Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Гарады і гарадское насельніцтва, рамяство і гандаль у XIV- першай палове XVіі ст.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Гарады. У 14 – 16 ст ст. адбываецца рост гарадоў. Гарадское насельніцтва расло галоўным чынам за кошт сялян – уцекачоў, збегшых ад запрыгоньвання. Асабліва прыцягвалі гарады тых людзей, якія валодалі рамеснымі навыкамі. Большасць насельніцтва горада складалі рамеснікі розных спецыялнасцяў і гандляры. Жыхароў гарадоў называлі мяшчанамі, гэта значыць жыхары "места" – горада. Прывілеяванымі жыхарамі горада былі багатыя слаі купецтва; вярхушка рамесных цэхаў; некаторыя прадстаўнікі феадальнага саслоўя, што жылі ў горадзе; прадстаўнікі духавенства. Значэнне веча ў жыцці горада паступова памяншалася. Вялікія князі літоўскія прызначалі ў гарады сваіх намеснікаў якія называліся войтамі. Да іх пераходзіла кіраванне гарадамі. З канца 14 ст. многім беларускім гарадам пачынаюць даваць Магдэбургскае права г. зн. права на незалежнасць і самакіраванне (далей МП). У канцы 16 ст. магдэбургскае права было дадзена амаль усім гарадам Беларусі. Насельніцтва горада Абірала гарадскі магістрат на чале з бурмістрам. Магістрат ажыццяўляў кіраванне горадам. Магістрат падзяляўся на раду і лаву. Рада – адміністрацыя, лава – суд. У горадзе з МП лавай кіраваў войт. Войт гэта адзіная пасада ў горадзе з МП якая не абіралася а прызначалася Вялікім князем. Магістрат размяшчаўся ў спецыяльным будынку Ратушы. Рамеснікі горада аб’ядновываліся ў цэхі. Цэх гэта рамесніцкая арганізацыя каторая выконвала тры функцыі 1. Сачыла за тым каб паміж рамеснікамі ў межах цэха не было канкурэнцыі. 2. Сачыла за якасцю прадукцыі. 3 Сачыла за працэсам навучання прафесіі. Цэх ўзнчальваў выбарны цэхмістр. Паўнапраўнымі членамі цэха былі майстры. Рамеснікі якія авалодалі прафесіяй але не здалі яшчэ экзамен на майстра, а значыць не мелі ў цэху ніякіх правоў называліся падмайстрамі. Самай ніжэйшай ступенню цэхавых рамеснікаў былі вучні якія навучаліся прафесіі. Каб стаць майстрам трэба было зрабіць тры рэчы: 1. зрабіць штуку (шэдэўр) – нейкі выраб які дэманстраваў высокі ўзровень майстэрства прэтэндэнта, 2. унесці пэўную суму грошай у агульную касу цэха, 3. наладзіць гулянку для ўсіх удзельнікаў цэха. Многія рамеснікі не жадалі ўступаць у цэх. Яны назывліся партачамі. Лічылася, што партачы не умеюць якасна працаваць. Таму слова партачыць значыць – працаваць дрэнна, псаваць сыравіну. Партачы з дазвола феадала сяліліся на юрыдыцы і працавалі там. Юрыдыка гэта раён горада з МП на каторы не распаўсюджвалася ўлада Магістрата. Яна належыла феадалу на зямлі каторага знаходзіўся горад. Купцы аб’ядноўваліся ў гільдыі. Гэта арганізацыі нападобіі рамесніцкіх цэхаў. нядбайных і дрэнных купцоў выганялі з гільдыі і называлі разгільдзяямі. Купцы, што займаліся замежным гандлем называліся гасцямі, купцы, што займаліся рознічным гандлем называліся прасоламі. 58. Магдэбургскае права ў беларускіх гарадах, яго асаблівасці. 