Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Язычніцкія вераванні на беларускіх землях. Разнастайнасць і разгалінаванасць паганства, яго асаблівасці.

Поиск

Да прыняцця хрысціянства ўсходнія славяне з’яўляліся язычнікамі ці паганцамі. Гэта значыць, што яны пакланяліся розным з’явам прыроды – агню, сонцу, месяцу, вадзе і г.д. Напярэдадні хрысціянізацыі склаўся пантэон багоў славян, якія мелі антропаморфны выгляд (выглядалі як людзі). Галоўныя багі – Пярун – бог грому, маланкі і вайны, Сварог – бог неба, Ярыла – бог сонца, Велес – бог-абаронца хатняй жывёлы. Цэнтрамі язычніцкай рэлігіі былі свяцілішчы – капішчы, дзе адбываліся малебны, ахвярапрынашэнні, у тым ліку і чалавечыя. Служкай паганскага культу быў жрэц – пасрэднік паміж людзьмі і багамі. Жрацы падтрымлівалі агонь на капішчах, бо агонь валодаў свяшчэннай ачышчальнай сілай. Сваіх нябожчыкаў славяне спальвалі на вогнішчы, а знатных – нават разам з жонкамі, рабамі і вялікай колькасцю прылад працы. Гэта гаворыць аб існаванні развітых уяўленняў пра жыццё пасля смерці.

Менавіта ў той час склаліся галоўныя святы славян, звязаныя з сельскагаспадарчым і каляндарным цыкламі, шанаваннем продкаў. Некаторыя з іх дайшлі да нашых дзён. Гэта зажынкі – пачатак уборкі ўраджаю, звязванне першага снапа і дажынкі – свята апошняга снапа; масляніца – свята адраджэння сонца ў пачатку вясны, калі пякліся бліны – сімвалы нябеснага свяціла. Культ шанавання продкаў увасабляецца ў святах Дзяды і Радаўніца. Новы год у славян пачынаўся з сакавіка месяца – гэта таксама было звязана з нараджэннем сонца, хуткім пачаткам сельскагаспадарчай працы.

 

27. Распаўсюджанне хрысціянства на беларускіх землях. Значэнне прыняцця хрысціянства.

Паганства ўжо не адпавядала патрэбам кіруючай вярхушкі Кіеўскай Русі. Суседнія дзяржавы і дзяржавы, з якімі ўсходнія славяне былі звязаны гандлёвымі сувязямі адмовіліся ад паганства на карысць хрысціянства ці мусульманства. Бабка Ўладзіміра Святаславіча, княгіня Вольга, прыняла хрысціянства ў Канстантынопалі разам з некаторымі прадстаўнікамі кіеўскай знаці. У Кіеве пад час княжання Святаслава дзейнічала Дзесяцінная царква, і шмат кіеўлян, што арыентаваліся на супрацоўніцтва з Візантыяй веравызнавалі хрысціянства па ўсходнім абрадзе.

Былі знаёмы з хрысціянствам у сям’і першага гістарычна вядомага полацкага князя Рагвалода. Нездарма Рагнеда аддала перавагу Яраполку, а не Ўладзіміру – першы спрыяльна адносіўся да хрысціян. Усе дзеці Рагнеды былі вядомы сваімі прыхільнымі адносінамі да хрысціянства. Пасля ліквідацыі гарэма Ўладзіміра Рагнеда пастрыглася ў манашкі, узяўшы імя Анастасія і жыла ў Заслаўі ў скіце, які, на жаль, так і не вырас у першы жаночы манастыр на Беларусі.

Афіцыйна Кіеўская Русь прыняла хрышчэнне ў 988 г. Ужо ў 992 г. у Полацку была заснавана епархія – царкоўная тэрытарыяльная адзінка, што кіравалася епіскапам. Была пабудавана першая царква ў імя Багародзіцы. Першымі епіскапамі былі грэкі (з Візантыі) ці балгары. У 1005 г. была заснавана Тураўская епархія. Абедзве епархіі ўваходзілі ў склад Кіеўскай мітраполіі. Самым вядомым тураўскім епіскапам быў наш славуты культурны дзеяч Кірыла Тураўскі (?-1183 гг.).

