Рэалістычна-бытавыя апавяданні і аповесць “Салавей” Змітрака Бядулі. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Рэалістычна-бытавыя апавяданні і аповесць “Салавей” Змітрака Бядулі.



Многія апавяданні Бядулі сталі хрэстаматыйнымі: “Пяць лыжак заціркі”, “На каляды к сыну”, “Велікодныя яйкі”. Апавяданні гэтыя – дыяменты, з якіх узыходзіла новая бел літ-ра. Пісьменнік паказвае забітую, цёмную, размешчаную як бы на краі свету вёску. Трагічнае няредка выступае ў Бядулі ў іпастасі камічнага, камічнае паўстае як бы “смех праз слёзы”. Гэта справядліва ў дачыненні да апавяданняў “Пяць лыжак заціркі”, “Велікодныя яйкі”. Але вось апавяданне “Летапісцы”.твор рэалістычны, бытавы, напоўнены паэзіяй, рознагалоссем жыцця. Стары селянін Мірон, сын якого паехаў на заработкі ў Амерыку, хоча напісаць яму пісьмо, бо церпіць ад нявесткі, якая не тое што за гаспадара, за чалавека яго не мае. Мірон непісьменны, просіць унука напісаць пісьмо ноччу, каб нявестка не бачыла.

У шэрагу апавяданняў Бядулі сялянскае, вясковае жыццё – цяжкае невыноснае, без ніякай надзеі на прасветліну ў будучыні. Да ліку такіх апавяданняў адносяцца “Малыя дрывасекі”, “Гора ўдавы Сымоніхі”, “Злодзей”, “Ашчаслівіла”, “Лявоніха і Сымоніха”.

Задума аповесці “Салавей” нараджалася паступова, можа залішне марудна, але пісьменнік няўхільна набліжаўся да ўвасобленай ў аповесці тэмы.Узнікненне задумы “Салаўя” адносіцца да 1921 г, калі Бядуля перачытваў камедыю Грыбаедава “Горе от ума”. Правобразам Сымона Салаўя мог стаць чалавек, які жыў у Пасадцы: “Яшчэ адно дзіва было ў нашай ваколіцы – старэйшы брат майго сябра Фолі – крамнік Іося. Нізкі і тоўсты чалавек гадоў трыццыці. Ен падрабляў чалавечыя галасы, умеў перадражніваць ўсіх гарадскіх сабак і пеўняў”.

Часопісны варыянт аповесці нагадвае па сутнасці толькі канспект твора, які ў наступных выдяннях паглыбляўся і пашыраўся. Першы асобны варыянт аповесці выйшаў у 1928 г. другое – у 1929. У гэтым выданні кампазіцыі няма: падзеі пачынаюцца з паказу сутычкі Сымона Салаўя з панскім цівуном у час жніва. Крытык Смолкін называе “Салаўя” гістарычным творам. Але “Салавей” не адпавядае ніводнай з умоў, якія вызначаюць жанр гістарычнага твора. У аповесці няма героя, які быў бы гістарычнай асобай, гістарычнай праблематыкі, адпаведнага каларыту. “Салавей” – твор, прысвечаны мінуўшчыне, у дадзеным выпадку дзікаму часу прыгонага права. Ў 1932 г. – 3 выданне аповесці, перапрацаванае. Бядуля абцяжыў аповесць шматлікімі карцінамі фізічнага катавання акцёраў, жудаснай расправы з іншымі прыгоннымі. У аповесць была уведзена новая гераіня – дзяўчына Марылька. Паны ў аповесці чужыя, польскія. Яны абсалютна ўпэўнены ў сваёй “вышэйшасці” перад тутэйшым быдлам. Пісьменніку найбольш удаліся вобразы паноў-езуітаў Марцэвіча, Курачковіча.

Паводле аповесці “САлавей”, Бядуля напісаў аднайменную п’есу, затым рэжысёрам Крошнерам па матывах аповесці быў пастаўлены балет “Салавей”.

~ Апісальная частка аповесці падаецца праз успрыманне сучасніка паншчыны

~ Кампазіцыйны прыем: у аснову твора апавяданне саўгаснага вартаўніка

~ Шматяруснае нагруджванне падзей

Аповесць была надрукавана ва “Узвышшы” (1926), але гэта, па сутнасці, - канспект твора. У будучым ен пашыраўся і паглыбляўся. Першы асобны варыянт выйшаў у 1928 годзе. Другое выданне – 1929. Тут шматступенчатая кампазіцыя: падзеі пачынаюцца з паказу сутычкі Салаўя з панскім цівуном падчас жніва. Гэта на карысць аповесці.

