Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Скакаць, выбрыкваць, гоцаць, гацаць.

Поиск

Гайсаць, зак. трыв. Разм. Хутка і мітусліва рухацца, перамяшчацца ў розных напрамках.

(… гайсаў над зямлёй сухі, сіверны вецер… [3.ст. 6])

Ісці, ступаць, крочыць, маршыраваць, плесціся, пхнуцца, цягнуцца, брысці, тэпаць, тупаць, трапаць, сыпаць, дыбаць, шыбаваць, шыбаць, часаць, сунуцца, валачыся, цёпкацца, цялепкацца, цялюхкацца, цюпаць, клыгаць, клыпаць, сігаць, джгаць, чухаць, тэпаць, брысці, цягнуцца, плесціся, часаць, перці, перціся, шыбаваць, валачыся, паўзці, сунуцца, клыпаць, дыбаў, тупаў.

Паплесціся. Пайсці павольна, не спяшаючыся або з намаганнем.

(…ён паплёўся да нізкага акенца. [1.ст. 54])

Перці. Разм.1)Ісці, рухацца, лезці куды-небудзь не зважаючы на перашкоды, без дазволу. // ісці, рухацца вельмі шпарка.

(…выдумала перціся сярод ночы ў такую далеч… [2.ст. 31])

Прыперці. Разм.груб. Прыйсці, прыбыць.

(… прыпёрся, настаўнік галапузы, уткнуў свій нос! [2.ст. 28])

Валачыся. Разм.Ісці з цяжкасцю, вельмі павольна; плесціся.

(… валокся сярод вуліцы, гукаў пастух з пугай. [2.ст. 5])

Валачыся. Разм.Ісці з цяжкасцю, вельмі павольна, плесціся.

(… павалокся назад… [2.ст. 14])

Дыбаць, зак. трыв. Разм.Ісці размерна і важна або нязграбна.

(Яна адзначыла: Чарнаштан дыбаў ззаду ўсіх… [3.ст. 29])

Тупаць. Разм. Хадзіць.

(Крок у крок тупала побач… [2.ст. 37])

Праставаць. Разм.ісці напрасткі, прама.

(Дык не ж-зразу ж рупліва прастуе да грабель. [2.ст. 49])

Падацца. Разм. Накіравацца куды-небудзь, у якім-небудзь напрамку Падысці; наблізіцца да каго-небудзь, чаго-небудзь.

(Паважна падаўся да сенажаці… [1.ст. 25])

Адыйсці, скокнуць, адскочыць.

Адскочыць, зак. трыв. Аддаліцца ад каго-небудзь, чаго-небудзь скокам

(…раптам зазвінеў званок, і яна спалохана адскочыла ад дзвярэй. [3 ст. 11])

Выходзіць, выбірацца, вылазіць, перабрацца.

Выбрацца, зак. трыв. Пераадольваючы або абмінаючы перашкоды, выйсці, выехаць, вылезці абкуль-небудзь, прабіцца цераз што-небудзь.

(Ганна вобмацкам выбіралася ў вузкую каморку кухні… [3.ст.] 6)

Перабрацца. 1) Пераадольваць якія-небудзь цяжкасці, перайсці, пераправіцца цераз што-небудзь.

) Перайсці, пералезці на іншае месца.

(…чутка перабралася цераз гразкую дарогу… [1.ст. 61])

Пайсці, падацца, пашоргаць, махнуць

Махаць, зак. трыв. Разм. Адправіцца, паехаць куды-небудзь.

махнуць хоць куды-небудзь. [3.ст. 25])

Падацца. Разм. Накіравацца куды-небудзь, у якім-небудзь напрамку // Падысці, наблізіцца да каго-небудзь, чаго-небудзь.

(…яна, не пераадзяваючыся, падалася да дзвярэй. [1.ст. 73])

Залезці, узлезці, заскокнуць, усперціся.

Усперціся. Разм. Рана ўстаць.

(-Ляжы ты нуда! Чаго ўспёрся ні свет ні зара! [1.ст. 19]).

Круціцца, саўгаць, ёрзаць

Пачаць ерзаць. Разм.-неспакойна сядзець, круцячыся, саўгаючыся з месца на месца.

(Зайчык жвава заёрзаў. [2.ст. 21])

На прыкладзе гэтых дзеясловаў можна пабачыць, што семантыка-стылістычныя сінонімы не вельмі шмат ужываюцца у Івана Мележа.

А што датычыцца кантэкстуальных сінонімаў, то у мове Івана Мележа яны не ўжываюцаа наогул.

 


Заключэнне

 

Курсавая праца напісана на матэрыяле твора Івана Мележа» Палеская хроніка». Намі былі даследаваны дзеясловы-сінонімы, ужытыя ў кантэксце мележаўскай трылогіі (127 адзінак), асаблівасці іх функцыянавання, спосабы і прыёмы ўведзеныя ў тэкст. Паказана стылістычная функцыя сінонімаў, мэтазгоднасць іх уключэння ў твор.