Распаўсюджванне хрысціянства ішло досыць марудна, яно хутка пранікала ў сем’і феадалаў і знаці, купецкага люду, але амаль не мела ўплыву ў сельскай мясцовасці, дзе па-ранейшаму шанавалі старых паганскіх багоў. Гэтаму спрыяла суседства беларускіх зямель з балцкімі плямёнамі, што веравызнавалі язычніцтва. Да таго ж, тут спрабавала распаўсюдзіць уплыў хрысціянства заходняга абраду. Яшчэ ў 1013 г. у Тураве дзейнічаў біскуп Рэйнберг з Калобжыц, што прыехаў разам з дачкой польскага караля Баляслава, жонкай тураўскага князя Святаполка Ўладзіміравіча. Хрысціянская царква юрыдычна была адзінай, але паміж заходняй і ўсходняй часткай яе існавалі вельмі напружаныя адносіны. Па загаду вялікага кіеўскага князя Ўладзіміра Рэйнберг быў зняволены ў Кіеве, дзе і памёр. У 1054 г. хрысціянская царква канчаткова падзялілася на праваслаўе і каталіцтва, што дало ідэалагічную падставу ў XIII ст. нямецкім рыцарам рабіць напады на славянскія землі – яны ваявалі супраць “схізматыкаў”, ератыкоў і неслі разам з агнём і крыжом “сапраўдную” веру – каталіцтва.

Яшчэ адзін з метадаў пашырэння хрысціянства – гэта заснаванне манастыроў. Паводле некаторых звестак, першыя манастыры ўзніклі ўжо ў X ст. Гэта полацкі манастыр св. Іаана Прадцечы (заснаваны Торвальдам Вандроўнікам) і пінскі Лешчынскі (заснаваны кіеўскім князем Уладзімірам). Але дасканала вядома пра манастыры на Беларусі толькі з XII ст. У Полацку гэта – жаночы св. Спаса і мужчынскі св. Багародзіцы (заснаваныя Еўфрасінняй Полацкай), Барысаглебскі ў Бельчыцах пад Полацкам. У пач. IIX ст. у Тураве быў заснаваны жаночы Варварынскі манастыр (заснавала Варвара, жонка Святаполка Ізяславіча) і Барысаглебскі (у ім знаходзілася рэзідэнцыя епіскапа). Манастыры карысталіся значнай падтрымкай ад князёў, частка манахаў і манахінь былі са знатных феадальных родаў.

28. Пісьменства і пісьмовыя помнікі на Беларусі ў раннім сярэдневякоўі.

Новым этапам у старажытнарускай культуры стала з яўленне пісьменства. 3 прыняццем хрысціянства Русь пазнаёмілася з культурнымі дасягненнямі развітых краін Еўропы і Усходу. Кніжная асвета заходніх зямель Русі ад самага пачатку мела хрысціянскую накіраванасць. Вакол царквы і манастыроў групаваліся тады адука-ваныя людзі. Так было не толькі на Полаччыне, але і на Кіеўшчыне, у Заходняй Еўропе, Візантыі.

Сталыя зносіны з Візантыяй узбагачалі старажытнарускую куль-туру. 3 грэчаскай мовы запазычаліся некаторыя словы (напрыклад, "тетрадь", "лампа"), рускім людзям даваліся грэчаскія імёны - Анд-рэй, Аляксандр, Георгій, Софія. На Русі перакладаліся грэчаскія кнігі на рускую мову. Былі сярод іх сачыненні пра стварэнне свету, біблейскіх герояў, аб рымскіх палкаводцах, жыціі святых і г. д.

Да сярэдзіны XI ст. на Русі разам з перакладнымі кнігамі з'яўляюцца і арыгінальныя творы, у тым ліку і першыя летапісы. У той час у Заходняй Еўропе гістарычныя хронікі, царкоўныя і іншыя кнігі пісаліся на незразу-мелай народу мове. На Русі кнігі адразу сталі пісаць на новай, гутарковай мове. Маюцца звесткі аб тым, што летапісы складаліся ў Полацку, Тураве, Новагародку.

