Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
V.Вывучэнне новага матэрыялу↑ Стр 1 из 4Следующая ⇒ Содержание книги Поиск на нашем сайте
Ход урока I. Арганізацыйны момант Добры дзень, мой браце юны! Я прынёс табе як дар Ад Скарыны-«бацькі» кнігу — Беларускі лемантар. Гэта ключ ад скарбаў нашых, Мовы матчынай. з якой Ты не станешся самотны, Безыменнай сіратой. Максім Танк Слоўнікавая работа: лемантар — буквар. II. Арфаграфічная размінка Восень з..л..тая, ты нам прын..сла По..ны аг.роды..сякага д..бра: Морка..кі, ц..булі, бручкі, бурачко... Бульбы і к.,пусты, рэ..ькі, г..рбузо... Я. Журба => Уставіць прапушчаныя літары, растлумачыць іх правапіс. => Назваць словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў. Чаму? => Вызначыць словы, у якіх чатыры склады. Як іх можна перанесці? => Назваць гародніну ў алфавітным парадку. III.Чыстапісанне ____________________________ _____________________________________________ алф а віт а збука буквар Тлумачэнне сэнсу слоў: Азбука (азбука) — сукупнасць літар якой-небудзь пісьменнасці, размешчаныху пэўным парадку, і вучэбны дапаможнік для пачатковага навучання (буквар). Алфавіт (алфавит)— сукупнасць літар, якія размешчаны ў пэўным парадку (азбука). Роднаснае слова: Алфавітны. Ведай, да навук ахвочы: Азбука — вучэння вочы. Азбука ад «а» да «я» — Спадарожніца твая. Р. Барадулін => Растлумачыць сэнс верша. => Вызначыць у словах націскныя склады. => Падкрэсліць слова, у якім больш гукаў, чым літар IV. Паведамленне тэмы ўрока — Пра што гаварыў Максім Танк у сваім вершы? (Пра родную мову.) — А якая наша родная мова? (Беларуская.) — Якую мову мы яшчэ вывучаем, на якой размаўляем? (На рускай.) — Сёння мы ўспомнім алфавіт. V.Вывучэнне новага матэрыялу — Беларуская і руская мовы — родныя сёстры. Яны падобны адна на адну, але ёсць і адрозненне. Напрыклад, гук [і] у беларускай і рускай мовах абазначаецца рознымі літарамі. — Якія адрозненні вы ведаеце? VI. Работа з падручнікам Знаёмства з будовай падручніка: персанажы, рубрыкі, умоўныя абазначэнні. Практ. 1, с. 3 (вусна). VIІ. Фізкультхвілінка Раз-два-тры — Мы найлепшыя сябры. Тры-чатыры-пяць — Будзем мову вывучаць. Шэсць-сем-восем — Вучыцца ўсіх просім, Бо мову родную ў сэрцы носім. (1—2 — дзеці трымаюць кулачкі на плячах, выпростваюць рукі, сагнутыя ў локцях, у бакі, пальцы выцягнутыя; 3—4 — зноў згінаюць рукі і пальцы да плвч. Правую руку ўгору, пальцы сашчыплвны ў кулачок, левая рука апушчана, пальцы ў кулачку. Затым мяняюцца рукі: правую — уніз, ле-вую — угору і г. д.; 5—6 — рукі выцягнуты ў бакі. Дзеці хістаюцца то ў правы, то ў левы бок, потым бег на месцы.) VIIІ. Замацаванне Практ. 2, с. 4 (вусна). Практ. 3, с. 4 Практ. 4, с. 4 Практ. 5, с. 5. IХ. Вынік урока. Рэфлексія — Што вас зацікавіла на ўроку? — Ці не стаміліся? — Як вы ацэніце сваю працу? — Мне спадабалася, як вы працавалі. X. Дамашняе заданне Практ. 6, с. 5. Тэма: Галосныя гукі пасля цвёрдых зычных, іх абазначэнне на пісьме (Пр.7 – 12)
Мэты: 1. Паўтарыць асаблівасці ўжывання галосных о, э, а, у беларускай мове, фарміраваць правапісныя ўменні 2.Развіваць мову, лагічнае мысленне, творчыя здольнасці вучняў; 3. Прывіваць любоў да роднай мовы, вучыць узаемадапамозе, арганізаванасці.
Ход урока
І. Арганізацыйны момант
ІІ. Праверка дамашняга задання –– Якія словы ўставілі?
III.Арфаграфічная размінка Вось абабак, гры..нікамі не прыкмечаны, Рыж..к, кіпцікам в..вёрчыным памечаны, Падасінавік, та..стуха... Ля алеш..ны 3 сырае..камі лісічкі перамешаны. А над імі, над усёй гры..ной пародаю, Б..р..вік усталява..ся ваяводаю. Л. Парэмскі => Уставіць прапушчаныя літары. => Назваць грыбы ў алфавітмым парадку. => Растлумачыць сэнс апошніх радкоў верша.
