Тэма 2: Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Тэма 2: Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы



Мэты: 1.Пазнаёміць студэнтаў з новым матэрыялам.

2. Выпрацоўваць маўленчыя навыкі.

3. Садзейнічаць выхаванню моўнай культуры падчас камунікатыўнай дзейнасці.

4. Выхоўваць імкненне да ўласнага ітэлектуальнага развіцця, пачуццё павагі і гонару за творчасць і дзейнасць нашых славутых землякоў.

Літаратура:

1. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: Дапам. /Аўт.-склад. В.В.Маршэўская [і інш.].– Гродна: ГрДУ, 2006. – 84 с.

2. Губкіна А.В., Зразікава В.А. Беларуская мова. Эканамічная лексіка. – Мінск, 2009.

3. Ляшчынская В.А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: Вучэб. дапам. / В.А.Ляшчынская. – Мінск: РІВШ БДУ, 2001. — 256 с.

 

Ход заняткаў:

1. Уступная частка:

c) Праверка дамашняга задання;

d) Актывізацыя апорных ведаў.

2. Асноўная частка:

a) Паведамленне новага матэрыялу:

Беларуская мова – адна са славянскіх моў індаеўрапейскай сям’і.

У VI ст. н.э. пачалося выдзяленне асобных дыялектаў (груп), з якіх і сфарміраваліся

славянскія мовы.

Усе славяне карыстаюцца двума тыпамі пісьма: кірылічным і лацінкай.

У 988г. Усходнія славяне прынялі хрысціянства, разам з якім на іх землі прыйшло пісьменства (на стараславянскай ці царкоўнаславянскай мовах).

Этапы гісторыі беларускай літаратурнай мовы

I. Агульнаўсходнеславянская мова.

(XI-XIIIст.)

Значная колькасць пісьмовых помнікаў напісана на царкоўнаславянскай мове: творы Кірылы Тураўскага, Клімента Смаляціча, Аўраама Смаленскага.

XII ст. – вялікую асветніцкую дзейнасць праводзіла Еўфрасіння Полацкая.

Асаблівасці жывой народнай гаворкі – “Слова пра паход Ігаравы”, “Аповесці мінулых гадоў”, шматлікія гандлёвыя дагаворы, разнастайныя граматы.

Старабеларуская мова (XIV-XVIст.)

У складзе ВКЛ сфарміравалася беларуская народнасць і яе мова (старабеларуская).

У ВКЛ яна была дзяржаўнай, ужывалася ва ўсіх сферах грамадскага жыцця і была сродкам зносін.

На ёй упершыню ў гісторыі славян з’явіліся друкаваныя кнігі: “Псалтыр” Ф. Скарыны (1517г.), “Катэхізіс” С. Буднага (1562г.), “Евангелле” В.Цяпінскага (1580г.), летапісы і хронікі (“Баркалабаўская хроніка”), вучэбныя кнігі (“Граматыка” Л. Зізанія) і інш.

Лепшыя моўныя здабыткі канцылярска-юрыдычнага пісьменства адлюстраваны ў “Літоўскай метрыцы” і “Статуце ВКЛ” – 1529г., 1566г., 1588г..

Гэта быў “залаты век ” у гісторыі беларускай культуры, літаратуры, мовы.

1569г. утварылася РП – у выніку аб’яднання ВКЛ і Польшчы (Люблінская ўнія) → з канца XVI ст. на тэрыторыі Беларусі распаўсюджваецца лацінская мова.

Паступова старабеларуская мова выцясняецца з пісьмовага ўжытку.

1696г. – сейм РП забараніў пісаць дзелавыя дакументы на старабеларускай мове.

к. XVIII ст. – беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі, загадам Мікалая І (1840г.) у якасці афіцыйнай уводзіцца руская мова.

Т.ч. беларуская мова прыходзіць у поўны заняпад (знаходзіцца толькі ў вусным маўленні).

3. Новая (нацыянальная) беларуская літаратурная мова (XIX-XXI cт.)

Ля вытокаў беларускай нацыянальнай мовы стаялі: Я.Чачот, В.Дунін-Марцінкевіч (1-я п. XIX); К.Каліноўскі, Ф.Багушэвіч (2-я п. XIX).

Інтэнсіўнае станаўленне – п. ХХ ст. (Янка Купала, Якуб Колас, М.Багдановіч, Цётка, М.Гарэцкі і інш.)

Асноўныя нормы літаратурнай мовы:

(1906-1915г.г. газеты “Наша доля”, “Наша Ніва”) – стварэнне нацыянальнай тэрміналогіі, распрацоўка сістэмы стыляў, пытанні культуры маўлення. (“Беларуская граматыка для школ” Б.Тарашкевіча, падручнікі Я.Лёсіка і інш.)

1938г. – выходзіць пастанова “Аб абавязковым вывучэнні ў школах рускай мовы” → зноў пачынаецца мэтанакіраванае выцясненне нацыянальнай мовы са сферы навучальна-выхаваўчага працэсу і ўсіх сфер жыцця грамадства.

1950-80г.г. - сферы выкарыстання беларускай мовы звужаліся: скарачаліся тыражы беларускамоўных выданняў, гадзіны на вывучэнне беларускай мовы ў навучальных установах і г.д. п. 90-х г.г. – адраджэнне беларускай мовы

(1990г. “Закон аб мовах у РБ”) → статус дзяржаўнай.