3 XIV ст. Магдэбургскае права распаўсюдзілася і на гарады ВКЛ, што азначала ўключэнне нашых гарадоў у агульнаеўрапейскі кантэкст эканамічнага і грамадскага жыцця. Жыхары гарадоў, якія атрымлівалі Магдэбургскае права, вызваляліся ад феадальных павіннасцей, ад суда і ўлады ваяводаў, старостаў і інш. дзяржаўных службовых асоб. Прывілеі на самакіраванне, што выдаваліся за подпісам вялікага князя, ні ў якім разе не супярэчылі традыцыйнаму мясцоваму праву, а пазней – беларускім гульназемскім законам і тым больш не адмянялі іх. Яны толькі пашыралі і паглыблялі старасвецкае звычаёвае права, а з часам і агульнадзяржаўнае заканадаўства, улічваючы менавіта спецыфіку гарадскога жыцця. Такім чынам, магдэбургскае права было па сутнасці толькі своеасаблівым адгалінаваннем тагачасных законаў Вялікага Княства Літоўскага. А паколькі не ўсе нашыя гарады жылі паводле самакіравання, то магдэбургскае права можна назваць яшчэ й адметным накірункам тагачаснага беларускага гарадскога права. Паводле граматаў на Магдэбургскае (па-старабеларуску Майдэборскае, Майтборскае) права ў гарадзе ствараліся органы самакіравання, незалежныя ад ваяводаў і старастаў. Гарадское кіраваньне ўзначальваў войт, прызначаны вялікім князем. Разам з ім дзейнічала гарадская рада. Дзейнасьць рады ў фінансавай сферы кантралявалася выбарным органам з мужоў паспалітых, або прысяглых. Існаваў уласны судовы орган па крымінальных справах — лава, куды ўваходзілі лаўнікі пад старшынствам войта. Штодзённымі справамі займаліся бурмістры, якія па сканчэньні паўнамоцтваў рабілі справаздачу перад радай, а пазней — на агульным сходзе гараджан. Бурмістарскі суд, куды ўваходзілі бурмістры з радцамі, разглядаў грамадзянскія справы. Гарадская рада і лава разам складалі магістрат. У судовай практыцы магістратаў Беларусі разам з Магдэбурскім выкарыстоўваліся нормы агульнадзяржаўнага права — Статутаў ВКЛ Атрыманьне горадам магдэбурскага права вылучала яго з мясцовай феадальна-адміністрацыйнай сістэмы, падпарадкоўваючы вялікаму князю. Статус ягоных жыхароў істотна падвышаўся: яны рабіліся вольнымі, набывалі права на зямельную ўласнасць, вызваляліся амаль ад усіх феадальных павіннасьцяў — нарыхтоўкі сена, выдзялення фурманак і інш., якія неслі дагэтуль разам з сялянамі воласці, ад суда і ўлады дзяржаўных службовых асобаў. Дазвалялася будаваць у горадзее ратушу, мець крамы, мануфактуры, загадваць вагамі і мерамі, будаваць млыны, лазьні і г. д. Прадугледжваліся і пэўныя гандлёвыя ільготы.Магдэбургскае права мелі каля 60 гарадоў і мястэчак Беларусі. 26 ліпеня 1511 года на брэсцкім сейме Навагрудку было дадзена Магдэбурскае права – права на самакіраванне. (Сёння гэты прывілей знаходзіцца ў Нацыянальным гістарычным музеі Літоўскай Рэспублікі ў Вільнюсе.). Тады, у пачатку XVI стагоддзя, Наваградак лічыўся адным з асноўных гарадоў у Вялікім княстве Літоўскім, з 1507 года стаў ваяводскім цэнтрам з добра развітымі рамествамі. Згодна з прывілеем 1511 года, ў Навагрудку ўсталёўвалася структура самакіравання, якая была абумоўлена статутамі магдэбургскага права. Уводзіліся пасады войта, бурмістраў, радцаў і лаўнікаў. У Навагрудку колькасць гарадскіх службоўцаў