IV. Чыстапісанне ____________________________________ _____________________________________________________ фл а мастэр фарбы фі я летавы Тлумалэнне сэнсу слоў: Фламастэр(фломастер)— карандаш, у якім пішучым элементам з'яўляецца порысты стрыжань, насычаны фарбавальнікам. Фарба (краска) — рэчыва, што надае той ці іншы колер прадметам, якія яно пакрывае або насычае. Роднасныя словы: Фарбавальнік, фарбавальны, фарбавальня, фарбавальшчык, фарбаваны, фарбаваць. 1. Любіць, фламастэрам, Яна, фіялетавым, маляваць. => Скласці са слоў сказ. => Растлумачыць напісанне выдзеленых літар. => Назваць слова, у якім усе зычмыя гукі цвёрдыя. 2. Мільгалі, л..талі Між дрэ.. м..тылькі, У фарбах в.сновых П..леткі былі. А. Дзеружынскі => Уставіць прапушчаныя літары. => Падкрэсліць літары, якія абазначаюць цвёрдыя зычныя гукі. 3 якімі галоснымі літарамі яны «сябруюць» V. Паведамленне тэмы ўрока VІ. Работа з падручнікам Практ.7, с.6 (вусна). Практ. 8, с. 7
VІІ. Фізкультхвілінка (пад спакойную музыку) Зрокавая гімнастыка, практыкаванні для расцягвання мускулаў спіны, рук, ног.
VI ІІ. Работа ў групах Дапамажыце сабраць ветлівыя словы (запісаны на геаметрычных фігурах: прамавугольніках і авалах); * Добры вечар добрым людзям. * Добрай раніцы ў хату.
IX.Замацаванне Практ. 9, с.7 Практ. 10, с.8 Практ. 11, с.8 (па групах) Практ.12, с. 9 Слоўнікавае слова: фламастэр Х. Вынік урока — Надыйшоў час заканчваць урок. Як вам працавалася? — Якую ацэнку дасце сваёй працы? ХI. Дамашняе заданне Практ.13, с. 9 Тэма: Галосныя гукі пасля мяккіх зычных, іх абазначэнне на пісьме (Пр. 14 – 19)
Мэты: 1.Паўтарыць, якімі галоснымі абазначаецца мяккасць зычных; 2.Практыкаваць у абазначэнні мяккасці зычных на пісьме; 3.Ствараць умовы для развіцця творчай актыўнасці дзяцей. Ход урока
І.Арганізацыйны момант
III.Арфаграфічная размінка Мая ра..імая ст.ронка! Люблю цябе я.сёй душой: Ручай, што б(?)е з крыніцы звонка, I куст р.кіты над в..дой. І. Рудэнка => Уставіць прапушчаныя літары. Растлумачыць іх правапіс. => Назваць словы, у якіх усе зычныя гукі цвёрдыя. => Падзяліць для пераносу выдзеленыя словы.
IV. Чыстапісанне _________________________________ __________________________________________________ п е нал п э ндз а л ь п а ртфель — Што аб'ядноўвае словы? (Гэта школьныя рэчы.) Тлумачэнне сэнсу слоў: Пенал (пенад) — падоўжаная скрынка, футляр для ручак, алоўкаў, гумак. Пэндзаль (кнсточка) — пучок шчаціння, валасоў або шэрсці, прымацаваны да ручкі, які служыць для нннясення фарбы, клею на паверхню чаго-небудзь. Партфель (портфель) — чатырохвугольная сумка з засцежкай, у якой носяць кнігі, паперы. Зірні ў п а ртфель... Вось бачыш — сш ы ткаў шмат, Вось ручка і буквар, Пенал, ал оў каў ра д. М. Чарняўскі => Растлумачыць правапіс выдзеленых літар. => Падкрэсліць літары, якія абазначаюць мяккія зычныя гукі. 3 якімі галоснымі літарамі яны «сябруюць»? => Вызначыць колькасць гукаў і літар у выдзеленым слове V. Паведамленне тэмы ўрока
VІ. Работа над тэмай урока Практ.14, с.10 Практ.15, с. 10(вусна)
VIІ. Фізкультхвілінка Мы пасадзім грушку ўсе, усе. Няхай наша грушка расце, расце. Вырасці ты, грушка, Вось такой вышыні. Распусціся, грушка, Вось такой шырыні. Расці, расці, грушка, Ды ў добры час Патанцуй, Грышка, Паскачы для нас. (Імітацыя рухаў.)
VIIІ. Замацаванне Практ.16, с.11(вусна) Практ.17, с.11 Практ.18, с.11 Практ.19, с.12 Слоўнікавае слова: пенал Адгадайце крыжаванку: 1. Казачная гародніна, якую не могуць выцягнуць з зямлі ні дзед, ні бабка, ні ўнучка. 2. Апошні дзень тыдня, які вельмі падабаецца дзецям і дарослым. 3. Велы, пушысты, у мароз скрыпіць пад нагамі. 4. Рэч, якая дапамагае схавацца ад дажджу. 5. Рознакаляровая прыгажуня, якая з'яўляецца на небе пасля дажджу.
