Жанрава-стылёвы дыяпазон прозы Багдановіча. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Жанрава-стылёвы дыяпазон прозы Багдановіча.



Падзвіжніцкая дзейнасць Б. адыграла выключную ролю у фарміраванні ідэйна-эстэтычных асноу новай бел.Літ. Паэт стау заканадауцам адмысловага, асобнага культурнага архетыпу, прадэманстраваў сапраўдны еўрапейскі густ, выялікую культуру творчасці.Пад час творчасці Б.спачатку пануюць у мастацтве спачатку мадэрнізм, пасля барока. Навізна бел.мадэрнізму была не у радакальным абнауленні топікі, вобразнай сістэмы, а у насычэнні традыцыйнай топікі новай энэргіяй пачуцця. Варта звярнуць увагу і на тое, што выкарыстанне міфалагічных, наыват містычных вобразау адбылося не толькі у якасці літ.прыёму або сродку мастацкага абагульнення.. Міфалагізм – важнейшы кампанент эСтэтыкі міфалаггізму. Бел.мадэрнізм першапачаткова узбагаціў сабе міфалагічнай традыцыяй. Міф пераплаўляецца у літ-ны твор.У адрозненні ад еурапейскага бел.мадэрнізм у меньшай ступені з’яўл.формай адмаўлення, адмежавання ад цывілізаца хутчэй сведчыў аб прыналежнасці і далучэнні да культурных здабыткаў чалавецтва. Мадэрнізм быў гістарычнай неабхлонасцю., адным з спосабаў выхада нац.літ-ры на новыя эстэтычныя дагляды, прарывам да сусветнай мастацкай культуры.

32. Праблема красы у эстэтыцы Багдановіча. Эстэтычная аснова творчасці Б. наўпрост звязана з пошукамі гармоніі. Прынцып апаланізму – эстэтычнае крэда. У эстэтыцы бел.мадэрнізму катэгоря прыгажосці, красы мае вялікую значнасць і актуальнасць. Яна з’яўл.сродкам пазнання, выражэння творчых адносін.Б. стаў заканадаўцам новай плыні у літ-ры, я кая атрымала назву “чыстай красы”.Прыэм эстэтызацыі хараства, красы быў ўласцівы не толькі для паэзіі Б. – гэта была з істотных адзнак мадэрнісцкай і шырэй – адраджэнскай літ-ры. Красата есць тая іпастаць абсалюту, якая найбольш поўна заключае у сабе патэнцыі рэалізму. Толькі праз абагаўленне красы яны бачылі шлях адраджэння духоўнага патэнцыялу нацыі.

Па меры развіцця мастацкай і філасоускай думкі памежжа стагодзяў ідэя пераутваральнай ролі красы набывала ўсё большую сац.афарбоўку. Важна подкрэсліць, што гэтая сацыяльнасць не была напрмую звязана з ідэяй сацыяльнага пераўладкавання грамадства, - апошняя была, хутчэй, натуральным завяршэннем пазітывісцкіх ідэй. Сімпатычным выглядае у гэтай сувязі тое, што багдановічаўская чыстая краса – гэта таксама з вобласці новага, суб’ектывісцкага, гэтав адзнака самацэннасці мастацкай творчасці увогуле.

