Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Vіі. Вусны пераказ тэксту па пытаннях і апорных словах
1. Які Барсік сабака? 2. Якое сэрца ў яго? 3. Дзе хадзілі кураняты? 4. Куды яны пабеглі хавацца ад дажджу? 5. Што зрабіў Барсік? 6. Дзе лёг сам? 7. Куды пабеглі кураняты пасля дажджу? Апорныя словы: незвычайны сабака, майстар, дождж, па двары, будка, кватэра, каля будкі.
VIIІ. Фізкультхвілінка Раз-два-тры-чатыры — Выйшлі з ранку працаваць Трактарыст і камбаннёр, Будаўнік, урач, шафёр. Раз-два-тры — Не лянуйся, а вучыся I спаць раненька лажыся. (Імітацыя рухаў.)
ІX. Пісьмовы пераказ тэксту па пытаннях і апорных словах
X. Вынік урока. Рэфлексія — Што зацікавіла на ўроку?
Тэма: Склад слова.Корань слова. Роднасныя (аднакаранёвыя) словы (Пр. 42 – 47) Мэты: 1.Фарміраваць уменне вызначаць корань у слове, падбіраць роднасныя словы; 2. Фарміраваць уменне адрозніваць формы аднаго слова ад аднакаранёвых слоў; 3. Развіваць лагічнае мысленне; 4. Выхоўваць уважлівае стаўленне да моўных з’яў і фактаў.
Ход урока I. Арганізацыйны момант ІI. Арфаграфічная размінка Чайка ч.вен пач..няла «Скок-скок, смех які — і на..весь пр..чал кр..чала: нас не ловя..ь рыбакі!» — Сваячок мой, шч..пачок, А здалёку хл..пчукі дай мне дошку і цвіч.к. пазіраюць з-пад рукі: Шч..пакі, шч..пакі вось дык дзіва — шч..пакі павыскоквалі з р..кі: павыскоквалі з р..кі! Н. Галіноўская => Уставіць прапушчаныя літары. Растлумачыць свой выбар. => Назваць словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў. => Якія сказы па мэце выказвання выкарыстаны ў гэтым вершы? => Як вы думаеце, ці можна лічыць гэты тэкст дыялогам? III. Чыстапісанне ______________________________ _________________________________________________ пер а мога пер а пынак П іліп Тлумачэнне сэнсу слоў: Перамога (победа) — поспех у змаганні (вайне, баі); поўны поспех, трыумф. Перапына.к (перерыв, перемена) — часовае спыненне якой-небудзь дзейнасці, перарыў у якім-небудзь працэсе. Роднасныя словы: Пераможны, лераможца. Перапыніць, перапыніцца, перапынены. Мы ля школьнае д а рогі Ў гонар свята Пер а могі У в я сновую н я дзелю Са дз ім новую алею. М. Пазнякоў => Растлумачыць правапіс выдзеленых літар. => Падкрэсліць словы, якія абазначаюць прыметы прадметаў. => Назваць словы, у якіх больш гукаў, чым літар. Растлумачыць чаму.
IV. Паведамленне тэмы ўрока V. Работа над тэмай урока Чытанне лінгвістычнага эцюда Слова — гэта жывая істота. Яно можа крыўдзіцца і радавацца, падобна чалавеку. Слова можа мяняць свой характар і аблічча. У яго ёсць сэрца — корань. Галава слова — гэта прыстаўка. Яна ўвесь час думае, як дапамагчы сэрцу-кораню лепш выразіць значэнне слова. Цяжка кораню без прыстаўкі. Вось глядзіце: чытаў, чытала, чыталі... 3 якой мэтай, навошта? А калі дадаць прыстаўкі, то многае становіцца зразумелым: прачытаў, перачытаў, вычытаў, дачытаў... Вось што значыць слова «з галавой»! А суфікс — гэта рукі! Так, рабочыя, чароўныя рукі. Суфікс можа ўсё! Змяніць памер і рост? Калі ласка! 3 ім дом не проста дом, а маленькі дом-ік. Праўда, цудоўна? А здавалася б, — усяго адна ці некалькі літар — суфікс. А што такое канчатак? Сэнсу слова не змяняе, значыць, гэта толькі вопратка. Як ні «апрані» слова, усё роўна яно будзе абазначаць тое самае! Аднак канчатак дапамагае выратавацца ад адзіноцтва! Адзін — сябар, а з'явілася цудоўная «вопратка» — і з’явіліся сябр-ы! (Паводле К. Чалікава) Практ.42, с.27 (вусна) Практ.43, с.28 (вусна) Правіла на с. 28 VI. Фізкультхвілінка Раз-два-тры-чатыры — (Дзеці крочаць на месцы.) Коцік вушкі натапырыў. (Крочаць, паказваюць вушкі коціка.) Ідзе з лесу воўк, воўк, I зубамі шчоўк, шчоўк. (Ідуць паходкай воўка, раскрываюць рот на словы «шчоўк, шчоўк» — можна I вымаўляць гэтыя словы.) Мы схаваліся ў кусты: Коцік, я, і ты, і мы. (Прысядаюць на кукішкі і лічаць, паказваючы на кожнага рукой.) Ты ж, ваўчына, пачакай, Як схаваемся — шукай. (Паграджаюць пальчыкам, на слова «шукай» нахіляюць галаву на рукі.) VII. Замацаванне Практ.44, с.28 Практ. 45, с.28 Практ.46, с.29 Правіла на с. 29 Практ.47, с.29 VIII. Вынік урока. Рэфлексія — Што б вы хацелі зрабіць на наступным уроку? — Як ацэніце сваю работу? — Мне спадабалася ваша праца. ІX. Дамашняе заданне Практ. 48,с.30, правіла Тэма: Правапіс галосных і зычных літар у корані слова (Пр. 49 – 53)
Мэты: 1.Практыкаваць у правільным напісанні галосных і зычных у корані слова; 2. Вучыць выяўляць аднакаранёвыя словы ў тэксце;
3.Узбагачаць слоўнікавы запас дзяцей.
Ход урока I. Арганізацыйны момант
|
||||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-12-16; просмотров: 659; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.119.139.50 (0.011 с.) |