Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Айчынная і замежная гістарыяграфія, аналіз крыніц па гісторыі вклСодержание книги
Поиск на нашем сайте
1. Афіцыйная гіст. Расійскай школа 19 ст., якая даследавала пераважна пытанні дзярж.-паліт. развіцця і царкоўна-рэлігійныя працэсы, разглядала гіст. развіццё ВКЛ з пункту гледжання агульнарускага адзінства. У якасці вядучай ідэі ў працах М.Устралава, М.Каяловіча, П.Бранцава, М.Пятрова, І.Малышэўскага і інш. сцвярджаецца гал. роля зах.-рус. зямель у стварэнні і грамадска-палітыч. развіцці ВКЛ да канца 14 ст. Пасля шэрага уній з Польшчай, на думку названых гісторыкаў, «рускія землі» трапілі пад іншаземна-каталіцкі прыгнёт і далейшая іх гісторыя развівалася пад знакам усёпаглынальнага імкнення да аб'яднання з праваслаўнай Расіяй. 2. Маскоўска-кіеўская гістарычная «дзяржаўная» школа канца 19-пач.20 ст. (М.Любаўскі, I Лапа, У.Пічэта. Ф.Леантовіч і інш.) адышла ад самадзяржаўна-праваслаўнай традыцыі ў трактоўцы гіст. лёсу ВКЛ. Яна прызнала вядучую ці значную ролю славяскіх і перш за ўсё беларускіх зямель у стварэнні і развіцці ВКЛэ З. У савецкі час у працах бел. і расійскіх гісторыкаў праправаслаўна-русафільская канцэпцыя гісторыі бел. народа часоў ВКЛ запанавала ў гістарыяграфіі. Бел. землі ў складзе ВКЛ уяўляюцца імі падначаленай і эксплуатаванай літоўскай знаццю краінай (Пашута У.Ц., Флора Б.М, Харашкевіч Г.Л.), а каталіцтва сюды нічога, аккрамя крыві, найцежэйшай эксплуатацыі ды цемрашальства не прыносіла (Я.Мараш, Т.Блінова). 4. Польская гістарыяграфія мела дыяметральна процілеглы погляд на ролю каталіцтва і ўплываў на паліт. развіццё ВКЛ заходняга яго суседа. Ад працы І.Лялевеля «Гісторыя Літвы і Русі ааж да Люблінскай уніі з Польшчай 1569 г.» (Познань, 1844) паступова складвалася думка аб рашаючай і лёсавызначальна-місіянерскай ролі Польшчы для эканам., дзярж.-прававога і культурнага развіцця ВКЛ з канца 14 ст. (С.Кутшэба, Ю.Ярашэвіч, А.Галецкі і інш.). 5. Літоўская гістарыяграфія. Прадстаўнікі гіст. навукі Літвы лічаць свой этнас адзіным фундаментам магутнай сярэдневяковай дзяржавы і вызначальнікам яе ўнутранай і знешняй палітыкі. Прыкладна такая ацэнка для ўсёй літ. гістарыяграфіі ад працы Т.Нарбута «Сстаражытная гісторыя літоўскага народа» (Т.1-9. Вільня, 183 5-41) да абагульняльнай «Гісторыі Літоўскай ССР» (Вільнюс,1978). 6. Украінская савецкая гістарыяграфія згодна блаславёнай з Масквы канцэпцыі цалкам паадпарадкавала свой этнас у 13-14 ст. «лнтовскнм князьям». 7. На нацыянальна-незалежніцкім грунце будуюць свае высновы бел. гісторыкі, якія працавалі і працуюць у гады адраджэння і ўздыму бел. нацыянальнай ідэі, ці тыя, што захоўвалі яе, знаходзячыся ў эміграцыі (М.Доўнар-Запольскі, М.Ермаловіч, Я.Найдзюк і інш.).3 іх пункту гледжання стварэнне літоўскай сярэдневяковай дзяржавы адбывалася на сучасных беларускіх землях, ВКЛ з'яўляецца дзяржавай беларускай, у якой унутраная і знешняя палітыка адпавядала "у асноўным і пераважна" інтарэсам беларускага народа.