34.35. Багдановіч – крытык і даследчык літаратуры. Пытанні пра нацыянальны стыль:тэарэтычныя развагі. Публіцыст. Праблема гістар.шляхоў развіцця, нац.вытокаў мастацтва і ва ўмовах абвастрэння палемікі вакол так званага “бел.пытання” (“Кароткая гісторыя бел.пісьменнасці да 16 ст.”, “За сто лет”, “Сталецце бел.народа” і інш.). Глыбока аналізуючы працэс зараджэння бел.літ-ры, аўтар падкрюслівў арганічную сувязь яе з сац.гісторыяй народа, станауленнем сац.самасвядомасці шырокіх мас, культурнымі здабыткамі суседніх народаў. Асаблівая роля ў фарміраванні нац.асноў мастацкай літ-ры з самага пачатку належыць фальклору. Аналізуючы “Слова аб палку Ігаравым”, Б. Падкрюсліў, што ўся вобразаня структура твора звязана з вуснай паэзіяй народа, яго вопытам і традыцыямі. Асн.эстэтычнай задачай літ-ры паэт лічыў адлюстраванне “шырокіх грамадзян. патрэбнасцей”, неабходнасць “праўдзівага здавальнення дух. патрэб чытачоў”. Ужо ў ранніх артыкулах Б. даволі паслядоўна сфармулявана асн. творчая канцэпцыя пісьменніка, яго трактоўка народасці літ-ры як састаўной часткі бел.народ.культуры(Забыты шлях”1915) У артыкуле “За тры гады” (1913) ад імя перадавых бел. пісьменнікаў заяўляе, што ім няма патрэбы “ісці ў чужыя людзі, шукаючы глыбокіх і трывожных дум, чулага і хвалююча пачуцця, душу радуючай красы, не трэба, бо і ў саміх есць”. З’ўл.карэспандэнтам дэмакратыч.газет і часопісаў (“голас, Украінская жізнь, Русскій экскурсант, Національные проблемы”, Б. страсна прапагандаваў ідэі дружбы паміж суседнімі славянскімі народамі, выступаў супраць шавіністычных тэндэнцый ў гады імперыяліст.вайны, выкрываў прадажнасць буржуазнай прэсы. Паэт паспяхова выкарыстоўвае распрацаваны ў свой час Бялінскім жанр так званых гадавых літ-крытычных аглядаў (Глыбы і слаі, За тры гады і інш). З пазіцый рэвалюцыйна-дэмакратычнай эстэтыкі Б. вызначае асн.тэндэнцыі ў бел. Літ-ры пач.20 ст., паспяхова спрабуе связаць яе з нац.традыцыямі папярэдніх эпох (За сто лет, Кароткая гісторыя бел.пісьменнасці да 16 ст., Булгарін в бел.шуточной поэме), вызначыць шляхі далейшага росту. У тэарэтыч.артыкулах і рэцэнзіях Б. адкрыта выступаў з крытыкай сучаснага яму мадэрнізму. Ад мастацкіх перакладаў пераходзіць да тэарэтыч. асэнсавання спадчыны прадстаўнікоў укр.літ-ры- Шаўчэнка, Франко (Памяті Шевченко, Краса і сіла).

42. Вацлаў Юстынавіч ЛАСТОЎСКІ 27 кастрычніка 1883, засценак Калеснікаў Дзісенскага пав. Віленскай губ. Псеўданімы і крыптанімы: Власт; Włast; Юры Верашчака; Ласт; В.Ласт.; Уласт; Арцём Музыка; Пагашчанін; Сваяк; Ю.Сулімірскі; Veritatis; Miles; Peregrinus; В.В...; В-...; В.Л.; В.Л-скі; В-т; Л.; Ю.В.)

У 1902 уступіў у Польскую сацыялістычную партыю ў Літве. У 1904-1905 слухаў лекцыі ў Пецярбургскім універсітэце. З 1906 у Рызе, дзе далучыўся да мясцовага беларускага руху. У 1906-1908 член БСГ. З сакавіка 1909 у Вільні. У 1909-1914 сакратар газэты "Наша ніва". Рэдагаваў газэту "Гоман" (1916-1917). У час Першай сусветнай вайны заставаўся ў Вільні; кіраваў "Беларускай кнігарняй" і Беларускім выдавецкім таварыствам. У сакавіку 1918 кааптаваны ў Раду БНР. У лістападзе 1918 увайшоў у склад Літоўскай Тарыбы. У снежні 1919 узначаліў Кабінет міністраў Народнай рады БНР. Арыштаваны польскімі ўладамі 17 снежня 1919; вызвалены ў лютым 1920; пераехаў у Рыгу, потым у Коўна. Удзельнічаў у арганізацыі антыпольскага партызанскага руху. 20 красавіка 1923 падаў у адстаўку з пасады прэм'ер-міністра БНР. У 1923-1927 выдаваў часопіс "Крывіч". Пасля палітычнага перавароту ў Літве (17 снежня 1926) у красавіку 1927 пераехаў у БССР. Працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея, загадчыкам кафедры этнаграфіі пры Інбелкульце. З 1928 акадэмік БелАН. Быў неадменным сакратаром Інбелкульта. Вызвалены ад гэтай пасады 20 лістапада 1929. 21 ліпеня 1930 арыштаваны ДПУ БССР па справе "Саюза вызвалення Беларусі". 6 снежня 1930 пазбаўлены звання акадэміка. Пастановай Калегіі АДПУ СССР ад 10 красавіка 1931 высланы на 5 гадоў у Саратаў. Паўторна арыштаваны 20 жніўня 1937. 23 студзеня 1938 прыгавораны да расстрэлу. Па першым прысудзе рэабілітаваны 10 чэрвеня 1988; па другім - 16 верасня 1958. Адноўлены ў званні акадэміка АНБ у 1990.

