Идолы в религии древних славян 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Идолы в религии древних славян



Идолы – каменные и деревянные изваяния, передающие образ божества и служащие непременным атрибутом религиозных обрядов Древней Руси.

Чаще всего идолов ставили на пригорках, на берегах рек, по рощам. Были также маленькие домашние идолы, которых зачастую прятали от чужих глаз. Идолов делали по одному образцу, но они отличались оформлением. Например, идол Перуна в Киеве, как рассказывает летопись, был хоть и деревянным, но с серебряной головой и золотыми усами. Иногда идолов одевали, иногда возле них клали оружие. Некоторые идолы держали в руках рога (например, идол Макоши, с рогом, как символом достатка в руках) или чаши.

Характерно, что для славян, как и любых других язычников, идол – не просто изображение, он – само божество. Потому повредить изваяние – все равно что нанести вред самому богу. Поэтому когда в 988 г. киевлян должны были крестить, то многие из них прятали домашних идолов в киевских пещерах, спасая их от уничтожения.

Заключение

Религия древних славян – довольно развитая система языческих верований, исповедуемся славянскими племенами до принятия христианства. Специфика славянского язычества заключается в свободном сосуществовании как развитых политеистических, так и архаических аграрных культов, анимистических и полидемонических представлений, культа предков. Другая характерная черта религии древних славян – ее неоднородность, различие между культами у разных племен, почитание разных божеств, отличная культовая практика в разных местностях. Язычество славян – это не только система культов, но и мировоззрение, мировосприятие, отразившееся в дальнейшем развитии культур славянских народов.

 

Вопр

Развіцце феадальных адносін у Заходняй Еўропе.

Станаўленне феадалізму - доўгі і складаны працэс. І ў познеантычным, і ў варварскім грамадстве ўзнікалі перадумовы для фарміравання феадальных адносін. Гістарычна склалася так, што ў Заходняй Еўропе станаўленне феадалізму адбывалася ва ўмовах ўзаемадзеяння рымскага і варварскага грамадстваў. Класічным прыкладам такога варыянта развіцця з'яўляецца Галія (цяпер - Францыя), дзе феадалізм зацвердзіўся ў 8-9 стст Заўважана, што родаплемянны лад старажытных германцаў нёс у сабе моцны феадальны зарад. Тэмпы і формы феадалізацыі грамадства залежалі ад многіх фактараў: ад суадносін варвараў і рымлян на адной тэрыторыі, культурнага ўзроўню прышлага і мясцовага насельніцтва, ад рэлігійных і прававых фактараў, прыродна-геаграфічных і знешнепалітычных умоў. Пад рымскім уплывам у розных германскіх плямёнаў паступова адбываюцца змены сацыяльных адносін. Адзін вольны супляменнік атрымлівае ад князя права на валоданне вялікім абшарам зямлі - феадал. Іншыя вольныя супляменнікі, якія пасяліліся на гэтай зямлі, ператварыліся ў залежных людзей. Яны маглі валодаць зямлёй толькі са згоды феадала. Прапорцыі незалежных і залежных сялян у Германіі ў VII-XI стст. Хутка мяняліся на карысцьапошніх. Асноўным сродкам вытворчасці і асноўным багаццем пры феадалізме з'яўлялася зямля, якая знаходзілася ў манапольным распараджэнні феадалаў. Феадал даваў сялянам зямлю ў трыманне. Селянін не з'яўляўся ўласнікам зямлі, але толькі яе трымальнікам на пэўных умовах. Яго эканамічная залежнасць ад феадала выражалася ў выглядзе рэнты (адпрацовачнай, прадуктовай ці грашовай) - працы ці плацяжоў на карысць феадала. Але на зямлі, што атрымаў у карыстанне, селянін вёў самастойную дробную гаспадарку, меў ва ўласнасці дом, хатнюю жывёлу і прылады працы, з дапамогай якіх ён апрацоўваў свой участак і раллю феадала. Варвары разбурылі высокатаварную гаспадарку антычнасці. На раннім этапе феадалізму панавала натуральная гаспадарка; абмен быў нязначным, гандлёвыя сувязі не развітымі; рамяство яшчэ толькі пачынала аддзяляцца ад сельскай гаспадаркі. У буйных памесцях пераважала адпрацовачная рэнта і звязаная з ёй паншчынная сістэма гаспадарання. Шырока распаўсюджваўся таксама натуральны аброк з сялян, якія знаходзіліся ў больш лёгкай залежнасці. Грашовая рэнта была развіта яшчэ слаба.

