Метадычныя рэкамендацыі да правядзення скрс 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Метадычныя рэкамендацыі да правядзення скрс



Самастойная кіруемая работа студэнтаў (СКРС) – гэта пэўным чынам арганізаваная выкладчыкам мэтанакіраваная самастойная дзейнасць студэнтаў, якая заснавана на асвядомленай індывідуальна-групавой пазнавальнай актыўнасці па сістэмнаму засваенню прафесійных ведаў, уменняў і навыкаў, спосабаў іх атрымання.

Формы СКРС, яе контролю і адзнакі могуць быць разнастайнымі, у залежнасці ад мэт навучання, характару дысцыпліны, аб’ёму гадзін, якія вызначаны на вывучэнне:

1. Падрыхтоўка да практычных, семінарскіх заняткаў;

2. Напісанне рэфератаў да асобных тэм;

3. Вывучэнне і канспектаванне зборнікаў дакументаў;

4. Вывучэнне тэм і праблем, якія не выносяцца на практычныя і семінарскія заняткі;

5. Выкананне кантрольных работ;

6. Напісанне тэматычных дакладаў, рэфератаў і эсэ на праблемныя тэмы;

7. Анаціраванне манаграфій ці іх асобных раздзелаў, артыкулаў;

8. Удзел студэнтаў у складанні тэстаў;

9. Выкананне даследчых і творчых заданняў і г.д.

Кантроль СКРС можа быць таксама арганізаваны ў форме спецыяльных кантрольных мерапрыемстваў, да якіх адносяць:

1. Выніковыя семестровыя залікі;

2. Індывідуальныя гутаркі;

3. Калёквіумы;

4. Тэсціраванне;

5. Правядзенне групавых пісьмовых работ і г.д.

Арганізацыя самастойнай работы студэнтаў пад кіраўніцтвам выкладчыка з’яўляецца адным з найбольш эфектыўных накірункаў у вучэбным працэсе, развівае самастойную творчую дзейнасць, выключна моцна стымулюючую набыццё і замацаванне ведаў.

 

 

Тэсты

Навука пра мовы называецца: {

= мовазнаўства

~ лексікалогія

~ лексікаграфія

}

 

Якія мовы не адносяцца да ўсходнеславянскай групы моў: {

~ беларуская

~ руская

= польская

~ украінская

= балгарская

}

 

Асобныя мовы індаеўрапейскай сям’і гэта:{

= грэчаская

~ чэшская

= албанская

~ славацкая

}

 

Пра якую функцыю мовы гаворыцца:

Мова – сродак зносін паміж людзьмі. {

= камунікатыўная

~ пазнавальная

~ намінатыўная

}

 

Пра якую функцыю мовы ідзе гаворка:

Пазнанне чалавека грунтуецца на ведах, якія фіксуюцца, назапашваюцца, абагульняюцца з дапамогай мовы. {

~ пазнавальная

= намінатыўная

~ экспрэсіўная

~ эстэтычная

}

 

Адзначце запазычаныя словы: {

~ возера

= фантазія

= акварыум

~ жалейка

}

 

Адзначце слова, якое адносіцца да лексікі абмежаванага ўжытку: {

~ жыта

~ чалавек

= цяперака

~ здароўе

}

 

Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы адносяцца да лексікіабмежаванага ўжытку: {

~ шырокая дарога

= азонавы пласт

= гадавы баланс

~ гарачая вада

}

 

Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы адносяцца да дыялектнай лексікі: {

~ восеньскае надвор’е

= смачная картопля

~ пасадзіць бульбу

= не рабі кепства

}

 

Адзначце сказы, у якіх ужыты дыялектныя словы: {

= Хлеб спячэцца харошы, духоўны.

= У жлукту бялізну клалі, кіпенем залівалі.

~ Не ўсё тое збываецца, на што чалавек спадзяваецца.

}

 

Адзначце словы, якія адносяцца да спецыяльнай лексікі: {

= акустыка

~ вырай

~ падарожнік

~ спрэчка

= пратакол

}

 

Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы адносяцца да спецыяльнай лексікі: {

~ вячэрні змрок

~ светлая надзея

= муфта счаплення

= кантынентальны шэльф

}

 

Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца ўстарэлымі: {

= земскі сход

~ гугнявае чатанне

~ абаронца дзяцей

= незлічоная раць

}

Устанавіце адпаведнасць паміж словамі і іх характарыстыкай. Адзначце нумар правільнага адказу.

