Основные источники по генеалогии дворянства беларуси периода ри 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Основные источники по генеалогии дворянства беларуси периода ри



Шляхецкая (дваранская) генеалогія мае значныя асаблівасці ў адрозненне ад астатніх. Па-першае, гзта разнастайнасць крыніц і фондаў, у якіх яны знаходзяцца; па-другое, наяўнасць распрацаванага пры прызнанні выводнымі камісіямі і зацверджанні Дэпартаментам герольдыі радаводу.

Найвялікшую значнасць для даследчыкаў маюць комплексы матэрыялаў па генеалогіі шляхты, што захаваліся ў "дваранскіх" фондах — былых архівах устаноў дваранскага самакіравання, г. зн. канцылярыях губернскіх і павятовых прадвадзіцеляў дваранства (маршалкаў) і, асабліва, губернскіх дваранскіх дэпутацкіх сходаў, дзе знаходзяцца наступныя асноўныя крыніцы па шляхецкай генеалогіі.

Пратаколы выводнай камісіі — адна з найгалоўнейшых крыніц. Яны падзяляюцца на выводныя (першыя), дзе змешчаны агульны радавод пры прызнанні роду ў дваранстве Расійскай імперыі, і пратаколы аб прылічэннях (усе пазнейшыя), дзе ёсць звесткі толькі пра далучэнні канкрэтных асоб да ўжо прызнанага роду ў дваранстве. Большая частка шляхецкіх выводаў адбылася ў 1-ю чвэрць XIX ст. Гэтыя крыніцы адносна крытычныя, бо ўмовы прызнання тады былі нескладанымі: доказам лічылася, напрыклад, пасведчанне 12 шляхціцаў (ураднікаў і абывацеляў) таго ж павета, дзе жыў складальнік выводу.

На пачатку 1830-хгг. Сенат назначыў правядзенне рэвізіі дзейнасці ДДС у заходніх губернях. Адпаведна ўмовы прызнання роду ў дваранстве сталі больш жорсткімі: паграбаваліся дакументы на валоданне маёнткамі з лрыгоннымі сялянамі, якіх большасць шляхты не мела, надежным чынам аформленыя (на гербавай паперы) і завераныя архівістамі копіі выпісаў з дакументаў, што даказвалі шляхецтва, сведчанні мясцовых органаў улады аб незнаходжанні пад судом і непазбаўленні правоў стану. 3 1860-х гг. пратаколы аб прылічэннях да родаў, зацверджаных у дваранстве, лічыліся законнымі без разгляду Дэпартаментам герольдыі пры Сенаце.

Выводны пратакол змяшчае звесткі; пра месца, адкуль паходзілі ці дзе пражывалІ складальнікі выводу, родапачынальніка і яго нашчадкаў з "пазначэннем "Сваяцтва, што падавалася ў выглядзе пакаленнага ррспісу, назву і апісанне родавага герба, падмацаваныя дакументамі пра, валоданне маёнткамі, зямлёй, адпраўленне пасад, займанне службовых чыноў і іншымі доказамі шляхецтва, якія складальнікі выводу прадстаўлялі на разгляд і на падставе якіх выводная камісія прызнавала род (у асобах канкрэтных прадстаўні-коў) у дваранстве з занясеннем яго да адпаведнай часткі радаслоўнай кнігі.

Радаслоўная кніга — крыніца, якая змяшчае тыя ж звесткі, толькі ў скарочаным выглядзе. Яна складалася адначасоаа і адпаведна выводнаму пратаколу, падзялялася на 6 частак у залежнасці ад шляхоў паходжання ці атрымання дваранства, у якіх інфармацыя запісвалася па алфавіту прозвішчаў і гадах выводаў. Звычайна радаслоўная кніга выглядала так: злева на адвароце ліста— прозвішча, назва і малюнак герба, які ўжываўся родам, і радаводнае дрэва, справа на лісце— пакаленны роспіс з указанием канкрэтна на каго і якія дакументы прадстаўлены ў якасці доказаў на шляхецтва.

Справа аб дваранстве роду (персанальная) — крыніца па генеалоги канкрэтнага роду. Яна складалася з дзвюх састаўных частак: 1)доказы на шляхецтва— арыгіналы ці копіі выпісаў з актавых і метрычных кніг, пасямейныя спІсы, рэвізскія сказкі, розныя пасведчанні павятовых маршалкаў і другіх устаноў прадстаўнікам роду і іншыя дакументы; 2) перапіска па пытаннях прадстаўлення надежным чынам аформленых дакументаў і радаводаў, праверкі доказаў прызнання і зацвярджэння роду цалкам, а таксама далучэння да роду асобных прадстаўнікоў.

