Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Калектывiзацыя сельскай гаспадаркi.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Велiзарная значэнне ў жыццi нашага грамадства, 4/5 насельнiцтва якога ў 20—30-я гг. складала сялянства, мелi радыкальныя пераўтварэннi сельскай гаспадаркi. У 20-я гг. пачалi развiвацца розныя формы кааперацыi, паступовы пераход дробных сялянскiх гаспадарак да калектыўнай апрацоўкi зямлi на ўмовах НЭПа. Асаблiвасцю Беларусi было тое, што ўвядзенне НЭПа супадала з перадачай зямлi сялянам. У 1921 годзе ўся зямля перадавалася бясплатна сялянам у карыстанне. Свабода выбоару форм землекарыстання захоўвалася аж да 1927 г. Да гэтага часу ў беларусi развiвалiся гаспадаркi як калектыўнага землекарыстання (у формах вытворчай кааперацыi – сельгасарцелей, камун, таварыстваў па суместнай апрацоўцы зямлi); у разнастайных прасцейшых формах кааперацыi – крыдытных, забяспячэнскiх, збытавых; у спецыялiзаваных вiдах кааператыўных аб`яднанняў – машынных i конна-машынных, масларобчых, сыраварных, жывелагадоўчых, насенняводчых i г.д., так i аднаасобнага землякарыстання (двары, хутары i адрубы). Кiраўнiцтва народным камiсарыятам земляробства праводзiла ў жыцце план стварэння хутароў i дробных паселкаў тыпу адрубаў. У канцы 20-х гадоў хутарская сiстэма на Беларусi складала больш за 25 % сялянскага землекарыстання. З першых гадоў савецкай улады стваралiся i вытворчыя кааператывы, калектыўныя гаспадаркi. Да пачатку 1927 г. на Беларусi было ўжо ўтворана каля 400 сельскагаспадарчых арцелей, камун i таварыстваў па сумеснай апрацоўцы зямлi, а таксама 213 саўгасаў. Калгасы разглядалiся ў асноўным як форма арганiзацыi бяднейшых пластоў насельнiцтва. Стваралiся яны як правiла на землях дзяржаўнага фонду. Да кастрычнiка 1928 г. у БССР было арганiзавана 994 калгаса, у тым лiку 243 нацыянальныя (227 яўрэйскiх, 12 польскiх, 2 латышскiя, цыганскi i нават кiтайскi – два апошнiх у Вiцебская воблсцi). На адзiн калгас у сярэднiм прыходзiлася 40—75 дзесяцiн зямлi, па 3—5 коней, 3—4 плугi, 4 бараны; на 100 га мелася па 20 галоў буйной рагатай жывелы; сярэдняя ўраджайнасць зерневых з 1 га склада 8 цэнтнераў. Развiцце сельскагаспадарчай кааперацыi iшло галоўным чынам у дзвюх формах: крыдытнай i забеспячэнска-збытавой. Разнастайнымi формамi сельскагаспадарчай кааперацыi ў Беларусi ўжо да пачатку 1926 г. было аб`яднана 20,9 % сялянскiх гаспадарак. У канцы 20-х гг., згодна палiтыкi Камунiстычнай партыi i савецкай дхзяржавы, быў ўзяты курс на паскораную калектывiзацыю ў яе вышэйшых формах. Мэта – у кароткi тэрмiн парвесцi калектывiзацыю вескi i ўзяць у яе сродкi для патрэб iндустрэялiзацыi i абароны краiны. Пачатак рэалiзацыi такога курса паклаў хлебанарыхтоўчы крызiс, якi ўзнiк у краiне зiмой 1927—1928 гг. У сувязi з недаборам збожжавых, скрачэннем дзяржаўных нарыхтовак хлеба стварылася пагроза планаў iндустрыяльнага ўбдаўнiцтва, бо пастаўкi прамысловагаабсталявання залежылi ў краiне ад экспарту хлеба. У гарадах пачалiся перабоi ў забеспячэннi прадуктамi, давалося ўвесцi картачную сiстэму. Пачаўся адыход ад НЭПа, яе дэмантаж i шырокае прымяненне надзвычайных мер. Бязлiтасна знiшчалася самая заможная частка сялянства – кулацтва. Барацьба з «правым ухiлам» суправаджалася фарсiраваннем калектывiзацыi, пачалася гонка за «тэмпамi», i ад палiтыкi абмежавання i выцяснення кулацтва партыя перайшла на палiтыку лiквiдацыi кулацтва як класа на аснове суцэльнай калектывiзацыi. Раскулачвалi не толькi кулакоў, але i сярэднiкоў, якiя не хацелi ўступаць у калгасы. Прымусовыя меры далi свае вынiкi. Калi ў студзенi 1930 г. у калгасы ўступiла 20,9 % сялянскiх двароў, то да сакавiка таго ж года – 58 %. Пратэст сялян выразiўся 500 выступленнямi, распадам прымусоваствораных калгасаў. Калi ў сакавiку 1930 г. калгасы аб`ядноўвалi 58 % сялянскiх гаспадарак, дык у чэрвенi – 11,1 %. А вясной 1932 г. – чарговы выхад сялян з калгасаў. Толькi да 2—3 месяцы распалiся 1002 калгасы, з якiх выйшла большi за 55 тыс. сялянскiх гаспадарак. У канцы першай пяцiгодкi ў рэспублiцы налiчвалася прыкладна 9 тыс. калгасаў, якiя аб`ядноўвалi 43 % сялянскiх гаспадарак. У вынiку дапушчаных памылак у эканамiчнай палiтыцы ў 1932—1933 гг., краiну ахапiў масавы голад (7 жнiўня 1932 г. быў выдадзены «Закон аб ахове сацыялiстычнай уласнасцi», «закон аб пяцi каласках»). Да канца 30-х гадоў калiктывiзацыя ў Беларусi была завершана, кулацтва як клас лiквiдавана. У 1937 г. калгасы аб`ядноўвалi 680 тыс. сялянскiх двароў, цi 87,5 % iх агульнай колькасцi. 22. Нацыянальная палiтыка. Беларусiзацыя ў 20-я гг. XX ст. Разглядаючы перадумовы палiтыкi беларусiзацыi, неабходна мець на ўвазе асаблiвасцi нацыянальных адносiн на Беларусi на пачатку 20-х гадоў. Па-першае, iшоў працэс тэрытарэяльнага самавызначэння беларускага народа, беларускай нацыi. (У 1924 г. адбылося вяртанне, перадача БССР 16 паветаў i ў 1926 г. -- 2-х паветаў). Па-дургое, паводле перапiсу 1926 г. беларусы складалi 80,6 %, яўрэi – 8,2 %, рускiя – 7,7 %, палякi – 2 %, украiнцы – 0,7 %, латышы – 0,3 %, лiтоўцы, немцы i татары – па 0,1 % (шматнацыянальныя меншасцi складалi амаль пятую частку насельнiцтва). Па-трэцяе, палiтыка беларускага адраджэння ва ўмовах савецкай улады пачала ўжыццяўляцца раней афiцыйна абвешчанай беларусiзацыi перш за ўсе намаганнямi дзеячаў нацыянальна-дэмакратычнага руху. Намаганнямi вядомых дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння закладвалiся асновы нацыянальнай палiтыкi, якая пазней была аформлена як дзяржаўная палiтыка беларусiзацыi. З сярэдзiны 1923 г. да сярэдзiны 1924 г. працыс беларусiзацыi прайшоў першую фазу, на працягу якой вялася ў асноўным яе палiтычная i iдэалагiчная падрыхтоўка. Лета 1924 г. i прыкладна да 1928 г. – час актыўнай практычнай рэалiзацыi вызначаных напрамкаў дзейнасцi ў палiтыкi беларусiзацыi. 1) Адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльная рэформа праведзена ў 1926—1929 гг. пасля таго, як адбылося вяртанне БССР значнай часткi этнiцна беларускiх зямель. У складзе БССР губернi, паветы, вобласцi былi лiквiдаваны i замест iх утвораны акругi, раены i сельсаветы. У аснову новаўтварэнняў пакладзены нацыянальны прынцып. 2) Адным за напрамкаў нацыянальнай палiтыкi з`яўлялася беларусiзацыя дзяржаўных устаноў, грамадскiх арганiзацый, якая мела на мэце вывучэнне супрацоўнiкамi беларускай мовы i перавод на яе справаводства. 3) У ходзе бларусiзацыi вырашалася задача больш актыўнага вылучэння на кiруючыя пасады прадстаўнiкоў карэннага (не толькi беларускага) насельнiцтва. 4) Палiтыка беларусiзацыi закранула i войска. У 1923—1925 гг. праводзiлася ваенная рэформа. 5) Важны напрамак беларусiзацыi – нацыянальна-культурнае будаўнiцтва. Значныя змены адбылiся ў агульнаадукацыйнай школе: калi ў 1921 г. беларускiя школы складалi 21,5 % ад агульнага лiку школ на беларусi, то ў 1931 г. – 83,5 %. У 1930 г. 76,6 % студэнтаў вышэйшай школы рэспублiкi былi беларусамi, выкладанне больш за 80 % вучэбных дысцыплiн вялося на беларускай мове. 6) У беларускай акадэмii навук працавалi нацыянальныя сектары – яўрэйскi, польскi, латышскi, а таксама камiсiя па вывучэннi Заходняй Беларусi, сектар масавай работы i краязнаўства. Сярод навуковых супрацоўнiкаў акадэмii ў пачатку 30-х гадоў колькасць беларусаў складала 45 %. 7) У 1924 г. заснавана Дзяржаўнае выдавецтва Беларусi. 8) Значных поспехаў у гады правядзення палiтыкi беларусiзацыi дасягнулi беларуская лiтаратура, нацыянальны беларускi тэатр, музыка, жывапiс.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2017-02-07; просмотров: 222; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.22.41.80 (0.006 с.) |