А. дзедзіч

Б. бульбешнік

В. энтузіязм

1. Устарэлае слова

2. Дыялектнае слова

3. Спецыяльнае слова

4. Запазычанае слова {

~ А3Б1В2

~ А4Б3В2

= А1Б2В4

}

Што не з’яўляецца разнавіднасцямі двухмоўя: {

~ індывідуальнае

~ групавое

= калектыўнае

~ поўнае

}

 

Адзначце, у якіх аспектах разглядаецца двухмоўе: {

= псіхалагічнае

= педагагічнае

~ філасофскае

= сацаялінгвістычнае

~ сацыялагічнае

}

 

На якім узроўні не можа адбывацца беларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя: {

~ фанетычны

~ акцэнталагічны

~ словаўтваральны

~ лексічны

= эстэтычны

}

 

Пра які ўзровень інтэрферэнцыі ідзе гаворка:

Не ўлічваюцца асаблівасці пастаноўкі націску ў суадносных словах дзвюх моў (крапіва – крапіва). {

~ лексічны

= акцэнталагічны

~ марфалагічны

}

 

Што не адносіцца да тыпаў тэксту: {

~ апісанне

~ апавяданне

= водгук

~ разважанне

}

 

Пра які тып тэксту гаворыцца:

У тэксце адбываецца паслядоўнасць падзей і дзеянняў. {

= апавяданне

~ апісанне

~ доказ

~ разважанне

}

 

Схема пабудавы якога тыпу тэксту разглядаецца: {

1. Агульнае ўражанне.

2. Асобныя прыкметы, уласцівасці.

3. Вывад. {

~ апавяданне

= апісанне

~ доказ

~ разважанне

}

 

Размясціце сказы ў такім парадку, каб атрымаўся звязны тэкст. Адзначце варыянт правільнага адказу.

1) Родная хата...

2) Здавалася б. што ў гэтых рэчах асаблівага?

3) Печка цагляная, лава драўляная і дубавы стол, маленькія акенцы на бок узыходу сонца.

4) А як кранае сэрца праз дзесяткі гадоў кожная яго дэталь, звыклая, да дробязей знаёмая з дзяцінства.

5) Звычайны, вядомы кожнаму вяскоўцу малюнак. {

~ 3, 2, 1, 5, 4

= 1, 3, 2, 5, 4

~ 4, 5, 3, 2, 1

~ 2, 1, 4,3, 5

}

 

Адзначце характарыстыкі, якія адпавядаюць наступнаму тэксту:

(1) Люблю я, не спяшаючыся, ісці па палявой дарозе.

(2) Яркае сонца аблівае твар зямлі мяккім, цёплым святлом. (3) Бугаркамі параскідаліся па небе хмаркі, якія плывуць чародкамі, адна за адной, ў адзін бок неба, а потым прападаюць. (4) Над полем кружацца жаваранкі, крычыць у небе каршун, трапечацца ястраб на адным месцы.

(5) А дарога ўсё цягнецца і цягнецца, як клубок нітак. {

= тып тэксту – апісанне;

~ тэкст адказвае на агульнае пытанне: чаму?

~ асноўная думка тэксту выражана ў 4-м сказе;

= сувязь сказаў у тэксце – паралельная.

}

 

 

Якія капаненты не адносяцца да культуры прафесійнага маўлення? {

~ правільнасць

~ дакладнасць

~ чысціня

= камунікатыўнасць

= экспрэсіўнасць

}

 

Пра які кампанент культуры прафесійнага маўлення гаворыцца:

Прадугледжвае захаванне носьбітамі мовы літаратурных нормаў. {

~ выразнасць

~ лагічнасць

~ дарэчнасць

= правільнасць

}

 

Вызначце, якое словазлучэнне ўжыта няправільна: {

~ смяяцца з яго

~ пайсці па ваду

= клапаціцца а дзецях

~ ажаніцца з нялюбай

}

 

Знайдзіце варыянт правільнага перакладу на беларускую мову словазлучэння по случаю праздніка: {

~ у выпадку свята

= з нагоды свята

~ пры здарэнні свята

}

 

Лагічнасць маўлення прадугледжвае: {

= пабудову паслядоўнага выказвання

~ адметны выбар моўных сродкаў

~ якаснае ужыванне моўных сродкаў

}

 