Звычайна персанальныя справы змяшчаюць копіі пратаколаў, выводных і аб прылічэннях, указаў Сената, выявы гербаў і радаслоўных дрэў і іншую інфармацыю з моманту падачы прашэння аб прызнанні ў дваранстве да звестак пра апошнія далучэнні. Справы аб дваранстве родаў, зацверджаных Сенатам, маюць ружовую вокладку, а незацверджаных — блакітную.

Пасямейны спіс — крыніца, што змяшчае генеалагічныя звесткі пра прадстаўнікоў адной сям'і: гаспадара, жонку, дзяцей, наяўнасць родавага ці набытага маёнтка, службу, месца жыхарства, а нярэдка пра назву герба і дату выводу.

Указ Департамента герольдыі — крыніца па генеалогіі асобнага роду, якая змяшчае звесткі пра разгляд радаводу (агульнага ці пэўнай яго часткі) І яго зацвярджэнне |ці незацвярджэнне) Сенатам.

Ахарактарызуем колькасць названых крыніц, што захаваліся ў НГАБ. У Мінску ёсць матэрыялы Мінскага, ВіцётЗскага, Магілёўскага і Беларускага ДДС. На жаль, паўната захаванасці указаны* комплексаў не аднолькавая; Мінскі ДДС— 5351 адз., Війебскі — 1130, Магілёўскі — 53 і Беларускі — 1 адз. Акрамя колькасных, яны таксама'маюць і сур'ёзныя якасныя адрозненні. У Мінскім ДДС захаваліся пратаколы практычна за ўсе гады і вялікая колькасць персанальных спраў (каля 4 000), аднак цалкам адсутнічаюць радаслоўныя кнігі,. У архіве Віцебскага ДДС цалкам адсутнічаюць персанальныя справы, а пратаколаў і радаслоўных кніг захавалася каля 50% ад належнай колькасці. Нарэшце, архіў Магілёўскага ДДС змяшчае толькі некалькі пратаколаў пры поўнай адсутнасці іншых крыніц. Указания асаблівасці вымагаюць пэўных змен у методыцы правядзення генеалагічных даследаванняў па гэтых рэгіенах,

Другая асаблівасць шляхецкай генеалогіі — наяўнасць радаводу — таксама патрабуе пільнай увагі. Лічыць радавод, які ёсць ў архіўных справах, распрацаваным можна толькі ўмоўна, бо ён мае, як правіла, значныя недахопы:

1) неадпаведнасць сучасным нормам і патрабаванням у пытаннях афармлення і навуковага абгрунтавання;

2) пабудова радаводу па прамой лініі ад родапачынальніка да нашчадка, які выводзіцца, т. зв. зыходзячы радавод, які не надае належнай увагІ жаночым лініям;

3) блытаніна ў генеалогіі першых каленаў пры выкарыстанні міфічных неправераных ці памылковых звестак;

4) наяўнасць інфармацыі па генеалогіі асоб з аднолькавым прозвішчам, не звязаных з рэальным радаводам;

5) магчымасць фальсіфікацыі некаторых дакументаў і фрагментаў генеалогіі і стварэння штучных радаводаў для зацвярджэння Сенртам.

Усё вышэйсказанае сведчыць, што перад даследчыкам шляхецкай генеалогіі стаяць вельмі складаныя задачы, якія вымагаюць шырокай арыентацыі сярод самых розных крыніц, ведання канкрэтных гістарычных і іншых працэсаў, умення крытычна аналізаваць атрыманую інфармацыю.

3 улікам гзтага правядзенне канкрэтнага даследавання па генеалогіі шляхты заключаецца ў выкананні наступных задач: 1)адшуканне ў * архіве патрэбнай генеалогіі, калІ яна існуе; 2) высвятленне яе рэальнасці; 3) насычэнне генеалогіі новаадшуканымі матэрыяламІ і пабудова навукова абгрунтаванага радаводу. Зразумела, гэта агульная схема дзеянняў і таму на практыцы яна можа не заўсёды выконвацца.