43. 1913г. у НН узнікае дыскусія, якую распачаў Ластоўскі, яго апанент – Купала.Артыкул Л.”Сплачвайце даўгі”; артк. К.”Чаму плача песня наша”. К.выступіў як аўтар, які адлюстроўваў самыя цяжкія праблемы народа+як прарок; адстойваў існаванне такіх твораў. Л.выступаў як прыхільнік паэтаў чыстай красы, а К.- рэалізму.Крытыкуючы вершы, Л.гаварыў, што ў гэтых вершах няма прыгажосці, а не пра само існаванне такіх вершаў.Л.падзяляў чытачоў бел.паэзіі: 1)Янкі, Сымонкі, у чыіх хатах вокны зачынены трапкай-прыметыўныя творы; 2)думаючае грамадства; трэба мастацтва, дзе больш радасных красак, адлюстраванне чалавечых пачуццяў. К.такой катэгорыі не прыняў. Ен адстойвай, што пісьменнікі абавязаны паказваць жыцце, якое будзе зразумела 1-й частке.К.клікаў народ да свядомасці. Праў быў і тоой і др.Яны хацелі, каб літ-ра развівалася.

46. “Лабірынты” Ластоўскі

1923. Апавядання вядзецца ад аўтарскага імя. Прыязджае ў старажытны Полацк. Падзеі твора – канец XIX – пач. XX. У дарэвал. Часы. Душа гуртка гісторыкаў-краязнаўцаў – Іван Іваныч, на запрашэнне якога прыехаў у Полацк галоўны герой. Размовы удзельнікаў захапляюць сваей глыбінёй. Грыгор Н. Вылучаўся глыбокімі ведамі. Аўтар ідзе спаць. Прыходзіць “Падземны чалавек” (мінушка Грыгора Н.) Вядзе героя ў падземную бібліятэку. Пря яе ніхто не ведае. У падзямеллі жывуць далёкія продкі. Далейшыя размовы – нібы працяг дзённай размовы на кватэры Іваныча. Пераканаўчасць ім даюць веды аўтара. Гістарычна-фантастычны сюжэт “Лаб” дазваляў аўтару шырока спалучыць падзеі мінуўшчыны і рэаліі апошніх гадоў імперыі. Узнікае пачуцце, што ўсе падзеі з галоўным героем адбыліся на самай справе. Твор насычаны гіст. Фантазіяй

36.Алесь Гарун належыць да выдатных паэтаў — пачынальнікаў бел.літ-ры XX ст. Яго імя стаіць побач з імёнамі Купалы, Коласа, Багдановіча, Гарэцкага. Яго творчасць узышла на ніве бел.адраджэння. У ёй знайшлі выяўленне многія асаблівасці бел.паэзіі гэтага часу. А.Гарун — мастак трагічнага лёсу. У маладым узросце ён зведаў шмат гора, цяжкіх душэўных выпрабаванняў. Астрог, катарга, замененая на ссылку, былі этапамі на яго цярністым жыццёвым шляху. Нарадзіўся (Аляксандр Уладзіміравіч Прушынскі) 11 сакавіка 1887 г. у в.Новы Двор, недалёка ад Мінска, у сям'і чорнарабочага. Рос жвавым, цікаўным хлопчыкам. Асаблівае значэнне для духоўнага развіцця юнака, фарміравання яго светапогляду мела рэвалюцыя 1905. Рана, у юнацкім узросце, А.Гарун пачаў прымаць удзел у рэвалюцыйна-вызваленчым руху, стаў членам арганізацыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Вёў прапаганду сярод вучнёўскай моладзі і рабочых, арганізоўваў «вучнёўскія рэвалюцыйныя гурткі», друкаваў ананімныя лісткі і адозвы, накіраваныя супраць царскага самаўладства. 4 сакавіка 1907 быў арыштаваны ў падпольнай друкарні падчас друкавання адозвы «Да ўсіх працоўных». У верасні 1917 паэт вярнуўся на радзіму і адразу аддаўся грамадска-палітыч.і культурнай дзейнасці. Рэдагаваў газету «Беларускі шлях», выступаў у друку з публіцыстыч.артыкуламі, пісаў п'есы для дзяцей. Удзельнічаў у працы III з'езда Бел. сацыялістычнай грамады, быў выбраны членам Цэнтральнага Камітэта партыі. У снежні 1917 стаў адным з кіраўнікоў 1 Усебеларускага кангрэса, увайшоў у склад яго Выканаўчага камітэта. Выступаў на Усерасійскім бежанскім з'ездзе народаў Расіі ў Кіеве. Пасля распаду БСГ стаў членам Бел.сацыял-дэмакратычнай партыі. У жніўні 1919 узначаліў Часовы бел.нац.камітэт. Паэт хварэў на сухоты. Здароўе, падарванае астрогам і ссылкай, увесь час пагаршалася, Ён «апонші год,— успамінаў Зм. Бядуля,-— бадай, не выходзіў з сваёй кватэры. Яго «Жывыя казкі» яму прыходзілася пісаць, лежачы ў пасцелі... Блізкастаячым да яго беларускІм дзеячам тут удалося ўгаварыць паэта кінуць працу і выехаць на лекі за граніцу». Памёр паэт у ліпені 1920 не даехаўшн да прыкарпацкага курорта Закапанэ, куды сябры адправілі яго лячыцца. Пахаваны на гарадскіх ваенных Ракавіцкіх могілках у Кракаве.

