Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Раздзел 4. Тэорыя выхавання

Поиск

Тэма 15. Сутнасць, заканамернасці і прынцыпы выхавання

Выхаванне як працэс мэтанакіраванай, спецыяльна арганізаванай дзейнасці выхавацеля па фарміраванні і развіцці асобы. Функцыі выхавання і прадуктыўнасць выхаваўчага працэсу. Характарыстыка выхаваўчага працэсу: мэтанакіраванасць, шматфактарнасць, дына­мізм, рухомасць, бесперапыннасць, працягласць, варыятыўнасць. За­дачы працэсу выхавання. Структура выхаваўчага працэсу: мэтавы, зместавы, аперацыянальна-дзейнасны, ацэначна-выніковы кампаненты.

Паняцце аб законах, заканамернасцях і прынцыпах выхавання. Заканамернасці выхавання як устойлівыя сувязі паміж складаючымі часткамі, кампанентамі працэсу выхавання. Залежнасць эфектыўнасці выхавання ад выхаваўчых адносін; адпаведнасці мэты і арганізацыі дзейнасці; адпаведнасці сацыяльнай практыкі і характару выхаваўчага ўздзеяння; інтэнсіўнасці выхавання і самавыхавання; актыўнасці ўдзельнікаў педагагічнага ўзаемадзеяння, эфектыўнасці сінхронных працэсаў развіцця і навучання, якасці выхаваўчых уздзеянняў і інш.

Прынцыпы выхавання як зыходныя палажэнні, якія вызначаюць галоўныя напрамкі выхаваўчага працэсу: змест, метады і аргані­зацыйныя формы працэсу выхавання ў адпаведнасці з яго мэтамі і заканамернасцямі. Зместава-мэтавыя прынцыпы: гуманістычнай накі­раванасці выхавання; накіраванасці выхавання на засваенне асноў культуры, каштоўнасцей грамадства, норм поводзін; сувязі выхавання з жыццём і працай. Метадычныя і тэхналагічныя прынцыпы: выхаван­не ў дзейнасці, з апорай на актыўнасць асобы, у калектыве і праз ка­лектыў; спалучэнне педагагічнага кіравання з ініцыятывай і самадзей­насцю выхоўваемых; апора на станоўчыя якасці чалавека. Сацыяльна-псіхалагічныя прынцыпы: улік узроставых і індывідуальных асаблі­васцей выхоўваемых; адзінства патрабаванняў сям’і, школы, гра­мадства.

 

Тэма 16. Змест і кірункі працэсу выхавання

Змест працэсу выхавання як сукупнасць ведаў, норм паводзін, каш­тоўнасцей, ідэй і ідэалаў, элементаў матэрыяльнай і духоўнай куль­туры грамадства, якія неабходна засвоіць і пераўтварыць у індыві­дуальным вопыце ва ўнутраны свет асобы.

Сучасныя падыходы да вызначэння зместу выхавання: па-першае, традыцыйны падыход, калі змест выхавання вызначаецца яго мэтай і ўдакладняецца ў шэрагу задач і кірункаў: разумовае, патрыятычнае, маральнае, фізічнае, эстэтычнае, працоўнае выхаванне.

Па-другое, гуманістычны падыход, згодна якому выхаванне апіс­ваецца праз элементы базавай асобаснай культуры, якая вызначаецца як сістэма норм, перакананняў, каштоўнасцей, паводзін, стылю жыцця, культуры жыццёвага, вучэбнага і прафесійнага самавызначэння: палі­тычная і прававая, эканамічная і працоўная, інтэлектуальная, мараль­ная, мастацкая, фізічная культура і культура сямейных адносін і зносін.

Па-трэцяе, падыход па каштоўнасных адносінах, згодна якому змест выхаваўчага працэса прадстаўляе сабой набор вызначаных каш­тоўнасцей выхавання як аб’ектаў, з’яў, якія ўвасабляюць грамадскія ідэалы і выступаюць як нормы. Вызначаюцца пяць фундаментальных каштоўнасных адносін: да чалавека, жыцця, грамадства, працы, прыроды.