Пазнайце слова па лексічным значэнні. Хата лесніка і яго сям’і: {

~ леснікоўства

= леснічоўка

~ леспрамгас

~ лесасека

}

 

Адзначце словазлучэнні, дзе выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні. {

= вузел супярэчнасцей

~ чыгуначны вузел

~ завязаць вузел

}

 

Адзначце радкі з амонімамі. {

~ дума пра будучае – гарадская дума

= у гарадскіх барах – атмасферны ціск вымяраецца ў барах

}

 

Вызначце адназначныя словы. {

= гадзіннік

~ кляваць

~ кропка

}

 

Адзначце сінонімы да слова аб’ектыўны. {

= справядлівы

= непрадузяты

~ пабочны

~ другарадны

}

 

Адзначце сказ, у якім ёсць антонімы. {

= З гучным клопатам вецер вароты адпёр і запёр.

~ Не, не паўсюдна забыты няшчасце і пакуты.

}

 

Адзначце сказ, у якім ёсць сінонімы. {

~ Увесь час налятаў вецер, сыпаў снегам у твар.

= Роўна так сцелюцца сняжынкі ў полі, круцяцца, кружацца ціха, паволі.

}

 

Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты няправільна. {

= 1 ) адзінокі выстрал

~ вадзяны млын

= дробязны твар

}

 

Са слоў, што ў дужках выберыце патрэбнае. {

Брыгада (~ выкладала,= выкладвала) сцены, вяла цяслярскія і сталярныя работы.

}

 

Знайдзіце ў сінанімічным радзе лішняе слова. {

~ Стораж

= Канваір

~ Вахцёр

}

 

Адзнацче нумар выразу, які можа ўжывацца і як устойлівы (фразеалагізм), і як свабодны. {

= насіць на руках;

~ абвесці вакол пальца;

}

 

Адзначце сінонімы да фразеалагізма.

На ўсе вочы (глядзець): {

= уважліва

~ доўга

= пільна

~ з зайздрасцю

}

 

Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннем.

А. На птушыных правах. 1) Каварны, крывадушны чалавек.

Б. Воўк у авечай шкуры. 2) Незаконна ці не маючы забеспячэння.

3) Траціць сумленне. {

= А2Б1

~ А3Б2

~ А1Б3

}

 

Устанавіце адпаведнасць паміж рускімі фразеалагізмамі і іх беларускімі адпаведнікамі.

А. В два счёта. 1) Раз- пораз.

Б. День ото дня. 2) Адным скокам.

3) Што ні дзень. {

~ А1Б2

~ А3Б1

= А2Б3

}

 

Адзначце словазлучэнне, у якім парушана лексічная спалучальнасць слоў. {

~ пераканаўчы доказ

= сумленны доказ

}

 

Вызначце сказ, у якім ёсць лексічная або стылістычная памылка.{

~ Густы вецер даносіў з лесу цёплы прэлы пах лісця і грыбоў.

= Лось ведаў гэту пушчу як свае пяць пальцаў.

}

Пазнайце слова па лексічным значэнні.

Той, хто арэ зямлю. {

= араты

~ аратар

~ аракул

}

 

Адзначце словазлучэнні, дзе выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні. {

~сагнуць цвік

~ сагнуць руку ў локці

= сагнуць народ

}

 

Адзначце радкі з амонімамі. {

~ помнік Янку Купалу – помнікі пісьменнасці

= выраз для рукавоў – выраз твару

}

 

Вызначце адназначныя словы. {

= дзверы

~ галава

~ калена

}

 

Адзначце сінонімы да слова актыўны. {

~ хуткі

= дзейны

= энергічны

~ якасны

}

Адзначце сказ, у якім ёсць антонімы. {

= Хто чужога не шануе, той свайго не мае.

~ Дарожка перасячэ гай, прарэжа луг, ускочыць у вёску.

}

 

Адзначце сказ, у якім ёсць сінонімы. {

~ Нішто не варухнецца, толькі неба іскрыцца.

= Трывожна на сэрцы, неспакойна.

}

 

Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты няправільна. {

~ пясчаны колер

= пісьменны стол

= аптэкарскі кіёск

}

 

Са слоў, што ў дужках выберыце патрэбнае. {

Маці заўсёды вучыла нас, каб мы не (= губілі, ~ гублялі) нічога жывога.