37 Паэзия Гарун вельмі любіў сваю радзіму і свой народ, засведчыўшы гэту любоў паэтычным словам і рэвалюцыйнай, антыўрадавай дзейнасцю, за што быў сурова пакараны. Знаходзячыся далёка ад роднай Беларусі, паэт думкамі, сэрцам быў з ёй. Яна паўставала перад Гаруном у вобразе жанчыны-маці. Паэт нёс у сэрцы і нядолю, прыгнечанасць Бацькаўшчыны, і яе прыгажосць. Кантрасныя малюнкі-карціны роднага краю паўстаюць у вершы «Як надарыцца мінута...»: Гарун адмаўляў прыгнёт адных народаў другімі («Крыўды людской нам не трэба, Слёз не бажаем нічых»). Яго чалавечымі і палітыч.ідэаламі былі «роўнасць, братэрства і згода». Але гаворачы пра «панства братэрства і працы, вольнасці, хлеба й святла», заклікаючы «новы ўсім лад будаваць», Гарун заставаўся сынам сваёй роднай зямлі, адстойваў права на сваю мову, культуру, незалежнасць. Па Гаруну, быць роўным сярод роўных не азначала пазбавіцца нац.адметнасці, у гэтым ён разыходзіўся з бальшавіцкім разуменнем інтэрнацыяналізму. пісаў паэт у 1910 («Ты, мой брат, каго зваць Беларусам»). Як і Купала, Гарун не аднойчы звяртаўся да мінулага радзімы, шукаючы там «прычыны нашых бед і крыўд». У вершы «Ты, мой брат, каго зваць Беларусам» паэтычнымі сродкамі ўзнаўляецца гісторыя роднага краю: Але насталі іншыя часы — «бел. слава і воля адышла, адцвіла, закацілась». У тым, што народ не знік, не загінуў, паэт бачыў заслугу мовы. Яна адна заставалася незабранай «у сялянскай аграбленай хаце». Як запавет нашчадкам гучаць апошнія радкі верша: Сваю «вяскову, просту, а святую» мову ўслаўляе паэт у «Гімне роднай мове». Услаўляе «за муку вечную», бо яна цярпела гэтак жа, як і людзі, што ёй не здрадзілі, за «вяліку справу», бо яна аб'ядноўвае народ, робіць яго духоўна прыгожым. Будучы далёка ад роднай зямлі Гарун глыбока перажываў падзеі 1й сусветнай вайны, разумеў, што яны яшчэ больш ўскладнілі становішча бел.народа, памножылі яго няшчасці і гора. Як і ў М. Гарэцкага, творы Гаруна выразна антываенныя. Бел.пісьменнікі з самага пачатку адчулі несправядлівасць вайны, яе грабежніцкі, захопніцкі характар. «Усё цяпер згіне, як згіну, можа, і я сам... ва славу... ва славу... чаго? Вызвалення «малых» народаў? А ці вызваліцца мой народ? Што яму дасць гэтая вайна», — ставіць пытанне Лявон Задума ў запісках «На імперыялістычнай вайне». Алесь Гарун заклікаў да спагадлівасці, да чалавечнасці, проціпастаўляючы жорсткасці вайны міласэрнасць, дабрыню. Творчая спадчына паэта тэматычна багатая і шматстайная. Побач з грамадзянскай лірыкай — глыбокія па думцы, арыгінальныя па мастацкаму выяўленню філасофскія вершы («Жыццё», «Як ліст вярбінкі маладой...» і інш.), маляўнічыя, настраёвыя прыродаапісальныя («У прыпар», «Вясна», «Вецер»), усхвалявана лірычныя, інтымныя («Дзяўчаці», «Пралескі»).

Лёс быў жорсткім да Гаруна. Большая частка яго твораў напісана ў выгнанні. Нельга назваць спрыяльнымі для творчай працы і апошнія гады жыцця, калі паэт вярнуўся на знявечаную, разбураную, разграбленую 1й сусветнай вайной, пазнейшымі акупацыямі радзіму. Паэзія Гаруна глыбока дэмакратычная і гуманістычная. Яна прасякнута высокім грамадзянска-патрыятыч.пафасам, непасрэдна звернута да народа, яго жыцця, гісторыі і сучаснасці. У вершах паэта моцна гучыць голас пратэсту супраць сац.і нац.прыгнёту, услаўляецца свабода народа, ідэя нац.адраджэння Бацькаўшчыны. Радзіма — галоўная тэма ўсёй творчасці Гаруна. У барацьбе за яе свабоду і шчасце бачыць ён сваё пяснярскае прызванне, галоўную мэту жыцця. Абвостранае пачуццё Радзімы, сыноўняй любові да яё, роздум аб яе гістарычнай долі праходзіць як лейтматыў праз усю лірыку паэта. Вобраз Радзімы набывае шырокае абагульненае значэнне, асацыіруецца і зліваецца з вобразам маці. Маці-Радзіма для яго — самае дарагое, запаветнае, вышэйшы крытэрый любові, духоўнасці, маральнасці. «Гэту 1ю кніжку думак і песень сваіх,— пісаў Гарун,— матцы сваёй прысвячаю».