Характэрнай рысай сацыяльна-палітычных адносін, якія склаліся ў Еўропе да сярэдзіны ХІ ст., была непарыўная сувязь паміж феадальнай уласнасцю на зямлю і палітычнай ўладай феадала. Буйная вотчына ўяўляла сабой не толькі гаспадарчую адзінку, але і як бы маленькую дзяржаву - сеньёрыю. У дачыненні да насельніцтва сваіх уладанняў феадал быў не толькі землеўладальнікам, але і адміністратарам - сеньёрам, у руках якога знаходзілася ўлада, суд, сродкі прымусу. Такая арганізацыя грамадства абумовіла панаванне ў Еўропе ў Х-ХІ стст. (у некаторых краінах і пазней) палітычнай раздробленасці. Феадальная іерархічная лесвіца складалася з караля, які лічыўся вярхоўным сеньёрам усіх феадалаў; буйнейшых свецкіх і духоўных феадалаў з ліку тытулаванай знаці: герцагаў, графаў, архіепіскапаў і епіскапаў, абатаў буйнейшых манастыроў; землеўладальнікаў рангам ніжэй - баронаў; а таксама дробных рыцараў. Асновай васальных адносін з'яўлялася феадальнае зямельнае ўладанне - феод, ці па-нямецку лен, які васал трымаў ад свайго сеньора Устанаўленне феадальных адносін у Еўропе ў 9-11 стст. у цэлым прывяло да ўздыму эканомікі і скачка ў развіцці прадукцыйных сіл. Усталяваліся парадак і кантроль за арганізацыяй вытворчасці. І феадал, і селянін былі зацікаўлены ў павелічэнні прадукцыйнасці працы і памераў прадукцыі. Развівалася рамяство, паступова яно аддалялася ад сельскагаспадарчых заняткаў, адраджаліся на новай феадальнай аснове рымскія гарады, узнікалі новыя пасяленні, рынкавыя цэнтры, парты для рачнога і марскога гандлю.

Вопр

Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі.

Вытокі дзяржаўнасці на нашай зямлі бяруць свой пачатак ў сівой мінуўшчыне. Узнікненне інстытута дзяржавы звязана з распадам першабытнага ладу, пераходам да суседскай абшчыны, паступовым выдзяленнем сярод агульнай масы насельніцтва палітычнай і духоўнай эліты, са спецыялізацыяй і канцэнтрацыяй вытворчасці, узнікненнем гарадоў і г. д. У 6-10 стст. у Заходняй Еўропе складваюцца феадальныя дзяржавы ў франкаў, бургундцаў, англасаксаў, немцаў, вылучаюцца буйныя палітычныя цэнтры ў Даніі, Швецыі, Нарвегіі. Усталяваліся дзяржавы ў славян: чэхаў, мараваў, харватаў і славенцаў, палякаў. На землях Усходняй Еўропы працэс утварэння дзяржаў адбываўся ў VIII-X стст. Крывіцкі Полацк, палянскі Кіеў і славенскі Ноўгарад выступілі першымі цэнтрамі кансалідацыі ўсходнеславянскіх племянных саюзаў. Гэтыя саюзы ўяўлялі сабой паўпатрыярхальныя-паўфеадальныя "княжанні" з князямі на чале і насельніцтвам, якое характарызавалася агульнай этнічнай самасвядомасцю, моўным адзінствам і падабенствам культуры. Еўрапейская тэндэнцыя фарміравання дзяржаўнасці ахапіла тады і сярэднявечныя беларускія землі. Яны не былі першымі ў гэтых працэсах, але і не апошнімі. У першай палове ІХ ст., як паведамляе "Аповесць мінулых гадоў", паляне, драўляне, славене, а таксама дрыгавічы і палачане мелі свае "княжанні" - правобраз першапачатковага дзяржаўнага ўтварэння. На мяжы VIII-ІX стст. вакол Полацка пачало складвацца аб'яднанне крывічоў, якое ў першай палове ІХ ст. сфарміравалася ў самастойную тэрытарыяльную, палітычную і эканамічную адзінку і на аснове якога аформілася раннедзяржаўнае Полацкае княжанне. Полацк упершыню прыгадваецца ў летапісах ужо ў 864 г. як адзін з важнейшых гарадоў Усходняй Еўропы. Сваім раннім узнікненнем і інтэнсіўным развіццём Полацкая зямля ў многім абавязана воднаму шляху "з варагаў у грэкі", які злучаў праз сістэму рэк Дняпра, Дзвіны, Ловаці і Волхава поўдзень кантынента з поўначчу, усход з захадам. Гэта важная магістраль, па якой у асноўным ішоў міжнародны гандаль і ажыццяўляліся паходы на Візантыю, стала воссю дзяржаваўтваральнага працэсу ва Усходняй Еўропе і статус Кіева, Полацка і Ноўгарада як важных еўрапейскіх палітычных цэнтраў. У X-XI стст. Полацкае княства з'яўлялася адным з буйнейшых і магутнейшых княстваў на тэрыторыі Усходняй Еўропы і сапернічала з Кіевам і Ноўгарадам у аб'яднанні зямель. Па сацыяльна-эканамічнаму і культурнаму ўзроўню яно не саступала развітым дзяржавам таго часу

