Праблематыка, жанравая эвалюцыя паэтычнага эпасу Янкі Купалы. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Праблематыка, жанравая эвалюцыя паэтычнага эпасу Янкі Купалы.



Купала актыўна распрацоўвае жанр паэмы. Раннія паэмы (“Нікому” 1906, “Адплата кахання” 1907, “Калека”, “У піліпаўку”, За што?”) блізкія да Коласавых: устаноўка на факт, падрабязнасць, апісанне. Але ў Купалы угадваецца востры разлад з рэчаіснасцю, драматызм, рамантычны прынцып светаадчування. У ранніх паэмах – цікавасць пытання чалавечага лёсу. Героі выступаюць, як ахвяры сусветнага зла.

1910 – паэма “Адвечная песня” сведчыла пра новыя павевы ў творчасці. Першы драматычны твор, напісаны вершам. Рысы сацыяльна-бытавой драмы. Постаці і сітуацыі пераносяцца з побытавага ў іншае – філасофскі светапогляд. Твор прысвечаны сялянскаму жыццю. Раскрываецца жыццё мужыка ад нараджэння да смерці.

Найбольшае дасягненне купалаўскага рамантызму – драматычная паэма “Сон на кургане”. Твор напісаны ў перыяд інтэнсіўнага асэнсавання нядаўніх рэвалюцыйных паэм, і ў ім адбіўся пакутлівы роздум паэта над складанымі шляхамі сацыяльнай і нацыянальна-вызваленчай барацьбы і лёсам яе удзельнікаў. Матыў адзіноты, ізаляванасці чалавека ад навакольнага свету. Паэма не толькі прывязана да рэвалюцыйных падзей пачатку XX ст. праблематыка твора шырэй.

Паэма “На куццю” – нацыянальна-адраджэнская тэма. Пачуццё гісторыі + рамантызм. Умоўна-міфалагічная аснова. Аўтар не даследуе псіхалогію герояў,а малюе незвычайнае відовішча. Прадметна-рэалістычнае напаўненне паэмы зведзена да мінімуму. Умоўныя сродкі выразнасці атрымліваюць тут паэтычнае, філасофскае і драматычнае абгрунтаванне.

Купалаўскі рамантызм абуджаў і развіваў эмацыянальную прыроду паэзіі: новы напрамак мастацкай творчасці – пострамантызм (больш глубокае разуменне чалавека ў яго суадносінах з сучаснасцю.

“Курган” 1910. “Бандароўна”, “Магіла льва”, “Яна і я”.

Ідэя свабоды застаецца цэнтральнай ў творчасці.

Сваімі паэмамі Купала вырашаў задачу стварэння нацыянальнага рамантычнага эпасу.

 

  1. Аналіз паэм Янкі Купалы “Сон на кургане”, “На Куццю”, “На Дзяды”.

Найбольшае дасягненне купалаўскага рамантызму – драматычная паэма “Сон на кургане”. Твор напісаны ў перыяд інтэнсіўнага асэнсавання нядаўніх рэвалюцыйных паэм, і ў ім адбіўся пакутлівы роздум паэта над складанымі шляхамі сацыяльнай і нацыянальна-вызваленчай барацьбы і лёсам яе удзельнікаў. Матыў адзіноты, ізаляванасці чалавека ад навакольнага свету. У “Сне на кургане” ў параўнанні з папярэднімі творамі паглыбляецца філасофскі аспект мастацкага пазнання. Сюжэт паэмы адлюстроўвае складанасць Купалаўскага ўспрымання тагачаснага жыцця. Ідэйная прырода гэтага твора патрабуе актыўнасці чытацкага ўспрымання. Паэма не толькі прывязана да рэвалюцыйных падзей пачатку XX ст. праблематыка твора шырэй.

У першай дзеі “У пушчы” – карціна крыўды, падману і злачынстваў, якія складаюць неад’мную уласцівасць чалавечага грамадства.

Сон Сама – вяртанне да радаводных каранёў, спроба самапазнання, абуджэнне духоўных сіл.

Паэма “На куццю” – нацыянальна-адраджэнская тэма. Пачуццё гісторыі + рамантызм. Умоўна-міфалагічная аснова. Купала адкрывае заслону часу, ажыўляе мінуўшчыну, героі глядзяць на нас з глыбіні гісторыі. Аўтар не даследуе псіхалогію герояў, а малюе незвычайнае відовішча, карціну таго, як князь кліча ганцоў і загадвае ім агледзіць краіну. Князь пасылае іх са свайго часу ў наш. Прадметна-рэалістычнае напаўненне паэмы зведзена да мінімуму. Умоўныя сродкі выразнасці атрымліваюць тут паэтычнае, філасофскае і драматычнае абгрунтаванне.

Публіцыстыка Янкі Купалы 1919-1920 гг. Праграма сцвярджэння беларускай дзяржаўнасці. Ідэя незалежнасці.