38. Пры жыцці выйшлі зб.паэзіі "Матчын дар " (1918) і кніга дзіцячых п'ес "Жывыя казкі" (1920). У зб. "Матчын дар" увайшлі вершы, напісаныя Гаруном у 1907—1914. Гэты зб, як і "Вянок" Багдановіча, з'яўл.кнігай лёсу паэта. Складаецца ён з 3х раздзелаў ("Роднаму краю", "На чужыне" і "Праявы роднага"): 1ы з 2м утвараюць антанімічную (антытэзную) пару, а 3, акумулюючы іх асноўны змест, аб'ядноўвае і як бы завяршае кампазіцыю кнігі. Пачынаецца "Матчын дар" своеасаблівым уступам — вершам "Людзям", у якім паэт акрэслівае сваю паэтычную праграму і тыя тэмы, што знойдуць далейшае ўвасабленне ў зб: А. Гарун не ставіць заслону паміж сабой і народам, у жыцці якога бачыць вытокі сваёй творчасці ("дзе сам народ — пясняр") і дзеля якога будзе тварыць. Тэма паэта і паэзіі знайшла сваё далейшае вырашэнне ў вершы "Паэту", які ўяўляе з сябе зварот-просьбу чытача да творцы: Большасць твораў Алесь Гарун напісаў у выгнанні, дзе, па сутнасці, склалася яго творчая індывідуальнасць, выявіўся шматгранны пісьменніцкі талент, прыйшла мастацкая сталасць. У многіх творах пераважаюць сумныя, элегічныя настроі, абумоўленыя трагедыяй жыцця выгнанніка, безвыходнасцю свайго паднявольнага становішча, адарванасцю ад бацькоўскай зямлі, бел.моўнага асяроддзя. "Долі я не бачу, радасці не знаю"— гэтыя радкі з верша "Матчын дар" можна лічыць лейтматывам песень-дум, песень-жальб "У выгнанні", "Журба", "Восень", "Навокал". "Думы ў чужыне". Але жорсткі лагерны рэжым не змог вытравіць у паэта бязмерную любоў да Бацькаўшчыны, веры ў свой народ. Асаблівае значэнне ў нац.адраджэнні Гарун надаваў мове, у якой бачыў адну з галоўных прыкмет самастойнасці і цывілізацыі нацыі. Услаўленне роднай мовы ён лічыць адным са сродкаў абароны правоў бел.народа: Гімн роднай мове.

У вершы "Песня-звон" паэт называе родную мову магучым бліскучым звонам, які "з срэбра літы, з злота збіты". І гэты звон павінен дапамагчы званару ў справе абуджэння народа, гусляру (песняру) — у справе праўдзівага паказу жыцця чалавека, спынення "жалю" (гора, галечы, беднасці).

 

19. Нацыянальны тэатр на пачатку ХХ ст. Уладзіслаў Галубок і станаўленне беларускай драматургіі. Аналіз п’ес Галубка “Ганка”, “Пан Сурынта”, “Суд”, “Пісаравы імяніны” (дзве-тры на выбар).

Нарадзіўся 15 траўня 1882 года на станцыі Лясная (сёння в. Лясная ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці) ў сям'і чыгуначніка. Адукацыю атрымаў у царкоўнапрыходскай школе, здаў экстэрнам экзамены за курс Мінскай гарадской навучальні (1906), скончыў у Мінску мастацкія курсы. Працаваў грузчыкам на чыгунцы, прыказчыкам у краме, слесарам у Мінскім дэпо. З дзіцячых гадоў імкнуўся да ведаў, культуры.

“У 1896 г. за грошы, заробленыя на выгрузцы дроў, я набыў білет на галёрку мінскага тэатра. Там і ўзнікла ў мяне думка стаць артыстам...” – расказваў сам Галубок.

З “беларускіх вечарынак” у 1910 узнік нацыянальны прафесійны тэатр – “Першая беларуская трупа” І. Буйніцкага. Трупа гастарлявала па Беларусі. Рэпертуар: Купала, Колас, Лучына.