Калі няма дакладных звестак, што продкі былі дваранамі, даследаванне трэба праводзіць па агульных высновах, пакуль не будуць адшуканы пэўныя звесткі, што пацвярджаюць гэта. Усе шляхецкія роды можна падзяліць на тры групы: І)роды, што зацверджаны ў дваранстве Расійскай імперыі; 2) роды, што выводзіліся, але незацверджаны ў дваранстве; 3) роды, што наогул не выводзіліся і не зацвярджаліся ў дваранстве. 3 асабістага вопыту работы з архіўнымі крыніцамі адзначым, што прадстаўнікі апошняй групы нам не сустракаліся і, відавочна, што даследаванні ў дадзеным выпадку неабходна праводзіць на агульных падставах.

Перш за ўсё спецыялісты карыстаюцца рэестрамі, складзенымі ў Мінскім ДДС на пачатку XX ст. Захаваліся два рэестры, у тым ліку адзін — на ўсе дваранскія роды, зацверджаныя Сенатам, другі — на ўсе дваранскія роды, незацверджаныя Сенатам39.

Пры ўстанаўленні патрэбнага дваранскага роду праглядаюцца ўсе крыніцы, якія на яго захаваліся, прычым асноўная генеалогія змяшчаецца ў выводным пратаколе, а дадатковая — у пратаколах аб прылічэннях (звьтчайна ўсе яны ёсць у персанальнай справе аб дваранстве роду), аб'яднанне якіх дазваляе аднавіць агульны радавод. Калі персанальная справа аб дваранстве не ўтрымлівае поўны комплекс неабходных крыніц, трэба звяртацца да саміх пратаколаў або наогул праводзіцьросшукі на агульных падставах.

 


 

20 і 21. Пасямейныя і прызыўныя спісы

Значнымі генеалагічнымі крыніцамі канца XIX— пачатку XX ст. з'яўляюцца пасямейныя і прызыўныя спісы.

Пасямейныя спісы — гэта дакументы, якія адлюстроўваюць склад сям'і. Паводле прынятаіа ў Расіі з 1874 г. "Статута аб воінскай павіннасцІ", яны служылі падставай для складання прызыўных спісаў для асоб падатных станаў. Пасямейныя спісы екладалІся па канкрэтных таварыствах (у тым ліку на гарадское насельніцтва — гарадскімі ўправамі, на хрысціянскае і габрэйскае мяшчанскія таварыствы — асобна, а на сялян — валаснымі праўленнямі на кожнае сельскае таварыства) на працяглы перыяд (да 10 гадоў). 3 гэтай прычыны архіўныя крыніцы гэтага віду, якія захаваліся, датуюцца 1874, 1883, 1894, 1904, 1914 гг.

Пасямейны спіс змяшчае наступныя генеалагічныя і іншыя звесткі: №па парадку, № па рэвізіі 1858 г., прозвішча, імя і імя па бацьку гаспадара і ўсіх яго сваякоў мужчынскага полу, узрост па рэвізіі на час скланання спіса і дата нараджэння па метрыцы для Іх жа, адзнака аб прыбыцці (выбыцці) мужчын пасля складання спіса (сюды запісваліся звесткі аб памерлых, нованароджаных І ўзяўшых шлюб па прадстауленні выпісаў з метрычных кніг), адзнака аб асобах, што прызваліся за апошнія 6 гадоў да складання спіса ці падлягаюць прызыву І ў якІм годзе, імя і імя па бацьку ўсіх сваякоў жаночага полу і іх узрост на час складання спіса, адзнака аб прыбыцці (выбыцці) жанчын пасля складання cnica, у тым лім аб узяўшых шлюб (гл. дадатак 7).

Пасямейныя спісы захоўваюцца ў фондах адпаведных гарадскіх улраў і валасных праўленняў. Іншы раз копіі асобных спісаў (для службовага карыстання) сустракаюцца: на мяшчан— у фондах мяшчанскіх упраў, на сялян — у павятовых на воінскай павіннасці ўстановах (присутствиях).