Газета “Звон” 1919 – “Уваскрашэнне польскага універсітэту ў Вільні”, “Адбулова Беларусі”. Газета “Беларусь” - “Больш самычыннасці”, “Торжышча”, “Маленькі фельетон”, “Незалежная дзяржава і яе народы”.

Найбольш істотнае значэнне з артыкулаў напісаных ў той час мае “Адбулова Беларусі” (1919). Аўтар ўздымае пытанне аб неабходнасці разгортвання мірнай стваральнай працы ў зрйнаванай вайною краіне і неабходнасці аказання ёй дапамогі суседнімі братнімі народамі. У артыкуле няма лірычных адступленняў. Адмаўляючыся ад спакойнай манеры пісьма, Купала ў кожным сказе спрабуе даць ацэнку, выказаць захапленне ці абурэнне, упэўненнасць або роспач.

У артыкуле “Больш самычыннасці” (1919) Купала асуджае інертнасць і абыякавасць, заклікае парцоўных беларусаў да актыўнай творчаў дзейнасці, да будовы зруўнаванай бацькаўшчыны, да барацьбы за лепшую долю.

У нататцы “Як у казцы” (1919) апавядаецца аб тым, як многа тысяч год таму назад жылі і працавалі нашы продкі – крывічы, радзімічы, дрыгавічы. У тыя часы нашы продкі мелі добрую славу сярод заморскіх краін.

Купала марыць аб адраджэнні Беларусі, аб сац. і нац. Роўнасці, аб пабудове новага жыцця. Гэтае жыццё здольны пабудаваць моцныя духам, шчырыя і сумленныя людзі, якія выйшлі з народу і гатовы аддаць свае сілы і здольнасці адбудаванню бацькаўшчыны. Але шлях да волі паэт шяўляе сабе не зусім выразна і акрэслена.

У прамове ў сувязі з днем нараджэння і 15-годдзем літаратурнай дзейнасці (1920),прасякнутай духам аптымізму, упэўненасцю ў лепшую будучыню, выразна гучыць заклік да ўзброенай барацьбы.

Паэт уздымае пытанне аб стварэнні нацыянальнага гімна – “Справа беларускага нацыянальнага гімна”. Заклікае прыняць удзел у гэтай справе.

У артыкуле “Хараство нашага краю” Купала звяртае ўвагу маладых пісьменнікаў на тое, каб яны ў сваіх творах смялей і шырэй паказвалі хараство роднай Беларусі, якая з’яўляецца аднім з прыгажэйшых краёў у свеце.

У асобных артыкулах адчуваецца адыход Купалы ад рэвалюцыйнай рэчаіснасці, імкненне да ідэалізацыі феадальнага мінулага Беларусі.

Янка Купала — драматург. Трагікамедыя “Тутэйшыя”. Праблематыка і жанравая адметнасць. "Тутэйшасць" як вынік трагічнага гістарычнага лёсу Беларусі.

1912 – “Паўлінка”. Выйшла праз год кнігай у Пецярбургу. Паставлена спачатку ў Вільне, затым у Пецярбургу, а летам 1913 на радзіме.

Ліпень 1913 – жарт-вадэвіль “Прымакі”

Верасень 1913 – “Раскіданае гняздо”. Папярэднік гэтага твора – паэма “За што?”

Лёс твора “Тутэйшыя” (1922) склаўся гэтак, што ён не быў як след прааналізаваны. У 20-я гг. Былі такія спробы, але ж у 30-я гг. твор пачаў замоўчвацца.

Купала назваў твор “трагічна-смяшлівымі сцэнамі”. Адкуль трагічны смех?

У творы канкрэтна пазначаны час дзеяння: першая дзея – люты 1918, другая – снежань 1918, трэцяя – ліпень 1919, чацвертая – чэрвень 1920. Згадваюцца падзеі: разгон Першага Усебеларускага кангрэса, утварэнне БНР, нямецкая і польская акупацыя, прыход бальшавікоў і г.д.

Жанр – трагікамедыя. Жанр абавязвае шукаць ахвяру – і смешную, і няшчасную – трагікамічную. Ахвяра трагедыі у фінале – Зноска выводзяць з хаты пад рулямі стрэльбаў. Зносак – складаны вобраз. Мікіта вінаваты ў сваей бядзе, як кожны, хто недакладна арыентуецца ў часе, спрабуе хітраваць з гісотрыяй.

Кожны з персанажаў па-свойму хворы на “тутэйшасць” (недастаткова развітая самасвядомасць, пасіўнасць, абыякавасць да свайго лёсу).

Сумны фінал Мікатавага жыцця – не пакаранне, а трагічны абрый чалавечага лёсу. Стыхія абрала не самага вінаватага, а самага безабароннага.

Мікіта не заўсёды шчыры ў сваіх прамаўленнях. Ягоныя маналогі – перапевы з чужога голасу.

