Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Тэма 4: Беларуская лексiкалогiя i лексiкаграфiя

Поиск

Мэты: 1.Пазнаёміць студэнтаў з новым матэрыялам.

2. Выпрацоўваць маўленчыя навыкі.

3. Садзейнічаць выхаванню моўнай культуры падчас камунікатыўнай дзейнасці.

4. Выхоўваць імкненне да ўласнага ітэлектуальнага развіцця, пачуццё павагі і гонару за творчасць і дзейнасць нашых славутых землякоў.

Літаратура:

1. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: Дапам. /Аўт.-склад. В.В.Маршэўская [і інш.].– Гродна: ГрДУ, 2006. – 84 с.

2. Губкіна А.В., Зразікава В.А. Беларуская мова. Эканамічная лексіка. – Мінск, 2009.

3. Ляшчынская В.А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: Вучэб. дапам. / В.А.Ляшчынская. – Мінск: РІВШ БДУ, 2001. — 256 с.

 

Ход заняткаў:

1. Уступная частка:

а) Праверка дамашняга задання;

б) Актывізацыя апорных ведаў.

Пытанні:

1. Што абазначае паняцце “лексіка”?

2. Што такое лексікалогія?

3. Што такое лексікаграфія?Якія слоўнікі вы ведаеце?

2. Асноўная частка:

а) Паведамленне новага матэрыялу:

Што абазначае паняцце“лексіка”?

Лексіка – гэта сукупнасць слоў пэўнай мовы, яе слоўнікавы склад.

Асаблівасці лексікі:

1. Лексіка з’яўляецца адкрытым і найбольш пранікальным участкам мовы;

2. Незлічонасць лексічных адзінак у слоўнікавым складзе мовы.

Што такое лексікалогія?

Лексікалогія – навука аб словах, аб слоўнікавым складзе мовы.

Прадмет вывучэння лексікалогіі – слова як шматгранная і складаная структурна-семантычная адзінка мовы.

Асноўная задача – разгляд і тэарэтычнае асэнсаванне слоўнікавага складу мовы.

Што такое лексікаграфія?
Якія слоўнікі вы ведаеце? Лексікаграфія – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца тэорыя і практыка складання слоўнікаў.

Складанне слоўнікаў выклікаецца разнастайнымі патрабаваннямі: растлумачыць значэнне слоў, іх ужыванне, правапіс, паходжанне, дапамога ў авалоданні замежнымі мовамі і г.д.

Слоўнікавы артыкул – загаловачнае слова разам са звесткамі пра яго (сэнсавая, граматычная, стылістычная характарыстыка слова, пераклад на іншую мову, ілюстрацыйны матэрыял).

Слоўнікі беларускай мовы

Энцыклапедычныя: тлумачаць не словы, а паняцці, абазначаныя гэтымі словамі.

Віды - агульныя – звесткі па ўсіх галінах ведаў;

“Беларуская Савецкая энцыклапедыя” (у 12 т)

- галіновыя – звесткі па якой-небудзь адной галіне ведаў;

“Этнаграфія Беларусі”

“Архітэктура Беларусі”

Лінгвістычныя: апісваюць словы – іх значэнне, ужыванне, паходжанне, вымаўленне, напісанне.

Віды: - аднамоўныя – тлумачальныя, арфаграфічныя, сінонімаў, і інш.

“Дыялектны слоўнік” Ф.М. Янкоўскага

- двухмоўныя “Беларуска-рускі слоўнік”

- шматмоўныя “Англа-беларуска-рускі слоўнік”

Адназначныя і мнагазначныя словы.

Адназначныя словы – маюць адно значэнне (вецер,сасна,кніга).

Мнагазначныя словы – маюць два і больш значэнняў:

1. прамое значэнне

2. пераноснае значэнне

Жэст – 1) рух рукі, галавы для пацвярджэння сказанага, падача якіх-небудзь знакаў;

2) перан. Учынак, зроблены з якой-небудзь паказной мэтай (жэст ветлівасці)

Амонімы

Амонімы – словы аднолькавыя па фанетычным афармленні, вымаўленні і напісанні, але зусім розныя па значэнні.