IX. Вынік урока. Рэфлексія
— Ці цяжка было вам працаваць на ўроку? — Якую ацэнку дасце сваёй працы? — Вы ўсе стараліся працаваць. Малайцы! X. Дамашняе заданне Практ.20, с.12. Тэма: Звонкія і глухія зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме (Пр. 21 – 27)
Мэты: 1.Паўтарыць парныя звонкія і глухія зычныя, спосаб іх правсркі, практыкаваць у падборы праверачных слоў; 2.Пашыраць уяўленні вучняў аб гуках мовы; 3.Пашыраць слоўнікавы запас, развіваць памяць, увагу вучняў; 4.Выхоўваць устойлівы інтарэс да ўрокаў беларускай мовы. Ход урока
I. Арганізацыйны момант — Якім бы вы жадалі бачыць сённяшні ўрок? III. Арфаграфічная размінка Ціха ліст за лістам На з..млю ападае. З..л..тая м..цель Дываны расс.ілае Восень зно.. узышла На свой трон з..л..чоны У раскошным плашчы, У бліскучай к..роне. Л. Кліменя => Уставіць прапушчаныя літары, растлумачыць іх правапіс. => Назваць словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў. => У якіх словах усе зычныя гукі цвердыя? => ПадзялІцьдля пераносу выдзеленыа словы.
IV. Чыстапісанне ______________________________ _________________________________________________ смоў ж слімак скрынка
Тлумачэнне сэнсу слоў: Смоўж, слімак (улитка) — малюск, які мае ракавіну і рухаецца Скрынка (шкатулка)— прадмет, які складаецца з чатырох сценак і днішча, зробленых з дошак, фанеры, металу, І служыць для захоўвання, укладвання і пераносу чаго-небудзь.
Роднасныя словы: Слімаковы, слімацкі, слімачка; скрыначка, скрынёвы, скрынкавы, скрыня. Калі мы так гаворым: • Ён слімак — пра бязвольнага, бесхарактарнага чалавека. Дождж закапаў, Смоўж заплакаў: Шмат вады, Паўзці куды? У. Мацвеенка => Растлумачыць напісанне выдзеленых літар. => Падкрзсліць літары, якія абазначаюць звонкія зычны гукі (I варыянт), глухія зычныя гукі (II варыянт)
V. Паведамленне тэмы ўрока
VI. Праца над тэмай урока Практ.21, с.13. Практ.22, с.14 (вусна)
VІI. Фізкультхвілінка Выкананне практыкаванняў для расцягвання мускулаў шыі, рук, спіны, ног. VIІI. Замацаванне Практ.23, с.14. Практ. 24, с.14. Практ. 25, с.14. Практ. 27, с.15.
ІХ. Вынік урока. Рэфлексія — Што вам спадабалася на ўроку? Ці не сумавалі? X. Дамашняе заданне Практ. 26,с.15
Тэма: Цвёрдыя і мяккія зычныя гукі. Абазначэнне мяккасці зычных на пісьме. Развіццё вуснага маўлення: выразы, з якіх можна пачынаць размову (Пр. 28 – 32)
Мэты: 1. Паўтарыць спосабы абазначэння мяккасці зычных на пісьме; 2.Фарміраваць уменне абазначаць мяккасць зычных на пісьме; 3.Выхоўваць самастойнасць, утвараць умовы для раскрыцця творчага патэнцыялу вучняў. Ход урока I. Арганізацыйны момант — Усміхнёмся адзін аднаму. Пажадаем плённай працы. III. Арфаграфічная размінка Дож.. прарва..ся з ветрам У сп.коту, Па п.сках удары.. Буйным шротам... За адно імгненне, За хвіліну Перамы.. лістоту на галінах, Пачапі.. на кожнае іглінцы Па адной засмучанай Сл..зінцы. П. Броўка => Растлумачыць напісанне слоў з прапушчанымі літарамі. => Назваць словы, у якіх усе зычныя гукі глухія. => Падзяліцьдля пераносу выдзеленыя словы. IV. Чыстапісанне ______________________________ _________________________________________________ крыніца кры ж К а стусь Тлумачэнне сэнсу слоў: Крыніца (родннк) — выхад падземных вод на паверхню зямлі; тое, што дае пачатак чаму-небудзь, служыць асновай для чаго-небудзь. Крыж (крест) — сімвал культу хрысціянскай рэлігіі ў выглядзе металічнага стрыжня або драўлянага бруса з адной або дзвюма папярэчнымі перакладзінамі; знак узнагароды, ордэн у форме такога прадмета. Роднасныя словы: Крынічка, крынічышча, крынічны. Крыжаваны, крыжавік, крыжык, крыжаносец. Калі мы так гаворым: • Біць крыніцай — жыць актыўна, бурна. •Жывая крыніца — пра тое, што існуе.