Персанажы, на першы погляд, сатырычныя. Але ж трагічнае праглядаецца скрозь смяхотную абалонку вобразаў. Усе нечым падобныя паміж сабою – кожны закрануты хваробай “тутэйшасці”.

“Тутэйшыя” завяршаюць цыкл драматычных твораў Купалы. Ключавыя вобразы-сімвалы Купалы набылі статус спеласці, выніковасці. Шлях у “Тутэйшых” трансфармаваўся ў калідор паміж Усходам і Захдам. У гэтай прасторе не трымаецца хатняе цяпло. Уфінале шлях абарочваецца тупіком, колам.

Лёс Сатрой Беларусі (Гануля) – аплаківаць бядотную долю сваіх дзетак. Маладая ж Беларась (Здольнік, Алёнка) ідзе сваім нязведаным драматычным шляхам.

Рэжысёр Папоў спрабаваў паставіць п’есу ў БДТ-1.

1989 – Маслюк паставіў “Тутэйшых” на сцэне Магілёўскага абласнога драмтэатра.

Сёння п’еса з поспехам ідзе ў купалаўскім тэатрэ.

 

21. Колас. (сапр. Міцкевіч Канстанцін)03.11.1882 г. у засценку Акінчыцы (цяпер у межах горада Стоўбцы) Менскай вобл.ў сям'і лесніка.Раннія дзіцячыя гады прайшлі ў леснік.сядзібах Ласток і Альбуць, што недалёка ад вёскі Мікалаеўшчына. Скончыў Нясвіж.настаўніцкую семінарыю (1902). Настаўнічаў у в.Люсіна Ганцавіцкага р-на (1902-4), Пінкавічы Пінскага р-на (1904-6), Верхмень Смалявіцкага раёна (1906). За ўдзел у нелегал.настаўніцкім з'ездзе быў звольнены (1906). Зімой 1906-1907 гг. жыў ва ўрочышчы Смольня, вёў прыватную школу. У 1907 г. працаваў у г.«Н.н» ўВільні, у 1908 - у прыватнай школе ў в.Сані Талачынскага р-а. 15.09.1908 г. за ўдзел у настаўніц.з'ездзе і нелегал.работу быў асуджаны на 3 гады, адбываў пакаранне ў менскім астрозе. У 1912-14 працаваў настаўнікам у 3-й прыходскай навучальні ў Пінску. У час 1й імперыялістыч.вайны разам з сям'ёй эвакуіраваўся ў Дзмітраўскі павет Маскоўскай губерні, настаўнічаў у сяле Старыкава. Быў мабілізаваны ў армію (верасень 1915). Скончыў Аляксандраўскую ваенную навучальню (Масква, 1916).

22. матывы, вобразы кнігі паэзіі Коласа “Песні-жальбы”. Спецыфічн рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з Купалам).

Зб.выйшаў у 1910 г. Калі ЯК адбываў срок у мінскім астрозе.5 раздзелаў – “Думкі” – эмац-роздумны, лірычны пачатак у паэзіі, уплыв Т. Шаўчэнкі “Родныя вобразы”, “Мужычае жыцце”, “З турмы” – аб’ектызаваны паказ рэчаіснасці з растварэннем эмоцый у малюнку, пазаасабовае выяўленне таго, што чалавек бачыць, любіць.“На ростані”Лірыка грамадзян.болю, смутку паэта, толькі негатыў, шэрыя хаткі, наўдзячны лес мужыка, марнасць намаганняў, лес падняволенага народа, мужыці паэт, мастацкае выяўленне рэв-дэмакр. Пазіцый поэта, народнаясь, рэалістыныя традыцыі, дакастрычніцкая лірыка ЯК.Стаяла побач з “Жалейкай” Купалы. Адрозненні: Купала-рамантык, Колас – рэліст, Купала – фантазія, Колас- рэальнасць, Купала- польскія традыцыя ў літ-ры, Колас – рускія і ўкраінскія.У ім няма ні гумуру, ні сатыры, высокія ацэнкі крытыкаў. Багдановіч “Глыбы і слаі”