вызначана ў фундацыйным прывілеі: войт, 2 бурмістры, 6 радцаў, 8 прысяжнікаў. Гараджане вызваляліся ад вялікакняжацкай улады і падсуднасці. Ім гарантавалася эканамічная дзейнасць і ўласнасць. У другой палове XVIII ст. многі беларускія гарады страцілі гэтае права. Аднак Навагрудку Канстытуцыя Варшаўскага сейма 1776 года яшчэ раз пацвердзіла магдэбургскае права, бо горад “ва ўсіх адносінах задавальняў справу вырашэння публічных судоў… І гэта патрэбна было для яго вартасці”. На Беларусі Магдэбургскае права скасавана паводле ўказаў Кацярыны II. У заходняй Беларусі — у снежні 1795. 59.Сацыяльнае становішча гарадскога насельніцтва. Рост сацыяльных супярэчнасцяў. Насельніцтва гарадоў фарміравалася за кошт беглых сялян, а таксама з рамеснікаў, пераселеных феадаламі ў горад. Сярод жыхароў гарадоў большасць (каля 80%) складалі беларусы. Акрамя іх, жылі рускія, украінцы, літоўцы, палякі, яўрэі, немцы, татары. Большую частку насельніцтва складалі рамеснікі і гандляры. Яны называліся мяшчанамі. Рамеснікі адной спецыяльнасці былі аб’яднаныя ў цэхі. Яны ствараліся з мэтай абароны грамадскіх, палітычных і маёмасных правоў горада. Гэта былі своеасаблівыя манапалізаваныя структуры, якія дапамагалі рамеснікам пазбегнуць канкурэнцыі, а таксама засцерагчы мясцовы гарадскі рынак ад вырабу іншагародніх і іншаземных рамеснікаў. Падчас ваенных дзеянняў цэхі пераўтвараліся ў вайсковыя атрады. У 16 ст. выразна праявіў сябе падзел грамадства на багатую вярхушку з купцоў і цэхавых майстроў і гарадскую беднату – “ людзей рабочых”. “лёзных”, “наймітаў”, “гульцяёў ”. Найбольш значнымі гарадскімі выступленнямі былі выступленні рамеснікаў і гарадской беднаты ў Магілёве ў 1606 – 1608 гг. і 1610 г. Магілёўскія рамеснікі на чале са Стахорам Мітковічам, Пятром-кавалём, Мікітам-ганчаром, Ходкам Багдановічам выступілі супраць гарадской рады і ліквідавалі яе. Больш за два гады горадам кіравала “рамесніцкая” рада. У 1608 г. шляхам подкупу т пагрозаў яна была скінута.Ходку Багдановіча пакаралі смерцю. У 1610 падняліся зноў. Няўдача. Пецярых кіраўнікоў – Івана Харкавіча, Міхаіла Чабатара, Лаўра Міхайлавіча, Мікіту Мількавіча, Гаўрылу Іванавіча – пакаралі смерцю на Ільінскай гары ў Магілёве. Дваіх рамеснікаў – Максіма Тальбушу і Ісая Шчэнскага – прысудзілі да 12-тыднёвага зняволення. Пасля гэтага іх катавалі ля ганебнага слупа і выгналі з горада, забараніўшы выбіраць месца жыхарства бліжэй за 30 міль ад яго.
60. Перадумовы і прычыны складвання беларускай народнасці. В ХШ-ХУ1 в.в. ускорился процесс этнической консолидации, создания предпосылки для возникновения белорусской народности. Начало ему было положено еще в период существования союзов племен и создания на территории Беларуси Полоцкого, Туровского, Смоленского и других княжеств. Однако при натуральном характере производства и слабости политического объединения население отдельных территорий на долгое время сохранило ряд особенностей в языке, обрядах, культуре и хозяйственном укладе.