Рэлігійнымі і культурна-асветніцкімі цэнтрамі на Русі былі манастьфы. У іх (ці пры іх) існавалі школы, ігісаліся і пераігісваліся кнігі, групаваліся адукаваныя людзі. У некаторых гарадах пры саборах існавалі вялікія бібліятэкі. Летаігісы паведамляюць аб такой бібліятэцы пры полацкім Сафійскім саборы. Вядома, што ўнучка полацкага князя Усяслава, Ефрасіння, пералісвала кнігі. Узорамі старажытных рукапісных кніг, знойдзеных на тэрыторыі Беларусі, з'яўляюцца: вядомае Тураўскае евангелле (XI ст.); Рэймскае евангелле (XI ст.), названае так па месцы знахо-джання ў муніцыпальнай бібліятэцы г.Рэймса ў Германіі; служэбнік Валаама Худынскага (канец XII - пачатак XIII ст.); Аршанскае еван-гелле (XIII ст.) і некаторыя іншыя. Асноўная частка старых рукапісных кніг загінула пры пажарах, была разрабавана ў перыяд міжусобных войнаў. Шмат помнікаў старажытнай культуры, у тым ліку кніг, было знішчана пазней езуітамі.

 

29. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы: Е. Полацкая і К. Тураўскі, А. Смаленскі і К. Смаляціч.

Клімент Смаляціч жыў у першай палове XII ст. Як паведамляе летапіс, гэта быў кніжнік, раўні якому не было на ўсёй Русі. Жыў ён у манастыры, але больш быў вучоным, чым манахам. У яго келлі побач з кнігамі Святога Пісання можна было знайсці і кнігі айцоў царквы (так звалі багасловаў, якія сфармулявалі дагматыку, правілы богаслу-жэння, законы ўнутраяага жыцця). 3 іх ён даведваўся пра антычных аўтараў: Гамера, Платона, Арыстоцеля. Паводле звестак, якія дайшлі да нас, Клімент быў вельмі працавітым аўтарам: ён напісаў шмат кніг, казанняў (пропаведзяў), пасланняў, тлумачэнняў. 3 усіх гэтых матэ-рыялаў да нашага часу дайшло толькі адно пасланне, напісанае Кліментам смаленскаму святару фаме. Сам Клімент (з 1147 па 1154 г. з'яўляўся мітрапалітам кіеўскім), як гэта бачна па накірунку яго думкі, прьггрымліваўся апошняга пункту гледжання.

Кірыла Тураўскі — другі прадстаўнік асветы XII ст. — паходзіў з сям'і заможных гараджан. Вучылі яго грэкі. Потым ён стаў манахам-пустэльнікам. Калі вызвалілася епіскапская кафедра ў Тураве, яго абралі епіскапам. Праваслаўная царква прылучыла Кірылу Тураўскага да ліку святых. Гэта быў не столькі кабінетны вучоны, колькі выдатны царкоўны аратар. Імя яго суст-ракаем у агульных курсах рускай літаратуры старажытнага перыя-ду. Прамовы Кірылы ўяўляюць сабой узоры царкоўнага красаэйоўства таго часу. Яго казанні і павучанні створаны на асновах візантыйскай рыторыкі. Сучаснікі далі яму назву Златавуста (задоўга да Кірылы жыў выдатны царкоўны аратар, адзін з айцоў усходняй (праваслаў-най) царквы Іаан (каля 350 - 407), якога за красамоўства назвалі Златавустам).

Ефрасіння, князёўна полацкая. Яна была ўнучкай полацкага князя-чарадзея Усяслава. Як Прыняўшы манаства, яна стала працаваць над ерапісваннем кніг. Вакол яе аб'ядноўваліся шматлікія паслядоўнікі асветы і кніжнасці. Манастыр, у якім жыла і працавала Прадслава-Ефрасіння, паступова стаў буйным рэлігійным і культурным цэнтрам, адкуль кнігі разыходзіліся па ўсіх заходніх землях Русі. У сталым узросце Прадслава здзейсніла паломніцтва ў Палесціну і Іерусалім. Там яна і памерла ў 1173 г. Мошчы Ефрасінні Полацкай знаходзяцца цяпер у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры, пабудаваным ёю (часткова захаваўся да нашых дзён). Такім чынам, багатая, яскравая і шматгранная культура Беларусі ў IX — XIII стст. стаяла ў шэрагу перадавых культур свайго часу, была часткай усходнеславянскай культуры. Яна заняла пануючае Месца ў Вялікім княстве Літоўскім.

