Раздзел 3. Тэарэтычныя асновы навучання 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Раздзел 3. Тэарэтычныя асновы навучання



Тэма 10. Дыдактыка як навука

аб навучанні і адукацыі дзяцей і дарослых

Узнікненне і развіццё дыдактыкі як галіны педагагічных ведаў. Сацыяльныя функцыі адукацыі і яе бесперапынны характар. Сучаснае вызначэнне паняцця дыдактыка. Працэс навучання як прадмет вывучэння дыдактыкі. Асноўныя катэгорыі дыдактыкі, іх значэнне і роля ў сучасным адукацыйным працэсе. Сутнаць працэсу навучання. Мэта і задачы навучання дзяцей і дарослых на розных этапах развіцця асобы. Адзінства выхаваўчай, развіваючай і адукацыйнай функцый навучання, яго двухбаковы характар. Этапы засваення вучнямі ведаў. Успрыманне вучэбнага матэрыялу, асэнсаванне атрыманай інфарма­цыі, засваенне, замацаванне, выкарыстанне ў вучэбнай, працоўнай і сацыяльнай дзейнасці. Матывацыя вучэння і яе фарміраванне ў на­вучэнцаў.

Паняцце зместу адукацыі. Узаемасувязь ведаў, уменняў і навыкаў у структуры зместу адукацыі. Зместавыя адрозненні базавага, паглыб­ленага і прафесійнага ўзроўняў адукацыі ў Беларусі. Дакументы, якія ад­люстроўваюць змест адукацыі: адукацыйны стандарт, вучэбны план, вучэбная праграма, падручнікі і вучэбныя дапаможнікі. Выка­рыстанне інфармацыйных тэхналогій у навучанні і самаадукацыі дзяцей і да­рослых. Сутнасць, функцыі і арганізацыя дыстанцыйнага навучання.

 

Тэма 11. Прынцыпы і правілы навучання і іх выкарыстанне

ў дзейнасці спецыяліста сацыякультурнай сферы

Дыдактычныя прынцыпы як увасабленне аб’ектыўных заканамер­насцей працэсу засваення ведаў. Функцыі аналізу, канструявання і карэкцыі адукацыйнага працэсу, што ажыццяўляюцца на падставе дыдактычных прынцыпаў. Матывы навучання як аснова прадуктыў­нага стымулявання вучняў. Уклад Я.А.Каменскага, І.Г.Песталоццы, В.А.Дыстэрвега, К.Д.Ушынскага ў распрацоўку і ўкараненне дыдак­тычных прынцыпаў.

Рэалізацыя прынцыпу выхаваўчага характару навучання ў працэсе адукацыі. Сучасныя патрабаванні да ўвасаблення ў вучэбным працэсе прынцыпаў навуковасці і адзінства тэорыі і практыкі. Лінейны і цык­лічны варыянты рэалізацыі прынцыпу паслядоўнасці і сістэматыч­насці ў навучанні, характэрныя для выкладання негуманітарных і гуманітарных дысцыплін. Неабходнасць уліку ў працэсе навучання патрабавання даступнасці як на інтэлектуальным, так і на эмацыя­нальным узроўнях. Разнастайныя віды нагляднасці, што ўжываюцца ў сістэме адукацыі: аўдыяльная, візуальная, аўдыявізуальная, тактыль­ная, арганалептычная, комплексная і інш. Улік індывідуальных і ўзроставых асаблівасцей вучняў у працэсе навучання. Стымуляванне свядомасці і актыўнасці навучэнцаўва ўмовах сацыякультурнай дзейнасці.

Правілы навучання як адлюстраванне прыватных палажэнняў таго ці іншага прынцыпу, якія распаўсюджваюцца на асноўныя часткі гэтага працэсу.

Тэма 12. Агульныя метады і сродкі навучання

Паняцце аб метадах, сродках і прыёмах навучання. Метады наву­чання і віды іх класіфікацыі ў педагагічнай навуцы. Падставы і крытэ­рыі іх вылучэння ў гісторыі педагагічнай навукі (мэты навучання, крыніцы атрымання ведаў, характар вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў і г.д.)

Метады актывізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў і іх рэалізацыя ў вучэбным працэсе: метады стымулявання і матывацыі вучэння; метады кантролю і самакантролю за вучэбнай дзейнасцю. Інавацыйныя метады навучання.