Возникшая угроза со стороны крестоносцев и монголо-татар, дальнейшее социально-экономическое развитие ускорили процессы централизации и обусловили вхождение белорусских земель в состав ВКЛ, в рамках которого в ХУ1 в. завершилось формирование белорусской народности. В образовании народности важную роль сыграл социально-экономический фактор: развитие товарно-денежных отношений, укрепление экономических связей единого внутреннего рынка. Начавшееся экономическое оживление способствовало преодолению локальной замкнутости отдельных территорий, вело к тому, что вокруг городов создавались своеобразные хозяйственные центры. С предоставлением городам Магдебургского права повысилась их роль как важнейших центров политической и культурной жизни народа. Дальнейшее развитие феодальных отношений, утверждение крепостничества содействовали консолидации многочисленных категорий населения в сословия с общими правами и обязанностями для каждого из них. Ведущая роль принадлежала шляхетскому сословию. Особым сословием было духовенство. Формируется сословие крестьян и мещан (жителей городов и местечек). Этот процесс содействовал установлению более широких связей в рамках каждого сословия и между ними. В образовании белорусской народности определенную этноконсолидирующую роль сыграл конфессионный фактор. Религиозные противоречия активизировали укрепление разных форм самосознания населения. Признак веры становился своеобразным признаком народа. Большинство населения Беларуси придерживалось православия. Борьба между католиками и православными за равные права участвовать в решении государственных дел, ущемление православного духовенства - все это являлось частью борьбы за самобытность белорусского народа. Формировался менталитет белоруса, для которого были характерными религиозная и национальная толерантность. Развитие этнического самосознания привело в тому, что в ХУ1 в. за белорусскими землями, расположенными в бассейне Западной Двины и Днепра, закрепилось название «Белая Русь»
61.Фарміраванне асноўных этнічных прыкмет сярэдневяковай беларускай народнасці. У XVI ст. завяршаецца перыяд фарміравання беларускай народнасці. Народнасць – форма моўнай, тэрытарыяльнай, эканамічнай і культурнай супольнасці людзей, якая ўтвараецца гістарычна ў выніку кансалідацыі, зліцця плямён і папярэднічае ўтварэнню нацыі. На фарміраванне беларускай народнасці ўплываў шэраг фактараў. 1. Адзіная этнічная тэрыторыя Этнічная тэрыторыя – гэта землі, якія заселены і абжыты пэўным народам. Паміж Літвой і Беларуссю мяжа прайшла па лініі Мерач-Трабы-возера Свір. Паўночная мяжа праходзіла на поўнач ад Браслава, Езярышча, Нешчарды – па граніцы ВКЛ з Лівонскім Ордэнам, Псковам і Ноўгарадам. Мяжа з Польшчай праходзіла па Заходняму Падляшшу, а з Украінай – па Палессю. Самымі рухомымі былі ўсходнія межы. У перыяд максімальнага пашырэння ВКЛ у працэс фарміравання беларускай народнасці былі ўцягнуты землі Браншчыны і Смаленшчыны. 