У Х ст. вакол Турава (цяпер гарадскі пасёлак Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці) сфарміравалася другое па значэнню ў беларускай гісторыі сярэдневяковае дзяржаўнае ўтварэнне. Працэс яго афармлення праходзіў у два этапы. Спачатку з рассяленнем дрыгавічоў у басейне Прыпяці сфарміраваўся самастойны саюз плямёнаў - перадфеадальнае этнічнае княжанне. Гэта яшчэ не было ўласна княства з развітымі феадальнымі адносінамі, а аб'яднанне аднароднага ў этнічных адносінах насельніцтва. Старажытнае княжанне дрыгавічоў згадваецца ў "Аповесці мінулых гадоў". На чале гэтага княжання стаяў мясцовы князь, акружаны старэйшынамі родаў і больш дробных плямёнаў, якія ўваходзілі ў склад дадзенага першапачатковага дзяржаўнага ўтварэння. На другім этапе племянное дрыгавіцкае княжанне пераўтвараецца ў феадальнае Тураўскае княства, якое ўжо з'яўлялася тэрытарыяльна-палітычнай адзінкай. Сталіца княства - горад Тураў - прыгадваецца пад 980 г., калі на Беларусі з'яўляюцца князі, магчыма, браты - Рагвалод і Тур

Вопр

Туровское княжество

Туровское княжество было расположено в земле дреговичей (см.), по среднему и нижнему течению Припяти. Главным городом княжества был Туров, упоминаемый в первый раз в летописи под 980 г.; важнейшими из других городов Т. княжества были Пинск, сделавшийся впоследствии главным городом самостоятельного Пинского княжества (см.), Мозырь и Слуцк. Первым самостоятельным князем в Турове был старший сын Владимира св., Святополк, прозванный Окаянным (см.). При Ярославе I в Турове сидел старший сын его Изяслав. По смерти Ярослава I Изяслав сделался великим князем, но сохранил за собой и княжество Т. Когда в 1078 г. Изяслав был убит и брат его Всеволод занял великое княжение киевское, Т. княжество было отдано младшему сыну Изяслава, Ярополку, в придачу к Волыни. В это время Туров начал терять свое значение, и киевские князья им почти не интересуются. В 1088 г. по смерти Ярополка в Туров перешел брат его Святополк Изяславич, княживший до тех пор в Новгороде. В 1093 г. Святополк II сделался вел. князем киевским, но Туров оставил за собой. После Святополка II значение Турова падает еще больше, хотя при Вячеславе Владимировиче (с 1128 г.) Т. княжество делается почти независимым от Киевского. Причина слабости Т. княжества лежала, вероятно, в развитии удельной системы и распадении на мелкие княжества. Уже при Вячеславе Владимировиче Т. земля распалась на два удела, Т. и Клецкий, где княжил внук Святополка II Вячеслав Ярославич. Вячеслав Владимирович то уходил в Переяслав, то снова возвращался в Туров. Юрий Долгорукий отдал Туров своему сыну Борису. В начале великого княжения Изяслава Давидовича в Турове был князем внук Святополка II, Юрий Ярославич. Изяслав потребовал, чтобы он уступил Туров внуку Владимира Мономаха, Владимиру Мстиславичу. Дело дошло до кровопролития. Все это ослабляло Т. княжество. При Гедимине княжество Т. перешло под власть Литвы. Ср. Пинское княжество (см.) См. М. В. Довнар-Запольский, "Очерк истории кривичской и дреговичской земель до конца XII в." (Киев, 1891).