}

 

Знайдзіце ў сінанімічным радзе лішняе слова. {

~ вядомы,

~ славуты,

= ідэальны;

}

 

Адзнацче нумар выразу, які можа ўжывацца і як устойлівы (фразеалагізм), і як свабодны.{

~ на скорую руку;

= адрэзаная луста (скіба);

}

 

Адзначце сінонімы да фразеалагізма. У адзін голас: {

= адначасова

~ аднадушна

= аднолькава

~ гучна

}

 

Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннем.

А. Стрэляны варабей. 1) Каварны, крывадушны чалавек.

Б. Апускацца на дно. 2) Вельмі вопытны чалавек.

3) Маральна занепадаць. {

 

= А2Б3

~ А1Б2

~ А3Б1

}

 

Устанавіце адпаведнасць паміж рускімі фразеалагізмамі і іх беларускімі адпаведнікамі.

А. За словом в карман не лезет. 1) Хуткі на хаду.

Б. Лёгок на ногу. 2) Як ніколі нічога.

3) Спрытны на язык. {

~ А2Б3

= А3Б1

~ А3Б2

}

 

Адзначце словазлучэнне, у якім парушана лексічная спалучальнасць слоў. {

~ хуткі тэмп

= хуткае пытанне

}

 

Вызначце сказ, у якім ёсць лексічная або стылістычная памылка. {

= Рэйс адклалі на няўпэўнены час.

~ Яны распытвалі адзін аднаго пра асабістае жыццё.

}

 

 

Пазнайце слова па лексічным значэнні.

Чулы, дабрачынны, чалавечы: {

= гуманны

~ гуманітарны

~ гумовы

}

 

Адзначце словазлучэнні, дзе выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні. {

~ вада сагрэлася

~ зямля сагрэлася

= сагрэць дзіця ласкай

}

 

Адзначце радкі з амонімамі.

~ серыя выбухаў – трэцяя серыя фільма

= пачатак восені – кукурузны пачатак

}

 

Вызначце адназначныя словы. {

~ ключ

~ кропля

= курган

}

 

Адзначце сінонім да слова актуальны. {

~ значны

~ важны

= надзённы

~ істотны

}

 

Адзначце сказ, у якім ёсць антонімы.{

= Ад добрага не ўцякай і ліхога не рабі.

~ Навальніцы ўлетку імклівыя і кароткія.

}

Адзначце сказ, у якім ёсць сінонімы. {

= Заіскрыліся, заблішчалі на сонцы белыя абрусы снягоў.

~ Атуліў бы я ўсё вецце аксамітам, шоўкам алым.

}

 

Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты няправільна. {

= віхравы чуб

~ лясны масіў

= лекавая фізкультура

}

 

Са слоў, што ў дужках выберыце патрэбнае. {

Насцярожанае вуха пачула падазроныя гукі на (~ лясістай,= лясной) дарозе.

}

 

Знайдзіце ў сінанімічным радзе лішняе слова. {

~ курган,

~ насып,

= валун;

}

 

Адзнацче нумар выразу, які можа ўжывацца і як устойлівы (фразеалагізм), і як свабодны. {

= паказаць зубы;

~ з усіх ног;

}

 

Адзначце сінонімы да фразеалагізма. Рабіць выгляд: {

~ прыбірацца

= прытварацца

~ прыстасоўвацца

= прыкідвацца

}

 

Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннем.

А. Закладваць фундамент. 1) Нечакана і без падстаў.

Б. Простая арыфметыка. 2) Даваць пачатак чаму - небудзь.

3) Нешта вельмі лёгкае для разумення. {

 

= А2Б3

~ А1Б3

~ А3Б2

}

 

Устанавіце адпаведнасць паміж рускімі фразеалагізмамі і іх беларускімі адпаведнікамі.

А. Ни к селу ни к городу. 1) Ні да вока ні да бока.

Б. Ни кола ни двора. 2) Ні хаты ні лапаты.

3) Ні даць ні ўзяць. {

 

~ А2Б1

~ А3Б1

= А1Б2

}

 

Адзначце словазлучэнне, у якім парушана лексічная спалучальнасць слоў. {

~ аб’ёмны твор

= аб’ёмны дзень

}

 

Вызначце сказ, у якім ёсць лексічная або стылістычная памылка. {

~ Па-чалавечы задумліва шуміць каласамі поле.

= Не хочаш нават паўзу памаўчаць.

}

Еўфрасіння Полацкая жыла ў:{

~ Х ст.

~ ХI ст.

= ХII ст.

~ ХIII ст.