~ Твор прысвечаны мінуўшчыне, часам прыгоннага права. Прыгон палохаў пісьменніка

~ Есць гістарычны каларыт, праўдзівыя гістарычныя рэаліі

~ Тыповая “маладнякоўская” аповесць (Бядуля ўваходзіў у аб’яднанне “Маладняк”), але больш глыбокая.

Але друкаваць “Салаўя” пачынае “Узвышша”, куды ен перайшоў з “Маладняка”. Пісьменнік уносіць папраўкі ў два выданні, адкідае “прадмовы”. 1932 – трэцяе выданне. Але перапрацоўка не пайшла на карысць твору. У аповесць уведзена новая гераіня – дзяўчына Марылька.

~ У беларускай літаратуры няма падобнага твору.

~ Героі Коласа і Бядулі завуцца Сымонамі. Гэта народная традыцыя.

~ Напісаў аднаіменную п’есу

Цішка ГАРТНЫ (сапр.: Зміцер Хведаравіч ЖЫЛУНОВІЧ; 23 кастрычніка 1887, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мінскай губ. (цяпер Мінская вобласць) – 11 красавіка 1937, Магілёў, псіхлячэбніца. Іншыя псеўданімы: Авадзень; Авадзён; Аглядальнік; Беларус; Беларус-Камуніст; Бэйгар; П.Вартавы; Паўлюк Вартавы, беларускі пісьменнік, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Удзельнік рэвалюцыі 1905-1907.

Працаваў рамеснікам-гарбаром у Капылі, Літве, Украіне, на заводзе ў Санкт-Пецярбургу. Друкавацца пачаў з 1908 у газеце "Наша ніва". Першая кніга "Pieśni" выйшла ў 1913. У 1918 сакратар Беларускага нацыянальнага камісарыята. Рэдактар першай беларускай бальшавіцкай газеты "Дзянніца". З кастрычніка 1918 у РКП(б). З 1.1.1919 па 3.2.1919 старшыня Часовага ўрада Савецкай Беларусі. Потым палітработнік Чырвонай Арміі. У 1921 у Берліне наладзіў выданне беларускіх кніг. Пасля вяртання ў Мінск рэдактар газеты "Савецкая Беларусь", ініцыятар стварэння літаратурнага аб'яднання і часопіса "Полымя", узначальваў Дзяржвыдавецтва БССР і Цэнтральны архіў БССР, працаваў намесніка наркама асветы БССР, у Інстытуце гісторыі БелАН. Акадэмік БелАН з 1928. Выключаны з ВКП(б) 16.1.1931 з фармулёўкай "за сувязь з <...> нацдэмаўскімі і фашысцкімі элементамі". Арыштаваны 15.11.1936, 7.4.1937 пераведзены ў Магілёўскую псіхіятрычную лячэбніцу, дзе і памёр (па афіцыйнай версіі ад гангрэны лёгкіх; па іншых звестках - скончыў жыццё самагубствам). Пахаваны на ўскраіне Пячэрскага парку ў Магілёве. На выяўленым месцы пахавання 11.4.1989 устаноўлены помнік. Рэабілітаваны ў грамадзянска-прававых адносінах 15.10.1955. Цалкам (палітычна) рэабілітаваны 10.9.1987. Яго імем названы вуліцы ў Мінску, Капылі.

Праблематыка апавяданняў Цішкі Гартнага.

Цішка Гартны (Зміцер Хведаравіч Жылуновіч) увайшоў у літаратуру “песняром працы і змагання”, “першым пралетарскім паэтам беларусі”. Аўтар першага закончанага беларускага рамана. Склаўся на перакрыжаванні дзвюх эпох. Працаваў ва ўсіх жанрах.

Апавяданні. Найбольш яскрава талент Гартнага выявіўся ў прозе. Як апавядальнік ён пакінуў у гісторыі беларускай літаратуры значны след. Першыя друкаваныя апавяданні пісьменніка на роднай мове ўбачылі свет у газеце «Наша ніва» ў 1909-1910 гг. («На ўсходзе сонца», «Думкі», «Адвячоркам», «Думка беларуса», «Скошаны луг» і інш.). У іх перададзены глыбокія душэўныя перажыванні герояў, іх роздум над уласным лёсам і лёсам блізкіх ім людзей. Гэтыя апавяданні спалучаюць у сабе сацыяльва-бытавыя і лірычныя элементы і сведчаць пра зараджэнне лірычнай прозы ў беларускай літаратуры.