Полоцкое княжество

русское княжество, возникшее в X в. с центром в Полоцке. Располагалось в бассейне pp. Западная Двина, Березина, Неман, на важном для Руси торговом водном пути, что способствовало раннему развитию в Полоцкой земле самостоятельной экономики и культуры. Полоцкая знать стремилась к обособлению от Киева. В к. X в. кн. Владимир Святославич завладел Полоцким княжеством, убив полоцкого кн. Рогволода, а позднее отдал его своему сыну Изяславу. При Брячиславе Изяславиче (1001—44) началась долгая борьба Полоцкого княжества с Киевом, приведшая после 1021 к его обособлению. Наибольшего значения Полоцкое княжество достигло при Всеславе Брячиславиче (1044 — 1101). При его сыновьях начались междоусобные войны, дробление на уделы (Минское, Витебское и др. княжества) и войны с Киевом. В к. XII — н. XIII вв. произошел упадок политического значения Полоцкого княжества, большинство его городов перешло к Смоленску; владения в низовье Западной Двины захватили немецкие рыцари. К сер. XIII в. Полоцкое княжество подчинилось литовским князьям. В 1307 было присоединено к Литве с сохранением автономии, ликвидированной в 1385.

Вопр

Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці

На п ач атку XII ст. Старажытнаруская дзяржава распалася на асобныя княствы і феадальныя рэспублікі. У гэты перыяд Кіеўская Русь ужо не ўяўляла сабой адзінага палітычнага цэлага і складалася з шэрага асобных зямель - княжанняў. Землі Беларусі ўваходзілі ў склад Полацкага, Тураўскага, Пінскага, Новагародскага і часткова Смаленскага, Чарнігаўскага, Кіеўскага і Уладзіміра-Валынскага кня-стваў.

Працэс палітычнага драблення на пачатку XIII ст. пайшоў яшчэ хутчэй. Адным з першых фактычна незалежных ад Кіева стала Полацкае княства.

Свайго апагея барацьба паміж кіеўскімі Яраславічамі (нашчадкамі Яраслава Мудрага) і полацкімі Ізяславічамі (нашчадкамі Уладзіміра і Рагнеды, Рагвалодавымі ўнукамі) дасягнула ў перыяд княжання Усяслава (1044 - 1101). Летапісы паведамляюць, што князь шмат працаваў дзеля дабрабыту Полацкай зямлі, забываючыся пра сон і адпачынак. Пра яго ўжо пры жыцці складалася мноства легенд і паданняў. Летапісы апавядаюць пра тое, што Усяслаў быў чарадзеем і мог перабягаць шэрым ваўком сотні вёрстаў. Хадзіла паданне, што ён і нарадзіўся ад чарадзейства з асобнай радзімай адзнакай, ад якой быццам бы залежала ўся яго незвычайная сіла. Каб "чарадзейны знак" не кідаўся людзям у вочы, князь заўсёды насіў на галаве павязку.

Пакуль быў яшчэ жывы Яраслаў Мудры, Усяслаў не думаў аб аддзяленні Полацкага княства ад Кіеўшчыны. Пасля яго смерці (1054) кіеўскі прастол заняў старэйшы сын Ізяслаў, тытулаваны на вялікага князя, чарнігаўскі - Святаслаў, пераяслаўскі - Усевалад. Напачатку і з імі Усяслаў жыў у згодзе, нават прымаў удзел у сумесных паходах паўднёвых князёў супраць полаўцаў, якія ўвесь час пагражалі Кіеву. Так доўжылася да 60-х гадоў XI ст. 3 гэтага часу зноў разгараецца барацьба Полацка з Кіевам, якая не сціхае да самай смерці Усяслава.