Беларускі музычны драматургічны гурток 1912 – першая пастаноўка – “Паўлінка”.

Сакавік 1917 г. Таварыства беларускай драмы і камедыі – “Раскіданае гняздо”.

У 1920 годзе Голубок стварыў беларускі вандроўны тэатр, які называўся «Трупа Галубка».

Тэматыка драматычных твораў У. Галубка даволі разнастайная. У іх уздымаюцца маральна-этычныя праблемы ("Душагубы"), крытыкуюцца царскія чыноўнікі і суддзі, сацыяльна-палітычныя парадкі ў царскай Расіі ("Пісаравы імяніны", "Суд"), адлюстроўваецца жыццё ў Заходняй Беларусі ("Краб", "Белы вянок") і барацьба сялян у часы рэвалюцыйных хваляванняў ("Бязвінная кроў"). У сваёй творчасці аўтар аддаваў перавагу жанру меладрамы. Камедыйныя творы, пастаўленыя на сцэне з элементамі фарса, вадэвіля і батлейкі, прыемна ўражваюць і сённяшняга гледача.

Меладрама "Ганка" з'яўляецца адной з лепшых п'ес драматурга. Яна вызначаецца напружанасцю дзеяння, жыццёвасцю канфлікту, псіхалагізмам у абмалёўцы дзеючых асоб, арганічнай спалучанасцю трагедыйных і камедыйных элементаў. Галоўныя дзеючыя асобы — Васіль, Ганка, памешчыца-палкоўніца. У свае 18 год прыгажуня Ганка закахалася ў Васіля, які таксама моцна пакахаў яе. Але жорсткая і сквапная памешчыца, у якой выхоўваўся Васіль (як прыёмны сын) пад прымусам жэніць яго з багатай Марысяй. Безабаронную Ганку і яе бацьку (панскага пастуха) яна выганяе з дому. Зняслаўленая, Ганка канчае жыццё самагубствам, а яе бацька становіцца жабраком. Жыццё Васіля з нялюбай не склалася. У далейшым ён звязваецца з Незнаёмым, удзельнічае ў распаўсюджанні рэвалюцыйнай літаратуры. Палкоўніца ж, гатовая дзеля нажывы на любое злачынства, даносіць на Васіля ў паліцыю, за што ён трапляе ў турму. Заканчваецца п'еса вяртаннем Васіля ў родныя мясціны, дзе ён сустракаецца са сляпым жабраком і дзяўчынкай-павадыром. Высвятляецца, што стары — бацька Ганкі, а дзяўчынка — Васілёва дачка. Малюючы дакастрычніцкую рэчаіснасць у такіх змрочных фарбах, аўтар выносіць жорсткі прысуд бесчалавечнасці, бяздушнасці, уздымае праблему сацыяльнай няроўнасці і несправядлівасці ў грамадстве, бяспраўнага становішча ў ім простага чалавека.

П'еса "Пан Сурынта" прысвечана барацьбе беларускага народа з прыгнятальнікамі ў часы прыгоннага права. Сюжэт яе даволі складаны. Жорсткі і разбэшчаны Сурынта не лічыць прыгонных сялян за людзей, здзекуецца з іх чалавечай годнасці. Ён прымушае Касю стаць яго палюбоўніцай і тым самым разбівае шчасце закаханых Касі і Віцькі. Імкнучыся адпомсціць за здзекі і знявагі пана, Віцька становіцца кіраўніком паўстанцаў. Пазней высвятляецца, што Кася з'яўляецца роднай дачкой Сурынты, народжанай ад прыгоннай жанчыны. Пан перажывае душэўную драму, яго пачынаюць праследаваць цені закатаваных і абняслаўленых прыгонных. Не вытрымаўшы гэтага, пан Сурынта заканчвае жыццё самагубствам. П'еса, такім чынам, паказвае сацыяльна-класавы канфлікт паміж прыгоннікамі і прыгоннымі, асуджае панскую амаральнасць і разбэшчанасць. Творчасць У. Галубка, увасобіўшы пэўныя этапы развіцця беларускай літаратуры, дала магутны штуршок развіццю нацыянальнай драматургіі і тэатра. І невыпадкова гэты таленавіты майстар слова і сцэны стаў першым народным артыстам Беларусі.

49. Аляхновіч, Францішак (псеўд. Юры Монвід і інш.; 9 сакавіка 1883, Вільня – 3 сакавіка 1944) — драматург, тэатральны дзяяч, публіцыст, празаік.

Нарадзіўся ў Вільні у сям'і збяднелага шляхціца з-пад Радашковічаў. бацька працаваў скрыпачом у тэатры. Сыстэматычнай адукацыі не атрымаў. У 1903 годзе таемна перабіраецца ў Кракаў (Аўстра-Венгрыя), дзе робіцца вольным слухачом на літаратурна-гістарычным факультэце Кракаўскага ўнівэрсытэту.