2. Грамадска-палітычныя ўмовы. Землі Беларусі знаходзіліся ў складзе адзінай дзяржавы – ВКЛ. Гэтая магутнейшая еўрапейская дзяржава магла забяспечыць неабходныя ўмовы для развіцця беларусаў. Да таго ж удзел беларусаў у абароне Айчыны кансалідаваў народ. Цэнтралізацыі ВКЛ садзейнічала адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа сярэдзіны XVI ст. Гэтая рэформа перакроіла ранейшую ўнутраную зямляцкую структуру Беларусі. Цэнтралізацыя ВКЛ выражалася ў прававой кадыфікацыі (Судзебнік Казіміра 1468 г., Статут ВКЛ у трох рэдакцыях). 3. Сацыяльна-эканамічныя ўмовы. Прагрэс у сельскай гаспадарцы і рамястве прывёў да паглыблення грамадскага падзелу працы паміж горадам і вёскай, наладжванню цесных сувязей паміж рознымі рэгіёнамі Беларусі, разбурэнню натуральнага характару гаспадаркі, уцягванню беларускіх зямель у таварна-грашовыя адносіны. Такім чынам, у межах ВКЛ фарміраваўся агульны рынак, складваліся агульныя рысы гаспадарчай дзейнасці беларускага насельніцтва. Разам з гэтым адбылося складванне структуры беларускага грамадства праз юрыдычнае афармленне ўсіх станаў-саслоўяў. 4. Фарміраванне этнічнай самасвядомасці. Этнічная самасвядомасць – усведамленне сваёй адметнасці ад іншых народаў. Этнічная самасвядомасць звычайна праяўляецца праз эндаэтнонім (саманазву). Асноўны эндаэтнонім насельніцтва Беларусі ў ХІІІ-XVIII стст. – гэта “русіны”. Так называла сябе праваслаўнае насельніцтва, пераважна “просты люд” і безумоўна, насельніцтва ўсходняй часткі Беларусі. Разам з тым, выкарыстоўваўся і эндаэтнонім “ліцвіны”. Так называлі сябе шляхцічы, каталіцкае насельніцтва і жыхары Віленскага і Трокскага ваяводстваў. “Ліцвіны” – гэта таксама палітонім. Сапраўды, жыхары ВКЛ, што па розных прычынах знаходзіліся за мяжой, так сябе і называлі. Жыхары поўдня Беларусі называлі сябе “палешукамі”. Для насельніцтва Беларусі была характэрна таксама “зямляцкая” самасвядомасць: палачанін, віцяблянін, магілёвец, дручанін. Эндаэтнонім “беларусцы” сустракаецца ў пісьмовых крыніцах з канца XVI ст., а г.зн. з таго часу як завяршыўся працэс фарміравання беларускай народнасці. 5. Ментальнасць. Ментальнасць – характэрныя асаблівасці светаўспрымання і светаразумення, якія фарміруюцца гістарычна і залежаць ад складу розуму і спосабу мыслення. Беларусы – працавіты, міралюбівы, гасцінны і талерантны народ. 6. Мова і культура. Беларуская мова мела свае асаблівасці: дзеканне, цеканне, аканне, зацвярдзелыя зычныя р, ч, ш, з’яўленне “ў”. Шэраг непаўторных рыс мела беларуская культура. Да прыкладу, у беларусаў самыя багатыя чарадзейныя казкі, толькі беларусы маюць валачобныя песні.
62. Праваслаўная царква ў другой палове ХІІІ - ХVІ ст., яе месца ва ўнутранай і знешняй палітыцы вялікіх князёў літоўскіх. Крызіс праваслаўнай царквы. Канчатковае адасабленне праваслаўнай царкоўнай арганізацыі ВКЛ ад маскоўскай адбылося ў 1458 г. 3 гэтага часу на ўсходнеславянскіх землях сталі дзейнічаць дзве асноўныя арганізацыі праваслаўнай царквы, з якіх адна захоўвала традыцыйную назву — «мітраполія Кіеўская і ўсяе Русі» (іншы раз яна называлася «Мітраполія Кіеўская, Галіцкая і ўсяе Русі»), а другая з 1461 г. стала называцца мітраполія «Масквы і ўсяе Русі». Епархіяльная структура праваслаўнай царквы ВКЛ ў асноўным усталявалася ў XV—XVI стст. У XV—XVI стст. праваслаўная царква вяла барацьбу супраць пашырэння