ў сваім першапачатко-вым, натуральным стане. •Крыж-накрыж — пакласці адну рэч цераз другую. •Несці крыж — цяжка жыць, пакутаваць. Пры лесе, пад горкай Бруіцца крыніца. У светлай крыніцы Вадзіца-жывіца. П. Броўка => Падзяліць для пераносу словы, якія складаюцца з трох складоў. Даць характарыстыку гукаў у гэтых словах. => Падкрэсліць літары, якія абазначаюць мяккія зычныя гукі (I варыянт); цвёрдыя зычныя гукі (II варыянт). V. Паведамленне тэмы ўрока — На ўроку мы будзем замацоўваць веды пра цвёрдыя і мяккія зычныя гукі. VI. Вывучэнне новай тэмы Практ.28,с. 16 VІI. Фізкультхвілінка Пальчыкавая гімнастыка Ну-ка, братцы, за работу. Пакажыце нам сваю ахвоту. Большаму — дровы сячы, Печы ўсе табе паліць, А табе ваду насіць, А табе абед варыць, А табе посуд памыць. А потым усім песні спяваць, Песні спяваць ды скакаць, Саміх сябе забаўляць. (Па чарзе разгінаць пальцы, пачынаючы з вялікага, а на словы «спяваць ды скакаць» — энергічна шавяліць імі.) VIІI. Замацаванне Практ. 29,с.17 Практ. 30,с.17 Практ. 31,с.18 Практ. 32,с.18 ІX. Вынік урока. Рэфлексія — Як ацэніце сваю работу? — Мне спадабалася ваша праца. Х. Дамашняе заданне Практ.33, с.19. Тэма: Гукі [д], [т] - [дз'], [ц']. Іх абазначэнне на пісьме (Пр.34 – 38)
Мэты: 1.Паўтарыць асаблівасці вымаўлення і напісання слоў з парнымі [д], [т] – [дз'], [ц'] 2.Пашыраць слоўнікавы запас вучняў; 3.Садзейнічаць выхаванню адказнасці; 4.Выхоўваць патрэбу ў адкрыцці новага на кожным уроку. Ход урока I. Арганізацыйны момант — Паглядзіце адзін на аднаго, скажыце ветлівыя словы. III. Арфаграфічная размінка Дз..цел — Лесу дабра..ей — Кормі..ь д..р..гіх гас.ей: Снегіро.., Сінічак шустрых, Ежа ім Усім Па густу. А. Дзеружынскі => Уставіць прапушчаныя літары, растлумачыць і.х правапіс. => Калі ў беларускай мове пішуцца літары дз, ц? => Назваць словы, якія нельга падзяліць для пераносу. => Назваць словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў.
IV. Чыстапісанне ______________________________ _________________________________________________ п а пера пра ў да п а рад а к Тлумачэнне сэнсу слоў: Папера (бумага) — матэрыял для пісьма, друку, малявання, які вырабляецца ў асноўным з раслінных валокнаў, апрацаваных адпаведным спосабам. Праўда (правда) — тое, што адпавядае рэчаіснасці, ісціна. Парадак — правільная. наладжаная сістэма размяшчэння чаго-небудзь; расклад, распарадак Роднасныя словы: Папяровы, паперка, паперня. Праўдалюб, праўдалюбівы, праўдзівасць, праўдзівы. Калі мы так гаворым: •Застацца на паперы — не выканаць абавязкі. •Праўда вочы коле — непрыемна слухаць пра свае непрыгожыя, непрыстойныя ўчынкі. * Праўда-матка — чыстая лраўда. Усімі праўдамі і няпраўдамі — усімі сродкамі. * Служыць верай і праўдай — служыць верна, добра. Лё г сн я жок пуш ы сты, Белы, як п а пера, А на снезе птушкі Ў кал я ровым періі. А. Пысін => Растлумачыць правапісвыдзеленых літар. = Падкрэсліць словы, у якіх тры склады. = Назваць словы, якія нельга падзяліць для пераносу V. Паведамленне тэмы ўрока VI.Работа па тэме ўрока Практ.34, с.20 вусна Практ.35, с.20 вусна
VII. Фізкультхвілінка Раз-два-тры-чатыры — (Дзеці крочаць на месцы.) Коцік вушкі натапырыў. (Крочаць, паказваюць вушкі коціка.) Ідзе з лесу воўк, воўк, I зубамі шчоўк, шчоўк. (Ідуць паходкай воўка, раскрываюць рот на словы «шчоўк, шчоўк» — можна I вымаўляць гэтыя словы.) Мы схаваліся ў кусты: Коцік, я, і ты, і мы. (Прысядаюць на кукішкі і лічаць, паказваючы на кожнага рукой.) Ты ж, ваўчына, пачакай, Як схаваемся — шукай. (Паграджаюць пальчыкам, на слова «шукай» нахіляюць галаву на рукі.) VIII.Замацаванне Практ.36, с.21. Практ.37, с.21 вусна. Практ.38, с.22. IX. Вынік урока. Рэфлексія — Малайцы! Працавалі вы ўсе зладжана. X. Дамашняе заданне Практ.39, с.22 Тэма: Зычныя гукі, няпарныя па цвёрдасці-мяккасці. Іх абазначэнне на пісьме (Пр. 40 – 44)
Мэты: 1.Паўтарыць няпарныя па цвёрдасці-мяккасці гукі і галосныя пасля іх; 2.Практыкаваць у напісанні слоў з такімі гукамі; 3.Выпрацоўваць цярпенне і ўменне пераадольваць цяжкасці ў працы; 4.Выхоўваць уменне паважаць іншых. Ход урока I. Арганізацыйны момант II. Арфаграфічная размінка Я аладачкі з п..ску Сёння ц..лы..ень п..ку. Але мой рахманы кот Не б..рэ ала..кі ў рот. — Ко..ік, ко..ік, не ..цякай — М..л…ка! В. Іпатава = Уставіць прапушчаныя літары, растлумачыць іх правапіс. ð Назваць словы, у якіх усе зычныя гукі цвёрдыя. ð Падзяліць выдзеленыя словы для пераносу.