У 1918 былі вадрукаваны некаторыя апавяданні Гартнага: «Лайдак», «Расдусніца», «Велікодная каробка», «Шукаючы працы», «Штрэйкбрэхер» і інш. У гэтых замалёўках (сказах, як называў іх пісьменнік) паказваецца суровая капіталістычная рэчаісыасць, напоўненая драматыэыам сацыяльных канфліктаў, у барацьбе з якой людзі працы вымушаны ісді на амаральныя ўчынкі, а часам трагічна гінудь («Велікодная каробка», «Лайдак»).

Апавяданнем «Штрэйкбрэхер» Ц. Гартны пачаў асвойваць у беларускай прозе рабочую тэматыку. Рабочы Анупрэй у разгар забастоўкі пайшоў да гаспадара прасіць грошай, бо не мог больш бачыць, як пакутуюць ад голаду яго дзеці. Гартны раскрывае складаны і супярэчлівы працэс абуджэння ў героя чалавечай годнасці і пачуцця грамадскага абавязку. «Штрэйкбрэхер» - твор вы-азна псіхалагічнага плану. Тэмы “Трэсах на хвалях”: рэвалюцыя, грамадзянская вайна. Трэскі на хвалях ― становішча лоюдзей падчас рэвалюцыі. “Дойдзем, сынок”, “На руінах”: жудасныя рэаліі разбурэння, маральныя і фізічныя пакуты, якія давялося перажыць людзям у час грамадзянскай вайны і акупацыі Беларусі. “Дойдзем, сынок” ― гераіня разам з сынам вымушана пакінуць мясчк, якое вось-вось зоймуць польскія войскі. Дома заставацца небяспечна, бо муж ваюе на фронце з палякамі. “Спатканне” ― супярэчлівыя думкі. Дачка заможных сялян Агапа кахае камандзіра Чырвонай арміі, бальшавіка Костуся Акрайца. Бацькі супраць, яна ж хоча нават паехаць за ім на фронт, стаць “чырвонаю сястрою. Яна не адчувае сумнення, што ен забівае, бачыць яго толькі камандзірам гарнізона. Тут прыглушаецца жаночае жаданне спыніць вайну. Гэта ― вобрз дзйшўчыны патрыеткі. “Панкел Ліпа” ― галоўны герой ― чырвонаармеец. Восьмы год на фронце, 5 разоў паранены, увесь час не бачыў ні жонкі, ні дзяцей. Вярнуўшыся са шпіталю, перажывае (“чалавек не сталь, не можа доўга трываць”). Хоча даведацца, дзе сям’я. Але зноў чуе пра “святую павіннасць забыць усе, што звязана з уласным жыццем”. Другі герой ― Проў ― знаходзіцца ў Чырвонай Арміі з мэтай агітацыі перайсці ў стан казацтва. Ен распальвае ў Панкела Ліпы незадавальненне уладай бальшавікоў і сваім становішчам. Апавяданне пабудавана на супрацьстаянні двух герояў. Але есць і унутраная барацьба ў душы Ліпы. Ліпа пераадольвае “слабасць”, адганяе думкі пра асабістае. Аббавязак бярэ верх. Пісьмеенік разважае пра каштоўнасць жыцця. У вусны Прова укладвае гуманістычныя словы: “На свеце даражэй усяго чалавечае жыцце, яго самотнасць… Разумеш, чалавек ― гжэта святая рэч, і як святую рэч, яго трэба шанаваць у імя таго жыцця, якое яму дадзена, у імя шчасця гэтага жыцця. Бачыш ― з цябе зрабілі бескаштоўную рэч, якую шпурляюць ўсюды, як трэску ”. Проў становіцца забойцам. Ен не дараваў Панкелу яго выбара. Але словы ― праўда. Героі рэвалюцыі забылі яе мэты. Тут знайшла адбітак трывога пісьменніка, які асэнсаваў падзі тагачаснай рэчаіснасці. Героі апавяданняў адарваны ад мірнага жыцця, яны напалову людзі.

Другія апавяданні: “Больш за ўсіх”. Зборнік “Прысады”: “Прысады”, “Дыягназ”, “Свае блінцы”.

 

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-09-05; просмотров: 1306; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 13.59.61.119 (0.008 с.)