Прааналізаваны матэрыял дазваляе зрабіць некаторыя высновы адносна даследаванай тэмы.

Можна вылучыць наступныя прычыны ўжывання аўтарскіх сінонімаў у мастацкім тэксце:

) сінонімы спрыяюць эканоміі моўных сродкаў, што садзейнічае захаванню цэласнасці і лаканічнасці выразаў;

) сінонімы спрыяюць захаванню спецыфічнай этнабытавой атмасферы, адлюстроўваюць асаблівасці жыцця і мыслення беларускага народа;

) Часта аўтарскія вобразныя сродкі з’яўляюцца сродкам моўнай характарыстыкі герояў;

) Беларускамоўная лексіка напаўняе твор неабходнымі асацыяцыямі, спрыяе раскрыццю ўнутранага свету герояў;

) Беларускае нацыянальнае слова ўплывае на чытача, дапамагае захаваць асаблівасці стылю пісьменніка.

Мною былі вылучаны наступныя спосабы ўжывання сінонімаў у тэксце:

) Семантычныя сінонімы яскрава ўжываюцца у мове аўтара, але ж мала ўжываюцца ў мове герояў.

) Стылістычныя сінонімы наадварот шмат ужываюцца ў мове герояў і таксама ў мове аўтара.

) Семантыка-стылістычных сінонімаў вельмі мала, але ж яны таксама ўжываюцца ў мове аўтара.

Трэба адзначыць, што асабліва пільнай увагі пісьменніка патрабуюць частаўжывальныя словы-сінонімы, змена якіх у тэксце прыводзіць да розных яскравых слоў, якія задумаў да нас данесці пісьменнік.

Вынікі нашага даследавання дазваляюць станоўча ацаніць ужыванне сінонімаў ў сваёй стылістычнай мэце. Аўтару ўдалося паказаць шматразавае ўжыванне сінонімаў, захаванне сэнсу слова і непаўторнага нацыянальнага каларыту беларускай лексікі.


Спіс літаратуры

1. Абабурка М. Элементы вусна-гутарковай мовы ў рамане І. Мележа «Людзі на балоце» // Лінгвістычны аналіз тэксту: Матэрыялы семінара. Мн., 1975.С 76-83.

. Адамовіч А. Вяртанне наперад: «Палеская хроніка» І. Мележа // Іменем чалавечнасці: Зб. Крытыч. Арт. Мн., 1986 С. 114-141.

. Гніламёдаў У.Іван Мележ: Нарыс жыцця і творчвсці: [Для ст. шк. узросту].-Мн.:Нар.асвета, 1984. - 128 с., іл. - (нар. пісьмен-кі БССР).

. Драздова З.У. Тропы і характар аўтарскага мыслення ў «Палескай хроніцы» І. Мележа // Весці АН БССР. Сер.грамад. навук. 1987. №1.

. Драздова З.У. Майстэрства слова: Моўна-стылявыя асаблівасці «Пал.хр.» І.М. - Мн.,:Навука і тэхніка, 1993. - 136 с.

. Кавалева М. Палескія дарогі ў мастацкім тэксце Івана Мележа. // Моўныя адзінкі ў кантэксце: Зб.навук. арт. Мінск 1986.

. Казека Я. Дарога па зямлі: Пра раман І. Мележа «Людзі на балоце» // Казека Я. Гартаванне слова. Мінск 1985.

. Казлова Р.М. Дыялектная лексіка ў палескіх раманах І. Мележа // Беларуская мова і мовазнаўства: Зборнік.Мінск., 1973. Вып.1.

. Клышка М.К. Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў /Пад рэд. Л.А. Антанюк. - 2-е выд., выпр. і дапоўн.-Мн.:Выш.шк., 1993. - 445 с.

. Куляшоў Ф. Эпічны талент: Нататкі пра жанр, мову і стыль «Палескай хронікі» Івана Мележа // Полымя.1968 №7

. Кулешов Ф.И. Подвиг художника: Лит. путь И. Мележа. - 2-е изд., доп. и перераб.-Мн.; изд-во БГУ, 1982. - 224 с.

12. Ляшук В.Я.Іван Мележ у школе: Дапам.для наст. Мн: Нар.асвета, 1981-126 с., 2 л., іл.

.Мінчанка З.У.Сінонімы - дзеясловы ў «Палескай хроніцы» І. Мележа // Нар.асвета. 1987 №5.

. Цалянчук С. Усімі гранямі слова: Лексіка-фразеалагічная сінаніміка ў рамане І. Мележа «Людзі на балоце» // Полымя.1965 №12

. Юрэвіч У. Лёс чалавека-лёс народа: «Палеская хроніка» Івана Мележа // Выбранае.Мінск, 1987



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2020-03-02; просмотров: 223; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.14.254.103 (0.005 с.)