У 1904 годзе вяртаецца ў Расейскую Імпэрыю. Паступае у Варшаўскую драматычную школу пры Музычным таварыстве. Пасьля працуе ў польскім вандроўным тэатры. У 1908 вяртаецца ў Вільню. Уладкоўваецца рэпарцёрам у польскія газэты, потым выдае на польскай мове гумарыстычны часопіс «Perkunas».

Далучыўся да беларускага нацыянальнага руху.

За антыдзяржаўныя публікацыі ў часопісе «Perkunas» трапляе пад сьледзтва.

У Лукіскай турме ў Вільні Аляхновіч напісаў сваю першую беларускую п'есу «На Антокалі».

У 1916 годзе ствараецца Беларускі Клюб, пры ім драматычны гурток пад кіраўніцтвам Аляхновіча. У чэрвені 1918 году далучаецца да тэатру Уладзімера Галубка. Стварае вадэвіль «Чорт і баба», драму «Страхі жыцьця», драматычны вобраз са сьпевамі й танцамі «Дзядзька Якуб». Выдае брашуру «Тэатар на вёсцы».

Увесну 1919 году вяртаецца ў Вільню. Выдае газэту «Беларускае жыцьцё». Увосені 1919 году зноў пераяжджае ў Менск. Быў дырэктарам і рэжысэрам Беларускага тэатру, які фундаваўся польскімі ўладамі. Піша п'есу «Цені». Дапісвае купалаўскую «Паўлінку» — дадаўшы трэці акт «Заручыны Паўлінкі». 1920 піша п'есы «Птушынае шчасьце», «Няскончаная драма». У 1921 годзе Аляхновіч — адзін з заснавальнікаў «Таварыства Беларускай Школы».

У 1921 – 1923 гадах рэдагаваў газэту «Беларускі звон».

Францішка Аляхновіча арыштоўваюць 1 студзеня 1927 году па абвінавачваньню у супрацоўніцтве з польскай выведкай і прыналежнасьці да контррэвалюцыйнай арганізацыі. У Маскве яго завочна асуджваюць да 10 год. Трапляе на Салаўкі.

6 верасьня 1933 году яго абменьваюць на вязьня польскай турмы Браніслава Тарашкевіча. Пасьля вяртаньня ў Вільню напісаў успаміны пра знаходжаньне ў савецкіх лягерах «У кіпцюрох ГПУ». Твор перакладзены на шматлікія мовы свету і выдадзены у розных краінах. Толькі на прыканцы 1937 году аўтар здолеў выдаць кнігу на беларускай мове сваім коштам.

За нямецкім часам рэдагуе газэту «Biełaruski hołas». Сябар беларускага камітэту.

3 сакавіка 1944 годзе застрэлены на сваёй кватэры ў Вільні а восьмай вечара невядомым наведвальнікам, зь якім размаўляў нейкі час. Жонка бачыла чалавека які пасьля стрэлу ўцёк з хаты. Аляхновіч з прастрэлянаю галавой пасьпеў прамовіць: «Звані, звані…».

Аўтар 20 п'ес. Яго творы зноў пачалі друкаваць і ставіць на беларускай сцэне толькі ў 1990-я гады.

51. Успаміны аб высалкі ў Салаўкі – “ У кіпцюрох ГПУ”, выдадзена на 7 мовах. 1935-1937. Адны з першых твораў гулагаўскай тэматыкі. Напісаны удзельнікам падзей. Кніга прываблівае аб’ектыўнасцю. Не прыдумаваў дадатковых жахаў. Раздзелы “Віцебск” і “Мінск” – прыўзнімаецца заслона над сакрэтамі тэхналогіі фабрыкавання судовых працэсаў над “ворагамі народа”. Раздзелы “Папоў востраў”, “Салаўкі”, “Кемь” – татальнае прыніжэнне асобы. Старонкі кнгі насычаны узгадкамі пра лёсы людзей. Пісьменнік не спяшаецца з маральнымі прысудамі. Задача: пакінуць аб’ектыўнае сведчанне аб адной з самых страшных старонак гісторыі.

Міні-партрэт

пісьменнікаў-нашаніўцаў К. Буйло, А. Гурло

Алесь Гурло нарадзіўся на Случчыне у беднай сям’і. Скончыў чатырохкласнае вучылішча і пакінуў вучобу з-за недастатка грошай. Працаваў пастухом, парабкам, рабочым на заводзе “Вулкан”. 1913 – ідзе ў армію – флот. Прымаў удзел у імперыялістычнай і грамадзянскай войнах.