23. Прататыпамі герояў «Новай зямлі» з'яўл.члены сям'і бацькі Коласа Міхайлы Міцкевіча. Паэмай Колас вяртаўся ў краіну свайго дзяцінства, але вяртаўся ўжо сталым чалавекам, які нямала пабачыў свету, шмат над чым задумаўся. Падзеі ў творы разгортваюцца няспешна, знешняе жыццё лесніковай сям'і мае ў сабе мала драматызму, дынамікі. Яно запоўнена штодзённай працай, бытавымі клопатамі. Сапраўднымі падзеямі ў ім становяцца пераезд на новае месца, падгляд пчол, рамонт старога чоўна і г. д. Сюжэт паэмы звязаны з гадавым каляндарным цыклам жыцця селяніна: вясну змяняе лета, прыходзіць восень, потым зіма. У адпаведнасці з парой года паказваецца працоўная дзейнасць герояў, найбольш важныя святы, якія таксама ўключаны ў гадавы цыкл — вялікдзень, спас, каляды. З гэтага «замкнёнага кола» выбіваецца толькі прадгісторыя Міхалавай сям'і (раздзел «На першай гаспадарцы») і часткі, у якіх гаворка ідзе пра смерць ляснічага, куплю зямлі. У паэме няшмат герояў, аднак аўтар здолеў паказаць жыццё селяніна ва ўсіх яго ўзаемасувязях — светапоглядных, духоўных, маральных, побытавых. Паказаць будні і святы, працу і адпачынак, радасць і гора, сувязь з мінулым і памкненне ў будучыню. «Н.з» справядліва называюць энцыклапедыяй жыцця беларускага сялянства канца мінулага стагоддзя. Праўдзіва, псіхалагічна глыбока раскрыты ў паэме вобразы галоўных герояў Міхала, Антося, Ганны, сумленных, дбайных, руплівых працаўнікоў. Сярод дзіцячых вобразаў найбольш ярка паказаны Костусь, хлопчык з чыстай паэтычнай душой. Дзякуючы майстэрству Коласа адным-двума трапнымі штрышкамі абмаляваць чалавечы х-тар запамінаюцца вобразы другога і трэцяга плану — дзеда Юркі, Хадыкі, аб'ездчыка «Памдзея» і інш. Павольнае, ціхае жыццё сям'і лесніка напоўнена ўнутраным драматызмам. Сумленныя, працавітыя, гаспадарлівыя, разумныя людзі апынуліся ў залежным становішчы. Не дабрабыт, спакой у многім звязаны з настроем пана ляснічага. Прыніжанасць свайго становішча асабліва адчувае Міхал, бо ён служыць лесніком, яго ганьбіць і бэсціць пан. «Ды будзь ты тры разы праклята і служба панская і ласка, і доля вечная падпаска!» — падобныя думкі ўвесь час снуюць у галаве героя. Таму Міхал шукае выйсце. Менавіта яму светлым маяком у будучыні бачыцца свая зямля, свой кут. У якасці платы за лесніковую службу Міхал мае хату і кавалак зямлі. Сям'я яго, дзякуючы працы і дарослых, і дзяцей-падлеткаў, матэрыяльна забяспечаная. Актыўнасць лесн.сямейкі за сталом («Раніца ў нядзельку») гэта актыўнасць людзей не згаладалых, а занятых фізічнай працай. Кожны з іх, за выключэннем хіба самых малых, што і сядзяць пакуль асобна, да стала прыйшоў з лесу, з поля, з рэчкі. Ядуць яны і ў ахвоту, і уволю. Міхала турбуе не кавалак хлеба, а няпэўнасць, што вісіць над ім і сям'ёй: пан можа «ў кожную хвіліну...пагнаць, як скаціну». Міхал баіцца страціць службу, бо пераканаўся, што знайсці іншую няпроста. З-за гэтага, пакутуючы душой, герой не адзін год церпіць несправядлівасць і прыніжэнне. I чым цяжэй яму на панскай службе, тым мацней жаданне вярнуцца да сялянскай працы, стаць гаспадаром. Колас вельмі добра ведаў псіхалогію селяніна, паказваючы імкненне Міхала займець свой кут. Для шчасця яго герою трэба не так і шмат: жыць на зямлі з працы сваіх рук, нікому не кланяцца, ні перад кім не гнуцца. Аднак Міхал памірае не дасягнуўшы мэты. Тут пісьменнік не пайшоў за аўтабіяграфічным матэрыялам. Яго бацька купіў зямлю і змог пахадзіць па ёй з плугам і сяўнёй. Смерць галоўнага героя ў паэме невыпадковая. Тым самым пісьменнік падкрэсліваў ілюзорнасць спадзяванняў селяніна з дапамогай кавалка сваёй зямлі «з панскіх выпутацца пут». Драматычнае змаганне Міхала за чалавечую годнасць і незалежнасць галоўная, але не адзіная сюжэтная лінія твора. Побач з гэтым паказваецца спасціжэнне чулай дзіцячай душой таямніц прыроды, прыгажосці і штмагалосся жыцця (раздзелы, героямі якіх з'яўляюцца дзеці). Услед за Міхалам, Ганнай, Антосем, Костусем, Алесем паўнапраўнымі героямі паэмы паўстаюць бел.прырода і сялян.працаШмат месца ў творы займаюць апісанні прыроды, якая падаецца шматпланава і шматбакова. Героі «Новай зямлі» жывуць у лесе, зразумела, «лясных» карцін найбольш у паэме:

