыя ўніяцкіх і скарачэнне колькасці каталіцкіх навучальных устаноў, увядзенне ў школах класных выхавацелей, выконваючых назіральныя функцыі за дзецьмі і іх бацькамі. Узнікненне новых тыпаў школ (галоўныя і малыя народныя вучылішчы, пачатковыя школы, павятовыя вучылішчы і гімназіі, прыходскія і рэальныя вучылішчы). Увядзенне саслоўных абмежаванняў для навучэнцаў. Цэнтралізацыя кіравання навучальнымі ўстановамі.
Тэма 9. Педагагічная тэорыя і практыка ў XIX–XX стст. Грамадска-педагагічная думка на беларускіх землях. Барацьба дзеячаў беларускай культуры за стварэнне нацыянальнай сістэмы адукацыі і захаванне нацыянальнай культуры (К.Каліноўскі, Н.Я.Нікіфароўскі, А.Я.Багдановіч, І.Насовіч, Д.Сцяпура, Я.Колас, Я.Купала, Цётка). Рух народнага настаўніцтва. Барацьба дзеячаў беларускай культуры за адукацыю на роднай мове. Характарыстыка сацыяльна-культурых змен XX ст., якія паўплывалі на развіццё педагагічнай адукацыі. Супярэчлівасць паміж класічнай сістэмай адукацыі і дынамічна змяняючыміся патрэбамі грамадства як падстава для рэфармавання адукацыі і стварэння альтэрнатыўных сістэм выхавання. Узнікненне бесперапыннай сістэмы адукацыі. Змены ў структуры сям’і і звязаныя з гэтым праблемы сямейнага выхавання. Дынаміка грамадскіх форм выхавання. Дзейнасць М.Мантэсоры, Джона Дзюі, А.С.Макаранкі, Я.Корчака, Б.Спока, В.А.Сухамлінскага, іх навуковыя ідэі і практычныя дасягненні як умова развіцця сучаснай педагагічнай навукі і практыкі. Ідэалагічная скіраванасць, супярэчлівасць савецкай педагогікі. Поспехі савецкай адукацыйнай сістэмы ў пераадоленні неспісьменнасці, розных відаў духоўнай і гендэрнай няроўнасці ў адукацыйнай сферы. Стварэнне агульнадаступнай шырокамаштабнай сістэмы грамадскага выхавання дзяцей, падлеткаў, моладзі і дарослых. Эвалюцыя сістэмы адукацыі, развіццё педагагічнай тэорыі і практыкі на Беларусі ў постсавецкі перыяд. Асэнсаванне нацыянальнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь як часткі сусветнай адукацыйнай сістэмы. Асноўныя канцэпцыі навучання ў нацыянальнай школе. Педагагічныя аспекты адукацыйных працэсаў у Беларусі. ЛІТАРАТУРА Раздзел 4. Тэорыя выхавання Асноўная 1. Андреев, В.И. Диалектика воспитания и самовоспитания творческой личности: основы педагогики творчества / В.И.Андреев. – Казань: Изд-во Казан. ун-та, 1998. – 236 с. 2. Малахова, И.А. Развитие личности: пособие для педагогов, кл. рук., психологов общеобразоват. шк., педагогов-организаторов внешк. Учреждений: в 2 ч. Ч. 1. Способность к творчеству, одаренность, талант / И.А.Малахова. – Минск: Беларус. навука, 2002. – 158 с. 3. Малахова, И.А. Развитие личности: пособие для педагогов, кл. рук., психологов общеобразоват. шк., педагогов-организаторов внешк. Учреждений: в 2 ч. Ч. 2. Художественно-творческая деятельность / И.А.Малахова. – Минск: Бел. навука, 2003. – 152 с. 4. Ушинский, К.Д. Человек как предмет воспитания. Опыт педагогической антропологии / К.Д.Ушинский // Педагогические сочинения: в 6 т. – М.: Педагогика, 1990. – Т. 5. – С. 39–462.