ўплыву каталіцкай царквы ў ВКЛ. Пачынаючы з Ягайлы, праваслаўная знаць, роўна як і духавенства, паступова стала губляць свае пазіцыі ў ВКЛ, чаму асабліва садзейнічаў Гарадзельскі прывілей 1413 г. Але, улічваючы, што большасць насельніцтва ВКЛ складалі праваслаўныя, вялікія князі ў дачыненні да праваслаўнай царквы прытрымліваліся пераважна талерантнай (цярпімай) палітыкі. У XV—XVI стст. быў выдадзены шэраг прывілеяў, якія ўраўноўвалі праваслаўных феадалаў з католікамі (прывілеі Жыгімонта Кейстутавіча 1434 г., Жыгімонта-Аўгуста 1563 г.). Становішча праваслаўнай царквы значна пагоршылася пасля Берасцейскай уніі 1569 г., у выніку якой узнікла уніяцкая царква. Большасць праваслаўных епіскапаў на чале з мітрапалітам перайшла ва уніяцтва. Паслабленне пазіцыі праваслаўнай царквы і яе крызіс ў 2-й палове 16 ст. ПРЫЧЫН: 1) У асноўным праваслаўнымі была сярэдняя і дробная шляхта. Праваслаўныя не засядалі ў вялікакняжацкай радзе. Святары праваслаўнага веравызнання не трапілі і ў Сенат Рэчы Паспалітай. 2) традыцыйнасць і неўспрыяцце перамен, што адбываліся ў свеце. Мова пропаведзяў заставалася царкоўна – славянская, якая была незразумела прыхаджанам. 3) невысокі ўзровень адукацыі праваслаўных святароў. Праваслаўная царква мела толькі брацкія і прыходскія школы. Шляхта, якая імкнулася да асветы ехала на Захад за вышэйшай адукацыяй. З Захаду на Беларусь пачалі пранікаць ідэі Рэфармацыі ў сяр. 16 ст. 63. Распаўсюджанне каталіцызму на беларускіх землях да канца XV ст. Рост уплыву каталіцкай царквы на Беларусі. Ідэя рэлігійнай уніі ў ХІІІ – першай палове XVІ ст. У адрозненне ад праваслаўя распаўсюджанне каталіцызму ў Беларусі і ва ўсім ВКЛ пачалося значна пазней і прайшло два этапы: 1) сярэдзіна XIII ст.— 1385 г. (Крэўская унія) Насадзіць каталіцызм у ВКЛ спрабавалі Лівонскі ордэн, Ватыкан, Польскае каралеўства. Без поспехаў. Перашкодзіла барацьба з крыжакамі і дазвол велікакняжацкай ўлады на пераход у праваслаўе тым членам кіруючай дынастыі якія мелі там свае асноўныя ўладанні. 2) канец XIV ст.— 1596 г. (Берасцейская унія). У канцы XIV ст. кіруючыя колы ВКЛ схіліліся ў бок каталіцызму, таму што ён дазваляў устанавіць і ўмацаваць саюзніцкія адносіны з Польшчай. Польскае каралеўства ў той час было моцнай дзяржавай, разам з якой ВКЛ магло паспяхова супрацьстаяць Лівонскаму ордэну ў Прыбалтыцы. Каталіцызм быў выкарыстаны таксама як сродак сацыяльнай, палітычнай, а ў пэўнай ступені і этнічнай кансалідацыі літоўскіх феадалаў ВКЛ. Такім чынам, на другім этапе распаўсюджання каталіцызму ў ВКЛ гэтай справай актыўна займаліся кіруючыя колы самога Княства. усталяванне каталіцызму ў ВКЛ, у тым ліку ў Беларусі, адбылося вельмі хутка. Гэтаму ў значнай ступені садзейнічала знешнепалітычная сітуацыя, якая прымушала ВКЛ шукаць саюзу з Польшчай. Але разам з тым велікакняжацкая ўлада не магла не ўлічваць інтарэсаў праваслаўнай царквы, паколькі ў XIV—XV стст. праваслаўе спавядала большасць насельніцтва ВКЛ.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 1197; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.226.248.17 (0.012 с.) |