Гістарыяграфія гісторыі Беларусі 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Гістарыяграфія гісторыі Беларусі



Першымі прафесійнымі гісторыкамі, якія заклалі падмурак канцэпцыі беларускай гісторыі, былі прафесары Віленскага універсітэта І.Анацэвіч, М.Баброўскі, І.Даніловіч, І.Лабойка, Т.Нарбут, Ю.Ярашэвіч і інш. Адным з першых даследчыкаў беларускага летапісання з'яўляецца І.Даніловіч. Ен упершыню апублікаваў Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г., Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г., які быў перавыдадзены ў 1827 г. асобна пад назвай "Летапісец Літвы і руская хроніка", і іншыя крыніцы па гісторыі Беларусі.

У першай трэці XIX ст. вывучэннем гісторыі Беларусі было звязана з імем беларускага археографа І.Грыгаровіча. Ён сабраў і на сродкі графа М.П.Румянцава выдаў "Белорусский архив древних грамот", быў аўтарам гістарычнага даследавання "Беларуская іерархія" (напісана ў 1824 г., выдадзена ў 1992 г. у Мінску). Якасна новы перыяд у вывучэнні гісторыі Беларусі быў звязаны з дзейнасцю беларускіх народнікаў у канцы 70-х - першай палове 80-х гадоў XIX ст. Важнае значэнне мелі іх падпольныя выданні "Пісьмы пра Беларусь", два нумары гектаграфаванага часопіса "Гоман" і інш. У гэтых выданнях упершыню была абгрунтавана ідэя аб існаванні самастойнага беларускага этнасу, акрэслены этнічная тэрыторыя рассялення беларусаў, іх этнічныя прык-меты і асаблівасці гістарычнага шляху.

У другой палове 80-х гадоў XIX ст. распрацоўку гісторыі і этнаграфіі Беларусі распачаў М.Доўнар-Запольскі. У 1888 г. у "Минском листке" быў апублікаваны цыкл яго артыкулаў пад на-увай "Беларускае мінулае". (СПб., 1897 Аднак самым фундаментальным даследаваннем М.Доўнар-Запольскага была "Гісторыя Беларусі", падрыхтаваная ў 1926 г.

Важнай вехай у станаўленні нацыянальнай гістарыяграфіі з'явілася кніга В.Ластоўскага "Кароткая гісторыя Беларусі", выдадзеная ў Вільні ў 1910 г.

Вялікі ўклад у развіццё беларусазнаўства ўнёс даследчык і гісторык беларускай мовы Я.Карскі. Галоўнай яго навуковай спадчынай з'явілася трохтомная праца "Беларусы", выдадзеная ў 1903 - 1922 гг.

У 1919 - 1930 гг. У.Ігнатоўскі выдаў дзве працы па гісторыі Беларусі і манаграфію пра паўстанне 1863 - 1864 гг. Яго "Кароткі нарыс гісторыі Беларусі" ў 20-я гады XX ст. з'яўляўся падручнікам па айчыннай гісторыі для вучняў школ, а "Гісторыя Беларусі XIX - пачатку XX стагоддзя" вывучалася ў вышэйшых навучальных установах.

Наогул, 20-я гады XX ст. былі асабліва плённымі ў распрацоўцы гісторыі Беларусі. У гэты час публікаваліся акрамя твораў названых аўтараў даследаванні Ф.Турука, У.Пічэты, А.Цвікевіча, М.Гарэцкага, А.Луцкевіча, А.Станкевіча, З.Жылуновіча і інш. Аднак гэты перыяд працягваўся нядоўга. Ужо ў пачатку 30-х гадоў некаторыя гісторыкі былі рэпрэсіраваны, а іх працы на доўгі час трапілі ў "спецсховішчы".

3 сярэдзіны 30-х гадоў марксізм становіцца адзінай метадалагічнай асновай навукі. Гісторыкі, якія не жадалі ці не змаглі авалодаць гэтай метадалогіяй, часта пазбаўляліся работы.

Дэмакратызацыя савецкага грамадства, якая пачалася з другой паловы 50-х гадоў, садзейнічала далейшаму развіццю беларускай гістарыяграфіі. Выйшлі ў свет працы З.Е.Абезгауза, М.В.Біча, М.Ф.Болбаса, Э.М.Загарульскага, А.П.Ігнаценкі, І.М.Ігнаценкі, Н.В.Каменскай, З.Е.Капыскага, І.С.Краўчанкі, Я.Н.Мараша, І.Я.Марчанкі, П.Ц.Петрыкава, С.М.Самбук, В.Н.Рабцэвіча, В.У.Чапко, К.І.Шабуні і інш.,якія не страцілі навуковай каштоўнасці да сённяшняга дня.

У 1961 г. была выдадзена двухтомная "История Белорусской ССР", у 1972 - 1975 гг. - пяцітомная 'Тісторыя Беларускай ССР", у 1977 г. - аднатомная "История Белорусской ССР». у гэтых працах недастаткова раскрыты такія важныя праблемы, як гісторыя фарміравання беларускага этнасу, станаўленне і развіццё нацыянальнага руху, дзяржаўнасці, нацыянальнай культуры і інш.

У 1994 — 1995 гг. Інстытут гісторыі АН Беларусі падрыхтаваў і выдаў "Нарысы гісторыі Беларусі" ў дзвюх частках. Упершыню была зроблена спроба навуковага даследавання гісторыі Беларусі з новага пункту гледжання, які грунтуецца на прыцягненні болып шырокага кола крыніц і прызнанні факта шматвяковага існавання беларускага этнасу як суб'екта гісторыі. Разам з тым некаторыя раздзелы "Нарысаў" напісаны тэндэнцыйна і празмерна палітызаваныя.

Вопр



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-21; просмотров: 328; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.144.187.103 (0.006 с.)