33. Прычыны і перадумовы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага. Уплыў унутраных і знешніх абставін. Аб’яднанне беларускіх і літоўскіх зямель у адну дзяржаву – вынік сацыяльна – эканамічных з’яў, якія адбываліся ў той час (развіццё сельскай гаспадаркі, узмацненне феадальнай эксплуатацыі, рост гарадоў і г.д.). – унутраныя. Адна частка (лета – літоўцы) адставала ад другой (усходнія славяне) у сацыяльным і палітычным развіцці. Знешнія абставіны: небяспека з боку нямецкіх рыцараў і татара – манголаў. Падмуркам дзяржаваўтваральных працэсаў, якія абумовілі ўзнікненне беларуска – літоўскай дзяржавы быў дасягнуты ўзровень сацыяльнага і эканамічнага развіцця усходнеславянскіх зямель у Верхнім Падняпроўі.Р осквіт і ўзвышэнне Наваградка: Працэс утварэння асновы ВКЛ пачаўся ў сярэдзіне 13 ст. з узнікненнем на землях Верхняга і Сярэдняга Панямоння дзяржавы, якая ў летапіс мае розныя назвы – “Літва”, “княства Літоўскае”, “княства Літоўскае і Наваградскае”. Гэты працэс скончыўся ў другой палове 14 ст., калі канчаткова сфарміравалася тэрыторыя гэтай дзяржавы. Новая дзяржава пачала складвацца вакол Наваградка. Даволі развіты цэнтр рамяства і гандлю, Па ўзроўні знаходак прадметаў роскашы, унікальных вырабаў рамяства, рэчаў замежнага паходжання горад стаяў на ўзроўні буйных гарадоў Усходняй Еўропы. Горад не быў закрануты крывавымі падзеямі барацьбы з захопнікамі. Тут было адносна спакойна жыць. “Літва Міндоўга” Назва “ Літва ” упершыню ў пісьмовых крыніцах упамінаецца пад 1009 г. у запісах невялікага нямецкага горада Кведлінбурга. У літоўцаў да 13 ст. не было гарадоў і пісьменнасці, але існаваў падзел на знаць і просты народ, існавала рабства ў пачатковым выглядзе. У “ Аповесці мінулых часоў ” пра Літву паведамляецца пад 1040 г., калі кіеўскі князь Яраслаў Мудры заваяваў землі Літвы і прымусіў яе плаціць Кіеву даніну. Месцазнаходжанне гістарычнай Літвы: -- польскі гісторык Г.Лаўмянскі і літоўскія даследчыкі – усходняя частка сучаснай Літоўскай Рэспублікі. -- М.Ермаловіч у манаграфіі “Старажытная Беларусь” (1990) – Верхняе Панямонне на тэр-і сучаснай Беларусі (Наваградак, Слонім, Менск). -- А.Краўцэвіч у манаграфіі “Стварэнне Вялікага княства Літоўскага” (1998 г.) – тэрыторыя сучасных усходнелітоўскіх і суседніх паўночна – заходніх беларускіх зямель. Летапіс згадвае “ Літву Міндаўга ” пад 1235 г. Міндаўг быў з літоўскіх племянных князёў. У 20 – 30-х гг. 13 ст. ён здолеў падпарадкаваць сваёй уладзе значную частку літоўскіх плямён. У “Хроніцы Быхаўца” гаворыцца, што Міндоўг адных сваіх сапернікаў забіў, другіх выгнаў з Літвы і “ пачаў княжыць адзін ва ўсёй зямлі Літоўскай і вельмі гэтым ганарыўся, меў славу і гонар вялікі і не цярпеў супраць сябе нікога ”.