III. Чыстапісанне ______________________________ _________________________________________________ вож ы к ву ж. В а сілінка Тлумачэнне сэнсу слоў: Вожык (ёжик) — невялікі звярок, спіна і бакі якога пакрыты доўгімі іголкамі. Вуж{уж) — неядавітая змяя. Роднасныя словы: Вужака, вужавінне, вужаня(вужанё). Калі мы так гаворым: • Выкручвацца вужам — ілгаць, выходзіць з перамогай з любога становішча. Вожык з-пад верасу выгнаў вужаку. Лезе вужака на дрэва ад жаху. А. Вольскі => Якія галосныя літары пішуцца пасля літар ж, р? => Якія яшчэ зычныя гукі ў беларускай мове няларныя па цвёрдасці-мяккасці? IV. Паведамленне тэмы ўрока V. Праца над тэмай урока Практ.40, с.23. Практ.41, с.23
VI. Фізкультхвілінка Матылёк лятаў, кружыўся I за дзень ушчэнт стаміўся. Выбірае месца, Дзе б яму прысесці. (Пераступаючы з нагі на нагу, дзеці пляскаюць у далоні ў такт словам.) VII. Замацаванне Практ. 42, с.25 Практ. 43, с.25 Практ. 44, с.25
IX. Дамашняе заданне Практ.45, с. 26
Тэма: Напісанне слоў з ў (Пр. 46 – 51)
Мэты: 1.Паўтарыць правіла ўжывання ў вусным і пісьмовым маўленні; 2.Практыкаваць у напісанні слоў з ў; 3.Выхоўваць уседлівасць, жаданне авалодаць мовай як сродкам зносін. Ход урока I. Арганізацыйны момант III. Арфаграфічная размінка Р.су на травы ніжа Пад вечар ціш..ня. А сонца ніжай, ніжай, I х..л..дней штодня. Р.біна заір..ела — Нібы..гнём цві..е, Ды лета адл..цела У вырай на лісце. П. Макаль
IV. Чыстапісанне ______________________________ _________________________________________________ у доўж узвы шш а уранку Ула дз ік => Скласці са словамі сказы (вусна). Тлумачэнне сэнсу слоў: Удоўж (вдоль) — у даўжыню, па даўжыні. Узвышша (возвышенность) — высокая мясцовасць, якая ўзвышаецца над наваколлем. Калі мы так гаворым: • Удоўж І ўпоперак — ва ўсіх напрамках, усюды; вельмі добра, Роднасныя словы: Узвышанасць, узвышаны, узвышацца, узвышэнне. Уранні Сёння досвіткам А ў сей Зл а ві ў аўсянку ў а ў се. Бы ў авёс п а сеяны ў ранку — У р а се ў ся а ў сянка. К Камейша => Растлумачыць правапіс выдзеленых літар. => Падкрэсліць літары у, ў. => Назваць словы, якія нельга падзяліцьдля пераносу.
V. Паведамленне тэмы ўрока
VI.Работа над новай тэмай Практ. 46, с.27 вусна
VІI. Фізкультхвілінка А мы грушу пасадзілі, Топ-хлоп, топ-хлоп, А ўжо груша прымецца, Топ-хлоп, топ-хлоп, А ўжо груша расце, расце, Топ-хлоп, топ-хлоп, А ўжо груша цвіце, цвіце, Топ-хлоп, топ-хлоп, А ўжо грушу пара трэсці, Топ-хлоп, топ-хлоп, А ўжо грушу пара есці! Топ-хлоп, топ-хлоп. (Імітацыя рухаў.) VIІI. Замацаванне Практ.47, с. 27 Практ.48, с.27 Практ.49, с.28 вусна Практ. 50, с.28 Практ. 51, с.29 Выберыце патрэбную літару і запішыце словы: гало(ў, в)ка, то(ў, л)сты, сябро(ў, в)ка, жура(ў, в)лік, до(л, ў)га, прыста(ў, в)ка, по(ў, л)ны, гало(ў, в)ны. Гульня ў перакладчыкаў: учитель — (настаўнік); космонавт — (касманаўт); крановщик — (кранаўшчык). Гульня «Трэці лішні» Прапануецца замест пропускаў уставіць у або ў і знайсці лішняе слова: 1. Во..к,..смешка, ко..ш; 2. Уда.., а..тобус,..льяна; Дзя..чынка,..рач, а,.торак. ІX. Вынік урока. Рэфлексія — Я хачу ўбачыць ці пачуць ацэнку вашай працы на «дрэве». Дзеці прымацоўваюць на дрэва: — плод (урок прайшоў выдатна); — кветку (штосьці было не так); — лісток (урок прайшоў дарма). Х. Дамашняе заданне Практ. 52, с. 29. Тэма: Падоўжаныя зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме. Развіццё вуснага маўлення: словы назвы страў (Пр. 53 – 57)
Мэты: 1.Паўтарыць асаблівасці вымаўлення,напісання і пераносу слоў з падоўжанымі зычнымі, 2.Замацаваць правапісныя ўменні, 3.Узбагацiць маўленне вучняў словамі, назвамі страў Ход урока I. Арганізацыйны момант ІІІ. Арфаграфічная размінка Яліна у(ў) свет Гля..іць з п.горка. А на суку с.дзіць в..вёрка. Яна знайшла У(ў) ств..ле дупло I..ладкавала тут Ж.тло. А. Вольскі => Уставіць прапушчаныя літары, растлумачыць іх правапіс. => Назваць словы, у якіх усе зычныя гукі цвёрдыя.