}

 

Да ўзораў вуснай народнай творчасці адносяцца: {

= калядныя песні

~ “Слова пра паход Ігаравы”

~ “казанні” Кірылы Тураўскага

= быліны

}

 

Стваральнікамі славянскай азбукі і пісьменства лічацца: {

= Кірыла і Мяфодзій

~ Кірыла Тураўскі

~ Казьма (Грэк)

}

 

Суаднясіце элементы двух мностваў:

1) нараджэнне Еўфрасінні Полацкай

2) нараджэнне Кірылы Тураўскага

3) майстар Богша зрабіў крыж

4) будаўніцтва Сафійскага Сабору ў Полацку

 

А) 50-я гг. ХII ст.

Б) каля 1130 г.

В) 1161 г.

Г) 50-я гг. ХI ст.

Д) каля 1104 г. {

 

= 1Д2Б3В4А

~ 1Д2А3В4Г

~ 1Д2Б3Г4А

~ 1Б2Д3В4А

}

 

Біблія Францыска Скарыны была надрукавана ў: {

~ Вільні

= Празе

~ Нясвіжы

~ Гродна

}

 

Першая кніга ў межах сучаснай Беларусі, якая была надрукавана кірылічным шрыфтам, называлася: {

~ “Апостал”

~ “Буквар”

~ “Малая падарожная кніжка”

= “Катэхізіс”

}

 

Суаднясіце элементы двух мностваў:

1) 1517 г.

2) 1522 г.

3) 1525 г.

4) 1562г.

 

А) выданне Ф. Скарынай “Малой падарожнай кніжкі”

Б) выданне Ф. Скарынай першай друкаванай кнігі “Псалтыра”

В) выданне “Катэхізіса” С Буднага

Г) выданне “Радзівілаўскай” Бібліі

Д) выданне Ф. Скарынай “Апостала” {

 

~ 1Б2Г3А4Д

~ 1Б2А3Г4В

= 1Б2А3Д4В

~ 1В2Г3Д4Б

}

 

Па ініцыятыве Сімяона Полацкага была створана навучальная ўстанова: {

~ Медыцынская школа ў Гродна

~ Віленскі універсітэт

= Славяна-грэка-лацінская акадэмія ў Маскве

~ Кіеўская духоўная акадэмія

}

 

Да першай паловы ХIХ ст. адносіцца: {

~ пачатак літаратурнай дзейнасці Янкі Купалы

~ пачатак літаратурнай дзейнасці Максіма Багдановіча

= літаратурная дзейнасць Я. Баршчэўскага

}

 

Да ананімных твораў, першай паловы ХIХ ст. адносяцца: {

= “Тарас на Парнасе”

~ “Сялянка”

~ “Энеіда навыварат”

}

 

“Загляне сонца і ў наша ваконца” – гэта назва:{

~ літаратурнага твора

= першага легальнага беларускага выдавецтва

~ асветніцкага гуртка

~ зборніка вершаў

}

 

Вызначце аўтара зборніка “Жалейка”:{

= Янка Купала

~ Цётка

~ Якуб Колас

~ Ф. Багушэвіч

}

 

Суаднясіце элементы двух мностваў:

1) І. Шамякін

2) І. Мележ

3) К. Чорны

4) М. Лынькоў

 

А) “Векапомныя дні”

Б) “Млечны шлях”

В) “Канстанцін заслонаў”

Г) “Мінскі напрамак” {

 

~ 1Г2Б3Д4А

~ 1Г2А3Б4Д

= 1В2Г3Б4А

~ 1В2Г3А4Д

}

 

Твор, які напісаў В Быкаў гэта: {

~ “На ростанях”

= “Трэцяя ракета”

~ “Птушкі і гнёзды”

}

 

 

Вызначце стыль тэксту:

У гісторыі Беларусі шмат трагічных старонак. Праносіліся над нашым краемв огненыя віхуры вайны, праходзілі заваёўнікі. Заставаліся зруйнаваныя гарады, спаленыя кнігі. Знішчаўся здабытак, які стагоддзі па крупіцы збіраў народ. Што застаецца? А застаецца памяць. Дрэва жыве, пакуль яго сілкуюць карані. Народ жа жыве, пакуль памятае сваю гісторыю. І таму зноў паўстаюць з руін і попелу гарады, адраджаецца роднае слова. Так было заўжды.{