Змест выхаваўчага працэсу ўключае наступныя кірункі: мараль­нае выхаванне і светапогляд школьнікаў, грамадзянскае выхаванне моладзі, працоўнае выхаванне і прафесійнае самавызначэнне вучняў, эстэтычнае выхаванне, фізічнае выхаванне.

Тэма 17. Агульныя метады, сродкі і формы выхавання

Паняцце метадаў і прыёмаў выхавання. Метады выхавання як спо­сабы ўзаемазвязанай дзейнасці выхавацеляў і выхаванцаў, накіраванай на рашэнне задач выхавання. Прыём выхавання як складаючая частка метаду, асобнае дзеянне, якое прымяняецца ў канкрэтнай сітуацыі. Фактары, якія вызначаюць выбар метадаў выхавання: мэты, задачы і змест выхавання, узроставыя і індывідуальныя асаблівасці выхаван­цаў, узровень сфарміраванасці калектыву, умовы і сродкі выхавання, узровень педагагічнай кваліфікацыі выхавацеля, пажаданыя вынікі.

Разнастайнасць падыходаў да класіфікацыі агульных метадаў выха­вання: метады фарміравання свядомасці асобы; метады арганізацыі дзейнасці і фарміравання вопыту паводзін; метады стымулявання па­водзін і дзейнасці.

Паняцце пра сродкі выхавання як параўнальна незалежныя крыні­цы фарміравання асобы, што ўключаюць розныя віды дзейнасці, пры­лады працы, прадметы, рэчы, абсталяванне, працэсы, творы і з’явы духоўнай і матэрыяльнай культуры, прыроду. Навучанне, праца, гуль­ня, зносіны як фундаментальныя сродкі выхавання.

Паняцце аб форме выхавання як арганізацыйнай структуры, педага­гічным дзеянні, мерапрыемстве, у якіх рэалізуюцца задачы, змест і метады выхаваўчага працэсу. Крытэрыі класіфікацыі форм выхаваў­чай работы: колькасць удзельнікаў, асноўны від дзейнасці, дамінуючы метад выхаваўчага ўздзеяння, асноўная выхаваўчая задача. Агульная характарыстыка тыпаў і форм выхаваўчай работы.

Сучасныя тэхналогіі выхавання як сістэма паслядоўных дзеянняў і аперацый педагога, якія вядуць да запланаваных вынікаў выхаваўчай работы з дзецьмі. Крытэрыі тэхналагічнага падыходу да выхавання: канкрэтнасць і дыягнастычнасць мэты; алгарытмічнасць выхаваўчых дзеянняў; наяўнасць зваротнай сувязі і метадаў вымярэння вынікаў выхавання.

 

Тэма 18. Калектыў як сродак выхавання асобы

Паняцце аб калектыве як сацыяльнай супольнасці людзей, аб’ядна­ных на аснове грамадска значных мэт, агульных каштоўнасных арыентацый, сумеснай дзейнасці і зносін. Эвалюцыя паняццяў вучнёў­скага і дзіцячага калектыву ў педагогіцы. Станаўленне тэорыі калек­тыву. Характарыстыка дзіцячага выхаваўчага калектыву і яго функ­цый.

Вучэнне А.С.Макаранкі аб калектыве як сродку выхавання і яго тэхналогія паэтапнага фарміравання калектыву. «Педагагічная паэма» А.С.Макаранкі як мастацкі твор і педагагічная праца. Законы жыц­цядзейнасці калектыву. Прынцыпы развіцця калектыву: публічнасць, адказная залежнасць, перспектыўныя лініі, паралельнае дзеянне. Ста­дыі (этапы) фарміравання калектыву, іх характарыстыка: першапа­чатковае згуртаванне і станаўленне калектыву, узмацненне ўздзеяння актыву, стабілізацыя структуры калектыву, росквіт калектыву, ства­рэнне ўмоў для асобаснага росту кожнага ўдзельніка калектыву. Педа­гагічнае кіраўніцтва працэсам фарміравання калектыву. Педагагічныя ўмовы і метады развіцця дзіцячага выхаваўчага калектыву.