Класіфікацыя метадаў навучання па крыніцы атрымання ведаў на вербальныя (славесныя), наглядныя і практычныя, іх характарыстыка. Вылученне метадаў па мэтах навучання: метады азнаямлення з новым матэрыялам; замацавання; кантролю за засваеннем вывучаемага матэ­рыялу. Класіфікацыя метадаў навучання па характару пазнавальнай дзейнасці вучняў і яе праяўленне ў працэсе навучання агульна­адукацыйным і спецыяльным прадметам ў сістэме мастацкай адука­цыі. Рэпрадуктыўныя метады і іх роля ў фарміраванні трывалых умен­няў і навыкаў. Праблемна-пошукавыя метады як найбольш эфектыў­ны шлях атрымання глыбокіх ведаў. Роля эўрыстычных метадаў у развіцці пазнавальных інтарэсаў навучэнцаў. Творчыя метады наву­чання як сродак замацавання засвоенага матэрыялу і кантролю за атрыманымі ведамі, уменнямі і навыкамі. Праблема аб’ектыўнай, зра­зумелай і справядлівай ацэнкі заданняў творчага характару. Сучасныя погляды на ролю ацэнкі і адзнакі ў працэсе дыдактычнага кантролю.

Узаемадзеянне розных тыпаў метадаў навучання ў вучэбна-выха­ваўчым працэсе. Выбар аптымальных метаду навучання. Метадычны прыём як элемент структуры метада навучання, яго складаючая частка. Сродкі арганізацыі навучання. З’явы мастацкай культуры як адзін са сродакаў навучання ў сацыякультурнай сферы.

Тэхналогіі навучання ў сучаснай адукацыі: праграміраванае наву­чанне, камп’ютарызацыя навучальнага працэсу, эўрыстычнае, праб­лемнае, модульнае навучанне.

Тэма 13. Формы арганізацыі навучання

Паняцце аб арганізацыйных формах навучання і іх развіццё. Фор­мы арганізацыі адукацыйнага працэсу ў акадэмічнай і арганізаванай адпачынкавай сфе­рах: масавыя, групавыя і індывідуальныя заняткі. Характэрныя для сацыякультурнай сферы формы арганізацыі педагагічнага працэсу: рэпетыцыі, студыйныя заняткі, індывідуальныя і групавыя заняткі, гурткі, факультатывы і інш.

Сутнасць класна-урочнай формы навучання. Пазітыўныя і негатыў­ныя якасці сучаснай класна-урочнай сістэмы ў сферы агульнай адукацыі. Структура тыпавога ўрока. Патрабаванні да сучаснага ўро­ка. Тыпы ўрокаў, уласцівыя культуралагічнаму навучанню: урок-экс­курсія, урок-канцэрт, урок-канферэнцыя і г.д. Сучасныя высокатэх­налагічныя сродкі навучання як увасабленне тэндэнцыі да індывідуа­лізацыі вучэбнай дзейнасці.

Сутнасць працэсу самаадукацыі. Роля і віды самаадукацыі дарос­лых. Шляхі педагагічнага ўздзеяння на матывацыю самаадукацыі ў розных узроставых катэгорыях: дзяцінстве, юнацтве, маладосці, ста­ласці і пажылым узросце. Роля мастацтва ў прапагандзе і ажыц­цяўленні самаадукацыі.

 

Тэма 14. Сістэма адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь

Сутнасць адукацыі як сацыяльнай з’явы і як сістэмы. Сістэма бес­перапыннай адукацыі ў краіне: мэта, сутнасць, кампаненты, прынцы­пы. Узроўні і ступені адукацыі. Узаемасувязь і пераемнасць розных узроўняў і ступеняў адукацыі, узаемадзеянне суб’ектаў адукацыйнага працэсу як умовы прадуктыўнасці працэсаў адукацыі і выхавання. Структура і змест Закона аб адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Перспектывы развіцця сучаснай адукацыйнай сістэмы ў краіне: мэты, кірункі, змест. Удасканальванне адуцыйнай сістэмы як аб’ек­тыўна-перманентны працэс. Асноўныя кірункі рэфармавання аду­кацыі ў Рэспубліцы Беларусь

Стандарты адукацыі як спалучэнне ва ўзаемасувязі мэты і зместу адукацыйнага працэсу. Роля стандартаў у дэмакратызацыі адукацый­ных працэсаў. Стандарты сярэдняй, прафесійнай, вышэйшай адукацыі – сутнасць, структура, змест.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-01-26; просмотров: 281; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 34.234.83.135 (0.074 с.)