Банк(1) – буйная крэдытная ўстанова;

Банк(2) – у картачнай гульні: грошы, што пастаўлены на кон;

Банк(3) – фонд якіх-небудзь даных,што захоўваюца для інфармацыйных і іншых мэтаў.

 

Сінонімы. Антонімы. Паронімы

Сінонімы: арфаграфія – правапіс; багацце – дастатак; ашчадны – эканомны.

Антонімы: увоз – вываз; баланс – дэбаланс; дарагі – танны.

Паронімы: блізкія па гучанні, але розныя па значэнні, звычайна маюць адзін корань.

карыслівы – карысны; дрымотны – дрымучы.

Фразеалагізмы.

Устойлівыя звароты мовы, якія выражаюць цэласнае паняцце і па сваёй функцыі набліжаюцца да слова.

Пець дыферамбы, пускаць пыл у вочы, залатыя рукі, як пшаніцу прадаўшы, у імгненне вока і інш.

б) Замацаванне:

1. Адназначныя і мнагазначныя словы.

2. Амонімы.

3. Сінонімы. Антонімы. Паронімы.

4. Фразеалагізмы.

 

3. Падвядзенне вынікаў.

4. Дамашняе заданне. Пераклад на беларускую мову сказаў:

1. Народное хозяйство страны, являясь продуктом исторического развития, формируется в итоге углубления общественного разделения труда и обобществления производства.

2. Небольшая девальвация сохраняет опасность повторного снижения курса, способствуя валютной спекуляции.

3. Наиболее перспективные отрасли национальной экономики, получив привилегии в виде иностранного капитала и доступа к современным технологиям, модернизируются и впоследствии становятся высокорентабельными.

4. Пик инфляции, судя по всему, мы ещё не прошли. а темпы её таковы, что можно уже говорить о гиперинфляции.

5. Сегодня перед Белоруссией стоят десятки проблем, не решив которые невозможно реформировать её экономику.

 

Тэма 5: Культура прафесійнага маўлення

Мэты: 1.Пазнаёміць студэнтаў з новым матэрыялам.

2. Выпрацоўваць маўленчыя навыкі.

3. Садзейнічаць выхаванню моўнай культуры падчас камунікатыўнай дзейнасці.

4. Выхоўваць імкненне да ўласнага ітэлектуальнага развіцця, пачуццё павагі і гонару за творчасць і дзейнасць нашых славутых землякоў.

Літаратура:

1. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: Дапам. /Аўт.-склад. В.В.Маршэўская [і інш.].– Гродна: ГрДУ, 2006. – 84 с.

2. Губкіна А.В., Зразікава В.А. Беларуская мова. Эканамічная лексіка. – Мінск, 2009.

3. Ляшчынская В.А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: Вучэб. дапам. / В.А.Ляшчынская. – Мінск: РІВШ БДУ, 2001. — 256 с.

 

Ход заняткаў:

1. Уступная частка:

а) Праверка дамашняга задання;

б) Актывізацыя апорных ведаў.

2. Асноўная частка:

а) Паведамленне новага матэрыялу:

Тэрмін “культура прафесійнага маўлення”

азначае сукупнасць такіх якасцей маўлення, што робяць яго дасканалым сродкам камунікатыўных зносін у той ці іншай сферы дзейнасці чалавека.

Гэта ўменне правільна, лагічна і дакладна перадаваць свае думкі сродкамі мовы.

Асноўныя кампаненты культуры прафесійнага маўлення:

1. Правільнасць

2. Дакладнасць

3. Лагічнасць

4. Дарэчнасць

5. Выразнасць

6. Чысціня

7. Багацце

1. Правільнасць маўлення

Прадугледжвае захаванне носьбітамі мовы літаратурных нормаў:

арфаэпічных, акцэнталагічных, арфаграфічных, лексічных, марфалагічных, словаўтваральных, сінтаксічных, фразеалагічных, стылістычных.