Аўрамій Смаленскі. Калі Аўрамій дасягнуў сталага ўзросту, ён адмовіўся жаніцца i вырашыў прысвяціць сябе справе рэлігійнага служэння i асветы. Пасля смерці бацькоў раздаў усю ix маёмасць манастырам, цэрквам i бедным, а сам пайшоў у манастыр, размешчаны ў ваколіцах Смаленска, займаўся зборам i перапісваннем кніг. Пасля 30 гадоў манаскага служэння ў 1198 ён прыняў сан прэсвітэра i стаў шырока вядомы як прапаведнік i настаўнік не толькі для манаскай браціі, але i для недухоўных асоб. Аўрамій заклікаў смалян няўхільна прытрымлівацца маральных прынцыпаў хрысціянства, клапаціцца пра духоўнае ўдасканаленне жыцця, увесь час помніць пра Бога, маліцца дзень i ноч, каб не быць асуджаным на судзе Божым. Памёр ён да 1224, пражыўшы ў манастве 50 гадоў.

30. Архітэктура ранняга сярэдневякоўя. Полацкая, Віцебская і Гродзенская школ.

У сярэдзіне XI ст. у Полацку, следам за Кіевам і Ноўгарадам, быў пабудаваны старажытнейшы з вядомых на тэрыторыі Беларусі мураваны Сафійскі сабор. Ен меў шмат агульнага з наўгародскай Сафіяй. Будаўнічым матэрыялам былі плітачная цэгла і брукаваны камень. План храма адрозніваецца строгай сіметрыяй. Унутраная прастора падзяля-лася 16 слупамі на 5 уздоўжных нефаў1. Пасярэдзіне будынка змяш-чаўся галоўны купал, вакол якога групавалася яшчэ 4 меншых. Сцены ўнутры сабора былі распісаны фрэскамі і ўпрыгожаны мазаікай.

Хуткі рост гарадоў, рамёстваў і гандлю, распаўсюджанне хрысціянства стварылі ўмовы для далейшага развіцця мураванай архітэктуры. У XII ст. у Віцебску была пабудавана Благавеш-чанская царква (засталіся руіны). Яе рысы (незвычайная выцягну-тасць плана, 6 калон) нагадваюць заходнееўрапейскія базілікі2. Пазней базілікі былі паўтораны ў пабудовах Полацка, Гродна, Сма-ленска. У XII - XIII стст. у Полацку з'явіліся некалькі мураваных сабораў. Сярод іх - Спаскі, быў пабудаваны ў сярэдзіне XII ст. Непадалёк ад Полацка, у Бельчыцах, у XII ст. быў заснаваны манастыр.

У ім было не менш за 4 мураваныя саборы. Адзін з іх меў двух-скатны дах, на грэбені якога была выстаўлена драўляная галава, што сведчыць пра выкарыстанне ў мураванай архітэктуры традыцыйнага драўлянага дойлідства (Культура Древней Русн. М., 1966. С. 137 — 199).

Значнай своеасаблівасцю адрозніваюцца манументальныя збудаванні Гродна.'У старажытнарускі перыяд у горадзе было ўжо некалькі цагляных храмаў і грамадзянскіх збудаванняў. Най-болып яскравай рысай пабудоў Гро-дна была маляўнічасць афарм-лення фасадаў устаўкамі з каля-ровых шліфаваных валуноў. У XII ст. былі пабудаваны Барысаглебская (Каложская) царква на ўскраіне старажытнага Гродна, Крапасныя вежы, Ніжняя царква на тэры-торыі Гродзенскага дзядзінца, царква ў Ваўкавыску, якія стварылі яскравую і самабытную гродзенскую архітэктурную школу. Спалучэнне чырвонага фону

цаглянан кладкі з умураванымі рознакаляровымі керамічнымі пліткамі і паліраванымі камянямі надавала архітэктурным ансамблям Гродна маляўнічасць і непаўтор-насць.

На тэрыторыі Беларусі вядома яшчэ адно збудаванне - царква ў Тураве, архітэктурныя формы і будаўнічая тэхніка якой дазваляюць датаваць яе сярэдзінай або другой паловай XII ст. Рэшткі яе, выяўленыя пры раскопках на Тураўскім гарадзішчы, даюць падста-ву меркаваць, што гэта быў шасціслуповы трохапсідны1 храм, які меў хоры. Царква была збудавана з плінфы спосабам раўнаслойнай муроўкі на растворы з дамешкай цамянкі (дробна тоўчанай цэглы).У XIII ст. умовы для манумен-тальнага будаўніцтва натэрыто-рыі Беларусі істотна змяніліся. У сувязі з драбленнем Полацкай зямлі на ўдзелы і палітычным аслабленнем самога Полацка тут прак-тычна прыпыняецца манументальнае культавае будаўніцтва. Пачынаюць пераважаць абарончыя збудаванні, што звязана з узмац-неннем ваеннай пагрозы з боку крыжакоў і татар. У апошняй чвэрці XIII ст. у Камянцы (каля Брэста) была ўзведзена 30-метровая вежа абарончага значэння — Белая вежа, якая захавалася да нашага часу. Круглая ў плане, яна мае 5 ярусаў з байніцамі на кожным з іх. Ёсць звесткі пра тое, што такія вежы былі ў Гродне, Тураве, Новагародку і, магчыма, у Полацку.