IV. Чыстапісанне ______________________________ _________________________________________________ гадзі нн ік га лл ё п а да нн е => Што аб'ядноўвае словы? => Якія гукі называюцца падоўжанымі? Тлумачэнне сэнсу слоў: Гадзіннік (часы) — прылада, пры дапамозе якой вызначаецца час у межах сутак. Галле (веткн) — дробнае сучча, галіны. Паданне (легенда) — вуснае апавяданне, якое жыве ў народзе і перадаецца з пакалення ў пакаленне. Роднасныя словы: Гэй, г адз іннічак, хадзі! Гэй, г адз іннічак, бу дз і! Е.Лось => Растлумачыць правапіс выдзеленых літар. => Падкрэсліць літары, якія абазначаюць падоўжаныя гукі V. Паведамленне тэмы ўрока
VI. Замацаванне вывучанага Практ.52, с.30 вусна
VІI. Фізкультхвілінка А мы грушу пасадзілі, Топ-хлоп, топ-хлоп, А ўжо груша прымецца, Топ-хлоп, топ-хлоп, А ўжо груша расце, расце, Топ-хлоп, топ-хлоп, А ўжо груша цвіце, цвіце, Топ-хлоп, топ-хлоп, А ўжо грушу пара трэсці, Топ-хлоп, топ-хлоп, А ўжо грушу пара есці! Топ-хлоп, топ-хлоп. VIІI. Замацаванне
Работа ў групах 1 група. Практ.53, с.30 2 група. Практ.55, с. 31. (Праверыць работу груп.) Практ. 56, с.31. Практ.57, с. 32.
ІX. Вынік урока. Рэфлексія — Я хачу ўбачыць ці пачуць ацэнку вашай працы на «дрэве». Дзеці прымацоўваюць на дрэва: — плод (урок прайшоў выдатна); — кветку (штосьці было не так); — лісток (урок прайшоў дарма). Х. Дамашняе заданне Практ.58, с.32.
Тэма: Напісанне слоў з раздзяляльнымі знакамі (Пр. 59 – 62, 64). Кантрольная работа па тэме «Паўтарэнне»
Мэты: 1. Паўтарыць асаблівасці вымаўлення, напісання і пераносу слоў з раздзяляльнымі знакамі; 2.Ствараць умовы для лагічнага мыслення, стымуляваць жаданне вучняў праяўляць творчасць; 3.Садзейнічаць выхаванню ў вучняў неабходнасці валодання моўным этыкетам. Ход урока I. Арганізацыйны момант — Давайце ўсміхнёмся адзін аднаму, я рада зноў бачыць вашы тварыкі і ўсмешкі. Думаю, што сёння наш урок прынясе ўсім радасць.
III. Арфаграфічная размінка Рана-раненька прагл..нула сонца, П..з..л..ціла га....ё на с.сонцы. А на б..розах,..сінках, дубочках П..з..л..ціла праме..ём лісточкі. У. Дубоўка => Уставіць прапушчаныя літары. Растлумачыць свой выбар. => Падзяліць для пераносу выдзелепыя словы.
IV. Чыстапісанне ______________________________ _________________________________________________
а б'я ва су р'ё зны Ма р.'я => Што аб'ядноўвае словы? => Калі пішацца апостраф, а калі раздзяляльны мяккі знак? => Скласці сказы з гэтымі словамі (вусна). Вось апостраф. Гэта — знак. Вельмі важны ён аднак. З'езд, пад'езд — напішам проста, Калі ўспомнім пра апостраф. А. Вольскі => Падкрэсліць зычную і галосную літары, паміж якімі пішацца апостраф. => Назваць словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў. Чаму? V. Паведамленне тэмы ўрока – Сёння будзем паўтарыць асаблівасці вымаўлення, напісання і пераносу слоў з раздзяляльнымі знакамі.
VI. Работа над тэмай урока Практ.59, с.33 вусна VІI.Фізкультхвілінка Ападае лісце. Ідзе дождж. Вецер гойдае дрэвы. Скачам цераз лужы. Ірвем яблыкі. Капаем бульбу. Саджаем дрэўцы. Зграбаем апалае лісце. Развітваемся з птушкамі, якія адлятаюць у вырай. VIII. Замацаванне Практ. 60, с. 33. Практ. 61, с. 34 Практ.62, с.34 Практ. 64, с. 35.