Некаторыя сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай:

Смяяцца, жартаваць з яго (Р. скл.)

Пайсці па ваду (мэта)

Ісці ў маліны (ягады, грыбы)

Гаварыць, клапаціцца пра дзяцей (дзеясловы думкі, пачуцця)

Ажаніцца з нялюбай (Т. скл.)

Хварэць на грып

Смялейшы, разумнейшы за ўсіх (параўнальныя канструкцыі)

2.Дакладнасць маўлення

Заключаецца ў адпаведнасці назвы пэўнай рэаліі яе зместу.

Дакладнасць вельмі цесна звязана з лексічнай нормай, што рэгулюе правільнасць выбару слова. (эканоміка – эканомія; абанент - абанемент)

3. Лагічнасць маўлення

Прадугледжвае пабудову паслядоўнага, несупярэчлівага выказвання, у якім асобныя часткі лагічна звязаны паміж сабой.

4. Дарэчнасць маўлення

Увасабляе адметны выбар моўных сродкаў у адпаведнасці з тэмай, сітуацыяй, мэтай выказвання, стылем.

5. Выразнасць маўлення

Вызначаецца і дасягаецца праз якаснае ўжыванне моўных сродкаў (наяўнасць трапных сінонімаў, параўнанняў, метафар), а таксама ўменне правільна карыстацца самымі звычайнымі словамі, сінтаксічна арганізоўваць іх у тэкст.

6. Чысціня маўлення

Вызначае мэтазгоднасць увядзення ва ўжытак асобных лексічных адзінак, што маюць абмежаваную сферу выкарыстання (дыялектызмы, прастамоўныя лексемы, жарганізмы і г.д.)

7. Багацце маўлення

Выяўляецца ў разнастайнасці выкарыстання моўных сродкаў і ў адсутнасці паўтарэння адных і тых жа слоў і выразаў.

б) Замацаванне:

Вызначце лагічныя памылкі ў сказах:

1. Патрабуецца на пастаянную работу супрацоўнік для аддзела, які мае вышэйшую адукацыю.

2. У нашым калгасе гадуюць свіней, курэй, кароў і іншых птушак.

3. Прысутнічалі 19 чалавек, а таксама 4 інспектары райана.

3. Падвядзенне вынікаў.

4. Дамашняе заданне:

Перакладзіце на беларускую мову словазлучэнні:

1. Выбрать по своему вкусу

2. По случаю праздника

3. По закону

4. По моему мнению

5. Создан по образцу

6. Два раза в неделю

7. Заведующий чем

8. Стоять у микрофона

9. Ровным счётом

10. Отправить по адресу

 

 

Тэма 6: Навуковае маўленне

Мэты: 1.Пазнаёміць студэнтаў з новым матэрыялам.

2. Выпрацоўваць маўленчыя навыкі.

3. Садзейнічаць выхаванню моўнай культуры падчас камунікатыўнай дзейнасці.

4. Выхоўваць імкненне да ўласнага ітэлектуальнага развіцця, пачуццё павагі і гонару за творчасць і дзейнасць нашых славутых землякоў.

Літаратура:

1. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: Дапам. /Аўт.-склад. В.В.Маршэўская [і інш.].– Гродна: ГрДУ, 2006. – 84 с.

2. Губкіна А.В., Зразікава В.А. Беларуская мова. Эканамічная лексіка. – Мінск, 2009.

3. Ляшчынская В.А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: Вучэб. дапам. / В.А.Ляшчынская. – Мінск: РІВШ БДУ, 2001. — 256 с.

 

Ход заняткаў:

1. Уступная частка:

а) Праверка дамашняга задання;

б) Актывізацыя апорных ведаў.