У паэме паэтызуюцца не толькі карціны сялянскай працы (касавіца, жніво, малацьба), але і прылады, рэчы, якія акружаюць чалавека, зробленыя яго рукамі. Пад пяром пісьменніка высокай паэзіяй становяцца такія звычайныя, будзённыя з'явы, як снеданне ці вячэра, падмазванне калёс, падрыхтоўка да касьбы і г. д. Самыя рознмастацкія сродкі аўтар «Н.з» скіраваў на тое, каб паказаць жыццё селяніна канца XIX ст. не толькі цяжкім, але і значным, поўным паэзіі і глыбокага зместу.Паэма Коласа "Н.з" - энцыклапедыя жыцця бел.сялянства ў дарэвалюцыйны час. Паэма — вялікі эпічны твор аб гістар.лёсе белсялянства і пошуках ім шляхоў да светлай будучыні. Паэт расказвае аб усім, чым багатае і цікавае жыццё сялян: аб клопатах і занятках дарослых, аб забаўках дзяцей і іх вучобе, аб святочных днях і буднях, ясных летніх днях і ціхіх зімовых вечарах, калі дарослыя пры дзецях "пачнуць казаць свае ўспамінкі, вясці размовы пра старынкі". Успомнім, напрыклад, раздзелы "Раніца ў нядзельку", "Падгляд пчол", дзе аўтар па-майстэрску апісвае святочную раніцу працоўнага селяніна і снеданне сям'і Міхала. Яда ў сялянскай хаце — цэлы абрад са строга ўстаноўленымі правіламі і парадкам. За сталом збіраліся абавязкова ўсе члены сям'і:

Мiхал — тыповы прадстаунiк сялянства, якое ва умовах царiзму цярпела буржуазна-палiтычны i чыноунiцкi гнёт. Мiхал – асоба моцная, цягавiтая, здольная пераносiць жыццевыя нягоды, непахiсная у дасягненнi сваей мэты, трагiчная. Хараство душы селянiна-працаунiка, адданага сына зямлi, асаблiва ярка раскрыта у вобразе дзядзькi АНТОСЯ. Антон — чалавек свабодалюбiвы. Ен пратэстуе супраць прыгнету паноу i царскiх чыноунiкау, бярэцца за ажжыцяулене жыццевай мары МiхалаПаэму "Н.з” Я.К. прысвяцiу народу. У народзе ен бачыць тыя творчыя сiлы, якiя могуць знiш чыць несправядлiвасць, абнавiць зямлю, зрабiць яе прыгожай.

24.Сымон-музыка» 1911 г., знаходзячыся ў астрозе. Першы варыянт паэмы быў закончаны ў 1918., др.- 1923, аказаўся згубленым. У 1925 г. паэт зрабіў трэцюю рэдакцыю твора. Героем яе з'яўляецца мастак, музыка-самародак, для якога шырокі навакольны свет — свет гукаў, таемных чароўных вобразаў. Пісьменнік даследуе працэс творчасці, паказвае нараджэнне майстра. У паэме многія сітуацыі пераклікаюцца з творамі Купалы. Так, яго музыку таксама прымушае князь весяліць сваіх гасцей. Сымон грае на скрыпцы, а пасля пераводзіць гукі музыкі на словы, выказваючы блізкую да Гусляровай думку: Князь магутны, асвячоны,...”Князь не карае музыку за дзёрзкасць так, як гэта адбываецца ў паэме Купалы. Сымон пакараны па-іншаму, больш цывілізаванымі сродкамі: менавіта пасля балю пан Галыга адмаўляе яму ў навучэнні нотнай грамаце («Вось затым сама прырода вас пускае слепаком, каб з вас менша была шкода»). Колас раскрывае складаныя ўзаемаадносіны мастака і народа. Неразуменне, нават непрыманне таго асяроддзя, дзе нарадзіўся, Сымон будзе адчуваць не толькі ў дзяцінстве. Так, дзед Даніла не разумее, навошта хлопцу навука. “кіньты, хлопча, абэцадлы!...”гаворыць ён Сымону. Маці наказвае Ганне «пільнавацца» не вандроўніка, жабрака, а «гаспадарскага сына». У сваёй масе народ не дарос пакуль да разумення Сымонавай музыкі, яму патрэбны «кадрылі», «кавалі». Сымона ж вабіла іншае. Яшчэ жывучы з бацькамі, “біўён больш на лад маркотны..”Проста весяліць сваім граннем п'яных сялян у Шлёмавай карчме ці выпешчаных паноў і паненак у Князевым замку Сымон, ніці душы якога злучалі «гук пярунаў з немым голасам цішы», не хацеў. Разам з тым Сымон нарадзіўся ў сялян.асяроддзі і выступае выразнікам яго інтарэсаў і памкненняў. У замку ён ні на хвіліну не забываецца «якога роду-племені»,вачыма селяніна аглядаючы і ацэньваючы багацці князя.Там, у замку, ён выразна зразумеў свае жыццёвае прызначэнне: Сімвалічнай з'яўл.сцэна ў творы, калі дзед Курыла аддае Сымонку самае дарагое, што набыў за свае доўгае жыццё, — скрыпку, а сам памірае. Дзед з'яўл.носьбітам народмастацтва. Сымон, абапіраючыся на гэтае мастацтва, павінен ісці далей, дасягнуць новага, больш высокага ўзроўню і ўздымаць да яго народ. Музыка праходзіць шляхі, вядомыя таленавітым самавукам з народа — жабрацтва, карчма, панскі палац, — але ніводзін з іх яго не задавальняе, ён не адчувае сябе свабодным. Яго шлях складаны і нязведаны, па якім ідуць адзінкі. У першапачатковым варыянце паэмы К.паказваў, што таленавіты чалавек з народа абавязкова знойдзе свой шлях. Пазней Сымонаў лес паўстаў як шчаслівае выключэнне. Паэма «Сымон-музыка» мае арыгінальную пабудову. У ёй арганічна пераплялося рэальнае, звычайнае, з незвычайным, рамантычна прыўзнятым. Да апошняга належыць, напр, уздзеянне Сымонавай музыкі на людзей і прыроду: З дапамогай музыкі Сымон вяртае да жыцця Ганну. Вялікая нагрузка падае ў паэме на лірыч.адступленні, у якіх гучыць як захапленне прыгажосцю роднага краю, так і роздум над самымі рознымі жыццёвымі з'явамі. Некат.з іх маюць форму алегарычных прытчаў, нагадваюць «казкі жыцця» Коласа. 3 раздзелы паэмы пачынаюцца з сімваліч.ці алегарыч.прытчы, якая звязана з лесам героя. Жыццё Сымонкі ў роднай сям'і (першы раздзел) асацыіруецца з «лістом на дрэве», які марна гіне, бо непадобны на іншых. Гісторыяй блукаючага промня аўтар гаварыў пра складанасць пошукаў творцам свайго шляху (другі раздзел). Сэнс прытчы пра агонь (пачатак 4 раздзела) у тым, што мастак не можа існаваць сам па сабе, ён творыць для людзей: Гарэў агонь, былі тут людзі, Паглыбляюць змест твора ўстаўныя часткі — песня аб званах, казкі пра варону-хвальбону, заняпалы дубок, пра лілею і пташыну-песняра і інш.

