Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Тэарэтычныя аспекты з’явы сінанімііСодержание книги
Поиск на нашем сайте
Найважнейшай крыніцай лексічных сродкаў з’яўляецца сінанімія. Менавіта сінанімія дае магчымасць выбраць з шэрагу варыянтных лексічных адзінак тую, якая найбольш адпавядае кантэксту. Тэрмін «сінонім» паходзіць ад грэчаскага слова synonymos ‘аднайменны’. Сінонімы-блізказначныя словы, якія абазначаюць адно паняцце, але адрозніваюцца адценнямі значэння або стылістычнай афарбоўкай. Сінонімы - узаемазамяняльныя элементы выказвання, яны дазваляюць называць прадметы і з’явы рэчаіснасці не паўтараючыся, удакладняючы іх прыметы, якасці, характарыстыкі. У сучаснай беларускай мове есць лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя сінонімы: ) лексічныя сінонімы - гэта словы, якія аб’ядноўваюцца ў лексіка-семантычныя групы (сінанімічныя рады) на аснове блізкасці значэння. Напрыклад: даўні, шматгадовы, вячысты. ) марфалагічныя сінонімы - сінанімічныя формы слоў: ранняй-ранняя, махнуць-махануць ) сінтаксічныя сінонімы - гэта сінанімічныя канструкцыі тыпу ўзышоўшы-узышоў. Сярод лексічных сінонімаў вылучаюць таксама сінонімы семантычныя, стылістычная, семантыка-стылістычныя, абсалютныя. У сучаснай беларускай мове найбольш семантыка-стылістычных сінонімаў, абсалютныя сінонімы адзінкавыя. Семантычныя сінонімы ўтвараюць сістэму адценняў аднаго паняцця, яны звычайна нейтральныя па эмацыянальна-экспрэсіўных якасцях:…., спрадвечнае, звыклае. Ужытыя ў адным кантэксце, гэтыя семантычныя сінонімы ўдакладняюць, узбагачаюць сэнс усяго выказванняў. Стылістычныя сінонімы адрозніваюцца эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай. Стылістычная афарбоўка слова выяўляецца ў параўнанні з нейтральным словам - дамінантай сінанімічнага рада. У сінанімічным радзе можа быць некалькі нейтральных слоў, дамінантай з’яўляецца найбольш ужывальнае з іх. Словы падысці і наблізіцца - сінонімы, абодва нейтральныя, але першае слова у беларускай мове ужываецца часцей, значыць, яно і есць дамінанта. Словы ўстарэлыя, дыялектныя і запазычаныя дамінантай, як правіла, не бываюць. У сінанімічным радзе можа быць розная колькасць слоў з рознай стылістычнай афарбоўкай. Прыклады з твора І. Мележа «Палеская хроніка»: ісці (нейтр.) - шыбаваць (гутарк.), кіравацца (нейтр.) - падавацца (гутарк.). Сінонімы, якія адрозніваюцца адначасова сэнсам і стылістычнай афарбоўкай, называюцца семантыка-стылістычнымі. Прыклады таксама ўзяты з твора І. Мележа: сінонімы сумаваць - журыцца - тужыць-сохнуць адрозніваюцца сэнсам - паказваюць розныя ступені чалавечага пачуцця і стылістычнай афарбоўкай, сумаваць, журыцца, тужыць-нейтральныя, сохнуць-гутарковы. Абсалютныя сінонімы - гэта тэрміналагічныя словы-дублеты, якія адрозніваюцца, як правіла, толькі паходжаннем. Абсалютнасць, г.зн. поўная ідэнтычнасць значэння гэтых слоў толькі ўмоўная. Напрыклад, словы дойлід і будаўнік падаюцца ў «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» як абсалютныя сінонімы. Семантычныя, стылістычныя і семантыка-стылістычныя сінонімы маюць даўнюю традыцыю ўжывання ў беларускай мове і вельмі ўстойлівую сістэму семантыка-стылістычных адносін. Гэта ўсе лексічныя адзінкі мовы, якія засведчанны спецыяльнымі слоўнікамі. Побач з моўнымі сінонімамі існуюць сінонімы маўлення, інакш - кантэкстуальныя, сітуацыйныя, аказіянальныя. Гэта розныя словы і выразы, якія суадносяцца з пэўным аб’ектам рэаліі толькі ў адпаведным кантэксце, у якім яны ўтвараюць семантыка-стылістычную групу, вельмі блізкую да сінанімічнага рада. Кантэкстуальныя сінонімы выражаюць толькі адно паняцце метафарычна і вельмі вобразна.
