Патрабаванні да афармлення дыпломнай работы 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Патрабаванні да афармлення дыпломнай работы



Мова напісання дыпломнай работы – руская ці беларуская. Аб’ём дыпломнай работы (без бібліяграфічнага спіса і дадаткаў) не менш 50 старонак камп’ютарнага тэксту.

Тэкст дыпломнай работы друкуецца на адным баку аркуша белай паперы фармату А4 (210х297 мм) з выкарыстаннем тэкставага рэдактара Word, шрыфт Times New Roman памерам 14 пунктаў, міжрадковы інтэрвал – 18 пунктаў, выраўноўванне тэксту па шырыне аркуша. Палі: левае – 3 см, правае – 1 см, верхняе і ніжняе – 2 см.

Шрыфт павінен быць прамым, выразным, чорнага колеру. Дазваляецца выкарыстоўваць камп’ютарныя магчымасці для акцэнтавання ўвагі на асобных словах, тэрмінах, выра­зах – ужы­ваць курсіўнае, паўтлустае напісанне, падкрэсліванне і г. д.

Дыпломная работа павінна мець агульную нумарацыю ста­ронак (уключаючы бібліяграфічны спіс і дадаткі). Першай старонкай з’яўляецца тытульны ліст, на якім нумар старонкі не ставіцца, другой – рэферат, з якога і пачынаецца нумарацыя старонак. Нумарацыя старонак ставіцца арабскімі лічбамі ў цэнтры верхняй часткі старонкі.

Асаблівай увагі і афармлення патрабуюць структурныя часткі дыпломнай работы: тытульны ліст, рэферат, змест, уво­дзіны, главы, раздзелы і падраздзелы, заключэнне, бібліягра­фічны спіс, дадаткі.

Загалоўкі структурных частак дыпломнай работы РЭФЕ­РАТ, ЗМЕСТ, УВОДЗІНЫ, ГЛАВА, ЗАКЛЮЧЭННЕ, БІБЛІЯ­ГРАФІЧНЫ СПІС, ДАДАТКІ друкуюць вялікімі літарамі
ў сярэдзіне радка тлустым шрыфтам памерам 16 пунктаў.Кожная структурная частка пачынаецца з новай старонкі. Загалоўкі структурных частак дыпломнай работы «Рэферат», «Змест», «Уводзіны», «Заключэнне», «Бібліяграфічны спіс», «Дадаткі» не нумаруюцца.

Тэкст асноўнай часткі дыпломных работ падзя­ляец­ца на главы, раздзелы, падраздзелы і (калі патрэбна) пунк­ты, якія маюць загалоўкі. Пункт можа не мець загалоўка.

Главы, раздзелы, падраздзелы, пункты нумаруюцца араб­скімі лічбамі без знака №. Нумар главы ставіцца пасля слова «Глава» без кропкі пасля лічбы. Раздзелы нумаруюцца ў межах кожнай главы. Нумар раз­дзела ўключае нумар главы і парадкавы нумар раздзела, якія раздзелены кропкай. Напрык­лад, 1.3 – трэці раздзел пер­шай главы.

Падраздзелы нумаруюцца ў межах кожнага раздзела. Ну­мар падраздзела ўключае парадкавыя нумары главы, раздзе­ла, падраздзела, падзеленыя кропкамі. Напрыклад, 1.3.2 – другі падраздзел трэцяга раздзела першай главы.

Пункты нумаруюцца арабскімі лічбамі ў ме­жах кожнага падраздзела. Нумар пункта ўключае парадка­выя нумары гла­вы, раздзела, падраздзела, пункта, падзеленыя кропкамі. На­прыклад, 1.2.3.1 – першы пункт трэцяга пад­раз­дзела другога раздзела першай главы.

Загаловак главы друкуецца з новага радка, які ідзе пасля нумара главы, вялікімі літарамі тлустым шрыфтам памерам 16 пунктаў.Загалоўкі раздзелаў, падраздзелаўдрукуюцца пасля іх нумара праз прабел малымі лі­та­ра­мі (акрамя першай вялі­кай) тлустым шрыфтам памерам 16 пунктаў. Загалоўкі пунк­таў друкуюць пасля іх нумара праз прабел малымі лі­та­ра­мі (акрамя першай вялікай) тлустым шрыфтам памерам 14 пунктаў.

У канцы загалоўкаў глаў, раздзелаў і падраздзелаў кропку не ставяць. Калі загаловак складаецца з двух ці болей сказаў, іх раздзяляюць кропкай (кропкамі), апошні сказ – без кропкі. У канцы загалоўка пункта ставяць кропку.