26. Філасофскі змест, паэтыка “Казак жыцця” Я. Коласа. Казкі жыцця" людскога... (алегарычныя апавяданні Коласа). Значнае месца ў творчасці Коласа займаюць алегарыч.апавяданні "Казкі жыцця". Яны пашырылі ідэйна-тэматычныя і жанравыя межы бел.прозы, бо скандэнсавалі ў сабе алегарычнасць і філасофскую мудрасць прытчаў, павучальнасць баек, фантастычнасць казак, вобразнасць фальклорных твораў. Працаваў над гэтымі апавяданнямі пісьменнік практычна ўсё жыццё. Першае з іх ("У балоце") было напісана ў 1908 г., а апошнія ("Адзінокі курган", "Страказа", "Цвіркун") пазначаны 1955 г. Апавяданні пранізаны мяккім лірызмам, задумёнасцю, казачнай загадкавасцю, мудрасцю, роздумам аб чалавеку і яго жыццёвым прызначэнні, сэнсе чалавечага існавання. Пісьменнік імкнецца абагульніць разнастайныя жыццёвыя з'явы, раскрыць складанасці навакольнага свету, паказаць адзінства чалавека і прыроды ("Адзінокае дрэва", "Вадаспад", "На чужым грунце", "Камень", "Хмарка", "Тры браты", "Жывая вада"). У казках жывёлы і птушкі размаўляюць чалавечым голасам, дрэвы перамяшчаюцца ў прасторы, рачулкі, хмаркі, камяні, светлячкі жывуць, думаюць, па-філасофску разважаюць. Надзяляючы прыроду рысамі чалавека, Я. Колас у вершы-запеве да казак сцвярджае адзінства чалавека і Сусвету, бясконцасць і непарыўнасць жыцця.Кожны герой казак стварае пэўны асацыятыўны вобраз, што звязана са шматвяковымі народ.традыцыямі і ўяўленнямі. Так, дуб сімвалізуе мужнасць, вечнасць жыцця, крумкач — увасабленне чагосьці трагічнага, матыль —легкадумнага, свіння — носьбіт такіх рыс, як абмежаванасць і тупасць. Белая Хмарка, што пакінула свой край і асудзіла тым самым сябе на бадзянне па шырокім свеце, увасабляе людзей "перакаці-поле", якія страцілі свае карані, згубілі бацькаўшчыну. Такіх людзей перасцерагае пісьменнік у казцы "Крыніца". Пакінуўшы свой край, Крыніца вярнулася на радзіму ў вобліку кропелек расы, якія ад прамянёў сонца высахлі і бясследна зніклі. Героем навелы "Супраць вады" з'яўляецца стары дзед, які панаваў над усім наваколлем. Адзіным жыццёвым клопатам яго было навядзенне парадку. Таму так пільна ахоўваў ён возера, каб стрымаць напор яго вады. Дарэмна возера спрабавала пераканаць дзеда, што "трымаць на прывязі" ваду нельга, як нельга стрымаць рух жыцця, развіццё прыроды. Грымнула навальніца — і вада змыла дзеда разам з умацаваннямі. Спыніць развіццё, прагрэс нельга ніякімі сіламі і сродкамі — такую думку праводзіць аўтар навелы. У пранізаных народнай мудрасцю радках "Казак жыцця" сцвярджаюцца агульнавядомыя і вечныя ісціны, якія ўспрымаюцца як коласаўскія афарызмы: "Лепш быць няшчасным, але відушчым, чымся шчаслівым, ды сляпым"; "Не воля аднаго, а воля ўсіх толькі і можа мець сілу і права"; "Гэты сум, гэтая туга — адвечныя спадарожнікі тых, хто многа разважае, хто жыве адзін з сабой, а можа і праўда — такое ўжо жыццё, што не дае задавальнення"; "I хто ведае: можа, чым часцей наведваюцца да нас нягоды, тым глыбей пачуванне цаны жыцця, тым ясней яго светлыя моманты". Кнігай жыцця называюць коласаўскія алегарычныя апавяданні "Казкі жыцця". Яны вучаць нас па-філасофску адносіцца да жыцця, прымушаюць выступаць супраць расліннага існавання чалавека, яго бяздзейнасці, духоўнай слепаты, заклікаюць жыць ярка і хвалююча.