У 1065 г. Усяслаў аблажыў Пскоў, а ў наступным годзе ўзяў Ноўгарад, забраўшы як вайсковы здабытак царкоўную маёмасць з Сафійскага сабора. У адказ тры браты — Ізяслаў, Святаслаў і Усе-валад - аб'ядналіся і выступілі супраць Усяслава. Першым горадам, які апынуўся на іх шляху, быў Мінск. Горад быў абложаны і ўзяты. Кіеўскія князі павялі свае войскі далей па р.Нямізе і тут сустрэліся з войскамі Усяслава. Маленькая рэчка 3 сакавіка 1067 г. "бачыла" на сваіх берагах страшную бітву.

Летам 1067 г. Яраславічы, якія сталі лагерам пад Оршай, запрасілі да сябе ў шацёр для перагавораў Усяслава з двума сынамі, гарантуючы яму бяспеку, але, парушыўшы абяцанне, паланілі яго, адвезлі ў Кіеў і пасадзілі ў вязніцу. У 1068 г. кіяўляне паўсталі супраць свайго князя Ізяслава, вызвалілі Усяслава і абвясцілі яго вялікім князем Кіеўскай Русі.

Далей падзеі разгортваліся наступным чынам. Пазбаўлены кіеўскага прастола, Ізяслаў звярнуўся за дапамогай да польскага караля Ба-ляслава; апошні з войскамі з'явіўся пад Кіевам. Насустрач яму выступіў Усяслаў з кіеўскім апалчэннем. Сярод кіяўлян была, відаць, нейкая нязгода. Не жадаючы ўблытвацца ў няпэўную справу, князь-чарадзей кінуў войска і сярод ночы ўцёк на радзіму — у Полацк. Феадальныя ўсобіцы працягваліся. 3 канца 70-х гадоў XI ст. у барацьбу з полацкімі князямі ўключыўся Уладзімір Манамах. У яе выніку моцна пацярпелі полацкія гарады: у 1078 г. - Лагойск, Лукомль, Друцк, а каля 1084 г. - Мінск. Пасля смерці Усяслава Полацкая зямля была падзелена паміж яго сынамі (іх было 6), якія потым сталі надзяляць валасцямі сваіх дзяцей. З'явіўся шэраг асобных княстваў: Полацкае, Мінскае, Віцебскае, Друцкае, Ізяслаўскае, Лагойскае, Стрэжаўскае, Гарадзецкае. Прастол у Полацку лічыўся галоўным. Гэты горад працягваў заставацца найважнейшым палітычным цэнтрам.

У XII ст. вялікае значэнне набывае Мінскае княства. Першы мінскі князь Глеб Усяславіч у 1116 г. захапіў частку тэрыторыі дрыгавічоў. Уладзімір Манамах разам з чарнігаўскім, смаленскім, пераяслаўскім князямі пачаў паход на Мінскае і Друцкае княствы. Оршу і Копысь

Манамах перадаў Смаленску. У 1119 г. яму ўдалося захапіць Мінск і на некаторы час прылучыць да велікакняжацкіх уладанняў. Паланёны Глеб Усяславіч быў адпраўлены ў Кіеў.

У сярэдзіне XII ст. спробу аб'яднаць Мінскае і Полацкае княствы зрабіў мінскі князь Расціслаў Глебавіч, запрошаны полацкім вечам на княжанне ў Полацк. Свайго князя Рагвалода палачане адправілі ў Мінск, дзе яго ўтрымлівалі ў "вялікае патрэбе". Але Рагвалод здолеў уцячы, яму ўдалося вярнуць сабе Друцк. У самім Полацку ўспыхнуў мяцеж гараджан супраць Расціслава і яго людзей. Даведаўшыся пра змову, Расціслаў уцёк у Мінск, а палачане зноў паклікалі да сябе Рагвалода. Вайна паміж Расціславам і Рагвалодам не прывяла да перамогі ніводнага з іх, аб'яднаць княствы не ўдалося.