2. Асноўная частка:

а) Паведамленне новага матэрыялу:

Асноўныя функцыі навуковага стылю:

Перадача навуковай інфармацыі;

Актывізацыя лагічнага мыслення

Характэрныя рысы:

Абагульненасць і абстрагаванасць;

Дакладнасць (адназначнасць);

Аб’ектыўнасць;

Лагічнасць і строгасць выкладу.

Моўныя асаблівасці навуковых тэкстаў:

Шырокае выкарыстанне абстрактнай лексікі (працэс, рух, адлюстраванне, валютны рахунак);

Ужыванне адназначных слоў і тэрмінаў;

Ужыванне спецыфічных сродкаў сувязі паміж сказамі (лексічныя паўторы, займеннікі 3-й ас.);

Колькасная перавага назоўнікаў над дзеясловамі

Пашыранае выкарыстанне рознага тыпу скарачэнняў, абрэвіятур, сімвалічных абазначэнняў;

Выкарыстанне займеннікаў з адцягнена-абагульненым значэннем – ён, мы (я ў навуковых тэкстах не выкар.)

Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковага тэксту

Тэкст – вынік маўленча-мысліцельнай дзейнасці чалавека, які фіксуецца ў вуснай ці пісьмовай форме.

Прыкметы тэксту: тэматычнае і кампазіцыйнае адзінства (закончанасць, звязнасць, цэльнасць).

Кампазіцыя тэксту – пабудова, суадносіны і ўзаемнае размеркаванне яго асобных частак.

Выбар кампазіцыі навуковага тэксту залежыць ад розных фактараў: пастаўленай задачы, навукі, жанру, метаду даследавання і інш.

Жанры навуковага стылю:

Анатацыя;

Рэзюмэ;

Рэферат;

Тэзіс;

Рэцэнзія;

Водгук;

Навуковыя артыкулы і г.д.

Анатацыя

Кароткая, абагульненая характарыстыка тэксту кнігі, артыкула.

Складаецца з дзвюх частак:

1. Фармулюецца асноўная тэма выдання;

2. Пералічваюцца асноўныя палажэнні

Перад тэкстам анатацыі ў намінатыўнай форме даюцца выхадныя звесткі (аўтар, назва, месца і час выдання).

Рэзюмэ - сціслы выклад зместу, сутнасці, асноўных палажэнняў, вывадаў артыкула, даклада, паведамлення.

Рэферат

Кампазіцыйна арганізаваны, абагульнены выклад зместу крыніцы інфармацыі, а таксама даклад з такім выкладам.

Віды:

1. Рэпрадуктыўны - узнаўленне зместу першаснага тэксту (рэферат-канспект, рэферат-рэзюмэ).

2. Прадуктыўны – крытычнае ці творчае асэнсаванне крыніцы інфармацыі (рэферат-агляд, рэферат-даклад)

Тэзіс

Коратка сфармуляванае асноўнае палажэнне даклада, навуковага артыкула.

Віды:

1. Першасныя (арыгінальныя) – сціслае адлюстраванне ўласнага даклада, артыкула.

2. Другасныя – ствараюцца на аснове першасных тэкстаў, якія належаць іншаму аўтару.

3. Дзеяслоўнага складу – выкарыстоўваюцца дзеяслоўныя выказнікі (шырока распаўсюджаны).

4. Намінатыўнага складу – без дзеслоўных выказнікаў.

Прыклад: “ Вядома, што дэдукцыя – гэта спосаб вывядзення высноў ад агульнага да канкрэтнага.”

3. Падвядзенне вынікаў.

4. Дамашняе заданне: Напісаць анатацыю на артыкул з юрыдычнага (эканамічнага) часопіса.Пры неабходнасці звяртайцеся да клішыраваных выразаў:

У рабоце даследуецца…;

Вялікае месца ў даследаванні займае разгляд…;

У рабоце даецца характарыстыка…;

Асноўная ўвага звяртаецца…;

Падкрэсліваецца, што…;

Асаблівая ўвага надаецца пытанням…;

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-17; просмотров: 297; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.188.218.134 (0.007 с.)