Рэферэндум 1995г. → другой дзяржаўнай зноў стала руская мова.

б) Замацаванне: Пераклад на беларускую мову і адказ на пытанні:

Был ли «золотой век» в истории белорусского государства?

У белорусского народа есть всё же надежда увидеть расцвет национальной культуры.

В своём развитии Великое княжество Литовское прошло три основных этапа.

Наша земля взрастила многих выдающихся деятелей литературы и искусства, политиков и учёных, которые внесли вклад в историю, в развитие культуры.

 

3. Падвядзенне вынікаў:

Т.ч. беларуская мова не з’яўляецца рэальным паўнавартасным сродкам зносін, хаця і мае для гэтага ўсё магчымае (багатая і самабытная мастацкая і публіцыстычная літаратура, выдаюцца энцыклапедыі, слоўнікі, навуковая літаратура.)

4. Дамашняе заданне:

Падрыхтаваць прэзентацыю на тэму: “Нашы славутыя землякі”

Тэма 3: Мова і маўленне, тэкст

Мэты: 1.Пазнаёміць студэнтаў з новым матэрыялам.

2. Выпрацоўваць маўленчыя навыкі.

Садзейнічаць выхаванню моўнай культуры падчас камунікатыўнай дзейнасці.

3. Выхоўваць імкненне да ўласнага ітэлектуальнага развіцця, пачуццё павагі і гонару за творчасць і дзейнасць нашых славутых землякоў.

Літаратура:

1. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: Дапам. /Аўт.-склад. В.В.Маршэўская [і інш.].– Гродна: ГрДУ, 2006. – 84 с.

2. Губкіна А.В., Зразікава В.А. Беларуская мова. Эканамічная лексіка. – Мінск, 2009.

3. Ляшчынская В.А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: Вучэб. дапам. / В.А.Ляшчынская. – Мінск: РІВШ БДУ, 2001. — 256 с.

 

Ход заняткаў:

1. Уступная частка:

а) Праверка дамашняга задання;

б) Актывізацыя апорных ведаў.

2. Асноўная частка:

а) Паведамленне новага матэрыялу:

Мова – сродак зносін, маўленне – сам працэс зносін.

Мова і маўленне складаюць адзінае цэлае, іх нельга супрацьпастаўляць.

Маўленне носіць індывідуальны характар, заўсёды належыць пэўнай асобе.

Маўленне псіхалагічна арганізаванае.

Вынікам маўленчай дзейнасці з’яўляецца тэкст.

Унутранае маўленне прызначана толькі самому сабе.

Знешняе маўленне разлічана на іншую асобу.

Вуснае і пісьмовае маўленне

Вуснае маўленне ўключае: гаварэнне і слуханне.

Пісьмовае маўленне ўключае: пісьмо і чытанне.

Вуснае і пісьмовае маўленне істотна адрозніваюцца:

1. Вуснае маўленне больш ужывальнае;

2. Вуснае маўленне валодае сродкамі гукавой выразнасці;

3. Але вуснае маўленне менш падрыхтаванае, чым пісьмовае.

Адзінкі маўлення: маналог, дыялог, тэкст

Маналог – разгорнутая форма маўленне ад першай асобы, адрасаваная слухачам ці чытачам і разлічаная на пасіўнае ўспрыманне.

Маналог характарызуецца:

1. Вялікімі адрэзкамі тэксту;

2. Індывідуальнай кампазіцыйнай пабудовай і сэнсавай закончанасцю;

3. Мала залежыць ад сітуацыі, не падтрымліваецца пытаннямі.

б) Замацаванне:

Дыялог – форма маўлення, у якой удзельнічаюць два ці некалькі (палілог) чалавек, і якая характарызуецца непасрэднай сувяззю выказванняў з сітуацыяй.

Рэпліка – выказванне ў дыялогу, звернутае да суразмоўцы.

Пазамоўныя сродкі ў дыялогу – жэсты, міміка, інтанацыя і інш.

ТЭКСТ Тэкст – вынік маўленчай дзенасці, падрыхтаванае выказванне (вуснае ці пісьмовае).

Тэкст падпарадкаваны адзінай тэме, разгортваецца ў лагічнай паслядоўнасці.

Асноўныя ўласцівасці тэксту – разгорнутасць, паслядоўнасць, звязнасць, закончанасць.

Абзац – выконвае важную кампазіцыйна-стылістычную ролю ў тэксце.

4. Падвядзенне вынікаў: Тыпы маўлення (тэкстаў): апісанне, апавяданне, разважанне.

5. Дамашняе заданне: Пераклад тэксту на беларускую мову:

Наш язык – это важнейшая часть нашего общего поведения в жизни. И по тому, как человек говорит, мы сразу и легко можем судить о том, с кем имеем дело: мы можем определить степень интеллигентности человека, степень его психологической уравновешенности…

Учиться хорошей, спокойной, интеллигентной речи надо долго и внимательно – прислушиваясь, запоминая, замечая и изучая. Но хоть и трудно – это надо. Наша речь – важнейшая часть не только нашего поведения, но и нашей личности, нашей души, ума. (Д.Лихачёв)

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-17; просмотров: 193; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.146.255.127 (0.012 с.)