 

28. Багдановіча. 9 снежня 1891 ў Менску. Матэрыялы газет «НН», «Н.доля», з якімі ён знаёміцца падчас вучобы ў гімназіі, значна паўплывалі на фарміраванне яго светапогляду. Ён вывучае беларускую мову і літаратуру. Ідэя нац.драджэння Бацькаўшчыны становіцца мэтай і сэнсам яго жыцця.Творчая дзейнасць Багдановіча пачалася з публікацыі алегарычнага апавядання «Музыка» (Наша Ніва. 1907. № 24. 6 ліп.). У 1908 былі напісаны і апублікаваны першыя вершы «Прыйдзе вясна», «Над магілай», у якіх аўтар пазначыў месца напісання: Ніжні Ноўгарад.У чэрвені 1908 сям'я Багдановічаў пераязджае на пастаяннае месца жыхарства ў Яраслаўль. Максіма пераводзяць у 6лас яраслаўскай гімназіі. Вясной 1909 юнак захварэў на сухоты. Нягледзячы на хваробу, гады вучобы ў гімназіі былі плённымі ў творчасці. Газета «НН» перыядычна друкуе вершы, у газеце «Голос» публікуюцца нататкі, рэцэнзіі, фельетоны, крытычныя артыкулы.У 1909 Адам Багдановіч адвозіць сына на лячэнне ў Крым.У 1911 М.Багдановіч заканчвае гімназію і наведвае Вільню. Ён знаёміцца з братамі І. і А.Луцкевічамі, В.Ластоўскім, Б.І.Эпімах-Шыпілам. Па прапанове Луцкевічаў паэт жыве ў фальварку Ракуцёўшчына (непадалёк ад Маладэчна, дзе цяпер працуе філіял музея). Тут ён працуе над цыкламі вершаў «Старая Беларусь», «Места», піша вершы, якія складуць цыклы «Згукі Бацькаўшчыны», «Старая спадчына», а таксама стварае вершаваныя апавяданні «У вёсцы», «Вераніка».У Вільні ў 1914 ў друкарні Марціна Кухты выходзіць зб.«Вянок» (на тытуле пазначаны 1913 год) з прысвячэннем: «Вянок на магілу С.А.Палуяну († 8 красавіка 1910 г.)».Цяжкая хвароба ўсё часцей прыпыняла творчую працу. Пераадольваючы яе жорсткія праявы, паэт піша паэму «Максім і Магдалена», цыкл «На ціхім Дунаі» (вершы бел. складу) і іншыя творы.У верасні 1916 заканчвае Яраслаўскі юрыдычны ліцэй. Ён марыць аб выданні новых паэтычных зборнікаў: «Маладзік» або «Красавік», «Пярсцёнак», «Шыпшына», «Полынь-трава». Але здзейсніць свае творчыя планыМ.Багдановіч, на жаль, не паспеў.Восенню 1916 ён пераязджае ў Менск і пачынае працаваць сакратаром у харчовым камітэце менскай губернскай управы. Жыве на кватэры З.Бядулі, дзе сустракаецца з А.Смолічам, З.Верас, Ядвігіным Ш., А.Паўловічам, У.Галубком... Асяроддзе аднадумцаў натхняе паэта на творчасць і актыўную грамадскую дзейнасць. У гэты перыяд ён піша вершы «Страцім-лебедзь», «Пагоня».У канцы лютага 1917 назаўсёды пакідае Менск. 25 траўня 1917 ў Ялце ў творчым росквіце абарвалася жыццё таленавітага мастака, які за кароткі час «здолеў здзейсніць свой найвялікшы творчы подзвіг - стаць побач з Купалам і Коласам першай зоркай на небасхіле нац.паэзіі, аказацца ў цэнтры літ-грамадскага руху Беларусі пач.ХХ ст., быць лепшым крытыкам і гісторыкам роднай літ, яе класікам, выдатным перакладчыкам і празаікам» (А.Лойка).