Адлегласць паміж загалоўкам (за выключэннем загалоўка пункта) і тэкстам павінна складаць 2 міжрадковыя інтэр­ва­лы.

Вельмі важна звярнуць увагу на афармленне спасылак на крыніцы. Любы тэкст прамога цытавання бярэцца ў двукоссе “ ”, пасля чаго даецца спасылка ў квадратных дужках [ ], унутры якіх ставяцца дзве лічбы: першая азначае нумар крыніцы цытавання з бібліяграфічнага спіса, а другая – нумар старонкі [5, с. 87]. Пры не дакладным, але блізкім да арыгінала пераказе таксама даецца спасылка.

Дадаткі размяшчаюцца ў канцы дыпломнай работы пасля бібліяграфічнага спіса. Усім дадаткам павінна папярэднічаць старонка, на якой зафік­савана назва структурнай часткі дыплома – ДАДАТКІ.Кожны дадатак пачынаецца з новай старонкі. У правым верхнім куце вялікімі літарамі пішацца слова ДАДАТАК. Дадаткі пазначаюць вялікімі літарамі кірылічнага алфавіта, пачынаючы з літары А (за выключэннем літар Ё, З, Й, О, Ч, Ь, Ы, Ъ), напрыклад: ДАДАТАК А, ДАДАТАК Б. Назва дадатку, у якой раскрываецца яго змест, пішацца ў цэнтры старонкі з вялікай літары.

У межах кожнага дадатку ілюстрацыі, фотаздымкі, малюн­кі, табліцы, схемы і г.д. нумаруюцца (напрыклад, Малюнак 3) і падпісваюцца.

Ілюстрацыі, фотаздымкі, малюнкі, табліцы, схемы і г. д. могуць размяшчацца непасрэдна ў тэксце пасля таго абзаца,
у якім яны ўзгадваюцца ўпершыню. У гэтым выпадку іх нумар складацца з нумара раздзела і парадкавага нумара ілюстрацыі, малюнка ці табліцы. Напрыклад, Малюнак 1.3 – трэці ма­люнак першай главы. Назва пішацца пасля нумара і аддзя­ляецца ад яго працяжнікам. Напрыклад, Малюнак 1.3– нумар і назва размяшчаюцца пасля малюнка, табліцы, фотаздымка
і г. д. і друкуюцца па цэнтры малымі лі­та­ра­мі (акрамя першай вялікай) паўтлустым шрыфтам памерам 14 пунктаў, кропку ў канцы не ставяць.

На ўсе малюнкі, табліцы, фотаздымкі і г. д. павінны быць спасылкі ў тэксце дыпломнай работы, напрыклад (Дадатак А, мал. 3).

Пасля камп’ютарнага набору неабходна ўважліва вычытаць тэкст і выправіць граматычныя і тэхнічныя памылкі. Дыплом­ная работа з памылкамі не прымаецца і вяртаецца на дапра­цоўку.

Тэкст рукапісу, які набраны на камп’ютары згодна патраба­ванням, з бібліяграфічным спісам і дадаткамі пераплятаецца ў папку. Афармленне вокладкі, акуратнасць пераплёту, якасць паперы і папкі – усё гэта не толькі раскрывае знешні выгляд дыплома, але і характарызуе студэнта, які імкнецца прад­ставіць сваю работу да абароны.

 

 

Абарона дыпломнай работы

Абарона дыпломнай работы адбываецца на адкрытым пася­джэнні дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі, на якім могуць прысутнічаць навуковыя кіраўнікі і рэцэнзенты. Працэдура абароны пачынаецца з даклада выпускніка, у якім ён раскры­вае змест сваёй працы. Падчас даклада выпускнік можа вы­карыстоўваць (па рашэнні кафедры) інфармацыйныя тэхна­логіі. Затым выс­тупаюць навуковы кіраўнік, рэцэнзент (або зачытваюцца водзыў і рэцэнзія на дыпломную работу), за­даюцца пытанні членамі дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі. Аўтару-студэнту даецца слова для адказаў на пытанні і заўвагі рэцэнзента.

Пасля таго як абароняцца ўсе студэнты групы, камісія абмяр­коўвае і абвяшчае вынікі. Вынікі абароны агучваюцца старшынёй ДЭК.

Дыпломныя работы захоўваюцца на кафедры разам з элек­тронным носьбітам, водзывам навуковага кіраўніка і рэцэнзіяй на працягу пяці год.

 

 
 

ДАДАТКІ

ДАДАТАК А



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-06-19; просмотров: 619; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 54.89.24.147 (0.047 с.)