2.2 Месца і роля сінонімаў у мове мастацкага твора сінанімія твор семантычны стылістычны Мастацкая літаратура з’яўляецца добрай глебай для развіцця і выкарыстання сінаніміі. Літаратура не толькі ўвабрала ў сябе ўсё багацце мовы, але і ўдасканальвае яе семантыка-стылістычныя ўласцівасці, пашырае прыёмы яе ўжывання ў маўленні, таксама ўзбагачае агульнамоўную сінаніміку новымі элементамі.У творах мастацкай літаратуры сінонімы актыўна выкарыстоўваюцца для дасягнення поўнай характарыстыкі апісванння з'явы для ўзмацнення выяўленчых і выразных магчымасцяў тэксту. Пры дапамозе сінонімаў паэт пазбягае лексічных паўтораў, моўнай аднастайнасці, перадае неабходнае сэнсавае адценне, інтанацыю. Маўленчая творчасць, асабліва ў пісьмовай форме, заўсёды звязана з працай над сінонімамі:выбар такога слова, якое найбольш дакладна, выразна, стылістычна ўдала перадае канкрэтную думку. Калі больш дакладна казаць пра ужыванне сінонімаў, то семантычныя сінонімы ажыццяўляюць камунікатыўную функцыю мовы, што выяўляецца ў дыферэнцыяцыі адценняў значэння, дэталізацыі, выдзялення і актуалізацыі таго ці іншага паняцця. Напрыклад: сінонімы хадзіць, снаваць маюць агульнае значэння «рухацца», «перамяшчацца». Але хадзіць - гэта «рухацца ў розны час, у розных напрамках», а снаваць - «рухацца без пэўнай мэты». Што датычыцца стылістычных сінонімаў, то яны ажыццяўляюць эстэтычную функцыю мовы, што выяўляецца ў стылістычнай-эмацыянальна-экспрэсіўнай характарыстыцы слова, ці якога - небудзь выраза. Звычайна сінонімы сумяшчаюць абедзве функцыі. Напрыклад: сінонімы «рухацца, мітусіцца, хадзіць ходырам» аб’ядноўваюцца ў сінанімічным радзе агульным значэннем «перамяшчацца, перасоўвацца», і яны адрозніваюцца толькі стылістычна. «Рухацца, мітусіцца» - нейтральныя словы. Сэнсава яны таксама неаднолькавыя. Сінонімы ўзбагачаюць нашу родную мову, робяць яе больш дакладнай, вобразнай, яркай, непаўторнай. Няправільнае выкарыстанне сінонімаў выклікае грубыя моўныя памылкі ў маўленні і не дае поўнай асэнсаванасці твора. 3. Тыпы сінонімаў паводле семантычнай і стылістычнай характарыстыкі Семантычныя сінонімы
Сінонімы з’яўляюцца ўвасабленнем народнага слова і дасціпнасці, адлюстроўваюць непаўторнасць вобразнага мыслення беларусаў. Іван Мележ шырока выкарыстоўваў у сваёй творчасці сінонімы, якія з’яўляюцца яркім стылістычным сродкам, надаюць экспрэсіўна-эмацыянальную выразнасць мове твораў пісьменніка. Пры дапамозе іх І. Мележ ствараў удалыя вобразы, раскрываў асаблівасці характару чалавека, маляваў выразныя партрэты герояў.Сінонімы, такім чынам, спрыяюць стварэнню своеасаблівага пісьменніцкага стылю. Наша задача-раскрыць сэнсавую і стылістычную вартасць сінонімаў, а таксама спосабы і прыёмы перадачы дадзеных адзінак ў мове. У мове часцей усяго выкарыстоўваюцца семантычныя сінонімы. У нашай працы ўсяго налічваецца 26 сінанімічных радоў, у якія уваходціць ад 2 да 42 кампанентаў. Семантычныя сінонімы ўтвараюць сістэму адценняў аднаго паняцця, яны звычайна нейтральныя па эмацыянальна-экспрэсіўных якасцях. Значэнні слоў падаюцца паводле «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы». Увайсці-уступіць, ступіць, узысці, уваліцца, укаціцца, уплысці, уступаць, ступаць, узыходзіць, увальвацца, укочвацца, уплываць Ступаць. Крочыць, ісці. // рабіць апору на што-небудзь пры хадзьбе. (Яна з кімсьці ўзрадавана прывіталася, разам з ім ступіла ў свой пакой. [3; ст. 30]). (…пазнала-перад калёсамі ступаў сівы конь. [3. c т 12]) (Той ужо ступіў к хаце… [2. c т.8]) (Ганна ступіла крок да акна… [1.ст. 58]) Увайсці. Зайсці ўнутр чаго-небудзь, уступіць куды-небудзь. (Неўзабаве Васіль ўжо ўвайшоў у ваду. [1. c т27]) Убегчы. Увайсці куды-небудзь бягом. (Ускочыла на ганак, убегла ў пакой, нецярпліва развязала хустку, кудлатая:… [3. ст 27])
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2020-03-02; просмотров: 525; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.15.202.169 (0.006 с.) |