IX. Вынік урока. Рэфлексія — Што вас больш за ўсё зацікавіла? — Ці не стаміліся? — Як вы адчувалі сябе на ўроку? Аб чым новым хацелі б даведацца на наступным уроку?
X. Дамашняе заданне Практ. 63, с.35
Тэма: Кантрольная работа па тэме «Паўтарэнне»
Мэты: 1.Сістэматызаваць веды, замацаваць уменні і навыкі, праверыць ступень іх засваення; 2.Праверыць якасць ведаў вучняў па тэме «Гукі і літары»; 3.Выхоўваць акуратнасць падчас пісьма. Ход урока
І.Арганізацыйны момант
— Так, маленькія мае, маўчок — Пачынаецца ўрок.
ІІ. Паведамленне тэмы і мэты ўрока – Сёння праверым якасць ведаў па тэме «Гукі і літары».
Ход урока I. Арганізацыйны момант — Вы вельмі разумныя і кемлівыя. Будзеце добра працаваць на ўроку, добразычліва адносіцца адзін да аднаго. ІІ. Работа над памылкамі IIІ. Арфаграфічная размінка Хола.. цісне..сё мацней, Гора, што ні гавары, Стыну.ь дрэвы ў ш..рані. Гора, дый в..лікае. Прабірае да кас.ей Абл..цеў..сё с.ло, Вер..бейку ш..рага. Гумны..се і сметнікі — Скача, скача па дв..ры, Ні крупінкай, як назло, Пырхае, чырыкае. Не разжы..ся, бедненькі! Н. Гілевіч => Уставіць прапушчаныя літары, растлумачыць свой выбар. => У першым і другім сказах назваць галоўныя члены сказа, назваць словазлучэнні. => Назваць словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў. => Даказаць, што гэты верш — тэкст. Якую назву яму можна даць?
IV. Чыстапісанне ______________________________ _________________________________________________ сту д ня студы я стр а ха Тлумачэнне сэнсу слоў: Студня (колодец) — калодзеж. Студыя (студня) — майстэрня мастака або скульптара. Страха (крыша) — верхняя частка будынка, якая пакрывае яго і засцерагае ад атмасферных з'яў. Роднасныя словы: Студыен, студыйка Прах а пі ў ся вер а бей, Зірк: ажно за сту д няю У к а рмушцы на в я рбе Снегіры палудную ц ь! Н. Гілевіч => Растлумачыць правапіс выдзеленых літар. => Падкрэсліць у сказах дзейнік і выказнік. => Падкрэсліць літары.'якія абазначаюцьдва гукі. Растлумачыць, чаму так адбываецца.. V. Паведамленне тэмы ўрока
VІ. Работа над тэмай урока Практ.1, с. 3 вусна. Практ.2, с. 4 вусна. Правіла на с. 4.
VІІ. Фізкультхвілінка Толькі ў лес мы ўвайшлі — З'явіліся камары. Далей па лесе пойдзем I птушак знойдзем. I павесім ім дамы. Потым па лесе ідзём I сустрэнем вадаём. Прыгаць мы ўжо ўмеем, Прыгаць будзем мы смялей. Дыхаем глыбока. На цыпачках прабяжым. Вельмі весела на волі, Але скончылась гульня I вучыцца нам пара! (Імітацыя рухаў.)
VIІІ. Замацаванне Практ. 3, с.4 вусна Практ.4, с.5. Практ.5, с. 5 вусна Практ.6, с.6 вусна Практ.8, с.7 вусна Практ.9, с.8 вусна
ІХ. Вынік урока. Рэфлексія — Якімі новымі думкамі і ведамі вы ўзбагаціліся? — Якія цяжкасці вы сустрэлі на ўроку? — 3 якім настроем вы заканчваеце ўрок? — Дайце ацэнку сваёй працы. — Сёння вы парадавалі мяне сваёй працавітасцю, уважлівасцю. X. Дамашняе заданне Практ.7, с. 7, правіла. Тэма: Часткі тэксту (пачатак, асноўная частка, канцоўка) (Пр.10 – 12) Мэты: 1. Фарміраваць прадстаўленне пра значэнне структурных частак тэксту і вучыць вызначаць іх; 2.Вучыць адрозніваць тэкст ад набору сказаў, вызначаць тэму і фармуляваць галоўную думку тэксту; 3.Выхоўваць цікавасць да беларускай мовы.
Ход урока I. Арганізацыйны момант ІІІ. Арфаграфічная размінка Кот на мышку пал..ваў, А руды (б,Б)арбос..ішком Зранку мышку пільнава.. Цікава.. за шчанюком. А м..лы шчанюк кудлаты За (б.Б)арбосам з-за п.горка Пільнава.. к..та ля хаты. Назіра.. хл..пчук (я, Я)горка. Г. Аўласенка => Уставіць пралушчаныя літары, раскрыць дужкі. => У кожным сказе вызначыць дзейнік і выказнік. => Які загаловак можна даць гэтаму вершу?