Дадатковая 1. Божович, Л.И. Проблемы формирования личности / Л.И.Божович. – 3-е изд. – М.: МПСИ, 2001. – 352 с. 2. Гавриловец, К.В. Нравственно-эстетическое воспитание школьников: кн. для учителя / К.В.Гавриловец, И.И.Казимирская. – 2-е изд., доп. и перераб. – Минск: Нар. асвета, 1988. – 128 с. 3. Котикова, О.П. Развитие творческой активности младших школьников в процессе эстетического воспитания средствами искусства / О.П.Котикова, В.Г.Кухаронок. – Минск: НИО, 2003. – 123 с. 4. Соколов, В.Н. Педагогическая эвристика: учеб. пособие / В.Н.Соколов. – М.: Аспект пресс, 1995. – 254 с. 5. Чечет, В.В. Педагогика семейного воспитания: учеб.-метод. пособие / В.В. Чечет. – Минск: Красико-Принт, 1998. – 254 с.
крытэрыі ацэнкІ вынікаў вучэбнай дзейнасці
Па педагогіцы
ПЕРАЛІК РЭКАМЕНДАВАНЫХ СРОДКАЎ ДЫЯГНОСТЫКІ
У якасці сродкаў дыягностыкі па дысцыпліне «Педагогіка» выступаюць пытанні да экзамену, заданні да самастойнай работы, пытанні і заданні да семінарскіх заняткаў, тэставыя заданні, абавязковыя і дадатковыя індывідуальныя заданні для студэнтаў. Асобным сродкам дыягностыкі з’яўляецца кантралюемы выкладчыкам працэс падрыхтоўкі, афармлення і абароны курсавой работы. Дадатковымі сродкамі дыягностыкі з’яўляюцца індывідуальныя кансультацыі, падрыхтоўка студэнтамі пад кіраўніцтвам выкладчыкаў выступленняў на навуковых студэнцкіх канферэнцыях і конкурсных навуковых работ.
Вучэбнае выданне
ПЕДАГОГІКА Тыпавая вучэбная праграма для ўстаноў вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях 1-17 01 05 Рэжысура святаў (па напрамках) 1-17 03 01 Мастацтва эстрады (па напрамках) 1-18 01 01 Народная творчасць (па напрамках) 1-21 04 01 Культуралогія (па напрамках) 1-23 01 11 Бібліятэказнаўства і бібліяграфія (па напрамках) 1-23 01 14 Сацыяльна-культурная дзейнасць Па напрамках спецыяльнасцей 1-15 02 01-07 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (рэстаўрацыя вырабаў) 1-16 01 06-11 Духавыя інструменты (народныя) 1-16 01 10-02 Спевы (народныя) 1-17 02 01-04 Харэаграфічнае мастацтва (народны танец) 1-17 02 01-05 Харэаграфічнае мастацтва (бальны танец) 1-17 02 01-06 Харэаграфічнае мастацтва (эстрадны танец) 1-21 04 02-05 Мастацтвазнаўства (інтэграванае)
Рэдактар В.В.Каташвілі Тэхнічны рэдактар Л.М.Мельнік
Падпісана ў друк 2012 г. Фармат 60×841/16. Папера пісчая № 2. Ум. друк. арк.. Ул.-выд. арк.. Тыраж экз. Заказ.
УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў». Вул. Рабкораўская, 17, 220007, г. Мінск. Ліцэнзія № 02330/0003939 ад 19.05.2011 г.
Надрукавана на рызографе УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў». Вул. Рабкораўская, 17, 220007, г. Мінск. ЗАЦВЯРДЖАЮ Першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь __________________ А.І.Жук «___» ______________ 2012 г. Рэгістрацыйны № ТД ____ / тып.
ПЕД |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Последнее изменение этой страницы: 2017-01-26; просмотров: 261; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 52.14.125.137 (0.015 с.) |