У сучаснай гістарычнай літаратуры выказваюцца новыя погляды па пытаннях феадальнай раздробленасці. Так, М.Ермаловіч лічыць, што раз'яднанасць беларускіх, у прыватнасці полацкіх, зямель у XIII ст. не трэба перабольшваць, што феадальная раздробленасць, якая была вынікам феадальнага спосабу вытворчасці, з'явілася на той час не толькі заканамерным, але і прагрэсіўным этапам гістарычнага развіцця. Справа ў тым, што ў нетрах самой феа-дальнай раздробленасці выспявалі ўмовы для ўмацавання беларускіх зямель. Ствараліся лепшыя магчымасці для асваення зямель і прыродных рэсурсаў, росту гарадоў, развіцця земляробства і рамёстваў. А гэта садзейнічала таварнай вытворчасці, вяло да эканамічнага і палітычнага збліжэння паасобных зямель. У якасці прыкладу Ермаловіч прыводзіць Полацкую зямлю. "Менавіта ў Полацкай зямлі, - сцвярджае ён, - раней пачаўся працэс феа-дальнай раздробленасці, ён раней і закончыўся" (Ермаловіч М.І. Па слядах аднаго міфа. Мн., 1991. С. 11).

Тэндэнцыя да збліжэння з іншымі беларускімі землямі назіралася таксама ў Турава-Пінскім княстве. 1 хоць на тэрыторыі Турава-Пінскай зямлі пасля яе выхаду з-пад уплыву Кіева (1158) узнік шэраг асобных удзелаў, князі іх дзейнічалі згуртавана. У пачатку XIII ст. Турава-Пінская зямля ўсё болып і болып звязвае свой лёс з Новагародскай зямлёй у барацьбе супраць агульнага ворага — галіцка-валынскіх князёў. Аб гэтым сведчыць тое, што ў 1228 г. новагародцы ўдзельнічалі на баку Расціслава Пінскага ў яго барацьбе з Данілам Галіцкім.

Аб росце згуртаванасці, а не раздробленасці беларускіх зямель сведчыць, на думку М.Ермаловіча, узвышэнне Новагародскай зямлі, на долю якой "выпала гістарычная роля стаць у другой палове XIII ст. ядром аб'яднання беларускіх і балцка-літоўскіх зямель у адзіную дзяр-жаву".

Да сярэдзіны XIII ст. Новагародская зямля дасягнула высокага эканамічнага і культурнага развіцця. Гэтаму садзейнічаў шэраг прычын. Тут было добра развіта земляробства. Тут выплаўлялася жалеза і была наладжана вытворчасць разнастайных вырабаў з яго, апрацоўваліся каляровыя і каштоўныя металы. Існавалі ганчарнае, кастарэзнае і іншыя рамёствы. Па насычанасці жалезнымі знаходкамі Новагародак быў адным з самых багатых у гэтых адносінах гарадоў (Гуревпч Ф.Д. Древннй Новогрудок. Л., 1981. С. 138 - 139). Новагародак меў шырокія знешнія сувязі. Ён вёў ажыўлены гандаль з паўднёварускімі гарадамі, Прыбалтыкай і Полылчай, Візантыяй і Блізкім'Усходам. На Новагародскай зямлі было шмат гарадоў: Слонім, Ваўкавыск, Гродна, Зэльва, Свіслач і інш. Гэтыя гарады з'яўляліся цэнтрамі асобных удзелаў. Аднак усе яны аб'ядноўваліся вакол Новагародка. Летапісы, адзначае М.Ермаловіч, не зарэгістравалі ніводнага выпадку міжусобнай барацьбы князёў Новагародскай зямлі. Так што няма падстаў гаварыць аб феадальнай раздробленасці на гэтай зямлі.

Адначасова тут ва ўмовах скрыжавання этнічна разнастайнага насельніцтва фарміравалася новая арыгінальная культура. Археолаг Ф.Д.Гурэвіч піша, што ў ёй дзівосна перапляталіся мясцовыя, паўднёвыя і заходнія рысы, але дамінавала ўсходнеславянская куль-тура. Магчыма, што менавіта ў гэтых умовах былі закладзены пер-шаасновы белар.ускай народнасці. Яшчэ болып смелыя высновы робіць М.Ермаловіч. Ён піша, што ў сярэдзіне XIII ст. цэнтр палітычнага жыцця Беларусі перайшоў з Полацка ў Новагародак, які "стаў ася-родкам зараджэння новай дзяржаўнасці". Гэтыя высновы з'яўляюцца дыскусійнымі. 3 імі нельга пагадзіцца цалкам. Але наяўнасць розных пунктаў гледжання па такіх актуальных пытаннях садзейнічае па-глыбленаму вывучэнню нашай мінуўшчыны.

 

 

Вопр



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-21; просмотров: 380; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.226.185.207 (0.021 с.)