29. «Вянок») вышел в Вильне (на титульной странице стоит означен 1913 год, но вышла книга в 1914 году).Яна складалася з паловы 1909 г. да паловы 1912 г., калі Багдановічу было 17—20 год, але ў ёй сапраўды былі “творчасць, і натхненне, і сур'ёзная праца”.Не ўсе, праўда, вершы, што да выхаду “Вянка” былі напісаны, у зб. уключаны. І яны не ўключаліся не толькі таму, што гэта была “кніжка выбраных вершаў” (такі падзагаловак мае “Вянок”). Гэта была ўвогуле арыгінальная кніга паэта, не проста зб.вершаў, а кніга паэзіі — з арыгінальнай агульнай задумай, своеасаблівым унутраным “лірычн.” сюжэтам. І таму ў ёй не знайшлі сабе месца самыя першыя публікацыі М. Б.—вершы “Прыйдзе вясна”, “Над магілай”, вельмі блізкія да тэм, матываў, паэтыкі купалаўскай “Жалейкі” і “Песняў-жальбаў”Якуба Коласа. Творчая гісторыя “Вянка” ўвогуле складаная. Хоць кніжка і пісалася на працягу вельмі кароткага адрэзка часу, ды гэта быў час імклівага росту Басдановіча-паэта. -У 1911 г., пасля наведання Беларусі, у паэта абудзілася цікавасць да эпічнага асэнсавання тэмы народа, рэзка паглыбіўся гістарызм яго паэтычнага мыслення. Цыкл “Старая Беларусь”, вершы якога “Летапісец”, “Перапісчык”, “Слуцкія ткачыхі” выявілі зварот Багдановіча да пушкінскіх традыцый успрыняцця і раскрыцця ў паэзіі жыцця ва ўсёй яго шматграннасці і гарманічнасці. Вучоба ў А. Фета паглыбіла псіхалагізм паэзіі Багдановіча, уменне адчуць “дыялектыку душы”, узбагаціла яго майстэрствам тонкага валодання лірычнымі сродкамі дзеля раскрыцця ўнутранага свету чалавека. Ужо ў “Вянку” Багдановіч паскорана прайшоў шлях ад сваёй ранняй паэзіі імпрэсіяністычнага захаплення светаценем, дробных штрыхоў, малюнкаў да вершаў менавіта з пушкінскай шматслойнай гушчынёй фарбаў, эмацыянальных адценняў.
“Вянок”— не зборнік, а цэласная кніга паэзіі, што ўпершыню ў нац.паэзіі самасцвярджала свае як жанрава-структурныя асаблівасці, так і асноўны ўнутраны прынцып аб'яднання вершаў у адзінае мастацкае цэлае — канцэптуальную разгорнутасць, завершанасць паэтычнай думкі, своеасаблівы яе лірычны сюжэт.Асноўная грамадзянская тэма “Вянка”— тэма Радзімы. “Зачарованае царства” роднага краю радуе і засмучае паэта. Але ў нізцы аднайменнай назвы больш радуе. Паэта захапляе гармонія красы, разлітая ў прыродзе, і ён, як бы палемізуючы і з уласнымі песнямі жальбы,Шмат у чым працягам погляду ў мінулае быў і наступны раздзел “Вянка” — “Места”. Якім было самае агульнае ўяўленне аб Беларусі пачатку XX ст.? Беларусь мужыцкая, вясковая... Пераважна сялянскаю яна на той час сапраўды заставалася, але гэта не значыла, што такой яна была спакон веку. Багдановіч мысліў гістарычна: азіраючы старую, сярэдневяковую Беларусь, ён бачыў у ёй і гарады, слаўныя магдэбургскім правам, рамеснікамі, кніжнікамі.Зборнік «Вянок» — глыбока філасофская кніга. Паэт шукае “красу, і светласць, і прастор”, мацуе веру ў лепшае будучае народа, сваё адчувапне хараства прыроды і пачуццяў Чалавека. У гэтым, зразумела, было вельмі мала ад самой эпохі, у якую жыў паэт, ад той суровай, згрозлівай прозы, якая яе напаўняла.І ўсё ж паэт ад рэчаіснасці не адгароджваўся, ён быў з народам, з жыццём, якім яно было навакол. Гуманіст Багдановіч стаў песняром і сучаснай яму эпохі. Не сама краса станавілася ў гэтых выпадках зместам яго паэзіі, а гуманізм адносін паэта да жыцця.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-09-05; просмотров: 1959; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.223.32.230 (0.029 с.)