34. Працэс станаўлення Вялікага княства Літоўскага ў ХІІІ ст Супраць Міндоўга працягвалі барацьбу яго ворагі з Літвы. У сяр. 40-х гг. 13 ст. Міндоўг пацярпеў паражэнне ў барацьбе з крыжакамі. Ён аслабеў і супраць яго выступілі сапернікі. У выніку Міндоўг пакінуў Літву з часткай сваёй дружыны і прыхільнікамі – князямі. Уцёк у Наваградак. Тут ён стаў княжыць са згоды жыхароў горада У канцы 40-х – пачатку 50-х гг. Міндоўг адваёўвае ў сваіх сапернікаў Літву і далучае яе да Наваградка. Каля 1248 г. супраць Міндоўга склалася магутная кааліцыя на чале з галіцка – валынскімі князямі Данілай і Васількам, пляменнікам Міндоўга Таўцівілам. Да яе далучыўся Лівонскі ордэн. Міндоўг ідзе на перамовы з крыжакамі. Прымае каталіцкую веру. У 1253 г. карануецца ў Наваградку і прымае тытул караля. Ён ваюе 5 гадоў з галіцка – валынскімі князямі. У 1263 г. Міндоўг быў забіты з двума малалетнімі сынамі сваім слугою, якога падкупілі літоўскія князі. Сын Міндоўга Войшалк (1263 – 1267) стаў княжыць у Наваградку. Войшалк пачаў княжыць ва ўсёй зямлі Літоўскай. Ён таксама быў забіты. Вялікім князем стаў Шварн (1267 – 1270?). Трайдэн (1270 – 1282) – новы князь. Усобіцы пачалі заціхаць. Ён усталяваў уладу ва ўсім Верхнім Панямонні – перашапачатковай тэрыторыі ВКЛ. Віцень (каля 1295 – 1316). Пры ім тэрыторыя ВКЛ пачала пашырацца. Была далучана Берасцейская зямля (1315 г.). Паводле Густынскага летапісу, князь Віцень, калі пачаў княжыць у Літве, “прыдумаў сабе герб:... рыцар збройны на кані мячом, якога называюць Пагоня”. 35. Вялікае княства Літоўскае – цэнтр збірання беларускіх і іншых усходнеславянскіх зямель (канец ХІІІ – 60-я гг. XIV ст.). Другі этап фарміравання дзяржавы, які пачаўся з канца ХІІІ ст. (ад часу Віценя – да 60-х гг. ХIV ст., дзейнасці Альгерда па пашырэнні тэрыторыі дзяржавы). За гэты час да ядра дзяржавы, якое ўтварылася ў верхнім Панямонні (Літва), былі далучаны астатнія тэрыторыі беларускіх зямель, якія выступалі пад назваю “Русь”. Такім чынам уся тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага. Віцень (каля 1295 – 1316). Паводле Густынскага летапісу, князь Віцень, калі пачаў няжыць у Літве, “прыдумаў сабе герб:... рыцар збройны на кані мячом, якога называюць Пагоня”. Яму ўдалося дасягнуць адзінства дзяржавы. Пры ім тэрыторыя ВКЛ пачала пашырацца. На другім этапа ВКЛ паўставала як дзяржава федэратыўнага тыпу. Ядром ВКЛ сталі балта – літоўскія і ўсходнеславянскія землі (верхнесярэдненёманская терэторыя). Спрыяла інтэграцыі: -- знешнія ворагі (крыжакі і мангола – татары) -- цяжкае існаванне 20 малых княстваў, імкненне да аб’яднання невялікіх княстваў, якія ўтварыліся пасля распаду Полацкага і Турава – Пінскага княстваў. Шляхі ўваходжання: -- дагаворна – дабраахвотнае ўваходжанне: Полацкая зямля пачала трапляць пад уладу Літвы з сяр. ХІІІ ст. У гэты час у Полацку княжыў пляменнік Міндоўга Таўцівіл. У другой палове ХІІІ ст. у полацкія землі пачалі перасяляцца немцы. Яны прымусам насаджалі каталіцызм. Палачане звярнуліся за дапамогай ў 1307 г. да вялікага князя літоўскага Віценя. Немцы былі прагнаны, а Полацк канчаткова ўвайшоў у склад ВКЛ. Т.