Прызыўныя спісы — гэта спісы асоб, што^падлягалі прызыву на ваенную службу. На пачатку года ва ўсіх таварыствах складаліся частковыя (частные) прызьгўныя спісы, якія потым адсыдаліся- ў павятовыя па воінскай павіннасці ўстановы, дзе зводзіліся ў адзін агульны спіс па кожным асобным прызыўным участку. Прызыўныя спісы складаліся на падставе Існуючых пасямейных спісаў І метрыч­ных выпісаў, пададзеных для іх удакладнення. прычым на асоб па-датнага стану спісы складаліся ва ўстановах мясцовага самакіраван-ня, г. зн. на сялян — у валасных праўленнях па ўсіх сельскіх тава­рыствах, што ўваходзілі ў склад воласці, на мяшчан — у гарадскіх управах, а на ўсіх астатніх — непасрэдна павятовымІ ўстановамі.

Прызыўны спіс змяшчае наступныя генеалагічныя і іншыя звесткі: № па парадку, № па рэвізіІ 1858 г., прозвішча, імя і імя па бацьку прызыўніка, саслоўе і месца прыпіскі (а калі яно не супадае з месцам жыхарства, то і месца жыхарства), дата нараджэння па метрыцы, узрост па рэвізіі, узрост па прыпісным пасведчанні, склад сям'і з указанием ступені сваяитва і ўзросту (год ці поўная дата нараджэння) на ўсіх членаў (неабходна было запаўняць гэтыя звесткі як на мужчын, так і на жанчын, што, аднак, нярэдка не рабілася ў адносінах да апошніх), дадатковыя звесткі аб прызыўніку, а менавіта— веравызнанне, сямеЙны стан, адукацыя і пісьменнасць, род заняткаў, рост і аб'ем грудзей, а таксама адзнакі аб прыняцці на службу, вызваленні ад службы, залічэнні ў апалчэнне і Інш. (гл. дадатак 8).

Прызыўныя спісы на сельскае насельніцтва захоўваюцца ў фондах адпаведных павятовых па воінскай павіннасці ўстановах, на гарадское насельніцтва — там жа і яшчэ ў фондах гарадскіх упраў, куды копіі агульных прызыўных спісаў для карыстання дасылаліся з тых жа ўстаноў.

 


 

Перапісы

 

Асобна ад рэвізій стаяць матэрыялы 1-га УсерасІйскага перапісу насельніцтва 1897 г. У адрозненне ад ваенна-конскага, сельскагаспадарчага, што таксама былі праведзены ў Расіі, ён — адзіны, што асвятляе склад сям'і і з'яўляецца прамой генеалагічнай крыніцай. Правядзенне перапісу (з улікам сусветнага вопыту) было ўскладзена на адпаведна створаныя губернскія і павятовыя перапісныя камісіі, а галоўны дакумент перапісу, што складаўся на кожную сям'ю, атрымаў назву перапіснога ліста. Загадчыкі перапісных участкаў павінны былі праверыць сабраныя перапісчыкамі перапісныя лісты, скласці іх копіі (2 экз.), зрабіць агульны падлік насельніцтва на участку і перадаць усе матэрыялы ў мясцовую перапісную камісію. Перапісныя лісты (фармуляры) складаліся з трох відаў: "А"— для ўліку сельскага насельніцтва, "Б" — для розных устаноў і прадпрыемстваў, і "В" — для гарадскога насельнІцтва. Фармуляры розніліся толькі тытульнымі лістамі, астатнія пытанні, што тычыліся звестак пра канкрэтную сям'ю, былі аднолькавымі.

Перапісны ліст змяшчае наступныя генеалагічныя І іншыя звесткІ: прозвішча, імя і імя па бацьку ўсіх членаў сям'і з пазначэннем сярод іх сляпьтх, нямых, глуханямых і кранутых

розумам, пол, роднасныя сувязі ў адносінах да гаспадара, узрост, сямейнае становішча,- саслоўе, стан або званне, месца нараджэння, месца прыпіскі, месца жыхарства, адзнака аб адсутнасцІ ці часовым пражыванні ў дадзеным '"йесцы, веравызнанне, родная мова, пісьменнасць, у тым ліку месца адукацыі, занятак, рамясло (промысел), пасада ці служба, у тым ліку галоўная (сродак для існавання) і дапаможная, а таксама стан аб воінскай павІннасці (гл. дадатак 6).

Матэрыялы перапісу павінны былі захоўвацца ў фондах адпаведных перапісных камісій, аднак іх архіваў практычна не захавалася. У НГАБ у фондзе "Віцебскі губернскІ статыстычны камітэт" захавалася толькі 5 адзінак з перапіснымі лістамі па Невельскаму і Гарадоцкаму пав.

 

 


 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-17; просмотров: 265; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.138.174.95 (0.012 с.)