Характарыстыка сучаснага выхаваўчага асяроддзя і асобасна арыентаванага выхавання. Патрабаванні комплекснага падыходу да выхавання асобы школьніка.

 

Тэма 19. Сацыякультурнае асяроддзе выхавання.

Выхаванне дзяцей у сям’і

Паняцце сацыякультурнага асяроддзя выхавання. Арганізаванае пе­дагагічнае ўздзеянне на дзяцей і падлеткаў у межах выхаваўчай сіс­тэмы школы. Дзіцячыя грамадскія аб’яднанні і іх тыпалогія. Сістэма дадатковай адукацыі для дзяцей і моладзі. Маладзёжная субкультура і нефармальныя аб’яднанні моладзі. Педагагічная запушчанасць і дэвіянтныя паводзіны школьнікаў: прычыны і шляхі пераадольвання.

Сям’я як фактар выхавання і фарміравання асобы. Сямейнае вы­хаванне як працэс уздзеяння на дзяцей з боку бацькоў і іншых членаў сям’і з мэтай дасягнення пажаданых вынікаў. Мэта, задачы, прынцыпы і змест сямейнага выхавання. Тыповыя мадэлі зносін паміж дарослымі і дзецьмі ў сем’ях, тыпы сямейнага выхавання. Стылі і метады ся­мейнага выхавання.

Класіфікацыя сямей па розных прыкметах, характарыстыка іх ты­паў. Асноўныя функцыі сям’і: генератыўная, першаснай сацыялізацыі, эканамічная і гаспадарча-побытавая, геданістычная, рэкрэацыйная і псіхатэрапеўтычная. Крызіс сям’і і прычыны нездавальняючага выха­вання дзяцей у сям’і. Тыповыя памылкі сямейнага выхавання. Педага­гічная падтрымка сям’і. Узаемадзеянне сям’і і школы ў выхаваўчым працэсе. Педагагічная культура бацькоў і шляхі яе фарміравання. Формы і метады работы школы з бацькамі.

 

Тэма 20. Сучасныя тэхналогіі арганізацыі выхаваўчага працэсу

Паняцце аб педагагічнай тэхналогіі выхавання як праекце, распра­цоўцы ці апісанні працэсу выхавання, па якому педагог ажыццяўляе канкрэтную работу.

Асноўныя адрозненні тэхналогіі выхавання ад методыкі: дыягнас­тычнасць мэт і магчымасць вымяраць ступень іх дасягнення; па­аперацыянальнае, алгарытмічнае апісанне працэсу дасягнення мэт і дзейнасці выкладчыкаў і вучняў; узнаўленне працэдур і магчымасць іх паўтарэння ў аналагічных умовах; наяўнасць зваротнай сувязі, срод­каў і метадаў вымярэння вынікаў выхавання.

Асобасна арыентаванае выхаванне як выхаваўчая сістэма. Прынцы­пы гуманістычнай педагогікі як аснова асобасна арыентаванага выхавання. Правілы асобасна арыентаванага выхавання.

Комплексны падыход да выхавання як адзінства мэт, задач, зместу, метадаў і форм выхаваўчага ўздзеяння і ўзаемадзеяння. Патра­баванні комплекснага падыходу да выхавання як аснова сучасных тэхналогій выхавання. Агульная характарыстыка тэхналогіі выхаваў­чых спраў і калектыўнай творчай дзейнасці, тэхналогіі работы клас­нага кіраўніка, тэхналогіі індывідуальнай работы з праблемнымі падлеткамі і інш.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-01-26; просмотров: 467; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.144.224.105 (0.008 с.)