 

31. Выяўленчае і прыкладное мастацтва ранняга сярэдневякоўя.

У заходніх землях Русі вышэйшага ўзроўню дасягнуў фрэскавы жывапіс, які атрымаў самастойнае развіццё, увабраўшы багатыя на-еодныя традыцыі, лепшыя здабыткі візантыйскіх мастацкіх школ. Ен быў шырока выкарыстаны ў полацкіх Сафійскім і Спаскім саборах, у храмах Бельчыцкага манастыра, віцебскай Благавешчанскай і гро-дзенскай цэрквах. Яго сюжэты — фігуры святых, ілюстрацыі да евангельскіх і біблейскіх сказанняў.

Шырокае развіццё на беларускіх землях атрымала прыкладное ма-стацтва. Нават звычайныя прадметы з дрэва, косці, гліны, металу ўпрыгожваліся разьбой, інкрустацыяй. Своеасаблівая ў гэтым сэнсе прыгажосць керамікі XI - XIII стст. У ёй мы не знойдзем яскравасці маляўнічых спалучэнняў эмалі, пераліваў сонечнага спектра шкла. Яе прыгажосць выяўлялася ў строгасці і стрыманасці каляровых гучанняў, у шурпатасці, аксамітнасці груба зробленай фактуры.

Трохі іншы характар мелі прадметы, прызначаныя для феадаль-най арыстакратыі, заможных гараджан. Яны часта ўпрыгожваліся выявамі фантастычных звяроў і птушак, выкананымі ў асаблівай манеры — "звярыным стылі". Любімымі сюжэтамі старажытнарускага прыкладнога мастацтва былі геральдычныя львы. Узорамі тонкай

разьбы па каменю і косці з'яўляюцца шахматныя фігуркі, знойдзеныя ў Гродне і Ваўкавыску.

Пра высокае мастацкае майстэрства тагачасных умельцаў гавораць прадметы хрысціянскага культу. Сярод іх вылучаюцца найтанчэйшай мастацкай разьбой каменныя абразкі з шэрага шыферу, знойдзеныя ў час раскопак на гарадзішчы Мінска ў 1957 г. Адзін з гэтых абразкоў выяўляе ўшанаваных у старажытнасці святых у поўны рост з фігурай Хрыста ў верхняй частцы. Што да характарыстыкі выяўленых асоб, спосабу разьбы па каменю, выразу твараў, дык ва ўсіх выразна пра-яўляюцца асаблівасці народнага мастацтва з яго непасрэднай перада-чай навакольнага свету. Твары і аблічча святых у многім нагадваюць нам беларускіх сялян. Каштоўнасць абразкоў абумоўлена тым, што ў дадзеным выпадку мы маем своеасаблівае зліццё майстэрства стварэння абразоў, запазычанага з Візантыі і паўднёваславянскіх краін, з пры-звычаенасцю і вопытам апрацоўкі дрэва і каменя, якая спрадвеку існавала сярод народа і паходзіла ад перыяду першабытнага грамадства.

Для стварэння прадметаў хатняга побыту, зброі, прылад працы і ўпрыгажэнняў выкарыстоўваліся розныя металы: жалеза, бронза, медзь, срэбра, золата. Тэхніка іх апрацоўкі ў XI - XIII стст. дасяг-нула высокага ўзроўню. У беларускіх гарадах былі распаўсюджаны амаль усе вядомыя ў Еўропе тэхнічныя спосабы апрацоўкі металаў:

плаўка, ліццё, коўка, залачэнне дроту, гравіраванне, упрыгожванне металічных вырабаў эмаллю, чарненнем.

Помнікі прыкладнога мастацтва нешматлікія. Але і тое невялікае, што захавалася да нашага часу, сведчыць пра высокі ўзровень гэтага віду мастацтва ў нашых продкаў. Мы маем на ўвазе найперш крыж Ефрасінні Полацкай, створаны мясцовым майстрам Лазарам Богшам.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 963; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.144.252.243 (0.014 с.)