ч. зямля ўвайшла са згоды мясцовага баярства і купецтва.-- шлюбныя сувязі: Альгерд – зяць віцебскага князя Яраслава (1318 г.), жанаты на яго дачцэ Марыі). У 1320 г. пасля смерці Яраслава Васількавіча Альгерд стаў віцебскім князем – у пачатку 14 ст. (1426 г.) Мінскае княства У гэты ж час -- Пінская і Брэсцкая землі (1315 г.).-- ваенна – палітычны ўціск (Падняпроўе так далучылася, баючыся мангола – татараў ) Да сяр. XV ст. афіцыйная назва была Вялікае княства Літоўскае і Рускае Пазней (пасля Грунвальдскай бітвы) – Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Тэрмін “Літва” – Верхняе і Сярэдняе Панямонне “ Русь” – Верхняе Падзвінне і Падняпроўе. “Жамойць” Барацьбу супраць вярхоўнай улады з боку знаці балцкіх зямель вытрымаў Віцень. Віцень увёў агульнадзяржаўны герб “Пагоня”. Пры Гедыміне (1316 – 1341) значна ўмацаваліся межы дзяржавы. Уздоўж іх былі ўзведзены магутныя крэпасці. У 1323 г. сталіца была перанесена ў Вільню. У Гедыміна мяняўся тытул (ганаровае званне, якое прысвойваецца знатным асобам): “кароль Літвы і Русі”, “кароль літоўцаў і многіх рускіх”. Дзяржава стала называцца “Вялікае княства Літоўскае і Рускае”. 1331 г. – бітва з крыжакамі на р.Акмяне. Паражэнне немцаў. Спрыяў каталіцызму і праваслаўю. Сам быў язычнікам. Загінуў пад час штурму крыжацкага крэпасці Баербург ў 1341 г. Па іншых звестках – атручаны пры спробе другі раз ахрысціць язычнікаў у каталіцтва пры дапамозе чэшскіх святароў. Пасля гібелі Гедыміна ў 1341 г. трон заняў па волі бацькі сярэдні сын Яўнуцій (1341 – 1345). У 1345г. яго скінуў старэйшы сын Гедыміна Альгерд. Яўнуцій збег з-пад варты і ўцёк у Смаленск а затым – у Маскву. Праз 2 гады вярнуўся. Памірыўся з братамм і атрымаў у валоданне Заслаўе. Альгерд (1345 – 1377) Маскоўскі летапіс: “ён не піў ні віна, ні піва, меў вялікі розум і падпарадкаваў многія землі. Спрытна рыхтаваў свае паходы, ваяваў не столькі колькасцю (людзей), колькі ўменнем.” Паходы супраць маскоўкага князя Дзмітрыя Іванавіча (Данскога). Двойчы войска даходзіла да Маскоўскага Крамля. Вынік – далучэнне Смаленскіх і Бранскіх зямель да ВКЛ. Альгерд і Яўнуцій былі яшчэ пры жыцці бацькі Гедыміна хрышчаны ў праваслаўную веру, аднак былі раўнадушныя да рэлігіі. Пасля смерці Альгерда вялікім князем стаў яго сын Ягайла (1377 – 1381, 1382 – 1392). Ён арыштаваў і пасадзіў у вежу свайго дзядзьку (брата Альгерда) Кейстута. Там Кейстута задушылі. (Кейстут быў вялікім князем у 1381 – 1382 гг.) Уладу Ягайлы не прызналі полацкі князь Андрэй (сын Альгерда), Вітаўт (сын Кейстута, у той час – князь у Гродна), які ўцёк ў Прусію да крыжакоў. Полацкі князь Андрэй вымушаны быў пакінуць Полацк. Заключыў саюз з маскоўскім князем Дзмітрыем Іванавічам. У 1380 г. удзельнічаў разам са сваім братам Дзмітрыем Альгердавічам ў Кулікоўскай бітве на баку Масквы. Ягайла выступіў на дапамогу татарам, але не паспеў. Праз некалькі гадоў Андрэй адваяваў Полацк. Пазней перайшоў на службу да Вітаўта.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 549; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.149.249.84 (0.008 с.) |