IV. Чыстапісанне ______________________________ _________________________________________________ выр а й в а рт аў нік выра б Тлумачэнне сэнсу слоў: Вырай (теплые края) — цёплы край, куды вылятаюць на зіму птушкі. Вартаўнік (сторож, охранннк) — чалавек, які ахоўвае што-небудзь. Выраб(нделне)— вырабленыя рэчы, прадукт працы. Роднасныя словы: Варта, вартаванне, вартаваць, вартавы, вартоўня. Вырабіць, выраблены, вырабляць. Вер..бейка-вер..бей Гр..е лапкі на трубе. ён у вырай не л..цеў, Тут заста..а зах..цеў. С. Бестава => Растлумачыць правапіс прапушчаных літар. => Падкрэсліцьу сказах дзейнік і выказнік. => Назваць слова, у якім не супадае колькасць літар і гукаў V. Паведамленне тэмы ўрока
VI. Замацаванне Практ. 10, с.8. Правіла на с. 8, 9.
VІI. Фізкультхвілінка Толькі ў лес мы ўвайшлі — З'явіліся камары. Далей па лесе пойдзем I птушак знойдзем. I павесім ім дамы. Потым па лесе ідзём I сустрэнем вадаём. Прыгаць мы ўжо ўмеем, Прыгаць будзем мы смялей. Дыхаем глыбока. На цыпачках прабяжым. Вельмі весела на волі, Але скончылась гульня I вучыцца нам пара!
VIII.Замацаванне Практ.11, с. 9 (вусна). Практ. 12,с.9 (вусна).
IX.Вынік урока. Рэфлексія — Што вас зацікавіла на ўроку? — Ці не стаміліся? — Як вы ацэніце сваю працу? — Мне спадабалася, як вы працавалі.
X. Дамашняе заданне Практ. 13,с.10. Тэма: Развіццё пісьмовага маўлення. Навучальны пераказ
Мэты: 1.Вучыць пісьмова пераказваць тэкст па гатоваму плану; 2.Развіваць гутарковую і пісьмовую мову вучняў; здольнасць да самастойнага паслядоўнага аналітычнага мыслення; 3. Выхоўваць акуратнасць пры пісьме.
Ход урока I. Арганізацыйны момант ІII. Арфаграфічная размінка З н..бёсаў, як з паг..рачка, Упала раптам з..рачка. К..цілася шпарка, Св..цілася ярка. Мільгала, маргала I тут жа — растала! М. Чарняўскі — Устаўце прапушчаныя арфаграмы і растлумачце іх правапіс. — Пра што гаворыцца ў вершы? (Пра зорачку.) — Што з ёй здарылася?
IV. Чыстапісанне V. Паведамленне тэмы ўрока VІ. Знаёмства з тэкстам ПРАЛЕСКІ Любіць Алесік кветкі. Асабліва пралескі. Яшчэ ляжыць снег, а пралескі ўжо цвітуць. Захацеў хлопчык парадаваць маму. Пабег у лес. Назбіраў пралесак і хуценька дадому. Мама будзе непакоіцца. – Мамачка, гэта табе! — закрычаў Алесік з парога. Маці ўбачыла прыгожыя блакітныя пралесачкі. Ад нечаканасці разгубілася. Затым шчыра падзякавала сыну. Абняла і пацалавала. Пакой напоўніўся духмяным водарам. Сінія вочы хлопчыка ззялі, як пралескі. (Паводле I. Сіняўскага) (59) VІІ. Вусны пераказ тэксту па гатоваму плану
План 1. Алесік любіць пралескі. 2. Захацеў хлопчык парадаваць маму. 3. – Мамачка, гэта табе! — закрычаў Алесік з парога. 4. Маці шчыра падзякавала сыну. 5. Сінія вочы хлопчыка ззялі, як пралескі.
VIIІ. Фізкультхвілінка
Раз-два-тры-чатыры — Выйшлі з ранку працаваць Трактарыст і камбаннёр, Будаўнік, урач, шафёр. Раз-два-тры — Не лянуйся, а вучыся I спаць раненька лажыся. (Імітацыя рухаў.)
ІX. Пісьмовы пераказ тэксту па гатоваму плану X. Вынік урока. Рэфлексія — Што зацікавіла на ўроку?
Тэма: Сказ.Агульнае паняцце пра сказ (Пр. 125 – 130)
Мэты: 1.Даць паняцце сказа як закончанай думкі, вучыць вызначаць мсжы сказа; 2.Садзейнічаць развіццю мыслення, узбагачэнню слоўніка вучняў; 3.Ствараць умовы для выхавання ў дзяцей упэўненасці ў сабе.
Ход урока II. Арфаграфічная размінка Хмурліва, зя..ка Пажо..клі травы Па н..чах, На п.лях, Ц..рушы..ь дождж, І толькі
Нібы праз сіта З..л..нее ж..та.
=> Уставіць прапушчаныя літары. =У якіх словах не супадае колькасць літар і гукаў? ð Да выдзеле
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-12-16; просмотров: 804; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.137.189.236 (0.012 с.) |