Основы проведенія генеалогіческіх поісков в архівах 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Основы проведенія генеалогіческіх поісков в архівах



Напачатку ахарактарызуем працэс архіўнага генеалагічнага даследавання. Ён складаецца з наступных паслядоўных этапаў.

Першы этап — гэта аналіз вядомай інфармацыі. Звычайна яна складаецца з такіх звестак, як прозвішча, імя і імя па бацьку асобы, дата (ці год) нараджэння, месца нараджэння, веравызнанне, сацыяльны стан саслоўя, сямейныя паданні, якія захаваліся і сярод якіх найгалоўнейшымі з'яўляюцца звесткі пра магчымыя перамены (або змены напісання) прозвішча. месца жыхарства, веравызнання і сацыяльнага стану.

Другі этап — суаднесенне пошуковай інфармацыі да структуры архіўных матэрыялаў. Яго задача— аднавіць дакладны адмійістрацыйна-тэрытарыяльны адрас пошукавага рэгіёна да 1917 г. і высветліць канкрэтныя культавыя ўстановы, дзе павінны былі рэгістравацца тагачасныя метрычныя запісы.

Трэці этап — правядіенне ўласна архіўнага генеалагічнага да­следавання. Ён складаецца з вырашэння наступных задач: 1) выяўленне канкрэтных архіўных фондаў, у якіх павінны змяшчацца прамыя і ўскосныя генеалагічныя крыніцы па рэгіёне росшукаў; 2) прагляд вопісаў вышэйназваных архіўных фондаў і выяўленне мажлівых адзінак генеалагічных крыніц; 3) прагляд крыніц і выяўленне патрэбных генеалагічных звестак. Звычайна адшуканыя матэрыялы фіксуюцца ў выглядзе выпісаў з архіўных спраў, ксеракопій ці фотакопій з пазначэннем архіўнага шыфру, г. зн. № фонду, вопісу, справы, аркушаў.

Чацвёрты этап— аналіз адшуканай генеалагічнай інфармацыі, ідэнтыфікацыя патрэбных прадстаўнікоў роду і стварэнне радаводу.

Суаднесенне сучаснага адміністрацыйна-тэрьттарыяльнага падзелу з дарэвалюцыйным адбываецца пры дапамозе адпаведных даведнікаў. Гэта спісы населеных месцаў па Віленскай. Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай губ., выдадзеныя на пачатку XX ст. Ідэнтыфікацыя атрымлівае дадатковыя цяжкасці пры наяўнасці аднайменных населеных пунктаў у блізкіх рэгіёнах, асабліва пры значным змяненні мяжы паміж імі пасля рэвалюцыі. У такім выпадку правяраецца наяўнасць адпаведных суседніх населеных пунктаў і ўдакладняецца адлегласць да больш значных і, безумоўна, вядомых " пунктаў. Працьі даследчыка дапамагаюць падрабязныя даведнікі, ствараныя Я. Рапановічам па ўсіх абласцях Беларусі. Найгоршы выпадак, калі патрэбны населены пункт з'яўляецца на карце толькі пасля 1917 г. Тады генеалагічны росшук трэба праводзіць па ўсіх бліжэйшых месцах.

Toe ж і з аднаўленнем культавай установы, дзе рабіліся метрытчныя запісы. Толькі два згаданыя спісы (па Віцебскай і Магілёўскай губ.) даюць звесткі пра належнасць населеных пунктаў да канкрэтнага касцёла ці царквы. Па Мінскай губ. спецыялісты карыстаюцца "Списком волостей...", "Памятными книжками Минской епархии" або іншымі даведнікамі, дзе такая інфармацыя указана. Што тычыцца Віленскай і Гродзенскай губ., то там трэба таксама шукаць неабходныя даведнікі ці правяраць бліжэйшыя культавыя ўстановы. Варта адзначыць, што належнасць пэўных населеных пунктаў да канкрэтных прыходаў магла мяняцца ў сувязі з пабудовай новых або закрыццё'м старых храмаў, пераносам межаў прыходаў і г. д. У выпадку адсутнасці дакладна вядомага веравызнання даследчыкі свядома пашыраюць межы росшукаў — да моманту адшукання першай рэальнай інфармацыі.

Саслоўная прыналежнасць жыхароў, назвы маёнткаў і прозвішчы іх уладальнікаў згадваюцца ў вышэйназваных даведніках, у тым ліку па Мінскай губ. за 1877 г. і па Віленскай губ. за 1873 г.38 Адпаведных даведнікаў па Віцебскай, Гродзенскай і Магілеускай губ. пакуль невядома, таму аднаўленне саслоўя жыхароў канкрэтнага населенага пункта і прозвішча памешчыка трэба праводзіць па гэтых губернях практычным шляхам.

Далей даследчык прыступае да выяўлення фондаў, дзе павінны знаходзіцца адпаведныя генеалагічныя матэрыялы. Першымі адбіраюцца фонды, дзе знаходзяцца прамыя генеалагічныя крыніцы, г. зн. метрычныя кнігі, матэрыялы рэвізій, розныя пасямейныя і прызыўныя спісы. Далей адбіраюцца фонды, што змяшчаюць ускосныя генеалагічныя звесгкі, прычым калі для шляхты практычна не існуе абмежаванняў, то для сялян і мяшчан гэтыя фонды маюць акрэслены саслоўны характар. Для даследавання сялянскай генеалогіі— гэта губернскія і павятовыя па сялянскіх справах установы (присутствия), інвентарныя камітэты, земскія начальнікі, валасныя праўленні, землеўпарадкавальныя камісіі і г. д. Для даследавання генеалогіі гарадскога насельніцтва — губернскія і павятовыя па гарадскіх і земскіх справах установы, думы, управы і інш. Нарэшце, адбіраюцца фонды, што змяшчаюць дадатковыя крыніцы па генеалогіі розных саслоўяў— спісы выбаршчыкаў па выбарах у Дзяржаўную думу, плацельшчыкаў розных дзяржаўных падаткаў і г.д.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-17; просмотров: 183; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.149.234.141 (0.006 с.)