= публіцыстычны

~ навуковы

~ афіцыйна-дзелавы

~ гутарковы

~ мастацкі

}

 

Адзначце прыметы афіцыйна-дзелавога стылю: {

~ вобразнасць

~ непасрэднасць маўлення

= строгая аб’ектыўнасць

= канкрэтнасць

~ эмацыянальнасць

}

 

Адзначце стыль, у якім ужываюцца наступныя словы (словазлучэнні):

парламент, дэбаты, сацыяльны статус, сімпозіум; {

~ публіцыстычны

~ навуковы

= афіцыйна-дзелавы

~ гутарковы

~ мастацкі

}

 

Адзначце жанры публіцыстычнага стылю: {

~ пісьмо

= нататка

= інтэрв’ю

~ манаграфія

~ апавяданне

}

 

Адзначце, якія кампаненты складаюць схему тэксту-апавядання:{

= уступ (завязка)

~ вывады

= асноўная частка

~ агульнае ўяўленне аб прадмете

= развязка

}

Вызначце стыль тэксту:

Фразеалагізмы – гатовыя спалучэнні слоў з непадзельным значэннем. Паводле значэння фразеалагізмы часта адпавядаюць асобным словам, словазлучэнням. У сказе фразеалагізм з’яўляецца адным членам сказа. Фразеалагізмы – сродак вобразнасці і выразнасці ў мове. {

~ публіцыстычны

= навуковы

~ афіцыйна-дзелавы

~ гутарковы

~ мастацкі

}

 

Адзначце прыметы гутарковага стылю: {

= натуральнасць маўлення

~ строгая лаканічнасць

~ дакладнасць

~ сцісласць

= непасрэднасць

}

 

Адзначце стыль, у якім ужываюцца наступныя словы (словазлучэнні):

арфаэпія, сінус, вуглярод, малекула; {

~ публіцыстычны

= навуковы

~ афіцыйна-дзелавы

~ гутарковы

~ мастацкі

}

 

Адзначце жанры мастацкага стылю: {

~ рэпартаж

= аповесць

~ рэцэнзія

= камедыя

}

 

Адзначце, якія кампаненты складаюць схему тэксту-разважання:{

~ выразныя прыметы прадмета

= тэзіс

~ кульмінацыя

= доказы

= вывады

}

 

 

Вызначце стыль тэксту:

Восенню, калі стаіць добрае надвор’е, шаманіць пад нагамі мох і сівец. Гарыць сіняваты верас на пасецы. Па ім поўзаюць вялікія мурашкі і лётаюць пчолы. З ракі прылятаюць вялікія зялёныя стракозы. Яны лапочуць над верасам доўгімі бліскучымі крыламі. {

~ публіцыстычны

~ навуковы

~ афіцыйна-дзелавы

~ гутарковы

= мастацкі

}

 

Адзначце прыметы навуковага стылю:{

~ ацэначнасць

= строгая дакладнасць

= лагічнасць

~ пафаснасць мовы

~ афіцыйнасць

}

 

Адзначце стыль, у якім ужываюцца наступныя словы (словазлучэнні):

адказчык, ісцец, рэзалюцыя, дзяржаўны закон; {

~ публіцыстычны

~ навуковы

= афіцыйна-дзелавы

~ гутарковы

~ мастацкі

}

 

Адзначце жанры навуковага стылю: {

= дысертацыя

= рэферат

~ балада

~ даведка

}

 

Адзначце, якія кампаненты складаюць схему тэксту-апісання:{

= агульнае ўяўленне аб прадмеце

~ развязка

= выразныя прыметы прадмета

~ доказы

= адносіны аўтара

}

 

План лексико-грамматического теста по дисциплине «Беларуская мова. Прафесійная лексіка.» 1 курс 1 семестр

Контролируемое содержание дисциплины (разделы) Удельный вес разделов % Число тестовых заданий
Мова і соцыум. Беларуская мова і яе месца ў моўнай супольнасці свету    
Білінгвізм. Моўная інтэрферэнцыя    
Беларускае маўленне. Маўленчая камунікацыя.Тэкст    
Культура прафесійнага маўлення і яе кампаненты    
Беларуская лексікалогія і лексікаграфія. Тэрміналагічная лексіка    
Гістарычныя этапы станаўлення і развіцця беларускай мовы    
Стылістычная дыферэнцыяцыя маўлення    
Всего:    

 

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-17; просмотров: 275; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.117.183.150 (0.342 с.)