Першыя вершы – 1909, “Наша ніва”. Нешчаслівая доля мужыка (“Нядоля”, “Сяўцу”). Шмат вершаў напісаў на службе (“Мора”). Самае істотнае – пачуцці і роздум чалавека, як многа перажыў і як многа пабычыў. Вершы друкаваліся ў часопісах і ў зборніках “Барвінак”, “Сузор’е”. Сухоты, калецтва...

Канстанцыя Буйло нарадзілася ў беднай сям’і на Ашмяншчыне. Сям’я часта пераязджала з вёскі ў вёску. У 6 год ужо чытала. Вучылася ў хатніх настаўнікаў. Першы надрукаваны верш – “Лес”, у 10 год. Пад апекай Купалы, быў выдадзены першы зборнік “Курганная кветка” (1914). Спыніла творчасць Першая сусветная вайна. Буйло выходзіць замуж, пераяздждае ў Маскву. Гэта не спрыяла творчасці. Купала зноў дапамагае, але ж – вайна. Рукапіс зборніку згарэў у доме Купалы. Пасля вайны Буйло увесь час пільна працуе. Многія вершы сталі народнымі песнямі. Зборнікі “Світанне” (1950), “Май” (1965), для дзетак “Юрачка” (1957). Памерла ў Маскве.

 

53. Жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага.

6(18) Лютага 1893 - нарадзиуся у в. Малая Багацькаука
1901-1903 вучыцца у пач. Школе
1903-1908 працягвау вучэнне у Вольшы
1909-1913 вучоба у Горацким каморницка-агранамичным вучылишчы.
1913 жыве у Вильни, працуе каморникам, друкуецца у "Нашай Н."
1914 идзе у салдаты, удзельничае у баях. Быу паранены.
1915. Далечваецца у Маскве, працуе чарцежникам, потым зноу на пазицыях.
1916 Пасылаецца у Петраград у Паулаускае пяхотнае вучылишча, камандзируецца у Иркуцк, шмат пиша
1916-1917 зноу на фронце
1917 цяжка хварэе. Лецыцца у Арле, Маскве, Жалезнаводску.
1918 жыве у Смаленску, зноу шмат пиша, друкуецца у "Вольнай Беларуси" "Дзянницы". "Известиях Смоленского Совета". Працуе у газеце "Звязда"
1919 працяг працы у газеце "Звязда" у Минску и Вильни
Пасля акупацыи Вильни Белапаляками працуе выкладчыкам беларуских настауницких курсау и адначасова у Виленскай гимназии.
У Липени 1919 ажаниуся на Леаниле Чарняускай. У 1921 нар. Дачка Елена, у 1922-сын Леанид. Шмат пиша, працуе над "Гисторыяй беларускай литаратуры".
1922 арыштаваны. Пасаджаны у Лукишки, высылаецца у Коуню. Пераязджае у Дзвинск, дзе працуе да липеня 1922.
У кастрычнику 1923 пераязджае з сямей з Вильни у Минск, працуе на рабфаку БДУ, у Камунистычным университэце БССР.
1926 пераезд у Горки. Выкладае Бел. Мову у с/г акадэмии
1928-1930 пераязджае жыць у Минск. Прызначаны вучоным Инбелкульта
1931-1935 жыве и працуе у Вятцы
1935 пераезд у г.п. Пясочня
Быу растраляны у 1939г.

«У лазні” Максім Беларус – 1913 “Наша ніва”

1914 – зб. “Рунь”

1919 – аповесцт “Антон”, “Дзве душы”

1926 – “На імперыялістычнай вайне”, аповесць “Ціхая плынь”, зб. “Досвіткі”

1920 – першая “Гісторыя беларускай літаратуры”

“Віленская камунары”, “Камароўская хроніка”

54. Месца і роля М. Гарэцкага ў нацыянальным прыгожым пісьменстве. Рознабаковы характар таленту. Пакутніцкі лёс мастака.

М. Гарэцки Належыць да лику выдатных дзеячау беларускай культуры. Яго творчасць уяуляе змястоуную и яскравую старонку у гисторыи нацыянальнага прыгожага письменства.
Гарэцки-асоба надзвычай шырокага творчага дыяпазону. Талентавиты мастак слова, адзин з пачынальникау бел прозы, буйны вучоны, гисторык, тэарэтык литаратуры, палымяны публицыст, нястомны змагар за нацыянальнае адраджэнне, педагог, арганизатар лит. Руху, лексикограф, перакладчык, збиральник и прапагандыст вуснай нар. Творчасци. Гарэцки-гэта гонар и сумленне бел. Нацыи, яе дух. Настауник, яки унес велизарны уклад у фармираванне нац. Свядомасци беларусау.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-09-05; просмотров: 836; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.144.251.72 (0.035 с.)